Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны

РЭФЕРАТ


Семянец Марыя Міхайлаўна

Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука)

Ключавыя словы дыпломнай работы: п,еса,праблематыка, канфлікт, тып літаратурнага героя, ідэйная пазіцыя аўтара, асаблівасці сэнсаўтварэння.

Аб,ект даследвання: творы К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Мэта даследвання: выявіць і прааналізаваць спецыфіку адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука)

Для дасягнення даннай мэты, перад дыпломнай работай былі пастаўлены і вырашыны наступныя задачы:)ахарактарызаваць агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры ХХст.;)правесці аналіз спецыфікі адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны з К. Крапівой, І. Чыгрынавым , М. Матукоўскага, Г. Марчуком;)выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў К. Крапівы на тэму Вялікай Айчыннай вайны;)выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука.

Прадмет даследвання: праблематыка, канфлікты, тыпы літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйны змест твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Метады даследвання: тэарэтычнай і метадалагічнай асновай даследвання паслужылі ідэі, якія знайшлі сваё развіццё у літаратурных працах, крытычных ацэнках такіх даследчыкаў як:С.С.Лаўшук, М.А Лазарук, А.А.Семяновіч, Дз.Бугаёў, А.Сабалеўскі, Т. Г. Грамадчанка. У рабоце выкарыстаны канкрэтна -аналітычны метад і метад супастаўляльнага аналізу.

У дыпломным даследаванні вызначаецца спецыфіка мастацкага адлюстравання і асэнсавання перыяду падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на прыкладзе творчасці К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука). Творы беларускіх пісьменнікаў разглядаюцца ў шырокім літаратурным кантэксце адзначанага перыяду, з улікам уплыву на развіццё літаратурнага працэсу тагачаснай сацыяльна-палітычнай абстаноўкі.


Змест


Уводзіны

.Агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі ХХ ст. (гістарычны аспект)

.1 Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХст.

.2 Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 80-90-х гадоў ХХст.

. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны К. Крапівой

.1Асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў

.2Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў

.Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука

.1Асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў.

.2Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры


Уводзіны


Гістарычная памяць утрымлівае нямала драматычных падзей, звязаных з чалавечым болем, стратамі, праявамі ахвярнасці і высакародства. Пісьменнікі звяртаюцца да іх у пошуку матэрыялу, які пацвярджаў бы неўміручасць такіх духоўных каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, гуманізм, міласэрнасць. Таму падзеі другой сусветнай вайны былі і застаюцца аб,ектам нязменнай увагі беларускіх драматургаў.

Якой паказвалася Вялікая Айчынная вайна ў гады вайны? Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта ёсць творы з трагедыйным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю нi ў чым не вінаватых людзей.

А як жа былі паказаны падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў 1980 -1990 гады? У гэты час ужо не было таго жорсткага кантролю над творчасцю? З,явілася шмат новых імён. І як жа гэтыя драматургі адлюстроўвалі спецыфіку падзей Вялікай Айчыннай вайны, калі нарадзіліся пасля вайны?

У дадзенай працы прасочваецца спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў 1940-1950 гады і яна параўноўваецца са спецыфікай адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў 1980-1990гады. Такая характарыстыка адбываецца на матэрыяле твораў Кандрата Крапівы, Івана Чыгрынава, Георгія Марчука, Міколы Матукоўскага.

У сувязі з гэтым і можна сфарміраваць тэму даследвання: Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука).

Актуальнасць тэмы даследавання ў кантэксце акрэсленага вышэй заключаецца ў неабходнасці характарыстыкі спецыфікі ўспрымання і адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны на канкрэтных прыкладах( у дадзеным выпадку на прыкладзе твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука)з рэпрэзентацыяй вобразна-выяўленчых сродкаў такога адлюстравання. Гэта дазваляе прасачыць, акрамя іншага, спецыфіку грамадскага мыслення адпаведнай эпохі, а затым - канстатаваць той вялікі грамадска-выхаваўчы патэнцыял, які ўтрымліваюць творы Вялікай Айчыннай вайны. Мэта даследвання: выявіць і прааналізаваць спецыфіку адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Мату коўскага, Г. Марчука).

Задачы:)ахарактарызаваць агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры ХХст.;)правесці аналіз спецыфікі адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны К. Крапівой, І. Чыгрынавым, М. Матукоўскаім, Г. Марчуком;)выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў К. Крапівы на тэму Вялікай Айчыннай вайны;)выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука.

Аб,ект даследвання: творы К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Прадмет даследвання: праблематыка, канфлікты, тыпы літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйны змест твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Метадалогія і метады даследвання: тэарэтычнай і метадалагічнай асновай даследвання паслужылі ідэі, якія знайшлі сваё развіццё у літаратурных працах, крытычных ацэнках такіх даследчыкаў:С.Лаўшук, М. Лазарук, Дз.Бугаёў, А.Сабалеўскі, Т. Грамадчанка, Я. Казекі, П. Васючэнкі. У рабоце выкарыстаны канкрэтна-аналітычны метад і метад супастаўляльнага аналізу.

1. Агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі ХХ ст. (гістарычны аспект)


.1 Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХст.


Першая палавіна 40-х гг. ХХ стагоддзя прыпадае на самы цяжкі і адначасова самы гераічны перыяд у жыцці народа. Чатыры гады ішла нябачаная дагэтуль у свеце вайна з фашыстамі, якую савецкія людзі назвалі Вялікай Айчыннай. У гэты час усе пісьменнікі нашай краіны лічылі сябе салдатамі вялікай арміі савецкага мастацтва, якое натхняла народ на гераічную барацьбу з фашысцкімі захопнікамі[33, с. 196 ].

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя абставіны, беларуская літаратура ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўсё-такі развівалася.

У выступленні на сакавіцкай сесіі Акадэміі навук Беларусі ў 1942г., якая праводзілася ў Казані, Я. Купала адзначаў: Я з гонарам і радасцю магу падкрэсліць, што наш перадавы атрад мастацкай інтэлегенцыі- беларускія пісьменнікі разам з усім савецкім народам, не шкадуючы сіл і свайго жыцця, актыўна змагаюцца супраць фашысцкіх варвараў… Беларуская літаратура напрацягу ўсёй сваёў гісторыі была, ёсць і будзе магутнай зброяй у руках народа у барацьбе супраць крававых прыгнятальнікаў і парабаціцеляў. Працаўнікі мастаства Беларускай ССР хто са зброяй у руках, а хто сваім мастацкім словам, музыкай, малюнкам дапамагаюць біць заклятага ворага. Усе яны з,яўляюцца удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны (цытуецца па: [12, с. 153 ]).

Усё ж першапачаткова літаратура ваеннага часу заставалася шмат у чым працягам гэтак званнай абароннай літаратуры, дзесьці і псеўдапатрыятычнай, бравурнай і антыгуманнай, што вынікала з афіцыйнай палітычнай устаноўкі на перамогу сусветнай рэвалюцыі. Аднак наіўны, нястрымны аптымізм літаратуры ў поглядах на вайну ва ўмовах жорсткай рэчаіснасці аказаўся кароткачасовым. Праўдзівую эвалюцыю ваеннай тэмы пры пераходзе аднаго перыяду ў другі ахарактарызаваў В. Жыбуль: Перыяд адаптацыі літаратуры, перыяду ужывання пісьменнікаў у вайну быў непазбежны. Бо на ўвесь рост паўсталі цяжкасці пераходу ад плакатных, кніжна-рамантычных уяўленняў пра вайну да яе рэальнасці. Бо звыклая (вульгарная, альбо бобра адладжаная) сістэма сацыяльнага бачання вайны мастацтвам не магла вытрымаць гібелі цэлых армій і крушэння многіх фронтаў. Крушыліся адначасова і эстэтычныя каноны, што яшчэ ўчора прэтэндавалі на ролю новай класікі. Адмаўленне ад старых поглядаў на вайну цягнула за сабою і адмаўленне ад старога арсенала вобразных сродкаў. Тое і другое давалася цяжка і не адразу (цытуецца па: [10, с.10-11]).

Найбольш значнымі творамі савецкай драматургіі першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны справядліва лічацца п,есы Фронт А. Карнейчыка, Нашэсце Л. Лявонава, Рускія людзі К. Сіманава. Менавіта гэтыя п,есы адыгралі ў той час вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні савецкіх людзей.

У час вайны творы драматургаў нібы пісаліся вайной і выконвалі мабілізуючую ролю; яны ваявалі разам з народам, натхнялі яго на гераічныя подзвігі, на самаахвярныя ўчынкі.

Барацьба савецкіх людзей з фашысцкімі захопнікамі знайшла адлюстраванне і ў беларускай драматургіі ваеннага часу. Першым за распрацоўку гэтай тэмы ўзяўся Кандрат Крапіва, які зарэкамендаваў сябе як выдатны драматург яшчэ ў даваенны час. Менавіта яго псіхалагічная драма Проба агнём з,явілася першай беларускай п,есай аб Вялікай Айчыннай вайне [33, с. 197].

Характэрнай асаблівасцю тагачасных драматычных твораў пра вайну была іх дакументальнасць, што падкрэсліваецца нават загалоўкамі п,ес: Канстанцін Заслонаў А. Маўзона, Брэсцкая крэпасць К. Губарэвіча, Гэта было ў Мінску А. Кучара. Кожны з гэтых твораў па-свойму непаўторны, але ўсе яны аб,ядноўваюцца патрыятычным пафасам, гуманістычнай накіраванасцю.

Да мастацкага асэнсавання падзей Вялікай Айчыннай вайны звяртаецца К. Крапіва ў п,есе Знародам (1948), у якой ставіцца і вырашаецца праблема мастака і мастацтва і іх ролі ў барацьбе за свабоду і шчасце Радзімы. Толькі тое мастацтва сапраўднае , якое дапамагае народу ў змаганні з ворагамі, -вось вывад аўтара[16, с.47].

Паколькі Беларусь у перыяд вайны стала класічнай краінай усенароднага партызанскага руху, то беларускія пісьменнікі, што распрацоўвалі ваенную тэму, галоўную ўвагу, натуральна, аддавалі паказу партызанскай і падпольнай барацьбы на часова акупіраванай ворагамі роднай зямлі.

Партызанская тэма ў беларускай драматургіі распрацоўвалася ў дні вайны ў п,есах К. Крапівы Валодзеў гальштук, А. Кучара Заложнікі, Я. Рамановіча Палешукі, Таварыш Андрэй. Гэтыя пісьменнікі імкнуліся паказаць барацьбу беларускіх партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага, аднак паказ гэты ў большасці выпадкаў быў неглыбокі, спрошчаны, характары герояў раскрываліся слаба, вялікая ўвага, як правіла, надавалася стварэнню незвычайных сітуацый, якія на самой справе мала адпавядалі рэальнасці ўсенароднай партызанскай барацьбы. Такія недахопы можна вытлумачыць, відаць, тым, што пісьменнікі ў той час яшчэ не ведалі належным чынам спецыфіку антыфашысцкай барацьбы на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Пра гэта пазней вельмі слушна сказаў у адным са сваіх артыкулаў К. Крапіва: Ва ўсёй паўнаце мы змаглі ўявіць сабе малюнак барацьбы народа ў тыле ворага пасля таго, як вярнуліся на вызваленую зямлю і сустрэліся з масай удзельнікаў гэтай барацьбы(цытуецца па:[33, с. 198]).

Такім чынам, першыя крокі беларускай драматургіі ў адлюстраванні гераічнага подзвігу беларускіх партызан з фашысцкімі захопнікамі не прынеслі належнага плёну; гэта былі хутчэй толькі подступы для вырашэння сродкамі драматургіі адной з найбольш важных тэм нашай літаратуры.

Пасля вайны перад драматургамі была задача глыбей асансаваць вялікі подзвіг народа.

Характэрнай асаблівасцю амаль усіх тагачасных п,ес ваеннай тэматыкі з,яўляецца тое, што ў аснове іх ляжаць сапраўдныя факты і падзеі. Аўтарам не трэба было штосьці прыдумваць, шукаць канфлікты, таму што сама нядаўняя ваенная рэчаіснасць давала надзвычай багаты матэрыял, абвостраныя, у вышэйшай ступені драматызываныя жыццёвыя сітуацыі. Гэтыя канфлікты вызначаліся ярка выражанай антаганічнасцю, сутыкненнем дзвюх варожых сіл: з аднаго боку, мужных, самаахвярных савецкіх патрыётаў, з другога - фашыстаў і іх памагатых, здраднікаў Радзімы [33, с. 199 ].

Канфлікты большасці п,ес пра вайну - драматычна напружаныя, заснаваныя на барацьбе супрацьлеглых класава-сацыяльных сіл, персаніфікаваных у вобразах-антыганістах. Такія канфлікты былі вядомы беларускай драматургіі і раней: Чырвоная кветка Беларусі В. Гарбацэвіча (1923), Перамога Е. Міровіча (1926), Партызаны К. Крапівы (1937). Аднак адсутнасць значнага вопыту ў стварэнні жанру гістарычнай драмы прывяла да таго, што ў пасляваенных п,есах адчуваецца недастаткова глыбокае філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей і фактаў, драматургі яшчэ не змаглі ўзняцца да сапраўднага гістарызму і іх ацэнкі [16, с.48].

Бяда большасці п,ес аб вялікай Айчыннай вайне заключалася ў агульным паказе гераічнага. Драматургі бралі толькі тое, што ляжала на паверхні , замяняючы мастацкае даследванне плоскасным паказам. І не дзіва, што падзея беспакарана выцясняла з драматургіі яе атрыбутыўныя жанравыя якасці - канфліктнасць, псіхалагізм, развіццё характараў.

На жаль і сцэнічны гратэск Круці не круці - трэба памерці Ф. Аляхновіча, які быў, дарэчы, на іншым баку фронту, у прынцыпова іншых творчых умовах, таксама не вызначаўся глыбінёй мастацкага асэнсавання драматургічнага матэрыялу

Падагульняючым жа творам беларускай драматургіі ваеннага часу стала сатырычная камедыя К. Крапівы Мілы чалавек створаная адразу ж пасля вайны - у 1945 годзе. Справа ў тым, што п,еса гэта паводле жанру - сатырычная камедыя, прычым, бадай што, адзіная сатырычная камедыя ва ўсёй савецкай драматургіі, створаная ў першыя пасляваенныя дні і на матэрыяле падзей ваеннага часу [25 , с.251].

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ў 1940-1950 гады беларуская літаратура развівалася ў атмасферы далейшага асэнсавання перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя тэмы літаратуры гэтага часу - вайна і барацьба за мір, паводзіны і ў заемаадносіны людзей у супольнасці, маральнае аблічча воіна і будаўніка, стваральная праца, савецкіх людзей, якія пераадольваюць на сваім шляху пралікі і няўдачы, абумоўленыя тэорыяй бесканфліктнасці.


1.2 Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 80-90-х гадоў ХХст.

адлюстравання падзея вайна драматургія

Гістарычная памяць утрымлівае нямала драматычных падзей, звязаных з чалавечым болем, стратамі, праявамі ахвярнасці і высакародства. Пісьменнікі звяртаюцца да іх у пошуку матэрыялу, які пацвярджаў бы неўміручасць такіх духоўных каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, гуманізм, міласэрнасць. Таму падзеі другой сусветнай вайны былі і застаюцца аб,ектам нязменнай увагі беларускіх драматургаў.

Беларуская драматургія пры ўсёй яе жанравай адметнасці, звяртаючыся да падзей Вялікай Айчыннай вайны, паўтарае заканамернасці і рысы, уласцівыя ўсёй нацыянальнай літаратуры [5, с. 69].

Сярод напісанага ў гэты час ёсць нямала п,ес, у якіх не проста па-новаму, а стратэгічна-абагульняюча раскрываецца ход Вялікай Айчыннай вайны. Па-першае, гэта, аказваецца, было проціборства дзвюх абсалютна аднолькавых бесчалавечных ідэалогій -фашызму і камунізму. Па-другое, ніякага народнага парывання абараніць Айчыну ад карычневай чумы не было, а былі заградатрады, СМЕРШы, бяздарнасць, дурнота і жорсткасць франтавых камандзіраў. Ніякіх праяў чалавечнасці. Паўсюль зверствы, зверствы і яшчэ раз зверствы. І ніяк не даходзіць да ўсведамлення аўтараў-рэвізіяністаў, што пры такой раскладцы сюжэтнага пасьянсу нельга дасягнуць хоць бы якой пераканаўчасці: лішак чарнаты забівае мастацкі твор. І трэба помніць, што вялікія перамогі застрашаным людам не здзяйсняецца. Лішак чорных фарбаў у палітры драматургаў пры адлюстравані падзей Вялікай Айчыннай вайны далёка не заўсёды тлумачыцца толькі ідэалагічнымі прычынамі. Некаторыя аўтары шчыра лічаць, што такім чынам яны змагаюцца супраць паэтызацыі вайны як найвышэйшага праяўлення жорскасці і насілля. [25, с. 365].

Ад драмы Проба агнём (1943) Кандрата Крапівы да Радавых(1984) Аляксея Дударава - шлях немалы.

А. Дудараў уражвае сваёй арыгінальнасцю дасягае гэта з дапамогай змены ракурсаў асвятлення той, ці іншай праблемы, таго ці іншага чалавечага тыпу. Так, пераможцы магутнейшай ваеннай махіны фашысцкай Германіі з п,есы Радавыя самі аказваюцца пераможанымі: вайна выстудзіла, спусташыла іх душы, так што для мірнага жыцця яны ўжо не прыдатны [5, с. 69].

Веданне сцэны, яе законаў, спецыфікі і ўмоўнасці майстэрства стварэння сцэнічнай ілюзіі дапамаглі А. Дудараву надаць п,есе высокуюступень жыццёвай верагоднасці.

За гэты час літаратура пра вайну змяніла падыходы, ракурсы бачання, удакладняла крытэрыі маральнай ацэнкі мінулых падзей.

Драматургі пачалі ўдумліва аналізаваць надзённыя праблемы, крытычна ставіцца да недахопаў, што перашкаджаюць руху нашай краіны наперад.

Літаратура эвалюцыяніравала - ад аднамернасці, просталінейнасці ў паказе сваіх і чужых да псіхалагічнай ускладненасці, філасафічнасці.

У драматургіі, абмежаванай законамі жанру, цяжка стварыць ілюзію акопнай вайны. У паказе вайны пісьменнікі адмаўляліся ад павярхоўнасці і імкнуліся дасягнуць глыбіні і шматмернасці. Адным з этапных твораў на гэтым шляху была трагікамедыя Андрэя Макаёнка Трыбунал. (1970)

Падзеі ў трагікамедыі адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі, акупіраванай фашыстамі. Адбываюцца па законах вадэвіля. Цярэшка Калабок, былы калгасны пастух, бацька вялькай сям,і стаў старастам, фашысцкім паслухачом, здраднікам. І сям,я ўчыніла над ім суд. А ў канцы п,есы становіцца вядома, што ніякі ён не здраднік, што старастам ён стаў па загаду партызанскага камандвання. Але прызнанне Цярэшкі запазнілася і ўжо адбылася трагедыя -сын Валодзя падарваў нямецкую камендатуру і сам гераічна загінуў, каб рэабілітаваць сябе і сваю сям,ю за бацькаў учынак.

А. Макаёнак вызначыў жанр твора як трагікамедыю або народны лубок. Трыбунал набліжаецца да паэтыкі батлейкі з яе камічнымі тыпажамі.

Гэтая п,еса была поўнай нечаканасцю. Зрэшты, амаль кожны твор А. Макаёнка, непрадказальнага аўтара, парадаксаліста, бянтэжыў крытыкаў і прымушаў іх карэктырываць уласныя падыходы да літаратуры. Крытыка прызвычаілася да таго, што аўтары ваенных твораў абіраюць трагічную або рамантычную танальнасць пісьма. І раптам з,яўляецца п.еса пра вайну, у якім прысутнічаюць камічны пачатак, смех[2, с.65].

Драма Мікалая Матукоўскага Паядынак (1985) з,яўляецца новай спробай у жанры гераічнай камедыі. Драмарурга цікавяць тыя акалічнасці, якія звязаны з канспірацыяй, тактыкай партызанскай і падпольнай барацьбы, уменнем стаіцца і нанесці нечаканы ўдар.

Новыя падыходы, якія скарыстоўваюць пісьменнікі, дазваляюць адыходзіць ад жорсткую зададзенасці ў ацэнцы мінулых падзей. Крытэрыі маральнай і філасофскай ацэнак чалавечых паводзін у вайне становяцца больш гнуткімі. Выпрацоўваюцца прынцыпы новага мыслення, у аснове якога - агульначалавечыя каштоўнасці, міралюбнасць, уяўленне пра вайну як антычалавечую, злачынную з,яву[9, с.70 ].

Не менш пераканаўчам выглядае і той напрамак драматургіі,пры якім антываенны пафас твора вынікае з традыцыйнай драматызацыі ваенных рэалей. Гэты кірунак беларускай драматургіі найбольш ярка прадстаўлены п,есамі А. Кудраўцава Іван і Г. Марчука Пеўчыя сорак першага года.

Георгій Марчук, аўтар драмы Пеўчыя сорак першага года, аўтар, які плённа працуе ў жанры камедыі. У гэтага драматурга своеасаблівы падыход да паказу падзей. Асобныя эпізоды п,есы Пеўчыя сорак першага года раскрываюць пошук духоўнасці ў рэлігіі, якая проціпастаўлена антычалавечым праявам вайны.

Драматургі нарадзіліся пасля вайны і як бы перанялі творчую эстафету ад сведкаў трагедыі, пісьменнікаў, якіх называюць дзецьмі вайны.Чытачу прыадкрываецца новая праўда пра ваеннае мінулае, калі на мастацкай мове гавораць занатаваныя сведчанні ўдзельнікаў вайны, іншыя ўскосныя звесткі.

Можна зрабіць выснову, што ў 1980-1990 гады з,яўляецца асобная плынь антываенных твораў, у якіх вайна асэнсоўваецца як аб,ект сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага і, вядома, мастацкага даследавання.


2. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны К. Крапівой


.1 Асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных героеў


Развіццё беларускай драматургіі ў 1940-1950 гг. ХХ ст. было запаволена, толькі ў жанры гераічнай драмы і сатырычнай камедыі назіраліся пэўныя поспехі.

Жывым сведчаннем непарыўнасці ў развіцці драматургічных традыцый з,яваілася творчасць народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Першы ваенны твор Проба агнём датуецца 1943 годам. Праўда, яшчэ ў пачатку 1941 года ў адным з інтэрв,ю К. Крапіва паведамляў, што плануе напісаць п,есу пра чырвонаармейскае жыццё. Пазней пісьменнік пацвердзіў: … У мяне ўжо тады адкладваліся ўражанні ад характараў, карцін, драматычных падзей і чалавечых адносін да іх. Ранейшы жыццёвы вопыт пасля дапоўніўся ўражаннямі Вялікай Айчыннай вайны. Так і з,явілася Проба агнём (цытуецца па: [35, с. 155]).

Падзеі п,есы завязваюцца перад самой вайною, і пачынаюцца яна з трохкутніка: ён-яна-ён. Трохкутнік у драматургіі стары, як божы свет, распрацаваны, а нярэдка адпрацаваны аўтарамі ўсіх вякоў і народаў.Але менавіта для такога канкрэтнага перыяду гэта было ў нечым нечаканым і нават дзёрскім. Маўляў , у такі час ды пра асабістае жыццё герояў, ды пра імтымныя іх пачуцці…

Разгледзім, аднак, сам трохкутнік у п,есе Проба агнём.

Ён - маёр, камандзір стралковага палка Мікалай Пятровіч Караневіч.

Яна - жонка Караневіча Наталля Мікалаеўна.

Ён - лейтэнант, разведчык Барыс Платонавіч Перагуд.

Уласна, гэта тры асноўныя вобразы драмы, астатнія ж у творы эпізадычныя, і іх існаванне абумоўлена сувяззю з тым ці іншым цэнтральным персанажам.

Драматург даволі падрабязна распрацоўвае характары галоўных герояў, дае псіхалагічнуюю матывіроўку трохкутніку, які ўтварыўся.

Караневіч - добры камандзір, усяго сябе дае справе, служэннюарміі. Але чалавек сухаваты і чэрствы, іншы раз нават грубаваты, эгаістычны, асабліва ў адносінах да жонкі. І да таго ж вельмі раўнівы.

Наталлі Мікалаеўне да замужжа ён ўяўляўся інакшым: маўляў, за знешняй суровасцю і стрыманасцю хаваецца чалавечая чуласць, душэўная мяккасць. І на Караневіча можна будзе смела абаперціся і ўпэўнена ісці па жыццёвай дарозе, да мэты. Сама ж яна не давучылася, кінула медыцынскі інстытут і паехала ўслед да мужа. Цяпер Наталля Мікалаеўна без пэўных заняткаў, проста жонка камандзіра. Яна ўсё чакае ад яго добрага слова, спагады, ласкі і не можа дачакацца.

Малады чалавек Перагуд, амаль яшчэ хлапчук, зачараваны Наталляй Мікалаеўнай і шукае любой прычыны, каб спаткацца з ёй. І як назло, вось у такія хвіліны натрапляе на вочы свайму камандзіру Караневічу. А Наталлі Мікалаеўне падабаецца душэўная чуласць і ўвага Перагуда, хоць яна не здраджвае мужу і ніколі не здрадзіць. Ды і перагуду асабліва німа на што спадзявацца. І ўсё ж…

Пачынаецца вайна і трохкутнік не толькі не ліквідуецца, а яшчэ больш абастраюцца яго вуглы. Караневіч ідзе на фронт , амаль поўнаць парваўшы з жонкай. [ 26, с.156]

Караневіч. Ганьбіш мяне перад усім палком.

Наталля. Нікак нет, таварыш маёр.

Караневіч. Хахаля сабе завяла.

Наталля. Нікак нет, толькі прыяцеля, таварыш маёр, дазволіце ісці?(Ідзе да дзвярэй)

Караневіч(раз,юшаны). Стой! (Наталля спыняецца) Дрэнь!

Наталля. Рыцарства лепш за ўсё паказаць на полі бою.

Караневіч. Гавары, што ты тут з ім рабіла!

Наталля. Папрасіла, каб зайшоў са мной у бібліятэку, памог кніжку знайсці.

Караневіч. Так я табе і паверыў.

Наталля (мякка). Дурны, таму і не верыш.

Караневіч. Дурны, гэта праўда. Абдураны муж заўсёды дурань. (Пасля паўзы.) Развітацца прыйшоў… вось і развітаўся… абняла мяне жонка на дарогу…

Наталля (устрывожана). Што, гэта трывога.. гэта сер,ёзна?

Караневіч. Полк выступае, значыць - сур,ёзна. .

Наталля (падыходзіць да Караневіча і бярэ за руку). Дык што ж мы робім? Коля! Даруй мне - дурніцы.

Караневіч. Адыдзі. Агідная ты мне.

Наталля. Не як жонка прашу я ў цябе прабачэння. Як жонка я не вінаватая перад табой. Я вінавата ў тым, што, ведаючы твой няшчасны характар, не асцераглася і дала табе прычыну для падазрэння.

………………………………………………………………………………

Караневіч (цвёрда). Не трэба. Я хачу тут пакінуць і тваю любоў і сваю ганьбу. Там я хачу пабыць свабодным ад усяго гэтага. (ідзе да дзвярэй) [24, с.78 ].

Не адзін раз горка пашкадуе Караневіч, што так неразумна паводзіў сябе пры раставанні з жонкай. Вайна раскідала іх па розных краях, доўгі час яны не ведалі абсалютна адзін пра другога. Вайна разлучыла іх нібыта для таго, каб рассудзіць, разрахаваць іх бяду, паставіць усё на свае месцы. Толькі разлука прымусіла Караневіча паглядзець на свае ўзаемаадносіны непрадузята, забыўшы асабістыя амбіцыі, якія здаваліся абсалютна дробязнымі, нікчэмнымі на фоне ўсенароднай бяды, прынесенай вайной [35 , с.152 ].

Цяпер падзеі ў драматычным творы пераносяцца на фронт, дзе ў адной часці змагацца Караневіч і Перагуд. Яны разгортваюцца ў той час, калі адбыўся карэнны пералом у вайне, немцаў добра адцяснілі на захад і лінія фронту блізка падышла да беларускай зямлі.

Вайна сучаснымі тэхнічнымі сродкамі даводзіць камандарм, павінна грунтавацца на строгім разліку, на дэталёвых данных разведкі. Добра імправізаваць у кавалерыйскай атацы, а махіна з дзвюх соцен танкаў павінна мець канкрэтную, вывераную да драбніц задачу. Крапівінскі камандарм даводзіць Караневіча да высновы, што трэба выхойваць у салдат беззапаветны, але не бяздумны гераізм [26 , с.147].

Камандуючы. Тыцкаецеся, як сляпыя кацяняты, у пярэднім краі абароны праціўніка. А ён вас лупіць. І будзе біць, пакуль не навучыцеся ваяваць па-сапраўднаму. Даваенны шаблон трэба забыць. Гэта не манеўры, маёр. Тут кулямёты праціўніка трашчоткамі не абазначаюцца. І пасрэднік не прыйдзе з белай павязкай на галаве, каб аб,явіць, што вы перамаглі. Тут пасрэднік паміж вамі і праціўнікам з,яўляецца сама смерць. Яна падводзіць вынікі бою.(Караневіч маўчыць)Колькі людзей вы сёння вялі ў атаку?

Караневіч. Батальён… Шэсцьсот чалавек.

Камандуючы. Колькі вярнуліся?

Караневіч. Чатырыста восемдзесят.

Камандуючы. А сто дваццаць?

Караневіч. Выбылі са строю, таварыш генерал-маёр.

Камандуючы. Выбылі са строю…Радзіма даверыла вамжыццё тысяч людзей не для таго, каб вы загубілі іх дарэмна [24, с. 250-251].

Не часта вяліся такія размовы ў п,есах савецкіх драматургаў ваеннага часу. Гэтыя сто дваццаць аддалі свае жыцці не таму, што іначай нельга было. Справа ў тым, што калі б да бою падрыхтаваліся належным чынам, а не паспадзяваліся на славуты славянскі авось, страты маглі б аказацца нашмат меншымі. І трэба было драматургу мець немалую мужнасць, каб папрасіць Караневіча прызнаць сваю вялікую віну. Трэбы быць сапраўдным чалавекам, каб так бязлітасна асудзіць свае хай сабе нявольныя, але трагічныя памылкі. Пасля адходу камандарма паміж Караневічам і камісарам палка адбылася вельмі цяжкая размова.

Караневіч. Зразумела - мы з табой забойцы.

Рыбнікаў. Ну, гэта ты дарэмна. Ніхто цябе забойцам не называе.

Караневіч. Камандзір, які не ўсё зрабіў, каб забяспечыць поспех бою - забойца (цытуецца па:[26, с. 148]).

Трэба сказаць, што асобныя франтавыя сцэны напісаны ў батальным плане, што было характэрна тагачаснай драматургіі, нават яе эстэтыцы. Асабліва паказальна ў гэтым плане карціна, калі пад камандваннем Перагуда бяруць у палон і дастаўляюць у часць нямецкага языка.

Цікава, аднак, іншае. Нават у франтавыя эпізоды ўсё больш выкіроўваецца асабістае жыццё герояў, іх душэўны боль, пакуты, як бы пацясняючы батальныя сцэны на задні план, адводзячы ім ролю агульнага фону. Зноў у свае правы ўступае ўласна драма, зноў распрацоўваюцца аўтарам не самі баявыя аперацыі, а псіхалогія чалавечых характараў. Караневіч - Наталля Мікалаеўна - Перагуд. Вайна многаму іх навучыла. Яна прымусіла Караневіча пераглядзець свае ўчынкі. Шмат што пераасэнсавала і Наталля Мікалаеўна [35, с. 158].

Наталля атрымала толькі адно франтавое мужава пісьмо. Але якое! Патрыятычнае пачуццё, якое ніколі не знікала ў душы Караневіча, знайшло ў гэтым пісьме найярчэйшае выражэнне. Яго радасць - радасць народа. Гэтым самым зусім не ігнаруецца глыбока інтымнае пачуцце, якое выпрабоўвалася агнём, загартоўвалася і набывала сваю трываласць. І Караневіч, і Наталля пераконваюцца, як ім цяжка абысціся аднаму без другога, як моцна іх узаемнае каханне, як нястрымна іх імкненне да перамогі, да мірнай стваральнай працы, каб жыць разам і знайсці найвышэйшае шчасце ў ажыццяўленні вялікіх грамадскіх задач.

У вобразах і Караневіча, і Наталлі аўтар падкрэслівае трываласць сямейных ўзаемаадносін, заснаваных на маралі, на тым факце, што людзі ўступаюць у шлюб не па разліку, не з-за матэрыяльных выгад, а па ўзаемнай прывязі. І калі ў такіх выпадках узнікаюць канфлікты, то яны звычайна заснаваны на наяўнасці некаторых перажыткаў мінулага ў свядомасці людзей і заўсёды могуць быць пераадолены.

Кандрат Крапіва ў п,есе Проба агнём даў нам станоўчае вырашэнне гэтага канфлікта ў працэсе выпрабавання маральных сіл народа ў агні Вялікай Айчыннай вайны.

Вобраз жанчыны, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны ў драматургіі ўпершыню даў К. Крапіва. Лёс гераіні Наталлі ўскладняецца тым фактам, што яна паказана драматургам не толькі ў цяжкі момант свайго асабістага жыцця, але і ў трагічную часіну выпрабавання ўсяго народа.

Смерць мужа - гэта найвялікшае гора, якое спасцігла Наталлю Мікалаеўну, - распальвае ў яе душы яшчэ большую нянавісць да захопнікаў, напаўняе ўсю яе бурлівую істоту спапяляючым гневам і жаданнем нязмернай помсты ворагу.

У вобразе Наталлі Мікалаеўны Кандрат Крапіва і паказвае высокародныя маральныя якасці жанчыны, якія выяўляюцца як у сферы грамадскай дзейнасці, так і ў асабістым жыцці.

У п,есе Кандрат Крапіва спалучае дваякага роду канфлікты: сутычку характараў у асяроддзі савецкіх людзей і канфлікт усяго народу з фашызмам.

Кандрат Крапіва паказаў сваіх герояў не толькі ў іх працы і барацьбе, але і ў асабістых узаемаадносінах як да вайны, так і ў працэсе вайны. У часы Вялікай Айчыннай вайны вырашаўся не толькі лёс сацыялістычнай айчыны, усяго чалавецтва, але правяраліся, выпрабоўваліся тыя маральныя якасці, якія звязаны з асабістымі пачуццямі. Многае, што было незразумелым, або не акрэсленым да вайны, праяснілася ў ходзе вайны. З гэтага боку Вялікая Айчынная вайна з,явілася выпрабаваннем і ў асабістых пачуццях людзей, у прыватнасці пачуцця супружнай вернасці. Гэтую моц, гэтую трываласць сямейна-бытавых сувязей, якія заснаваны на камуністычнай маралі і вытрымалі выпрабаванне ў полымі Вялікай Айчыннай вайны.

Тэматычна з ваенным часам звязана і сатырычная камедыя Мілы чалавек (1945г.) для беларускай драматургіі апошняга ваеннага года - твор крыху нечаканы. Нечаканы ён і для ўсёй савецкай драматургіі. Менавіта на сярэдзіну -канец 1945 года прыпадае новы ўсплёск параднай літаратуры. І раптам злосна-цвярозы, а таму надзвычай бадзённы тон крапівінскай камедыі.Сатыра ў гэтай п,есе скіравана не на адкрытых ворагаў - фашыстаў і іх памагатых, а на сваіх людзей, якія спакойна жывуць у савецкім тыле. На такую камедыю не кожны меў права. Кандрат Крапіва такае ж права меў. У яго былі ўсе падставы выцягваць жлуктаў пад сатырычны агонь, каб ва ўпор бязлітасна і цалкам знішчыць, растлушчыць. Удзельніку чатырох войнаў можна было ўзняць галас на прайдзісветаў, якія ў ліхую гадзіну нажываліся на людской бядзе. Радасць перамогі не засланіла ад драматурга будучыя цяжкасці, нястачы матэрыяльнага парадку. Ён разумеў, што калі не выкрыць своечасова гэтых дзялкоў, то ў складаным аднаўленчам пярыедзе яны наробяць шмат шкоды [35 , с.153 ].

У сатырычнай камедыі "Мілы чалавек" створаны маштабны вобраз непатапляльнага прайдзісвета-махляра. Ён мае прозвішча Жлукта, а "мілым чалавекам" называецца таму, што выступае ў ролі блатмайстра, здольнага на многае. Гэты цынічны не менш за Гарлахвацкага дзялок ідэалагічным ці палітычным шкодніцтвам не займаецца, на бальшавіцкую ўладу не замахваецца, а толькі спрытна, з вялікай вынаходлівасцю выкарыстоўвае няўвязкі ў камандна-бюракратычнай савецкай сістэме, якая прэтэндавала на рэгламентацыю ва ўсім. Але і яна не магла справіцца з такой роллю, бо рэальнае жыццё ўпарта супраціўляецца абсурднай рэгламентацыі ў вялікім і малым.

«Мілы чалавек» з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам - апалогіяй жанру сатырычнай камедыі. Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтага прывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека - Дзям'яна.

Дзеяннеў п,есе адбываецца ў ваенны час не на акупіраванай тэрыторыі.

У лістапалзе 1941 года ад фронту ў горад Н. прыбывае герой камедыі з прыгажуняй жонкай Клавай, каб знайсці прытулак-сховішча ад ваеннай небяспекі. Горад, вядома, перапоўнены бежанскім людам, але Жлукта здолеў -такі вырваць пакой. Небагаты, праўда, з абшарпанымі шпалерамі, амаль без мэблі, аднак гэта ўжо было нармальнае па тым часе прыстанішча. Наваселле стала падзеяй не толькі для новых гаспадароў пакоя, але і для драматурга- камедыёграфа Язвы, які пасля цяжкага ранення пасяліўся ў гэтым жа горадзе, а дакладней - у суседнім пакоі гэтай жа кватэры. Неўзабаве і нарадзілся шматзначная фраза драматурга: Каб доўга не шукаць, я проста хачу паказаць гледачу майго суседа [24, с.123]. Язва зараней быў перакананы, што камедыя атрымаецца: на кожнага з нас ёсць свой Жлукта. Пасялілі б у суседні пакой каго -небудзь другога, сутнасць справы не змянілася б. Проста была б іншая камедыя. Не выключна, што таксама сатырычная, а не - дык лірычная, на астатні выпадак застаецца сямейн -бытавая. Язве ж буйна пашанцавала. Як кажуць: на лаўца і звер бяжыць. Не экзатычны праўда, але затое драпежны, каго ў Чырвоную кнігу не заносяць, нават калі б іх засталося толькі па аднаму экзэмпляру.

Параўнанне Жлукты са зверам - не літаратурны прыём. Справа ў тым, што заалагічны пачатак у яго істоце дамінуе над усім. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха - вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі.

Самахарактарыстыка Жлукты кампазіцыйна аднесена аўтарам да самага пачатку п,есы. Гэта дало пісьменніку магчымасць у далейшым усю ўвагу сканцэнтраваць на выкрыцці тых метадаў, якімі герой карыстаецца для дасягнення свайго ідэалу, ажыццяўлення сваіх брудных, карыслівых мэт.

Жлукта. Першы прынцып - я хачу жыць.

Клава. Ты ўжо гэта казаў.

Жлукта. Я паўтараю, каб да цябе дайшло: жыць, нягледзячы ні на што. Адгэтуль маё правіла: уцякаць адтуль, дзе ты можаш загінуць. Уцякаць ад бамбёжкі, ад фронту, ад мабілізацыі.

Клава. А калі ўсе так будуць рабіць, хто ж будзе Радзіму абараняць?

Жлукта (з прыкрасцю) Зноў яна мне - усе. Усе - калі ласка - няхай абараняюць. Я іх вітаю. Але самому гніць - лічу абсурдам. Гэта супярэчыць майму прынцыпу. Загінуў - дак і ўсё, канец. Больш ніякага жыцця няма. Так ці не?

Клава. Не зусім так.

Жлукта (з націскам). Не, іменна так! Таму я і выехаў сюды. Броні ж мне не далі, і ў мяне на руках застаўся толькі вось гэты дакумент (вымае з бакавой кішэні ваенны білет), які, між іншым, мяне кампраметуе.

Клава. Ваенны білет? Чым жа ён цябе кампраметуе?

Жлукта (глядзіць у білет). Начальніцкі склад, ВУС дваццаць восем, гатоў да страявой службы - гэта ўсё ўлікі супраць мяне. Лепш, калі іх зусім не будзе (рве білет).

Клава. Ай, звар,яцеў! (хапае яго за руку.)

Жлукта. Не бойся, я ведаю што, раблю. (Адчыняе дзверцы і кідае білет у печ)

Клава. А як жа, калі запытаюць?

Жлукта. Няма, згарэў. І наогул я быў зняты з учоту. Туберкулёз, рак печані, грудная жаба,- ці мала што можа быць? [24, с. 125 ]

Можна падумаць, што не так ужо і на многа замахваецца гэты Жлукта, бо па-людску апранацца, па-людску есці, па-людску піць, па-людску любіць -увогуле законнае жаданне чалавека. Вядома, пры ўмове, што нармальнае чалавечае жыццё здабываецца сумленным шляхам і забяспечваецца не для асобных выбраных індывідуумаў, а для ўсіх членаў грамадства. Але становішча карэнным чанам мяняеца з той прычыны, што поўны дастатак ва ўсім і гарантаванае права на захаванне сваёй асобы мілы чалавек хоча мець у часіну найвялікшых выпрабаванняў народа, да якога яму нямя ніякай справы. А гэта і ёсць закончаны эгаізм і прамая подласць. Уяўленні пра сумленнасць у Жлукты таксама своеасаблівыя. Ёнлічяць сумленным усё тое, што не падыходзіць пад артыкул крымінальнага кодэкса. Маральныя нормы, няпісаныя законы, без якіх не можа быць нармальнага грамадскага жыцця, яго мала турбуюць.

Дзейнічае Жлукта вынаходліва, нахабна і смела, але ў той жа час з пэўнай асцярогай [6, с. 94].

Рыцар чорных хадоў, Жлукта выконваў функцыі бюро добрых паслуг ці - як ён сам гэта вызначыў - з,яўляўся маленькай папраўкай да сістэмы размеркавання. І калі браць па вялікім рахунку, то заслуга Кандрата Крапівы не ў тым, што ён падгледзіў у жыцці, несумненна, цікавы вобраз Жлукты, а ў тым, што ён выкрыў жлуктаўшчыну як сацыяльную з,яву. І дарэмна кліенты грэбліва адварочваюцца ад Дзям,яна Дзям,янавіча (пасля яго выкрыцця), прыкідываючыся божымі авечкамі. Не авечкі яны, не. Тым больш не божыя. Няўжо ж яны не бачылі, што жлуктаўская кантора мае далёка не законны статус? Бачылі, плацілі за паслугі з дзяржаўная, вядома, кішэні і былі задаволены. Калі б да кожнага Жлукты ды свой Язва, то яны нават з карысцю да грамадства маглі б працаваць - для выяўлення і выкрыцця канягіных і да яго падобных. Ну так, яны сумелі правесці некалькі афёр, але страх ад таго ( і ў гэтым заключаецца з,едліва-іранічны парадокс) невялікі: памяняў Жлукта галоўнага бухгалтара на рухавічок, дастаў аднаму кліентупяць бочак цэменту, другому - вагон для пагрузкі, то ў канчатковым выніку ў выйграшы аказваецца кожнае прадпрыемства, а таму і пэўным чынам - грамадства. Ну, вядома, выйгрыш гэты горш за пройгрыш. Толькі ў адной сцэне драматург амаль заспеў жуліку з такімі справамі, якія пахлі крымінальнай адказнасцю. Памочнік знаёміць шэфа з просьбамі і прапановамі. [26, с. 162].

Сцяпан Андрэевіч (разгортвае папку). На заўтрашні дзень ёсць такія прапановы. Кліент №1 - бярэ бензін, дае піламатэрыялы.

Жлукта. Можна.

Сцяпан Андрэевіч. Кліент № 2 - бярэ легкавую машыну, дае грузавую.

Жлукта. Можна з прыдачай.

Сцяпан Андрэевіч. Кліент №3 - бярэ бронь.

Жлукта. Вайсковую?

Сцяпан Андрэевіч. Так, дае кавярковаты касцюм.

Жлукта. Мала.

Сцяпан Андрэевіч. Дабаўляе веласіпед.

Жлукта. Справа цяжкая. Трэба забяспечыць яму такую работу, якая б давала права на бронь [24, с. 328].

Робячы самыя рызыкоўныя аперацыі, у тым ліку такія, што ўяўна закранаюць крымінальны кодэкс, мілы чалавек імкнецца ўсё абставіць так, каб непасрэдную адказнасць перад законам неслі яго кліенты. Калі б не промах з ваенным білетам, голай рукой пляменніка Луначарскага ніхто не хапіў бы.

Значныя камбінатарскія здольнасці, лоўкасць і спрыт, з якімі Жлукта праводзіць свае махінацыі, яго ўменне ў самых небяспечных выпадках узваліць адказнасць на іншых часткова тлумачыць жывучасць такога мярзотніка. Але трэба мець на ўвазе і тое, што ён не проста выпадковы, дробны жулік, які дзейнічае саматугам, як дзе прыйдзецца, ці як бог на душу паложыць. Жлукта, як і розныя цюхцяі,з крапівінскіх апавяданняў даваеннай пары, умее надзвычай добрапрыстасавацца да мясцовасці. Ён свядома паразітуе на нашых недахопах, выкарыстоўваючы любыя няўвязкі ці пралікі з карысцю для свайго шлунку [6, с. 94].

Калі Гарлахвацкі, блізкі родзіч мілага чалавека, спадзяецца ў асноўным на шантаж і правакацыі, то Жлукта працуе больш тонка. Сярод эвакуіраваных, само сабою зразумела, можна было сустрэць усякага люду, у тым ліку і асоб выдатных. Заўсёды знойдзецца які-небудзь цецярук накшталт намесніка старшыні гарсавета, што клюне на такую няхітрую прыманку.

Так атрымалася, што першым памочнікам блатмайстра аказаўся яго антыпод Язва. Гэта ён, даўшы трапную характарыстыку некаторым бацькам горада, наштурхнуў Жлукту на думку, што пачынаць варта менавіта з Княгіна. Просты, амаль без адукацыі. Таму асабліва баіцца паказаць сваю неадукаванасць. Працуе шмат і нядрэнна, але без бляску. Любіць выпіць цішком. А як вып,е, пачынае гаварыць пра свае крыўды [24, с. 129 ].

Пачуўшы такую атэстацыю, Жлукта зрабіў выбар. Адчуваючы, што наступіла тая сітуацыя, калі трэба каваць жалеза. Выбар зроблены! Бедны Канягін і маргнуць не паспеў, як быў надзейна закілзаны Дзям,янам Дзям,янавічам.

Жлукта. Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Маё прозвішча (невыразна) Чарскі.

Канягін (падае руку). Вельмі прыемна. Прашу садзіцца таварыш… выбачайце, вы, здаецца, сказалі - Луначарскі?

Жлукта. Так… не зусім. Чарскі Дзям,ян Дзям,янавіч. Вам з Масквы не званілі наконт мяне?

Канягін. Не, не званілі.

Жлукта. Тады не дзіва, што маё прозвішча вам нічога не гаворыць…

Канягін.Прозвішча мы чулі. Як не чуць? У газетах не раз сустракалі. А вось асабіста не прыходзілася… Скажыце, калі ласка, вы не сваяк часамі?..

Жлукта. Анатолія Васільевіча Луначарскага? Дваюрадны пляменнік.

Канягін. Я гляджу, што прозвішча аднолькавае. Вось толькі наконт луны у мяне сумненне было. Гэта, відаць, для хараства, для паэзіі прыбаўлена.

Жлукта. Нябожчык любіў усё прыгожае. Ён і мне прышчапіў любоў да мастацтва. [ 24, с. 305-306].

Жлукта за адзін раз вырашыў для сябе ўсе неадкладныя праблемы: спецхарчаванне, бронь ад прызыву ў армію і ў дадатак канягінскае абяцанне дапамагаць уладзіцца лепш.

Ці не залішне ўтрырывана пададзены драматургам паводзіны Канягіна ў сцэне першай сустрэчы з прыезджым жулікам? Трошкі, вядома, не без гэтага. Але не настолькі, каб усамніцца ў верагоднасці падобнай сцэны. Адкінем спасылку на ўмоўнасць жанру, дапусцім, што сцэна праведзена не з такой, падкрэслена ўмоўнай камедыі, а з рэальна-псіхалагічнай, бытавой драмы. І ўсё роўна прытэнзій да драматурга не ўзнікае. Трэба ўлічыць, што Жлукта заспеў намесніка мэра горада ў той момант, калі ён спяшаўся на пасяджэнне, а таму для сталай развагі часу не меў. Да таго ж Дзям,ян Дзям,янавіч папярэдне апрацаваў сакратарку Канягіна і зрабіў на яе такое ўражанне, што тая зараней падрыхтавала шэфа да думкі ўбачыць у настойлівым наведвальніку важную персону [26, с. 159].

На думку Уладзіміра Карпава: Жлукта засланіў у камедыі ўсё станоўчае, атруціў яе атмасферу маразмам сваіх пропаведзей, да навачэнняў і паклаў на ўсё сляды свайго агіднага ўплыву (цытуецца па: [35, с. 159]).

Вельмі цікавы фінал п,есы Мілы чалавек, вытрыманы ў камедыйна-сатырычных традыцыях М. В. Гогаля. Заключная сцэна крапівінскай камедыі, у якой ўсе кліенты, што з пашанай адносіліся да Жлукты, раптоўна даведаліся, кім сапраўды з,яўляецца іх дабрадзей [33, с. 217].

…Жлукта - гэта ж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і не агледзіцеся... У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, калі праліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе… [24, с.351 ].

Гэтыя словы належаць Антону Макаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яны ў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўным патуральнікам і заступнікам Жлукты. І не заўсёды бескарысным.

"Адномагу сказаць на ўцеху сумленным людзям: ён сваё атрымае спаўна. Няма на савецкай зямлі такога месца, дзе б нягоднікі заставаліся пераможцамі", - зазначае ў п'есе Канягін, працверазелы і раптоўна "перавыхаваны" памагаты Жлукты. Гэтай рэплікай камедыёграф страхаваўся ад папрокаў за ўяўнае перабольшанне маштабаў жлуктаўшчыны. Але на самай справе якраз Жлукта і выходзіў пераможцам. Пасля скандальнага, аднак, па сутнасці, выпадковага правалу ў горадзе Н., дзе адбываецца дзеянне, ён заказвае два білеты ў мяккім вагоне да Ташкента (каб быць яшчэ далей ад фронту, ад якога ён уцёк). Гэткага павароту пісьменніку не даравалі савецкія цэнзары. Яны то забаранялі п'есу, то дамагаліся яе перапрацоўкі. А Жлукта, які асабліва не таіўся і сам называў сябе папраўкай да савецкай "сістэмы размеркавання", у рэальным жыцці перажыў самую гэтую сістэму і напоўніцу раскашуецца і цяпер. I будзе раскашавацца, пакуль існуе так званы блат - асноўнае апірышча жлуктаў

Асноўны канфлікт п'есы «Мілы чалавек» - гэта канфлікт і паміж людзьмі, якія вядуць паразітычны спосаб жыцця, і людзьмі сумленнымі. Пачварнае стварэнне, якое носіць імя Жлукта, супрацьстаіць усяму справядліваму ўкладу жыцця. Паразітызм і злачыннасць Жлукты, гэта беглага загадчыка гаспадаркі аднае ўстановы, выклікае асабістую агіду таму, што дзейнічае ён у самы цяжкі для нашай Радзімы час - у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта акалічнасць яшчэ больш узмацняе канфлікт п,есы.

Жлукта як носьбіт зла мае шмат агульнага са сваім папярэднікам - Гарлахвацкім. Перш за ўсё у іх адна мэта: нічога не даючы грамадству, браць ад яго поўнай жменяй. Жлукта, напрыклад, нахабна заяўляе, што ён з,яўляецца маленькай папраўкай да сістэмы размеркавання, г.зн. камбінатарам, блатмайстрам, які займаецца нявіннымі справамі: робіць паслугі для кліентаў [33, с.213].

Таленавіта напісаны сцэны, у якіх з вялікай сатырычнай сілай выкрываецца агідная сутнасць Жлукты, яго подласць і хітрасць, яго прыёмы і метады ашуканства даверлівых людзей. Драматург па-майстэрску раскрывае крывадушнасць, нахабства і цынізм Жлукты, сутнасць яго агіднай спажывецкай філасофіі.

Карыстаючыся прыёмам гіпербалізацыі , сатырычнага завастрэння, Крапіва выкрывае жлуктаўшчыну, выклікае ў чытача агіду да яе, абурэнне. [12, с.405]

Пасля сатырычнай камедыі Мілы чалавек у нашай драматургіі не было напісана ні адной п,есы такога жанру, і прычынай гэтаму, безумоўна, была славутая тэорыя бесканфліктнасці, якая моцна скоўвала сілы савецкіх сатырыкаў.

Прааналізаваўшы творы Проба агнём і Мілы чалавек, я зрабіла выснову. Ад пільнага вока Кандрата Крапівы нічога не ўтоіцца. Аўтар у псіхалагічнай драме Проба агнём умела паказвае, што ў агні смяротнага паядынку з фашысцкай навалай сапраўдныя людзі праходзілі выпрабаванне на высокую чалавечнасць, вызваляліся ад ўсяго выпадковага, дробна-эгаістычнага ў сваім характары. А сатырычная камедыя Мілы чалавек актуальна і ў наш час.


2.2 Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтара


Першай п,есай К. Крапівы, якую ён стварыў у пачатку 40-х гг., была псіхалагічная драма Проба агнём, яна з,явілася і першай беларускай п,есай аб Вялікай Айчыннай вайне. У гэтай драме пісьменнік зноў разглядае праблему дружбы, якія ставіліся і вырашаліся ім у п,есе Канец дружбы.

Кандрат Крапіва разгортвае сюжэт п,есы на фоне ваенных падзей і паказвае, як гэтыя падзеі, героіка ваеннага часу ўплывалі на дзеючых асоб, як агонь цяжкай вайны выпрабоўваў іх характары і пачуцці, выяўляў іх маральнае хараство, як гэтыя людзі мужнелі і загартоўваліся духоўна.

Драма Проба агнём вылучаецца сярод іншых п,ес пра Вялікую Айчынную вайну тым, што ў ёй драматургу ўдалося пазбегнуць дэкларатыўнай паэтыкі, празмернай пафаснасці, чым характарызавалася большасць драматычных твораў таго перыяду[35, с.207].

У адным творы аўтар сумясціў багата розных праблем. Сапраўднае прызначэнне жанчыны і яе месца ў сям,і, беспадстаўная рэўнасць і яе згубнасць ва ўзаемаадносінах паміж мужам і жонкай, увогуле шкоднасць недаверлівага станаўлення да чалавека, трэці лішні і яго лёс, армейская субардынацыя, правы камандзіра і маральны чалавечы абавязак, тактыка бою, яго падрыхтоўка і адказнасць непасрэднага ваеннага начальніка за жыццё падначаленных у франтавых умовах - вось якое кола разнапланавых, але ўсёж па-свойму важных для аўтарскай канцэпцыі пытанняў закранаецца ў п,есе [6, с. 84].

У п'есе Проба агнём драматург адмовіўся ад простага сцэнічнага паказу гераізму савецкіх людзей, паставіўшы перад сабой задачу раскрыцьне батальны бок мужнасці барацьбітаў з фашысцкімі агрэсарамі, амаральную, духоўную прыроду іх подзвігу. Вайна ўнесла прынцыповыя карэктывы ў разуменне асабістых узаемаадносін паміж людзьмі. Дружба, каханне, рэўнасць. Спатрэбілася выпрабаванне агнём, каб героі драмы пераканаліся, колькі было наноснага, неістотнага, нават дробязна-мяшчанскага ў іх штодзённым побыце. Сумленныя, чыстыя, светлыя, яны часам атручвалі жыццё сабе і іншым дробязнымі падазрэннямі, беспадстаўнай рэўнасцю. Ацверазенне прыходзіла пад грукат франтавых гармат, і паказ гэтага працэсу выліўся ў хвалюючую драматычную гісторыю пра вернасць савецкіх людзей Радзіме, свайму каханню, грамадзянскаму абавязку.

Тэматычна з ваенным часам звязана і сатырычная камедыя«Мілы чалавек» (1945). Сярод твораў беларускай драматургіі ваеннага перыяду яна займае асобнае месца, таму што адрозніваецца ад драматычных твораў тых гадоў, якія вызначаліся, як і ўся тагачасная савецкая літаратура, адлюстраваннем гераічнай барацьбы нашага народа з гітлераўскай навалай. Справа ў тым, што п'еса гэта бадай адзіная створаная ў час вайны сатырычная камедыя ў савецкай драматургіі. Сатыра ў ёй скіравана не на адкрытых ворагаў - фашыстаў і іх памагатых (такую сатыру, як правіла, знаходзім на старонках тагачаснай перыёдыкі ў кароткіх літаратурных жанрах - памфлетах, вершах, байках, апавяданнях), а на «сваіх» людзей.

Да гонару Крапівы, шкодная для рэалістычнага мастацтва тэорыя бесканфліктнасці, можна сказаць, упершыню ў савецкай літаратуры, у прыватнасці ў драматургіі, атрымала адпор і менавіта ў яго сатырычнай камедыі «Мілы чалавек», г. зн. яшчэ задоўга да з'яўлення рэдакцыйнага артыкула «Правды», у якім асуджалася гэта тэорыя, крытыкаваліся бесканфліктныя п'есы.

Кандрат Крапіва выступіў з тэарэтычнымі працамі Аб сатырычнай камедыі (1953) і Канфлікт - аснова п,есы (1954), у якіх выклаў свае погляды на савецкую сатырычную камедыю, глыбока абгрунтаваў спецыфіку канфліктаў у ёй, выказаў рэзка адмоўныя адносіны да тэорыі бесканфліктнасці, якая па сутнасці пазбаўляла сатырычныя жанры існавання. Гэтыя думкі ён выказаў менавіта ў камедыі Мілы чалавек вуснамі яе дзеючых асоб. Зрабіў так Кандрат Крапіва свядома, бо добра ведаў, што абаронцы тэорыі бесканфліктнасці паспрабуюць аб,явіць яго вострасатырычную п,есу ідэйна заганнай, што, як вядома, і здарылася.

Камедыя «Мілы чалавек» пачынаецца своеасаблівым кароткім уступам пад назваю «Перад заслонай», мэта якога - прымусіць гледача задумацца над спецыфікай сатырычнай камедыі, над правам драматурга-сатырыка высмейваць недахопы нашага жыцця, кляйміць ганьбаю тых, хто імкнецца толькі спажываць, а не ствараць, хто пайшоў па шляху махлярства, хто ашуквае дзяржаву, народ, хто ставіць свой дабрабыт даражэй за ўсё на свеце. Уступ гэты ўяўляе сабою дыялог паміж драматургам-камедыёграфам Язвай і яго сябрам Праменным. Іх абодвух, асабліва Язву, хвалююць праблемы драматургіі, у прыватнасці такі яе жанр, як камедыя [33, с. 211]

Язва. Ты хочаш сказаць, што камедыя аджыла свой век?

Праменны. Сапраўды, каго нам асмейваць? Каго ты не возьмеш, дык гэта будзе або рабочы, або калгаснік, або інтэлегент, адным словам, чалавек савецкі. Пажартаваць з яго яшчэ можна, але паспрабуй яго асмяяць. Паспрабуй вывесці на сцэну сучаснага недарасля, або сучаснага сквазнік - дмуханоўскага.

Язва. Ну што ж, і паспрабую.

Праменны. Дык жа пакрыўдзіцца.

Язва. Хто?

Праменны. Той жа савецкі глядач.

Язва. Дарэмна ты так думаеш. Калі мы будзем высмейваць сапраўдныя нашы недахопы, ён ахвотна з намі пасмяецца. Вядома, тут трэба мець зоркае вока, а не махаць, куды папала. А недахопаў у нас досыць, каб іх высмейваць. [24, с.295 ]

Асаблівасцю камедыі «Мілы чалавек» з'яўляецца тое, што ў ёй у якасці дзеючай асобы выступае драматург-сатырык, надзелены характэрным прозвішчам Язва. Ён самым цесным чынам звязаны з іншымі персанажамі твора. Некаторыя крытыкі, не зразумеўшы сутнасці гэтага вобраза, папракалі Крапіву за тое, што Язва як станоўчы персанаж, антыпод Жлукты,- пасіўны, не выкрывае «мілага чалавека», хаця з самага пачатку ведае, што гэта за тып. Аднак такі папрок беспадстаўны, бо не прымаецца пад увагу тая акалічнасць, што Язва - фігура ўмоўная. Праз яе Крапіва хоча паказаць гледачу сам працэс стварэння сатырычнай камедыі, творчую лабараторыю драматурга-камедыёграфа, прыроду і спецыфіку сатырычнай камедыі, прынцып стварэння сатырычных тыпаў вялікай абагульняльнай сілы. Такія адмоўныя тыпы павінны быць у цэнтры ўвагі пісьменніка- сатырыка, і яго ні ў якім разе нельга за гэта абвінавачваць [33, с. 212 ]. Сам Кандрат Крапіва адзначыў наступнае : Часам драматурга ўпікаюць у тым,што ў цэнтры яго сатырычнай камедыі стаіць адмоўны персанаж. Гэта падобна на тое, што калі б мы ўпікалі хірурга,што ў цэнтры яго ўвагі знаходзіцца нарыў, які ён збіраецца ўскрыццю клапоцячыся аб здароўі чалавека. Прызначэнне сатырычнай камедыі - выкрываць зло ў імя дабра. У драматычным творы можна гэта зрабіць, толькі паказаўшы зло ў дзеянні, прычым так, каб яно ў дастатковай меры праявілася і паказала ўсе свае шкодныя якасці. Але як жа гэта можна дасягнуць, не паставіўшы носьбіта зла ў цэнтры ўвагі, а пакінуць недзе ў цяні. У такім выпадку зло ў поўнай меры не будзе выкрыта і мэта драматурга не будзе дасягнута [6, с. 87].

Гэтую ж думку аўтар перадае і ў размове Язвы і Пераменнага.

Язва. Мая задача - паказаць тыя балячкі, якія часам з,яўляюцца на нашым здаровым целе.

Праменны. Занадта ўжо згушчаны фарбы.

Язва. Гэта ў адносінах Жлукты фарбы згушчаны? Ну, ведаеш… У гэтай бочцы пакласці так густа перамешаны: прагнасць, подласць, цынізм, нахабства, што больш згусціць ніяк нельга. Не, я з асалодай утыкаю вастрыё свайго пяра ў гэтую агідную тушу [24, с.157].

Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшыся ад фронту, вельмі камфортна - за чужы кошт - уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К. Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбіні душы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час, калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнага выкрыцця Жлукты, гнуснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавы горад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха - вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы - я хачу жыць; другі - я хачу жыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ён адкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам, паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных» людзей - прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў [35, с.156 ].

Да сваёй камедыі Мілы чалавек Кандрат Крапіва зноў вярнуўся ў 1956годзе, пры падрыхтоўцы трохтомнага збору твораў. Пісьменнік пэўным чынам пераапрацаваў камедыю, унёс у яе некаторыя даволі істотная змены. Ён крыху знізіў кола дзеючых асоб, выкрэсліўшы старшыню гарсавета Бывалава, яго намесніка Быстрыкава, жонку Княгіна, перайначыў пасаду некаторых персанажаў, што засталіся ў творы.

Зразумела, што знятыя персанажы былі эпізадычныя і выконвалі галоўным чынам эпізадычныя функцыі. Відаць, таму пісьменнік, і адмовіўся ад іх. Але не ўсе перамены ў сюжэтным развіцці камедыі, связаныя са скарачэннем колькасці дзеючых асоб, атрымаліся мэтазгоднымі. Так, у новым варыянце твора аказаўся перавыхаваны галоўны Жлуктаў кліент Княгін, хоць гэта выглядае вельмі непераканальна, ніяк не стасуецца з логікай характару персанажа. Сатырычная накіраванасць вобраза Княгіна знікае. Аўтар механічна перадаў яму словы другога персанажа, і яны гучаць пэўным дысанансам з тым вобразам Княгіна, які ўжо склаўся на працягу папярэдніх карцін,- зпоўнай падставай зазначае на гэты конт А. Саннікаў, хоць і дадае потым, па сутнасці, супярэчлівыя, змякчальныя агаворкі [6, с. 94],

Пэўная непаслядоўнасць у свой час была дапушчана і ў развіцці характару Жлуктавай жонкі Клавы. Яна пакідае выкрытага Жлукту і звязвае свой лёс з былым драматургам і будучым паэтам Пераменным. Праўда, скептычны Язва не вельмі ўпэўнены, што пару напаткае сапраўднае шчасце, але сам Пераменны глядзіць на падзеі аптымістычна, лічыць Клаву цудоўнай жанчынай. Аднак аптымізм пераменнага мала ўзгадваецца з першым актам камедыі, дзе Клава, як вынікае з наступнай сцэны, выглядае не асабліва зайздросна[6, с. 95].

Клава (пасля паўзы паварочваецца да Язвы). А чаму б вам не зрабіць такую канцоўку…Клаве абрыдла пустое жыццё, агідны стаў сыты, самаздаволены муж. Яна пакінула сваю душную кватэру, стукнула дзвярыма і пайшла насустрач свежаму ветру.

Язва. Куды яна пайшла?

Клава. На фабрыку, на завод, на фронт. І ў канцы п,есы мы бачым яе стаханаўкай або Героем Савецкага Саюза.

Язва. Такая канцоўка гледачу спадабалася б. Але ж гэта непраўдзіва. Зразумейце ж вы, што за чалавек мая Клава. Яна ж не любіць і баіцца працы. І сілы волі не хопіць у яе зрабіць так. Гэта ж няшчаснае, бязвольнае стварэнне. (Паўза. Язва сядзіць у задуменні, з якого яго выводзіць усхліпванне Клавы. Язва паварочваецца і глядзіць на яе) Плакаць Клава можа, гэта ў яе характары. Але ж на сцэне гэта будзе нецікава. Нос чырвоны, у носе хлюпае.

Клава (праз слёзы).Які ж вы жорсткі, бязлітасны чалавек!

Язва. Не чалавек, а аўтар камедыі. Тут я сапраўды бязлітасны[24, с. 312].

Такая бязлітасць і на самой справе вельмі патрэбна пісьменніку. Ён, па праўдзе кажучы, ні з якіх меркаванняў не мае права парушаць логіку развіцця характараў сваіх герояў, бо ў ёй у канчатковым выніку адбіваецца логіка самаго жыцця. Кандрат Крапіва ўсёж пашкадаваў сваю Клаву і пад заслонай фактычна перайначыў яе характар [6, с. 95].

Праўду Язва прывык гаварыць ўсім. Хай ужо Клаву ён не паважаў, але і свайго сябра Пераменнага, якога па-свойму любіў і цаніў за шчырасць, дабрыню, працавітасць, Язва не дужа літасцівіў. Былы драматург усур,ёз захапіўся Клавай. Адчуўшы ўзаемнасць, пачаў Пераменны марыць пры Язве, што адаб,е жанчыну ў Жлукты. Яна навучыцца працаваць, стане добрым памочнікам у жыцці.

Пераменны (расчулена). Падтрымліваеш?

Язва. Абедзвюма рукамі.

Пераменны. Не, сур,ёзна?

Язва. Ну як жа! Ты разумееш, што ты мяне выручыў? Я з гэтай няшчаснай Клавай ужо некалькі месяцаў мучуся, не ведаю, што рабіць. Ні богу свечка, ні чорту качарга. А тут знайшоўся ёлуп…

Пераменны (пакрыўджана). Якая ж ты свіння! [24 , с.325].

Мілы чалавек -арыгінальная па задуме і форме камедыя. У ёй многа свежых, цікавых сатырычных прыёмаў, якія сведчаць аб пошуках навых мастацкіх магчымасцей гэтага жанру. К. Крапіва выбраў жыццёвую ў сваёй аснове камедыйную сітуацыю, глыбока і востра распрацаваў сатырычную тэму твора. Сваю задачу ён бачыў у тым, каб выставіць на грамадскі суд нягодніка, які збег ад мабілізацыі і ў цяжкі для народа час тлусцеў на нашай бядзе [26 , с.150].

З ўсяго гэтага вынікае, што ў Кандрата Крапівы пазіцыя заўсёды была ўдарная, актыўна-наступальная ў дачыненні да самых розных праяў адмоўнага. І гэта можна пацвердзіць словамі А. Макаёнка: Па-гаспадарску, прыдзірлівым вокам аглядае К. Крапіва савецкую рэчаіснасць, як клапатлівы гаспадар аглядае свой уласны дом. Ставячыся да ўсяго добрага любоўна і зацікаўлена, ён не даруе недаробак, не дапускае скідак на чалавечыя слабасці. Для пісьменніка-сатырыка савецкая рэчаіснасць - свой дом, пабудаваны рукамі роднага народа. У гэтай патрыятычнай адданасці мастак і ёсць крыніца яго неабыякавасці да адмоўных з,яў, крыніца яго выкрывальнага пафасу(цытуецца па: [6, с. 89]).


3. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука


3.1Асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных героеў


Рэканструкцыя мастацкіх падыходаў у асэнсаванні подзвігаў народа пачалася яшчэ ў першай палавіне 1940-х гадоў. Мэтанакіраванымі намаганнямі лепшых беларускіх драматургаў (у першую чаргу - К. Крапівы, А. Макаёнка, К. Губарэвіча) творчы ўзровень гэтага асэнсавання дасягнуў значных вышынь у наступныя дзесяцігоддзі. Але ў канцы стагоддзя, калі разгарнулася татальная рэвізія духоўных набыткаў савецкага часу, калі ўзмоцненым абструкцыянісцкім нападкам падвяргаўся метад сацыялістычнага рэалізму, які нібыта паставіў развіццё савецкай літаратуры па-за рэчышчам сусветнага літаратурнага працэсу, гэты вопыт пачаў ігнаравацца.

У мітуслівым жаданні ўсё пераацаніць, усё перамяніць некаторыя празаікі, паэты і публіцысты паспрабавалі даць новую праўду пра мінулую вайну [25, с. 363].

Зараз мы паспрабуем прааналізаваць спецыфіку ўспрымання і адлюстравання падзей вялікай Айчыннай вайны на канкрэтных прыкладах (у дадзеным выпадку на прыкладзе твораў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука).

Іван Чыгрынаў належыць да пакалення пісьменнікаў, якое называюць хто філалагічным, хто сярэднім, хто дзецьмі вайны. Так, і сам І. Чыгрынаў, і большасць яго равеснікаў - таварышаў па пяру - атрымалі філалагічную адукацыю, з пэўнага часу занялі ў літаратуры прамежкавае, сярэдняе становішча паміж пакаленнем пісьменнікаў -франтавікоў і маладым - пасляваенных гадоў нараджэння. У іх над самай светлай і радаснай парой жыцця, дзяцінствам, завісла славеснай хмарай вайна. Таму так шырока ў творчасці гэтага пісьменніка прадстаўлена тэма Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы 70-х Іван Чыгрынаў вобразна сказаў пра свае стасункі з гадамі фашысцкай навалы: Я быццам увесь час стаю пад ваенным дажджом [16, с.549].

У 1980-я гады побач з прозай І. Чыгрынаў пачаў актыўна выступаць ў драматургіі. Першыя п,есы створаны на аснове раманаў і апавяданяў. Для драматычных твораў пісьменніка характэрна тэматычная разнастайнасць, актуальнасць гучання.

Уменне акрэсліць нейкія характэрныя рысы ў вобліку персанажаў прадэманстраваў драматург у трагічным гратэску Ігракі, які прысвечаны асэнсаванню перыпетый дыпламатычнай барацьбы паміж СССР і Германіяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Сталін, Молатаў, Варашылаў, Будзённы, Мікаян, Хрушчоў, Берыя, Дэканозаў, Шкварцаў, Гітлер, Герынг, Гімлер, Гальдэр, Рыбентроп - вось асноўныя дзейныя асобы п,есы.

Дзеянне п,есы адбываецца напярэдадні вайны.

Аўтар у сваім творы паказвае як неардынарна складваліся адносіны паміж ігракамі-палітыкамі. Гэта добра бачна праз іх дыялогі. І. Сталін, і Гітлер гуляюць у дыпламатычныя гульні адзін з адным.

Сталін. Чым далей будзем ісці наперад, тым больш спакусы розныя людзей будуць збіваць з панталыку. Але на бліжайшы час… Я таксама прыглядаюся -здаецца, на хуткую змову ў нас пакуль ніхто не здольны. Цяпер кадры ў нас правераныя. Хоць іншы раз гавораць так: колькі воўка не кармі - у лес глядзіць. У мяне тут сёння на абедзе быў адзін пісьменнік, ну, можна лічыць, нават класік. Дык гэта той так гаварыў. Але з другога поваду. Паводле ягоных слоў выходзіць, што мы з табой Гітлера падкормліваем.

Молатаў. Аб,ектыўна так, Коба.

Сталін. У нашай гульні з Гітлерам -гэта вялікая зброя. Дарэмне некаторыя не разумеюць. Ды і Гітлер наўрад ці здагадаецца. Няхай думае, што мы звычайныя вясковыя прасцякі. Ну, а як жа? Масква -вялікая вёска, а мы ўсе тут вясковыя прасцякі. Трэба сказаць Мікаяну, каб за паўстаўкі ў Германіі асаблівы нагляд быў. Але і ад немцаў патрэбна патрабаваць абсалютнага выканання [41, с. 133].

Сталін лічыць, што ён лепшы ігрок і ўсё будзе так, як ён вырашыў… Але ён не ўлічыў свайго супраціўніка. Ігры не бывае з адным іграком!

Гітлер. … Не веру я рускім, што гэта ў іх надоўга -інтэрнацыянал. Але няхай. Хутка мы навядзём тут парадак. А пакуль - прымусім Сталіна прыняць удзел у адной гульні. Няхай пабудзе таксама іграком. Толькі карты не станем адкрываць яму. Тым больш, што некаторыя яго карты мы ўжо ведаем. Паглядзім, хто каго.

Робентроп. Зразумело, мы яго.

Гітлер. Я надаю гэтай гульні вялікае значэнне, Робентроп. Спярша думалася, што чарга да Савецкага саюза дойдзе пасля Англіі. Але цяпер, пасля разгрому Францыі, стала відавочна, што вайну з Расіяй можна весці, не чакаючы перамогі над Англіяй. Для гэтага вось дэзарыентацыя Сталіна і спатрэбілася мне. Ужо на пачатку перагавораў будзем прапаноўваць Саветам далучыцца да троістага пакта. Думаю, што Сталін ад такой нечаканасці здрыганецца.

Робентроп. Дапускаю, што ён аб нечым такім здагадваецца.

Гітлер. Няхай сабе здагадваецца. Раз прыняў удзел ва ўсходняй маёй палітыцы, то мусіць далучыцца і да заходняй. Прапануем план падзелу заходняй Еўропы. Праз гэта мы атрымаем выгаду з двух бакоў -супакоім Сталіна, моў, мы табе, крамлёўскі дыктатар, па-ранейшаму моцна давяраем, а тым часам канчаткова скампраментуем яго перад Лонданам. Робентроп! З намі бог![41, с. 142].

Іван Чыгрынаў майстэрскі паказаў, як вёў сваю справу Гітлер. Як ён умела маніпуліраваў паводзінамі людзей і прадбачваў наступны крок свайго праціўніка. Гітлер бачыць, што напрыклад, Молатаў, гаворыць толькі словамі Сталіна і не робіць ад гэтых слоў ні крока назад ні кроку наперад. І гэта для яго зручна.

Калі разглядзаць размову Молатава з Шкварцавым, то бачна, што ён слухае, але не чуе Шкварцава.

Шкварцаў. ..Вы бачылі па дарозе ў Берлін тэхніку салдат? Усё гэта рухаецца на ўсход, Вячаслаў Міхайлавіч.

Молатаў. Што вы гэтым хочаце сказаць?

Шкварцаў. Гэта не толькі дэманстрацыя. Гэта - на яве.

Молатаў. А вось таварыш сталін не лічыць, што Германія штосьці мае супраць нас. З гэтым згодны і члены Палітбюро, у гэта, нарэшце, верыць народ. Таму вашы словы, таварыш Шкварцаў, я ўспрымаю як звычайную перастрахоўку. Але гэта, вядома, не азначае, што патрабаванняў да Германіі ў нас няма. З гэтага мы сакрэту не робім, тым больш што яны будуць выкладзены сёння на перагаворах з Гітлерам[41, с. 151].

Молатаў не мае рацыі, ён не хоча нічога заўважаць і слухаць, бо ён слухае толькі Сталіна і робіць толькі тое, што яму скажа Сталін.

Калі Гітлер раней сумняваўся, калі пачынаць вайну, то пасля дыпламатычнай сустрэчы ўсё стала ясна.

Гітлер. Добра. Ганіце прэч сумненні, Гальдэр! У вайне з Расіяй нам будзе спадарожнічаць поспех. Гэта я вам кажу, Гальдэр!

Гальдэр. Трэба толькі моцна грукнуць кулаком па стале, мой фюрэр, і ўсё разваліцца на кавалкі.

Гітлер. Я ў гэта паверыў, Гельдэр, пасля Францыі. У ходзе польскай кампаніі ў мяне такой упэўненасці не было. Але з таго часу ў рускіх была Фінляндыя, а ў нас - Францыя. І мы яе перамаглі. Цяпер на чарзе Савецкі Саюз. Мы яго таксама мусім паремагчы. Вясной сорак першага. Не пазней лета. У дырэктыве па плану Барбароса так і варта будзе ставіць задачу: германскія ўзброеныя сілы павінны быць гатовы разбіць Савецкую Расію ў ходзе кароткачасовай кампаніі яшчэ да таго, як будзе скончана вайна з Англіяй. Вось гэта, Гальдэр, зусім новае - яшчэ да таго, як будзе заваявана перамога над Англіяй. (Пацірае рукі.)[41, с. 162]

Але ў Сталіна былі другія меркаванні. І меркаванні памылковыя.

Сталін. У гэтым вось якая закавыка, Вячаслаў. Усетакі англічанам варта неяк сказаць аб нашых перагаворах з Гітлерам. Англічан не трэба зкідваць з рахунку. Неабходна іх трымаць у напружанні. Таксама ў нашу гульню ўцягваць. А ўвогуле, я тут раіўся сам з сабой, зыходзячы з тваіх тэлеграм: хутчэй за ўсё, што Германія не гатова ваяваць на два бакі. Стала быць, мы сапраўды будзем мець часу для сваіх спраў. У тым ліку і ваенных. Канцэпцыя патрэбна. У грамадзянскую ў мяне ад,ютант быў. Стары акопнік. Дык той проста тлумачыў: калі праціўнік акопваецца, значыць абараняцца збіраецца, а калі наадварот - наступаць будзе. А мы на сваёй новай граніцы адно топчамся[41, с. 163-164].

Праз гэты твор аўтар хоча нам данесці тое, што калі іграеш, то не трэба заігрывацца, бо ў сваёй гульні часам ты не заўважыш самае галоўнае. І за гэтаў тваёй памылковасці будзеш пакутаваць не ты, а народ.

Калі разглядаць драму Івана ЧыгранаваДзівак з Ганчарнай вуліцы, то можна ўбачыць іншую тэму, якую хацеў да нас данесці аўтар.

Дзеянні ў творы адбываюцца ў мірны час, пасля вайны.

Сямён Кожанаў дэмабілізаваўся і шукае жонку, з якой разлучыла вайна. Здаецца, што Вялікая Айчынная вайна закончылася, усё будзе добра, але ўсё не так, зусім не так.

Кожанаў накіраваны ў вёску фінагентам. Добрая праца, але ж ён сустракаецца з несправядлівым Чыкіленкам і пачынае абараняць пакрыўджаных ім людзей, бо Чыкілёнак не правы і перавышае свае паўнамоцтвы. Нават на папярэджванне Ігната Кожанаў не звярнуў увагі.А ты яшчэ не хадзіў да яго на паклон, да Чыкілёнка? Няма чаго знацца з ім. Бацька яго, Іван Чыкіла, во быў чалавек. Брат мой і таму аддаў за яго сваю Вольгу. Думаў сын у бацьку. Яблык ад яблыні… Але як часта людзі памыляюцца! Гэты яблычак вунь куды закаціўся. Нават дастаць цяжка. Не, што не кажы, а Чыкілёнак… Ну і што, калі начальнік? Ды такога начальніка, як Чыкілёнка, , калі па-чалавечы, то і блізка не трэба пускаць… Так, і блізка не трэба пускаць [41, с. 242].

Канфлікт паміж Кожанавым і Чыкілёнкам вырашаецца… З дапамогай сяброў… тэлефонных званкоў… паклёпаў. (Пры тым, што Чыкілёнак майстар падрабляць дакументы. Яму нічога не чужое. Ён з лёгкасцю мяняе дату нараджэння сваёй ўласнай дачкі, каб збавіцца ад яе і жонкі.)

Здаецца, усё гэта можа зламаць Кожанава, але… у яго ёсць успаміны пра вайну, жонку, дзіця, якое павінна было нарадзіцца. І ён верыць, што знойдзе іх… Ён пасля дзесяці гадоў зноў вяртаецца і дазнаецца пра тое, што яго сям,я загінула ў час вайны ў полымі…

Здаецца, твор закончыўся, але Іван Чыгрынаў не ставіць на гэтым кропку. Ён у эпілогу паказвае што далей адбылося з чалавекам, які прайшоў пакуты вайна, зняволення, страты сям,і. І гэта паказ не такі, які меркавалася ўбачыць..

Больш няма Сямёна Кожанава! Ёсць Дземідзёнак! І гэта стары чалаве! Гэта дзівак, які жыве на Ганчарнай вуліцы і скупае ў клетках птушак і выпускае іх на волю. Але ўсё гэта не так проста, як здаеца! Птушкі, якіх выпускаў Дземідзёнак, гэта частка прыроды, яны сталі гаючымі лекамі для спакутаванай душы гэтай дзеючай асобы.

Аўтар факусіруе ўвагу на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, пэўнай унікальнасці.

Да ваеннай тэмы звярнуўся драматург Георгій Марчук, аўтар драмы Пеўчыя сорак першага года, які плённа працуе ў жанры камедыі. У яго своеасаблівы падыход да паказу падзей. Асобныя эпізоды п,есы Пеўчыя сорак першага года раскрываюць пошук духоўнасці ў рэлігіі, якая проціпастаўлена антычалавечым праявам вайны.

Дзеянне п,есы адбаваецца на акупаванай тэрыторыі.

Праваслаўны святар, айцец Вікенцій, што падчас акупацыі вяртаецца да дому і аднаўляе дзейнасць царквы, ператворанай у калгасны склад. Божа, няўжо я дома? У роднай старонцы? Дзякуй, табе божа, дзякуй, што вярнуў мяне да храма божага, дзякуй [29, с.7]. Дачка Марыя, якая раней ад мовілася ад свайго бацькі за тое, што ён бацюшка, зараз вяртаецца і просіць прабачэння ў яго. Вось толькі ці сапраўдныя ў яе намеры, ці толькі гэта дзеля таго, каб выратаваць свайго каханка?

Марыя. Даруй, тата, дарагі, родны, даруй…Толькі я вінаватая, толькі я.

Айцец Вікенцій. Не трэба плакаць дачка. Устань. Я ведаю з якой бядой прыйшла ты да мяне.

Марыя (хутка кажа). І каханне, бацька. Калі арыштавалі цябе, пракляла свой нораў, свае ўчанкі бязглуздныя, жорсткасць сваю.

Айцец Вікенцій. Хіба ж я вучыў цябе нядобраму? Мяне непакоіў твой рэвалюцыйны запал. Я быў не супраць тваёй незалежнасці. Аднакжа і духоўная незалежнасць павінна грунтавацца найперш на народнасці, любові і павазе да традыцый свайго народа. І яшчэ. Якую прафесію ты сабе абрала? Трактарыстка. Мужчыны раздзьмулі бюракратычны апарат, а вас, няшчасных, сагітавалі на трактар. Ганьба. Жанчына -найперш маці. Трактар і жанчына -рэчы несумяшчальныя. Калі ты выраклася Бога…

Марыя. Бога няма. Якіж ён Бог, калі папусціў, каб адзін народ знішчаў другі.Даруй. Ты служыш свайму народу па-свойму, а я па-свойму. Бацька, калі гэта ў тваіх сілах… уратуй яго… з лагера.Іх кормяць здохлай канінай, а ваду п,юць з бочкі, у якой плаваюць жабы.

Айцец Вікенцій. Досыць. Што яму наканавана, тое і будзе.

Марыя. Тата, ты раіш мне сядзець склаўшы рукі і чакаць яго смерці?Уратуй, ты ж бязгрэшны святы.

Айцец Вікенцій. Па-першае, я не святы, а зямны, грэшны як і ўсе. Па-другое, як уратаваць, не ведаю[29, с. 9-10].

Марыя прапаноўвае аддаць золата царквы. Калі бацька не згаджаецца, то кажа, што будзе ахвяраваць сабою. Які ж бацька пасля такіх слоў не дапаможа свайму дзіцяці? Не падабаецца ён мне, ніколі не падабаўся. Надта ж выкрутны. Ёсць ў мяне адно выйсце. Толькі на ўсё жыццё запомні, не дзеля яго гэта раблю, а дзеля цябе -адзінай і любай дачкі… [29, с.10].

З-за дачкі бацьку трэба зрабіць вялікі грэх. Ён будзе суддзёй. Ён будзе вырашаць каму жыць, а каму памерці. А ці мае ён на гэта права? Бо права судзіць і выносіць прысуд належыць, як вучыць Біблія, Усявышняму. А ён гэта зробіць. Ён набярэ хор з ваеннапалонных.

Высокароднасць і гуманнасць яго справы не выклікае сумненняў - адраджаецца занядбаная вера, ратуюцца чалавечыя жыцці. Гэта калі разглядаць сітуацыю з пазіцыі вышэйшага, абсалютнага гуманізму.

Але колькі сумненняў і згрызот у святара выклікае яго міласэрная чыннасць! Ён назірае, як шчыльна пераплялося дабро і ліха ў душах выратаваных ім людзей, скалечаных вайной, ды і не толькі ёю - яшчэ і падзеямі траццатых гадоў. Прохар, Нестар, Гена, Ілья - у кожнага свой боль, свая душэўная рана. Адносіны паміж імі і іх блізкімі ўяўляюць надрыў, дзе няма месца для спакою і ўзаемадаравання.

Усё гэта бачыць і балюча перажывае айцец Вікенцій. Ён не думае пра тое, што прыйдзе час і нашчадкі не ацэняць належным чынам высілкі такіх, як ён. Людзі, якія спрабавалі займацца мірнымі прафесіямі падчас акупацыі, незаслужана будуць залічаны ў лік калабарантаў [2, с.76 ].На папрок аднаго з выратаваных ім ваеннапалоннага спрабуе адказаць:

Прохар. Так, так, святы айцец.Вакол збядненне, забітасць. Краіна ляжыць разрабаванай і сваімі і чужымі…Голая і галодная!... Тэрор, азлабленне, нянавісць… Дзе свае, дзе чужыя - не разабраць! Якія тут гімны? Якая ад іх карысць?

Айцец Вікенцій. Дазвольце з вамі не пагадзіцца, паважаны Прохар.Так - азлабленне, так - смута,так - нянавісць і страх! Больш таго - страх, галоўная бяда, у якой мы ўсё глыбей танулі ў апошнія дзесяцігоддзі… Я шмат пабачыў на сваім вяку… шмат…. Асабліва за апошнія шэсць год. Калючы дрот мне не ў навіну… На жаль… Як і вам….І ведаеце, што я вынес одтуль, з-за Урала?.. Самае важнае… не дрот робІць нас рабамі… не дрот… Я бачыў там людзей…. сустракаў … Дух якіх вольны!.. Чым яны ўмацоўвалі яго? Малітвай? Наўрад ці… Я маліўся за іх. Яны глядзелі на мяне моўчкі, але не смяяліся. Якая ж вера, думаў у што?..умацоўвала іх дух!..

Прохар. У светлую будучыню!

Айцец Вікенцій ( вельмі сер,ёзна).Светлая будычыня кожнага чалавека цікавая для мяне, а будычыня гэта - у вечным шчасці ачышчэння!.. І яны былі чыстыя, тыя людзі, чыстыя!.. Чалавек ад прыроды эгаістычны. Такім ужо стварыў яго Гасподзь Бог, відаць, для таго, каб была, была дыялектыка, рух знізу ўверх, ад горшага да лепшага![29, с. 26 ].

Эвалюцыя, пра якую не зусім па-царкоўнаму распавядае айцец Вікенцій, выглядае як прарыў да духоўнасці - праз пераадоленне жыццёвай дысгармоніі, бязладдзя. Пеўчыя, набраныя светаром, не надзеленыя ніякімі надзвычайнымі здольнасцямі да музыкі. Айцец Вікенцій перакананы: хор загучыць.

Сашка. Скажыце ім айцец Вікенцій, хай спяваюць.Спявайце, пеўчыя.

Айцец Вікенцій. Народ слухае вас, пеўчыя.

………………………………………………………………………….

Магутна, шырока і цудоўна гучыць народная песня.

І няма сілы, якая б прымусіла замаўчаць пеўчых у гэты снежаньскі дзень сорак першага года. Пеўчыя, развітваючыся з Вікенціям пакідаюць царкву[29, с. 35].

Хор заспяваў, гімн звернуты да Бога, да вышэйшых сфер існавання, ён гучыць на поўную сілу. Перамога дабра над злом, гармоніі над дызгармоніяй не проста сімвалічная і не выпадковая. Такога роду -ачышчальны, жыццясцвярджальны- фінал характэрны для сучаснай гістарычнай драмы [12,с. 77].

У творы закранаюцца шмат праблем. Пошук духоўнасці ў рэлігіі, сапраўднае прызначэнне жанчыны і яе месца ў сям,і, адносіны бацькоў і дзяцей. Нават бачна праблема жлуктаўшчыны ў вобразе Сямёна Краўцова, аб якой пісаў К. Крапіва ў Мілым чалавеку.

Зараз прааналізуем драму Паядынак М. Матукоўскага.

Драма Мікалая Матукоўскага «Паядынак» была прымеркавана да саракагоддзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і прысвячалася подзвігу Канстанціна Заслонава. Двума дзесяцігоддзямі раней на гэтым жа матэрыяле драматург Аркадзь Маўзон напісаў драму «Канстанцін Заслонаў», якая ў свой час не без поспеху ішла ў тэатрах Беларусі і за яе межамі. Уступіўшы ў міжвольнае суперніцтва з папярэднікам, М. Матукоўскі асноўны акцэнт зрабіў на ўзмацненне дакументалізму: большасць персанажаў выступаюць пад сваімі сапраўднымі прозвішчамі, у строгай адпаведнасці з сапраўднасцю вытрыманы падзейна-фактаграфічны рад сюжэта і г. д. Умела выбудавана ў творы інтрыга, якая часам набывае дэтэктыўны характар і добра працуе на дынамізм развіцця дзеі. Паядынкам п'еса названа зусім не выпадкова: у яе канфліктнай структуры цэнтральнае месца занялі сутыкненні паміж Заслонавым і маёрам СД Бегерам. I быўгэтыпаядынак не звычайным двубоем вельм імоцных характараў, гэта было антаганічнае сутыкненне дзвюх ідэйна-палітычных і маральна-этычных сістэм, жорсткая, смяртэльная схватка паміжлюдзьмі і нелюдзямі. У драме з дакументальнай дакладнасцю ўзноў леныне каторыя старонкі барацьбы аршанскіх падпольшчыкаў, якія ў найскладаней шыхумовах, што хвілінна рызыкуючы жыццём, паводзілісябе як сама адданыя патрыёты[24].

Дзеянне ў творы адбываецца ў час вайны на акупіраванай тэрыторыі.

З рэек сыходзіць цягнік, у топках паравоза разрываюцца міны, падкінутыя спрытнымі рукамі. Мароз скоўвае водапровад на чыгуначнай станцыі і нямецкім эшалонам няма ходу ні на ўсход, ні на захад. Усім кіруюць нейчая моцная сіла і розум. Такая экспазіцыя прыдатна да таго, каб увесці вобраз змагара - Канстанціна Заслонава, які, па версіі драматурга, надзелены моцнай воляй і інтэлектам.

Заслонава выклікаюць на размову, якая больш нагадвае допыт. Ён (як і Цярэшка Калабок) вядзе двайную гульню: стараецца схаваць сваю таямніцу і адначасова ствараць вобраз службоўца, зацікаўленага не палітыкай, а заробкам. І таму гатовы, як ён запэўнівае нямецкае начальства, супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі.

Цікава, што ў гэтым напружаным псіхалагічным паядынку добрую ролю могуць адыграць шчырасць, чалавечнасць. Дзіўна, але якраз шчырасцю Заслонава ўведзены ў зман маёр СД Бегер і ваенны камендант Оршы Вейнер. Да іх трапляе аўтабіяграфія Заслонава з камсамольскага даваеннага юнацтва. Яна змяшчае тры запаветныя жаданні, за кожнае з якіх, як выказвае Бегер, можна павесіць. Цяпер Заслонава выпрабоўваюцю: ці не адмовіцца ён ад былых сваіх памкненняў. Калі адмовіцца - значыць няшчыры.

Заслонаў рэагуе на пытанні нестандартна:

Бегер. Нават у сумленага чалавека, Заслонаў, бывае мяжа, за якой яго сумленнасць канчаецца… З камсамола вас выключылі, з лётнага вучылішча прагналі. Бацьку вашага арыштавалі, сям,ю выслалі. У вас і мару адабралі. Я разумею, як гэта балюча, калі ў чалавека адбіраюць мару… Скажыце, Заслонаў, няўжо ў вас ніколі не з,явілася жаданне адпомсціць бальшавікам за ўсё, што яны зрабілі вам? І наогул, ці былі ў вас якія жаданні? (Паўза.) Ну, што вы маўчыце, Заслонаў?

Заслонаў. Думаю…

Бегер.Думаеце? Пра што?

Заслонаў. Гаварыць вам праўду ці не?

Бегер.Праўда заўсёды даражэй цэніцца, чым няпраўда.

Заслонаў. Былі у мяне жаданні… Тры…

Бегер.Нават тры? Якія?

Паўза

Заслонаў. Хацеў стаць добрым інжынерам…

Бегер. Натуральна. Кожны чалавек хоча ўзяць ад жыцця максімум.

Заслонаў. І даць максімум. (Паўза.) Хацеў стаць камуністам…

Бегер. Вы падзялялі іх перакананні?

Заслонаў. Не…Я ўжо гаварыў вам, што на кіруючыя пасады яны прызначаюць толькі сваіх, членаў партыі.

Бегер. Памятаю. Каб партабаваць з камуніста двойчы - і па адміністрацыйнай і па партыйнай лініі. Так?

Заслонаў. Так…

Бегер. Ну што ж, тут ёсць логіка… І ў вас ніразу не з,явілася жаданне адпомсціцьім за тое, што яны скалечылі жыцці блізкіх людзей, ваша жыццё?

Заслонаў (не адразу, узважваючы кожнае слова). Выдаткі, пан маёр, бываюць розныя… Вы ж самі сказалі, што я мог быць забіты. А вы ўсяго толькі пакалечылі мяне. Выходзіць, што я павінен быць удзячны вам!

Бегер. Не трымайце камень за пазухай, Заслонаў… А якое ў вас было трэцяе жаданне? Забыліся? Не памятаеце?

Заслонаў ( пасля паўзы). Памятаю… Хацеў пабачыць Сталіна…

Бегер.Сталіна? Навошта?

Заслонаў. Хацеў пагаварыць з ім…

Бегер. Пра што?

Заслонаў. Пра многае… Пра жыццё.

Бегер. І пра выдаткі сталі б з ім гаварыць?

Заслонаў. І пра выдаткі таксама…

Бегер. Дзякуйце богу, што ён не ажыццявіў ваша жаданне… вы, Заслонаў, сапраўды сумленны чалавек.І на рэдкасць мужны. Сярод рускіх я сустракаю такога упершыню. Я хачу, каб вы былі нашым ідэйным саюзнікам.

Заслонаў. З саюзнікам, пан маёр, так не абходзяцца.

Бегер.Свае білі вас мацней. Аднак жа вы ім даравалі! Спадзяюся, даруеце і нам. Зараз я прышлю да вас доктара. Вы свабодны, Заслонаў. Ідзіце ў дэпо і працуйце…[30, c.215- 216].

У гэтым дыялогу і іншых сцэнах ёсць прыкметы авантурна-прыгодніцкага дзеяння, рысы шпіёнскай літаратуры. Заслонаў нечым паўтарае паводзіны кінагероя, што нарадзіўся ў асяроддзі савецкага маскульту - славутага Штырлеца з раманаў Ю. Сямёнава. У фінале твора ён спрытна выбаўляецца ад ворагаў, што падрыхтавалі яму пастку. Але ёсць у п,есе і спрашчэнні, і моманты штучнай рамантызацыі, якія часта сустрэнеш у творах прыгодніцкага жанру.

Сярод персанажаў п,есы Паядынак ёсць асобы больш спрактыкаваная ў майстэрстве хлусні, - Манш, афіцэр абвера. Заслонаў давяраецца яму і ў выніку ледзьве не гіне [9, c. 70].

«Паядынак» можна назваць п'есай-одай, якая праслаўляе самаахвярную мужнасць абаронцаў роднай Беларусі. Ёсць у ёй нямала ад рэквіема і ад антымілітарысцкага памфлета. Каля свежай магілы Заслонаў з непрыкрытым болем і гневам прамаўляе: «Сёння мы хаваем сваіх баявых сяброў, якія загінулі смерцю храбрых у барацьбе з фашызмам... Яны яшчэ толькі пачыналі сваё жыццё. Яны вельмі любілі жыццё і хацелі жыць... I восьіхняма і ўжоніколі не будзесярод нас... Ніколі! У гэтыўзгорак разам з імі назаўсёды ляглі незгуляныя вяселлі, ненароджаныя дзеці, непраспяваныя песні, не ажыццёўленыя мары... Гэта страшэнная несправядлівасць вайны!..[26, с. 222]

Вуснамі свайго героя аўтар жадае закрануць хаця б такім спосабам праблему захавання міру.

Можна зрабіць выснову, што калі ў драматургічных творах 1940-1950 гадоў услаўляліся подзвігі народа, то драматургічныя творы пісьменнікаў 1980-1990 гадоў адлюстроўвалі пошукі духоўнасці ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І гэта тэмы, пра якія раней было забаронена пісаць, а новы час даў для гэтага магчамасць.


3.2 Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў


З амаль непераадоленай праблемай індывілізацыі характараў сутыкнуўся Іван Чыгрынаў у драме Ігракі прысвечаны асэнсаванню перыпетый дыпламатычнай барацьбы паміж СССР і Германіяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Героі твора не проста зусім канкрэтныя гістарычныя асобы, а постаці агульнавядомых палітычных дзеючаў. Гэта акалічнасць спараджае сіндром перакрыжаванай рэцэпцыі, калі драматург мусіць суадносіць сваё мастакоўскае бачанне вобраза як з афіцыйнай, агульнапрызнанай легендай аб гістарычнай асобе, так і з магчымым успрыманнем плёну яго працы з улікам зноў жа згаданай легенды.

Некалькі дзесяцігоддзяў назад такое суквецце імён магнітам прыцягнула б чытача да твора, а ў пачатку 90-х ён застаўся практычна не заўважаным. Што ж, рэакцыя чытача -паказчык вельмі адносны, але нагоду для розуму яна дае заўсёды ацэначна пэўную. Думаецца, што халодны прыём драме Ігракі забяспечыла яе тэматычная трывіяльнасць, бо з,явілася столькі разнастайнай літаратуры, прысвечанай гэтаму перыяду гісторыі, што патрэбны нейкія сенсацыйныя адкрыцці, або падрабязнасці, каб зацікавіць публіку.

Няма ў п,есе сапраўднага фіналу, які акцэнтаваў бы пэўныя нюансы аўтарскай задумы [9, с.196].

У творы Дзівак з Ганчарнай вуліцы Іван Чыгрынаў факусіруе ўвагу на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, пэўнай унікальнасці. Кожны чалавек -гэта частка прыроды, і толькі сам ты можаш знайсці для сябе лекі для спакутаванай душы.

У творы Пеўчыя сорак першага года Георгій Марчук спрабуе падысці да падзёй Вялікай Айчыннай вайны з пазіцыі агульналюдскіх, хрысціянскіх каштоўнасцей; высвечвае этычную неадназначнасць, складанасць нават у тых рэчах, якія нядаўна ўспрымаліся як неаспарэчныя. Простыя ісціны дабра, гуманізму не губляюць сваёй значнасці ў заблытаных абставінах ХХ стагоддзя, хаця шлях да іх аднаўлення надзвычай пакручасты.

Праблема маральнага стану чалавека, псіхалагічнай арыентацыі ў жорсткіх умовах акупацыі працягваюць заставацца актуальнай тэмай у літаратуры. Мяжа паміж маральнасцю і злачынствам у ваенных варунках далёка ад канчатковага вызначэння. Памяць пра былое захоўвае безліч сітуацый, настолькі складаных, што ўражвае перад усім заблытаннасць чалавечых лёсаў. А права судзіць і выносіць прысуд належыць, як вучыць Біблія, Усявышняму [9, с.76].

Драма М. Матукоўскага Паядынак (1985), прысвечаная Канстанціну Заслонаву з,яўляецца новай спробай у жанры гераічнай камедыі. Драмарурга цікавяць тыя акалічнасці, якія звязаны з канспірацыяй, тактыкай партызанскай і падпольнай барацьбы, уменнем стаіцца і нанесці нечаканы ўдар.

Дзеянне твора насычана нечаканымі паваротамі і калізіямі, будзе адпавядаць назве ў тым сэнсе, што паядынак - гэта не абавязкова рукапашная, гэта яшчэ і барацьба інтэлектаў, валявыя якасці супраціўнікаў.

У творы можна заўважыць важныя псіхалагічныя назіранні. Двайной гульні Заслонава часам перашкаджае яго залішняя даверлівасць. Так было ў свой час з Кастусём Каліноўскім ў трагедыі У. Караткевіча [9, с. 68].

У ацэначнай, канцэптуальнай частцы п,есы драматург спрабуе спалучыць два пласты часу: ваеннае мінулае і сучаснасць. Прыём, трэба адзначыць, характэрны для сучаснай драматургіі. У заключнай сцэне Заслонаў звяртаецца да нашчадкаў, як быццам паміж былым і сучаснасцю няма часавай дыстанцыі: … Людзі! Вас многа! Мільёны! Мільярды!. І ніхто з вас не хоча вайны і смерці! Дык чамуж вы дазваляеце страляць ружжам і гарматам? Што вам дзяліць між сабой? Неба? Сонца?Зямлю?.. Іх хопіць на ўсіх! Што ж вы робіце, людзі?.. Вашай крывёй, якую вы пралілі на войнах, можна напоўніць акіян! З вашых касцей, што засталіся на палях бітваў, можна насыпаць горы!..Вы чуеце, як часта з дня ў дзень, удзень і ўначы плешча над вамі і гайдае зямлю крывавы акіян? Вы чуіце, як страшна варушацца гэтыя горы, клічучы ваш розум і ваша сумленне! Спыніцеся, адумайцеся, пакуль не позна! Як шалёных сабак, знішчыце тых, хто развязвае войны! Ратуйце сябе і дзяцей сваіх! Пакуль не позна!... (цытуецца па: [26, с. 222]).

У мастацкіх адносінах, такі драматургічны ход не вытрімлівае ніякай крытыкі: занадта лінейнае, лабавое вырашэнне; у маналогу зашмат рыторыкі, чыстай публіцыстычнасці.

Гэтыя аўтарскія «пасажы» калі не зусім, дык не сто працэнтна неабходныя. Тое самае можна сказаць і праўвядзенне ў п'есу - наплывамі памяці - сцэн, у якіхЗаслонаў паказваецца ў яго дачыненях з жонкай Рытай.

Проста журналісцкі тэмперамент аўтара вымусіў яго падстрахавацца. Той жа тэмперамент прадыктаваў рашэнне даручыць Заслонаву паклясціся ад імя ўцалелых жыць пасля вайны сумленна, справядліва, высакародна[41, с.3].

Жаданне аўтара закрануць хаця б такім спосабам праблему захавання міру адпавядае агульнай тэндэнцыі сучаснай літаратуры пра вайну.

Мікалай Матукоўскі ў сваёй творчасці заўсёды імкнуўся да найвышэйшых вынікаў. Праўда не заўсёды гэтыя імкненні цалкам збываліся, але ён настойліва працаваў. І верыў. Верыў у сілу слова, чалавечы розум, сацыяльную справядлівасць. Гэтая вера давала яму ўпэўненасць у неабходнасці ўласнай дзейнасці. Паэтам можаш ты не быць…[27, с. 311]. Не быць паэтам ён якраз і не мог. Разам з тым кожная яго п,еса, кожны радок іншага яго твора абавязкова мелі выразныя адзнакі высокай грамадзянскасці.

Разгледзеўшы гэтыя драматургічныя творы, можна зрабіць наступную выснову: Іван Чыгрынаў, Георгій Марчук, Мікола Матукоўскі, калі пісалі свае творы на ваенную тэматыку, то кіраваліся сваёй пэўнай пазіцыі. Яны хацелі данесці да нас не толькі тое, што мы ведаем, але і паказаць вайну і пасляваенны час у іншым ракурсе.

Іван Чыгрынаў паказаў нам праўдзіва палітычная абставіны напярэдадні вайны і жыццё людзей, выпрабаванні іх, вырашэнні праблем у пасляваенны час.

Мікола Матукоўскі па-новаму раскрыў вобраз Заслонава. З дакументальнай дакладнасцю і прыгодніцкімі элементамі.

Георгій Марчук паказаў нам духоўную дзейнасць і выпрабаванне веры айца Вікенція ў час вайны.


Заключэнне


Вызначыўшы і ахарактарызаваўшы агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі ХХ ст. трэба адзначыць, што што калі ў 1940-1950 гады беларуская літаратура развівалася ў атмасферы далейшага асэнсавання перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя тэмы літаратуры гэтага часу - вайна і барацьба за мір, паводзіны і ў заемаадносіны людзей у супольнасці, маральнае аблічча воіна і будаўніка, стваральная праца, савецкіх людзей, якія пераадольваюць на сваім шляху пралікі і няўдачы, абумоўленыя тэорыяй бесканфліктнасці, то ў 1980-1990 гады з,яўляецца асобная плынь антываенных твораў, у якіх вайна асэнсоўваецца як аб,ект сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага і, вядома, мастацкага даследавання.

Выявішы і ахарактарызаваўшы асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў К. Крапівы на тэму Вялікай Айчыннай вайны я прыйшла да высноў, што ад пільнага вока Кандрата Крапівы нічога не ўтоіцца. Аўтар у псіхалагічнай драме Проба агнём умела паказвае, што ў агні смяротнага паядынку з фашысцкай навалай сапраўдныя людзі праходзілі выпрабаванне на высокую чалавечнасць, вызваляліся ад ўсяго выпадковага, дробна-эгаістычнага ў сваім характары. А сатырычная камедыя Мілы чалавек актуальна і ў наш час.

Выявіўшы і ахарактарызаваўшы асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука можна зрабіць выснову, што новыя падыходы, якія скарыстоўваюць пісьменнікі, выключаюць жорсткую зададзенасць у ацэнцы мінулых падзей. Крытэрыі маральнай і філасофскай ацэнак чалавечых паводзін у вайне становяцца больш гнуткімі. Выпрацоўваюцца прынцыпы новага мыслення, у аснове якога - агульначалавечыякаштоўнасці, міралюбнасць, уяўлення пра вайну як антычалавечую, злачынную з,яву.

Паказ вайны у творах Івана Чыгрынава Дзівак з Ганчарнай вуліцы , Паядынак Мікалая Матукоўскага, Проба агнём Кандрата Крапівы і Пеўчыя сорак першага года Георгія Марчука дасягнуў асаблівага трагізму. Фізічныя пакуты людзей у вайне, боль, страты, голад, хвароба, кроў - усе ваенныя рэалі адлюстроўваюцца на ўзроўні жорсткага рэалізму акопнай праўды. Паказваецца як вайна дэфармуе чалавечую псіхіку, калечыць яе ўдзельнікаў псіхічна і духоўна. З усяго вынікае выснова, што вайна - абсалютнае зло, калектыўнае злачынства. У ёй не можа быць пераможцаў і пераможаных, ёсць толькі ахвяры.

Такая мараль на працягу шэрагу год асуджалася савецкай ідэалогіяй, прараўноўвалася да абстрактнага гуманізму і пацыфізму.

У 1980 -1990 гады з,явілася асобная плынь антываеных твораў, у якіх вайна асэнсоўваецца як аб,ект сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага, і, вядома, мастацкага даследвання. Напрыклад твор Георгія Марчука Пеўчыя сорак першага года

Трэба адзначыць розныя падыходы, якія назіраюцца ў творах драматургаў розных пакаленняў для адлюстравання ваеннай рэчаіснасці. Калі старэйшае пакаленне спасцігае дзень сёняшні, у многім абапіраючыся на маральны вопыт ваеннай маладосці, дык больш маладыя пісьменнікі ідуць ад дзевяностых да саракавых. Магчыма гэтай акалічнасцю можна патлумачыць і перавагу пацыфістычнага пафасу ў творах маладзейшых літаратараў.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


1.Арабей, Л. Пра славутага земляка/ Л. Арабей // Полымя. - 1995. - №7. - С. 189. - 203.

2.Арочка, М. М. На прозе 90-х. /М. Арочка. - Мінск, 1993.- С. 196. - 197.

.Аўрамчык, М. Талент перамог асцярожнасць: Успаміны пра К.Крапіву / М. Аўрамчык // Полымя. - 1997. - № 3. - С. 233 - 240.

.Беларуская драматургія. Вып. 1 / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Тэатральная Беларусь. Рэдкал.: Анатоль Сабалеўскі (адк. рэд.) і інш. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994. - С. 38 -84.

.Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дз. Бугаёў. - 2-е выд., выпр., дап. - Мінск: Бел.навука, 2004. - 316 с.

.Бугаёў, Дз. Талент і праца: літ. крытыка. / Дз. Бугаёў. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. - С. 50 - 109.

.Бугаёў, Дз. Праўдалюбства сілкавала яго талент / Дз. Бугаёў// Роднае слова - 2008 - № 4 - С. 20 - 22.

.Бугаёў, Дз. Яшчэ раз пра К. Крапіву / Дз. Бугаёў // Роднае слова. - 2003. - № 10. - С. 41 - 48.

.Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія : дапаможнік для настаўнікаў / П. Васючэнка. Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. - 158 с.

.Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. Т. 3 // Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы, 2-е выд. - Мінск : Беларуская навука, 2002. - С. 8- 13 .

.Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. Т. 4, Кн. 1. // НАН Беларусі. Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. - Мінск: Бел. навука, 2002. - С. 18 - 19.

.Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 - 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук [і інш.]; пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мінск : Вышэйшая школа, 2000. - С. 381 - 411.

.Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: у 2 частках. Ч. 1.: Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Барсток, Д.Я.Бугаёў [і інш. ] пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. - Мінск : Вышэйшая школа, 1981.- С. 334 - 355.

.Гісторыя бел. савецкай літаратуры : вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў / С. А. Андраюк, М. М. Арочка, М.М. Барсцюк [і інш.] ; пад рэд. І. Я. Навуменкі і інш. - Мінск: Вышэйшая школа, 1982.-399с.

15.Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917-1940гг.: Падручнік / В.В.Казлова, У.А.Калеснік, А.М.Клачко[і інш.]; пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. - Мінск: Вышэйшая школа, 1981.- С. 380

16.Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1941-1980: [Падручнік для філал. ф-таў пед. ін-таў БССР / В. І. Гапаева, В. А. Каваленка, В.В. Казлова і інш.]; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. - Мінск : Вышэйшая школа 1983 - 479 с.

.Грамадчанка,Т. К. Жывая памяць народа: Нарыс творчасці Івана Чыгрынава. / Т. К. Грамадчанка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984. -112с.

.Давідоўская, Л. Кандрат Крапіва / Л. Давідоўская // Роднае слова. -2004. - № 3. - С. 91.

.Іконнікава, Л. У. Георгій Марчук: Калі працуеш, дык і рад жыццю / Л.У. Іконнікаў // Беларуская мова і літаратура, 2012-№1-С. 56-58

.Казека, Я. Кандрат Крапіва. Крытыка-біяграфічны нарыс. / Казека. - Мінск, Беларусь. 1965 - 168с.

.Казека, Я. Гартаванае слова. / Я. Казека. - Мінск, 1985. - С.178 - 283, 381 - 400.

.Карабан, У. Драматургія Кандрата Крапівы. / У. Карабан. - Мінск, 1962. - 79 с.

.Климович, С. Георгий Марчук: «Писатель должен быть дерзким»: о Г. Марчуке / С. Климович // Армия. -2012. - №6 - С. 50. - 53.

.Крапіва, К. Зборнік твораў у 5 тамах, Т. 2. П,есы - Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. - 358 с.

.Лаўшук, С. С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. С. Лаўшук. - Мінск : Беларуская навука, 2010 - С. 246. - 257.

.Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. - Мінск : Навука і тэхніка, 1986. - 240 с.

.Лаўшук, С.С. Мікола Матукоўскі (1929-2001) / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 тамах. Т. 4, Кн. 2. / навук. рэд.: У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук. - Мінск, 2003. - Т С. 311. - 335

.Макарэвіч, А. Сатыра Кандрата Крапівы / А. Макарэвіч. - Мінск, 1962. - 154 с.

.Марчук, Г. Пеўчыя сорак першага года / Г. Марчук/ /- Полымя - № 6. - С. 3-35

.Матукоўскі, М. Апошняя інстанцыя: П,есы для ст. шк. узросту/ М. Матукоўскі - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 271с.

.Мішчанчук, М. І., Шпакоўскі І. С. Беларуская літаратура XX стагоддзя: Вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. - Мінск : Вышэйшая школа, 2001. - 352 с.

.Навуменка, П. Невядомы Крапіва / П. Я.Навуменка // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1991. - № 3. - С. 36 - 41.

.Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. / У. А. Навумовіч. - Мінск : Вышэйшая школа, 2004 - 478с.

.Рычагов, Г. Мой друг Георгий Марчук / Г. Рычагов // Рэспубліка. - 2012. - 4 студзеня - С. 6.

.Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва: нарыс жыцця і творчасці / А. Сабалеўскі. - Мінск, 1989.- 222с.

.Сабалеўскі, А. У галіне прозы / А. Сабалеўскі // К. Крапіва: постаць і творы. - Мінск : Народная асвета, 2003. - 304 с.

.Саламаха , У. Ведаў жыццё… / Саламаха, У. - Мінск, 2005. - С. 274-278.

.Семяновіч, А.А. Гісторыя беларускай савецкай драматургі: 1917-1955 гады. - Мінск, 1990. - С.162-188

.Смольскі, Р. Кандрат Крапіва і беларускі тэатр: Аб некаторых аспектах ваеннай праблематыкі // Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Маст.-знаўч. арт., рэц., творчыя партр. - Мінск, 1998. - 126 - 134.

.Усікаў, Я. Беларуская камедыя / Я. Усікаў. - Мінск, 1979. - 208 с.

.Чыгрынаў, І. Звон - не малітва: П,есы. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. - 398 с.

.Штэйнер, І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк: Творчасць Георгія Марчука: Манаграфія / І. Ф. Штэйнер. Гомель: УА ГДУ імя Ф. Скарыны. - 2003. - 95 с.

43.<http://www.belsoch.org/?pg=biograph&bio=54>дата доступу: 01.05.2013 г.

44.<http://kamunikat.org/poszuk_kataloh.html?SearchWhat=%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%87%D1%83%D0%BA&Search.x=0&Search.y=0> дата доступу: 30. 04. 2013 г.

45.<http://literatura.at.tut.by/matukouski.html> дата доступу: 30. 04. 2013 г.


Теги: Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны  Диплом  Литература
Просмотров: 27309
Найти в Wikkipedia статьи с фразой: Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны
Назад