Грамадска-палітычнае і эканамічнае жыцце Беларусі 1965-1985 гг.


Рэферат

Предмет: Гісторыя Беларусі

Тема: Грамадска-палітычнае і эканамічнае жыцце Беларусі 1965-1985 гг.


г. Минск

Змест


1. Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай

. Спробы эканамічных рэформ у сярэдзіне 60-х гг. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі

. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці савецкі народ. Стан беларускай нацыянальнай культуры

Літаратура


1. Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай


Палітыкай Хрушчова была незадаволена партыйная бюракратыя. Старая наменклатура не магла дараваць выкрыцця культу асобы Сталіна. Вайсковыя вярхі былі незадаволены скарачэннямі ўзброеных сіл, дзеячы навукі і кулыуры грубым умяшаннем у іх творчасць. Сялянства не магло пагадзіцца з палітыкай ліквідацыі многіх вёсак, скарачэннем асабістых гаспадарак. Нягледзячы на тое, што рэформы не знялі кардынальных праблем грамадскага развіцця, перыяд "адлігі" быў моцным ударам па таталітарнай сістэме сталінізму.

Пачаткам новага этапа савецкай гісторыі з'яўляецца кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС. Ён вызваліў М.С. Хрушчова ад займаемых пасад. Першым сакратаром быў абраны Л.І. Брэжнеў. Паколькі сістэма мела іерархічны характар, першая асоба ў складзе вышэйшага эшалона ўлады мела вызначальны характар. На XXIII з'ездзе КПСС (1966 г.) Брэжнеў стаў Генеральным сакратаром партыі. Паступова ён засяродзіў у сваіх руках усю паўнату ўлады: становіцца Старшынёй Савета абароны, у 1977 г. заняў пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Павышэнне кіруючай ролі партыі абвяшчалася універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацыяльных праблем. XXIV з'езд (1971) унёс у статут палажэнне аб праве кантролю партыйнымі арганізацыямі дзейнасці адміністрацыі. Партыйныя органы дубліравалі органы гаспадарчага кіраўніцтва. Завяршала гэту палітыку замацаванне ў 6м артыкуле Канстытуцыі СССР (1977) палажэння аб кіруючай ролі партыі ў грамадстве.

Абвешчаны курс на стабільнасць набываў рысы палітыкі стагнацыі. У палітычны лексікон увайшло паняцце "развіты сацыялізм", афіцыйную выснову аб якім зрабіў Л.І. Брэжнеў у юбілейным дакладзе да 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і вызначэнне якому было дадзена ў Канстытуцыі СССР (1977). Новая канцэпцыя прызвана была вырашыць супярэчнасці паміж дэкларацыяй аб блізкай перамозе камунізму і нерэалізаваным яго ўвасабленнем у жыццё. Уся сістэма грамадскіх адносін пачала разглядацца з пункту гледжання адпаведнасці "крытэрыям спеласці". Пачалася падгонка жывых працэсаў пад новую схему. 3 грамадскапалітычнай літаратуры зніклі недахопы, цяжкасці. Уведзенае ў гэты час вызначэнне "новай гістарычнай супольнасці савецкага народа" ігнаравала існуючую сацыяльную дыферэнцыяцыю, нацыянальныя асаблівасці.

У грамадстве складваўся кантраст паміж лозунгамі і рэальнымі справамі. Усё болын мацнелі заклікі да працоўных мабілізаваць сродкі, павысіць актыўнасць, адрадзіць'стаханаўскі рух, пачалі раздавацца пагрозы ў адрас вінаватых. Усе гэтыя сцвярджэнні па сутнасці адкрыта заклікалі вярнуцца да мінулага. У рамках новых установак пачала гаснуць і паступова заціхла крытыка Сталіна.

Між тым у краіне наспявала незадавальненне, сфарміравалася апазіцыя. Частка інтэлігенцыі пачала выступаць з крытыкай сістэмы. Вышэйшае палітычнае кіраўніцтва краіны ўсё рабіла для таго, каб скончыць з палітычнай "адлігай". Рэзка ўзмацніліся цэнзурныя абмежаванні пасля прыняцця пастановы ЦК КПСС "Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноў, культуры і мастацтва за ідэйнапалітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуараў" (1969). Меры па выкананню гэтай пастановы ў Беларусі зацвердзіла ў сакавіку 1969 г. Бюро ЦК КПБ. Любыя адхіленні ад афіцыйных установак падлягалі асуджэнню. Пад барацьбу з іншадумствам была падведзена прававая аснова. У Крымінальны кодэкс БССР быў уведзены артыкул 67, які прадугледжваў за агітацыю ці прапаганду ў мэтах падрыву ці паслаблення Савецкай улады, распаўсюджванне, выраб і захоўванне ў тых самых мэтах літаратуры такога зместу пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці месяцаў да сямі гадоў з высылкай на тэрмін ад двух да пяці гадоў. эканоміка беларускай культура палітыка

Людзей, якія выступалі супраць несправядлівасці, парушэнняў правоў чалавека, сталі называць "дысідэнтамі". Адным з ідэолагаў дэмакратычнага руху быў акадэмік Дз. Сахараў, які асудзіў увод савецкіх войскаў у Афганістан, за што быў сасланы, пазбаўлены ўсіх узнагарод. Пасля выхаду кнігі "Архіпелаг ГУЛАГ" пісьменнік А. Салжаніцын у 1974 г. быў пазбаўлены грамадзянства СССР і высланы за межы краіны. Дысідэнцтва на Беларусі было слабым. Але і тут некаторыя прадстаўнікі інтэлігенцыі выступалі за пашырэнне дэмакратычных правоў і свабод.

Адміністрацыйнакамандная сістэма скоўвала ініцыятыву Саветаў, якія не выступалі паўнамоцнымі органамі народаўладдзя, страчвалі аўтарытэт у вырашэнні многіх пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Аказаліся скажонымі і асноўныя функцыі прафсаюзаў. Яны практычна пераўтварыліся ў адно са звёнаў партыйнадзяржаўнай сістэмы ўлады. Супярэчлівыя працэсы адбываліся і ў камсамольскай арганізацыі Беларусі. 3 аднаго боку, яна праводзіла значную работу па ідэйнапалітычнаму, працоўнаму і маральнаму выхаванню моладзі. 3 другога, многія формы працы адставалі ад патрабаванняў жыцця, не адпавядалі інтарэсам юнакоў і дзяўчат. Ініцыятыва камсамольскіх арганізацый была пад кантролем партыйных камітэтаў.

Адміністрацыйныя метады кіравання не спрыялі павышэнню прэстыжнасці сумленнай працы. Усё больш заяўляла аб сабе тэндэнцыя абязлічвання грамадскай уласнасці, чым у значнай ступені тлумачыліся абыякавыя адносіны да яе. Нерацыянальна выкарыстоўваліся матэрыяльныя рэсурсы, пашыраўся крадзеж народнага багацця, марнатраўства і безгаспадарчасць.

Прыняцце многіх рашэнняў па барацьбе са службовымі злоўжываннямі поспеху не мелі. 3 высокіх трыбун гаварылі аб абавязку, гонары і сумленні камуніста. Але ішло размыванне маральных крытэрыяў, па якіх арганізоўвалася жыццё грамадства. Аўтарытэт партыі зменшыўся, многія кіраўнікі вышэйшага эшалона ўлады ў народзе сталі непапулярнымі.

Пошукі шляхоў выхаду з крызісу былі зроблены пасля лістападаўскага Пленума ЦК КПСС (1982 г.), на якім Генеральным сакратаром ЦК КПСС выбралі Ю.У. Андропава. Пановаму быў пастаўлены шэраг пытанняў тэарэтычнага, сацыяльна-эканамічнага характару. Пачалася барацьба з карупцыяй, кампанія па навядзенню парадку і дысцыпліны, хаця ў ёй былі перагібы. Суадносіны сіл у структуры ўлады на карысць кансерватыўнага крыла адбыліся пасля смерці Ю.У. Андропава. На пасаду Генсека быў абраны К.У. Чарненка (1984). Працэс стагнацыі зайшоў так далёка, што ствараў пагрозу для стабільнасці палітычных структур. Грамадства стаяла на парозе непазбежных перамен.


. Спробы эканамічных рэформ у сярэдзіне 60-х гг. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі


У сакавіку 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР", у верасні "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.

Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Папершае, у верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да гэліновага прынцыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзнарэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай.прамысловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Падругое, вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэма тэхнікаэканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі асноўныя заданні: аб'ём рэалізацыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў, фонд зарплаты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытворчасць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы пановаму вырашаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 прыбытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзення сацыяльнакультурных мерапрыемстваў.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.

Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г., з'явіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага Ішана (1966-1970). Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго ў 1966 г. 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя органы павялічыць ім планавыя заданні па аб'ёму рэалізацыі больш чым на 60 млн. рублёў і па прыбытку на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы паранейшаму забіраюць сродкі ў прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў болыы напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала змену прапорцый, устаноўленых народнагаспадарчым планам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вышэй пералічанае вызывалася да жыцця паступовым узмацненнем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы цэнтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.

Не дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.

У другой палове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. 3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываючай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладнага станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень механізацыі дапаможных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамысловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прадпрыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працуючых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў працэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочвання сацыяльнакультурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сур'ёзна адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці бытавога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.

У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграрнаіндустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыянальным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР 50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі паранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Прадугледжвалася паляпшэнне матэрыяльнатэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністрацыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгаснікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгаснасаўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанасць калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зацвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя гшаны закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распараджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў сярэднім болын чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.

У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабельнымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максімальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліярацыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі павялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэгулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва болыд дасканалых меліярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асушаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.

Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці бачылася праз паглыбленне яе спецыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960-х пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынае праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных адкормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху болыл рубля.

Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механізацыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвалася спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазнаходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і прамысловых цэнтраў.

Пэўны гшён спецыялізацыі і канцэшрацыі жывёлагадоўлі выявіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рзспубліцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змяненняў.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найбольш паспяховай за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закранула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саўнаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Рэформа не закранула пытання аб функцыяніраванні грамадскай уласнасці, паколькі лічылі, што ў выглядзе, які склаўся, яна стварае ўсё неабходнае для паспяховага развіцця народнай гаспадаркі. Не падтрыманая палітычнай рэформай, эканамічныя пераўтварэнні не былы даведзены да заканчэння.

На пачатку ж 1970-х гг. экстэнсіўныя фактары сябе амаль вычарпалі. Партыйнае кіраўніцтва ўсё часцей гаварыла аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971-1978 гг. быў вышэйшым, чым у 1961-1970 гг. Прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных. Але ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў грамадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90%), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы. Калі ўлічыць, што болып палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасці шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго з году ў год павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Улічваючы ўсе вышэйазначаныя недахопы, П.М. Машэраў на XXVII з'ездзе КПБ (1976) падкрэсліў, што "ў прамысловай, калгаснасаўгаснай і будаўнічай вытворчасці мы яшчэ не можам гаварыць аб сапраўдным, паўсюдным пераходзе на рэйкі ўсебаковай інтэнсіфікацыі". Барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, карэннае паляпшэнне якасных параметраў у эканоміцы вызначыліся як галоўная задача на 1976-1980 гг.

Пачынаецца пошук шляхоў адміністрацыйнага стымулявання развіцця эканомікі, пошук новых эфектыўных паказчыкаў і адзнак іх выканання. Так, 1 студзеня 1975 г. быў уведзены новы парадак ацэнкі работы прадпрыемства, згодна з якім план па рэалізацыі лічыўся выкананым толькі тады, калі былі выкананы дагаворныя абавязкі перад заказчыкамі. Парушальнікі дысцыпліны паставак пазбаўляліся на 1520 і больш працэнтаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.

У другой палове 1970-х гг. былі пабудаваны дзесяткі новых буйных прадпрымстваў. У іх ліку Жлобінская фабрыка штучнага футра, Слонімская камвольнапрадзільная фабрыка, Гродзенскае вытворчае прадзільнанітачнае аб'яднанне. Ішло далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1980 г. на Беларусі дзейнічала каля 200 вытворчых і навуковавытворчых аб'яднанняў, на долю якіх прыходзілася звыш 50% усяго аб'ёму рэалізаванай прадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалову менш.

Але разам з тым зніжаюцца асноўныя эканамічныя паказчыкі. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да ўзроўню 3,4%. Характэрнай рысай гаспадарчага механізму становіцца яго "затратнасць". Пераважна бюджэтнае фінансаванне капіталаўкладанняў і строга фондавае размеркаванне матэрыяльнатэхнічных сродкаў прыводзіла да таго, што любыя выдаткі не закраналі непасрэдна інтарэсы вытворцаў. Усе страты, звязаныя з прастоем тэхнікі, наяўнасцю залішняга і не ўстаноўленага абсталявання, нерацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, энергетычных рэсурсаў, "даўгабудам", цярпела дзяржава.

Узмацненне дысцыпліны на вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі ў 1983 г. крыху палепшыць становішча ў эканоміцы рэспублікі.

Не ўдалося ў 1981-1985 гг. у поўнай меры ажыццявіць і вызначаную сацыяльную праграму. Нарастанне эканамічных цяжкасцяў не магло не паўплываць на яе вырашэнне. Але ў вачах насельніцтва суседніх рэспублік Беларусь у сярэдзіне 80х гг. заставалася ў ліку лепшых у сэнсе забяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.

Ужо ў канцы 60-х пачатку 70-х гг. камандна-адміністрацыйныя метады кіраўніцтва зноў пачалі ўзмацняцца і ў сельскай гаспадарцы. На кастрычніцкім (1968 г.), ліпеньскім (1970 г.) Пленумах ІДК КПСС была сфармулявана задача ўзмацніць кантроль за фінансавагаспадарчай дзейнасцю калгасаў. У сакавіку 1971 г. было адноўлена, адмененае ў 1969 г. права райвыканкамаў разглядаць планы калгасаў. Мясцовыя органы ўлады абавязваліся ўстанавіць дакладны кантроль за размеркаваннем прыбытку ў калгасах, за аплатай працы. У ліпені 1970 г. запатрабавалі, каб кожны саўгас і калгас прадаў дзяржаве звыш плана як мінімум 35% зерня за пяцігоддзе і не менш 810% жывёлагадоўчай прадукцыі штогод. Зноў гаспадаркам навязвалася структура пасяўных плошчаў, даводзіліся заданні адносна пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.

Хутка ўзрастала колькасць стратных гаспадарак. У пэўнай ступені гэта адбывалася ў выніку імклівага росту цэн на сродкі вытворчасці (з 1965 па 1985 гг. у сярэднім у 3,5 раза). Такі рост цэн далёка не супадаў з ростам прадукцыйнасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паступова складвалася і неўспрымальнасць самой калгаснасаўгаснай сістэмы да колькінебудзь радыкальных змен. Пачуццё гаспадара сярод вяскоўцаў было канчатова згублена. Адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.

Адмоўна адбілася на забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці кваліфікаванымі кадрамі масавых прафесій "старэнне вёскі".

Недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў і недахоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы працы. Немагчыма было забяспечыць нават вызначаныя згодна закону водпускі. Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі садзейнічалі росту так званай "умоўнай міграцыі" калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага насельніцтва, працягвала жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у бліжэйшых гарадах.

Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай вытворчасці на пачатку 1980-х гг., неабходна адзначыць, што традыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса, малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак (у 1961-1965 гг. - каля 69% усеў прадукцыі жывелагадоўлі, у 1976 - 1980 гг. - 30%).

Пэўныя спосабы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Згодна з рашэннямі майскага Пленума ЦК КПСС быў замацаваны статус падсобных гаспадарак калгаснікаў і мерапрыемствы па іх развіццю. Была ліквідавана запазычанасць калгаснікаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся ў канцы 7 -х - пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.

Такім чынам, метады адміністрацыйна-каманднага кіраўніцтва ўжо ў сярэдзіне 60-х гг. былі прызнаны галоўным тормазам эканамічнага развіцця краіны. Аднак вынікі гаспадарчых рэформаў другой паловы 60-х гадоў не змаглі радыкальна змяніць сітуацыю. Было адноўлена кіраўніцтва па галіноваму прынцыпу, якое прывяло да ўтварэння шматлікіх саюзна-рэспубліканскіх і агульнасаюзных міністэрстваў. Праведзена рэарганізацыя апарату партыйнага кіраўніцтва. Але важнейшыя бакі эканамічнага жыцця рэгуляваліся не законамі, а вялізнай колькасцю адміністратыйных актаў, часта супярэчлівых, што не спрыяла больш паслядоўнаму і дынамічнаму развіццю краіны.


. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці савецкі народ. Стан беларускай нацыянальнай культуры


Узмацненне русіфікацыі нацыянальнай мовы адбылося ў сувязі з прыняццем XXII з'ездам КПСС (кастрычнік 1961 г.) новай праграмы КПСС, якая абвясціла пераход да камунізму пакалення, якое будзе жыць у 80-я гг. У гэтай сувязі адзначалася, што працэс станаўлення камунісгычнай нацыі будзе праходзіць шляхам фарміравання новых, агульных для ўсіх народаў нацыянальных элементаў і асаблівасцяў як асновы новай нацыі. Галоўны пастулат праграмы - зліццё паасобных народаў у адзіную камуністычную нацыю, а іх моў - у адзіную сусветную мову. Але працэс сцірання моўных асаблівасцяў, адзначалася ў праграме, куды больш доўгі, чым сціранне класавых. Таму лічылася, што мовы пачнуць злівацца пасля знікнення класаў. Як бачна, прафама цалкам увабрала ў сябе сталінскія ідэі зліцця моў і культур.

Зыходзячы з гэтых тэарэтычных навацый, у далейшым, нягледзячы на неаднаразовыя заявы ў партыйных дакументах палажэння аб поўнай свабодзе развіцця ўсіх нацыянальных культур і моў, на справе нацыянальныя культуры, у тым ліку і беларуская, развіваліся на рускай нацыянальнай аснове - яе гісторыі, культуры, мове.

Беларуская мова канчаткова была выціснута з ВНУ. Нацыянальна свядомыя прадстаўнікі студэнцтва не маглі мірыцца з такой з'явай. Іх выступленні ў падтрымку роднай мовы ўспрымаліся партыйнымі структурамі вельмі негатыўна. Многа давялося ім папрацаваць, каб "уціхамірыць" значную частку студэнтаў беларускага аддзялення філфака БДУ, якія ў кастрычніку 1968 г. падрыхтавалі і падпісалі зварот да партыйнага кіраўніцтва БССР аб дазволе выкладання прадметаў на адзіным у рэспубліцы беларускім аддзяленні на родйай мове.

Пасля таго як камітэт ЛКСМБ універсітэта не прагаласаваў за выключэнне з радоў камсамола ініцыятараў звароту Алеся Разанава, Віктара Яраца і інш., пачалася камганія па іх "выжыванні" на экзаменацыйнай сесіі. Нягледзячы на прадузятасць і скіраванасць выкладчыкаў, экзамены і залікі па спецыяльнасці былі здадзены. Але наперадзе значыўся залік па вайсковай падрыхтоўцы, які будучыя літаратары так і не змаглі здаць. Выкладчык у званні падпалкоўніка застаўся верным аддадзенаму некім загаду. Зацікаўленым кіруючым асобам гэта і было патрэбна, каб не па палітычных матывах, а за непаспяховасць выключыць "нацьюналістаў" з БДУ. А. Разанаў вымушаны быў уладкавацца ў Брэсцкі, В. Ярац - у Гомельскі педагагічныя інстытуты.

Распраўляліся не толькі са студэнтамі, але і з навукоўцамі, кандыдатамі навук, якія выступалі супраць набіраўшых моц тэндэнцый звужэння ўжывання мовы. У пачатку 1974 г. грамадскасць Беларусі з падачы адпаведных органаў даведалася аб існаванні ў АН БССР "кампаніі сабутыльнікаў і няўстойлівых у ідэйных адносінах асоб", якія ў час п'яных зборышчаў выказвалі нацыяналістычныя погляды аб нібыта існуючым у Беларусі засіллі рускіх, уціску правоў беларускага народа ў развіцці мовы і культуры. Як і ў ранейшыя гады, нацыянальна свядомаму беларусу наклейваўся ярлык чалавека, які маральна алусціўся. У склад гэтай групы ўваходзілі некалькі асоб, у тым ліку В.I. Рабкевіч, кандыдат філалагічных навук, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі "Беларускай Савецкай Энцыклапедыі", М.М. Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, ст. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі і інш.

Гэта была актыўная грамадзянская пазіцыя вучоных, прафесійныя інтарэсы якіх звязваліся з распрацоўкай пытанцяў гісторыі, у першую чаргу культуры беларускага народа. Выразней за іншых яны бачылі шкоднасць русіфікацыі і больш за іншых мелі сілы не струсіць, не маўчаць, калі справа дайшла да сустрэчы з работнікамі органаў КДБ. I тут сцэнарый не адрозніваўся навізной. Партыйныя ўлады хутка ўсё зрабілі на свой лад. За нацыяналістычныя выказванні і ўчынкі, непартыйную ацэнку савецкай рэчаіснасці быў выключаны з КПСС В.I. Рабкевіч. Вучоныя саветы інсгьггута літаратуры, мовазнаўства, гісторыі, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Галоўнай рэдакцыі БСЭ тайным галасаваннем прынялі рашэнне аб неадпаведнасці навуковых супрацоўнікаў займаемым пасадам.

Такі паварот справы не мог не адбіцца на далейшым жьвдцёвым шляху вучоных. Не кожны вьггрымаў выпрабаванне, але ніхто не здрадзіў сваім прынцыпам. Для М.М. Чарняўскага, напрыклад, ідэалагічным фронтам сгала брыгада Мінскага мастацкавытворчага камбіната, дзе пасля працоўнага дня рабочы - кандыдат навук на беларускай мове выступаў перад калектывам з лекцыямі аб старажытных часах свайго края. У 1975 г., калі хмары над галавой разышліся, М.М. Чарняўскі зноў вярнуўся ў Інстьггут гісторыі, дзе працуе загадчыкам аддзела і ў цяперашні час.

Да сярэдзіны 80-х гг. палітыка русіфікацыі наклала адбітак на ўсе сферы культурнага жыцця. Асабліва адчувальныя страты панесла беларуская мова, якая аказалася выціснутай ледзь не з усіх сфер грамадскага жыцця рэспублікі. Гэтаму перш за ўсё садзейнічала інтэнсіўная ліквідацыя школьнай сеткі з беларускай мовай навучання. На беларускай мове працавалі толькі 23,1% школ і 19,3% дашкольных дзіцячых устаноў. Фактычна яны засталіся толькі ў сельскай мясцовасці. У прафесіянальнатэхнічных вучылішчах, тэхнікумах, вышэйшай школе навучанне і выхаванне вялося выключна на рускай мове. На ёй жа праводзіліся ўсе грамадскапалітычныя мерапрыемствы, справаводства, афіцыйная перапіска, развівалася навука. I як вынік, па даных Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1989 г., з 7904,6 тыс. беларусаў, якія пражывалі на тэрытррыі рэспублікі, 1559,8 тыс. лічылі роднай мовай рускую.

Прыярытэт рускай мовы адчуваўся ў выдавецкай справе. З выдадзеных у 1985 г. 3431 кнігі і брашуры, тыражом 53,5 млн. экз. колькасць беларускамоўных складала 393 найменні тыражом 5 млн. экз. Як бачна тыраж рускамоўных кніжных выданняў амаль у 10 разоў перавышаў беларускамоўныя.

У нялепшым становішчы знаходзіліся і перыядычныя выданні. З 212 газет, якія выходзілі у 1985 г. тыражом 839 млн. экз., на беларускамоўныя прыходзілася 130 тыражом 271 млн. Са 107 часопісаў на беларускай мове выходзіла 32 тыражом адпаведна 35,1 і 27,2 млн. экз.


Літаратура


  1. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі. Ч. 2. XIX-XX ст. Пад рэд. І.П. Крэнь і інш. Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі. Ч. 2. Пад рэд. П.І. Брыгадзіна, У.Ф. Ладысева. Мн., 2000.
  4. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 1998.
  5. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1997.
  6. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995.
  7. Сельская гаспадарка // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001.

Теги: Грамадска-палітычнае і эканамічнае жыцце Беларусі 1965-1985 гг.  Реферат  История
Просмотров: 24129
Найти в Wikkipedia статьи с фразой: Грамадска-палітычнае і эканамічнае жыцце Беларусі 1965-1985 гг.
Назад