Гісторыя Глыбоччыны

Глава 1. Глыбоччына: агульныя звесткі


На паўночным захадзе Беларусі, у паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці знаходзіцца Глыбоцкі раён. Мяжуе з Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Полацікм, Ушацкім і Докшыцкім раёнамі. Раён быў створаны 15.01.1940. Яго плошча складае 1,8 тыс км² і займае 10-е месца сярод раёнаў вобласці. Цэнтрам зўляецца г. Глыбокае, у складзе раёна г.п. Падсвілле; 398 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на Падсвільскі пасялковы Савет і 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкоўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празроцкі, Псуеўскі, Удзелаўскі, Узрэцкі. Гісторія раёна пачынаецца ў X - XII стст., калі тэрыторыя сучаснага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства.

Сімвалы Глыбоччыны

Герб г. Глыбокае ўяўляе сабой іспанскі шчыт, на сярэбраным полі якога блакітная сцяна з трыма зубцамі; на фоне сцяны выявы дзвюх скрыжаваных клінкамі ўверх сярэбраных шабель з залатымі дзяржаннямі; паміж клінкамі, а таксама справа і злева ад іх 3 безанты (умоўныя выявы залатых манет) [Гл. дадатак І, малюнак 1].

Кожны з вышэйзгаданых элементаў герба мае свій канкрэтны гістарычны сэнс. Крапасная сцяна сімвалізуе старажытныя гарадскія ўмацаванні Глыбокага, якія неаднаразова ратавалі яго жыхароў у час шматлікіх войнаў. Але любыя, нават самыя магутныя муры, только тады адыгрываюць сваю ролю, калі за імі стаяць мужныя ўзброеныя людзі. Скрыжаваныя шаблі на гербе якраз і сведчаць аб тым, што горад у старыя часы меў сваю ўзброеную варту з мяшчан. Аб ажыўленым гандлі, якім заўсёды вызначалася Глыбокае, гавораць выявы залатых манет. Блакітны фон асноўнай часткі герба нагадвае аб тым, што Глыбоччына - край азёр. Нават у самім Глыбокім два вялікія возеры - Кагальнае і Вялікае. Менавіта ў Глыбоцкім раёне знаходзіцца самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае.) [Гл. дадатак І, малюнак 2].

Сцяг г. Глыбокае ўяўляе сцягавую зыходную герба - у ім выкарастаны асноўныя колеры гербавага відарысу.

студзеня 2006 г. Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ №36 Аб увядзенні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацый натэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці, якім зацверджаны герб і сцяг г. Глыбокае, а таксама іх апісанне і відарыс.


.1 Глыбоцкі раён


Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў мяжах Беларускага Паазеря. Паверхня пераважна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. З паўднёвага захаду на паўночны ўсход праз цэнтр раёна працягнуліся ўзгорыстыя Свянцяскія грады. Паўночна-заходнюю частку раёна займае Полацкая нізіна, паўднёва-ўсходнюю - Верхнебярэзінская нізіна. Пераважаюць вышыні 160-180 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі), найбольш нізкая адзнака 130м (урэз ракі Авута на поўначы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя тэмпература паветра ш студзені -7,1?С, у ліпені 17,6?С. Ападкаў выпадае 630 мм за год, у тым ліку за цёплы перыяд каля 450 мм. Зімні сезон цягнецца 145-150 дзён, летні каля 100 дзён. Апошнія замаразкі ў паветры бываюць у пачатку мая; першыя адзначаюцца ў канцы верасня. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Працягласць сонечнага ззяння за год складае каля 1780 гадзін, у тым ліку ў ліпені 270 гадзін. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў - Заходняй Дзвіной т Дняпром. Найбольшыя рэкі - Бярозаўка з прытокам Дабрылаўка, Мнюта, Авута, Шоша. На тэрыторыі раёна 106 азёр (пераважаюць плошчай менш 1 км²); многія х іх утвараюць групы (Доўгаўская, Глыбоцкая) і ланцужкі, звязаныя невялікімі рэчкамі і пратокамі. У Доўгаўскай групе вылучаюцца азёры Доўгае (найбольшая глыбіня 53,7 м - самае глыбокае ў Беларусі), і Шо, значнае па плошчы (7,65 км²), рыбапрадукцыйнае; буйныя азёры: Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае; трэцяе па глыбіні возера краіны - Гінькава (43,3 м). Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя). Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорна- і шэраальховыя) займаюць 24% плочшы раёна. Размешчаны яны пераважна на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе, цэнтральная і заходняя часткі - бязлесыя.

Пад балотамі 14,7% тэрыторыі; найбольшыя мавісы на поўдні і паўднёвым захадзе раёна. У межах раёна створаны гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Белае (частка), Доўгае, Сэрвач (частка). Геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння абвешчаны Горкінскі оз (в. Бялевічы), Галубінскі ўзгорак (каля в. Пятроўшчына), Мосарскі камоід (в.Мосар), Вялікі камень Бортнікаўскі, Камень з рыбкамі (в.Багушэвічы), Чортаў камень Вялецкі (в.Вялец), Вялікія камяні Пліскія 1 і 2 (в.Пліса), Вялікі камень Старыноўскі (в. Прошкава), Габрусёў камень (в. Шунеўцы), батанічным - Глыбоцкі дэндралагічны сад (плошча 8,2 га, больш за 550 відаў раслін). У Чырвоную кнігу РЮ занесены 33 віды раслін і 35 відаў жывёл. З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяк-бяляк, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, цецярук, вальдшнеп, качкі, ўэрая курапатка, балотная дзічына; у азёрах больш за 30 відаў рыб. Паляўнічыя ўгоддзі ў межах Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі і Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі Беларускага таварыства палўнічых і рыбаловаў.

На 01.01.2009 колькасць насльніцтва складаеНасельніцтва44 328 чалавек. Гэта 91-е месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці. У гарадскіх паселішчах пражывае 49,5% насельніцтва, у сельскіх населеных пунктах - 50,5%. Сярэдняя шчыльнасць 24,6 чалавека на 1 км², сельскага насельніцтва - 12,8 чалавека на 1 км². Беларусы складаюць асноўную частку насельніцтва (88,4%), жывуць таксама палякі(5,7%), рускія (4,6%), украінцы (0,7%), татары (0,2%) і інш. (0,4%). На 1000 мужчын прыпадае 1078 жанчын (у горадзе на 1000 мужчын - 987 жанчын, у вёсцы - 1175 жанчын). У эканоміцы занята 1897 чалавек; рабочыя складаюць 53,2%, служачыя - 22,8%, рабочыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - 21,1%. Беспрацоўных налічваецца 120 чалавек. У раёне 1371 пенсіянер, з іх 32,5% жыве ў сельскай мясцовасці. Сярод насельніцтва ў пенсіённым узросце старэй за 80 гадоў - 1918 чалавек, з іх ва ўзросце 90-99 надоў - 136 чалавек, пасля 100 гадоў - 4 чалавекі. У 2008 уступілі ў шлюб 267 пар, атрымала развод 141 пара. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 34 рэлігійныя абшчыны, у із ліку 18 праваслаўных,10 каталіцкіх, 4 пратэстанцкіх, мусульманская і стараверская.

Край валодае вялікім прамысловым патэнцыялам. Яго прамысловасць грунтуецца на перапроцоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і выкарыстанні мясцовай сыравіны. У г. Глыбокае знаходзіцца адно з буйнейшых у СНД прадпрыемстваў - аткрытае акцыянерная таварыства (ААТ) Глыбоцкі малочна-кансервны камбінат (каля 45% агульнай вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна), які выпускае натуральнамалочныя вырабы, малочныя кансервы, жывёльнае масла, сухія малочныя прадукты. Працуюць ААТ Глыбоцкі мясакамбінат (мяса, субпрадукты, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, эндакрынна-ферментная сыравіна), ААТ Глыбоцкі кансервны завод (кансервы з садавіны і гародніны, сокі), рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае вытворае прадпрыемства Глыбоцкі комбікормавы завод, у складзе якого Глыбоцкі, Падсвільскі, Парафянаўскі, Полацкі і Шаркаўчшынскі адасобленыя вытворыя ўчасткі (камбікармы для ўсіх відаў жывёл, пряміксы і кармавыя дабаўкі, яйкі і мяса птушкі), камунальнае унітарнае прадпрыемства Падсвільскі завод харчовых прадуктаў (пладовыя і вінагардныя віны, настойкі, газіраваныя напіткі і інш.), філіял Глыбоцкі хлебзавод рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства Вецебскхлебпрам (хлебабулачныя і кандытарскія вырабы). Вырошчваннем льна-даўгунца і вытворчасцю льнавалакна займаюцца ААТ Пліскі льнозавод і Мосарскі льнозавод. На тэрыторыі раёна дзяржаўныя лесагаспадарчая ўстанова (ДЛГУ) Глыбоцкі доследны лясгас з батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння дэндралагічным садам, ДЛГУ Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесы Нацыянальная акадэміі навук Беларусі (пасадачны матэрыял і прывітыя флянсы, перапрацоўка драўніны і інш.). Бланачную прадукцыю, журналы, візіткі вырабляе камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая тыпаграфія. Прадпрыемствы раёна экспартуюць сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Кыргызстан, Грузія, Малдову, ЗША, Вялікабрытанію, Латвія, Бельгію, Германію, Швецыю, Літву.

Аграпрамысловы комплекс раёна ўключае 20 прадпрыемтсваў, у тым ліку сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы Верхняе,Залатая падкова,Каралі,Мацюкова,Празароцкі,Пятроўшчына,Салаўінае,Сельцы,Чарневічы, камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Яблынька, рэспубліканскае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Азярцы, адкрытыя акцыянерныя таварыствы За Радзіму, Глыбоцкі аграсервіс,Канстанцінаў двор, адасобленыя сельскагаспадарчыя філіялы Галубічы ААТ Глыбоцкі мясакамбінат, Капыльшчына ААТ Глубоцкая птушкафабрыка, Ломашы-Агра ААТ Спецыялізаваная рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №3 г. Наваполацк, Мнюта ААТ Глыбоцкі малочнакансервны камбінат, Прошкава ААТ Глыбоцкі агарсервіс, Стрынадкікамунальнага унітарнага прадпрыемства Падсвільскі завод харчовых прадуктаў; 19 фермерскіх гаспадарак. Дзейнічаюць камунальнае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая міжраённая насенняводчая станцыя, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл Глыбоцкая райплемстанцыя, раённая дзяржаўная станцыя па ахове раслін, раённая ветэрынарная бактэрыялагічная лабараторыя. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 78,6 тыс. га, у тым ліку ворыва - 38,8 тыс. га, сенажаці і паша 39,6 тыс. га. Урадлівасць сельскагаспадарчых угоддзяў ацэньваецца ў 27,3 бала, ворыва - у 28,3 бала, што значна ніжэй за агульнарэспубліканскія паказчыкі (31,2).У сельскагаспадарчай вытворчасці заняты 3982 чалавекі. На аднаго работніка прыпадае каля 20 га сельскагаспадарчых угоддзяў і 10 га ворыва. Асноўная спецыялізацыя ў раслінаводстве - вытворчасць збожжа, кармавых культур, ільновалакна, бульбы, гародніны, рапсу; у жівёлагадоўлі - малака, мяса, яек.Вядучая галіна - жывёлагадоўля (77% сельскагаспадарчай прадукцыі). Пагалоўе (2008): буйной рагатай жывёлы - 39,6 тыс. галоў (у тым ліку кароў 14,1), свіней - 17,6 тыс. галоў. Ў\У 2007 рэалізацыя жывёлы і птушак на забой склала 4,8 тыс. т, вытворчасць малака 43,3 тыс. т (3-е месца ў вобласці пасля Віцебскага і Верхнядзвінскага раёнаў), яек - 45,1 млн. штук (3-е месца пасоя Гарадоцкага і Аршанскага раёнаў). Ад адной каровы надоена за год 3715 кг малака (па вобласці - 3579 кг). У ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка працуюць міні-цэхі па перепрацоўцы малака і мяса (сыры, тварог, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты). У 2007 у гаспадарках раёна сабраны ўраджай зерневых і зернебабовых культур у абёме 44,7 тыс. т (ураджайнасць 26,3 ц/га), бульбы 3,5 тыс. т (140 ц/га), гародніны 1,6 тыс. га (31 ц/га), ільновалакна 0,65 тыс. га (4,6 ц/га). У адпаведнасці з раённай Праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-10 гг. у 2005 уведзены аграгарадок Азярцы, у 2006 - Марцэбыліна, Ломашы, у 2007 - Карабы, Падсвілле, у 2008 - Удзела, Празарокі, Галубічы.

Будаўнічы комплексраёна састаўляе 6 будаўнічых, рамонтна-будаўнічых і меліярацыйных арганізацый. У галіне працуюць больш за 700 рабочых і спецыялістаў. Асноўныя прадпрыемствы: даччыная камунальнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства Глыбоцкая ПМК-48, прыватнае унітарнае прадпрыемтсва Глыбоцкая дарожна-будаўнічая ПМК-145 камунальнага унітарнага прадпрыемства Віцебскаблдарбуд, філіял Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №35 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Віцебскаўтадар, камунальнае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая ПМК меліявадгас. У 2007 у раёне за кошт усіх крыніц фінансавання пабудавана 12,8 тыс. м² жылых дамоў, у 2008 - 15,6 тыс. м² (116,2% гадавога задання). Здадзены ў эксплуатацыю 164 кватэры, у тым ліку 75 жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, 60-кватэрны дома у г. Глубокае, 25 жылых дамоў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Крэдытаванне аграпрамысловага і вытворчага сектара раёна і іншыя банкаўскія паслугі аказваюць філіял №208 і аддзяленні ААТ АСБ Беларусбанк аддзяленні ААТ Белзнешэканомбанк і ААТ Белаграпрамбанк. Паслугі электрасувязі прадстаўляе рэспубліканскае унітарнае прадпрыемтсва Віцебскаблтэлекам і яго адасобленае структурнае падраздзяленне - Глыбоцкі вузел электрычнай сувязі. Працуюць 3 гарадскія і 32 сельскія аддзяленні паштовай сувязі раённага вузла паштовай сувязі.

Гандлёвую дзейнасцьу раёне ажыцяўляюць 300 абектаў (у тым ліку 115 - спажывецкія кааперацыі, 31 - фірменнага і ведамаснага гандлю), каля 30 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Да паслуг гараджан рэстаран Вернісаж, 10 кафэ, 7 бараў і 4 сталовыя. Забяспечанасцьгандлёвай плошчай у разліку на 1 тыс. абслугоўваемага насельніцтва складае 418,9 м² (нарматыў дзяржаўных сацыяльных стандартаў - 260 м²), месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання - 16 (нарматыў 15 гаспадарчых месц у разліку на 1 тыс. жыхароў. Усяго ў сістэме Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства праце больш за 830 чалавек, якія нарыхтоўваюць і закупаюць у насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, вырабляюць спажывецкія тавары, ажыцяўляюць транспартнае абслугоўванне. У 2008 платныя паслугі насельніцтву на суму 20 млрд. руб аказвалі 127 субектаў гаспадарання, з іх бытавыя - 85. Працуе комплекснае унітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання. Навніка (18 відаў паслуг). У 2009 у раёне зарэгістравана 1124 індывідуальных прадпрымальнікі, асноўнымі відамі дзейнасці якіх былі рознічны гандаль (739), бытавыя паслугі (90), грузавыя перавозкі (18), таксі (20) і іншыя (257).

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна - Полацк, Крулеўшчына - Варапаева, аўтамабільныя дарогі Вільнюс - Полацк (Р45), Докшыцы - Глыбокае- Шаркаўшчына (Р3), Паставы - Глыбокае (Р110) і ншыя. Чыгуначная станцыя Глыбокае абслугоўвае больш за 70 гаспадарчых абектаў, 7 падязных пуцей. Аўтамабільная траснспартная сетка мае 46 напрамакаў (9 гарадскіх, 32 прыгарадныя, 5 міжгарадскіх маршрутаў). Грузавыя і пасажырскія перавозскі ажыцяўляе ААТ Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае. Штогод прадпрыемства перавозіць каля 6 млн. пасажыраў, у тым ліку 21, млн. пасажыраў у г. Глыбокае. Дзейнічаюць дыягнастычная станцыя па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў і аўтобусаў.

Сістэма адукацыі прадстаўлена 48 установамі, у іх ліку раённая гімназія, прафесійны ліцэй, 21 сярэдняя (з іх 10 комплексаў дзіцячы сад - базавая школа), 11 базавых (зі іх 7 клмпдексаў дзіцячы сад-базавая школа), 2 пачатковыя школы(з іх 1 комплекс дзіцячы сад-базавая школа), 13 дашкольных устаноў.Дзейнічаюць цэнтры пазашкольнай работы, карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, сацыяльны прытулак. У 2007/2008 навучальным годзе ў школах раёна вучылася 5,2 тыс. вучняў, працавалі 903 настаўнікі.

У структуру ўстаноў аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна, уваходзяць Глыбоцкая энтральная раённая бальніца на 200 ложкаў, Падсвільская раённая бальніца на 70 ложкаў, 3 бальніцы сястрынскага догляду на 45 ложкаў для адзінокіх састарэлых жыхароў, якія пакутуюць на хранічныя захворанні, 7 сельскіх урачэбных амбулаторый, 20 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, здраўпункт прафесійнага ліцэя. У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 2005 арганізавана праца мужраённага аддзялення гемадыялізу для хворых з хранічнай ныркавай недастатковасцю (абслугоўвае таксама Докшыцкі, Пастаўскі, Браслаўскі і Шаркаўшчынскі раёны). Функцыяніруюць Глыбоцкі цэнтр гігіены і эпідэяміялогіі, раённы камітэт Беларускага таварыства Чырвонага КРЫЖА, РАЁННЫ ЦЭНТР Міласэрнасць. У 2007 ва ўстановах аховы здароўя раёна працавала 69 урачоў усіх спецыяльнасцей (15,6 на 10.000 чалавек,акрамя зубных урачоў), 355 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу (80,1 на 10.000).

Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне выкарыстоўваюцца 169 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 29 спартыўных залаў, 4 стралковыя ціры, 7 міні-басейнаў, 30 прыстасаваных памяшканняў. У зімовы перыяд працуюць 2 каткі, 3 хакейныя пляцоўкі, 10 лыжных трас. На базе ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка і сельскагапсадарчага вытворчага кааператыва Залатая падкова створаны коннаспартыўныя базы. Раённая фізкультурная арганізацыя абядноўвае 35 школьных, 25 працоўных калектываў фізкультуры, у якіх займаюцца больш за 3,7 тыс. чалавек. Працуюць дзіцячая юнацкая спартыўная школа (аддзяленні па грэка-рымскай барацьбе., валейболе, лёгкай атлетыцы, футболе), цэнтр фізкеультурна-аздараўленчай работы па месцу жыхарства пры аддзеле фізкультуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканком (групы рытмічнай гімнастыкі, настольнага тэнісу, стрытболу, агульнай фізічнай падрыхтоўкі, каратэ-до,рукапашнага бою), камунальнае унітарнае ганндлёва-вытворчае прадпрыемства Інвестспорт (турагенцкая і тураператарская дзейнасць), футбольный клуб Азярцы, турысцкія клубы Азімут і Рамантык. 15 выхаванцаў арганізацыі ўваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Беларусі. Глыбоцкі раён валодае багатым прыродна-рэкрэацыйным і культурна-пазнавальным патэнцыялам, што спрыяе развіццю спартыўнага, самадзейнага, экскурсійнага, аздараўленчага, паляўнічага і агратурызму. Турысцкая інфраструктура раёна ўключае гасцініцу на 55 месц(г.Глыбокае), турбазу рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Глыбоцкія электрасеткі на 18 месцс (г.п. Падсвілле), базы адпачынку Пліса рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Наваполацкі завод бялковавітамінных канцэнтратаў(в.Пліса), Чачалі ААТ Белаграпрамбанк (в.Чачалі), 4 гасцявыя дамы ў г. Глыбокае (Спальвіс Г.А.,Беларусачка Засімавай Р.Н., Утульнасць Пачэпка А.Л.) і ў в. Івесь (культурна-гістарычны цэнтр Івесь), паляўніча-рыбалоўную базу на паўночным беразе возера Пліса Глыбоцкай раеннай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага таварыства Беларускае таварыства паляўнічых і рабыловаў,Дом паляўнічага каля в. Гаркушы Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі. Розныя віду турысцкіх паслуг(рыбалка, збор грыюоў і ягад, конныя прагулкі, экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах) прапаноўваюць аграсядзібы Саннічкі (хутар Саннічкі), Краіна мар (хутар Скрабатуны), Лысянок О.К.(в. Храмыя), Жывіца(в. Доўгае), Буко Юліі (в. Валодзбкава), Каля возера… (в. Станулі і інш. У летні перыяд на тэрыторыі раёна дзейнічае дзіцячы азздараўленчы лагер Ізумрудны (в. Прошкава). Зона адпачынку мясцовага значэння Падсвілле. Распрацаваны 11 турысцка-экскурсійных і 3 экскурсійныя маршруты. Культурна-гістарычныя абекты раёна ўваходзяць у склад турысцка-экскурсійнага маршрута па Віцебскай вобласці Спадчына Віцебшыны гасцям фестывалю (Віцебск - Шуміліна - Обаль - Полацк - Наваполацк - Празарокі - Глыбокае - Мосар - Докшыцы - Бягомль - Дожмарыцы - Лепель - Бешанковічы - Віцебск). Вялікай папулярнасцю ў жыхароў Беларусі карыстаюцца турысцка-экскурсійныя маршруты Паданні старадаўнасці Глыбокага і Мосара(Будслаў - Порплішча - Глыбокае - Удзела - Мосар) і Воднае царства Браслава (Глыбокае - Мосар-Браслаў). У рамках Еўрарэгіёна Азёрны край рэалізаваны міжнародны праект Зхахапляючая веласетка ў Азёрным краі. Па тэрыторыі раёна распрацаваны 3 веламаршруты: Блакітныя жамчужыны, Прыродныя помнікі Глыбоччыны, Мпонікі архітэктуры, падрыхтаваны карты-даведнікі, буклеты з апісаннем маршрутаў, абсталяваны пляцоўкі для турысцкіх стаянак.

У раёне функцыяніруюць 76 устаноў культуры, у тым ліку 33 коубнеыя ўстановы, 35 бібліятэк (фонд 342,3 тыс. экзэмпляраў), 8 кінаўстановак, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 4 седбскія музычныя школы, Глыбоцкі Дом рамёстваў, Глыбочкі гісторыка-этнагарфічны музей, Івесьскі культурны гісторыка-турысцкі цэнтр, кудьтурна-дэндралагічны комплекс у в. Мосар - філіял раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, Цэнтр рамёстваў у г.п. Падсвілле - філіял Глыбоцкага Дома рамёстваў, бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы, Дом фальклору ў в. Запруддзе. Выдаюцца газеты Веснік Глыбоччыны, Вольнае Глыбокае, выходзіць у эфір праграма мясцовага радыёвяшчання. Ва ўстановах культуры раёна працуюць 220 калектываў самадзейнай творчасці, у тым ліку 16 маюць ганаровае званне народны (камерны хор, ансамбль народнай песні Крынічанька, тэатр мініяцюр Шпілька, эстрадная студыя Архіў, клуб ветэранаў вайны і працы Маналіт, клуб народных майстроў Крыніца, тэатр фальклору Цярэшка гарадскога Дома культуры, тэатр мініяцюр Ідучыя на смех Падсвільскага гарадского Дома культуры, літаратурна-мастацкая гасцёўня Спадчына Галубіцкага Цэнтра культуры, драматычны калектыў Дзяркаўшчынскага Цэнтра культуры) і ўзорны (ансамбль эстраднага танца Вераніка, духавы аркестр, харэаграфічны ансамбль Радасць, харавы калектыў Глыбочкай дзіцячай школы мастацтваў, тэатральны калектыў Падсвільскага гарадскога Дома культуры). Традыцыйным у раёне стала правядзенне народных свят: Купалле, Масленіца, калядныя гулянні. Раённае свята Квітней, Глыбоччына! мае статус міжнароднага. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна шмат гісторыка-культурных помнікаў, у іх ліку 36 помнікаў археалогіі, 21 - архітэктуры. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі каля вёсак Азёркі, Бабруйшчына, Баяры, Вольшчына, Вуглы, Гатоўкі, Доўгае, Заборе, Залессе, Зарубіна, Мамаі, Мосар, Нарушова, Перавоз, Рудніца, Свіла 1, Скрабянец, Чарневічы, Шо; курганы каля вёсак Маргі, Пліса, Узрэчча; гарадзішча каля вёсак Галубічы, Запруддзе, Зарубіна, Латыголь, Падгаі, Псуя, Шчаўкуны, Шыпы; селішча ў в. Запреддзе; каменны крыж (16-17 стст.) у в. Пліса. Помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: жылы будынак былога манастыра базыльян (1756 - 1763), Ільінская капліца (канец 18 ст.), кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (комплекс былога кляштара кармелітаў; 17-18 стст., Троіцкі касцёл () 1764 - 1782), забудова вуліц Леніна і Маскоўскай (канец 19 - пачатак 20 ст.) у г. Глыбокае, Успенкая царква (1747) у в. Кавалі, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дзеркаўшчына, касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францыскаўцаў (1740) у в. Удзела, касцёл святой Ганны (1792) у в. Мосар, Спаса-Праабражэнская царква (канец 18 ст.) у в. Мамаі, царква Параскевы Пятніцы (1877) у в. Пліса, Спаса-Праабражэнская царква (1886) у в. Верхняе, царква Іаана Прадцечы (1873) у в. Бабруйшчына, царква Параскевы Пятніцы (1887) у в. Чарневічы, сядзібны дом і парк (сярэдзіна 19 ст.) у в. Залессе, сядзібны дом (2-ая палова 19 ст.) у в. Азярцы, капліца святога Антонія (канец 19 ст.) у в. Прошкава, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцешай Дзевы Марыі (1899-1907) у в. Празарокі, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910) у в. Задарожжа, Мікалаеўская царква (1914) у в. Заборе. Помнікі гісторыі: калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1971, мемарыяльны комплекс Барок у памяць аб савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных - ахвяр Беразвецкага фашысцкага кацнлагера ў г. Глыбокае, помнік на магіле І. Буйніцкага ў в. Празарокі, брацкія магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у г. Глыбокае, г.п. Падсвілле, в. Празарокі і інш.

З Глыбоччынай звязаны імёны многіх славутых людзей. У в. Пунькі нарадзіўся мастак, этнограф, пісьменнік Я. Драздовіч (1888-1954), у былым фальварку Палевачы - заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра І. Буйніцкі (1861-1917), у былым маёнтку Калеснікаў - палітычны дзеяч, гісторык, пісьменнік, этнограф В. Ластоўскі (1883-1938), у былым маёнтку Акунёва - польскі пісьменнік, журналіст Т. Даленга-Мастовіч (1898-1939), у г. Глыбокае - архітэктар, дыпламат К.С. Душ-Душэўскі (1891-1959), рускі пісьменнік Лявон Ракоўскі (1896-1979), авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, стваральнік рэактыўных знішчальнікаў СУ П.В. Сухі (1895-1975), у в. Каралевічы - паэт А. Дубровіч (1910-1942). Звання Героя Сацыалістычнай Працы ўдастоены В.М. Асяненка, У.К. Вайцецкі, М.А. Клімянок, М.В. Лытысаў, М.М. Мацюшонак, Л.К.Пугаўка, Л.П. Плыгаўка, С.М. Юргель, Героя Савецкага Саюза - П.М. Казлоў.


Населеныя пункты Глыбоцкага раёна

Колькасць жыхароў г. Глыбокае састаўляе 19 409 жыхароў.Усяго ў Глыбоцкім раёне 13 сельсаветаў: Абрубскі (18 населеных пунктаў, 1575 жыхароў), Азярэцкі (23 населеныя пункты, 2393 жыхары), Галубіцкі (27 населеных пунктаў, 2393 жыхары), Залескі (21 населены пункт, 1323 жыхары), Зябкаўскі (34 населныя пункты, 1051 жыхар), Карабоўскі (37 населеных пунктаў, 3854 жыхары), Ломашаўскі (15 населеных пунктаў, 917 жыхароў), Падсвільскі (38 населеных пунктаў, 3883 жыхары), Пліскі (51 населены пункт, 2519 жыхароў), Празароцкі (36 населеных пунктаў,1136 жыхароў), Псуеўскі (31 населены пункт, 1195 жыхароў), Удзелаўскі (35 населеных пунктаў, 3136 жыхароў), Узрэцкі (24 населеных пунктаў, 1168 жыхароў).

Водныя абекты Глыбоцкага раёна

Рэкі Глыбоччыны належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў, што абумоўлівае адсутнасць тут буйных рэк. На паўночных схілах Свянцянскіх град пачынаюцца Бярозаўка, Мнюта, Авута (прытокі Дзісны). Рэкі раёна маюць прыродную зарэгуляванасць з прычына значаный азёрнасці. Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км². Азёр шмат (больш за 100), часцей невялікія (плошча менш за 1 км²), пераважна ледавіковага паходжання. Найбольшыя - Шо, Пліса, Доўгае (самае глыбокае ў Беларусі - 53,7 м), Мнюта, Вялікае, Пятроўскае. Адлегласць вадаёмаў, вытокаў ці вусцяў рэк ад раённага цэнтра або іншага населенага пункта вызначана паводле буйнамаштабнай карты по прамой лініі.


.2 Каляндар знамянальных дат Глыбоцкага раёна


г. - упершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца г. Глыбокае

г. - у Беразвеччыа адкрыты мужчынскі базыльянскі манастыр

г. - нарадзіўся Мікалай Максімавіч Мінскі (Вілейкін) (1855-1937), рускі паэт, перакладчык

.08.1861 г. - нарадзіўся Іграт Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861 - 1917), беларускі акцёр, рэжысёр, заснавальнік нацыянальнага прафесійнага тэатра

г. - нарадзіўся Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883-1938), беларускі гісторык, літаратар, акадэмік, палітычны дзеяч

г. - нарадзіўся Язэп Нарцысавіч Драздовіч (1886 - 1954), беларускі графік, жывапісец, пісьменнік, этнограф

.11.1890 г - нарадзіўся Іван Пятровіч Пачэпка (1890 - 1977), беларускі паэт, празаік, фалькларыст

г. - нарадзіўся Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891-1959), архітэктар, дыпламат

.07.1893 г. - нарадзіўся Пётр Міхайлавіч Казлоў, Герой Савецкага Саюза

.09.1893 г. - нарадзілася Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, першая выканаўца ролі Паўлінкі ў камедыі Янкі Купалы Паўлінка

.01.1894 г. - нарадзіўся Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі (1894-1939), савецкі ваеначальнік

.05.1895 г. - нарадзіўся Павел Іосіфавіч Сухі (1895 - 1975), савецкі авіаканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы

.12.1895 г. - нарадзіўся Лявон Іосіфавіч Ракоўскі (1895-1975), рускі пісьменнік

.02.1898 г. - нарадзіўся Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898-1939), польскі і беларускі пісьменнік, кінасцэнарыст і грамадскі дзеяч

.11.1898 г. - нарадзіўся Ігнацій Іванавіч Карпеза (1898-1987), удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнант

г. - нарадзіўся Міхаіл Васілевіч Лытысаў (1902-1979), Герой Сацыялістычнай Працы

г. - нарадзіўся Максім Аляксандравіч Клімянок (1902-1992), Герой Сацыялістычнай Працы

г. - нарадзіўся Віктар Антонавіч Ламака, стваральнік Дэндралагічнага сада Глыбоцкага вопытнага лясгаса

г. - нарадзіўся Алесь Дубровіч (1910-1941), беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

г. - нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч Мацюшонак, Герой Сацыялістычнай Працы

г. - нарадзіўся Васіль Мікалаевіч Асяненка, Герой Сацыялістычнай Працы

.03.1917 г. - нарадзіўся Леанід Канстанцінавіч Пугаўка, Герой Сацыялістычнай Працы

г. - нарадзілася Лідзія Пятроўна Плыгаўка, Герой Сацыялістычнай Працы

.09.1923 г. - нарадзіўся Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі, адзін з кіраўнікоў камсамольскага антыфашасцкага падполля ў г. Глыбокае ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны будаўнік Беларусі, доктар тэхнічных навук

г. - нарадзілася Софя Марцінаўна Юргель, Герой Сацыялістычнай Працы

г. - нарадзіўся Уладзімір Канстанцінавіч Вайцецкі, Герой Сацыялістычнай Працы

г. - выдадзены 1-ы нумар раённай газеты За свабоднае жыццё (цяпер Веснік Глыбоччыны

.01.1940 г. - створаны Глыбоцкі і Пліскі раёны

.10.1940 г. - створаны сельскія саветы на тэрыторыі Глыбоцкага і Пліскага раёнаў

верасень 1941 г. - нямецка-фашысцкімі захопнікамі створана гета ў г. Глыбокае (ліквідавана 20-23.08.1943 г.)

.09.1942 г. - партызанскай брыгадай Смерць фашызму праведзена Шошынская аперацыя, якая завяршылася разгромам ахоўнага гарнізона і знішчэннем чыгуначнага маста цераз р. Шоша ў Глыбоцкім раёне на лініі Маладзечна - Полацк

.12.1942 г. - створаны і да 02.07.1944 г. дзейнічаў Пліскі падпольны РК ЛКСМБ

г. - створаны партызанскія брыгады імя ЦК КП(б)Б, імя Суворава, імя Варашылава, імя Леніна, імя Жукава, імя Гастэлы, Кастрычнік, атрады імя Шчорса, Бальшавік,якія дзейнічалі на тэрыторыі Глыбоцкага і Пліскага раёнаў

.01.1943 г. - створаны Глыбоцкі падпольны РК КП(б)Б

.06.1943г. - нарадзіўся Андрэй Георгавіч Майсяёнак, доктар медыцынскіх навук, краязнавец

.08.1943 г. - створаны Пліскі падпольны РК КП(б)Б

.07.1944 г. - вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. п. Падсвілле

.07.1944 г. - в. Пліса вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Глыбокае

г. - аднавілі дзейнасць калсас імя Сталіна (цяпер СВК Канстанцінаў Двор), саўгас Азярцы (цяпер РУВСП Азярцы), Глыбоцкі лясгас, Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца, Глыбоцкі мясакамбінат

г. - адкрыццё Глыбоцкага педвучылішча (цяпер установа адукацыі Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй)

.09.1944 г. - Глыбоцкі раён уключаны ў склад Полацкай вобласці

.09.1948 г. - створаны калгас 17 Верасня (цяпер СВК Залатая падкова)

.10.1948 г. - створаны калгас імя Чкалава (цяпер СВК Чарневічы)

г. - началася масавая калектывізацыя ў Глыбоцкім раёне

.02.1949 г. - створаны калгасПразарокскі (цяпер СВК Празарокскі)

.03.1949 г. - створаны калсас 1 Мая (цяпер СВК Сельцы)

.03.1949 г. - створаны калгас імя Свярдлова (цяпер філіял Галубічы ААТ Глыбоцкі мясакамбінат)

.07.1949 г. - ствопаны калгас Зара (цяпер СВК Капыльшчына)

.08.1949 г. - створаны калгас імя Кірава (цяпер ААТ Каралі)

г. - створаны калгас За Радзіму (цяпер СВК За Радзіму)

май 1950 г. - створаны саўгас Яблынька (цяпер камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства Яблынька)

г. - у г. Глыбокае адкрыта музычная школа

г. - у г. Шлыбокае адкрыта раённая дзіцячая бібліятэка

г. - у г. Глыбокае адкрыты кінатэатр Радзіма (цяпер гарадскі Цэнтр культуры)

.01.1954 г. - Глыбоцкі раён уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці

г. - адкрыта Глыбоцкае СПТВ 31 (цяпер установа адукацыі Глыбоцкі дзяржпрафліцэй)

.01.1960 г. - Глыбоцкі раён уключаны ў склад Віцебскай вобласці

г. - выпусціў першую прадукцыю Глыбоцкі малочнакансервны камбінат

г. - створаны Марцыбылінскі культурна-спартыўны цэнтр, культурна-спартыўны комплекс у саўгасе Азярцы Глыбоцкага раёна

г. - Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнка запаліў у Глыбокім факел прыроднага газу

г. - Прэмію Прэзідэнта РБ За духоўнае адраджэнне атрымаў ксёндз Мосарскага касцёла Ёзас Булька

г. - адбыўся першы міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Магніфікат

г. - адкрыццё Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістраціга Божыя Міхаіла ў г. Глыбокае

г. - падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Глыбоцкім райвыканкомам і мэрыяй французскага горада Фёр

г. - Міжнародны веламарафон у рамках праекта Займальная веласетка ў Азёрным краі прайшоў праз Глыбоцкі раён

г. - на рэспубліканскую Дошку гонару занесены ААТ Глыбоцкі малочнакансервны камбінат і ААІ Канстанцінаў Двор

Аналізуючы геаграфічнае становішча, прыроду Глыбоцкага края, яго насельніцтва, можна гаварыць аб тым, што гэты край - неадемная частка краіны. Раён валодае прыродным патэнцыялам, мае багатую гісторыю, а таксама вельмі развіты з усіх бакоў. Сімволіка Глыбокага нагадвае, што Глыбоччына - край азёр, архітэктура якога ратавала яго ў складаныя часы.Асаблівасці гістарычнага шляху і архітэктуры раёна прадстаўлены ў наступнай главе.


Глава 2. Глыбоцкі край - зямля нашых продкаў


.1 На пачатку гісторыі


Каля 14 тысяч гадоў назад поўнач Беларусі вызваліласы ад апошняга ледавіка.Зямля пакрылася азёрамі і лясамі. Тэрыторыю Сярэдняга Падзвіння чалавек пачаў засяляць у эпоху мезаліту (9-5 тысяч гадоў да н.э.) - сярэднім каменным веку. Людзі ў тыя часы жылі на невялікіх паселішчах, рэшткі якіх мы праз называем стаянкамі, па берагах рэк і азёр. Асноўнымі заняткамі чалавека эпохі мезаліту былі паляванне, рыбная лоўля і збіральніцтва, чалавек навучыўся вырабляць прылады працы з дрэву, каменю косці, карыстаўся лукам і стрэламі. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна стаянкі эпохі мезаліту не вувучаліся, але каля в. Надазере Псуеўскага сельсавета выяшлены крамянёвы мезалітычны наканечнік. З больш блізкіх па тэрыторыі можна згадаць добра вывучаныя стаянку Сямёнаў Хутар каля в. Пятроўцы пад Полацкам і стаянкі каля в. Стругальцы на Мядзельшчыне. Гэтыя помнікі ўваходзяць у арэал нёманскай мезалітычнай культуры, тут выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрабкі з пласцін і адшчэпаў, разцы, праколкі.

У эпоху неаліту (4-е-2-е тысячагоддзі да н.э.) узніклі земляробства і жывёлагадоўля, насельніцтва вырошчавала пшаніцу, ячмень, проса, лён, а таксама вырабляла гліняны посуд. Былі прыручаны каровы, свінні, козы, авечкі. У сацыяльных адносінах у гэты час існавала развітое мацярынска-радавое грамадства і роднасць вызначалася па мацярынскай лініі. Рэлігія ўяўляла сабой татэмізм - веру ў кроўную сувязь з пэўнымі жывёламі ці раслінамі. Пакланяліся ў тыя часы і камяням. На Глыбоччыне да эпохі неаліту належаць тры стаянкі ў наваколлі в. Пліса. Яны былі адкрыты ў 1980-1982 гг. археолагам Э.М. Зайкоўскім. Стаянка Пліса-1 знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на краі першай надпоймавай тэрасы возера Пліса. Памеры паселішча 60х30 м. Даследавана плошча 176 м². У культурным пласце магутнасцю 0,4 м выяўлена каля 50 крамянёвых прылад працы і кераміка з дамешкамі тоўчаных ракавін. Сярод фрагментаў посуду ёсць аздобленыя насечкамі, адбіткамі грабеньчыка, нахіленай палачкі, дробнага шнура, тэкстыльным арнаментам, глыбокімі ямкамі. На іншай стаянцы, каля в. Пліса, ускрыта плошча 100 м² і знойдзены крамянёвыя прылады працы, абломак рамбічнага наканечніка стралы і кераміка. Выяўленыя рэчы датуюцца 2-й паловай 3-га тысячагоддзя да н.э. і належаць да позняга этапу дзісенскага варыянта нарвенскай культуры. Плямёны нарвенскай культуры ў 4 - 3 тысячагоддзях да н.э. засялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі і паўночнай Беларусі. Помнікі нарвенскай культуры на захадзе Віцебшчыны (Пліса, Ворань Лепельскага раёна, Паставы) адрозніваюцца ад астатніх нарвенскіх помнікаў меншай арнаментаванасцю керамікі і суадносінамі аздобы на ёй.

У 2-й палове 3-га тысячагоддзя да н.э. ў заходнюю частку Падзвіняя і вярхоўі Віліі з Прыбалтыкі прасунуліся плямёны культуры грабеньчата-ямкавай керамікі. Гэта археалагічная культура атрымала назву па рысах аздаблення посуду. Плямёны грабеньчата-ямкавай керамікі лічацца блізкімі да фіна-уграў. Яны былі нешматлікія і хутка асіміляваліся карэннымі жыхарамі. На мяжы 3-2 тысячагоддзяў да н.э. на тэрыторыі ад Волгі да Рэйна пашырылася культура шнуравой керамікі, або баявых сякер. Пад яе ўплывам склалася паўночнабеларуская культура. Як і ў іншых культурах шнуравой керамікі, у паўночнабеларускіх плямён вырабляўся посуд з адбіткам шнура. Для гэтай культуры былі характэрны прылады працы з рога і косці (наканечнікі стрэл, праколкі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі і інш.), вастрадонны і пласкадонны посуд, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожванні.

1-й паловы 2-га тысячагоддзя на поўначы Беларусі пачаўся бронзавы век. Людзі навучыліся здабываць медзь і волава і пераплаўляць іх у бронзу. З бронзы рабілі прылады працы і ўпрыгожванні. У Падзвінні бронзавы век пачаўся значна пазней, чым ў паўднёвых абласцях Еўропы, што абумоўлена адсутнасцю сыравіны для выплаўкі бронзы, аддаленасцю ад цэнтраў старажытнай металургіі.

У Глыбоцкім раёне паселішча бронзавага веку выяўлена каля в. Пліса. Кераміка з жарствой у цесце і ружанцовым арнаментам сведчыць аб прысутнасці тут сосніцкай археалагічнай культуры (2-я палова 2-га тысячагоддзя да н.э.). Асноўны арэал пашырэння сосніцкай культуры - вярхоўі Дняпра, басейны Дзісны і Ніжняй Прыпяці. Насельніцтва жыло ў паўзямлянках, часам двухкамерных, з двухсхільным дахам і глінянымі агнішчамі, вырабляла пласкадонныя гаршкі з расшыранай шыйкай і патоўшчаным або скошаным краем, аздобленым шнуравым арнаментам, зігзагамі і ялінкамі з прамавугольных адбіткаў, крамянёвыя нажы, тронкавыя наканечнікі стрэл, каменныя матыкі і сякеры. Пахавальны абрад - трупаспаленне на грунтавых могільніках. Знаходкі бронзавых прылад на Глыбоччыне невядомы, але яны выяўлены на суседніх землях - Лепельшчыне, Ушаччыне, Вілейшчыне.

Асобныя знаходкі каменных клінападобнай формы і свідраваных сякер каля вёсак Замошша, Лозічы, Луцк Масарскі, Псуя, г.п. Падсвілле, якія ў народзе называюць Перуновымі стрэламі, сведчаць пра наяўнасць на тэрыторыі Глыбоцкага раёна старажытных паселішчаў эпохі неаліту і бронзы.

У познім бронзавым веку на поўначы Беларусі склалася днепра-дзвінская культура. Ранні яе этап датуецца 8-7-5 стагоддзямі да н.э. 7 стагоддзе лічыцца пачаткам жалезнага веку ў Беларусі, але плямёны днепра-дзвінскай культуры, якія засялялі паўночную Беларусь, здабываюць і выкарыстоўваюць жалеза з балотнай руды пачалі не раней як у 5-4 стагоддзях да н.э. Аб прыродных радовішчах балотнай руды на Глыбоччыне сведчаць і старыя назвы вёсак Рудакова, Руднікі, Рудніца. Жалезныя прылады садзейнічалі развіццю ляднага земляробства. Павялічвалася і значэнне жывёлагодоўлію Усё гэта забяспечвала атрэманне дадатковага прадукту і ўзнікненне маёмаснай няроўнасці. У сувязі з гэтым пачалі ўзнікаць узброеныя сутыкненні і людзі сталі ўмацоўваць свае паселішчы. Асноўным тыпам паселішчаў у раннім жалезным веку становяцца пасёлкі, умацаваныя землянымі валамі, равамі і драўлянымі агароджамі. Звычайна яны ўводзіліся на высокіх узгорках сярод балот або на берагах рэк і азёр. Рэшткі такіх паселішчаў цяпер называюцца гарадзішчамі. На Глыбоччыне яны вядомы пад назвамі Гарадок, Гарадзец, Замак, Дварэц, Акоп, Царкавішча і інш. Пра такія помнікі існуе шмат паданняў. Звычайна расказваюць пра царкву ці замак, якія праваліліся пад зямлю. На тэрыторыі раёна выяўлены 8 гарадзішчаў ранняга жалезнага веку: у в. Зарубіна (ці Шараях) у канцы 19 стагоддзя Ф.В. Пакроўскім, у вёсках Галубічы, Латыгаль і Шыпы ў 1938 г. А. і У. Галубовічамі, у в. Шчаўкуны ў канцы 1930-х г. Я. Драздовічам, у в. Запруддзі ў 1956 г. Л.В. Аляксеевым, у в. Падгаі ў 1967 г. Г.В. Штыхавым, у в. Псуя ў канцы 1970-х г. В.Я. Папковым.

Раскопкі на гэтых гарадзішчах не праводзіліся, і іх прыналежнасць да ранняга жалезнага веку вызначана па шурфоўцы. У час шурфовак археолагі знаходзілі фрагменты ляпнога посуду, косці жывёл, шлакі. Памеры і форма пляцовак гарадзішчаў розныя (40х50 м, 90х30 м,60х8 і г.д.) Вышыня 7-20 м. Валы захаваліся толькі на гарадзішчах Запруддзе, Падгаі і Шыпы. Культурны пласт у асноўным магутнасцю 0,3-1 м. Мяркуючы па фрагментах керамікі ад слабапрафіляваных і слоікападобных пасудзін, гарадзішчы былі заселены плямёнамі днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Тэрыторыя Глубоччыны была памежнай зонай гэтых культур. Без археалагічных даследаванняў нельгя сказаць пра ўзаемадзеянні гэтых культур, але вядома, што яны сінхронныя і па этнічнай прыналежнасці лічацца балцкімі. Днепрадзвінцы жылі пераважна ў Верхнім і Сярэднім Падзвінні, у Верхнім Падняпроўі, вярхоўі Акі і на левых прытоках ракі Вялікай. Спачатку яны будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, дзе было некалькі памяшканняў з каменнымі агнішчамі, а пазней сталі будаваць невялікія хаты зрубнай і слупавой канструкцыі, карысталіся касцянымі наканечнікамі копяў і стрэл, шыламі і шпількамі, жалезнымі і бронзавымі сякерамі, жалезнымі нажамі і сярпамі, насілі бронзавыя ўпрыгожванні - шпількі, шыйныя грыўні, падвескі, пярсцёнкі, бранзалеты. Носьбіты культуры штрыхаванай керамікі насялялі тэрыторыю цэнтральнай Беларусі і ўсходняй Літвы. У адрозненні ад днепра-дзвінскай культуры посуд культуры штрыхаванай керамікі быў слабаабпалены, таўстасценны і пакрыты штрыхамі, што і дало назву культуры. У суседніх раёнах матэрыялы днепра-дзвінскай культуры выяўлены на гарадзішчах Рацюнкі каля Браслава, Замошша пад Полацкам і г.д. Бліжэйшымі помнікамі культуры штрыхаванай керамікі зяўляюцца гарадзішчы каля вёсак Гарадзішча і Бірулі Докшыцкага раёна.

На Глыбоччыне, магчыма, умацаваныя паселішчы існавалі каля вёсак Залессе і Перавоз. Так, у Залессі адно з узвышшаў называецца Царкавішча, або Пагарышча. Існуе паданне, што на гэтым месце некалі быў горад з кляштарам і замкам, якія былі разбураны ў час шведскай вайны. Ад гарадзішча засталіся толькі пліты з 4- і 8-канцовымі крыжамі. А пад адной з гор нібыта ёсць падзямелле, дзе захоўваецца шмат жалеза, грошай і 8 бочак гарэлкі. Пра земляны насып на правым беразе ракі Шоша каля в. Перавоз, які ў народзе вядомы як Гарадзец, існавала паданне, што ён быў узведзены езуітамі, што жылі ў Глыбокім. А пра другі з насыпаў, каля в. Зябкі, паданне сведчыць, што ён нібыта зроблены ў час вайны з французамі ў 1812 г.

У 5-6 стагоддзях плямёны днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі знаходзіліся на апошняй стадыі патрыярхальна-радавога ладу. Пачаўся распад патрыярхальна-сямейнай абшчыны і зараджэнне тэрытарыяльнай сельскай абшчыны. Заселеныя кроўнымі сваякамі гарадзішчы сталі тормазам гаспадарчага прагрэсу і перашкаджалі асваенню новых зямель і гандлёваму абмену. У выніку гэтага плямёны днепра-дзвінскай культуры, культуры штрыхаванай керамікі і некаторыя іншыя пад уплывам інтэграцыйных працэсаў зліваюцца ў адну, якая атрымала назву банцараўскай культуры, банцараўска-тумашлянскай, або тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны - Тушамлі - Калочына. Банцараўская культура, помнікі якой пашыраны на тэрыторыі ад Дзясны, Ніжняй Прыпяці і часткова Сярэдняга Падняпроўя да Верхняга і Сярэдняга Падзвіння і ад заходняй часткі Волга-Окскага міжрэчча на ўсходзе да Верхняга Панямоння на захадзе, па сваім паходжанні зяўляецца ўсходнебалцкай і існавала ў 5-6 стагоддзях. Насельніцтва ў той час пакідала патрыярхальна-сямейныя пасёлкі-гарадзішчы. Утвараліся суседскія сельскія абшчыны, якія для жылля выбіралі адкрытыя селішчы ў зручных для вядзення гаспадаркі месцах. Гарадзішчы выкарыстоўваліся ў якасці сховішчаў. Пры раскопках банцараўскіх паселішчаў акрамя шматлікіх фрагментаў ляпнога гладкасценнага посуду з жарствой у цесце знаходзяць прылады працы, зброю, жалезныя нажы, сярпы, цуглі і шпоры, шылы, сякеры, наканечнікі дзідаў, іголкі, гліняныя прасліцы, зрэдку вырабы з косці, шмат упрыгожванняў - падвескі, скроневыя кольцы, бранзалеты, шыйныя грыўні і інш.

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна селішчы той эпохі выяўлены побач з гарадзішчам Запруддзе, а таксама на месцы стаянкі Пліса-1 каля возера Пліса. З бліжэйшых сінхронных помнікаў добра вывучана селішча каля в. Варганы Порплішчанскага сельсавета Докшыцкага раёна. Гэты помнік быў адкрыты ў 1965 г. Г.В. Штыхавым у паўднёвай частцы гарадзішча Варганская гара. У час раскопак выяўлены культурны пласт магутнасцю 0,8 м. Знойдзены сляды зрубнага наземнага жытла з печчу-каменкай, кераміка, жалезныя сярпы і шылы, дзве гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожванняў, гліняных біканічныя прасліцы.

У той час у якасці сховішчаў часцей за ўсё выкарыстоўваліся старыя гарадзішча, але ў некаторых месцах узнікалі і новыя. Да такога тыпу паселішчаў належыць гарадзішча Свіла-1 каля в. Свіла, размешчанае за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на высокім узгорку левага берага безназоўнай рэчкі-пратокі, якая злучае невялікае возера з возерам Пліса. Пляцоўка гарадзішча даўжынёй 100 м і шырынёй 80 узвышаецца над поймай на 18-20 м, яна ўмацавана трыма кальцавымі валамі і двума равамі. Помнік выявіў у 1893 г. Ф.В. Пакроўскі. У 1974 г. А.Р. Мітрафанаў абследаваў 168 м² плошчы. Культурны пласт магутнасцю 0,3-0,4 м. На мацерыку выяўлены два грунтавыя пахаванні па абраду трупаспалення. У адным былі абломкі гаршкоў, два драцяныя скроневыя кольцы і ўтульчатыдвухшыпавы наканечнік стралы. Побач з пахаваннем - гаспадарчая яма, у якой знойдзена перапаленае збожжа, фрагменты двух гаршкоў і адзін цэлы, у якім таксама было збожжа, тронкавы наканечнік стралы і гліняныя прасліцы. Даследчык датаваў галадзішча 9 стагоддзем і аднёс яго да крывічанскага апорнага пункта, які ўзнік пры асваенні новых зямель. Да гэтага часу належаць і некаторыя курганныя пахаванні каля в. Перавоз, дзе рэшткі трупаспаленняў былі накрыты глінянымі ўрнамі. У адным з пахаванняў былі знойдзены рэшткі бронзавага скроневага кальца, у другім - маленькія, пэўна сімвалічныя, цуглі.

З 10 ст. тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства - аднаго з буйнейшых дзяржаўных утварэнняў Усходняй Еўропы. Паселішчы гэтага часу ў раёне не вывучаліся, але выяўлены каля в. Гараўляны. На Глыбоччыне помнікі часоў Полацкага княства прадстаўлены 28 курганнымі могільнікамі каля 22 вёсак, дзе было больш за тысячу насыпаў. Гэта курганы каля вёсак Бабруйшчына, Баяры, Вольшчына, Вуглы, Гатоўкі (Залеські), Гваздова, Доўгае, Заборе, Залессе, Зарубіна, Крупяні, Ліпляні, Мамаі, Мосар, Нарушова, Перавоз, Рудніца, Свіла, Скрабянец, Чарневічы, Шо. Адзінкавы курган ад некалі вялікага могільніка захаваўся каля в. Узрэчча. На кургане расце сасна, якую мясцовыя жыхары называюць французскай. Курганныя могільнікі каля вёсак Доўгае, Гваздова, Заборе, Перавоз, Скрабянец, Чарневічы, Бабруйшчына, Шо, Гатоўкі, Мосар - помнікі рэспубліканскага значэння. Вялікая колькасць курганных могільнікаў сведчыць пра даволі шчыльную заселенасць Глыбоччыны ў часы Полацкага княства. Асабліва густанаселеным месцам быў раён сучаснага г.п. Падсвілле.

Увогуле курганныя пахаванні на поўначы Беларусі належаць да канца 1-га - пачатку 2- га стагоддзя. Яны ўяўляюць сабой насыпы вышынёй 0,5-3 м і дыяметрам 5-20 м.Сустракаюцца і падоўжаныя насыпы. Вакол многіх курганоў захаваліся раўкі. Звычайна курганныя могільнікі размешчаны побач з гасцінцамі, асабліва каля скрыжаванняў дарог, на ўзгорках, каля вадаёмаў. На Глыбоччыне такія помнікі маюць назву Валатоўкі, Капцы, Французскія магілы, Язычніцкія магілы, Капавішчы. Шмат паданняў існуе ў народзе пра такія старажытныя пахаванні. Так, пра курганны могільнік каля в. Мосар гавораць, что нібыта ў адным з курганоў французы закапалі падволу з грошамі. У в. Залессе, дзе яшчэ ў мінулым стагоддзі было 65 курганных насыпаў (цяпер засталося толькі 5), расказвалі, што на месцы курганоў (валатовак) некалі была бітва трох цароў - рускага, шведскага і яшчэ нейкага трэцяга. Назвы і паданні ў народным уяўленні адлюстроўваюць пазнейшыя гістарычныя падзеі.

Курганы Глыбоччыны вядому з канца 18 стагоддзя. У канцы 19 стагоддзя праз мысцовую інтэлігенцыю шмат звестак пра курганы сабраў захавальнік Віленскага музея старажытнасцей Ф.В. Пакроўскі. Гэтыя звесткі былі надрукаваны ім у Археалагічнай карце Віленскай губерніі (1893). Ф.М. Пакроўскі згадвае курганы каля вёсак Мярэцкія, Станулі, Заборе, Мосар, Верхняе Залессе, Канстанцінава, Крукаўшчына, Зябак, Доўгае, Чарневічы. Ужо ў тыя часы амаль былі знішчаны курганы каля в. Станулі. Цяпер нічога не засталося ад курганоў у в. Канстанцінава, але людзі яшчэ памятаюць назву ўрочышча Французскія магілы, дзе былі тыя курганы - у лесе, злева ад дарогі з Глыбокага ў Навадруцк, каля сучасных могілак. Курганы пачаў знішчаць гаспадар бліжэйшага хутара, які шукаў тут золата, прычым тут былі выяўлены косці, шмат бразготак, трапецападобныя падвескі, гліняны посуд. Канчаткова курганы былі знішчаны ў 1970-ыя ў час распрацоўкі карера. Не зберагліся да нашага часу і курганы каля в. Мярэцкія. Яшчэ ў 1886 г. некалькі курганоў каля в. Чарневічы раскапаў памешчык Вярновіч. У час гэтых раскопак былі знойдзены перапаленыя косці і вуголле, што сведчыць пра пахаванні па абраду трупаспалення. У канцы 19 стагоддзя курганы ў сваім маёнтку Зябкі раскопваў памешчык Фон-Пантцэр. Ён знайшоў касцякі, арыентаваныя галовамі на захад. Рукі былі выцягнуты ўздоўж цела. Знойдзеныя ў курганах тры бранзалеты, жалезную сякеру і гліняны гаршчок ён адаслаў у Адэскі музей старажытнасцей.

Шмат зрабілі для вывучэння курганоў Глыбоччыны супрацоўнікі Археалагічнага музея Віленскага універсітэта А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч у 1933-1939 гг. Яна даследавалі курганы ў вёсках Залезькі, Нарушова, Узрэчча, Чарневічы, Шо. Акрамя таго, яны выявілі і новыя курганныя могільнікі каля вёсак Рудніца і Бабруйшчына.

У даследаваных А. і У.Галубовічамі курганах пахаванні былі зроблены па абрадах трупаспалення і трупапалажэння на грунце ці ў яме. Першыя адносяцца да 7-10 стагоддзяў, другія - да 11-12 стагоддзяў. Пры трупаспаленнях рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў гаршчок абы ссыпаліся на дно ямы і накрываліся перавёрнутым уверх гаршком. Трупаспаленні рабіліся і ў спецыяльных месцах, і на месцы ўзвядзення кургана. Сярод рэшткаў крэмацыі сустракаюцца і рэшткі ўпрыгожванняў. Так, у адным з курганоў каля в. Чарневічы знойдзены чорныя шкляныя пацеркі з рознакаляровымі крапінамі, блакітныя пацеркі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення) і фрагменты ажурнай шчытападобнай круглай фібулы (магчыма, скандынаўскай), трапецападобныя падвескі, бразготкі. У гэтым жа пахаванні выяўлены косці каня, цуглі і ўпрыгожванні ад конскай збруі. У часы пераходу да абраду трупапалажэння перапаленыя косці не ссыпаліся ў кучку, а пакідаліся на месцы трупаспалення, таму ў такіх у такіх пахаваннях можна прасачыць і месца ўпругажэння на нябожчыку. У адным з чарневіцкіх пахаванняў захаваліся каралі з дробных гліняных пацерак. Адзін са шнуркоў складаўся з падвойнага рада жоўтых доўгіх пацерак і з карычневай падвойнай шкляной пацеркі з белымі, жоўтымі і зялёнымі прыжылкамі пасярэдзіне. З абодвух канцоў шнурка былі чатыры дробныя пацеркі з блакітнага шкла. Другі шнурок складаўся з 9 радоў гліняных пацерак. У пятым радзе бліжэй да канца было па адной трохвугольнай пацерцы з рэльефным упрыгожваннем жоўтага колеру. Такія ж пацеркі былі і на канцах шнурка.

Пасля прыняцця хрысціянства пахаванні рабіліся па абраду трупапалажэння. Нябожчыкаў клалі на спіну ў выцягнутым становішчы, рукі былі на поясе або адна на поясе, а другая выцягнута ўздоўж тулава, сустракаюцца пахаванні, дзе рукі сагнутыя ў локцях, а кісці ляжаць на плячах. Арыентаваны нябожчыкі звычайна галавой на захад або на паўночны захад. У курганах па абраду трупапалажэння знойдзена шмат упрыгожванняў - драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы, сярод якіх трапляюцца і з серабра. Такія кольцы ўпляталіся ў валасы або прышываліся да галаўнога ўбору над скронямі і зяўляліся этнічнай прыкметай полацкіх крывічоў. Выяўлены таксама пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, разнастайныя каралі са шкляных пацерак сіняга, жоўтага ці зялёнага колераў, пярсцёнкі, бранзалеты, бразготкі, фібулы. Як правіла, у нябожчыкаў (і ў мужчын, і ў жанчын) на поясе быў ножык. Да паясоў мацаваліся амулеты-бразготкі, падвескі-конікі, у адным з курганоў каля в. Чарневічы былі выяўлены амулет-ключык і касцяны грабеньчык. Пярсцёнкі, фібулы і бранзалеты трапляюцца не толькі ў жаночых, але і ў мужчынскіх пахаваннях. Каля ног нябожчыка, у некаторых выпадках каля галавы, ставіўся гліняны гаршчок.

Сярод выяўленых у курганах каля в. Чарневічы ўпрыгожванняў асаблівую цікавасць мае калье з 9 радоў жоўтых дробных пацерак, ззаду гэтыя рады сыходзяцца ў адзін, і ўпрыгожванне нагадвае сучаснае калье. У чарневіцкіх курганах былі і шыйныя грыўні, якія складаліся з некалькіх кавалкаў бронзавага дроту і мелі плоскую зашпільку, якая заканчвалася кручком і пяцелькай, і грыўні з жалезнага дроту з накручанай на яго бронзавай тасьмой і з зашпількай, а таксама грыўні з сярэбранага дроту.

У курганах каля в. Шо выяўлены бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі, фібулы, нажы, крэсівы, сякеры, наканечнікі копяў. У адным з мужчынскіх пахаванняў быў сярэбраны медальён у выглядзе арабскага дырхема канца 10 - пачатку 11 стагоддзя. У гэтым курганным могільніку было пахаванне хлопчыка 7-9 гадоў з багатым інвентаром, у які ўваходзіла падковападобная фібула, рэшткі суканной світкі і скуранога пояса, упрыгожанага пласцінкамі з рэльефным штампаваным арнаментам, са спражкай сэрцападобнай формы. Да пояса быў прымацаваны нож, на правай руцэ пярсцёнак і бранзалет, а каля ног ляжала вялікая сякера з шырокім лязом. Побач з касцяком захаваўся чэрап барана.Чарапы барана і авечкі захаваліся і ў мужчынскіх пахаваннях каля вёсак Чарневічы і Залеські. Магчыма, што рытуал пахавання побач з нябожчыкамі галоў барана ці авечкі зяўляецца нейкім мясцовым культам. Падобныя знаходкі вядомы ў Гнездаўскіх курганах на Смаленшчыне, дзе яны звязваюцца з варагамі.

Сярод курганных насыпаў сустракаюцца і насыпа без слядоў пахавання, так званыя пустыя курганы. Так, у Чарневічах сярод 79 раскапаных курганоў 4 аказаліся пустыя, у тым ліку адзін курган дыяметрам 19 м і вышынёй 3 м. Звычайна такія курганы насыпаліся ў рытуальных мэтах або ў памяць аб загінуўшых на чужыне.

Знаходкі з раскопак А. і У. Галубовічаў захоўваліся ў Археалагічным музеі Віленскага універсітэта, а таксама ў Глыбоцкім музеі, які існаваў пры Глыбоцкім краязнаўчым таварыстве. Цяпер частка рэчаў з курганоў, даследаваных Галубовічамі, захоўваецца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы. Зноў вывучаць курганы Глыбоччына пачаў Г.В. Штыхаў у 1974 г. Быш ускрыты курган каля в. Заборе. Пры касцяку знойдзены нож, бронзавы бранзалет,гліняны гаршчок. У сярэдзіне 1970-х гадоў некалькі курганных могільнікаў у наваколлі г.п. Падсвілле было выяўлена мясцовым краязнаўцам В.Я.Папковым.

У 1989, 1991 гг. Л.У. Дучыцам было даследавана каля 20 насыпаў каля в. Перавоз. У дзвюх курганных групах (над ракой Шоша і каля дарогі на в. Маргі) выяўлены пахаванні, зробленыя па абраду трупаспалення. Перепаленыя косці былі ссыпаны ў кучкі і накрыты глінянымі ўрнамі. Сярод рэшткаў крэмацыі выяўлены абломкі скроневага бронзавага кальца, сімвалічныя маленькія цуглі. Найбольшую цікавасць маюць курганы, раскапаныя ва ўрочышчы Валатоўка, побач з каменнымі магіламі, так званым Галодным могільнікам. Тут даследавана 13 насыпаў. Пахаванні былі зроблены па абраду трупапалажэння ў яме. Мужчынскія пахаванні без інвентару, а ў жаночых знойдзены драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы, бразготкі, бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі (золаташкляныя, срэбрашкляныя, бісерныя, зялёныя з жоўтымі вочкамі і інш.), амулеты з іклаў жывёл і посуд, у тым ліку з кляймом у выглядзе свастыкі. У двух курганах зааморфныя бранзалеты былі накладзены каля ног нябожчыка. Такі звычай класці ў дар упрыгожванні быў распаўсюджаны сярод балцкіх народаў. Мяркуючы па рэчах, курганны могільнік узнік у канцы 11 - пачатку 13 стагоддзя.

У 1992 г. Л.У. Душыц і А.В. Квяткоўская даследавалі 6 курганоў каля в. Скрабянец. Тут выяўлены пахаванні ў грунтавых ямах. Сярод упрыгожванняў былі драцяныя бранзалетападобныя і пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, маленькія бронзавыя гузікі, пласціністы і віты бранзалеты, парсцёнкі, золаташкляныя, бісерныя і хрусталёвыя пацеркі. У адным з курганоў выяўлены два касцякі - дарослага мужчыны і дзіцяці 7-8 гадоў. Два курганы вывучаны каля г.п. Падсвілле. Тут былі мужчынскія пахаванні, у нагах нябожчыкаў выяўлены фрагменты гліняных гаршкоў.

Усяго на Глыбоччыне даследавана больш за 13 курганных пахаванняў. Усе яны балта-славянскага паходжання. Сярод балцкіх рэчаў вылучаюцца падковопадобныя фібулы, зааморфныя бранзалеты, у якіх канцы нагадваюць галоўкі звяроў ці змей, вітыя шыйныя грыўні. Адметнымі рысамі балцкага касцюма былі наяўнасць шматлікіх упрыгожванняў і ў жаночых, і ў мужчынскіх касцюмах, спалучэнне ў каралях пацерак з бразготкамі, ножыкі на поясе. Тыповымі ўпрыгожваннямі славянскага характару былі скроневыя кольцы і шматлікія пацеркі.

Пра мяшанае балта-славянскае насельніцтва Глыббочыны сведчаць і данныя тапанімікі - назвы вёсак Латыголь, Латышы, Літоўскі Завулак, Літоўшчына, Крывічі.

З прыняццем хрысціянстве курганны абрад пахавання стаў знікаць, але на Глыбоччыне курганы ўзводзіліся ў некаторых выпадках яшчэ і ў 14 - 15 стагоддзях. Сярод позніх вылучаюцца курганныя пахаванні ў вёсках Нарушова, Зябкі і Доўгае. У вёсках Зябкі і Доўгае курганы адразу пераходзяць у сярдневяковыя грунтавыя могільнікі (каменныя могільнікі). Курганы каля в. Бабруйшчына па знешнім выглядзе і структуры насыпу (вугальны слой каля падножжа) нагадваюць рытуальныя курганныя насыпы 15 - 18 стагоддзяў каля вёсак Чамяры і Чурылава на суседняй Міёршчыне.

Акрамя курганоў і каменных магіл шмат на Глыбоччыне захавалася і старажытных могілак з каменнымі помнікамі і каменнымі крыжамі. Ёсць яны каля вёсак Васткавічы, Зябкі, Кішы, Навасёлкі, Папоўшчына, Прошкава і інш. Каля в. Пліса захаваліся старажытныя яўрэйскія могілкі з каменнымі надмагіллямі.

Вядомы на Глыбоччыне і рэшткі познасярэдневяковых паселішчаў. Старажытныя пабудовы былі на гарадзішчы каля в. Галубічы. Я. Драздовіч у сваёй працы Дзісенская дагістарычная даўніна, рукапіс якой захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральная навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нагадвае паданні пра існаванне ў Галубічах старажытнага горада. Паводле даследаванняў В.Я. Папкова, сярэдневяковыя паселішчы былі на паўднёвай ускраіне в. Перавоз і побач з в. Бабруйшчына. Каля в. Перавоз былі знойдзены спражкі, гузікі, каля в. Бабруйшчына - гліняны старажытны посуд.

Багатая Глыбоцкая зямля і на скарбы. У 1960 г. паміж вёскамі Парэчча і Пліса ў час разворвання поля быў знойдзены скарб з двух сярэбраных спіралепадобных бранзалетаў і 50 куфіскіх дырхемаў. Найбольш старажытная манета адносіцца да 769 г., а апошняя - да 853-854 гг. У сярэдняй частцы яны мелі круглае сячэнне, бліжэй да канцоў былі гранёныя і больш масіўныя. Спіралі завяршаліся галоўкамі ў выглядзе кубікаў з усечанымі верхнімі вугламі. Верхнія грані спіралі і галоўкі пакрыты пунсонным арнаментам. Хутчэй за ўсё гэтыя бранзалеты была перароблены з шыйных грыўняў. Такія грыўні пашыраны ў Скандынавіі, асабліва на востраве Готланд, а таксама сустракаюцца ў Фінляндыі, Прыладажжы, Прыанежжы і Прыкамі. Праз два гады каля в. Пліса зноў быў знойдзены скарб, які разышоўся па руках. Толькі два арабскія дырхемы трапілі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У 1965 г. каля в. Гараўляны былі знойдзены два манетна-рэчавыя скарбы. У адным са скарбаў было 220 куфіцкіх дырхемаў, 185 заходнееўрапейскіх дынарыяў, прасліца з ружовага шыферу, фрагменты сярэбранага, чатырохграннага ў сячэнні дроту, 3 фрагменты ад сярэбранай загатоўкі для пласціністага бранзалета і трохгранная ў сячэнні загатоўка. Скарб захоўваецца ў нумізматычным кабінеце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Другі скарб знойдзены археолагам Г.В. Штыхавым пры вывучэнні селішча каля в. Гараўляны, за 2 км ад першага скарбу. У ім былі 134 фрагментарныя дырхемы, 2 сярэбраныя бранзалеты, 2 пярсцёнкі, загатоўкі для ювелірных вырабаў з серабра, вітыя бранзалеты, падвеска з дырхема, скроневыя драцяныя бранзалетападобныя кольцы, золаташкляныя бочачкападобныя пацеркі. Скарб захоўваецца ў Нацыянальным музеі Беларусі. Часта знаходзяць і асобныя старажытныя манеты. Некалі ў маёнтку Шо была багатая нумізматычная калекцыя, заснаваная на мясцовым матэрыяле.

Усе гэтыя знаходкі сведчаць пра высокі ўзровень культуры, багаты духоўны свет і шырокія гандлёвыя сувязі продкаў глыбачан у час Полацкага княства. З сярэдзіны 13 стагоддзя Глыбоччына разам з усёй Полацкай зямлёй увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.


2.2 Культавыя камяні Глыбоччыны


Да культавых камянёў належаць валуны, якія маюць назву камяні, пра якія складзены паданні і легенды, валуны з выемкамі, знакамі, надпісамі і малюнкамі, а таксама каменныя крыжы. Культавыя валуны - гэта каштоўныя крыніцы вывучэння духоўнай культуры, палеаграфіі і мастацтва ў шырокім храналагічным дыяпазоне ад неаліту да нашых дзён. Маючы ледавіковае паходжанне, гэтыя помнікі зяўляюцца матэрыяльнымі сведкамі развіцця агульначалавечай цывілізацыі. На Глыбоччыне вядома шмат такіх помнікаў.

Каля в. Вялец Пліскага сельсавета, за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец, ляжыць валун ружовага граніту, які мясцовыя жыхары называюць чортаў камень. Памеры яго 3,55х1,75 м, вышыня 0,8 м. На камені захаваліся каля 30 ямак дыяметрам 5-6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў. Паводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт і ад яго пятак утварыліся такімі ямкі. Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл. Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Літвы і Латвіі. Цяпер тэрытарыяльна вялецкі чортаў камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камні былі створаны чалавекам прыкладна з 2-2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, сонцу або багам урадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.

Каля в. Папялы Ломашаўскага сельсавета ў густым забалочаным лесе ляжыць валун з шэрага граніту пад назвай перуноў камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65х1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана па лініі захад-паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі. Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся ў зямлю. Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Перуну.

Валун з ружовага граніту памерамі 5,45х3,2 м, вышынёй 1,25 м ляжыць каля в. Багушэвічы Празароцкага сельсавета побач з засценкам Бортнікі і зяўляецца самым вялікім сярод тых, што зарэгістраваны ў раёне. Існуе паданне, што яго восі накіраваны на месца, дзе на глыбіні 30 футаў закапана 6 бочак з каштоўнасцямі на 7 мільёнаў франкаў. Гэтыя каштоўнасці быццам былі нарабаваны салдатамі французскай арміі ў час вайны 1812 г. Усяго бочак было 7, але адну салдаты разбілі і каштоўнасці распіхалі па кішэнях.

Паблізу ад гэтай жа вёскі, за 0,5 км на захад ад былога хутара Пацэвічаў, у хмызняку захаваўся валун ружовага граніту памерамі 1,95х1,5 м, вышынёй 1,3 м, які мясцовыя жыхары называюць камень з рыбкамі. Такая назва дадзена, відаць, таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды - шэрага гнейсу ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85х0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу. Лічыцца, што гэтую выяву стварылі французы ў 19 стагоддзі з мэтай адзначыць месца захавання яшчэ аднаго скарбу. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая - глыбіню, на якой закапаны скарб.

Пра вялікі камень каля в. Лаўрынаўка Абрубскага сельсавета захавалася паданне, што пад ім нейкі старавер нібыта знайшоў скарб. Але зараз ніхто з жыхароў вёскі нічего не ведае ні пра гэты камень, ні пра той скарб. Паводле падання 19 стагоддзя, скарб быў знойдзены пад каменем каля в. Жабінка Азярэцкага сельсавета. На ім было паглыбленне накшталт чашы. А на камені, што ляжыць каля в. Луцк-Мосарскі, высечана выявы шаблі.

За 1 км на паўночны захад ад в. Вялікія Давыдкі Галубіцкага сельсавета захаваўся валун ружовага граніту памерамі 3,3х2,6 м, вышынёй 1,1 м. На бакавой яго паверхні адзначаны ксеналіт цёмна-шэрага гнейсу, верхняя частка якога разбурылася, і ўтварылася паглыбленне (даўжыня 35 см і глыбіня 2 см), падобнае на след чалавека. Гэта паглыбленне натуральнае, хоць іншы раз людзі самі рабілі падобныя формы на тых камянях, што трапляліся на межах рассялення плямён. Апрача межавога значэння слядам надавалі і містычную афарбоўку, у некаторых месцах іх і цяпер называюць божымі і носяць да іх ахвяры. Вада, якая застаецца ў слядочку пасля дажджу, у народзе лічылася святой, гаючай.

Ёсць на Глыбоччыне і каменныя крыжы. Звычай устаноўкі такіх крыжоў простай (лацінскай) формы і высечаных з вялікіх мясцовых валуноў пашырыўся яшчэ з часоў прыняцця хрысціянства. Яны ставіліся на месцах былых язычніцкіх капішчаў, пры пабудовах храмаў, на курганах і пазней на бескурганных могільніках, на перакрыжаваннях сухапутных і водных шляхоў, на ўскраінах вёсак і гарадоў для заступніцтва ад ворагу і эпідэмій, на месцах знамянальных падзей. Лічылася, што менавіта каменныя крыжы асабліва аберагаюць спакой і шчасце людзей. Найбольш выдатным (з тых, што захаваліся) каменным крыжом зяўляецца той, што высечаны з шэрага граніту каля в. Пліса. Ён ляжыць побас са старым Альгердавым трактам (Гасцінец вялікі), які ў 16-17 стст. злучаў Вільню, Глыбокае, Полацк, Віцебск і Смаленск. Такіх крыжоў уздоўж тракту было шмат.

Захаваліся каменныя крыжы і на старых могілках каля вёсак Кішы, Бабруйшчына, Перавоз, Зябкі, Псуя, Шо і інш.

Каменны могільнік

За 1 км на захад ад вёскі Перавоз, у лесе, на невялікім узгорку размешчаны старажытны могільнік мяшанага тыпу. Помнік складаецца з курганоў, насыпаных з пяску (пахавальны абрад трупапалажэння на гарызонце, датуюцца 12-13 стагоддзямі), і грунтавых магіл з каменнымі муроўкамі над пахаваннямі. Курганы размешчаны ў паўднёвай частцы могільніка, а каменныя магілы - ў паўночнай. Сярод мясцовых жыхароў паўночная частка вядома як галодны могільнік. У 1990-1991 гг. тут даследавана 15 пахаванняў па абраду інгумацыі. Усе магілы былі абкружаны камянямі, пакладзенымі шчыльна ў адзін пласт. Памеры муровак прыкладна 2,5х1,1х0,3-0,5 м і 3,5х2,5х0,35 м. Форма муровак прамавугольная або авальная. У галаве пахаванняў стаялі камяні большых памераў, чым выкарыстаныя ў муроўках, трохвугольнай або круглай формы. Зрэдку на гэтых камянях выбівалі крыжы. Зафіксаваны сямейны звычай пахавання. У двух выпадках дзве магілы размышчаліся на адлегласці 20-25 см адна ад адной і над імі зроблена агульная каменная муроўка.

Пахавальнаы абрад выконвалі наступным чынам. У выкапаную чатырохвугольную з закругленымі вугламі яму глыбінёй 0,8-1,5 м клалі нябожчыка, звычайна на спіне ў выцягнутым становішчы. Палажэнне рук - рознае: складзены на поясе, сагнуты ў локцях і пакладзены на плечы, адна рука на поясе, другая - на плячы і г.д. Арыентаваны касцякі галавой на захад або паўднёвы захад. Нябожчыкаў хавалі без труны, але зверху прыкрывалі дошкамі, рэшткі якіх знаходзілі ў час раскопак.

Мужчынскія і дзіцячыя пахаванні, як правіла, без інвентару. У некаторых жаночых пахаваннях выяўлены бляшкі ад галаўных убораў, якія зроблены з медзі (у адным выпадку з серабра з пазалотай) шляхам ціснення, нашытыя на тканіну. У запаўненні магільных ям прасочаны вуглі, а таксама невялікія нагрувашчванні вуголля над чэрапам і нагамі.

Асобна размешчана адно пахаванне, якое можна разглядаць як пераходны тып ад курганоў да магіл. Форма насыпу - круглая вышынёй да 0,65 м, зроблена з пяску. Каля асновы насыпу ў заходняй частцы ляжалі два камяні. Нябожчык ляжаў у яме глыбінёй да 0,8 м. Пахаванне жаночае. На чэрапе знойдзены бляшкі ад галаўнога ўбору, зробленыя з серабра.

Абрад пахавання, інвентар і канструкцыі каменных муровак дазваляюць датаваць вывучаныя магілы канцом 13-14 стагоддзем. Такі мяшаны тып помнікаў, у якім побач знаходзяцца два розныя тыпы пахаванняў, сведчыць пра наяўнасць дзвюх этнічна розных груп насельніцтва, якія жылі тут у сярэдневякоўі.


2.3 Старонка мінулага


У 10-13 стагоддзях тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства. У 992 г. была зацверджана Полацкая епархія, таму магчыма, што жыхары Глыбоччыны пры полацкім князю Ізяславе Уладзіміравічы або яго бліжэйшых паслядоўніках прынялі хрысціянскую веру. У 1308 г. Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Упершыню Глыбокае ўпамінаецца ў Літоўскай метрыцы ў 1514г. як панскі двор, цэнтр аднайменнага маёнтка шляхецкай сямі Зяновічаў. Побач знаходзіўся панскі двор Корсакаў. Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі: паўднёва-заходнюю, якая належала Зяновічам і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, і паўночна-ўсходнюю, што належала шляхецкай сямі Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. Гэты падзел быў узаконены пастановай Віленскага сейма ў 1566 г. Глыбокае было прыватнаўласніцкім мястэчкам. Асноўную частку яго насельніцтва складалі рамеснікі, якія групаваліся вакол панскіх двароў і абслугоўвалі іх, а таксама сяляне, што працавалі на феадалаў. Потым зявіліся мяшчане, якія займаліся і рамяством, і сельскай гаспадаркай, і гандлем. Уладальнікі Глыбокага ўстанавілі гандлёвыя дні ў Беразвеччы і Глыбокім. Устанаўленне таргоў як месца абмену сельскагаспадарчых прадуктаў, вырабаў рамеснікаў і прывазных тавараў садзейнічала росту і развіццю горада.

Уладальнікамі часткі Глыбокага былі Зяновічы, продкі якіх перасяліліся ў Літву пры Ягайлу і паходзілі з сербскіх князёў. Гэта пацвярджае польскі гісторык Б. Папроцкі ў сваёй кнізе Гербы рыцарства польскага (1584). Сербскага рыцара Зяновіча, які збег у Польшчу з Малдовы ў час нашэсця манголаў у 1395 г. і аказаў Польшчы вялікія паслугі, кароль польскі Ягайла ўзнагародзіў землямі паміж Прыпяццю і Дзісной, і гэтыя правы былі потым пацверджаны вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Увогуле, існуе меркаванне, што кропкай адліку гісторыі горада зяўляецца 1414 г., каля Зяновій Братошыч (нашчадак сербскіх князёў) атрымаў ад вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх было і Глыбокае. На працягу 16 стагоддзя паўднёва-заходняя частка Глыбокага была ў валоданні Зяновічаў. У 1555 г. было зроблена размежаванне зямель паміж уладальнікам двара Глыбокага, старостам чачэрскім і прапойскім Юрыем Мікалаевічам Зяновічам і вотчыннікам (дзедзічам) Ваўкалатаў князём слуцкім. Сама назва двара паходзіць ад возера Глыбокае.

Наступныя звесткі пра Глыбокае сустракаюцца ў дакументах часоў Лівонскай вайны 1558-1583 гг., якая вялася Рускай дзяржавай супраць Лівоніі, Вялікага княства Літоўскага, Польшчы і Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. У 1562 г. рускія войскі ўступілі ў межы Вялікага княства Літоўскага. 15 лютага 1563 г. войскамі Івана Грознага быў узяты Полацк, якому рускі цар надаваў вялікае стратэгічнае значэнне. Потым рускія войскі перайшлі Заходнюю Дзвіну, занялі вялікую тэрыторыю, у тым ліку і Глыбокае, і сталі пагражаць Вільні. Гэта выклікала занепакоенасць у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. У жніўні 1563 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сігізмунд ІІ Аўгуст пісаў: Даходзілі да нас скаргі, што з Полацка людзі маскоўскія, пераходзячы Дзісну… шмат сёлаў, баяр і дваран нашых забралі… у Глыбокае, Беразвеч, Ластавічы, Залессе, Задарожжа і іншыя маёнткі і сёлы ўступаючы… людзей да прысягі прыводзілі, таксама да зняволення з маёмасцю іх бяруць…. У 15-17 стагоддзях у Глыбокім існаваў астраўны драўляны замак з вежамі і ўмацаваннямі перыметрам каля 50 м. У 1563 г. ў час асады рускімі войскамі ён абараняўся мясцовым апалчэннем. Тут была халодная і агнястрэльная зброя. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. і ўтварэння Рэчы Паспалітай пачаліся мірныя перагаворы з Масквой, якія завяршыліся трохгадовым перамірем, а потым зноў пачаліся ваенныя дзеянні, што працягваліся да 1579 г. Такім чынам, Глыбокае было пад уладай маскоўскага цара каля 14 гадоў.

У 1579. кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый прасунуў свае войскі праз Паставы і Глыбокае да Дзісны. Сюды ж разам з іншымі феадаламі прывёў свае войскі ўладальнік Глыбокага Юрый Зяновіч. 30 жніўня 1579 г. Полацк быў узяты Баторыем. З гэтага часу і да 2- га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Глыбокае ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай і знаходзілася на мяжы Полацкага ваяводства і Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 16 стагоддзі ў шэрагу краін Еўропы пачаўся рэфарматарскі рух, які быў накіраваны не толькі супраць каталіцкай царквы, але і супраць феадальнага ўціску. У Вялікім княстве Літоўскім гэты рух быў выкарастаны феадаламі ў сваіх інтарэсах. Адкінуўшы антыфеадальную і антыкаталіцкую сутнасць гэтага руху, яні імкнуліся выкарыстаць рэфармізм для абмежавання правоў і прывілеяў каталіцкага духавенства і аслабіць уладу караля. Найбольш прымальным для іх стаў кальвінізм. У Глыбокім на чале калінісцкага руху сталі яго ўладальнікі бацька Юрый і сын Крыштаф Зяновічы. Пасля смерці Юрый Зяновіч пакінуў Крыштафу имение властное отчизное Глубокое в уезде Ошмянском, двор, место, мещан глубоцких, бояр, людей осадных и тяглых…. Гэта завяшчанне сведчыць аб тым, что Глыбокае ў 16 стагоддзі вылучаецца з уладанняў Зяновічаў як гарадскі цэнтр з мяшчанамі. Крыштаф Зяновіч заснаваў тут бібліятэку, кальвінскі збор і школу.

У 1614 г. пасля смерці К. Зяновіча на ўладанне Глыбокім уступіў яго сын Мікалай. Ён парваў з кальвінізмам, ператварыў кальвінскі збор у касцёл св. Міхаіла, выступаў супраць праваслаўных і пратэстантаў. У 1621 г. ён прыняў удзел у вайне з туркамі і загінуў пад Хоцінам. У Мікалая Зяновіча не было сыноў, і нашчадкам яго ўладанняў стала дачка Ганна-Софія. У 1628 г. яна выйшла замуж за князя Альберта Радзівіла і ў пасаг яму прынесла Смаргонь, Глыбокае, Беліцу. У 1668 г. пасля смерці Ганны-Софіі Глыбокае перайшло ва ўладанне Радзівілаў. Яно было самым даходным уладаннем і ацэньвалася ў 2 мільёна злотых. Радзівілы ў розныя часы закладвалі Глыбокае і атрымлівалі за гэта грашовы заклад. Так, у 1773 г. яно было закладзена нейкаму Шрэтару, у 1770 г. - епіскапу Ігнацію Масальскаму, у 1794 г. - Карлу Храптовічу, у 1830-я гг. - Валенту Брахоцкаму, які пакінуў маёнтак, ратуючыся ад пакарання за ўдзел у паўстанні 1831 г. У 1832 г. дачка князя Дамініка Радзівіла выйшла замуж за князя Вітгенштэйна, адютанта цара Мікалая І. З гэтага часу пазначаная частка Глыбокага перайшла да Вітгенштэйнаў.

Паўночна-ўсходняя частка Глыбокага належала феадалам Корсакам і адносілася да Дзісенскага павета Полацкага ваяводства. З-за гэтых зямель з 1582 г. вяліся спрэчкі паміж Ільёй Корсакам і Міхаілам Сулістроўскім і іх нашчадкамі, якія скончыліся ў пачатку 17 стагоддзя на карысць Корсакаў.

Уладальнікамі мястэчка і зямель вакол яго стаў Іосіф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі, староста дзісенскі. Ён прыняў уніяцтва, потым каталіцызм, заснаваў у Глыбокім у 1-й палове 17 стагоддзя касцёл і кляштар ордэна кармелітаў. Іосіф Корсак пакінуў тры завяшчанні ў 1639, 1640, 1643 гг. Паводле завяшчання 1643 г. вялікія падарункі былі зроблены Беразвецкаму базыльянскаму кляштару (заснаваны ў 1638 г.), Глыбоцкаму кармеліцкаму кляштару, парафіяльнаму ксяндзу ў Глыбокім. Манахі-кармеліты акрамя мястэчка Глыбокае з усімі мяшчанамі, іх землямі і павіннасцямі атрымалі ва ўладанне маёнткі Ластавічы, Свіла, Перадолы, а таксама набытыя Корсакам маёнткі Гняздзілава і Вольберавічы (цяпер у Докшыцкім раёне). Фундатар абавязаў кармелітаў утрымліваць школу з інтэрнатам, шпіталь для бедных, будаваць капліцы ў гаспадарскіх фальварках. Пазней кармелітам належала 15 вялікіх маёнткаў, якія прыносілі 100 тыс. злотых гадавога даходу. У Глыбоцкім кляштары кармелітаў было 30 манахаў і каля 50 клірыкаў. Яны ўтрымлівалі вучылішча з канквітам (інтэрнатам) на 12 вучняў, бібліятэку на 3 тыс. тамоў, аптэку. Акрамя таго, 18 вучняў выхоўваліся на іх сродкі ў Беразвецкім вучылішчы, а 2 штогод пасылалі ў Віленскі універсітэт. Манахі ўтрымлівалі 40 музыкантаў, якія ігралі не толькі ў касцёле, але і за яго межамі. Побач з кляштарам быў пасаджаны вялікі сад, а трохі ніжэй каля возера былі вялікія сажалкі, дзе разводзілі шмат рыбы. Пазней, у 1642 г., Корсакі падаравалі вёску Удзела манахам-францысканцам, у 1625 г. - вёску Залессе манахам-базыльянцам.

Вялікую цікавасць у гісторыі Глыбоччыны ўяўляе сабой мястэчка Беразвечча (Беразавец, Бярэзбічы, Беразвеч, Бярэзвічы), якое ўпершыню ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя Полацкага андрэя Альгердавіча (1350-1378, 1381-1387), што было дадзена на ўладанне землялі нашчадкам роду Корсакаў - Фёдару і Дзмітрыю на Беразвячы і ўстанаўленне заходняга памежжа іх уладанняў. У пачатку 16 стагоддзя тут была праваслаўная царква, месца пахавання продкаў Корсакаў. У 1519 г. ў час паходу рускіх войск на чале з ваяводамі Васілём Шуйскім, Міхаілам Гарбатым і Сямёнам Курбскім на Мінск і Вільню ў вайне цара Васіля ІІІ з вялікім князём літоўскім Сігізмундам І Старым Беразвечча было спалена. У 1-й палове 16 стагоддзя Беразвечча належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку. У дакуменце таго часу занатавана, што ў маёнтку Беразвеччы была царква святога Міхаіла, пры ёй поп Ілья меў ворыва сваё і два чалавекі. Царква мела падараванні пана Дзмітрыя Корсака. Паводле звестак Полаццкай рэвізіі 1552 г., Беразвечча - мястэчка, у якім 40 дамоў, 40 мяшчан. У Беразвеччы кляштар існаваў здаўна і быў праваслаўны. Леў Корсак, таксама праваслаўны, надзяліў яго багатым фундушам і сам быў пахаваны ў гэтым кляштары. Яго сын Іосіф Львовіч намеснік і ваявода мсціслаўскі, які прыняў каталіцтва, пераўтварыў бацькоўскі фундуш і саміх манахам спакусіў да уніяцтва. У сваім фундушавым запісе ён адзначаў: … Адмяняю і знішчаю ўсякія запісы, зроблекныя раней і прызнаныя мною…, гэтыя запісы рэфармую, дабаўляю і змяняю. Іосіф Корсак падараваў чарняцам, які прынялі унію з рымскай царквой, маёнтак свой Беразвечча з тым, каб яны, уступіўшы на ўладанне маёнткам пасля смерці яго, пастаянна жылі пры царкве маёнтка, а таксама даў завяшчанне на заснаванне ў Беразвеччы базыльянскага кляштара, якому перадаваліся землі маёнткаў Беразвечча і Вярбілава (цяпер Вольберавічы ў Докшыцкім раёне). Гэта дарчая была зацверджана каралём польскім Уладзіславам ІV 30 красавіка 1638 г. і зноў пацверджана канстытуцыяй сейма Рэчы Паспалітай 1647 г.

Пасял смерці Іосіфа Корсака ў 1643 г. ў Беразвеччы быў адкрыты мужчынскі базыльянскі кляштар.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Глыбоччына апынулася ў зоне ваенных дзеянняў. Рашэнні Земскага сабора 11.10.1653 г. аб узяднанні Украіны з Расіяй адзначалі абяўленне вайны Рэчы Паспалітай. 40-тысячнае рускае войска на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам 25.02.1654 г. выступіла з Масквы. Уздоўж Заходняй Дзвіны рухаліся войскі пад камандаваннем Шарамецева, якія ўзялі Полацк, пераправіліся цераз Заходнюю Дзвіну і падыйшлі да Дзісны, пасля была ўзята Друя. Адсюль рускія войскі прасунуліся да Глыбокага, якое было ўзята ў два этапы. У паведамленні Шарамецева цару адзначалася, што 30 ліе\пеня 1654 г. ваявода Ждан Васілевіч Кондыраў пад Глыбокім літоўскіх людзей пабіў, языкік, штандарты, бубны і мушкеты ўзяты. У іншым данясенні ад 9 жніўня 1654 г. паведамлялася, што горад Глыбокае ўзялі. Цікавае вытрымка з польскага дакумента Пісьмо з Вільні ад 8 жніўня 1654 г.. Паводле Пісьма… вынікае, што Глыбокае было ўзята 2 жніўня: Мы тут у вялікай занепакоенасці з боку Полацка. У мінулую нядзелю 2 жніўня прыйшло да 2 тысяч Масквы ў Глыбокае… Там было нашай зборнай шляхты з розных дружын некалькі соцень коней; быў і полацкі кашталян пан Рудаміна, які меў да паўтараста коннікаў і некалькі пяхоты. Але таму што нашы прывыклі заўжда стаяць неасцярожна і бестурботна і грэбаваць усякім непрыяцелем, то хаця яні і мелі паведамленне, што Масква блізка ад Глыбокага, не паверылі аднак таму, пакуль не ўбачылі, што Масква выходзіць з лесу. Тут яны хутчэй ад стала, кінулі абед, на коней - і кінуліся наўцёкі. Але сапраўды, нямала нашых забіта і ўзята ў палон жывымі, а больш, зрэшты палова збегла. Так та наша бязладдзе вядзе да ліха!... Кожны лезе ў начальнікі, а іх та і не слухае. Так і ў Глыбокім: шмат іх хацела камандаваць. Цяпер не ведаем, куды адхілілася Масква, у Полацк ці засталася там, у Глыбокім. Учора Віленскі магістрат даслаў у Глыбокае 40 конных казакоў; чакаем іх з маркотай… Відаць, сам гасподзь Бог дапамагае гэтаму ворагу: калі б прыйшоў ён і ў малой колькасці, то да гэтага часу ўзяў бы і Вільні, і ўсю Літву. Цяпер вакол Вільні паўсюды пустэчы… жывёла сама па сабе ходзіць па палях…

Расійскія войскі да канца 1655 г. занялі амаль усю Беларусь. Пакінуўшы Глыбокае на некаторы час, войскі зноў вярнуліся ў Глыбокае, і яно знаходзілася ў іх руках некалькі гадоў. Тут быў пабудаваны ўмацаваны астрожак і знаходзіўся гарнізон.

Разгором расійскімі войскамі ваенных сіл Рэчы Паспалітай вымусіў частку шляхты змяніць свае былыя пазіцыі. Каб захаваць свае ўладанні прывылеі, атрымаць новыя чыны і пасады, яны пачалі пераходзіць у падданства да цара, які ўсяляк заахвочваў падобныя дзеянні. Шляхціцам, што перайшлі ў расійскае падданства, не толькі пакідался былыя ўладанні, але даваліся і новыя падараванні. Так, 6 ліпеня 1658 г. ігумення Глыбоцкага кармеліцкага кляштара Яўгеніюша Акруцэ скардзілася на Аляксандра Багушэвіча і яго жонку, што ў той час, калі рускія войскі ўступілі ў княства Літоўскае і кармеліты разбегліся па розных месцах і краях, Багушэвічы, карыстаючыся пратэкцыяй рускага цара, завалодалі ў 1656 г. манастырскім сялом пад назвай Глінка і валодалі ім два гады, прыціскаючы падданых кляштара.

Прызнаўшы фармальна ўладу цара, частка шляхты здолела захаваць свае ўладанні на тэрыторыі Беларусі. Застаючыся ў сваіх маёнтках, яны чакалі зручнага выпадку, каб пачаць барацьбу за ўзнаўленне сваёй былой улады.

У канцы 1658 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся ваенныя дзеянні супраць расійскіх войск. У канцы 1658 г. Глыбокае было ўзята літоўскім атрадам Валовіча пры дапамозе здрадзіўшага рускаму цару шляхецкага атрада. У пачатку 1659 г. полацкі ваявода ў данясенні цару пісаў: І таго ж, гасудар дня прывялі з Полацкага павета твае… людзі, полацкія казакі, якія мы … дасылалі ў Полацкі павет для языкоў. Яны прывялі двух чалавек здраднікаў, полацкую шляхту Грышку Пылінскага ды Андрушку Львова… і тых языкоў мы распытвалі.. і тыя языкі… сказалі: студзеня ў 7 дзень прыязджалі ў Полацкі павет з Глыбокага літоўскія людзі, чалавек за 60, і аднаго з іх Грышку Пылінскага быццам узялі і адвялі ў Глыбокае да палкоўніка Валовіча, на Глыбокім ён быў паўтары тыдні; і палкоўнік нібы Валовіч… пайшоў да гетмана Сапегі, а астрожак на Глыбокім спаліў; а пакінуў нібы на Глыбокім палку свайго 10 харуна; а шляхта-здраднікі стаяць ад Глыбокага за паўмілі. І на тых здраднікаў польскіх ды літоўскіх…, якія цяпер на Глыбокім, паслаць нам няма каго: … ратных конных рускіх людзей у Полацку нікога няма, а полацкай шляхты ў палкоўніка Рамана Аскеркі ў палку 70 чалавек, а ў Гаўрылы Гаслаўскага шляхты і казакаў 60 чалавек, … шляхту без рускіх людзей на тых польскіх і літоўскіх людзей на Глыбокае паслаць нам… небяспечна. А якія злолзеі-здраднікі прыязджаюць з Глыбокага з Валовічава палка ў Полацкі павет у мясцовасці сваі патаемна па хлеб, па жывёліну, і хлеб, і жывёліну возяць на Глыбокае, у абоз да Валовіча.

У 1660 г. ў адным з данясенняў цару адзначалася: А палкоўнік Валовіч ездзіў з Глыбокага жаніцца, а цяпер ёсць у Глыбокім, а войскі пры ім тыя ж самыя 12 харунак, а астрожак на Глыбокім літоўскія людзі спалілі і гарматачкі, якія былі на Глыбокім, павезлі ў Даўгінава.

У 1661 г. Глыбокае зноў аказалася ў гушчы ваенных падзей. Горад быў спалены, у агні згарэлі касцёлы парафіяльны і св. Міхаіла. 1 лістапада 1661 г. кароль Ян Казімір загадаў ротмістру Пінскага павета Бушноўскаму паспяшацца да 7 лістапада да Глыбокага ў абоз з усімі людзьмі. 4 лістапада 1661 г. адбылася бітва пад в. Кушлікі (цяпер у Полацкім раёне), у якой рускія войскі панеслі вялікія страты. 5 лістапада 1661 г. кароль Ян Казімір, знаходзячыся ў Глыбокім, падпісаў адозву да войска Рэчы Паспалітай пра кушлікоўскае паражэнне расійскіх войск. У 1667 г. было падпісана Андрусаўскае пераміре тэрмінам на 13,5 года, якім скончылася вайна Расіі з Рэчу Паспалітай.

У час вайны Глыбокае панесла шмат страт. Пераходзчы з рук у рукі, мястэчка неаднаразова гарэла, насельніцтва пакутавала ад рабаўніцтва і эпідэмій. Не паспеў горад адбудавацца пасля вайны, як 7 ліпеня 1700 г. вялікім пажарам только ў радзівілаўскай яго частцы было знішчана 80 дамоў, 50 гумнаў, 40 крам з усімі таварамі, 60 свірнаў з воскам, збожжам і іншымі рэчамі, 30 клецей з гаспадарчымі рэчамі. Гэтыя даныя сведчаць, што большая частка местачковага насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, адначасова ўпамінанне крам і свірнаў указвае на тое, што тут развіваўся і гандаль. Паводле звестак О. Гедэмана, у 1773 г. ішоў актыўны гандаль глыбоцкіх купцоў з крулявецкімі (кёнінгсбергскімі). У адным з актаў 1774 г. адзначалася, што гандаль глыбоцкіх купцоў з крулявецкімі існуе з даўніх часоў. Рэчы гандлю перавозіліся гужавым транспартам, толькі лес і хлеб сплаўляліся па рэках.

Вялікіх кірмашоў у Глыбокім не было. Найбольш значны торг адбываўся на Сёмуху. Цэнтрам гандля была радзівілаўская частка горада (цяпер гэта раён Цэнтральнай плошчы). Тут праходзіла гандлёвая вуліца, будынкі абапал яе мелі памяшканні для крам. Кармеліцкай частцы Глыбокага было цяжка канкурыраваць з радзівілаўскай. Ёсць звесткі, што манахі-кармеліты закрылі рынак у сваёй частцы горада і засялілі яго тэрыторыю мяшчанамі. Але ў канцы 18 стагоддзя ў манахаў зноў зявіўся свой рынак. У 1782 г. глыбоцкі ксёндз пісаў, што наведванне парафіяльнага касцёла бывае малым з нагоды блізкасці касцёла манахаў-кармелітаў босых, іх рынка і ўезда па вуліцы ў вялікую мураваную гасцініцу (аўстэрыю), пабудаваную кармеліцкім кляштарам.

Паводле 2- га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 г. Глыбокае адышло да Расіі. Яшчэ ў маі 1792 г. рускія войскі перайшлі Дзвіну каля Полацка і Дзісны, занялі Глыбокае і працягвалі рух да Пастаў. У верасні ў Глыбокім быў расквартаваны полк карабінераў на чале з графам Талстым, які быў падтрыманы Барскай канфедырацыяй. У красавіку 1793 г. ў Глыбокім стаяў Мурамскі гусарскі полк.

У 1974 г. ў Польшчы, Беларусі і Літве адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Адбыліся хваляванні і ў Глыбокім, якое неўзабаве было занята расійскім эскадронам кавалерыі і ротай егераў на чале з графам Бенідеэнам. 9 мая 1794 г. з Глыбокага ў напрамку Браслава выступіў маёр Стафанопула, які разбіў паўстанцкія атрада каля Браслава. Замест гэтых войск да канца мая ў Глыбокае прыбылі іншыя - тры эскадроны драгунаў Пскоўскага палка.

У чэрвені 1812 г. французскі імператар Напалеон Банапарт пачаў вайну з Расіяй. Французскі войскі фарсіравалі Нёман непадалёк ад Коўна. Салдаты рабавалі і разбуралі беларускія вёскі, гарады, адбіралі ў насельніцтва жывёлу, прадукты. Вялікія спусташэнні пакінулі на сваім шляху французскія захопнікі. Праз Глыбокае прайшлі асноўныя сілы напалеонаўскай арміі, у тым ліку і яго гвардыя. Раніцай 18 ліпеня 1812 г. Напалеон прыбыў у Глыбокае. Сюды ж прыбыла гвардыя. Для выканання сваіх вялікіх намераў Напалеон чакаў цяжкую артылерыю і разлічваў, што будзе ў стане распачаць дзеянні 22-23 ліпені. Пасля ж ён са сваёй звычайнай руплівасцю заняўся ўладкаваннем у Глыбокім этапнага пункта, забяспечанага ўсім неабходным для арміі. У Глыбокім Напалеон размясціўся ў трох невялікіх пакоях на верхнем паверсе кармеліцкага кляштара. З акна адкрываўся велічны краявід на ўрадлівыя палі. Знаходзячыся ў кляштары, ён паклікаў да сябе настаяцеля і спытаў: Ці вялікія ўладанні кляштара? Той адказваў: 1000 хат. Гэта надта шмат, - сказаў Напалеон. А чым займаецеся? - пачулася пытанне. Молімся - адказаў кармеліт. А гэта вельмі мала! - сказаў Напалеон.

У першы ж дзень свайго знаходжання ў Глыбокім Напалеон выдаў загад распаўсюдзіць Адозву канфедэрацыі генеральнай сярод палякаў, якія засталіся на рускай службе, з прапановай перахадзіць на яго бок.

Рабаўніцтва, марадзёрства салдат і афіцэраў напалеонаўскай арміі прынялі такія памеры, што сталі пагражаць развалам арміі. Гэта вымусіла французскага імператара выдаць 20 ліпеня ў Глыбокім загад ад марадзёрах, які складаўся з двух артыкулаў. У першым з іх было запісана: Кожны француз, немец, італьянец, выяўлены ў тыле арміі і ў якога няма апраўдальных дакументаў, будзе арыштаваны і дастаўлены ў бліжэйшы ваенны трыбунал па прыватнай справе, абавязак якога выносіць смяротны прыговор тым, чый удзел даказаны ў грабяжы і марадзёрстве. Другі арыткул абвяшчаў: Мясцовыя жыхары незалежна ад колькасці, схопленыя разам з рабаўнікамі і марадзёрамі, якім будзе даказана, што яны прымушалі да грабяжу і ўдзельнічалі ў разбоі, будуць дастаўлены ў бліжэйшую Вышэйшую ваенную камісію і, хто не падлягае апраўданню, будуць прыгавораны да смяротнай кары. Загад быў абвешчаны ў навакольных вёсках, у тым ліку ў вёсцы Юзафава. Напалеон наведаў Беразвечча, дзе пакінуў атрад салдат для нарыхтоўкі фуражу і правіянту. У Глыбокім быў адкрыты эталонны прадуктовы пункт для забяспячэння арміі ўсім неабходным, начальнікам яго быў прызначаны польскі памешчык Алоіз Буйніцкі. Перад адездам з Глыбокага Напалеон, каб аддзякаваць за гасціннась, загадаў аднаму з прыдворных прынесы цэлае блюда напалеандораў у падарунак настаяцелю кляштара і быццам бы выказаў шкадаванне, што не можа ўзяць у Парыж касцёл кармелітаў, каб паставіць яго побач з Саборам Парыжскай Маці Божай.

Пасля адезду Напалеона з Глыбокага Алоіз Буйніцкі 24 ліпеня выдаў распараджэнне Барысаўскай павятовай камісіі ад дастаўцы ў Лепель 6000 цэнтнераў мукі для забяспячэння напалеонаўскай арміі. 30 ліпеня Буйніцкі загадаў докшыцкаму камісару Ваньковічу адкрыць у Глыбокім склад і даставіць туды правіянт.

Паводле распараджэння найвышэйшага імператара Францыі і караля прапанавана адкрыць правіянцкі магазін у Глыбокім, да якога далучыць бліжэйшыя мясцовасці, як Куксін, Ваўшчызна, Жаўнежоўшчына, Янушаў з фальваркамі Замошша, што рэквізаваны і таму вызвалены ад іншых распараджэнняў, якія паступаюць з Докшыц. Пасля намеснік докшыцкага камісара, на працягу трох дзён з дня выдання гэтага прадпісання, абавязаны максімальна пастарацца даставіць 150 бочак з мукой ці жытам, 60 бочак аўса, 10 бочак гароху, 2 тысячы гарцаў гарэлкі, 200 валоў, за якімі канвой прыбудзе ў Глыбокае. Аднак загады А. Буйніцкага не выконваліся, аб чым сведчыць Заява пра адсутнасць запасаў у казённых складах і ў прыватных асоб, падпісаная А. Буйніцкім: Пастанова Барысаўскай павятовай камісіі другога аддзела паліцыі ад 24 ліпеня ў маёнтках Ваўшчызна і Слабада прачытана, але ні жыта, аніякай мукі ў свірнах казённых і сялянскіх няма, бо ўсё, што было назапашана, канфіскавана і дастаўлена ў Вярхоўную стаўку яснавяльможнага імператара Францыі ў Глыбокім, а зараз самі засталіся без харчавання да новага ўраджаю.

ліпеня сярод французскіх войск у Глыбокім назіралася незвычайнае ажыўленне. Разведчыкі 1-й рускай арміі, якія вялі назіранне за наваколлямі Глыбокага, не маглі зразумець, у чым тут справа. І толькі ў 2-й палове дня, калі вялікія павозкі, у якія было запрэжана па 8-10 коней, на Докшыцы, разведчыкі з больш блізкай адлегласці ўстанавілі,што гэта была цяжкая артылерыя, якую Напалеон чакаў некалькі дзён і якую тэрмінова накіраваў пад Віцебск. Сам імператар выступіў з Глыбокага ў ноч на 24 ліпеня, пакінуўшы тут гарнізон, большасць якога была размешчана ў Беразвеччы, шпіталь і склады. Гарнізон нёс варту на дарогах, быў прамежкавых этапам на шляху зносін Напалеона з імперыяй, па якім рухаліся куреры імператара.

З набліжэннем напалеонаўскіх войск насельніцтва пакідала дамы і ў некаторых месцах усімі вёскамі ішло ў лясы. Супраціўленне сялянства стварыла вялікія цяжкасці для забяспчэння французскай арміі фуражом і харчаваннем. Сяляне спынілі выплату падаткаў, і акупанты абкладалі падаткамі сваіх памагатых - памешчыкаў, але і тыя таксама адмаўляліся ўносіць іх. Так, 5жніўня 1812 г. зборшчык падаткаў Грыгаровіч рапартаваў падкамісару докшыцкага кантона аб тым, што глыбоцкі памешчык Буйніцкі адмовіўся плаціць падаткі. Пра баявыя дзеянні на тэрыторыі Глыбоччыны і пра шматлікія страты з боку французаў сведчыць шэраг масавых пахаванняў на тэрыторыі раёна. У час Айчыннай вайны французскія акупанты на тэрыторыі беларускіх губерняў сфарміравалі з рэкрутаў 5 пяхотных і 4 уланскія палкі. З Дзісенскага павета, у тым ліку з Глыбоччыны, рэкруты ўвайшлі ў склад двух палкоў: 22-га пяхотнага са штаб-кватэрай у Мінску (камандзір - граф Станіслаў Чапскі) і 18-га ўланскага, які размяшчаўся ў Нясвіжы, пад камандаваннем графа Караля Пшаздзецкага. Гэтыя часці, сфарміраваныя толькі ў кастрычніку, у баявых дзеяннях на французскім баку ўдзельнічалі мала. Яны дайшлі да Парыжа з рэшткамі разбітай арміі Банапарта. Аляксандр І не знайшоў дзеянні мясцовых рэкрутаў крымінальнымі. Гэтыя палкі былі накіраваны ў Польшчу для прадаўжэння ваеннай службы, але ўжо царскай, пад камандаваннем нашчадка расійскага прастола цэсарэвіча Канстанціна. Пасля заканчэння ваеннай службы ўланы і салдаьы вярнуліся дадому.

Вызваленне Глыбокага ад французскіх войск можна аднесці да канца кастрычніка - першай дэкады лістапада 1812 г. Паводле звестак глыбоцкага краязнаўца А.А. Сабалеўскага, напярэдадні вызвалення ў Беразвеччы, дзе стаяў гарнізон непрыяцеля, толькі для яго патрэб дзейнічала хлебапекарня, дзе працавалі мясцлвыя жыхары. У пэўны час, прызначаны да аступлення французаў, хлебапёкі Беразвечча прыгатавалі хле, дадаўшы ў цеста непагашаную вапну. Большасць салдат памерла, а астатнія пахавалі сваіх паплечнікаў урочышчы Барок на беразе возера Мушкат і кінуліся наўцёкі з Беразвечча. Яшчэ і цяпер пры дарозе на вёску Забелле захавалася французская магіла (валатоўка). Пасля адыходу французскіх войск Глыбокае засталося разбураным і разрабаваным. І ў мястэчку, і ў навакольных вёсках усе коні былі рэквізаваны, жывёла знішчана, пасяўныя плошчы пасля вайны скараціліся больш чым удвая.

лістапада 1830 г. ў Варшаве ўспыхнула паўстанне супраць царызму. Выступленні, падрыхтаваныя тайнымі арганізацыямі шляхты, якая была незадаволена падзелам Рэчы Паспалітай, пачаліся ў Варшаве ў канцы лістапада 1830 г. і хутка ахапілі тэрыторыю Польшчы, Беларусі і Літвы. Да сакавіка 1831 г. хваляванні дасягнулі Дзісенскага павета. Цэнтрам ваенных фарміраванняў паўстанцаў стала мястэчка Лужкі, дзе 13 красавіка сабралася больш за 50 памешчыкаў, якія падтрымалі паўстанне. Яны склалі акт канфедырацыі (тэкст быў напісаны ксяндзом піяраў мясцовага кляштара Адамам Татурам), далі клятву на агульнае выступленне для ўзнаўлення Польскай дзяржавы ў межах 1772 г. і ўтварылі Урадавы камітэт, старшынёй якога быў памешчык з Плісы Рамуальд Падпіпента. Для грамадзянскага кіравання паветам паўстанцы прызначылі камендантаў і камісараў. Галоўным начальнікам войска абралі падпалкоўніка ў адстаўцы Валенція Брахоцкага з Глыбокага. У Глыбокім ваенным кіраўніком паўстанцкага камітэта быў прызначаны Ігнат Корсак.

Прадпісаннем Урадавага камітэта ад 14 красавіка вызначалася, каб кожны памешчык на другі дзень сам зявіўся на кані ў Лужкі са зброяй, прывёз з сабой з 7 рэвізскіх душ аднаго чалавека ўзростам ад 18 да 40 гадоў, апранутага, з двухтыднёвым правіянтам. Вялікую дапамогу ў фарміраванні войска паўстанцаў аказаў Глыбоцкі кармеліцкі кляштар. Ён паставіў са свайго маёнтка 300 сялян, выдзеліў 6 ксяндзоў у распараджэнне Урадавага камітэта. 23-24 красавіка паўстанцы ў колькасці 3 000 чалавек выйшлі з Лужкоў для ўзяцця Дзісны. Тры дні горад знаходзіўся ў іх руках, пасля чаго Дзісна была занята рускімі войскамі пад камандаваннем палкоўніка Макарава. 3 мая часці пад камандаваннем генерала Сафянава выцеснілі вілейскіх і ашмянскіх паўстанцаў з мястэчка Глыбокае. Усе канфедэранты злучыліся ў Лужках, аднак надзеі ўтрымацца ў Дзісенскім павеце ўжо не было. Урадавы камітэт выступаў за тое, каб затрымаць узброеныя сіла паўстанцаў у Лужках і пазней абяднацца з паўстанцамі Лепельскага і Барысаўскага паветаў, з войскамі іцсі ў Вілкамір (сучасны г. Укмерге ў Літве) для злучэння з мясцовымі паўстанцамі, а далей рухацца да Вільні. Неўзабаве Брахоцкі з войскам праз в. Мосар накіраваўся ў Браслаўскі павет і адтуль - да Вілкаміра. 12 мая ў Глыбокае прыбыло некалькі рот вілейскіх паўстанцаў пад камандаваннем Радзішэўскага, якія адступалі з Вілейкі пад націскам царскіх войск. Тут іх дагнаў генерал Сафянаў. Пасля двухдзённых сутычак, а потым крывавай бітвы пад Глыбокім, 15 мая Радзішэўскі адвёў свой атрад на Лужкі. Пакінутае мяцежнікамі Глыбокае была занята генералам Сафянавым. 18 мая сюды прыбыў магілёўскі губернатар М.М. Мураўёў для правядзення следства. 15 памешчыкаў былі накіраваны ў казематы Дынабургскай крэпасці. Усе арыштаваныя паўстанцы-дваране змяшчаліся ў келлі глыбоцкага кляштара. Суд разбіраў іх справы і ступень удзелу ў паўстанні, выбіраў пакаранне. Следства ўстанавіла, што ў паўстанні прымалі ўдзел шэраг асоб з Глыбокага. Так, Валент Брахоцкі, удзельнік вайны 1812 г., выбраны ў Лужках правадыром паўстанцаў Браслаўскага і Дзісенскага паветаў, арандатар радзівілаўскай часткі глыбоцкіх уладанняў залічаны да першай катэгорыі і ўцёк з Глыбокага. Сярод 15 чалавек, адпраўленых у дзвінскую крэпасць, быў і Алоіз Буйніцкі, які ў 1812 г. быў начальнікам правіянцкага пункта ў Глыбокім, у крэпасці ён і памёр. У паўстанні прымалі ўдзел і манахі глыбоцкага кляштара - Анзельм Гускі, Патрыцый Корсак, Ігнат Руткоўскі, Нарцыз Валынскі, прыёр глыбоцкага касцёла Уладзіслаў Казакевіч, ксёндз парафіяльнага касцёла Рамуальд Глінскі, свяшчэннік глыбоцкай уніяцкай царквы Аляксандр Скабалановіч.

У час паўстання 1863-1864 гг. супраць царызму на Глыбоччыне дзейнічала некалькі паўстанцкіх атрадаў. Дакладна вядома пра атрад Лапацінскага, які базіраваўся ў лясах паміж Глыбокім і Шаркаўшчынай, другі - у раёне Падсвілля, каля вёскі Свіла. Яны падпарадкоўваліся паўстанцкаму камісару Дзісенскага павета Г.М. Дмахоўскаму. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. у Глыбокае для расследавання прыбыў М.М. Мураўёў і зноў размясціўся ў кляштары кармелітаў, манахі якога спачувалі паўстанцам, дапамагалі грашамі і вялі з амвона прапаганду супраць царызму. Многія ўдзельнікі паўстання былі прыгавораны да ссылкі ў Сібір на катаргу або пасяленне, а найбольш актыўныя - да смяротнага пакарання.

Двупанскасць Глыбокага

Больш як сто гадоў таму ксёндз Фаўстын Цяцерскі, дамініканскі візітатар, вёў дзённік, у якіх пакінуў шмат цікавых і вострых назіранняў са сваіх візітацыйных падарожжаў па тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Яскрава ён апавядае аб жудасным стане рускіх дарог, аб сабачых ці воўчых сцежках, аб праламаных мастах, на якіх правальваліся і гінулі коні і экіпажы, калечыліся людзі. Таксама Цяцерскі коратка ўзгадаў пра Глыбокае: У гэтым двупанскім мястэчку бруду па шыю.

Пакінем па-за ўвагай непрыхільную характарыстыку цяперашняй сталіцы Дзісненскага павета, але звернем увагу на азначэнне двупанскае.

Дык вось, у складзе Рэчы Паспалітай перад падзеламі Глыбокае ўяўляла сабой, напэўна, выключную зяву, зяўляючыся двупанскім у падвойным значэнні. Рэчка Бярэзвіца, якая падзяляе горад на дзве часткі, была адвечнай дэмакрацыйнай лініяй двух вялізных зямельных уладанняў: ад поўначы - уладанняў шматлікага і згуртаванага роду Корсакаў, ад поўдня ж - не менш разлеглых латыфундый Зяновічаў. У ХVІІ стагоддзі першыя з іх перайшлі часткова праз запіс па завяшчанні да ксяндзоў кармелітаў босых і базыльянаў, а маёмасць Зяновічаў праз спадчыну - да Радзівілаў.

Але яшчэ цікава тое, што гэтая дэмаркацыйная лінія была таксама памежнай для дзвюх адміністрацыйных адзінак - Полацкага ваяводства і Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Аб гэтым яшчэ будзе весціся аповед ніжэй.

Глыбокае - двор

Відавочна, што першапачаткова Глыбокае не было горадам у цяперашнім значэнні гэтага слова, а было сядзібай двух цэнтраў вялізных уладанняў: паўднёвых - зяновічаўскіх і паўночных - корсакаўскіх. Двупанскасць жа тэрыторыі дазваляе зрабіць дапушчэнне, што тыя двары, а таксама і дзве часткі пазнейшага горада, зяўляючыся цалкам незалежнымі адна ад адной, таксама маглі паўстаць не адначасова. Спачатку яны мусілі гуртаваць навокал сябе нешматлікую праслойку рамеснікаў для дворных паслуг і мяшчан, якія адначасова займаліся сельскай гаспадаркай; тое першапачаткова хрысціянскае насельніцтва ў пазнейшы перыяд павялічанае праз досыць вялікую праслойку купцоў і рамеснікаў-габрэяў.

Зразумела, што з гэтых меркаванняў мы мусім адкінуць канцэпцыю пра наяўнасць нейкага адмысловага акта так званага заснавання горада, і марна было б шукаць дату, ад якой пачало сваю храналогію Глыбокае як горад. Папросту з першапачатковага тыпу паселішча дварова-вясковага характару Глыбокае паступова стала горадам, праз працэс звычайнага пашырэння, а таксама праз грамадска-эканамічныя змены. Напрыклад, праз заснаванне кляштара кармелітаў яно ператварылася ў асяродак рэлігійнага жыцця для разлеглага рэгіёна, а праз правядзенне кірмашоў - у пункт абмену сельскагаспадарчай прадукцыі напрадукцыю рамеснікаў і на крамныя тавары. У гэтым выпадку касцёл і кірмашы былі чыннікамі, якія разам паспрыялі развіццю горада. Зрэшты, сёння навука сцвярджае, што вельмі значная колькасць гарадоў узнікла шляхам эвалюцыі ад першапачатковых дваровых асяродкаў.

Пасля гэтых уступных словаў пераходзім да разгляду ў храналагічным парадку скупых і нешматлікіх дадзеных аб мінулым Глыбокага.

Глыбокае Зяновічаў

Найстарэйшую ўзгадку аб Глыбокім знаходзім у Літоўскай Метрыцы пад 1514 годам з нагоды судовага працэсу, які распачаў уладальнік суседняга Верхняга, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл супраць Юрыя Зяновіча, уладальніка Паставаў, Дзісны, Мосара і Глубокага.

Заможная сямя Дэспатаў з Братошына Зяновічаў прыбыла ў Літву ў ХІV стагоддзі (верагодна, з Сербіі ці Малдавіі), атрымаўшы ад Ягайлы вялізныя зямельныя абшары паміж Прыпяццю і Дзісной. У ХV стагоддзі Зяновічы, як род вельмі заслужаны, прымалі ўдзел у кожнай палітычнай падзеі значнай вагі. Ежы (Юрый) Зяновіч, першы вядомы нам уладар Глыбокага, быў чалавекам уплывовым і багатым, таксама быў намеснікам браслаўскім, суправаджаў у 1494 годзе пасольства ў Маскву ў справе каралеўны Алены ды інш. Узгаданы працэс з віленскім ваяводам Радзівілам Юрый Зяновіч прайграў і мусіў заплаціць значныя штрафы за розныя гвалты, учыненыя яго старцамі, намеснікамі і падданымі. Цікава, што ўжо тады (у 1514 годзе!) у Глыбокім адбываліся кірмашы: узгаданы дакумент піша пра вярхнянскага падданага, які вяртаўся з торгу з іменія пана Юрева з Глубокага.

З надзвычай скупых архіўных сведчанняў першай паловы ХVІ стагоддзя мы аднак даведваемся, што Глыбокае ўвесь час застаецца ва ўладаннях Зяновічаў. Ва ўласнасці той самай сямі знаходзіцца Глыбокае ў 1555 годзе, аб чым ведаем з судовай справы з-за межаў, якая адбывалася паміж уладальнікам двару Глыбоцкага, старастам чачэрскім і прапойскім Юрыем Мікалаевічам Зяновічам (унукам папярэдняга) і ўладальнікамі Ваўкалаты князямі слуцкімі. У тым вялізным дакуменце таксама нічога няма, акрамя пары ўзгадак аб намесніках, баярах і падданых двару Глыбоцкага; сцвярджаем яшчэ, штосама назва двара ўзнікла ад возера Глыбокага, по которым озере и Двор Его Милости Пан Старостин Глыбоким зовут.

Лівонская вайна

Крыху большымі звесткамі аб Глыбокім мы абавязаныя так званай Лівонскай вайне, якая ў 1562 годзе выбухнула паміж Рэччу Паспалітай і Іванам Грозным. Як вядома, Іван Грозны 15 лютага 1563 года здабыў Полацк, і царскія войскі запаланілі вялізную прастору краю на захад ад здабытай сталіцы ваяводства. Ужо 25 жніўня Жыгімонт Аўгуст піша да Івана: …нам даходзілі скаргі, што з Полацка маскоўскія людзі, пераходзячы праз Дзвіну, …шмат сёл баяраў і дваран нашых забралі, у …Глыбокае, Беразвечча, Ластавічы, Залессе, Задарожжа і ў іншыя маёнткі і сёлы ўступаюць, …людзей вымушаюць прысягаць, а іншых забіраюць у палон з іх маёмасцю, …вайной нішчаць нашых людзей… і т.п..

Акрамя той знішчальнай акцыі, царскі ўрад пачаў ліхаманкава асвойвацца ў здабытым краі, выганяць законных гаспадароў і раздаваць іх землі сваім служылым людзям. У тым жа 1563 годзе пачалі перапісваць новаздабытыя воласці, якія ўваходзілі ў склад Полацкага павета - у іх спісе таксама фігуруе Глыбоцкая воласць. Гэтая праца была замацаваная ў так званых Пісцовых кнігах, якія былі кадастрамі насельніцтва і зямельных уладанняў. Адна з такіх кніг, так званая Книга рубежей, праводзіць лінію мяжы маскоўскай акупацыі ад Улы, Лукомля праз Глыбокае (Слободу Глубоцкую), Беразвечча, уздоўж ракі Бярэзвіцы да ракі Дзісны і той ракой да Дзвіны. Жыгімонт Аўгуст не пагаджаўся з гэтай мяжой, праводзячы іншую, якая ішла далей на ўсход ад Глыбокага. Мірныя перамовы цягнуліся марудна - абодва бакі прадяўлялі адзін аднаму розныя абвінавачванні. Таксама і з боку Рэчы Паспалітай былі адпраўленыя (ў 1565 годзе) з Пятркова паслы для перапісу шкоды, якая ўзнікла ў ходзе вайны. Пры гэтай акалічнасці даведваемся, што праз Глыбокае на той час праходзіў тракт паміж Мядзелам і Дзісной.

Уся гэтая папяровая вайна, пераплеценая з ваеннымі дзеяннямі ў меншым маштабе, працягвалася больш за дзесяць гадоў, пакуль Баторый не правёў грунтоўную карэкціроўку мяжы, рушыўшы супраць Івана ў другой Лівонскай вайне. Успамінае пра гэта наш храніст Стрыйкоўскі гэткімі словамі: …у 1579 годзе з-за Свіра кароль рушыў праз Глыбокае і Паставы да Дзісны, а потым да Полацка падцягнуўся. Полацк быў адабраны ў маскалёў, і з таго часу аж да другога падзелу (1793 г.) Глыбокае знаходзілася ў межах земляў Вялікага Княства Літоўскага, на памежжы Полаччыны і Ашмянскага павета.

Тэстамэнты Юрыя і Кшыштафа Зяновічаў

Апошнія гады ХVІ стагоддзя пакідаюць яшчэ жменьку звестак аб Глыбокім. 27 лістапада 1582 года вышэйзгаданы Юрый Зяновічпадпісвае вялікі і вельмі цікавы тэстамэнт, у якім загадвае пахаваць сябе …у смаргонскім касцёле… па звычаі евангеліцкага збору, не чынячы ніякіх цырымоній, як у папскіх касцёлах пры дварах бывае, запісвае жонцы ў пажыццёвае карыстанне вялізную маёмасць, дачцэ - грошы, сыну ж Кшыштафу даручае апекавацца над смаргонскім кальвінскім зборам і загадвае выпусціць на волю шматлікіх вязняў, татараў і маскалёў, адарыць іх грашыма і коньмі; пакідае яму бацькоўскі маёнтак Глыбокае ў Ашмянскім павеце, двор, збожжа, глыбоцкіх мяшчан, баяраў, людзей асадных, цяглых, пушчы, млыны, ловы і г.д.

Гэты тэстамэнт мае для нас першараднае значэнне, бо даказвае, што Глыбокае ўжо ў ХVІ стагоддзі было вылучана сярод Зяновічавых уладанняў як гарадскі асяродак з мяшчанамі. Апрача таго, даведваемся, што Кшыштаф, які быў шчырым евангелістам, пабудаваў у Глыбокім у апошнія гады ХVІ стагоддзя кальвінскі збор. Ці існавалі ўжо ў той час касцёл альбо царква, звестак няма. Трэба адзначыць, што Кшыштаф, брэсцкі ваявода, быў чалавекам выключнай культуры, з замілаваннем збіраў бібліятэку, якую дараваў сыну, як кляйнот, найвялікшы скарб, нават папярэджваючы, каб той нікому не пазычаў кніг. Клапаціўся аб школах, загадаў утрымліваць у Глыбокім і Смаргонях бакалаўраў in artibus liberalibus добра дасведчаных… для вучобы дзетак, у доме малітвы загадаў пастаянна ўтрымліваць добрага, мудрага і прыкладнага ксяндза; таксама вельмі прыгожа пісаў аб любові да Рэчы Паспалітай, сваёй маці .

Пераход Глыбокага да Радзівілаў

Пасля смерці Кшыштафа (у 1614 г.) Глыбокае атрымаў у спадчыну яго сын Мікалай-Багуслаў, кашталян полацкі, які быў ужо католікам і пабудаваў тут касцёл святога Міхала; у 1621 годзе ён загінуў у бітве пад Хоцімам. Дачка Мікалая, Ганна-Зофя, у 1628 годзе выйшла замуж за князя Альбрэхта-Уладзіслава Радзівіла (памёр у 1636 г.), уносячы ў якасці пасагу ў радзівілаўскі дом разлеглыя ўладанні, у іх ліку і Глыбокае.

Яшчэ адну ўзгадку з ХVІ стагоддзя пра Глыбокае, а дакладней пра глыбоцкія уладанні, знаходзім пад 1591 годам. З яе відаць, што нейкай часткай Глыбокага валодалі полацкія езуіты, якія зрабілі ў той год замену на іншую, бліжэйшую да Полацка маёмасць.

Глыбокае Корсакаў

Дагэтуль мы гаварылі пра зяновічаўскія глыбоцкія ўладанні і мястэчкa, якія знаходзіліся ў Ашмянскім павеце. Але несумненна таксама, што ўжо ў ХVІ стагоддзі існавала прылеглае да яго корсакаўскае Глыбокае ў Полацкім ваяводстве. З 1582 года паміж Іллём Корсакам і Міхалам Сулістроўскім вёўся судовы працэс, перыпетыі якога ў дадзеным выпадку нас не датычаць. Нам дастаткова, што той дакумент шмат разоў узгадвае мястэчка Глыбокае разам з уладаннямі такой самай назвы. Прэтэнзіі Сулістроўскага былі адхіленыя судом, і на пачатку ХVІІ стагоддзя Глыбокае разам з прылеглымі землямі зноў вярнулася да Корсакаў - валодаў імі Юзаф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі і стараста дзісненскі.

Тэстамэнт Юзафа Корсака

Юзаф Корсак увекавечыў сябе ў гісторыі Глыбокага выбітным тэстамэнтам, паводле якога былі заснаваныя касцёл і кляштар кармелітаў босых і парафіяльны касцёл.

Існавалі не менш за тры рэдакцыі тэстамэнта. Першая, з 1639 года, якая да нас не дайшла, была мельяраваная ў 1640 годзе і пашыраная ў 1643 годзе. Паводле апошняй рэдакцыі, паўсталі чатыры фундацыі: 1) ксяндзоў-канонікаў рэгулярных у Вільні, 2) базыльянаў у Беразвеччы, 3) ксяндзоў кармелітаў у Глыбокім, 4) фундацыя на свецкага святара ў Глыбокім.

Ксяндзы кармеліты босыя, акрамя мястэчка Глыбокага з усімі мяшчанамі, іх землямі і павіннасцямі, сталі ўладальнікамі маёнткаў Ластавічы, Свіла, Перадолы, а таксама дакупленых тым жа Корсакам за 140 000 злотых значных маёнткаў Гняздзілава і Ольбаравічы. Фундатар абавязаў босых ксяндзоў утрымліваць канвікт для моладзі, шпіталь для ўбогіх, будаваць капліцы па фальварках і да т.п.

Міжволі заўважым, што аналіз корсакаўскіх фундацый надзвычай цікавы, таму што ледзь не адным росчыркам пяра быў створаны велічэзны абшар духоўных маёнткаў: разам з фундаваннем тут кармелітаў, Юзаф Корсак дараваў значную маёмасць беразвецкім базыльянам (у 1638 г.), іншыя ж два Корсакі амаль што ў той самы час запісалі Залессе базыльянам віленскім (1625 г.), а таксама запрасілі францішканаў у Удзела (1642 г.). Калі ж дадаць да таго, што ў ХVІІ стагоддзі паўсталі з іншых фундацый духоўныя маёнткі Докшыцы (капутула жамойцкая), Парафянава (сталовы маёнтак віленскіх біскупаў), Тумілавічы (дамініканцаў папорскіх), а таксама ксяндзоў-францішканаў у Празароках і Дзісне, не ўлічваючы ўжо наданняў пазнейшых і драбнейшых, то ў выніку ўсяго гэтага вялізная частка сучаснага Дзісненскага павета, цэнтрам якой сталася Глыбокае - перайшла ў рукі свецкага і манаскага духавенства, якое тут на працягу свайго двухсотгадовага побыту аказала на мясцовае грамадства моцны духоўны і эканамічны ўплыў.

Далей мы распавядзём гісторыю заснавання і развіцця ўсіх дамоў Божых, якія паўсталі ў Глыбокім з корсакаўскіх, а таксама і іншых фундацый.


2.4 Жамчужыны култавага дойлідства Глыбокага. Касцёл і кляштар кармелітаў босых


Калі і ў якім першапачатковым выглядзе паўстаў фундаваны Юзафам Корсакам у 1639 годзе касцёл і кляштар кармелітаў босых, невядома.[Гл. дадатак ІІ, малюнак 1 - 6] Ва ўсялякім разе, будоўля павінна была весціся не менш за некалькі гадоў: у тэстамэнце 1643 года ёсць узгадка, што Корсак падараваў кармелітам сем гнядых коней-жмудзінаў для перавозкі матэрыялу на касцельны будынак.

Так ці інакш, калі касцёл увогуле быў закончаны перад расійскай акупацыяй (1654 г.) і не падзяліў лёсу спаленага захопнікамі драўлянага парафіяльнага касцёла, то, безумоўна, пазней ён быў шмат разоў перабудаваны і дабудаваны, несучы на сабе адбітак архітэктурных рашэнняў розных часоў. Маўчаць аб гэтым архіўныя акты, але за іх прамаўляе стыль асобных частак касцёла. А менавіта: манументальны барокавы інтэрер, а таксама арнаментацыя скляпення ў алтарнай частцы былі закончаныя, безумоўна, у ХVІІІ стагоддзі, мяркуецца, што ў 1735 годзе, калі гэты касцёл (пасля перабудовы) быў кансэкраваны суфраганам віленскім Ежы Анцутам; аб гэтым сведчыць мармуровая пліта, якая была знятая пры закрыцці касцёла ў 1865 годзе і знаходзіцца зараз у капліцы на могілках.

Яшчэ пазнейшым архітэктурным дапаўненнем ёсць бакавая фурта ў стылі ракако пры фасадзе, а таксама выкананая ў тым стылі брама і каплічка ў муры, якую належыць аднесці да другой паловы, магчыма, да канца ХVІІІ стагоддзя. Цікавая таксама жалезная галерэя, якая атачае ўвесь касцёл пад самым скляпеннем, а таксама вялізны балкон над вонкавымі дзвярыма - на ім ігралі падчас набажэнстваў да 40 музыкаў.

На жаль, нічога немагчыма распавесці аб характары малюнкаў, якія пакрывалі сцены і скляпенні касцёла. Узгадвае толькі ў 1878 годзе благачынны глыбоцкі айцец А. Катлінскі, што былі яны цудоўнай прыгажосці (прелестной красоты) і пакрыццё тых фрэсак бела-шэрай фарбай пры пераробцы касцёла пад царкву было задумай няўдалай, прыніжаючай годнасць гэтага гмаха.

У такім вось выглядзе пратрымаўся касцёл да моманту адабрання яго на царкву. Адзіны інвентар, які дайшоў да нас (1862 г.), апісвае яго як: Касцёл і кляштар, …фундаваны Юзафам Корсакам, …закладзены ў форме крыжа. Закончаны ў 1735 годзе, 3 ліпеня, кансэкраваны Ежы Анцутам, суфраганам віленскім… Зараз касцёл і кляштар вельмі запушчаны, патрэбны вялікі рамонт, даўжыня яго 72 аршыны, шырыня 32 аршыны, мае чатыры вежы - дзве спераду мураваныя, у адной з іх сапсаваны гадзіннік і тры званы вагою 196 пудоў, з тыльнага боку дзве драўляныя вежы… Вакон - 32, алтароў - 7, арган на 12 галасоў.., касцёл накрыты дахоўкай.

Пазней, праз тры гады (у 1865 г.), касцёл і кляштар былі адабраныя расійскім урадам нібыта за ўдзел глыбоцкіх кармелітаў у студзеньскім паўстанні. Абодва гмахі неўзабаве захапіла праваслаўнае духавенства і пачало прыстасоўваць касцёл да патрэбаў праваслаўнага абраду, зрэшты, абмяжоўваючыся ўнутранымі пераробкамі - знішчаючы фрэскі, ліквідуючы арганы, бакавыя алтары, канфесіяналы і ўсталёўваючы царскія вароты, панікадзіла і інш. Кошт тых пераробак склаў 27 000 рублёў. Толькі пасля 13 гадоў - 3 верасня 1878 года - адбыўся акт асвячэння паслякармеліцкай царквы і аддання яе да ўжытку праваслаўным.

Далейшую, асноўную змену архітэктура касцёла спазнала каля 1895 года, калі паміж чатырма вежамі быў надбудаваны драўляны візантыйскі купал; дзеля гэтага вымушаныя былі панізіць вельмі высокую канструкцыю даху, дэфармуючы тым усю верхнюю частку касцёла.

Але, нягледзячы на ўсе пераўтварэнні, гэты касцёл застаецца цудоўным помнікам архітэктуры Рэчы Паспалітай ХVІІ - ХVІІІ стагоддзяў.

Інакш уяўляецца цяперашні стан прылеглага да касцёла кляштарнага гмаху, які, паводле інвентара 1862 года, выглядаў наступным чынам: Кляштар двухпавярховы, мураваны квадратам, мае даўжыню ў кожнай лініі 72 аршыны, 4 калідоры ўнізе і ўверсе. На першым паверсе 18 келляў, трапезная, hospitorjum, кладоўка, кухня, пякарня, аптэка, лабараторыя і склад. На другім - 10 келляў, астатняя частка без печаў пустуе. Над аптэкай - склады зёлак і аптэчных рэчываў. Пад усім касцёлам і кляштарам - мураваныя склепы. Касцёл пакрыты дахоўкай, кляштар жа абгароджаны мураванай сцяной і часткова частаколам.

Комплекс будынкаў ствараў замкнёны блок у форме квадрата з падворкам пасярэдзіне. Адзін бок блоку ствараў касцёл, астатнія тры - кляштарныя муры. З тых апошніх ацалела толькі адно крыло (цяперашняя адміністрацыя староства і фінансавы аддзел), іншыя ж два былі ў 1892 годзе разабраныя, як гаварылася, з-за немагчымасці падтрымаць панішчаныя часам будынкі. Было разбурана 2/3 дыхтоўных муроў, у якіх на працягу больш чым 200 гадоў стала жылі да 50 манахаў, існаваў канвікт, багатая бібліятэка, калекцыі, майстэрні. Праз тыя муры прайшла процьма людзей, якія шукалі святла, здароўя і рэлігійнага суцяшэння. Каб маглі тыя муры пра ўсё гэта распавесці!

Сутарэнні

Вельмі абшырныя, імпануючыя магутнасцю муроў і скляпенняў, сутарэнні распасціраюцца пад касцёлам, староствам і ўсім неіснучым ужо блокам разам з дзядзінцам. Верагодна, скляпенні павінны былі быць гатовыя ўжо перад узвядзеннем касцёла, якія абапіраецца на іх, а значыць - яны пабудаваныя таксама ў ХVІІ стагоддзі. Магчыма, яны злучаліся не толькі з адлеглымі на некалькі сотняў метраў падзямеллямі парафіяльнага касцёла, але цягнуліся аж да Беразвечча (3 км). Гэта цяжка праверыць, яшчэ цяжэй паверыць - ва ўсім Наддзвінні поўна размоваў пра падземныя калідоры, якія нібыта цягнуцца на тысячы метраў і нават пад дном вялікіх азёраў.

На адной з крыптаў пад цяперашняй царквой бачны надпіс: Hic ossa, anima in coelo inguiescunt illustrissimi fundatoris, (г.зн. тут спачываюць у спакоі косці слаўнага фундатара, а душа яго ў небе). Тут больш за два стагоддзі спачываў ваявода. Але крыпта пустая, шанаваныя парэшткі не захаваліся з-за людской брутальнасці. Румбальд Полацкі паведамляе, што, калі перараблялі касцёл на царкву, гэты нямы сведка рабавання найпрыгажэйшай справы свайго зямнога жыцця быў проста выкінуты з катакомбы, яго ж парэшткі, абкручаныя добра захаванай ярка-чырвонай апанчай, дзве ночы моклі пад голым небам на могілках, пакуль над збэшчанымі парэшткамі польскага сенатара незлітаваўся ўладальнік бліжэйшага маёнтка Літоўшчына і не пахаваў іх у зямлі. Дзе, невядома! Гэта былі страшныя часы, калі лютавалі бяздушныя пераможцы; нават найбліжэйшыя крэўныя былі вымушаныя глуха маўчаць. Цяпер гэта ўсё забыта, тэстамэнт Корсака парушаны, падобна, дзесьці хтосьці штосьці прадпрымае дзеля віндыкацыі, падобна, што касцёл ужо не патрэбны з-за даўнасці…

Трэба пару словаў сказаць аб магільнай пліце перад галоўным уваходам у кармеліцкі касцёл. Няма на ёй надпісу Тут ляжыць грэшнік і, відавочна, яна не зяўляецца месцам спачыну Корсака, як гэта памылкова падае Баліньскі. Зараз першы радок амаль што сцёрты, але яго прачытаў Сапуноў, а менавіта: 1782 год; далей напісана: Грэшнік просіць адно: [малітву] Вітай, Марыя. Як з самога надпісу, так і з таго, што мы вышэй распавялі, вынікае, што тут не мог быць пахаваны Корсак: не супадае дата, дый не для таго ён выкінуты з падзямелля, каб камусьці пры дзённым святле калоў вочы.

Змешчаны здымак выяўляе фрагмент Глыбокага ў 1869 годзе. З правага боку - кармеліцкі касцёл з кляштарам. На першым плане відаць крыло кляштара, якое зараз не існуе, як і круты касцельны дах, паніжаны пры ўстаноўцы праваслаўнага купала. Налева ад кляштара - парафіяльны касцёл, вежы якога таксама былі цалкам змененыя ў 1908 годзе. Пры касцёле - плябанія. У левым куце над Кагальным возерам - неіснуючая зараз уніяцкая царква. На гарызонце ледзь бачныя контуры беразвецкага кляштара, аддаленага на 3 км.

За кляштарам знаходзіўся мураваны шпіталь, цягнуўся вялізны сад, які таксама быў абнесены тоўстым мурам, а таксама зарыбленыя сажалкі (дакладней, ставы), якія існуюць да гэтага часу. Нарэшце кляштару належаў увесь комплекс розных гаспадарчых будынкаў, аб якіх узгадвае інвентар 1862 года - склады, свірны, …вялізныя мураваныя будынкі….

Парафіяльны касцёл

Другой фундацыяй Корсака быў парафіяльны касцёл.[Гл. дадатак ІІ, малюнкі 7 - 18] Зрабіўшы ў 1639 годзе запіс на кляштар айцоў-кармелітаў, Корсак іх абавязаў, каб свецкага святара ўтрымоўвалі для адміністравання [парафіі], а ён мае быць ва ўсім айцам subjectus (падпарадкаваным) і не можа сабе ўзурпаваць nomen parochi, і прызначаю яму забеспячэнне: 200 коп (грошаў) літоўскіх, а таксама харчавання (жыта - 12 бочак, соладу - 7, ячменю - 1, пшаніцы - 1 ½ і аўса - 7), што павінны кармеліты босыя яму даваць. Такую самую ўмову фундатар паўтарае ў 1642 годзе, што павінны кармеліты свецкага святара …грашыма, збожжам і іншымі прадуктамі забяспечваць… А каб не здавалася, што глыбоцкі плябан корміцца з рук кармелітаў, каб пазбегнуць спрэчак, плябанію фундую, …касцёл і жытло для ксяндза абавязаны прадставіць не пазней, чым праз паўтара гады. Для касцёла і плябана завяшчаю Залессе (інакш званае Дзмітраўшчына), г.зн. двор з сядзібнымі пабудовамі і гумнамі, адмераўшы справядліва 21 валоку з усімі падданымі, іх зямлёй, павіннасцямі, …азёрамі, рэкамі ў тым іменічу (маёнтачку) Залессе. За гэта, за маю душу perpetuis temporibus у кожны тыдзень штодзённа павінна адпраўляцца Імша святая. Аднак неўзабаве з-за praevalente interpositionе (вельмі моцнага ўмяшальніцтва) тагачаснага віленскага біскупа Абрагама Войны, якому не здалося гэта за слушнае, каб айцы плябаны, якія пражывалі пры глыбоцкім касцёле, пад уладай кармелітаў мелі быць і з іх рук victum et amictum (ежу і адзенне) атрымліваць, - Корсак у той самы год вызваляе кармелітаў, in puncto konserwowania przez nich plebana, г.зн. ад забеспячэння яго правізіяй, і зноў бярэ на сябе абавязак за тэрмін паўтара года пабудаваць касцёл. 16 красавіка 1643 года Корсак кажа, каб яго мізэрнае і плюгавае цела без усялякіх цырымоній пахаваць у тым драўляным Глыбоцкім касцёле, які пабудаваў. Гэтае распараджэнне, як ужо ведаем, было зменена; Корсак памёр у ліпені таго ж года і быў пахаваны ў кармелітаў.

Захаваўся падрабязны акт інспекцыі касцёла ад 17 чэрвеня 1654 года, усяго за некалькі тыдняў перад захопам Глыбокага маскалямі. З таго акту вынікае, што гэты касцёл паставілі de nova radice (г.зн. нанова, з падмуркаў) надзеленыя маёмасцю ад Корсака кармеліты ў 1652 годзе. Касцёл быў драўляным, у форме крыжа, з двума вежамі, абшырным хорам, з цаглянай падлогай, з 19 лавамі і 8 вокнамі; пры ім знаходзілася званіца з двума невялікімі званамі. Касцёл стаяў на пагорку, які ўзносіўся каля глыбоцкага рынка і дома пана Тышкевіча, полацкага суддзі. Інспекцыйны акт таксама падае нам важныя дадзеныя аб парафіянах: Семяў шляхты, якія пражываюць па суседству і de jure належаць да таго касцёла, налічваецца каля трыццаці, якія, аднак, рэдка альбо і зусім не маюць звычаю браць удзел у набажэнствах, таму што зяўляюцца магнатамі і па большай частцы маюць уласных святароў. Плябейскіх (каталіцкіх) семяў у горадзе Глыбокім сорак, усе астатнія русіны грэцкага абраду.

З акта відаць, што мяшчан-католікаў было ў той час у Глыбокім яшчэ няшмат. Зрэшты, гэта, відавочна, датычыла толькі кармеліцкай часткі, бо, як убачым ніжэй, зяновіцкая частка мела ў той самы час свой касцёл і ўласных парафіян.

Далей гісторыя касцёла хаваецца ў цемры зніклых дакументаў. Коратка ўзгадвае ксёндз Курчэўскі, што глыбоцкі парафіяльны касцёл быў спалены ў час нашэсця Масквы (1654 г.) і потым зноў быў адбудаваны драўляным. Несумненна, што тых пераробак і адбудоваў (падобна, як і ў кляштары кармелітаў) было некалькі.

Толькі з інвентара другой паловы XVІІІ стагоддзя даведваемся, што перад 1764 годам ксёндз Антоні Яшчолт пачаў будаваць ужо мураваны касцёл, але дарабіў яго толькі да вакон і памёр. Будоўлю ж закончыў у 1782 годзе яго наступнік, ксёндз Міхал Федаровіч. De nova radice пад тытулам святой Тройцы ўзведзены, касцёл меў дзве вежы з мансардай, галоўны алтар і два бакавыя алтары, падлогу мураваную і склеп з 12 катакомбамі, які цягнуўся пад усім касцёлам. Таксама меўся вялікі звон, вагой як 8 камянёў ці больш, сярэдні камянёў - 2, меншы - 1 камень. Сігнатурка - фунтаў 17. Касцёл быў асвечаны 11 ліпеня 1783 года віленскім суфраганам Пётрам Тачылоўскім. Пры плябаніі стала знаходзіўся так званы шпіталь- прытулак для некалькіх дзядоў і баб, а таксама пляц з садам і агародам для ўжытку плябана і арганіста ў памеры 2 моргі і 25 прэнтаў.

Некалькі падрабязнасцяў дадае хроніка касцёла ў 1851 годзе. З яе відаць, што касцёлу належаў фальварак Дзмітраўшчына, які налічваў 149 душаў падданых, што касцёл меў дзве філіі (у Мамаях і Дзмітраўшчыне), і што ўжо больш за 200 гадоў прастаяў і зараз вельмі патрабуе рамонту…Цяперашні выгляд: дзве вежы спераду, крытыя бляхай, з ганку відаць кляштар, і касцёл кармелітаў, і мястэчка, далей могілкі, на якіх касцёльчык.

Але толькі ў 1902 годзе распачалася і ў 1908 годзе была скончаная грунтоўная перабудова касцёла, падчас якой у цэлым добра быў вырашаны шэраг архітэктурных задач. Касцёл павялічылі шляхам дадання бакавых нефаў і алтарнай часткі, таксама змянілі тып вежаў, якія значна падвысілі. Гэта добра бачна, калі параўнаць выяву касцёла ў 1869 годзе састанам цяперашняй фары. Асвяціў касцёл у 1908 годзе ксёндз Ян Курчэўскі, прэлат віленскай капітулы, вядомы гісторык.

На адной з калон касцёла знаходзіўся партрэт фундатара. Вельмі шкада, што гэты шанаваны напамін быў каля 1905 года прададзены ў прыватныя рукі і вывезены з Глыбокага.

Партрэт ваяводы мсціслаўскага і старасты дзісненскага Юзафа Корсака, якому Глыбокае безумоўна павінна быць абавязана за тое, чым ёсць зараз, павінен вярнуцца - калі не ў арыгінале, то ў копіі; павінен знаходзіцца ў фундаваным ім касцёле, у магістраце і мясцовых культурна-грамадскіх установах. Гэтага патрабуе статус горада і павага да традыцый.

Толькі што апісаныя касцёлы кармеліцкі і парафіяльны, якія знаходзіліся і знаходзяцца ў корсакаўскай частцы, дайшлі да нашых часоў, хаця і ў змененым выглядзе.

Зусім жа іначай уяўляецца праблема Божых дамоў ва ўладаннях зяновічаўска-радзівілаўскіх, якіх, за выключэннем габрэйскай сінагогі, да нашых дзён не засталося.

Касцёл святога Міхала

Акрамя акту інспекцыі ў 1654 годзе парафіяльнага касцёла, таксама маем кароткі акт рэвізіі касцёла св. Міхала, узведзенага Мікалаем Зяновічам, кашталянам полацкім (памёр у 1621 г.). Стаяў жа ён у Глыбокім на пачатку ХVІІ стагоддзя - пасля таго, як прагналі адтуль кальвіністаў (pulsi illac haeretici), якіх запрасілі Ежы і Кшыштаф Зяновічы. Аднак калі Мікалай Зяновіч загінуў у бітве пад Хоцімам (in expeditione Valachia gloriose pro Partia occubuit), той касцёл стаў хіліцца да заняпаду; у такім стане яго застае інспекцыя 1654 года, не даючы падрабязных звестак аб яго структуры, пералічваючы толькі тры алтары, а таксама літургічныя рэчы. Далейшы лёс таго касцёла нам невядомы - пасля маскоўскай акупацыі мы яго не сустракаем.

Уніяцкая царква

Таксама ў радзівілаўскіх уладаннях знаходзілася глыбоцкая ўніяцкая царква. Не маем ніякіх звестак пра дату яе заснавання, толькі Сапуноў згадвае пад 1658 годам пра папа Нікіфара, які быў у Глыбокім.

Таксама ёсць акт 1711 года адмежавання зямель глыбоцкай уніяцкай царквы, у якім, насуперак правілам, прапушчана прозвішча фундатара (відавочна, кагосьці з Радзівілаў). Гэты акт надае тагачаснаму святару засценак пад назвай Кішкялёва (за 2 км ад Глыбокага), на царкву Глыбоцкую святой Тройцы… ад Яснавяльможных Паноўфундатараў на вечныя часы, пакуль існуе свет і людзі на свеце, каб святар не меў ніякіх клопатаў, …папоўская валока, …дзесяціна з усіх глыбоцкіх уладанняў, …з садоў садавіна - вішні, яблыкі, ігрушы, дуляў восьмую частку, …такая Яснавяльможных фундатараў для святара фундацыя, за гэта святар будзе прасіць у малітвах… Гэта табе да ведама, Вялебны Ойча Яне Сінько, падаю….

Пад 1747 годам знаходзім згадку аб святары глыбоцкай царквы Якубе Пацалуеўскім, у акце яго тытулуюць: Мансіньёр (!) айцец Пацалуеўскі, Святар Глыбоцкі. У падымным тарыфе Ашмянскага павета за 1775 год сустракаем той самы, які належаў глыбоцкаму святару, фальварак Кішкялёва з вёскай Шунеўцы, які складаўся з 3 дымоў. Іншы, пазнейшы дакумент узгадвае, што глыбоцкая ўніяцкая царква валодае метрычнымі кнігамі з 1749 года.

Нарэшце ўжо ў ХІХ стагоддзі знаходзім шэраг узгадак - з нагоды ліквідацыі уніі. У той час уніяцкай плябаніі належалі 8 падданых мужчынскіх душ. У 1837 годзе сам Сямашка, інспектуючы глыбоцкую царкву, быў вельмі незадаволены ейным пробашчам, святаром Абухом, якога пастанавіў панізіць да вікарыя, з пераводам яго ў аддаленую парафію за непаслушэнства і зласлівае невыкананне распараджэнняў улады. У наступным годзе (1838), напярэдадні ліквідацыі ўніі, гэтая старажытная царква згарэла, дык ужо праваслаўныя ўлады заклапаціліся пра яе адбудову, але ўжо як праваслаўнай, з набыццём іканастасу і да т.п. Адбудова была выкананая коштам Вітгенштэйна, які завалодаў Глыбокім пасля Радзівілаў. 25 верасня 1880 года царква ізноў згарэла, а паколькі праваслаўныя ўжо два гады як мелі перароблены і асвечаны на праваслаўную царкву цудоўны кармеліцкі касцёл, дык старая ўніяцкая царква ўвогуле была ўжо непатрэбная, і яе больш не адбудоўвалі. Зараз на царкоўным пляцы знаходзіцца праваслаўны крыж. Такім чынам, не ажыццявілася воля фундатараў, што царква павінна стаяць на вечныя часы, пакуль свет стаіць і людзі на свеце.

Могілкавая капліца

На прадмесці Копцеўцы, непасрэдна за вялікім, выцягнутым кармеліцкім садам, знаходзяцца парафіяльныя могілкі з капліцай. Аб ёй ёсць кароткія ўзгадкі ў хроніцы 1851 года, а таксама інвентары 1862 года; яна была мураваная, меліся тры алтары і таксама фігура Пана Езуса, прывязанага да слупа, слынная цудамі; яе ўзвялі коштам кармелітаў, набажэнствы тут адпраўляліся кожную пятніцу.

З архітэктурнага гледзішча капліца не ўяўляе нічога цікавага. Не ўдалося таксама ўстанавіць дату яе заснавання. Знаходзім у ёй з левага боку ўмураваную невялікую табліцу з надпісам (па-лацінску): Братам у Хрысце кармелітам босым, якія тут чакалі адраджэння з 1642 года, гэты манумент брат Барталамей ад св. Уладзіслава паставіў у 1861 годзе. Аднак размова тут можа ісці толькі пра адраджэнне, абнаўленне, паколькі капліца фігуруе ў двух інвентарах з пачатку ХІХ стагоддзя (найстарэйшая згадка ў 1817 годзе), калі яна пэўна была пабудаваная. У ранейшых інвентарах пра яе няма звестак. Капліца падзяліла лёс кляштара кармелітаў, таксама ў 1866 годзе была канфіскаваная царскім урадам. У 1919 годзе была вернутая ў паўзруйнаваным стане.

Калі можна верыць фотаздымку і ўласным вачам, інтэрер капліцы быў незвычайна прыгожым. На жаль, малюнкі і арнаменты ў апошнія гады дайшлі да стану такога знішчэння, што пры аднаўленні капліцы ў 1930 годзе абмежаваліся пакрыццём яе новым дахам, малюнкі ж на сценах зацягнулі белай фарбай. Як жа шкада!

Як ужо заўважана вышэй, у той капліцы зараз знаходзіцца мармуровая пліта, прысвечаная асвячэнню касцёла айцоў-кармелітаў у 1735 годзе.

Тэрыторыя могілак складаецца з двух пагоркаў, падзеленых сухім ровам; на іх правай частцы, дзе няма дрэваў, узвышаецца магутная старажытная калона. Аб ёй распавядзём ніжэй.

Сінагога

Габрэі, якія насялялі радзівілаўскія ўладанні Глыбокага і працэнт якіх паступова ўзрастаў, таксама павінны былі мець свой дом для малітваў, на будоўлю якога, згодна з тагачасным парадкам, мусілі атрымаць спецыяльны дазвол духоўных каталіцкіх уладаў. Такія дазволы занатаваныя ў 1742 годзе ў Ашмянскіх актах.

Піша Міхал Зянковіч, з Божай і апостальскай ласкі біскуп віленскі, што пасля знішчэння з-за пажару сінагогі мы схіліліся і рашылі даць на просьбу габрэяў, асабліва на заможных, наш дазвол на пабудову і ўзвядзенне новай. Гэтым лістом дазваляем глыбоцкім габрэям у асобным месцы і прынцыпова ад касцёла аддаленым, там, дзе здаўна стаяла, адну бажніцу ці сінагогу ўзвесці, аднак непадобную да касцёла, г.зн. без вежаў, з невысокім дахам і высока не ўзнесеную, каб ніадкуль не падавалася падобнай да касцёла, у якой свае малітвы маюць адпраўляць. Пры гэтым дазваляем хаваць нябожчыкаў у звычайным месцы за горадам, не пасля заходу сонца і без абразы хрысціян, … на што аўтарытэтам нашым … Ледзь толькі паспелі падняцца фундаваныя Корсакам касцёлы, а іх фундатар адправіўся на вечны супакой, як на край абрынуўся маскоўскі Патоп.

У 1654 годзе цар Аляксей на чале 200.000 арміі ўступіў у Літву. Пасля кароткай аблогі паў Полацк, і маскоўскія войскі без цяжкасці фарсіравалі Дзвіну. 25 ліпеня царскія ваяводы з войскам падышлі да крэпасці Дзісны, мяшчане і іншыя людзі гэтай крэпасці білі цару чалом. Пасля Дзісны прыйшла чарга Друі, у якой маскалі літоўскіх людзей пазабівалі, двары і касцёлы папалілі, і нарэшце Глыбокае, якое было здабытае, здаецца, у два этапы: тагачаснае маскоўскае паведамленне прыводзіць, што 30 ліпеня 1654 года ваявода Ждан Васільевіч Кондыраў пад Глыбокім пабіў літоўскіх людзей, языкоў, штандары, барабаны і мушкеты захапіў. Паводле больш падрабязнага польскага паведамлення, каля 2.000 маскалёў 2 жніўня падцягнуліся да Глыбокага, у якім стаяў конны атрад шляхты (некалькі соцень), у тым ліку кашталян полацкі Рудаміна з паўсотняй. Баявая гатоўнасць атраду не была на вышыні, не арганізавана ніякай разведкі, дык толькі калі маскалі выбраліся з лесу і зявіліся пад самым горадам, шляхецкае войска кінулася на бязладныя ўцёкі, у час якіх нямала шляхты палягло ці трапіла ў палон. Аб здабыцці Глыбокага Васіль Шарамецеў даў ведаць цару 9 жніўня.

Далей, хаця польскія крыніцы падаюць, што хутка пасля здабыцця Глыбокага маскалі адступілі ў перапалоху да Полацка, але з далейшага развіцця падзеяў належыць рабіць выснову, што горад мусіў пакарыцца і знаходзіцца некалькі гадоў пад маскоўскай акупацыяй. Толькі калі агульная ваенная сітуацыя схілілася на карысць Рэчы Паспалітай, Глыбокае было вызвалена. Калі гэта сталася, невядома, але ўжо ў студзені 1659 г. з Полацка пісаў цару яго ваявода, што 7 студзеня зявіўся ў Полацкім павеце конны атрад з Глыбокага ў колькасці 60 чалавек, у горадзе ж камандуе палкоўнік Валовіч, які спаліў астрожык у Глыбокім і зараз сам выехаў да гетмана Сапегі, пакінуўшы ў Глыбокім 10 харугваў свайго палка.

Узгадка аб астрожку, ці крэпасці, у Глыбокім дазваляе казаць аб тым, што маскалі ўтрымлівалі тут у час акупацыі пастаянны гарнізон, які выгнаў Валовіч. Наступную згадку пра Глыбокае маем пад датай 19 верасня 1661 года: паколькі Полацк тады яшчэ знаходзіўся ў руках цара Аляксея, справаздачны соймік адбываўся ў Глыбокім пад прэзідэнцыяй кашталяна Яна Корсака, абмеркаваў справы, звязаныя з адабраннем у маскалёў Дзісны (23 сакавіка).

Так званая бітва пад Глыбокім у 1661 годзе


У лістападзе таго ж 1661 года дайшло да баявой расправы з маскалямі. Тут належыць абвергнуць прыведзенае Баліньскім, Слоўнікам Геаграфічным, а таксама шэрагам сучасных гісторыкаў паведамленне аб так званай бітве пад Глыбокім 6 лістапада 1661 года, у якой Чарнецкі і Павел Сапега атрымалі перамогу над Хаванскім. На жаль, мусім адмовіцца ад вызначэння месца той бітвы ў Глыбокім, таму што на падставе шэрагу супастаўленняў крыніц Карзон вызначыў памылковасць як даты, так і мясцовасці, даказаўшы, што гэтай памылкай мы абавязаныя мемуарысту Кахоўскаму, які пакінуў нашчадкам памылковае апісанне той бітвы. Насамрэч жа бітва адбылася 4 лістапада пад Кушлікамі, мясцовасцю, якая знаходзіцца за дзве мілі на ўсход ад Дзісны. Праўда, у тыя вырашальныя дні Глыбокае сапраўды знаходзілася ў самай сярэдзіне ваеннай буры. А ўжо 1 лістапада Ян Казімір з Даўгінава загадвае пэўнаму ротмістру паспяшыць да нашага боку… пад Глыбокае. 3 лістапада праходзяць гэтай дарогай каралеўскія палкі, спяшаючыся на поўнач; 5-га Ян Казімір падпісвае ў Глыбокім адозву да войскаў пасля перамогі пад Кушлікамі; 8-га вялікі гетман Павел Сапега выдае з лагера ў Глыбокім універсал, у якім смуткуе з нагоды страшнага разбурэння гэтага краю і загадвае лавіць і неадкладна караць бунтаўшчыкоў і згуртаванні ўсялякіх рабаўнікоў, якія не будуць прадяўляць дакументаў. Кароль праводзіць у Глыбокім амаль увесь тыдзень і толькі 11 лістапада накіроўваецца да Дзісны і Кушлікаў, каб агледзець месца бітвы і адтуль зноў праз Глыбокае рухацца на поўдзень да Вільні, якую здабывае 2 снежня. З-за такога, а не іншага ходу падзеяў адпадае таксама пададзеная ў Слоўніку Геаграфічным версія, што сляды бітвы пад Глыбокім у выглядзе акопаў, касцей, алебардаў адносяцца да 1661 года. Яны маглі быць звязаныя з падзеннем Глыбокага ў 1654 годзе або са здабыццём астрожка каля 1658 года.

Відавочна,у ходзе той працяглай вайны горад мусіў пацярпець: ксёндз Курчэўскі згадвае, што парафіяльны касцёл у Глыбокім быў спалены маскалямі; зрэшты, гэта ўваходзіла ў праграму дзеянняў маскоўскіх войскаў, якія выконвалі царскі загад: Касцёлам не быць, габрэям побыту на Белай Русі не мець. Як дзе, але на прылеглых да Глыбокага тэрыторыях сумнеўна, ці ацалеў хаця б адзін касцёл (ведаем аб спаленні касцёлаў у Друі, Новым Пагосце, Задарожжы і Празароках.

Маскоўскі патоп скончыўся. У нейкай незразумелай з ім сувязі застаецца нібы гратэскавая бітва, якая ў 1667 годзе разыгралася ў Глыбокім. Адзін з паручнікаў венгерскай харугвы рапартуе, што калі прыбыў са сваёй харугвай і спакойна раскватараваўся паводле звычаю і парадку жаўнерскага на начлег у Глыбокім - мястэчку кармелітаў, то ўзброены натоўп глыбоцкіх мяшчан, які налічваў некалькі соцень чалавек, зусім неспадзявана напаў на спячых. Паручнік ускочыў на каня і ледзь утаймаваў натоўп мяшчан. Пералічвае ён збітых, пакалечаных, а таксама трох загінулых пахолкаў, якіх, як мяркуецца, забілі і кінулі ў возера; захапілі пры гэтым мяшчане многа шабляў, мушкетаў, грошай і г.д. Адбыўся той напад, як сцвярджаецца, з ведама і згоды айцоў босых, таму паручнік дапытаў ксяндза прыёра, аднак без аніякага выніку, і быў вымушаны са сваёй харугвай ні з чым пакінуць горад, запісаўшы пратэст у полацкія гродскія кнігі. Крыху ў дзіўным святле выстаўляецца тут баявая гатоўнасць харугвы, роля манахаў, а ўсё разам сведчыць аб колькасці і смеласці мяшчан. Належыць меркаваць, што жаўнеры паручніка былі непаслухмяным атрадам кміціцаўскага тыпу, якіх шмат бадзялася і турбавала насельніцтва ў тыя часы.

Пажар 1700 года

Далей у актах наступае зусім поўны прабел, аж да 7 ліпеня 1700 года, калі мінулае горада зноў асвятліла зарыва… яго ўласнага пажару. У тым дакуменце пад назвай Канатацыя пажару горада Глыбокага Князя Ягамосці Пана Канцлера (Караля Станіслава Радзівіла) чытаем:

Дамоў выгарала - 80

Гумнаў - 50

Крамаў з усялякімі таварамі згарэла - 40

Свірнаў з рознымі таварамі, вазкамі, тлушчамі і розным збожжам згарэла - 60

Таксама клецяў з гаспадарскімі рэчамі згарэла - 30.

Гэты дакумент, з-за адсутнасці іншых, варты больш працяглага разгляду, бо ён падае некаторыя канкрэтныя звесткі.

Перадусім дакумент датычыць радзівілаўскай часткі горада, якая знаходзілася ў Ашмянскім павеце. Ці была кранутая бедствам кармеліцкая частка, якая знаходзілася ў Полацкім ваяводстве, невядома. Магчыма, пажару перашкодзіла рэчка Бярэзвіца, якая падзяляла абедзве часткі.

Пэўныя высновы можна зрабіць з колькасці знішчаных агнём пабудоваў. З упэўненасцю можна сказаць, што без даху над галавой засталося каля паўтысячы глыбачанаў. Звесткі пра пяцьдзясят спаленых гумнаў падказваюць, што не менш як 2/3 мяшчанаў займалася земляробствам, што ўвогуле характэрна для большасці прыватных мястэчак, жыццё якіх было, як правіла, забяспечана ўладальнікам праз наданне мяшчанам дастатковай колькасці ворнай зямлі. Не менш цікавыя пазіцыі - трэцяя і чацвёртая. 40 крамаў з таварамі складалі, бадай цэнтральную гандлёвую частку радзівілаўскай паловы горада, яе рынак, колькасць жа крамаў у цэлым сведчыць аб квітнеючым гандлі, асабліва калі дадамо да гэтага розныя тавары, тлушчы, воскі і збожжа, складзеныя ў 60 свірнах. Лічым за лепшае не вылучаць далейшых дапушчэнняў: што гандаль мог знаходзіцца ў руках габрэяў, пазбаўленых ворыўнай зямлі (параўнаем - 80 дамоў і ўсяго 50 гумнаў), што, як і на ўсім сярэднім Наддзвінні, галоўнымі таварамі глыбоцкага гандлю былі збожжа, воск, прадукты жывёлагадоўлі і да т.п.


2.5 Гандаль: яго характар і кірунак


Калі ўжо закранулі мы тэму гандлю, то паспрабуем у адным раздзеле з гэтым пытаннем cкончыць. Тут найбольш адчуваецца недахоп уласных гарадскіх кніг Глыбокага, бо ў такога тыпу кнігах звычайна часта закранаюцца пытанні гандлю. З агульных жа актаў ашмянскіх і полацкіх не ўдалося выпісаць нават дзясятка такога роду сведчанняў. Аднак даём тое, што маем, каб адважыцца зрабіць нейкае абагульненне. Дык вось, у 1605 годзе знаходзім лаканічную ўзгадку аб тым, што Стэфан Карпячонак, глыбачанін, павёз з Віцебска ў Вільню на двух вазах: скур каровіных 71, [скур] падцёлкаў 36, скур конскіх 5, апойкаў цялячых 18, скур казіных 3. Вось і ўсё, што маем пра гандаль ХVІІ стагоддзя!

Не больш шчодрым на звесткі выдаецца і ХVІІІ стагоддзе.

У 1733 годзе нейкі Шмігельскі арыштаваў каля Калтынянаў двух купцоў, глыбоцкіх габрэяў, якія везлі на вазах катлы, сукно, прыправы і іншыя тавары вартасцю 400 талераў (г.зн. 3.200 злотых).

У 1779 годзе паміж чатырма габрэямі, глыбоцкімі купцамі, і двума немцамі, крулявецкімі (кёнігсбергскімі) купцамі, была заключаная наступная дамова: паколькі на габрэях доўгі час лічыўся доўг немцам за тавары ў суме 10.633 злотых, немцы згадзіліся растэрмінаваць аплату на 14 гадоў, пры тым гарантуючы сваім даўжнікам, што калі б тыя памянёныя габрэі гандаль свой да Круляўца (Кёнігсберга)… пашырылі, а таксама з іншымі краямі і гарадамі рознымі таварамі гандлявалі, то… не будзем забараняць і перашкаджаць, але могуць каму хочуць збываць усялякія тавары, - абы толькі своечасова свае даўгі выплочвалі. Аднак у той жа год глыбачане абскардзілі сваіх крэдытораў, што з даўніх часоў распачаўшы гандаль, у Крулявец розныя тавары з Польшчы дастаўлялі, …і былі прымушаныя браць бракаваныя тавары з Круляўца, а менавіта: куфы віна - замест добрага - кіслае альбо да палавіны няпоўныя, свае ж тавары мусілі ўступіць за меншую цану ў параўнанні з іншымі. Скардзяцца далей, што даставілі ў Крулявец 400 лаштoвак ільнасемя і ўвогуле, калі зноў распачалі гандаль і папрасілі крэдыту, шукаючы для сябе матэрыяльную падтрымку, праз той гандаль Крулявецкі былі даведзеныя да галечы, - крулявецкія купцы далі ім некалькі дзясяткаў куфаў кепскага віна па вельмі высокай цане, з-за гэтага глыбачане панеслі значныя страты. Сэнс тых махінацый выявім ніжэй.

Нарэшце ў 1794 годзе суперыёр базыльянаў беразвецкіх паскардзіўся на Радзівіла, што той сваёй пратэкцыяй абараняе шасцёх глыбоцкіх габрэяў, якія пазычылі ў кляштара па пад распіску каля 3.000 злотых і злачынна збанкрутавалі.

Калі ўвогуле дапушчальнае абагульненне прыведзеных прыкладаў, то з іх вынікае, што ў ХVІІІ стагоддзі гандаль у Глыбокім канцэнтраваўся ў руках габрэяў (у адрозненне, напрыклад, ад Дзісны, дзе была моцная грамада купцоў-хрысціянаў). Не менш цікава тое, што Глыбокае, якое тэрытарыяльна належыць да басейна Дзвіны, у гандлёвай сферы цягнулася больш да Нёмана і Круляўца, чым да Дзвіны і Рыгі. Апрача ўзгадкі ў нашым акце за 1779 год аб існуючым з даўніх часоў крулявецкім гандлі, пра тое самае, здаецца, кажа і прыгода, якая напаткала глыбачан у Калтынянах, якія знаходзяцца проста на захад ад Глыбокага, на простай лініі з Круляўцом, адкуль таксама, несумненна, везлі яны на вазах сваё сукно, катлы і прыправы. А значыць, гэта быў не рачны гандаль, а сухапутны, роднасны гандлю Друі, якая, хоць і ляжыць на Дзвіне, накіроўвала некаторыя гатункі свайго тавару не ракой у Рыгу, а сухапутнымі шляхамі да Круляўца. За імпартаваныя адтуль тавары - прыправы, а таксама віны, сукно і галантарэю - Глыбокае высылала са сваіх складоў (як і ўсё Вялікае Княства Літоўскае) сухапутным шляхам каштоўныя тавары - прадукты перапрацоўкі льну і канопляў, жывёльную прадукцыю (тлушч і скуры), мёд і воск. Збожжа ж і лясныя тавары, як цяжэйшыя, мусілі відавочна перапраўляцца воднымі шляхамі.

Нарэшце жадаем звярнуць увагу на т.зв. прымусовасць гандлю, якая бачная са справы з двума крулявецкімі немцамі. Гэтую вельмі цікавую, заблытаную і насычаную падзеямі эканамічную зяву я падрабязна абмеркаваў у сваёй кнізе Дзісна і Друя, тут жа сцвярджаю, што Глыбокае мусіла мець традыцыйныя і здаўна завязаныя стасункі з Круляўцом (Кёнігсбергам), якія абапіраліся на гандлёвыя сувязі. Менавіта калі па прычыне элементарных і палітычных няшчасцяў глыбачане (як таксама ў роўнай ступені мяшчане кожнага іншага горада ў ВКЛ) не маглі аплаціць задаткаў, наданых ім у лік тавараў, тыя кароткатэрміновыя крэдыты замарожваліся ў выглядзе неспагнаных капіталаў, якія былі акрэсленыя адмысловым правам: для крэдытораў гарантыя сталага і надзейнага атрымання тавараў за штогадова выдзяляныя задаткі, для даўжнікоў жа - абавязак сталай дастаўкі тавараў толькі тым партнёрам, з якімі знаходзіліся ў гандлёвай сувязі. Аб яе існаванні найбольш красамоўна сведчыць прыведзены дакумент за 1779 год.

Адзначым, што гэтыя разважанні адносна накірунку, абектаў і характару глыбоцкага гандлю могуць падацца чытачам недастаткова абгрунтаванымі на вельмі скупым мясцовым матэрыяле. Аднак у супастаўленні з дзісненскімі і друйскімі актамі (дзе існавалі падобныя з Глыбокім ўмовы і адносіны), яны набіраюць пераканаўчую сілу.

Яшчэ належыць адзначыць, што гаворка тут ішла аб так званым імпартна-экспартным гандлі, аб шырокім абёме, які неаднойчы выходзіў за дзяржаўныя межы. Зразумела, што такі тып гандлю зараз напаткалі вялізарныя змены з-за зусім іншых камунікацыйных умоваў. Цяжка ўявіць сабе далёкія падарожжы асобных купцоў з таварамі на вазах або рачных суднах, вяртанне іх дадому пры дапамозе тых жа транспартных сродкаў з набытымі, як эквівалент экспарту, імпартаванымі таварамі. Гэтым зараз няблага займаюцца гіганцкія гандлёвыя ўстановы і сама дзяржава.


Кірмашы


Без вялікіх зменаў, у той час, заставаўся гандаль абмежаванага, ці лакальна сціслага маштабу, які задавальняе патрэбы найбліжэйшага рэгіёну. Гэта таргі і кірмашы (ярмаркі). Прытым, калі штогадовыя кірмашы (ярмаркі) і цяпер часам уцягваюць у сваю арбіту досыць вялікія тэрыторыі, збліжаючыся з тым тыпам кірмашоў, якія адбываліся і пару стагоддзяў таму, то кірмашы-таргі дайшлі да нас у зусім нязменнай форме: як пастаўкі ў горад драўніны, масла, збожжа, птушкі, бульбы, драўлянага посуду - і неадкладнага іх абмену на паркаль, махорку, лемяшы, соль, газу і да т.п.

Аб гэтым гандлі абмежаванага маштабу ў Глыбокім амаль што не існуе пісьмовых крыніц. Аднак, звыш усялякага сумневу, кірмашы паходзяць недзе з часоў узнікнення двара, калі прыгадаем ўзгадку з 1514 года аб торгу у іменію пана Юрева у Глубоком. Збіралі яны ў Глыбокае купецкае насельніцтва, і гэта мела вырашальнае значэнне ў працэсе пераўтварэння двара ў гарадское паселішча.

Вялікія ж кірмашы (ярмаркі) ў Глыбокім не развіваліся: інвентар парафіяльнага касцёла ад 1782 года ўзгадвае, што ў гэтым горадзе не адбываюцца значныя кірмашы (ярмаркі), аднак таргі-кірмашы штонядзелі збіраюцца аграмадныя.

Тое, што кірмашы-таргі ў Глыбокім адбываліся ў святочныя дні, вельмі яскрава адлюстроўвае характар горада - перадусім як рэлігійнага цэнтра. У нядзелю насельніцтва наведвала кармеліцкі і парафіяльны касцёлы, уніяцкую царкву, а пасля набажэнства ўладжвала свае справы, збываючы сельскагаспадарчую прадукцыю ўзамен на тавары з крамаў.

Мяркую, што галоўным асяродкам нядзельных кірмашоў быў людная гандлёвая частка радзівілаўскай паловы Глыбокага з яе шэрагамі крамаў і гандлёвых навесаў, з якімі было цяжка канкураваць кармеліцкай частцы. Пра гэта знаходзім узгадку ў 1720 годзе, што кармеліты, згасіўшы рынак (у сваёй частцы), насялілі яго тэрыторыю мяшчанамі. Аднак у канцы таго ж стагоддзя рынак у кармелітаў ізноў існаваў, аб чым з выразным незадавальненнем узгадвае глыбоцкі плябан, пішучы, што конкурс (то бок наведванне) парафіяльнага касцёла бывае малым, з прычыны блізкага касцёла кармелітаў босых, ад касцёла каторых і рынку ўезд і агляд вялікай мураванай аўстэрыяй праз кармелітаў заслонены.

Пра гэтую аўстэрыю, якая існуе да гэтага часу, належыць сказаць пару словаў. Гэта была ўстанова ў пэўнай ступені ўніверсальная, будучы карчмой, заезным домам ці гатэлем, і нават свайго роду клубам і забаўляльнай установай, у якой канцэнтравалася таварыскае жыццё - тут затрымліваліся прыязджаючыя ў нядзелю і на ўрачыстыя святы арыстакраты, напаўнялі яе ў дні кірмашоў мяшчане і падданыя, тут адбываліся вяселлі і танцы, часам занадта шчодра гарэлка лілася, што нярэдка канстатуюць дакументы.

Вернемся да далейшага аповеду

Крыніцы з так званых часоў саксонскіх нічога нам не даюць для вывучэння мінулага Глыбокага. Праўда, ёсць шмат разнастайных справаў, якія датычацца кляштару кармелітаў - гэтага асяродку, вакол якога канцэнтравалася жыццё цэлага горада - але змяшчаюць яны выключна пагадненні, звязаныя з адміністраваннем і павелічэннем іх вялізных зямельных уладанняў. Толькі ў 1768 годзе, калі барская канфедэрацыя намагалася выцягнуць Рэч Паспалітую з бяздоння, у якое пагрузілі яе два папярэднія пакаленні, ¬- даходзіць паведамленне, што ў месяцы кастрычніку нейкі расійскі атрад у пагоні за канфедэратамі рушыў з Полацка і праз Псую, Празарокі, Глыбокае выправіўся пад Нясвіж.

Усё тое, што мы вышэй распавялі, звязанае з горадам, не дае бліжэйшага ўяўлення аб колькасным стане, нацыянальным ці рэлігійным складзе яго насельнікаў, карацей кажучы, статыстычнай карціны, таму што дагэтуль мы не натрапілі ні на адзін інвентар ці люстрацыю горада. Гэты прагал нейкім чынам запаўняе Тарыф падымнага падатку, складзены ў 1775 годзе.


2.6 Глыбокае ў люстрацыях канца ХVІІІ стагоддзя


Як ужо ведаем, частка горада належала да Полацкага ваяводства, частка ж да Ашмянскага павета, як кармеліцкая і радзівілаўская часткі. На шчасце, да нас дайшлі абодва тарыфы, ашмянскі і полацкі, вельмі нешматслоўныя, але дастатковыя для таго, каб зрабіць цалкам канкрэтныя высновы.

Мястэчка.., якое належыць да вялебных ксяндзоў кармелітаў, у якім дамоў зямельных - 43, дамоў пляцовых - 50, больш за дзясятак (kilkana?ce) бедных халупаў без надзелаў. Апрача таго, падаецца плябанія ritus latini, пры якой зафундаваныя парафіяльныя школы.

Горад Глыбокае Немагдэбургскі, Князя Караля Радзівіла, Віленскага ваяводы… дымоў - 123, там жа жыхароў без зямлі - 76, …айцец Святар Глыбоцкі - 1.

Такім чынам, разам колькасць дымоў у абедзвюх частках складала для кармеліцкай часткі каля - 110, для радзівілаўскай жа - 200, разам - 310. Якая колькасць жыхароў тут пражывала?

Папярэдне праведзеныя на тэрыторыі Браслаўскага і Дзісненскага паветаў падлікі дазваляюць нам устанавіць сярэднюю колькасць насельнікаў дыму ў ХVІІІ стагоддзі (праўда, дыму вясковага, а не гарадскога), у колькасці 7 душ. Тут таксама будзем ужываць тую самую лічбу, што дае нам 310 х 7 = 2.170. Варта таксама улічыць, што, напрыклад, адзін кляштарны дым канцэнтраваў у сабе значна больш, чым 7 жыхароў: ксёндз Ю. Курчэўскі падае склад грамады айцоў босых - 38 братоў і 15 навіцыянтаў (паводле Сапунова, нават да 80). Паводле гэтага выраўняем нашу лічбу да 2.200 чалавек.

Гэта асобы хрысціянскія, бо габрэйскіх у падымныя спісы не ўключалі. Аднак існуюць так званыя пагалоўныя габрэйскія спісы. Калі размова ідзе аб кармеліцкай частцы, то габрэі, без сумневу, там не жылі. У той самы час у радзівілаўскай частцы пагалоўны спіс 1766 года паказвае 755 душ. Неахвотна верым той лічбе, ведаючы тэндэнцыю габрэяў да хавання праўдзівай лічбы. Можна было б у гэтым выпадку не ствараць падставаў для недаверу, калі б у Глыбокім значна пазней не адбываліся такія наглядна даказаныя тэндэнцыі. Так, у 1835 годзе шэф жандармаў Бенкендорф атрымаў данос, што пры апошняй рэвізіі ўтоена ў Глыбокім 100 габрэяў мужчынскага полу. Калі выслаў для праверкі ўрадніка, той выкрыў замест 491 мужчынскіх душ - 949, ці на 100% больш.

Пакідаем, аднак, нашу лічбу 755 габрэяў, атрымоўваем цалкам насельніцтва Глыбокага 2200 + 755 = 2955 душ. Відавочна, не бяром пад увагу выпадковага элементу, якім было войска, якое магло хутка павялічваць насельніцтва горада на больш чым 1000 асобаў (аб гэтым ніжэй).

Яшчэ адзін, на 15 гадоў пазнейшы за нашы два падымныя тарыфы, дакумент - Колькасць гарадскіх дымоў за 1790 год - дае нам далейшыя статыстычныя звесткі, якія датычацца Глыбокага айцоў-кармелітаў. Дакумент падае наступную колькасць дымоў:

Дворны - 1

Кляштарны - 1

Каталіцкай плябаніі - 1

Дамоў заезных - 1

Дваркоў прыватных - 2

Хрысціянскіх зямельных - 77

Хрысціянскіх агароднікаў - 46

Хрысціянскіх халупнікаў - 9

Габрэйскіх прыватных і халупнікаў - 0

Усяго: 138.

Гэта складала на 28 дымоў (196 чалавек) больш у параўнанні з Тарыфам 1775 года. Розніца гэта магла скласціся як з-за недакладнасці люстрацыі 1755 года, так і з-за натуральнага прыросту насельніцтва. Насельніцтва Глыбокага ў апошнія гады ХVІІІ стагоддзя відавочна перавысіла 3000 асобаў. Належыць падкрэсліць, што такая колькасць насельніцтва горада для тых часоў была выключэннем: на тэрыторыях цяперашніх Браслаўскага і Дзісненскага паветаў большай колькасцю насельніцтва вылучалася толькі Друя - 3400 жыхароў, астатнія ж гарады і мястэчкі (за выключэннем Дзісны) заставаліся далёка ззаду.

Тасама бачна, што колькасць жыхароў у кармеліцкай частцы была амаль у два разы меншай, чым у радзівілаўскай; апошняя была перадусім часткай гандлёвай, габрэйскай, густа заселенай, у той жа час кармеліцкая частка, дзе габрэяў не прымалі, мела рысы не столькі горада, колькі асяродка рэлігійнага жыцця, а таксама адміністрацыі вялікіх зямельных уладанняў - была кляштарам і дваром par excellence. Цікава, што ў ХVІІІ стагоддзі менавіта так і разумеліся адносіны абедзвюх частак: адзін з дзяржаўных дакументаў за 1765 год адкрыта гаворыць пра горад Глыбокае, прадмесце якога да Полацка (г.зн. належыць да Полацкага ваяводства), а горад сам у Ашмянскім рачулкай Беразінкай (памылка - павінна быць Бярэзвіца) адмежаваны. Таксама і ва ўзгаданым вышэй падымным Тарыфе за 1775 год ужываецца для Глыбокага Радзівілаў тэрмін горад, а для кармеліцкага толькі мястэчка.

Што яшчэ можна зразумець з вышэйпрыведзеных люстрацый?

У абедзвюх частках горада налічвалася каля 170 зямельных дымоў (абрабляючых ворную зямлю), каля 120 без зямлі (пляцовых, агародных), а таксама больш за дзясятак халупных, убогіх, не маючых маёмасці; а таксама тры духоўныя абекты (кляштар, каталіцкая і ўніяцкая плябаніі), два прыватныя дваркі (шляхецкія) і адзін дом заезны. Апрача таго, згодна з тагачасным звычаем, тут мусіла быць значная колькасць корчмаў, якія ўтрымлівалі габрэі. Тая класіфікацыя дазволіла нам падзяліць усё насельніцтва на пэўныя эканамічныя ступені. 170 зямельных дымоў выключна належалі хрысціянам-земляробам, якія мелі палову ці чвэрць валокі гарадской зямлі, плацячы за яе ўласнікам чыншы, а таксама выконваючы нязначныя па памеры працоўныя павіннасці. 120 агародных утваралі глыбоцкі паў-пралетарыят, хрысціянаў і габрэяў, якія мелі толькі па пары моргаў і прэнтаў пры сваіх дамах і зараблялі ці работай пры двары, ці дробным гандлем і рамяством. Нарэшце, халупнікі, кутнікі - якія не маюць маёмасці - гэта былі людзі, няўпэўненыя ў заўтрашнім дні, а таксама галота. Некалькі габрэйскіх семяў складалі глыбоцкую алігархію, рэшта іх адзінаверцаў займалася дробным гандлем, рамёствамі, арэндай фальваркаў ці корчмаў. З невялікімі выключэннямі так было паўсюль у прыватных мястэчках Вялікага Княства Літоўскага.

Што да тапаграфіі горада: яго плану, назваў вуліц, таксама прызначанай ворнай глебы - то падобных звестак не ўдалося знайсці.

Школа

Згадвае таксама наш тарыф з 1775 года аб зафундаваных пры каталіцкай плябаніі парафіяльных школах.

Досыць цікавую згадку прысвячае глыбоцкай вучэльні інвентар касцёла 1782 года: Школа збудаваная не паводле загаду, але паводле магчымасці плябана. Ізба белая… у тры вакны… Дырэктар - арганіст Юзаф Аўгусціновіч, адукаваны ў дыяцэзіяльных школах, добрай рэпутацыі, характар нядрэнны (г.зн. паважаны і нядрэнны почырк, каліграфія). Акрамя акцыдэнсу (г.зн. выпадковых паступленняў), атрымлівае заробак наяўнымі грашыма: 10 бітых талераў (80 злотых) штогод ад плябана і харчуецца на сродкі плябана. Парафіяне на гэта сродкі не ўносяць. Школы пачынаюцца ад св. Міхала, заканчваюцца перад св. Аўгустам. Дзяцей ad praesens (на гэты момант) шляхецкіх - 3, гарадскіх - 8, вясковых - 2. [Тыя], якіх раней вучылі чытаць, зараз вучаць па вёсках іншых [дзяцей]. Вучацца чытаць, пісаць і пачатковыя лічбы, а павучыўшыся ў парафіяльнай школе, некаторыя адпраўляюцца ў большыя школы базыльянаў беразвецкіх, што ў паўмілі ад Глыбокага. Яшчэ некалькі падрабязнасцяў аб гэтай школцы падае акт праверкі, які знаходзіцца ў музеі Чартарыйскіх у Кракаве. Напрыклад, у 1789 годзе той самы ксёндз Федаровіч утрымліваў за ўласны кошт 20 вучняў, якіх экзаменавалі з катэхізму - досыць добра адказвалі, - адны вучыліся чытаць, другія паказвалі сваё пісанне і апавядалі пачатковыя лічбы. Уласна кажучы, гэта была не такая парафіяльная школка, існаванне якой мусіла забяспечваць пастаянная фундацыя і якіх мноства паўстала пасля ўказання біскупа Масальскага. Гэта падкрэсліваюць пазнейшыя інвентары касцёла, напрыклад, за 1817 год: парафіяльнай школы няма, таму што фундацыі на яе няма, але на пачатковую навуку, хто б яе хацеў мець, ёсць арганіст, абавязаны ад ксяндза плябана. Такім чынам, глыбачане атрымлівалі пачатковую адукацыю, дзякуючы высакародным намерам сваіх пробашчаў; самі парафіяне да таго матэрыяльна не спрычыняліся.

Пераходзім да апошніх гадоў перад трагедыяй двух апошніх падзелаў. У 1791 годзе Глыбокае гасціць у сябе ўсю Першую Брыгаду нацыянальнай кавалерыі пад камандаваннем Сулістроўскага. Адпаведны вайсковы рапарт (ад 15 ліпеня) пералічвае: афіцэраў штабу і лінейных 62, намеснікаў і таварыства 280, унтэрафіцэраў, шараговых 761, трубачоў і бубначоў 12. Усяго 1115 чалавек і 783 коні.

Таргавіца

Але ж ледзь толькі Вялікі Сейм здолеў закончыць свае паседжанні, як у край ударыла Таргавіца: расійскія войскі ў траўні 1792 года пераходзяць Дзвіну, відавочна, таксама займаюць і Глыбокае, праз якое адтуль пачыналі перакочваць без канца ўсялякія расійскія фармаванні. У кастрычніку тут знаходзіцца інгерманландскі полк карабінераў, якіх мясцовыя таргавічане паслужліва патрабавалі прыняць, раскватараваць і адрамантаваць для іх за ўласны кошт стайні; камандаванню ж, з-за халоднай пары, дазволена даўнім звычаем браць па аднаму палену з кожнага воза дроў, прывезеных на кірмаш. У Глыбокім прыяцельскія войскі размясціліся на чужой уласнасці як у сябе дома, распачалася паняверка краёвых войскаў: 22 кастрычніка рапартуе маёр першага палка Авангарда войск Вялікага Княства Літоўскага Басоўскі, што паводле распараджэння, адправіўся ў Глыбокае на зімовае размяшчэнне і што ўжо знаходзіўся з палком у мілі ад горада, аднак не меў магчымасці выканаць распараджэнне па прычыне, што там размясціўся карабінерскі полк графа Талстога, таму польскае войска размясцілася ў бліжэйшых вёсках, у якіх, па-першае, з-за таго, што пастаянна выбіраецца фураж расійскімі вайскоўцамі, па-другое, з-за вялікіх коштаў ёсць цяжкасці з харчаваннем, як і людзей, так і коней. У красавіку наступнага 1793 года інгерманландцаў замяніў мурамскі полк лёгкай кавалерыі: рапартаваў Касакоўскаму генерал-маёр артылерыі Кронеман, што той полк у Глыбокім затрымаў паручніка польскага войска Кушалеўскага і адабраў у яго значную суму казённых грошай. Відавочна, гэта быў акт беззаконня з боку акупацыйных войскаў, таму што Глыбокае законна ўвайшло ў склад Расійскай імперыі толькі паводле дамовы ад 22 ліпеня 1793 года.

Паўстанне Касцюшкі

Праз некалькі месяцаў (24 сакавіка 1794 года) вырушыў з Кракава Касцюшка і знайшоў удзячны водгук на другім канцы Рэчы Паспалітай, над Дзвіной.

красавіка 1794 года маёр граф Бенігсен атрымоўвае загад неадкладна выслаць войскі ў колькасці аднаго эскадрона кавалерыі і 120 - 130 стралкоў, якія павінны былі як можна найхутчэй прыбыць у Глыбокае для супакаення тамтэйшых жыхароў. Назаўтра Тутолмін рапартуе Рапніну, што тое войска выслалі ў Глыбокае для падтрымання хісткага спакою ў тым краі, …бо хоць дагэтуль яшчэ нідзе, дзякуй Богу, няма яўнага і адкрытага паўстання (неустройства), але ўсялякія настроі для гэтага гатовыя. Іншы генерал (Лукашэвіч) у той жа дзень запэўнівае Рапніна, што побыт войскаў надасць іншы накірунак думкам жыхароў нованабытых губерній і прадухіліць пазнейшыя магчымыя іх апраўданні, што былі вымушаны пачаць паўстанне, паколькі расійскія войскі іх не абаранялi. З-за такой апекі Глыбокае не зрушылася. Адтуль выступіў 9 траўня на задушэнне паўстання ў Браслаўскім павеце маёр Стафеопула, разбіў браслаўчан і спаліў Браслаў. У канцы мая ў Глыбокім часова размяшчаюцца тры эскадроны пскоўскага палка драгунаў.

Калона на могільніку

У гэтым месцы лічым неабходным звярнуць увагу на адзін з нешматлікіх глыбоцкіх помнікаў даўніны. Гэта магутная, моцна панішчаная старая калона, якая знаходзіцца на каталіцкіх могілках і завецца цяпер напалеонаўскай.

Яе паходжанне вельмі загадкавае. Апошнім часам пан Б. Халіцкі пісаў у Ziemi пра лявонпальскую калону (у Лявонпальскай гміне Браслаўскага павета), сцвярджаючы, што яна была ўзведзена ў 1812 годзе, у час паходу Напалеона на Маскву, а таксама дадаючы, што такіх калон існавала на шляху Вялікай Арміі значна больш. Адна з іх стаіць дагэтуль на могілках у Глыбокім, другая захавалася ў Казьянскіх лясах.

Пра казьянскую калону я нічога не чуў, здымак жа лявонпальскай падаў у Гісторыі Браслаўскага павету.

Нашыя калоны зробленыя з чырвонай цэглы з рэшткамі тынку ў верхніх ярусах, амаль аднолькавай вышыні (каля 9 метраў), на асновах у форме магутных чатырохвугольнікаў з аднолькавымі ў іх заглыбленнямі, якія, безумоўна, служылі для надпісаў. Апроч таго, лявонпальская калона больш зграбная, я б сказаў, стылёвая, асабліва ў верхняй частцы, якая паступова звужаецца, і зяўляецца як бы ўзорам, паводле якога вучань муляра ў Глыбокім выканаў сваю, але не здолеў дасягнуць такой стройнасці, зрабіўшы яе вельмі прысадзістай. Зрэшты, мусіў пазбегнуць звужэння, увёўшы новы матыў - чатыры глыбокія нішы ў верхняй частцы калоны.

Гісторыя лявонпальскай калоны наступная: 22 жніўня 1791 года, піша Ян-Нікадзім Лапацінскі, тагачасны ўладар Лявонпаля: …задумаў увекавечыць тут, на мяжы Рэчы Паспалітай, перад тварам грознага нашага ворага, вялікую справу Канстытуцыі 3 Мая, у якой і мой унёсак, хаця сціплы. З гэтай мэтай загадаў вымураваць высокі слуп паводле майго апісання на адкрытым месцы, амаль над самай Дзвіной, каб быў здалёку бачны нашым нешчаслівым братам за кардонам (правабярэжная Дзвіна з 1772 года належала Расіі) і ўмацоўваў іх сэрцы надзеяй. У дзень 18 гэтага месяца адбылося асвячэнне таго помніка. Асвяціў яго Ксёндз Біскуп у асістэнцыі ксяндза каноніка і шматлікага як свецкага, так і манаскага духавенства. Былі таксама прысутныя (тут пералічваецца шэраг прозвішчаў)… Яснавяльможны біскуп прыгожа прамовіў, чым у многіх выклікаў слёзы, асабліва калі, павярнуўшыся на поўнач, узгадваў адарваны ад Рэчы Паспалітай край і нашых братоў у няволі… На слупе змесцілася шыльда з адпаведным надпісам….

Дзякуючы гэтаму дакументу, у праўдзівасці якога нельга сумнявацца, відавочна адпадае версія паходжання лявонпальскай калоны з 1812 года, што адначасова падрывае напалеонаўскасць глыбоцкай. Зрэшты, звязванне нашых калонаў з паходам Напалеона ўвогуле не падаецца нам праўдападобным, бо ні акупанты, ні польскае грамадства не маглі яшчэ мець за мэту ўзводзіць такія помнікі ў самым 1812 годзе, і проста не было на гэта часу. Бо кампанія развівалася ўжо напрыканцы лета, і то ў атмасферы агульнага расслаблення і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні; у лістападзе ж было ўсё скончана. Гэтыя калоны таксама не справа расіян, якія сапраўды пасля падзення Напалеона густа засеялі сваю імперыю такога роду помнікамі, але ў цалкам адметным, отечественно-непрыгожым стылі, які не мае нічога супольнага з нашымі калонамі. Мы маглі б яшчэ прадставіць не адзін доказ.

Адным словам, гэта помнік свецкі, напамінак аб нейкай падзеі канца ХVІІІ стагоддзя.

А таму мы ўжо вельмі недалёка ад сцверджання, што глыбоцкая калона паўстала з такіх самых матываў, як і лявонпальская - сэрцы грамадзянаў не толькі ў Лявонпалі, але таксама ў Глыбокім, Казьянах, Лужках, Дзярэчыне маглі біцца згодным рытмам і разам ствараць моцныя помнікі ўдзячнасці за трывалы і неўміручы помнік духу, якім была і ёсць ухвала Чатырохгадовага Сейму.

Але незалежна ад таго, ці атрымаецца калі-небудзь спраўдзіць гэтую версію праз крыніцы, калона зяўляецца каштоўнай сама па сабе, як адзіны ў Глыбокім некрануты варожымі і нядбайнымі рукамі, хаця абшарпаны вятрамі і бурамі, помнік - які ёсць сімвалам, што злучае ХVІІІ з ХХ стагоддзем, заняпад з адраджэннем, нарэшце, ёсць чымсьці арганічна зрослым з Глыбокім, яго Пізанскай вежай, што стаіць на адзінокім пагорку.


Ксяндзы кармеліты як асветнікі


Заслужаныя ў іншых адносінах, кармеліты ў Рэчы Паспалітай мала імкнуліся да народнай адукацыі - польская асвета канцэнтравалася ў блізкім Беразвеччы і крыху далейшых Лужках, знаходзячыся ў руках базыльянаў і піяраў. Але з моманту, калі ў 1795 годзе адбыўся апошні падзел, глыбоцкія кармеліты з вялікай энергіяй кінуліся на ратунак польскасці ў найбольш эфектыўнай і адзіна магчымай форме - асвеце. Ужо 1 ліпеня 1796 года правінцыял кармелітаў, ксёндз Карнэліюш Мірскі, засведчыў, што глыбоцкі кляштар кармелітаў штогод будзе плаціць 10 000 польскіх злотых на ўтрыманне пры беразвецкай школе дзесяці вучняў. Праз сем гадоў, у 1803 годзе, візітатар з Віленскага Універсітэта ксёндз Ксаверый-Міхал Богуш у справаздачы аб сваім падарожжы піша: Праездам з Лужак заехаў у кляштар кармелітаў босых, каб ім падзякаваць за ўчыненую фундацыю на бедную шляхту з дастатковым забеспячэннем пансіёна, адзення, харчавання, дырэктара, аптэкі і доктара. Тыя дзеці …у Беразвеччы размешчаныя… На пахвалу тых жа кармелітаў і тое дадаць павінен, што сваім коштам адукуюць па сваіх вёсках сялянскіх сірот абодвух палоў у колькасці 84 (!); у тых жа самых фальварках беднай шляхты навучаецца 4. У самім кляштары ўтрымліваецца 12 сірот, якія вучацца чытаць, пісаць, арыфметыцы, атрымліваюць пачатковыя ўрокі музыкі. Візітатар просіць, каб Універсітэт афіцыйна выказаў падзяку кармелітам. Красамоўства факту пра сотню (84+4+12) дзяцей, адукаваных кармелітамі, поўнасцю зразумее толькі той, хто ў шэрагу штогоднікаў з актамі Віленскай навуковай акругі першай чвэрці ХІХ стагоддзя праглядаў дадзеныя, якія датычацца парафіяльных школак: знойдзе ў іх звесткі пра мізэрны, калі не сказаць бядотны, колькасны і якасны стан школак, быццам з ласкі дзеючых, адкрытых 3-4 месяцы на год, пра слабую наведвальнасць, а таксама пра шпітальных дзядоў і іншых малапісьменных настаўнікаў (зазначым, што гаворка ідзе пра пачатак ХІХ стагоддзя). Дзякуючы такому стану рэчаў тым мацней мусіў выступіць ксёндз Богуш з прапановай да Універсітэту аб адмысловай падзяцы для глыбоцкіх кармелітаў за іх асветніцкую дзейнасць, такую важную ва ўмовах страты незалежнасці.

1812 год

Другім момантам была гэтая вясна, гэтая mara senna, аб якой марыў Паэт, народжаны ў няволі, закаваны ад нараджэння. Праз Глыбокае праходзілі галоўныя сілы арміі Напалеона, і сам імператар прыбыў сюды раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў на некалькі дзён, чакаючы прыбыцця цяжкай артылерыі.

У першы дзень побыту Напалеон выдае загад разаслаць усім карпусам Адозвы Генеральнай канфедэрацыі да палякаў, прызначаныя для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе. З Глыбокага таксама выходзіць з яго подпісам днём 20 ліпеня 1812 года загад, які вострымі словамі граміў марадзёраў і рабаўніцтвы, якія ўсё больш пашыраліся, прызначаючы вайсковыя суды для ажыццяўлення неадкладнай справядлівасці. Таксама згодна з распараджэннем Напалеона ў Глыбокім фармуецца харчовы склад; знаходзім загад аб напаўненні склада розным правіянтам, падпісаны маршалкам Алойзам Буйніцкім. Буйніцкі праз дваццаць гадоў, ужо стары, прыняў удзел у лістападаўскім паўстанні і, зняволены Мураўёвым, памёр у дынабургскай крэпасці.

Акупацыя напалеонаўскімі войскамі нічога, апрача знішчэння, Глыбокаму не прынесла: узгадвае інвентар парафіяльнага касцёла (1817 год), што Касцёл падчас Рэвалюцыі 1812 года быў часткова пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання непрыяцелем сваіх складоў; таксама былі забраныя касцельныя рэчы.

1831 год

Трывожныя дні перажывала Глыбокае ў час паўстання 1831 года, якое ў ваколіцах Лужкоў, Дзісны і Глыбокага прыняло вельмі значныя памеры, канцэнтруючы ўсе адступаючыя пад націскам Расіі паўстанчыя сілы з Дзісненскага, Браслаўскага, Ашмянскага, Свянцянскага і Вілейскага паветаў. Функцыю каменданта паўстанцаў у Глыбокім выконваў Ігнацый Корсак.

траўня сюды прыбывае выгнаны з Вілейкі і пераследаваны генералам Сафянавым кіраўнік вілейскіх паўстанцаў Радзішэўскі. Пасля двухдзённых сутычак і крывавай бітвы пад Глыбокім 15 траўня на світанку Радзішэўскі быў вымушаны пакінуць горад і адысці на Лужкі. Потым хутка ўсе паўстанцкія сілы перакочваюць на захад, а частка на Лепельшчыну, Глыбокае ж займае генерал Сафянаў. Неўзабаве прыходзяць сюды пераможцы: генералы Каблукоў і граф Гудовіч, з імі ж, тагачасны магілёўскі віцэ-губернатар, будучы кат Літвы Мураўёў, якога накіравалі ў Глыбокае для правядзення следства. Муры кляштару кармелітаў мелі сумны гонар доўгі час гасціць Мураўёва. На следства сцягнулі амаль усё навакольнае насельніцтва, і кляштар неаднойчы быў сведкам мураўёўскіх следчых метадаў катавання. Ужыванне тых метадаў, праўда, спрабавалі абвяргаць яго мемуарысты і апалагеты, але гэта дастаткова выкрылі следчыя акты.

Сам горад прынёс шчодрую ахвяру. Быў вымушаны эміграваць залічаны да першай катэгорыі злачынцаў арандатар радзівілаўскай часткі глыбоцкіх уладанняў Валенты Брахоцкі, ветэран 1812 года, які быў абраны ў Лужках на пасаду галоўнакамандуючага браслаўска-дзісненскага паўстання.

Асабліва актыўны ўдзел у паўстанні прынялі глыбоцкія кармеліты. Пайшлі ў ссылку як злачынцы другой катэгорыі ксяндзы Анзэльм Гурскі, Патрыцый Корсак, Ігнацый Руткоўскі і Нарцыз Валынскі; засталіся на месцы і падлеглі кары 62-гадовы прыёр ксёндз Уладыслаў Казакевіч, пробашч парафіяльнага касцёла ксёндз Рамуальд Глінскі, а таксама малады і энергічны святар глыбоцкай уніяцкай царквы Аляксандр Скабалановіч.

Таксама абазначыў свой удзел у паўстанні папярэднік прыёра ксяндза Казакевіча, ксёндз Гінтаўт. Іх абодвух адхілілі і прызначылі лаяльнага і бездапаможнага ксяндза Брыдыцкага, за якога фактычна кіраваў ксёндз Панкрацый Крушынскі, вельмі нецікавая фігура, старанны даносчык на паўстанцаў і не менш руплівы паплечнік Сямашкі, які навяртаў у 1842 годзе разам з паліцыяй і жандарамі сялян у праваслаўе.

Ліквідацыя маёмасці і кляштара кармелітаў

Але пакорнасць Крушынскага не дапамагла, бо ў тым самым 1842 годзе вялізная кармеліцкая маёмасць (Глыбокае, Ластавічы, Перадолы, Запалоўе, Амбросевічы, Каралевічы, Воранава, Свіла, Вольберавічы, Янкі, Крукі), насельніцтва якіх складала 3174 мужчынскія душы, была забраная ў казну з прызначэннем адміністратараў, пакінулі кляштару ўсяго 203 дзесяціны. Сам кляштар гэтым разам яшчэ ўцалеў.

Але наступіла апошняе перад Вялікай Вайной змаганне - 1863 год.

З прычыны ўжо ўкаранелай у кляштарных мурах традыцыі, а таксама, можа, часткова з-за самазахаваўчага інстынкту кляштар не мог заставацца абыякавым да драмы польскага народу. Пра тое піша ў 1878 годзе першы благачынны паслякармеліцкай царквы: 1863 год ізноў прызваў на сцэну дзеянняў глыбоцкіх ксяндзоў-кармелітаў, якія, забыўшыся пра прысягу, заклікалі да бунту, дапамагалі сродкамі, абуджалі фанатызм, прамаўлялі з амбону казанні з падбухторваннем, хавалі злачынцаў. Пасля падаўлення паўстання і выкрыцця следствам віны ксяндзоў касцёл і кляштар неадкладна былі зачынены і аддадзены праваслаўнаму духавенству.

Я не вывучаў адпаведных актаў, таму не ведаю, колькі ў гэтым праўды, а колькі прыдумак, якімі хацелі апраўдаць знішчэнне непажаданага для расійскасці і праваслаўя вечна дзеючага вулкана. Але дастаткова таго, што ў 1865 годзе кляштар быў скасаваны, а ў 1878 годзе, як ужо казалі, урачыста асвечаны на царкву.

Суконная фабрыка, шматлікія майстэрні, аптэка, шпіталь, прыгожыя будынкі заняпалі; канвікт ліквідавалі, бібліятэку з 3000 тамоў, калекцыю гравюр і геаграфічных картаў, а таксама фізічны кабінет перадалі віленскаму музею. Аднак большасць калекцый была раскрадзеная.


.7 З архітэктурнай спадчыны


На Глыбоччыне, як і па ўсёй Беларусі, захавалася шмат помнікаў архітэктуры, якія яскрава сведчаць аб майстэрстве інжынернай думкі і натхнёнай працы тагачасных дойлідаў.

Помнікі культавай архітэктуры, якія складаюць аснову гэтай спадчыны, адлюстроўваюць складанае рэлігійнае жыццё на гэтай зямлі, няпростыя адносіны праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму. Так, на ўскраіне Глыбокага некалі стаяла прыдарожная 4-калонная капліца са скульптурай Распяцце, нібыта збудаваная як помнік жорсткага пабоішча паміж беразвецкімі базыльянамі і глыбоцкімі кармелітамі. Архітэктурны летапіс краю трэба было б пачаць з першых культавых манументаў праваслаўя. Але, на жаль, пабудаваныя звычайна з дрэва, яны не дайшлі да нашага часу. Існуе паданне, што да заключэння Брэсйкай уніі 1596 г. ў Беразвеччы знаходзілася старажытна-праваслаўная пустынь. Існаванне ў Беразвеччы Свята-Ануфрыеўскага брацтва з даўніх часоў і да 1831 г. нейкім чынам пацвярджае гэта паданне. Вядома, што ў в. Галубічы ў 1662 г. была праваслаўная царква. У першай палавіне 16 стагоддзя ўладальнік маёнтка Беразвечча Дзмітрый Корсак быў фундатарам царквы-пахавальні Святога Міхаіла (у 1763 г. пераведзена ў Глыбокае, дзе згарэла ад пажару ў 1881 г.).

У 1596 г. была заключана Брэсцкая ўнія - пагадненне аб абяднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Стварэнне уніяцкай царквы выклікала да жыцця новы тып храма - каталіцкага па абрысе і праваслаўнага па рэлігійнай сутнасці і абраднасці. Місію распаўсюджання уніяцтва ўзяў на сябе ордэн базыльян. Яго буйнейшым прыстанкам на Глыбоччыне было мястэчка Беразвечча. Ім, як і ўсёй паўночна-ўсходняй часткай былога Дзісенскага павета, валодаў багаты і магутны род Корсакаў. Іосіф Львовіч Корсак, намеснік і ваявода мсціслаўскі, прэфек дзісенскі, калі прыняў унію, падараваў Беразвечча ўніятам у 1634 г. Каб матэрыяльна ўзмацніць Беразвецкі кляштар, Іосіф Корсак падараваў яму яшчэ і маёнтак Вярбілава ў Полацкім ваяводстве і 915 дзесяцін лясной дачы Адамаўка ў Барысаўскім павете. Свае імкненні да стварэння кляштара І. Корсак тлумачыў маральнымі меркаваннямі і тым, што ў тутэйшым краі з-за нядбанасці святароў малыя дзеці часта застаюцца без хрышчэння, просты народ жыве бясшлюбна і скасоўвае свае шлюбы па сваім самавольстве, пазбаўлены ўсялякага настаўлення, не ведае малітваў і вядзе жыццё сваё ў розных памылках. У 1643 г. корсак памёр і ў тым жа годзе ў Беразвеччы быў заснаваны мужчынскі кляштар каталіцкага ордэна базыльян з праваслаўным абрадам паводле статута багаслова Васіля Вялікага. Значныя матэрыяльныя сродкі, вялікія зямельныя ўладанні давалі магчымасць для пашырэння кляштарнага будаўніцтва. Спачатку кляштар быў драўляны, у 1756-1763 гг. базыльяне пабудавалі мураваны буйнамаштабны архітэктурны кляпггарны комплекс, які быў спустошаны пажарам 1820 г., але ў 1830 г. адноўлены на сроді Свята-Ануфрыеўскага брацтва. У 1834 г. міністр унутраных спраў Блудаў прапанаваў грэка-уніяцкай калегіі закрыць свецкае вучылішча пры Беразвецкім кляштары з польскай мовай навучання і адкрыць павятовае духоўнае вучылішча з рускай мовай навучання з тым, каб кляштар замест платы за 20 стыпендыятаў у Віленскім універсітэце браў на ўтрыманне да сябе 20 выхаванцаў з бедных сямей духавенства. Зноў адкрытае вучылішча перайшло ў парафію Літоўскай духоўнай семінарыі, але праіснавала нядоўга. Настаяцелем кляштара быў прызначаны архімандрыт Франкоўскі. Пасля ліквідацыі уніі Полацкім саборам у 1839 г. Беразвецкі кляштар стаў праваслаўным. Урад паступова стаў адбіраць у кляштара яго зямельныя ўладанні, у выніку ў 1847 г. тут засталося толькі 16 маёнткаў.

У 1874 г. кляштар быў зачынены з-за адсутнасці манахаў, а былы касцёл прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода. Буйны архітэктурны комплекс паступова стаў разбурацца, быў зруінаваны вялікі будынак дваранскага вучылішча. Па хадайніцтву епархіяльнага начальства свяшчэнны Сінод выдзеліў у 1873 г. 10 тысяч рублеў на рамонтныя работы, але па смеце епархіяльнага архітэктара для аднаўлення кляштатара гэтай сумы было недастаткова. Летам 1900 г. ў Беразвечча прыбыў літоўскі і віленскі архіепіскап Ювеналій. Калі ён агледзеў царкву і корпус былога мужчынскага кляштара, вырашыў адкрыць тут жаночы кляштар - ачаг праваслаўя і рускай народнасці і пры ім жаночую настаўніцкую школу, пераважна ддя сялянскіх дзяўчат. Яго хадайніцтва перад Сінодам быдо задаволена, і ў студені 1901 г. кляштар быў адкрыты. Быў зроблены рамонт будынкаў, упарадкавана кляштарная гаспадарка. Да 1910 г. тут было бодьш за 60 манахінь.

пачаткам рэвалюцыі 1905-1907 гг. і выданнем Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., у якім цар абяцаў народу стварыць заканадаўчую Думу і даць шэраг палітычных свабод, Беразвечча стала цэнтрам чарнасоценнага руху ў Дзісенскім павеце. На чале гэтага руху стаў свяшчэннік Беразвецкага кляштара А.С. Вяраксін. Вакол яго згрупоўваліся мясцовыя жыхары, якія пасля перавароту 3 чэрвеня 1907 г. вылучылі Вераксіна кандыдатам у Дзяржаўную Думу. Вераксін быў выбраны членам 3-й Думы і паехаў у Пецярбург. У 1910 г. ў Вільні ў друкарні Русский почин ён выдаў гістарычны нарыс Беразвецкі кляштар.

З пачаткам Першай сусветнай вайны манахі і настаўніцкая школа былі эвакуіраваны. У 1921 г. кляштар быў закрыты польскімі ўладамі.

Велічны касцёл Беразвецкага кляштара быў пабудаваны ў стылі ракако. Праект касцёла прыпісваюць італьянскаму дойліду Франчэска Плячылзі. Узвядзенне будымка па кантракце 1753 г. браў на сябе архітэктар і Дэкаратар з Вільні Ян Табіаш Дадрэйштэйн. Але кантракт абавязваў яго толькі пабудаваць касцёл на ўзор іншага касцёла. І гэтая акалічнасць Дае падставы сцвярджаць, што касцёл мог быЦь пабудаваны па аналогіі з Сафійскім саборам у Полацку ці касцёлам дамініканцаў у в.Забяла-Валынцы Верхнядзвінскага раёна, аўтарам якога быў буйнейшы дойлід I. Глаўбіц. У плане касцёл меў форму лацінскага крыжа, арыентаванага алтаром на поўнач. Дах белакаменнага храма быў пакрыты чырвонай меддзю. Кожнае крыло будынка і апсіду вянчаў фігурны франтон з крыжом. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве вежы, на кожнай з якіх былі ўстаноўлены 8-канцовыя крыжы з усёбачным вокам у цэнтры. Званоў вежы не мелі, але ў адной з іх у апошнім ярусе быў размешчаны гадзіннік-куранты з двухтыднёвым заводам, які адбіваў чвэрць і поўныя гадзіны (зняты ў сярэдзіне 19 стагоддзя). Фасад быў насычана крапаваны пілястрамі.

У 1776 г. злева да храма прыбудавалі капліцу, у якой пазней была размешчана цёплая царква, унутраную прастору храма ўпрыгожвалі насценныя і скляпеністыя фрэскі пурпуровага каларыту, якія былі выкананы невядомым італьянскім мастаком. Тэматыка фрэскавага жывапісу ўключала падзеі з жыцця Дзевы Марыі: Уводзіны ў храм, Благавешчанне, Ушэсце, Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Нябесная царыца перад Царом Славы ў сузор'і. У храме было 7 алтароў: галоўны ў выглядзе адвольна пастаўленай каланады, два бакавыя на скрыжаванні нефа з прэсбітэрыем, два пры слупах і два пры вонкавых сценах трансепта. Алтары, як і фасад будынка, былі багата ўпрыгожаны пілястрамі і калонамі, скульптурамі святых і анёлаў. Дамінантай унутранай прасторы быў галоўны алтар, выка- наны ў вьглядзе паўкруглай слуповай каланады на фоне крапаванай пілястрамі алтарнай перагародкі. Архітктгар А.Карчэўскі ў 1930 г. | апісваў яго так: «Галоўны алтар разарваны, выгнуты і сабраны ў складку, раскрывае ўсё багацце, тэмперамент і складанасць ракайльных форм». Каланада зверху аб'ядноўвалася выгнутым беламармуровым антаблементам з мноствам краповак, высунутых і запалых пло- скасцей. Паміж калонамі былі размешчаны чатыры скульптуры Іаакіма, Анны, Захарыя і Лізаветы, якая трымае ў правай руцэ келіх з двума галубамі. Над дзвюма крайнімі калонамі ўзвышаліся дзве групы пілястраў з анёламі, якія сваімі рукамі быццам падтрымлівалі скляпенне храма. Над цэнтральным алтарным праёмам узвышалася скульптурная алегарычная выява Святога Духа ў выглядзе голуба з анёламі па баках. Над цэнтральным праёмам - царскімі варотамі - быў размешчаны вялікі абраз «Раство Багародзіцы», а над ахвярнікам - «Дзева Багародзіца з дзіцем, Збавіцелем і Хрысціцелем» цудоўнай італьянскай работы (былі забраны з храма ў час яго закрыцця ў 1839 г.). Пасля закрыцця і пераасвячэння храма ў праваслаўны перад старажытным алтаром часова пастаўлены металічны пазалочаны іканастас, фонам для якога была падкладка з чырвонай тафты. У 1907 г. пасля рамонту пад кіраўніцтвам майстра Макарыя Жыхарава быў створаны новы разны драўляны 2-ярусны іканастас. Майстар з Вільні пазалаціў яго. Цудоўны іканастас быў пастаўлены на п'едэстал мураванага алтара і складаў з ім адно цэлае. Калоны і пілястры пасля шпаклёўкі былі начыста пафарбаваны ў белы колер і зліваліся з пазалотай драўлянага іканастаса. Абразы для яго малявала паслушніца Антаніна Ітулевіч. Двухпавярховы корпус-інтэрнат кляштара быў злучаны з храмам асобным крылом, меў галерэйную планіроўку - з аднаго боку суцэльнага калідора рытмічна размяшчаліся келлі манахаў. Доўгі калідор меў тры павароты, пры якіх размяшчаліся келлі ігумнаў кляштара. Да корпуса прылягаў кляштарны сад з шырокай цяністай алеяй. Трэцім па значнасці будынкам была кляштарная школа, у якой навучаліся дзеці сялян-уніятаў. Да 1782 г. яна была пераўтворана ў сярэднюю навучальную ўстанову - 6-класнае вучылішча. Гаспадарчае жыццё кляштара праходзіла ў сумленнай працы манахаў на бровары, заезным двары, на двух млынах, адзін з якіх быў вадзяны, другі прыводзілі ў рух валы. Акрамя мураваных будынкаў на тэрыторыі кляштара было 12 жылых драўляных дамоў. Увесь гэты вялікі і па сучасных паняццях архітэктурны комплекс абкружала глухая сцяна-агароджа даўжынёй з вярсту. Кляштарны комплекс быў размешчаны ў маляўнічай мясцовасці паміж трыма азёрамі- Беразвецкім, Глыбокім, Падлазна, аб'яднанымі між сабой пратокамі. Наведаўшы Беразвечча ў 1812 г., імператар Напалеон выказаў думку: «Калі б гэта месца належала мне, я загадаў бы адкрыць адсюль суднаходныя зносіны з Дзвіной, і такім чынам з гэтага нязначнага цяпер месца стварыу бы адзін з прыгажэйшых і зручных гарадоў у Еўропе». На думку гісторыкаў пачатку 20 стагоддзя, храм у Беразвеччы быў унікальнымархітэктурным помнікам не толькі ў Літве і Беларусі, але і ва ўсёй Расіі. Інжынер-архітэктар Антоній Карчэўскі ацэньваў храм як апафеоз мастацтва ракако 18 стагоддзя. Польскі даследчык Ежы Кавальскі характарызуе касцёл як выдатны твор перыяду ракако еўрапейскага значэня.

Каталіцызм з'явіўся ў Глыбоцкім краі праз 400 гадоў пасля хрышчэня Русі. Імкненне каталіцкай канфесіі да фундаментальнага усталявання ў гэтай мясцовасці абумовіла ўзнікненне буйных кляштарных архітэктурных комплексаў розных каталіцкіх ордэнаў: дамініканцаў, францысканцаў, езуітаў. Каталіцтва прымалі пераважна буйныя землеўладальнікі, якія будавалі ў сваіх уладаннях на ўласныя сродкі кляштары і касцёлы. Кляштар ордэна кармелітаў босых і касцел Успення Багародзіцы ў Глыбокім былі пабудаваны на сродкі аднаго з уладальнікаў мястэчка І. Л. Корсака, які аддаў манахам сваю частку мястэчка. 3 цягам часу карметлітам сталі належаць 15 вялікіх маёнткаў, якія прыносілі 100 тысяч гадавога прыбытку. Кармеліты плацілі Корсакам падатак збожжам і грашыма, а таксама былі абавязаны «карміць» ксяндза і ўтрымліваць плябанію. Манахаў тут было 30 чалавек, клірыкаў - каля 50. Пры кляштары былі пачатковае вучылішча, прытулак на 12 бедных вучняў, бібліятэка на 3 тысячы тамоў, фізічны кабінет і аптэка. У 1812 г. Напалеон размясціў у трох келлях верхняга паверха жылога корпуса кляштара галоўную штаб-кватэру, у якой знаходзіўся 10 дзён. Пра яго знаходжанне ў Глыбокім згадвае Цьер: «Глыбокае - маленькі гарадок, пабудаваны з дрэва, як і ўсе гарады ў гэтай мясцовасці. Галоўным будынкам у ім быў не замак, а вялікі кляштар (кармеліцкі - А. К.). Напалеон спыніўся тут, сюды ж прыбыла яго гвардыя...». Для расследавання спраў інсургентаў 18 мая 1831 г. ў Глыбокае прыёхаў магілёўскі губернатар М. М. Мураўёў, які ператварыў кляштар у следчы ізалятар. Пасня задушэння паўстання захопленыя яго ўдзельнікі былі зняволены ў кармеліцкі кляштар.

Пасля паўстання 1863-64 гг. царскі ўрад закрыў кармеліцкі кляштар, у 1873 г. пераасвяцілі ў праваслаўную царкву Раства Багародзіцы, кляштарныя буцынкі перадалі паліцэйскай управе. Касцельны скарб быў разрабаваны, бібліятэка перададзена ў музей. У час Вялікай Айчьшнай згарэў драўляны купал касцёла, вярхі вежаў. Пасля вайны выкарыстоўваўся пад склад агародніны, маслазавод.

Манументальны помнік архітэктуры рока - кляштар кармелітаў - размешчаны ў гістарычным цэнтры Глыбокага на плошчы 17 Верасня. Пабудаваны ў 1639-54 гг. у стылі ранняга барока. Перабудова кляштара якую ажыццявіў выдатны дойлід I. Глаўбіц у 1735 г., надала барочнаму касцёлу рысы стылю ракако. У той жа час былі пабудаваны брама і трохпавярховы жылы корпус, які прымыкаў да паўночна-заходняга вугла касцёла і замыкаў унутраны двор (збераглася ў перабудаваным выглядзе ўсходняя частка, астатнія разабраны ў 1892 г.). Пры кляштары быў вялікі сад, а крыху ніжэй, - над возерам, выкапаны сажалкі, дзе разводзілі рыбу.

Існуючы храм - чатырохвежавая трохнефавая базіліка з трансептам, прамавугольнай у плане апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі яруснымі вежамі і фігурным ступеньчатым франтонам паміж імі. Ніжні ярус акцэнтаваны багата дэкарыраваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзвярамі і бакавымі нішамі, завершанымі конхамі. Гэты ярус аддзелены ад другога антаблементам, над ім - шырокі крапаваны франтон. У разрыве франтона - акно, дэкарыраванае пластычным парталам, які значна выступае з плоскасці фасада. Другі ярус рэльефна раскрапаваны пілястрамі, бакавыя часткі скругленыя. Трэці ярус - франтон складанага малюнка.

Архітэктурнае вырашэнне інтэр'ера храма захавалася з 17 стагоддзя: нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У 1735 г. інтэр'ер атрымаў новае, адзінае з галоўным фасадам барочна-ракайльнае афармленне. Сцены і слупы нефаў раскрапаваны пілястрамі і шырокімі карнізнымі паясамі, якія багата дэкарыраваны раслінным арнаментам з матывамі стылізаваных лістоў аканта, гарэльефнымі выявамі галовак анёлаў. Скляпенні дэкарыраваны ляпным геаметрым арнаментам, фрэскавымі размалёўкамі (пакрыты пластом тынкоўкі пры пераабсталяванні касцёла ў царкву). Над антаблементам па ўсім перыметры залы праходзіць галерэя з каванай арнаментальнай агароджай. На Галерэі хораў некалі быў рэгістравы арган. Пры кляштары было 40 музыкантаў, якія гралі не толькі на літургіях, але і ў святочныя дні на хорах. 3 твораў іканапісу вялікую каштоўнасць мае абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). Яго сярэбраны з пазалотай абклад - выдатны твор мастацтва ракако.

Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 Верасня. Іосіф Львовіч Корсак - уладальнік палавіны мястэчка, у 1628 г. заснаваў тут пры- ходскі касцёл. На адным з слупоў да 1905 г. быў умураваны партрэт фундатара. Сучасны мураваны храм пабудаваны ў 1764-1782 гг. у стылі сталага барока. У 18 стагоддзі касцёл быў дамінантай гандлёвай плошчы і драўлянай жылой забудовы (у 1775 г. ў Глыбокім было 310 дамоў). У пачатку 20 стагоддзя імператарская археалагічная камісія дала дазвол на перабудову і расшырэнне касцёла, што было зроблена ў 1902-1908 гг. архітэктарам Ю. Заро.

Спачатку касцёл быў аднанефавым аб'ёмам з вялікай паўкруглай апсідай. Галоўны двухвежавы фасад вылучаўся насычанай пластыкай. У час рэканструкцыі прыбудаваны бакавыя нефы, трансепт і сакрысціі, павялічаны на 2 ярусы вежы, якія, як і цэнтральны фігурны франтон, атрымалі выцягнутыя вертыкальныя прапорцыі, фігурны абрыс. Сцены раскрапаваны пілястрамі і карнізнымі паясамі, прарэзаны вялікімі аконнымі праёмамі, трансепт і сакрысціі ўвенчаны фігурнымі франтонамі.

Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы 8 слупамі і перакінутымі праз іх аркадамі, цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымскляпеннем на распалубках, бакавыя - крыжовымі. Сцены крапаваны пілястрамі з ракайльнымі капітэлямі, апяразаны карнізным поясам. Над бабінцам размешчаны хоры з арганам у стылі неаготыкі. Тры драўляныя разныя алтары і амбон выкананы ў 18 стагоддзі ў стылі ракако. Галоўны алтар - магутнае двухяраснае архітэктурнае збудаванне, завершанае скульптурна-ляпным пано Глорыя. Першы ярус алтара - дынамічная калона - пілястравая кампазіцыя, завершаная моцна крапаваным вытанчана прафіляваным антаблементам. Над ім узвышаецца ўвагнуты шчыт з абразам Маці Божая з дзіцём, дунаючымі скульптурамі анёлаў, ракайльнымі вазамі. Каля асновы храма пастаўлены буйныя скульптуры святых. Цікава вырашаны і бакавы алтар Маці Божая з дзіцём - насценная скульптурная кампазіцыя ў стылі неабарока. Першы ярус - фігурная рама са звітых валют, якая абрамляе алтарны абраз; другі - ніша пад балдахінам, у якой выява Хрыста ў арэоле лунаючых анёлаў.

Ордэн францысканцаў пабудаваў у 1766-1791 гг. мураваны касцёл у в. Удзела ў стылі барока. Касцёл - трохнефавая двухвежавая базіліка. Цэнтральны падоўжаны неф завершаны паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Барочнай пластычнасцю і дынамічнасцю вылучаецца галоўны фасад з хвалістымі згібамі плоскасцей, пілястраў, крапаваны арычнымі і квадратнымі нішамі. Пры перабудове касцёла ў 1809 г.фасад пазбаўлены вежаў, у 1837 г. фігурны шчыт быў заменены трохвугольным франтонам, што пазбавіла фасад яго пластычнага і дынамічнага завяршэння, парушыла кампазіцыйную цэласнасць будынка і яго першапачатковую барочную характарыстыку. Бакавыя і тыльны фасад вырашаны больў сціпла - рытмічна расчлянёны фігурнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. У інтэреры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпненнямі на падружных арках і распабулках. Над уваходам размешчаны выгнуты парапет арганнай галерэі. Сцены і міжнефавыя слупы крапаваны карнізнымі паясамі, іанічнымі канеліраванымі пілястрамі. Дэкаратыўная трактоўка інтэрера пры перабудове 1837 г. вытрымана ў стылі класіцызму. У той жа час і ў тым жа стылі перад касцёлам узведзена мураваная чатырохгранная двухярусная брама-званіца.

Да канца 18 стагоддзя пластычны, дынамічны і пышны стыль барока ў культавай архітэктуры саступае местца строгаму і статычнаму класіцызму. Муравы касцёл Ганны ў в. Мосар пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1792 г. Абёмна-прасторавая кампазіцыя храма даведзена да вышэйшай ступені элементарнасці - прамавугольны ў плане абём пад двусхільным дахам. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з невялікай вежачкай і крыжам у завяршэнні. Плоскасць фасада сіметрычна расчлянёна канеліраванымі пілястрамі, квадратнымі плакеткамі, арычнымі нішамі са скульптурамі святых, прарэзана ў цэнтры дзвярным і аконным праёмамі. Роўнядзь астатніх фасадаў касцёла арытмічна расчлянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Інтэрер малітоўнай залы таксама трактаваны ў стылі класіцызму канца 18 стагоддзя. Люстраное скляпеністае перакрыццё ўпрыгожана арнаментальнай размалёўкай. Сцены залы рытмічна раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі і апяразаны карнізнымі поясам і арнаментальным фрызам. У дэкоры выкарыстаны стукавы раслінны арнамент. Над вокнамі ў прамавугольных рамках размешчаны 14 сюжэтных рэльефных пано на евангельскія тэмы. На галерэі каля ўвахода ў храм устаноўлены арган, дэкарыраваны арнаментальнай разьбой, вазамі, лірай. Плоская алтарная сцяна расчлянёна канелюраванымі пілястрамі, паміж якімі ў цэнтры вялікі абраз Укрыжаванне. Бакавы алтар вырашаны 4-калонным порцікам з антаблементам з анёламі: у цэнтры абраз Маці Божая Адзігітрыя (18 ст.).

Касцёл абкружаны мураванай аркатурнай агароджай-сцяной з брамай і 3-яруснай шатровай званіцай, узведзенай у 1931 г. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянай канца 19 ст. У 1997 г. сярод мураванай агароджы з левага боку пабудавана капліца маці Божай Вастрабрамскай: 2-павярховая прамавугольная ў плане пад 2-схільным дахам. З правага боку агароджу фланкіруе 3-ярусная 4 гранная шатровая званіца; 1-ы ярус з бутавай муроўкі, верхні - цагляны, атынкаваны, з арачнымі прасветамі. Мураваная арачная брама агароджы завершана ступеньчатым атыкам, крапавана пілястрамі і прафіяльным карнізам. Намаганнямі ксяндза-прэлата Ю.Булко на тэрыторыі касцёла разбіты парк, перад храмам пастаўлена копія скульптуры Мікеланджэла Аплакванне Хрыста, створаны грот Маці Божай. Касцёл рэстаўрыраваўся ў 1922 г. і ў 1990-ыя гг.

Буйнейшым помнікам архітэктуры класіцызму зяўляецца мураваны касцёл у в. Мамаі, пабудаваны ў канцы 18 ст. У 1866 г. ён пераўтвораны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву. Храм мае традыцыйную для класіцызму абёмную кампазіцыю ў выглядзе звычайнай геаметрычнай формы паралелепіпеда: прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны прыстаўным порцікам з чатырма паўкалонамі, магутным антаблементам і вялікім трохвугольным франтонам. Паміж калонамі фасад раскрапаваны арачнымі і прамавугольнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. У той жа архітэктуры вырашаны і інтэрер храма: сцены завершаны карнізным поясам, на столі размалёўкай імітавана цыліндрычнае скляпенне. У межах агульнага абёму прасценкамі вылучаны алтарная частка з бакавымі сэкрысціямі. Перад храмам па вось галоўнага фасада стаіць мураваная 3-ярусная брама-званіца, якая пабудавана ў агульнай з ім архітэктурна-стылявой трактоўцы.

На старых могілках Глыбокага, размешчаных каля дарогі на Полацк, захаваўся помнік архітэктуры класіцызму - Свята-Ільінская царква, якую мясцовыя жыхары называюць Копцеўка. Пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя з цэглы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з вежачкай-званіцай і ажурным крыжам. Вось яго сіметрыі адназначана прамавугольным уваходным праёмам і плакеткай над ім ў спрошчаных геаметрычнай формы ліштвах. Суцэльна пакрытыя рустам атынкаваныя сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі, ахоплены магутным антаблементам. Зала храма перакрыта плоскай столлю, дзве пары слупой вычляняюць у ёй алтарную частку і галерэю хораў пры ўваходзе. Інтэрер меў размалёўка, схаваную пластом тынкоўкі, нанесенай на сцены ў 1910-я гг.

Помнік аналагічнай кампазіцыйнай і архітэктурна-стылявой трактоўкі - касцёл, абкружаны бутавай агароджай-сцяной з двух-яруснай званіцай, захаваўся ў цэнтры в. Дзеркаўшчына. Збудаваны з мясцовага бутавага кяменю ў 1-й палавіне 19 стагоддзя. Вы- рашаны прамавугольным у плане кампактным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад падкрэслены 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкававыя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: карнізы, ліштвы лучковых і арачных аконных праёмаў пілястры. Унутры алтарная перагародка і прасценкі вылучаюць памяшканні апсіды і бакавых сакрысцій.

На могілках у Глыбокім у канцы 18 стагоддзя пастаўлена мемарыяльная калона ў памяць аб Канстытуцыі 3 мая 1791 г. - асноўным законе Рэчы Паспалітай, прынятым на сейме ў Варшаве і скасаваным Гродзенскім сеймам 1793 г. У «Штогодніку ілюстраваным» за 1903 г. сцвярджаецца, штоо калона пастаўлена нібыта на месцы дуэлі двух братоў з-за каханай дзяўчыны. У перыяд класіцызму архітэктурнае ўвасабленне мемарыяльных падзей ажьцяўлялася ў антычных прататыпах - пантэонах, класічных святынях, ордэрных калонах і інш. Менавіта антычная калона стала ўзорам для глыбоцкага помніка. Выкладзены з цэглы і атынкаваны 9-метровы слуп узняты на кубападобны пастамент, у грані якога былі ўмураваны чатыры чыгунныя пліты-клеймы з надпісамі (не захаваліся). Верхняя частка калоны вылучана прафіляванымі паясамі, расчлянёна прамавугольнымі нішамі.

У 1832 г. губернскі архітэктар Беціні выканаў праект мураванай царквы для Глыбокага. Праект вылучаўся выразнай познакласіцыстычнай трактоўкай архітэктуры храма. Элементарны прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам на галоўным фасадзе вылучаны порцікам з арытмічна пастаўленымі шасцю тасканскімі калонамі. Па сярэдзіне даху-несапраўдны драўляны 6-гранны барабан з плоскім купалам, над порцікам - 4-гранная званічка. Праект не быў рэалізаваны, верагодны, з-за слабай архітэктурнай трактоўкі, дыспрапарцыянальнасці яе элементаў.

У 1883 г. для горада распрацоўваецца іншы праект вялікага праваслаўнага сабора, рэалізацыя якога ўзбагаціла б Беларусь адным з буйнейшых помнікаў класіцызму. Архітэктар Лукашоў запланаваў храм на ўзор Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Цэнтрычны квадратны ў плане манументальны абём завяршаўся вялікім сферычным купалам на высокім светлавым барабане. Па чатырох вуглах кубападобнага аб'ёму яго падтрымлівалі купальныя вежы. Усе фасады, акрамя алтарнага, вылучаліся магутнымі тасканскімі 4-калоннымі порцікамі.

Петрапаўлаўская царква ў в. Празарокі - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1909 г. на заходняй ускраіне вёскі. Белакаменны храм маляўніча размешчаны на ўзгорку пры дарозе на Глыбокае. Царква збудавана па зацверджаным Сінодам 4-часткавым каноне: званіца, трапезная, мальтоўная зала, 5-гранная апсіда з рызніцамі. Разнастайныя па памерах, канфігурацыі і завяршэнні, яны складаюцца ў эфектную шматпланавую кампазіцыю, якая мае 2 вертыкальныя дамінанты - 2-ярусную (васьмярык на чацверыку) шатровую званіцу і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб'ёму. Адзіным агульным для ўсіх аб'ёмаў архітэктурным элементам з'яўляецца высокі 2-ярусны цокаль, які нібы моцным поясам аб'ядноўвае ўсе аб'ёмы. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны элементы старажытнарускага царкоўнага дойлідства - кілепадобныя броўкі арачных акон, вуглавыя калонкі-бочкі, зубчастыя фрызы, парэбрыкі, лускаватае «пад лямеш» пакрыццё купалаў і шатра, крыжовыя разеткі і інш. Унутры храма дамінуе прастора малітоўнай залы, перакрытай драўляным скляпеннем, у яе шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца значна меншыя памяшканні апсіды і трапезнай.

Царква Параскевы ў Чарневічах таксама з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, але больш спрошчанай пластыка- дэкаратыўнай трактоўкі. Мураваны храм узвсдзены ў цэнтры вёскі ў 1887 г. Кананічная чатырохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з трох-яруснай вежы-званіцы, нізкай трапезнай, кубападобнага асноўнага аб'ёму, 5-граннай апсіды. Вертыкальнай дамінантай падоўжнавосевай кампазіцыі храма з'яўляецца высокая 3-ярусная званіца (два васьмерыкі на чацверыку), шацёр якой вянчае цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Аналагічнае завяр- шэнне мае і чаггырохсхільны дах кубападобнага аб'ёму. Але фасады вылучаюцца геаметрызаванай плоскаснай трактоўкай. Белыя, гладка атынкаваныя сцены прарэзаны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. На іх «палатняным» фоне кантрастна вылучаюцца галоўны і бакавыя ўваходы, вырашаныя пластычнымі кілепадобнымі парталамі з бакавымі калонамі-бочкамі, глыбіннай прафіліроўкай. Перад царквой - мураваная шатровая брама.

У 1877 г. ў в. Пліса ў рэтраспектыўна-рускім стылі была ўзведзена Параскеўская царква. Мураваны храм меў тыповую 4-часткавую структуру, якая складалася са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Над бляшаным дахам узвышаўся купал на драўляным барабане. У ноч з 21 на 22 студзеня 1949 г. ў час моцнай буры з дзесяціметровай вышыні зваліўся перадалтарны карніз другога яруса асноўнага аб'ёму. Карніз прабіў дах, двайную столь і, ламаючы ўсё на сваім шляху, упаў на алтар. Парушэнне канструкцыі адбы- лося яшчэ ў канцы Вялікай Айчыннай вайны, калі нямецка-фашысцкія захопнікі пры адступленні ўзарвалі мост і млын за 30-40 км ад царквы.

Падобную ж мастацка-стылявую траштоўку мела мураваная царква ў в. Галубічы.

У 1873 г. ў рэтраспектыўна-рускім стылі была збудавана царква Раства Іаана Прадцечы ў в. Бабруйшчына. Своеасаблівасць помніка - кампактнасць і вытанчанасць яго аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, якая складаецца з кубападобнага асноўнага аб'ёму і паўкруглай апсіды. Спалучэнне кубападобнай і круглай форм у архітэктуры сімвалізуе ўяўленне аб вечным і бясконцым. Яе вертыкальную накіраванасць падкрэслівае рэзкі перапад вышынь аб'ёмаў і шатровы 4-схільны дах, завершаны шлемапалобным купалам на 8-гранным барабане з поясам какошнікаў у аснове. Лаканічнасць і элементарнасць архітэктурных аб'ёмаў кантрастуе з багаццем пластыка-дэкаратыўнага аздаблення фасадаў: кілепадобныя броўкі высокіх арачных акон і дзвярэй, фрыз-парэбрык, ажурныя аркатурныя паясы, трохлопасцевыя франтоны, калонкі-бочкі. Усё гэта выклікае асацыяцыі са старажытнарускім дойлідствам, формы якога былі ўзяты на ўзбраенне епархіяльнымі архітэктарамі ўсёй Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіла і Беларусь.

Калі праваслаўнае дойлідства 2-й паловы 19 - пачатку 20 стагоддзяў аднаўляла формы старажытнарускага царкоўнага будаўніцтва, то каталіцкая канфесія звярнулася да заходнееўрапейскай архітэктурнай старажытнасці - раманскага стылю, готыкі, рэнесансу. Вялікі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў в. Празарокі пабудаваны ў пачатку 20 стагоддія ў неараманскім стылі. Трохнефавы 2-вежавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і бакавымі сахрысціямі накрытыы двухсхільным дахам, вальмавым над алтарнай часткай. Асноўнае ўражанне ад храма ўзнікае пры ўспрыняцці галоўнага фасада. Адчуванне цяжкасці архітэктурных форм выклікана кантрастным спалучэннем вялізных плоскасцей з адносна невялікімі арачнымі вокнамі, адсутнасцю краповак, акрамя шэрагу гарызантальна працяглых карнізаў. Апошнія візуальна стрымліваюць вертыкальны рух бакавых шмат-ярусных 4-гранных вежаў з шатровымі пакрыццямі. Статычнасць фасада ўзмацняецца шырокай цэнтральнай плоскасцю, завершанай 2-схільным шчыпцом і расчлянёнай толькі цэнтральным арачным уваходным праёмам і трайным акном над ім. У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі; над уваходам размешчаны хоры.

Неагатычную стылявую трактоўку атрымаў касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Задарожжа. Пабудаваны ў 1910 г. ў цэнтры вёскі. Вялікі мураваны будынак пануе сярод нізкапавярховай сядзібнай забудовы. Асноўны трохнефавы абём храма накрыты высокім схільным ядахам, а вальмавае пакрыццё больш нізкай 5-граннай апсіды і шатры-шпілі 2 вежаў галоўнага фасада фарміруюць дынамічна нарастаючы сілуэт і ярусную аб'ёмна- прасторавую кампазіцыю будынка. Яе яшчэ больш падкрэсліваюць нізкія бакавыя сакрысцці з аднасхільным пакрыццём. Нягледзячы на тое, што ў архітэктуры касцёла выкарыстаны формы готыкі - стральчатыя высокія вокны і ступеньчатыя контрфорсы, агульная кампазіцыя храма не набыла дынамічнай вертыкальнай рухомасіці, канструкцыйнай аблегчанасці, якасцей, характэрных для сярэдневяковага гатычнага дойлідства. Інтэр'ер храма меў «гатычны» характар - нефы перакрытыя стральчатымі скляпеннямі. Над уваходам- галерэя хораў для аргана.

Найбольш архаічным, традыцыйна народным тыпам драўлянага храма з'яўлялася Троіцкая царква, якая размяшчалася на поўнач ад в. Вялец каля дарогі Глыбокае-Дзісна. У канцы 1970-х г. - пачатку 1980-х гг. царква была перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэкіуры і побыту пад Мінскам. Будынак - працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову апсіды. Два аб'ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб'ёму з паліганальнай формай апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах. У сярэдзіне вільчыка даху пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім - балюстрадная галерэя хораў. Для барочных храмаў 18 стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна пабудавана і званіца Вялецкай царквы. Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам не вышэйшы за храм. Першы ярус - 4-сценны зруб, другі - каркасны звон з праёмамі.

Масавае будаўніцтва цэркваў у 2-й 19 стагоддзя працягваецца і у пачатку 20 стагоддзя, на знос ідуць старыя будынкі, на іх месцы будуюцца новыя. На знос старой драўлянай царквы, размешчанай у цэнтры вёскі Заборе, дала дазвол імператарская археалагічная камісія. Новыя драўляная Мікалаеўская царква ў в. Забор'е пабудава ў пачатку 20 стагоддзя па тыпавым праекце. Яе аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя нічым не адрозніваецца ад аналагічнага тыпу мураванага храма: трох'ярусная званіца (васьмярык на двух чацверыках), нізкі бабінец, кубападобны асноўны зруб і пяцігранная апсіда з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны галоўкамі на гранёных шыйках. У архітэктуры драўлянага храма праявіліся рысы афіцыйнага рэтраспектыўна-рускага стылю. Але ў ёй адчуваецца і ўплыў народнага дойлідства, што вызначылася ў фігурнай шалёўцы фасадаў - вертыкальнай у цокальнай і фрызавай частках і гарызантальнай на асноўнай плоскасці, характэрнае яе спалучэнне з бутавай муроўкай цокаля. Звычайныя прамавугольныя вокны ў традыцыйных плоскіх ліштвах.

Другі, больш спрошчаны, тып драўлянага храма пачатку 20 стагоддзя - Міхайлаўская царква ў в. Верхняе. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з пастаўленых па падоўжнай восі трох зрубаў: бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты рознавялікімі двухсхільнымі дахамі, над апсідай - з вальмамі, якія надаюць будынку ярусны сілуэт. У афармленні фасадаў выкарыстаны той жа спосаб дэкаратыўнай шалёўкі - вертыкальнай у фрызавай і цокальнай частках і гарызантальнай на асноўнай плоскасці сцен. Рытміку фасадаў ствараюць вертыкальныя брусы-сцяжкі і пучковыя праёмы акон. Памяшканні царквы перакрыты плоскай столлю, у бабінцы - хоры на разных слупах. Перад царквой размешчана брама-званіца.

Драўляная Успенская царква ў в. Кавалі пабудавана ў 1748 г., верагодна, як касцёл, пра што сведчаць рудыменты бакавых веткаў, паўднёва-ўсходняя арыентацыя храма. У канцы 19 стагоддзя рэканструявана і набыла рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжовую форму плана фарміруюць асноўны аб'ём з 5-граннай апсідай і бакавыя квадратныя ў плане прыдзелы, накрытыя агульным пластычна выгнутым дахам пры дапамозе 3-вугольных застрэшкаў. Па баках галоўнага фасада выступаюць квадратныя ў сячэнні вежы, завершаныя гранёнымі шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных шыйках. Фасады будынка гарызантальна ашаляваны і расчлянёны высокімі пучковымі аконнымі праёмамі. Адасоблена ад царквы пастаўлена зрубная 4-гранная званіца з шатровым гонтавым дахам над адкрытым каркасам другога яруса-звона.

Прынцыпова ад драўляных сялянскіх цэркваў не адрозніваліся і касцёлы. Размешчаны ў цэнтры в. Прошкава касцёл Іаана, пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя, мае двухзрубную структуру: прамавугольны ў плане асноўны аб'ём пераходзіць у пяцігранную алтарную прыбудову з бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах над алтарнай часткай пераходзіць у вальмавае гранёнае пакрыццё. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана чацверыковая вежачка-званіца з каркасным верхам-звонам і шатровым па-крыццём з каваным крыжом. Калі б не вежа, было б вельмі цяжка адрозніць сакральнае прызначэнне храма ад звычайнай сялянскай хаты. Фасады вырашаны адкрытым зрубам, прабітым шырокімі і нізкімі свірнавымі дзвярамі, невялікімі вокнамі ў магутных ліштвах з бруса. Малітоўная зала таксама падобная на сялянскую хату пад плоскай бэлечнай столлю. I толькі галерэя хораў на двух слупах пры ўваходзе нагадвае яго сапраўаднае прызначэнне.

Шмат невялікіх вясковых могілкавых драўляных цэркваў і капліц не захавалася на Глыбоччыне. Існавалі яны ў вёсках Бабруйшчына, Свіла, Псуя і інш. Агульная іх характарыстыка - непасрэдная сувязь з народным драўляным дойлідствам. Адназрубныя пад двухсхільнымі дахамі будынкі адрозніваліся ад сялянскіх хат ці галоўкамі над дахам, ці невялікай званічкай.

Найбольш цікавы твор палацава-сядзібнай архітэктуры і садова-паркавага мастацтва Глыбочыны - палацава-паркавы ансамбль у в. Мосар. Маёнтак Мосар перайшоў ад Крыштафа Зяновіча да віленскага земскага пісара М.Валовіча. Ад яго жонкі Анны Пац (памерла ў 1646 г.) як пасаг дачкі Анны Пац маёнтак перайшоў ва ўласнасць яе мужа Пятра Карла Далмат-Ісакоўскага, лоўчага Вялікагакняства Літоўскага. Яго дачка Сафія ў 1657 г. выйшла замуж за Віктара Канстанціна Млечку, старосту і генерала жмудскага і прынесла мужу ў пасаг маёнтак. Іх дачка Канстанцыя выйшла эамуж за Уладзіслава Бжастоўскага (1646-1710), кашталяна троцкага і атрымала Мосар у пасаг. 3 таго часу каля 200 гадоў маёнтак Мосар належаў роду Бжастоўскіх. Толькі ў 2-й палове 19 стагоддзя пасля заключэння шлюбу Н. Бжастоўскай з Эдмундам Пілсудскім некаторы час Мосар знаходзіўся ў руках Пілсудскіх. Апошнім уладальнікам маёнтка быу Калікст Пілсудскі. Сядзіба зруйнавана ў гады 1-й сусветнай вайны.

Пры Бжастоўскіх тут існавала сядзіба ці невялікі замак. Вялікай рэзідэнцыяй маёнтка Мосар стаў у 2-6 палавіне 18 стагоддзя, калі ўладальнікам яго быў малодшы сын Юзафа Бжастоўскага літоўскі пісар Роберт Бжастоўскі (нарадзіўся ў 1748 г.), полацкі кашталян. Фундатарамі палаца ў 1775-1779 гг. былі Роберт і Ганна Бжастоўскія, якія запрасілі для будаўніцтва італьянскіх дойлідаў. Двухпавярховы на высокім падмурку палац быў узведзены ў выглядзе выцягнутага прамавугольніка і накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. У адрозненне ад палацаў 18 стагоддзя будынак меў рэпрэзентацыйную парадную частку не на другім, а на першым паверсе, гэтаму адпавядала і форма акон, высокіх унізе і значна меншых у верхняй частцы. Франтальныя фасады рытмічна крапаваліся канеліраванымі пілястрамі, якія неслі магутны гарызантальны пояс і прафіляваны карніз. У сярэдзіне трохвосевай часткі галоўнага фасада быў устаноўлены высокі чатырохкалонны порцік, які нёс балкон, гладкі антаблемент і трохвугольны франтон. Ідэнтычна быў трактаваны і тыльны паркавы фасад, на якім порцік быў заменены высокай тэрасай са сходамі ў парк.

У адрозненне ад суровага знешняга выгляду палаца яго інтэр'еры ўражвалі багаццем дэкаратыўнай апрацоўкі, якая была выканана ў тэхніцы стука. У парадных апартаментах ганаровае месца займала каралеўская зала. Яе сцены і плафон былі пакрыты шчыльным слоем гіпсавай арнаментыкі. Верхняя частка сцен, афарбаваная ў светла-блакітны колер, была расчлянёна квадратнымі панелямі, у якіх размяшчаліся авальныя медальёны з выявамі ўсіх польскіх каралёў. Медальёны аб'ядноўваліся стылізаваным генеалагічным дрэвам. Прамавугольныя супрапорты былі запоўнены батальнымі сцэнамі, усю дэкаратыўную кампазіцыю завяршаў антычны фрыз. У куце каралеўскай залы стаяла арыгінальная печ у выглядзе піраміды на пяці шарах. У верхняй частцы печы ў медальёне, упрыгожаным булавой і перакрыжаванымі рэгаліямі, быў барэльеф «Пагоні», а ў завяршэнні - каралеўская карона. Побач з печчу сцяну ўпрыгожваў барэльеф арла, які трымаў у кіпцюрах аліўкавую галінку. На процілеглай сцяне залы - французскі класіцыстычны камін, над якім узвышаўся бюст караля Станіслава Аўгуста. Прыгожым дэкорам вылучаўся плафон залы. У цэнтры яго была авальная рама з барэльефам арла сярод раслінных арнаментальных спляценняў. У чатырох рагах плафона былі круглыя медальёны, з якіх звісалі люстры. Бальную залу ўпрыгожваў барочны камін з чорнага мармуру, над якім была прамавугольная арнаментальная рама з авалам, дзе быў адлюстраваны сюжэт антычнай сцэны з 2 німфамі. Камін люстранай залы быў трактаваны ў стылі ампір, меў фрыз з фігурнымі сцэнкамі. Над карнізам цягнуўся да столі барэльеф з выявай Самсона. Прамавугольныя панелі залы былі запоўнены люстэркамі. Адзін з пакояў дэкарыраваны ў модным у 18 стагоддзі кітайскім стылі: над мармуровым камінам у прамавугольных рамках на цёмным фоне была стукавая кампазіцыя мужчыны ў акружэнні чатырох мужчынскіх фігур. Верагодна, гэта была выява Канфуцыя з вучнямі, таму што на цокалі каміна быў надпіс на латыні: «Мудрэц для сябе самы строгі кры- тык. Ён сам абвінаваўца, сведка і суддзя. Канфуцый».

Супрапорты памяшканняў таксама аформлены сцэнамі з кітайскага быту. Усе памяшканні ніжняга паверха мелі барочную стылявую апрацоўку. У вытанчана выкананых прамавугольных авальных супрапортах-барэльефы батальных сцэн на гістарычныя і біблейскія сюжэты. У арнаментальных кампазіцыях у гратэскавых спляценнях аб'ядналіся элементы расліннага і жывёльнага свету. У невялікіх нішах размяшчаліся розныя алегарычныя фігуры. У стылявой трактоўцы шэрагу апартаментаў панаваў стыль класіцызму.

Палац знаходзіўся ў пейзажным парку, асноўным элементам якога была дубовая алея. 24 лістапада 1918 г. палац быў спалены, зніклі ўсе перакрыцці, дэкарацыі, каміны, паркет. Некаторы час захоўваліся толькі рэшткі сцен з умураванай у сцяну фасада мемарыяльнай дошкай, якая сведчыла аб тым, што Стэфан Баторый, калі ішоў на Пскоў, начаваў у гэтым доме. Да пабудовы класіцыстычнага палаца ў Бжастоўскіх існавала іншая сядзіба ці невялікі замак, з якога і была знята мемарыяльная дошка і ўмуравана ў сцены новага палаца як гістарычная рэліквія.

Тыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азерцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў 1-й палавіне 19 стагоддзя. Панскі дом - кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном. У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордэрныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю. У невялікім прысядзібным парку маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай.

У 2-й палавіне 19 стагоддзя ў дваранскім сядзібным будаўніцтве пашыраецца рамантызаваны «замкавы» стыль. Увасабленнем гэтай з'явы на Глыбоччыне з'яўляецца сядзіба графа Мале ў в. Залессе. Размешчаная на ўсходняй яе ўскраіне, паміж азёрамі Мураўшчына і Белае, сядзіба сфарміравалася на працягу 2-й паловы 18 стагоддзя і складаецца з дзвюх частак: усходняй, у якой сканцэнтраваны комплекс сядзібных пабудоў (дом, стайня, карэтная, гаспадарчыя будынкі), і заходняй - лесапарку. Мураваны сядзібны дом пабудаваны ў 2-й палове 19 стагоддзя з элементамі стылю рэтраспектыўнай готыкі. Гэта будынак сіметрычнай кампазіцыі, якая ўключае двухпавярховы цэнтральны корпус і аднапавярховыя прамавугольныя ў плане бакавыя крылы, абяднаныя 5-граннымі эркерамі. Вуглы абёмаў завершаны вежападобнымі пінаклямі. Неатынкаваныя цагляныя сцены прарэзаны прамавугольнымі і стральчатымі вокнамі ў прафіляваных пабеленых ліштвах. Для стварэння суровай сярэдневяковай вобразнасці выкарыстаны аскетычны дэкор узбуйненых архітэктурных плоскасцей, гранёныя крапасныя вежачкі, стральчатыя гатычныя праёмы. У такой жа стылявой трактоўцы выкананы вялікі мураваны будынак стайні, размешчанай насупраць панскага дома. Помнік часткова разбураны ў гады 2-й сусветнай вайны (знішчана бакавое крыло). Перад домам насыпана тэраса і створаны круглы партэр са скульптурай у цэнтры (не захавалася). Пейзажны парк разбіты на плошчы 8 га уздоўж спадзістых берагавых схілаў азер. Галоўная алея праходіць ад дома па грэбні ўзгорка з відам на возера Мураўшчына. За ім быў пладовы сад з домікам садоўніка накшталт паркавага павільёна. Паўночную частку парку фарміруюць масівы з хвоі звычайнай, елкі, каштана конскага, хвоі веймугавай і лістоўцы еўрапенскай. Узвышша ў паўднёвай і заходняй частках пад хваёвым лесам. Паміж сядзібным домам і паркам размешчана невысокая тэраса, якая мела багатае афармленне з кветак. Партэр тэрасы абкружаны групамі лістоўніцы сібірскай, хвоі веймутавай. Усяго ў парку расло 48 парод дрэў. Сярод экзотаў - ліпа амерыканская буйналістая, сосны чорная, веймутава і сібірская кедравая, явар, каштан конскі і інш. Адна з алей арганізуе візуальную перспектыву на возера Белае, якая на процілеглым беразе завяршаецца адасоблена і маляўніча размешчанай вясковай царквой і Мамчыным курганом. 3 апошнім звязана рамантычнае мясцовае паданне пра курган, дзе пахавана мамка дачкі былога ўладальніка маёнтка пана Лапаты, якая збегла з сынам гаспадара. Гэтымі помнікамі не абмяжоўваецца сядзібна-паркавая спадчына Глыбоччыны. Некалі існаваў вялікі парк у в. Псуя. Цяпер засталіся прысады з экзатычных дрэў, што адкрэсліваюць вялікі пладовы сад над возерам. У прысадах растуць лістоўніца еўрапейская, канадская і блакітная елка, бальзамічная піхта, сасна чорная. Панская сядзіба з невялікім паркам была на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Галубічы. Двор Дэспат-Зяновіча стаяў над возерам у в. Пліса, тут быў вадзяны млын, фабрыка сукна.

Вельмі цікавая жылая забудова вуліц Глыбокага. Фрагменты горадабудаўнічага ансамбля мяжы 19-20 стагоддзяў захаваліся па вуліцы Маскоўскай (дамы №2, 3, 4) і Леніна (№5,13, 38,40). Забудова гэтых гістарычных вуліц была характэрная для гарадской урбаністыкі перыяду капіталізму. Яна вылучалася сваёй шчыльнасцю, якая не выходзіла за межы 2-павярховых будынкаў. Матэрыяльныя магчымасці ўладальніка гарадскога кавалка зямлі абумовілі не толькі пластыка- дэкаратыўны характар вонкавага фасада яго дома, але вышыню і характар даху будынка. Так склаўся калейдаскапічны стылявы характар агульнай вулічнай забудовы і яе складаная сілуэтная лінія. У той жа час ні адзін забудоўшчык не мог перайсці за «чырвоную» лінію забудовы, з прычыны чаго вулічная панарама была чымсьці накшталт плоскаснай тэатральнай дэкарацыі. У стылявой трактоўцы вулічных фасадаў найбольш пашыраны так званы «кірпічны» стыль, калі сродкамі майстэрскай мастацкай муроўкі дасягалася насычаная пластычнасць фасада (дом №3 па вуліцы Маскоўскай). Большасць дамоў мела бесстылявы характар з уключэннем адзіных сціплых элементаў архітэктурнага дэкору, у асноўным пазычаных з класічнай спадчыны: руст (дом №2 па вуліцы Маскоўскай), замковы камень на аконных перамычках (дамы №38 40 па вуліцы Леніна), рытм лапатак (дом №4 па вуліцы Маскоўскай). Звычайны 2-павярховы дом быў развіты ў глыбіню двара, а вулічны фасад меў рытмічнае чляненне лучковымі вокнамі, перамычкі якіх выкладаліся клінападобнай цаглянай аркай і з'яўляліся разам з падаконнымі і прафіляванымі карнізамі адзінымі дэкаратыўнымі атрыбутамі фасада (дамы №38, 40 па вуліцы Леніна). Цікавая архітэктура дома №3 па вуліцы Маскоўскай. Яго «кірпічны» стыль спалучаецца з элементамі стылю мадэрн - ланцуг круглых разетак, звязаных выгнутымі броўкамі, «касічкі» і фігурныя перамычкі акон.

Архітэктура Глыбоччыны - значная частка культурнай спадчыны Беларусі, у якой увасобіліся розныя архітэктурныя стылі як мясцовага, так і сусветнага значэння.

Род Корсакаў і яго роля ў гісторыі Глыбоччыны

Уваходзячы ў склад Вялікага княства Літоўскага (каля 1307 г.), Полацкае княства атрымала своеасаблівы федэратыўны статус: вялікія князі абавязаліся «не рушити старины» і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтага княства. У такіх умовах буйное баярства атрымлівала значную ўладу, было менш залежным ад велікакняжацкай улады.

Сярод шматлікіх родаў баяр на Глыбоччыне асаблівае месца займае род Корсакаў, якія былі нашчадкамі полацкіх князёў. Першыя прадстаўнікі гэтага роду браты Фёдар і Вярціла ўпамінаюцца ў полацкіх граматах у 1385 г. У той жа час полацкі князь Андрэй Альгердавіч даў прывілей Фёдару Корсаку і яго сыну Дзмітрыю на сяло Семянцова «на Беразвячы» (Беразвеччы) з вялікім зямельным абшарам паміж рэкамі Бярэзвіцай і Дзіснай. Гэтыя землі на паўднёвым захадзе Полаччыны склалі потым галоўную вотчыну Корсакаў. У Беразвецкай царкве былі пахаванні продкаў Корсакаў.

Пасля скасавання Полацкага княства ў канцы 14 стагоддзя Фёдар Корсак нейкі час быў княжацкім намеснікам у Полацку (захавалася яго пячатка з выявай так званай «котвіцы» - пазнейшага герба Корсакаў). Яго сын Дзмітрый пакінуў трох сыноў: Саўку, Яшку і Васіля. Усе яны адыгралі значную ролю ў час барацьбы паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам у 1410-я гг. Подпісы Яшкі І Васіля ёсць сярод подпісаў велікакняжацкай рады Свідрыгайлы.

У далейшым ад Савы пайшла галіна Са- вічаў - Корсакаў на Міншчыне (валодалі Уздой і інш.), гэтая галіна карысталася гербам «Ястрабец», які быў нададзены Корсакам, ве- рагодна, у 1434 г.

Другі брат, Васіль (памёр у 1452 г.), быў намеснікам полацкім. Ён і яго нашчадкі выкарыстоўвалі ў якасці герба старажытную радавую эмблему - «котвіцу». Васіль пакінуў сыноў Астафія (упамінаецца ў 1475 г.) і Зіновія (упамінаецца ў 1482 г.), ад якіх пайшлі дзве полацкія галіны рода Корсакаў.

У канцы 15 - пачатку 16 стагоддзяў Глеб Астаф'евіч валодаў на Глыбоччыне маёнткамі Псуя, Забор'е, Удзела.

Брат яго Багдан Корсак валодаў маёнткамі Беразвяч (Беразвечча), Пліса, Язна і інш.

Сыны Зіновія Корсака Сцяпан, Міхаіл, Ан- дрэй і Іван Зіноўевічы валодалі Галубічамі, Бабынічамі, Туросай, Усомнам і іншымі маёнткамі ў паўднёвай Полаччыне.

Корсакам належалі і вялікія воласці ў Задзвінні (ад Полацка да Себежа).

У першай палавіне 16 стагоддзя род Корсакаў уваходзіў у першы дзесятак найбагацейшых родаў Вялікага княства Літоўскага. Паводле «попісу» (перапісу) войска Літоўскага ў 1528 г., удава і 6 сыноў Глеба Астаф'евіча ставілі ў войска 104 конныя воіны, Дзмітрый Багданавіч - 33, удава і 3 сыны Івана Зіноўевіча - 50, удава і 3 сыны Міхаіла Зіноўевіча - 52. Усяго род Корсакаў (без Мінскай галіны) ставіў 239 коней, гэта значыць, што ён тады меў каля 20 тысяч залежных сялян. Для параўнання можна адзначыць, што ўсе астатнія 47 баяр Полаччыны ставілі разам каля 450 коней.

Але рэальная палітычная вага Корсакаў не адпавядала іх багаццям. Яны былі праваслаўныя і таму не маглі займаць высокія дзяржаўныя пасады. Іх дзейнасць замыкалась ў межах Полаччыны.

У далейшым род моцна разгалінаваўся і ўжо ў сярэдзіне 16 стагоддзя ён налічвай больш за 20 дарослых мужчын. Ішло драбленне старых вотчын, зменшілася магчымасць набыцця новых зямель.

Адметнай асобай быў унук Глеба Астаф'евіча Баркулаб Іванавіч Корсак - актыўны удзельнік Лівонскай вайны, заснавальнік мястэчка Баркулабава ў Быхаўскім раёне на Магілёушчыне. На Глыбоччыне, як сведчыць «Полацкая рэвізія» 1552 г., яго ўладаннямі, што ён атрымаў у спадчыну, былі маёнткі Залессе, Псуя і іншыя. Аб яго дзейнасці і падзеях тых часоў сведчыць «Баркулабаўская хроніка». У1562 г. ён ездзіў з польскай місіяй да цара Івана Грознага, у 1564 г. стаў дзяржаўцам свіслацкім і ротмістрам караля, а з 25.03.1566 г. - старостам дзісенскім. Ён пабудаваў замкі ў Лепелі, Чашніках і Варонічах (на р. Ушачы). Найбольш значнай падзеяй было будаўніцтва «Слаўнага» замка ў Дзісне, яй стаў важным абарончым умацаваннем на Заходняй Дзвіне. Замак быў размешчаны на востраве, адыграў значную ролю ў час ваенных падзей 16-17 сгагоддзяў.

Але найбольш значны след у гісторыі Глыбокага пакінуў Іоесіф Львовіч Корсак, які быў вельмі багаты і бяздзетны. У 1628 г. ён заснаваў у Глыбокім Троіцкі касцёл. Туг яго партрэт вісеў яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, пакуль не быў прададзены на Варшаўскім аўкцыёне. У 1639 г. I. Л. Корсак даў «фундуш» на пабудову ў Глыбокім другога касцёла - кляштара кармелітаў, якім перадаў і зямельныя ўладанні.

У 1638 г., за 5 гадоў да сваёй смерці, ён заснаваў Беразвецкі кляштар базыльян.

Пабудаваныя ім касцёлы і кляштарныя збудаванні на працягу стагоддзяў былі цэнтрам рэлігійнага жыцця ў рэгіёне, тут існавалі школы, дзе адукацыю атрымала шмат дзяцей навакольнай шляхты.

Гэтыя збудаванні захаваліся часткова, яны склалі архітэктурную спадчыну глыбоцкай зямлі. Аб іх шмат напісана, пачынаючы ад Напалеона і да нашых дзён.

3 гісторыі аптэк

Першыя звесткі аб аптэках у архіўных дакументах адносяцца да сярэдзіны 16 стагоддзя. Належалі аптэкі прыватным асобам ці каталіцкім кляштарам. У гістарычных архівах Беларусі выяўлены вопісы аптэк 16-18 стагоддзяў, у т.л. «опісь» аптэкі ў Глыбокім. Гэта была аптэка манахаў-кармелітаў. На першым паверсе кляштара размяшчаўся пакой для выдачы лякарства, былі лабараторыя, пакоі для захоўвання матэрыялаў. Аптэка была добра абсталявана, мела болыш за 500 адзінак посуду і прыбораў, у т.л. пераговныя кубы, вагі, жбаны простыя і турэцкія, ШКЛЯНіЦЫ, слоікі, шкатулкі, бутэлькі і інш. Посуд выраблялі на месцы, прывозілі і замежны. Тут рыхтавалі складаныя, так званыя галенавыя прэпараты, перш за ўсё з расліннай сыравіны. Прадуктамі перапрацоўкі былі алеі, смолы, эсенцыі, сокі або сумесі хімікатаў і інгрэдыентаў расліннага і жывёльнага паходжання. Нават у сярэдзіне 18 стагоддзя хімікаты складалі толькі невялікую частку ўсіх лякарстваў. Манахі атрымлівалі лекавыя прэпараты па сваіх каналах ад сабратаў па манаскіх ордэнах з іншых краін свету. Такія лякарствы каштавалі дорага, былі маладаступныя простаму народу. Для беднякоў рыхтавалі спецыяльныя лекі, перш за ўсё з мясцовай сыравіны. Збіралі яе ў наваколлі, вырошчвалі і на спецыяльных аптэкарскіх агародах, частку прывозілі з-за мяжы. Лякарствы рыхтавалі па рэцэптах урачоў, прадавалі гатовыя прэпараты расліннага, жывёльнага, мінеральнага паходжання з лекавымі ўласцівасцямі. Правізары |карысталіся таксама рукапіснымі зборнікамі рэцэптаў. У фондзе Радзівілаў выяўлены два такія зборнікі, адзін з іх 1640 года мае 539 рэцэптаў лякарстваў з пералічэннем іх састаўных частак. Другі зборнік не датаваны, адносіцца прыкладна да 18 стагоддзя і мае больш за 700 рэцэптаў. Былі пашыраны мясцовыя, і заходнееўрапейскія, блізкаўсходнія лячэбныя даведнікі са шматлікімі рэцэптамі. У аптэках рыхтавалі не толькі лякарства, але і парфумныя, кандытарскія і алкагольныя вырабы, прадавалі ўсходнія вострапрыпраўныя рэчывы, у т-л. шафран, перац, карыцу, імбір і інш. У рэестрах названы не толькі пілюлі і парашкі, але і лікёры, пудра, цукеркі, сокі. Дзякуючы такой разнастайнасці вырабаў утрыманне аптэкі з'яўлялася выгаднай галіной гандлю. Манахі мелі ад аптэкі значны прыбытак, а мясцовыя жыхары надзейную дапамогу ў час хвароб.

2.8 Паўстанне 1830-1831 гг. на Глыбоччыне


У ноч на 29 лістапада 1830 г. ў Варшаве пачалося ўзброенае паўстанне школы падхарунжых, да якога адразу далучыліся вайскоўцы, рабочыя і рамеснікі. Царскае войска пакінула 30 лістапада Варшаву, а ў пачатку снежня і ўсю Польшчу. Барацьба за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. была галоўнай, а для многіх кіраўнікоў паўстання і адзінай задачай. Ва ўсходнія правінцыі былой Рэчы Паспалітаіі былі пасланы спецыяльныя эмісары з задачай падтрымаць паўстанне. Адначасова ў Варшаву з Беларусі і Літвы для абмеркавання пытанняў аб паўстанні прыбылі прадстаўнікі шляхты і інтэлігенцыі.

Царскі ўрад адразу прыняў меры, каб перашкодзіць разрастанню паўстання. У снежні ў заходняй частцы Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне было аб'яўлена ваеннае становішча, павялічана колькасць войск у крэпасцях і гарадах, абмежавана сувязь з Каралеўствам Польскім, канфіскавана зброя ў насельніцтва.

Падрыхтоўку паўстання ў паветах Беларусі праводзілі польскія і апалячаныя шляхціцы, польская інтэлігенцыя, чыноўнікі, прадстаўнікі каталіцкага і уніяцкага духавенства. Былі разгорнуты шырокая прапаганда, распаўсюджанне зваротаў, арганізаваны збор зброі і грошай.

Для падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем ў Беларусі і ў Літве ў студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. У канцы сакавіка-пачатку красавіка паўстанне перакінулася ў заходнюю частку Беларусі, ахапіла Ашмянскі, Свянцянскі і Браслаўскі паветы Віленскай губерні, а таксама Дзісенскі павет Мінскай губерні. У паветах шляхта выбірала паўстанцкія камітэты, так званы павятовы ўрад і камандуючага войскам. Кіраўнікі паўстанцкіх камітэтаў і іх памочнікі выбіраліся ці прызначаліся з ліку буйных і сярэдніх землеўладальнікаў.

У Браслаўскім павеце быў створаны паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Фартуната Падбярэзскага, які накіраваўся пад Вількамір (цяпер горад Укмерге ў Літве) для сумесных дзеянняў з іншымі мясцовымі атрадамі. Да гэтага часу паўстанцкі рух у Літве ахапіў большую яе тэрыторыю. 3 Расейнскага павета ён пашырыўся ў Панявежскі, Палангу, Эйрагелу, Шаўляй, Цяльшай, Варняны і інш. Гарнізоны ў Вільні і Коўне былі ўзмоцнены і пад канец вясны налічваілі да 31 тысячы шабляў.

Пачалося наступленне рускага войска з Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс) і іншых гарнізонаў. Паўстанцы пачалі цярпець няўдачы на палях бітвы з-за перавагі сіл праціўніка і недастатковага аснашчэння зброяй, адсутнасці адзінага кіраўніцтва. Панеслі страты і браслаўскія паўстанцы.

Для падрыхтоўкі паўстання ў Дзісенскім павеце па ініцыятыве Аляксандра Лапацінскага, памешчыка з Іодаў, у мястэчку Шаркоўшчына 10 красавіка 1831 г. адбыўся арганізацыйны сход. Актыўны ўдзел у ім прынялі Адольф Багуцкі, сям'я Кліётаў, Адольф Хомскі, Антон Корсак, Валянцін Брахоцкі. Цэнтрам паўстання было выбрана мястэчка Лужкі. Быў створаны паўстанцкі камітэт, які прыняў акт польскай канфедэрацыі, падпісаў зварот і заклікі аб падтрымцы паўстання насельніцтвам рэгіёна. Кіраўніком камітэта быў выбраны былы маршалак дзісенскай шляхты Рамуальд Падбіпента, памешчык з Плісы. Членамі камітэта выбралі графа Аўгуста Бжастоўскага, графа Антона Шырына, а таксама памешчыкаў Паўла Міхайлоўскага, Антона Корсака, Бенядзікта Кліёта і Фелікса Багуцкага. Кандыдатамі ў члены гэтага камітэта былі выбраны Фларыян Карказевіч, Алаіз Буйніцкі, Томаш Мірскі, Адам Куроўскі, Канстанцін Валасоўскі.

Камандуючым паўстанцамі быў прызначаны Валянцін Брахоцкі, які меў сувязь з Віленскім цэнтральным паўстанцкім камітэтам. Яго намеснікам стаў Алаіз Буйніцкі, камандзірам артылерыі - Міхаіл Храпавіцкі. Камендантам мястэчка Глыбокае быў прызначаны Ігнацій Корсак. Вялікую падтрымку паўстанцам аказалі 18 юнкераў з Дзінабургскага ваеннага вучылішча, выхадцы з мясцовай шляхты, якія прыбылі ў Глыбокае 18 красавіка і адразу заняліся навучаннем паўстанцаў правілам карыстання зброяй, вырабам пораху з салетры. Паводле рашэння камітэта ўладальнікі маёнткаў накіроўвалі ад кожных 7 душ аднаго падданага, забяспечыўшы яго зброяй, адзеннем і правіянтам. Камітэт прыняў зварот да памешчыкаў і насельніцтва павета.

Так, у звароце да яўрэяў мястэчка Глыбокае ад 23 красавіка 1831 г. камітэт заклікаў «к соединению всеми силами и способами, к умножению вооруженной силы для упомянутого дела с тем, чтобы и израильский народ, будучи преисполнен теми же чувствами, с нетерпением ожидает минуты воззвания себя к общей помощи и принесению пожертвований, какие в настояших обстоятельствах суть необходимы». Далей у звароце гаварылася, што самі яны (яўрэі) не змогуць накіраваць са свайго асяродку воінаў-добраахвотнікаў, і належыць ім прынесці ў мэтах ахвяравання грошы, сукно, порах, свінец. Паўстанцкі камітэт звярнуўся таксама да сялян і іншых саслоўяў.

Была выдадзена інструкцыя для вайскоўцаў, паводле якой патрабавалася захоўваць спакой і агульны парадак. Кожны ўдзельнік паўстання павінен быў даць прысягу «посвятить жизнь и именне, исполнять беспрекословно постановлення конфедерации и её повеления и для общего блага, устраняя собственную любовь, отрекаясь от всех личных обид с тем, что не будет желать никаких почестей и отличий, кроме только тех, к котором общее согласие или повеление установленного правительства призывать будет, а иначе поступая признает себя заслуживающим наказания справедливого суда Божия и вольного народа, подвергая себя всеобщему пренебрежению».

Паводле прадпісання Урадавага камітэта ад 14 красавіка 1831 г. кожны памешчык павінен быў на другі дзень з'явіцца ў Лужкі са зброяй, прывесці з сабой 6 рэвізскіх душ і аднаго чалавека ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Названыя вышэй прадпісанні, звароты Урадавага камітэта, акт канфедэрацыі былі разасланы па ўсім Дзісенскім павеце. За невыкананне іх камітэт пагражаў пакараннем аж да смяротнай кары. Па распараджэнні Брахоцкага ў Лужках былі ўстаноўлены дзве шыбеніцы.

Вялікую дапамогу камитэту аказаў Глыбоцк кармеліцкі кляштар. Са сваіх маёнткаў ён паставіў 300 сялян, у распараджэнне камітэта былі вызначаны ксяндзы- кармеліты Рамуальд Глімскі, Ігнат Руткоўскі, Патрыцый Корсак і інш. У ліку ўдзельнікаў паўстання былі ксёндз Празароцкага кляштара францысканцаў, уніяцкі святар Глыбоцкай царквы Скабалановіч. Духавенства было варожа настроена да палітыкі царызму. У Беразвецкім і Лужкоўскім вучылішчах, у школах карысталіся польскай мовай, справаводства таксама вялося на польскай мове.

Сабраная паўстанцамі «збройная сіла» была асвячона ксяндзом-піярам Адамам Татурам у Лужкоўскім касцёле, тут было праведзена набажэнства. Камітэтам быў распрацаваны план дзеянняў па захопе цэнтра павета - Дзісны. Было вырашана напасці на Дзісну 8 мая з трох бакоў (ад Даражковіч, ад Нікалаева і з правага боку ракі Дзісны). Войска паўстанцаў было раздзелена на тры часткі. Атрад Храпавіцкага вырашыў вызначыцца, і яго коннікі вырваліся ўперад, але былі адразу адбіты. Яны пацярпелі вялікія страты. 25 чалавек трапілі ў палон, астатнія ратаваліся ўцёкамі, пераплыўшы раку на конях.

Убачыўшы галоўную сілу паўстанцаў, рускія салдаты, чыноўнікі пачалі ўцякаць цераз Заходнюю Дзвіну. У горадзе некалькі дзесяткаў іх былі захоплены ў палон. Паўстанцы захапілі павятовае ўпраўленне, вайсковую касу на 1807 рублёў. У Дзісне яны пратрымаліся толькі тры дні. Рускае войска пад камандаваннем палкоўніка Макарава адбіла горад. На падаўленне паўстання былі накіраваны буйныя сілы. Корпус Талстога заняў Друю, Дрысу і Полацк. 3 Дзінабурга рушылі воіны палкоўніка Капеля. 3 Віцебска былі накіраваны сілы генерала Каблукова. 3 Відзаў у Новы Пагост перамяшчалася войска Кахоўскага.

мая 1831 г. з Глыбокага былі выбіты паўстанцы пад камандаваннем Радзішэўскага, якія прыбылі сюды з Вілейкі.

Кола акружэння звужалася. Да гэтага часу ў Лужках і Глыбокім было каля 10 000 паўстанцаў. Было прынята рашэнне раздзяліцца. Частка паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ігната Адахоўскага 18 мая накіравалася на ўсход для арганізацыі баявых дзеянняў каля Лепеля. Ім удалося захапіць Лепель, але хутка каля в. Камень яны былі разгромлены войскам генерала Каблукова. Адахоўскі пасля двухдзёйных абарончых баёў быў узяты ў палон.

Галоўныя сілы паўстанцаў пайшлі ў заходнім напрамку, прабіваючыся для злучэння з вількамірскімі паўстанцамі ў Літве. Іх шлях праходзіў праз вёскі Мосар, Казяны. На поўдзень ад Відзаў каля в. Качаргішкі адбыўся бой з войскам падпалкоўніка Цінькова. I на гэты раз паўстанцы вымушаны былі раздзяліцца. Радзішэўскі атрымаў пад сваё камандаванне вілейскія атрады, а свянцянскія і браслаўска-дзісенскія атрады засталіся пад кіраўніцтвам Барткевіча і Брахоцкага. 3 25 мая да 10 чэрвеня яны прайшлі ал Віжун да г. Кейданы і далучыліся да рэгулярных войск пад камандаваннем польскага генерала Антона Гелгуда. Агульная колькасць такога войска складала каля 10-12 тысяч чалавек.

чэрвеня каля Вільні адбылася рашаючая бітва паўстанцаў з рускім войскам. Паўстанцы пацярпелі паражэнне і вымушаны былі адступіць на Захад. Частка шляхты, актыўныя ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання збеглі ў Каралеўства Польскае і Прусію. Невялічкія атрады хаваліся ў мясцовых лясах і балотах.

Пасля двухдзённых баявых дзеянняў пад Глыбокім 15 мая на досвітку войска генерала Саф'янава заняло мястэчка Глыбокае. 18 мая сюды з двума эскадронамі гусараў прыбылі генералы Каблукоў і Гудовіч. 3 імі прыехаў у Глыбокае і магілёўскі губернатар М.М. Мураўеў. Удзельнік вайны 1812 г., ён шаснаццацігадовым юнаком у складзе рускай арміі праз Відзы адступаў пад націскам напалеонаўскіх захопнікаў.

Пад старшынствам М.М. Мураўёва пачала працаваць камісія ваеннага суда. Яго саветнікам быў Зайкоўскі, сакратаром - Ліорна, які запісваў паказанні на допытах і рабіў іх пераклад.

На допыт было дастаўлена каля тысячы чалавек. Дапытвалі днём і ноччу, Мураўёў дзейнічаў рашуча і жорстка. Гэтая камісія была размешчана ў будынку кармеліцкага кляштара, які захаваўся да нашых дзен. Дарэчы, у ліпені 1812 г. тут рабіў прыпынак Напалеон. 24 мая адсюль у Дзінабургскую крэпасць былі адпраўлены першыя вязні (22 чалавекі). Былі заведзены 172 судовыя справы, якія і цяпер захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы ў Вільнюсе. 59 тамоў зберагаюць памяць пра тыя даўнія падзеі, якія мелі месца і ў нашым краі.

Аб тым, як расправіўся царскі ураз з 3 паўстанцамі, сведчаць і такія факты. Кіраўнікі паўстання Брахоцкі, Татур, Лапацінскі былі засуджаны да пакарання смерцю. Асобы, якія прымалі актыўны ўдзел у паўстанні, былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення і адпраўлены ў Дзінабургскую крэпасць. 72 чалавекі былі засуджаны ваеннымі судамі ў мінскую турму. 23 адпраўлены ў турму г. Пскова. Частка паўстанцаў эмігрыравала ў Заходнюю Еўропу і Паўночную Амерыку. Сярод эмігрантаў былі 52 удзельнікі паўстання ў Дзісенскім павеце. Большасць з іх ніколі не вярнулася на радзіму.

Дзінабургская крэпасць так была перапоўнена вязнямі, што яе камендант вымушаны быў хадайнічаць аб вызваленні часткі засуджаных і перадачы іх на парукі. Нямала засуджаных было саслана ў Сібір. Пазней некаторыя справы былі перагледжаны, асобным удзельнікам паўстання зніжаны тэрміны зняволення.

У1831 г. з Глыбокага Мураўёў быў пераведзены на пасаду губернатара г. Гродна. У 1863 г. яму зноў давялося пабыць некалькі дзён у Глыбокім у час падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

Паводле загада цара Мікалая I патрабавалася жорсткае пакаранне ўдзельнікаў паўстання 1830-31 гг. Маёмасць засуджаных забіралася ў казну. Канфіскаваныя землі раздаваліся рускім чыноўнікам. Былі праведзены меры на паслабленне польскага ўплыву, актывізаваўся працэс русіфікацыі Беларусі. Быў закрыты Віленскі універсітэт, у школах і вучылішчах забаронена польская мова. У 1832 г. былі закрыты вучылішчы ў Лужках і Беразвеччы, дзе навучаліся дзеці памешчыкаў, шляхты з розных паветаў Беларусі, Літвы і Латвіі. У 1839 г. царкоўны сабор у Полацку прыняў рашэнне аб узяднанні уніяцкіх цэркваў з праваслаўнымі.

У 1842 г. былі ўзяты ў казну ўладанні глыбоцкіх кармелітаў: Глыбокае, Ластавічы, Перадолы, Запалоўе, Амбросавічы, Варанова, Свілы, Вольберавічы, Янкі, Крукі. Сюды былі накіраваны адміністратары, а кляштару пакінулі толькі 203 дзесяціны зямлі. Кармеліцкі кляштар і касцёл праіснавалі да 1865 г., а потым былі закрыты. У 1878 г. будынак касцёла пераасвячоны пад праваслаўную царкву, а бібліятэка з 3000 кніг аддадзена Віленскаму музею старажытнасцей. Кляштарныя архівы кармелітаў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург, дзе захоўваюцца і цяпер.


2.9 Глыбоччына ў другой палавіне 19 - пачатку 20 стагоддзя


У сярэдзіне 19 стагоддзя мястэчка Глыбокае належала князю Вітгентштэйну - буйнейшаму землеўладальніку ў Беларусі, які меў больш за 100 маёнткаў у 12 паветах, 500 тысяч дзесяцін зямлі і 60 тысяч сялян.

лютага 1861 г. быў абвешчаны маніфест аб адмене прыгоннага права і «Мясцовае палажэнне... для губерній Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай». У Глыбоцкім краі рэформа праводзілася паводле «Мясцовага палажэння», у адпаведнасці з якім за сялянамі прызнавалася права на дарэформенны надзел. Адрэзкі дапускаліся ў выпадках, калі памер сялянскага надзелу перавышаў надзел, устаноўлены інвентаром. Землеўладальнік, які адводзіў адрэзкі, меў магчымасць забіраць у сялян лепшыя землі, выганы, вадапоі, без якіх яны не маглі абысціся. За карыстанне зямлёй сяляне абавязаны былі да заключэння выкупной здзелкі адбываць памешчыку павіннасці ў выглядзе паншчыны і аброку. Такое становішча сялян лічылася часоваабавязаным. Гэтыя ўмовы выклікалі рэзкае незадавальненне сялян, якія адмаўляліся адбываць павіннасці.

Так, у лісце арандатара мястэчка Глыбокае В. Шміта галоўнаму кіраўніку маёнткаў князя Вітгенштэйна ад 6 мая 1861 г. паведамлялася, што сяляне Юзаф Шарабайка, Васіль Далідудка і Усцін Падбудзінскі ўчыняюць беспарадкі і падбухторваюць сялян не выконваць павіннасці. Арандатар папрасіў неадкладна прыслаць салдат.

У данясенні ад 8 мая 1861 г. паведамлялася пра адмову сялян вёсак Шарабаі і Лаўцы адбываць павіннасці, з іх узялі прыклад і сяляне мястэчка Глыбокае. Арандатар мястэчка Вінцэнтава Свентажэцкі паведамляў у Галоўнае ўпраўленне арганізацыі аховы лясоў, што «сяляне, якія павінны ахоўваць лес, не выконваюць сваіх абавязкаў».

У сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі царскі ўрад пайшоў на пэўную карэкціроўку папярэдніх указаў адносна адмены прыгоннага права. Паводле ўказа ад 2 чэрвеня 1863 г. ўсё сялянства Беларусі з 1 студзеня 1864 г. пераводзілася на абавязковы выкуп зямлі, часоваабавязанае становішча ліквідавалася. Вышэйшы падушны надзел вызначаўся ў 4-5 дзесяцін, ніжэйшы - 1,6 дзесяціны.

Пасля адмены прыгоннага права буйное памешчыцкае землеўладанне ў Беларусі захавалася. Землеўладальнікамі былі не толькі памешчыкі-дваране, але і мяшчане і сяляне. Сустракаліся маёнткі, якімі валодала сялянская грамада.

Асноўнымі збожжавымі культурамі былі жыта, авёс, ячмень. Вырошчвалі лён і каноплі. У памешчыцкіх гаспадарках яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя выкарыстоўвалі механічныя прылады працы. Сяляне апрацоўвалі зямлю сахой, бараной, толька ў канцы 19 стагоддзя пачалі выкарыстоўваць жалезныя плугі.

Пасля рэформы 1861 г. для апрацоўкі зямлі сялянамі шырока выкарыстоўваліся валы як больш танная для ўтрымання жывёла. Але ў сельськіх гаспадарках Дзісенскага павета аралі выключна коньмі.

Заможныя сяляне разводзілі і вырошчвалі пародзістых коней з камерцыйнымі мэтамі. За продаж 3-4-гадовых жарабкоў у Прусію яны атрымлівалі па 200-500 рублеў. Коні палепшанай пароды былі і ў сялян Глыбоцкай воласці. Але пра становішча асноўнай масы сялянства можна меркаваць з тэксту пісьма графа Бржастоўскага ў Віленскі павятовы камітэт па патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці ад 3 жніўня 1902 г.

«... У сялян жывёла і коні не заслугоўваюць нават свайго наймення..., ёсць паселішчы, у якіх няма каровы даражэй за 16-20 руб., каня, які не каштуе і 30 руб.., быкоў купляюць на базары па 15-18 руб.; коней больш-менш моцнага складу прадаюць ў Прусію, дома пакідаюць няздольных да работы; пытанне-як дапамагчы гору, сумнай будучыні? Я не бачу сродкаў пры такой пастаноўцы сялянскага быту. Напрыклад, калі б урад згадзіўся даць кожнаму паселішчу лепшай пароды быка і жарабка бясплатна, гэта не дапамагло б; падзелы зямель на дробныя часткі не садзейнічаюць паляпшэнню становішча, жывёла не мае пашы, на зіму не хапае фуражу, каровы ўтрымліваюцца ТОЛЬКІ для атрымання гною, якога не хапае нават на тыя вузкія палосы, на якія падзелены надзелы сялян. Толька ў сяле Мосар Луцкай воласці, у якім раней было 12 гаспадароў, цяпер 60 двароў, колькасць дзесяцін зямлі тая ж, колькасць жывелы і коней каля 200; ці магчыма марыць аб паляпшэнні гаспадаркі, пароды жывёлы...?»

Важнай таварнай галіной была малочная жывёлагадоўля. Заможныя сяляне рэгулярна збывалі на рынак масла, смятану, тварог, многія з іх мелі сепаратары. Частка малака паступала ад сялян і памешчыкаў на маслабойныя і сыраварныя заводы. У канцы 19 стагоддзя ў Дзісенскім павеце дзейнічалі 11 зборных і 5 арцельных малочных заводаў, заснаваных гаспадарамі, якія мелі вялікія статкі кароў.

Пасля рэформы 1861 г. найбольшае пашырэнне на поўначы і паўднёвым усходзе Беларусі атрымала льнаводства. Ільнаводства складала галоўны кірунак спецыялізацыі гаспадаркі заможнай часткі сялян Дзісенскага павета. Але да канца 19 стагоддзя на сялянскіх надзелах адзначаецца скарачэнне пасеваў лёну. Гэта было звязана з паніжэннем кошту льновалакна, якое выцяснялася больш таннай і прыгожай баваўнянай тканінай. У карэспандэнцыі з Дзісенскага павета паведамілася, што ў выніку падзення цэн на лён пасевы яго скарачаліся і павялічвалася пасяўная плошча аўса і ячменю, на якія быў большы попыт.

Адной з галоўных таварных культур, пасевы якой значна пашырыліся з 1890-х гг., была бульба. Яна ўжывалася ў вялікай колькасці не толькі ў ежу, але і на корм жывёле. Бульба была асноўным прадуктам для вінакурэння. Вінакурныя заводы, якія прыносілі ўладальнікам вялікія прыбыткі, дзейнічалі ў маёнтку Чарневічы і мястэчку Глыбокае. Яны перапрацоўвалі ўвесь свой ураджай бульбы, а таксама суседніх вёсак. Памешчыкі прадавалі ў казну вядро спірту за 58,5 кап. Зярно для вінакурэння і на рынак перапрацоўвалася на млынах. Вадзяныя млыны былі ў в. Мылічаны, маёнтку Юзафава (Празароцкая воласць). Паравы млын працаваў у маёнтку Зябкі той жа воласці.

Сусветны аграрны крызіс канца 1870-90-х гг. прымусіў землеўладальнікаў перабудоўваць свае маёнткі на капіталістычны лад ці прадаваць іх. Глыбоцкі маёнтак князь Вітгенштэйн прадаў немцу Згерсу. Адкрываліся невялікія фабрыкі і заводы. Цагельны завод быў пабудаваны ў маёнтку Чарневічы Дзісенскага павета. Будаўніцтва цагляных заводаў было звязана з ростам гарадоў, будаўніцтвам адміністрацыйных будынкаў.

У 1880-90-я гг. ў беларускай вёсцы была пашырана арэнда зямлі. Бяднейшае сялянства арандавала зямлю да 5 дзесяцін на кароткі тэрмін, звычайна на адно лета, за адработкі ці за долю ўраджаю. Але вялікая частка сялянства вымушана была адмовіцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі і здавала надзельную зямлю ў арэнду заможным сялянам, якія ад пасеваў лёну на ёй атрымлівалі прыбыткі да 300-500 рублёў (Дзісенскі павет). Гаспа- дарчыя грашовыя падаткі за арэнду зямлі і наём рабочых абыходзіліся ў сотні рублёў. Напрыклад, сяляне вёскі Шарагі кожны год выдаткоўвалі на гэгыя мэты да 400 рублёў.

У 1880-я гт. ў новай сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы, якая характарызавалася пагаршэннем становішча сялянскіх мас з-за ўзмацнення капіталістычнай эксплуатацыі, узрастае барацьба супраць памешчыкаў. Яна прымала розныя формы. Найбольш распаўсюджанымі былі патравы, выпасы жывёлы на ўгоддзях памешчыкаў і лясныя парубкі.

Вясной 1882 г. сялянскімі выступленнямі была ахоплена Глыбоцкая воласць Дзісенскага павета. Сяляне захапілі ўчасткі зямлі некаторых памешчыцкіх фальваркаў і зааралі іх.

Віленскі губернатар Жамчужнікаў у данясенні міністру ўнутраных спраў Талстому паведамляў пра сістэматычныя парубкі лесу сялянамі Дзісенскага павета ў першай палавіне 1885 г. У 1886 г. былі спробы захопаў памешчыцкіх сенажацей. Складанне пратаколаў і перадача спраў у суды не спынялі сялян.

Вялікую шкоду насельніцтву вёсак і мястэчак прыносілі розныя стыхійныя бедствы, асабліва пажары, няўроды. На іх выпадак сялянства страхавала сябе. Для гэтага была ўведзена сістэма хлебазапасных магазінаў. Такі магазін быў у кожнай сялянскай грамадзе. Кожны год ён папаўняўся збожжам, а старое выкарыстоўвалі. У гады недароду хлеб размяркоўваўся сярод пацярпелых. На тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна хлебазапасныя магазіны былі ў вёсках Мамаі, Ляпейкі, Храмы, Гарані, Каменка, Сяльцо, Сяменчыкі, Машыркі, Дзямідзенкі, Лапезіна, Булахі, Зябкі, Востраў, Стуканы, Шчарбы, Восава, Сукліна, Соіна, Задарожжа, Лісіцы, Лазовікі, Слабада, Вялікія Давыдкі, Мядведзева, Свіла, Чарневічы, Верхняе, Удзела, Бервякі, Навасёлкі, Мосар, Дзеркаўшчына, Слабада.

Кожны недарод збажыны, голад і іншыя бедствы гналі сялянскую беднату на пошукі сродкаў існавання, перш-наперш у суседнія памешчыцкія гаспадаркі. Частка сялян бегла за межы Беларусі. Яны наймаліся на лесасплаўныя, будаўніча-дарожныя работы, шахты, руднікі. У промыслах прымалі ўдзел і жанчыны, пераважна з бядняцкіх сялянскіх сем'яў.

У «Аглядзе Віленскай губерні за 1908 г.» адзначалася, што вясковыя рабочыя Віленскай губерні ў вольны ад палявых работ час займаліся возніцтвам, высечкай і сплавам лесу па рэках Вілія, Нёман, Заходняя Дзвіна, рыбалоўствам і цяслярстам. «Многія займаліся вырабам дуг, голаў, вазоў. Распаўсюджаны сярод сялян губерні выраб палатна і пражы, якія паступаюць у продаж. Сялянскае палатно таннае, гатункі - мяшочны, на кашулі, тонкі. Вырабляюцца на простых станках грубое сукно і розныя ваўняныя вырабы».

Рост саматужных промыслаў і мясцовай прамысловасці патрабаваў збыту іх перш за ўсё на ўнутраным рынку. Рос попьгг і на прамысловыя вырабы. Для гэтага ў вёсках, сёлах, мястэчках праводзіліся базары, таржкі, кірмашы.

У Глыбокім кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурнымі вырабамі, а таксама смалой, дзёгцём, паташам, якія прывазіліся з памешчыцкіх маёнткаў. Сяляне прывозілі сала, яйкі, масла, сыр, набывалі соль, крупы, гарбату, цукар, гарэлку. Да 1885 г, вядро гарэлкі каштавала 50 капеек серабром, а ў 1856 г. месцамі - 1 рубель 50 капеек. На кірмашы на продаж прыганялі коней.

чэрвеня праводзіўся кірмаш у в. Чарневічы. Два кірмашы на год 24 і 29 чэрвеня адбываліся ў вёсцы Мосар. Тройчы за год праводзіліся кірмашы ў сяле Слабада (23 красавіка, 14 верасня, 6 снежня) і 5 разоў у мястэчку Галубічы (23 красавіка, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня, 6 снежня). Звычайна кірмашы прымяркоўвалі да рэлігійных свят.

Акрамя кірмашоў былі пашыраны таржкі. Толькі ў мястэчку Галубічы яны адбываліся 6 студзеня, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня і 6 снежня.

Усё большае значэнне набывалі крамы. Крамы дробнага тавару былі ў вёсках Празарокі, Дзеркаўшчына, Верхяяе, Удзела, бакалейная крама была адчынена ў мястэчку Галубічы.

Немалы прыбытак дваранам, купцам, заможным сялянам прыносілі піцейныя дамы і корчмы. Яны былі у вёсках Зябкі, Верхняе, Дзеркаўшчына, Мосар, мястэчку Галубічы.

Праз корчмы памешчыкі выцягвалі ў сваіх прыгонных грошы, атрыманыя цяжкай працай. Часта за пітво разлічваліся хлебам, жывёлай. Кожная сялянская сям'я траціла штогод на гарэлку ў сярэднім 25-26 рублёў.

У другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзя тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Глыбоцкай, Пліскай, Празароцкай, амаль усёй Залескай, частак Вярхнянскай, Чарневіцкай, Луцкай, Лужыцкай і Ігуменскай валасцей Дзісенскага павета, некалькі населеных пунктаў уваходзілі ў Норьшкую воласць Вілейскага павета Віленскай губерні, а таксама Докшыцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 г. адной з буйнейшых валасцей Дзісенскага павета была Глыбоцкая. У воласці налічвалася 160 населеных пунктаў з 1875 дварамі, 59 двароў было ў вёсцы Гваздова. У ёй пражывалі 200 мужчын і 221 жанчына. Больш за 330 жыхароў мелі вёскі Лаўцы, Прыпернае, Ластавічы, Шарагі і др.Усяго ў воласці пражывала 15 378 чалавек (7458 мужчын, 7920 жанчын).

Найбольш буйным па колькасці насельніцтва населеным пунктам Пліскай воласці была Восава (28 двароў, 424 жыхары, з іх 207 мужчын, 217 жанчын). У 56 вёсках, мястэчках, выселках воласці пражывала 7526 жыхары (3821 м., 3705 ж.). Больш за 200 чалавек было ў вёсках Навасёлкі, Шчарбы, Крывічы, Сукліна, Задарожжа, Мазнева і др.

У 283 населеных пунктаў Празароцкай воласці налічвалася 1003 двары. У вёсцы Кульгаі пражывала 405 чалавек, у в. Вострава - 270. 3 насельніцтвам больш за 100 чалавек былі наступныя населеныя пункты: Руднікі, Асінаўка, Храмыя, Саннікі, шалушына, Піскунова і др. У 230 невялікіх сёлах, хутарах, выселках, засценках, маёнтках колькасць жыхароў складала ў сярэднім ад 15 да 40 чалавек. Усяго ў Празароцкай воласці пражывала 11 318 чалавек (5447 мужчын, 5861 жанчына).

У 49 вёсках Залескай воласці было 760 двароў. У вёсцы Залессе было 65 двароў і 382 жыхары. Больш за 200 жыхароў было ў вёсках Кісарэўшчына, Стуканы, Узрэчча і др. У 16 вёсках воласці пражывала больш за 100 жыхароў. Усяго ў воласці на 1897 г. было 5486 жыхароў.

З населеных пунктаў Верхнянскай воласці па колькасці насельніцтва вылучаліся вёскі Попшычы - 415 жыхароў, Хоцькі - 277, Бервякі - 251, Ракаўцы - 394, Сапеліна -199, Кавалёнкі - 154 і др. У 20 населеных пунктахВерхнянскай воласці, якія і цяпер уваходзяць у склад сучаснага Глыбоцкага раёна, налічваліся 574 двары і 3552 жыхары.

У Чарневіцкай воласці такіх населеных пунктаў было 17, двароў 141, насельніцтва - 971 чалавек.

У Луцкай воласці было 7 населеных пунктаў, 228 двароў, 1279 жыхароў.Дзве вёскі былой Лужыцкай і Ігуменаўскай валасцей уваходзяць у тэрыторыю сучаснага Глыбоцкага раёна.

вёсак, маёнткаў, хутароў, засценкаў з 196 дваровымі месцамі Норыцкай воласці цяпер таксама ўваходзяць у Глыбоцкі раён. 3 іх толькі 6 мелі больш за 100 жыхароў.

населеныя пункты Докшыцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі, якія цяпер адносяцца да Глыбоцкага раёна, мелі 204 двары з насельніцтвам 1169 чалавек.

Усяго на гэтай тэрыторыі пражывала прыкладна 49-50 тысяч чалавек.

У 1897 г. ў Глыбокім было 637 дваровых месцаў і жылых дамоў. Тут пражываў 4741 жыхар. Мястэчка было сумежным з маёнткам Глыбокае ўладальнікаа Готліба Скерста. У мястэчку было народкае вучылішча, яўрэйскае прыватнае вучылішча, валасное праўленне, 2 яўрэйскія малельныя дамы, мяшчанская ўправа, 4 хлебазапасныя магазіны. Дзейнічалі 2 заводы ліманадна-шыпучай вады, 2 шавецкія майстэрні, 5 мануфактурных крам, 2 аптэчныя крамы, 96 дробных крам.

У мястэчку існавалі 11 піцейных дамоў, 4 заезныя дамы і 2 харчэўні.

Развівалася мукамольная вытворчасць. 2 вадзяныя і 2 ветравыя млыны ў Глыбокім не спраўляліся з памолам збожжа, і прадпрымальнік Перац Мірман пабудаваў у 1911 г. ў Глыбокім млын, які прыводзіўся ў рух дызелем.

Для вытворчасці піва і дражджэй быў пабудаваны невялікі завод на беразе возера Кагальнае. У Глыбокім была абараначная, тут працавада 10 чалавек, некалькі хлебалякарняў і булачных. Была наладжана вытворчасць танных цукерак. Невялікая маслабойня вырабляла льняны і канапляны алей.

У вёсках Падгаі і Арэхава былі цагельныя заводы. У в. Арэкава працаваў вапнавы завод, у маёнтку Азярцы выраблялася чарапіца.

У 1890-я гт. ўрад арганізаваў у Глыбокім «склад у разліў» віна і гарэлкі. Для гэтага было ўзведзена некалькі мураваных будынкаў, у якіх цяпер размешчана бальніца.

У канцы 19 - пачатку 20 ст. была пракладзена чыгунка Глыбокае-Свянцяны. У 1907 г. праз тэрыторыю Глыбоччыны прайшла чыгунка, якая злучыла Замошша, Падсвілле, Празарокі.

Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905- 1907 гг. на Глыбоччыне ажывіўся рэвалюцыйны і грамадскі рух. У 1897 г. тут была створана арганізацыя Бунда, якая прадстаўляла інтарэсы дробнай буржуазіі, яўрэйскіх гандляроў, рамеснікаў, майстравых. У 1904 г. Віленская група РСДРП распаўсюдзіла ў Глыбокім лістоўкі Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП, у якіх вялася агітацыя супраць царызму і руска-японскай вайны. 3 нагоды Першамая ў 1903 і 1905 гг. праводзіліся маёўкі ў Лаўрынаўскім лесе за 2 км ад мястэчка. У пачатку лістапада 1905 г. адбылася дэманстрацыя жыхароў Глыбокага, у якой прыняло ўдзел некалькі соцень чалавек. Дэманстранты сабраліся на рыначнай плошчы, узнялі над калонай чырвоны сцяг і з лозунгамі «Далоў царскае самадзяржаўе!», «Няхай жыве рэвалюцыя!», са спяваннем рэвалюцыйных песень рушылі па Замкавай вуліцы цераз мост да царкоўнага саду, дзе адбыўся мітынг.

У лістападзе 1905 г. забаставалі паштовыя служачыя Глыбокага. Забастоўка працягвалася 3 тыдні, у выніку большасць служачых была звольнена.

У 1905 г. зноў ажывіўся сялянскі рух. Праявілася гэта ў парубках памешчыцкага лесу, патравах лугоў і пасеваў. 31 снежня 1905 г. прыстаў 1-га стана Дзісенскага павета сумесна з 3 паліцэйскімі ўраднікамі, 4 коннымі і 8 пешымі стражнікамі прыбылі ў в. Хоцькі, каб арыштаваць у маёнтку Канстанцінава памешчыка Акушкі галоўных зачыншчыкаў самавольнай парубкі лесу Баляслава Мархеля, Уладзіслава Крэміса і Франца Мацвяёнка.

Царская ўлада ў той час у Глыбокім была прадстаўлена звычайнай адміністрацыяй і паліцыяй: станавым прыставам, паліцэйскім ураднікам, двума жандарамі, судзебным следчым, земскім начальнікам і іншымі чыноўнікамі, а таксама 2 свяшчэннікамі і ксяндзом.

Націск народных мас прымусіў царызм утварыць агульнадзяржаўную прадстаўнічую ўстанову - Дзяржаўную думу, маніфест пра зацвярджэнне якой быў надрукаваны 6 жніўня 1905 г. У Расійскі «парламент» дапускаліся і прадстаўнікі працоўных. Але права прымаць удзел у выбарах былі пазбаўлены рабочыя. Магутны пад'ём рабочага руху выліўся ў кастрычніку 1905 г. ў агульнарасійскую палітычную стачку. Яна ахапіла ўсю краіну, і ў снежні 1905 г. перарасла ва ўзброенае паўстанне. Дзяржаўная дума (т.зв. Булыгінская, ад імя Старшыні Савета Міністраў А.Р.Булыгіна) так і не была склікана.

Вясной 1906 г. паводле новага выбарчага закона пачала работу 1-я Дзяржаўная дума, дзе ўжо была і рабочая курыя. Сялянскія дэпутаты (трудавая група) патрабавалі адчужэння памешчыцкіх зямель і стварэння агульнанароднага зямельнага фонду. Думскія дэбаты напалохалі ўрад. Указам цара ад 8 ліпеня 1906 г. 1-я Дзяржаўная дума была раз- агнана. На дапамогу мясцовай паліцыі ўсё часцей выклікаліся войскі; былі зацверджаны ваенна-палявыя суды. Увесь ход падзей 1905 г. паказаў, што галоўным пытаннем грамадска-палітычнага жыцця Расіі было аграрнае. Імкнучыся аслабіць яго вастрыню, урад выдаў указ пра землеўпарадкавальныя камісіі. Яны былі закліканы садзейнічаць Сялянскаму банку ў набыцці зямлі сялянамі шляхам продажу ім часткі казённых і ўдзельных зямель. Але гэтыя паўмеры не задавальнялі сялян, і яны вялі барацьбу за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.

У пачатку 1907 г. адбыліся выбары ў 2-ю Дзяржаўную думу. Палітычны настрой сялян знайшоў сваё адлюстраванне ў наказах у 2-ю Думу. Сяляне патрабавалі роўнасці ўсіх перад законам, свабоды сходаў, саюзаў, скарачэння рабочага дня, павышэння заработнай платы.

У рабочым руху Беларусі ў пачатку 1907 г. працягваўся спад. Аднак у красавіку пракацілася хваля першамайскіх забастовак. Агульная забастоўка рабочых і рамеснікаў адбылася 18 красавіка і ў Глыбокім.

Да восені размах рабочага і сялянскага руху скарачаецца, а з кастрычніка - уступае ў паласу глыбокага крызісу.

Выкарыстаўшы спад рэвалюцыйнага руху ў краіне, царызм устанавіў жорсткі паліцэйскі рэжым. 9 чэрвеня 1907 г. ўрад надрукаваў Маніфест аб роспуску 2-й Думы і змяненні Палажэння аб выбарах. Землеўладальніцкая курыя атрымлівала паводле закону 3 чэрвеня 51% агульнага складу выбаршчыкаў Еўрапейскай Расіі. Памешчыцкая курыя Віленскай губерні выбірала на губернскія сходы 43%. Заніжаны працэнт выбаршчыкаў ад памешчыкаў у Віленскай губерні быў звязаны з імкненнем урада абмежаваць прадстаўніцтва ў Думе польскага памеснага дваранства.

Чарнасоценныя партыі і групоўкі з натхненнем сустрэлі разгон 2-й Думы і новы выбарчы закон. 17-19 ліпеня 1907 г. адбыўся Усерасійскі з'езд прадстаўнікоў губернскіх і павятовых аддзелаў «Саюза рускага народа» («СРН») і іншых манархічных груповак, на якім было вырашана разаслаць усім аддзелам на месцах выпрацаваныя і ўхваленыя з'ездам перадвыбарны наказ і перадвыбарную платформу. Галоўным іх патрабаваннем было захаванне «праваслаўя, рускага неабмежаванага самадзержца і народнасці». У перадвыбарнай платформе падкрэслівалася, што Дума павінна быць органам, непрыхільным да ўсякіх абмежаванняў царскай улады і абавязкова «нацыянальна-рускай».

У трэцячэрвеньскі перыяд значна актывізавалася дзейнасць «Рускага ўскраннага саюза» («РУС»). Да лета 1907 г. быў створаны яго Віленскі губернскі камітэт з густой сеткай аддзелаў у гарадах, паветах і мястэчках губерні. На чале «РУС» былі лідэр віленскай групоўкі «Селянін» С.А. Кавалюк, царскі чыноўнік А.С. Урушвіч і іншыя. У склад «РУС» уваходзіў «Глыбоцкі аддзел «СРН» (утвораны ў лютым 1907 г., складаўся з 30 чалавек, заснавальнікі Ф. Іваноў і протаіерэй Беразвецкага жаночага кляштара А.С. Вяраксін).

У адпаведнасці з новым выбарчым законам у Віленскай губерні была ўтворана «руская» курыя, якая праводзіла выбары дэпутатаў у Думу асобна ад «нярускага» насельніцтва. 14 кастрычніка ў Вільні на выбарах ад «рускага» насельніцтва губерні, куды былі далучаны і праваслаўныя беларусы, стараверы, лютэране, 40 выбаршчыкаў абралі А.С. Вяраксіна і Р.Р. Замыслоўскага дэпутатамі 3-й Дзяржаўнай думы. Правыя перамаглі на выбарах у Думу і ў астатніх беларускіх губернях. Ім удалося правесці дэпутатамі 80,5% сваіх прадстаўнікоў. Вялікая заслуга ў гэтым належала праваслаўнаму духавенству. Перамога правых стала магчымай і таму, што за ўрадавымі сіламі пайшлі найбольш заможныя беларускія сяляне, інтарэсы якіх выражала, у прыватнасці, таварыства «Селянін». Яны з натхненнем сустрэлі ўрадавы ўказ ад 9 лістапада 1906 г. «Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага заканадаўства, якія датычацца сялянскага землекарыстання і землеўладання». Сутнасць указа П.А. Сталыпін зводзіў да наступнага: «...прызнанне недатыкальнасці асабістай уласнасці і, як следства, стварэнне дробнай асабістай уласнасці, права выхаду з абшчыны і вырашэнне пытанняў палепшанага землекарыстання». Прытым стаўка рабілася «не на ўбогіх і п'яных, а на моцных і дужых». 3 выхадам у свет указа ад 9 лістапада 1906 г. значна актывізавалася дзейнасць Сялянскага пазямельнага банка з мэтай падтрымкі заможных сялян. Асаблівая ўвага аддавалася банку ў паветах Віленскай губерні, дзе адной з галоўных яго задач было садзейнічаць насаджэнню рускіх памешчыкаў і сялян за кошт скарачэння польскага дваранскага землеўладання. Гэта палітыка знайшла шырокую падтрымку ў заможнага беларускага сялянства, якое імкнулася дабівацца такіх умоў пры якіх, як паведамляў часопіс «Крестьянін» у №24 за 1906 г., «... лягчэй было б пашыраць памеры сваёй зямельнай уласнасці, а польскі элемент не меў бы магчымасці ўтрымаць буйную зямельную ўласнасць у сваіх руках». У гэтым жа нумары «Крестьянін» заклікаў землеўладальнікаў ставіцца да ўказа 9 лістапада з поўным даверам, таму што ў Думе ён яшчэ «... будзе дапрацаваны і значна палегчыць становішча сялян». Так, прапаноўвалася ўстанавіць норму на памешчыцкую зямлю да 300-400 дзесяцін, каб астатнюю прадаць сялянам.

Аграрнае пытанне был галоўным і ў дзейнасці 3-й Думы, і ў палітычным жыцці наогул. У снежні 1908 - студзені 1909 г. ў Вільні па ініцыятыве таварыства «Селянін» і «Беларускага таварыства» (вылучылася з «Селяніна» ў 1908 г. на чале з Л.Саланевічам) адбыўся з'езд «прадстаўнікоў вёскі» Паўночна-Заходняга краю. Ідэйнымі натхніцелямі гэтага форуму былі дэпутаты 3-й Думы Р.Р. Замыслоўскі, А.П. Сапуноў і протаіерэй А.С. Вяраксін. Апошні патрабаваў у сваёй прамове ад мясцовых улад больш хуткага правядзення рэформы. Перад закрыццём з'езда была прачытана прывітальная тэлеграма П.А. Сталыпіна да з'езда, а Р. Р. Замыслоўскі ўручыў лідэру віленскай групоўкі «Селяніна» С.А. Кавалюку 1000 руб., асігнаваных на часопіс «Крестьянін».

У ходзе работы 3-й Думы ў 1910 г. ўзнікла фракцыя рускіх нацыяналістаў. Асноўныя пункты праграмы партыі прадугледжвалі панаванне праваслаўнай царквы і рускай народнасці, садзейнічанне баявой моцы Расіі, нацыянальную і рэлігійную накіраванасць роднай адукацыі.

На ўзор сталічных патрыётаў у Вільні з лютага 1912 г. было створана Віленскае Адзяленне «Рускага нацыянальнага саюза. Асноўныя пункты яго статута зводзіліся да наступнага: «...Аб'яднаць мясцовае руСКае насельніцтва ў імкненні захаваць нацыянальны здабытак Расіі ў краі - веру, мову і народнасць, умацаваць духоўную і культурную сувязь з карэннай Расіяй». Старшынёй гэтай арганізацыі 30 сакавіка 1912 г. быў выбраны С.А. Кавалюк. Палітыка царызму і правых партый праявілася ў 3-й Думе. У кастрычніку 1910 г. дэпутаты разглядалі «Палажэнне аб пачатковых вучылішчах». Высокую актыўнасць пры яго абмеркаванні праявілі епіскап Мітрафан (Магілёўская губерня, у 3-й Думе - фракцыя правых) і протаіерэй А.С. Вяраксін, якія галасавалі за прапановы ўрада, імкнучыся не дапусціць пашырэння ўжывання ў заходніх губернях польскай, яўрэйскай і беларускай моў.

Адзінства рускай дзяржаўнай мовы, выкладанне ва ўсіх урадавых, грамадскіх і прыватных школах выключна на рускай мове, - такой была платформа Віленскага «Рускага нацыянальнага саюза» па гэтым пытанні.

Падзеі 1905-1907 гг. унеслі істотныя змены ў сістэму народнай адукацыі. Акрамя царкоўнапрыходскіх школ, якія існавалі з сярэдзіны 19 стагоддзя, на Глыбоччыне былі адкрыты народныя вучылішчы ў сёлах Кавалі Глыбоцкай воласці, Празарокі і Псуя Празароцкай воласці, вёсцы Чарневічы Чарневіцкай воласці, сяле Свіла Пліскай воласці, вёсцы Мосар Луцкай воласці, сяле Верхняе Верхнянскай воласці, сяле Залессе Залескай воласці.

Працэнт дзяцей школьнага ўзросту (8-13 гадоў), якія наведвалі школы, складаў сярод хлопчыкаў прыкладна 20%, сярод дзяўчынак -7-8%.

Медыцынскае абслугоўванне краю развівалася з пачатку 70-х гг. 19 стагоддзя. Паводле ўказа ад 24 снежня 1868 г. на кожны павет прызначаўся адзін урач, 7-8 фельчараў і 3 павітухі. Такое становішча было ва ўсіх губернях, дзе не былі ўведзены земствы, у тым ліку і Ў Віленскай.

Першы ўрачэбны ўчастак з невялікай лячэбніцай пры ім на Дзісеншчыне быў адкрьггы ў мястэчку Лужкі. Ён абслугоўваў 12 валасцей, у тым ліку і Глыбоцкую. Такое становішча захавалася да пачатку 20 стагоддзя. Вядома, што ў 1895 г. ў Глыбокім быў прыёмны пакой, у якім працаваў фельчар Восіп Каншыцкі і павітуха Алена Харак. У той час у Глыбокім знаходзіліся вольнапрактыкуючыя ўрачы Ісідор Карлавіч Махтус і Мікалай Станіслававіч Пулікоўскі. Нават у пачатку 20 стагоддзя лячэбніца знаходзілася ў Лужках, а ў Глыбокім заставаўся той жа прыёмны пакой, дзе фельчарам быў Анісім Артаеў, а павітухай Марыя Барушка. Былі тут вольнапрактыкуючы ўрач М.С. Пулікоўскі, прыватная аптэка ўдавы Фелтэртол. Гандляры-яўрэі трымалі 3 аптэкарскія крамы, працавапі магазіны Мордуха Шульгейфера, Моўшы Астроўскага і Моўшы Фейгельсона. Фельчарскі пункт быў у вёсцы Мазурава Чарневіцкай воласці.

Духоўнае жыццё насельніцтва было неразрыўна звязана з рэлігіяй. Праваслаўныя цэрквы былі ў сёлах Псуя Празароцкай воласці, Слабада Докшыцкай воласці, Залессе Залескай воласці, Верхняе Верхнянскай воласці, Свіла і мястэчка Галубічы Пліскай воласці, сяле Быкаўшчына Празароцкай воласці, вёсках Кавалі, Тумашы, Забор'е, Мамаі Глыбоцкай воласці, Чарневічы Чарневіцкай воласці.

Рымска-каталіцкія касцёлы дзейнічалі ў в. Прошкава, сёлах Празарокі Празароцкай воласці, Дзеркаўшчына Норыцкай воласці, вёсцы Мосар Луцкай воласці і сяле Удзела Верхнянскай воласці.

Малітоўны дом старавераў быў у в Ластавічы Глыбоцкай воласці.

У 1-й чвэрці 20 стагоддзя ў Беларусі актывізуецца працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці, цяга народа да кулытуры. Адной з праяў гэтага працэсу сталі так званыя беларускія вечарынкі - вечары беларускай нацыянальнай культуры, якія ладзіліся ў Беларусі і за яе межамі творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, сялянамі. Актыўны ўдзел у такіх вечарынках бралі вядомыя дзеячы беларускага адраджэння, такія, як І. Буйніцкі са сваім калектывам, Паўліна Мядзёлка, чыё юнацтва і першае далучэнне да беларускай культуры прайшлі ў Глыбокім. Найбольшае пашырэнне беларускія вячоркі мелі ў 1910-1914 гг. Яны адбываліся ў Празароках, Глыбокім і іншых паселеных пунктах Глыбоччыны.

У пачатку 20 стагоддзя беларускі народ чакала цяжкае выпрабаванне. 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. пачалася 1-я сусветная вайна. З лета 1915 значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Да восені фронт дакаціўся да Пастаў, і нямецкі разезд зявіўся ў Глыбокім, якое апынулася ў прыфрантавой паласе і знаходзілася ў тыле 3-й рускай арміі, што ўтрымлівала ўчастках Заходняга фронту ад возера Дрысвяты да мястэчка Смаргонь. У 1915 г. была пракладзена чыгунка Глыбокае- Паставы. Лінія фронту ў той час праходзіла каля Пастаў, а Глыбокае было прыфранатвой базай забеспячэння арміі. У Глыбокім было пабудавана некалькі станцыйных пуцей, дзе фарміраваліся воінскія саставы для адпраўкі на фронт. Цяжкае становішча на фронце, адступленне рускай арміі выклікалі ў большай часткі салдат паражэнчыя настроі, глыбокую незадаволенасць. 3 кожным днём нарастаў пратэст супраць вайны і царызму. Усё настойлівей сяляне выстулалі за дэмакратычнае рашэнне аграрнага пытання. Мясцовыя ўлады адзначалі, што «...галоўным і самым небе спечным фактарам росту незадаволенасці сярод сялян з'яўляюцца салдаты, што прыбываюць з тылавых часцей і на пабыўку...яны распаўсюджваюць чуткі аб тым, што пасля заканчэння вайны са зброяй у руках пачнуць падзел зямлі». Яны адзначалі «...поўную адсутнасць клопату ўрада да сем'яў салдат, якія былі асуджаны на голад, і на ўхіленне генералаў і афіцэраў ад удзелу ў небяспечных месцах баёў».

Пра падзеі сусветнай вайны на Глыбоччыне і трагічны лёс бежанцаў расказала ў сваіх «Успамінах» Е.А. Сурына-Масальская.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. не прынесла вялікіх змен для насельніцтва Глыбоцкага краю. У Глыбокім захаваліся мяшчанская ўправа і валасное праўленне, якія ў красавіку 1917 г. былі заменены часовымі камітэтамі з тымі ж функцыямі.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні далі надзею на лешую долю беларускага народа. Актыўна пачалі ўзнікаць беларускія арганізацыі, газеты, часопісы. 24 і 25 мая 1917 г. ў Мінску адбыуся з'езд беларускага каталіцкага духавенства. З'езд меў вялікае значэнне. Пасля з'езда ў многіх месцах ксяндзы пачалі весці набажэнствы на беларускай мове. Адзін з актыўных праваднікоў беларускай ідэі ксёндз А. Станкевіч у сваёй кнізе «Родная мова ў святынях» (Вільня, 1929) згадвае, што беларускія набажэнствы вяліся на Дзісеншчыне, у тым ліку і на Глыбоччыне. Так, ксёндз М. Шалкевіч вёў службу па-беларуску ў в. Мосар, пасля чаго прыхаджане прасілі біскупа, каб у іх парафіі пакінулі менавіта ксяндза М. Шалкевіча. Час ад часу беларускія набажэнствы вяліся ў в. Удзела.

ліпеня 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал-лейтэнант Дзянікін выдаў загад, паводле якога ўвесь Дзісенскі павет быў аднесены ў раён Заходняга фронту і ўсё жыццё ў павеце павінна было быць падпарадкавана законам ваеннага становішча. Былі забаронены мітынгі, дэманстрацыі, выступленні супраць улад і памешчыкаў. Тым не менш 10 ліпеня сяляне вёскі Пятроўскія маёнтка Кацярынава, які быў размешчаны за 7 вёрст на поўнач ад Глыбокага, захапілі скошаную канюшыну, прагналі касцоў памешчыка Жадвойна і аб'явілі ўсе сенажаці сваёй уласнасцю. Сялянскія хваляванні ў розных месцах Глыбоччыны працягваліся амаль да Кастрычніка 1917 г.


2.10 Паўстанне 1863 - 64 гг. на Глыбоччыне


Паўстанне 1863-64 гг., галоўнай мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. - адна з найбольш значных падзей 19 стагоддзя. Але ацэнкі яго вельмі супярэчлівыя. Пра гэта сведчаць шматлікія гістарычныя даследаванні і архіўныя дакументы, у якіх зафіксавана, што актыўны ўдзел у гэтым паўстанні прынялі сяляне і шляхта, рамеснікі з мястэчак, студэнты і каталіцкае духавенства Глыбоччыны.

У сваім данясенні ад 23 мая 1861 г. палкоўнік С. Адамовіч паведамляў у Вільню В.А. Далгарукаву, што войскам Мурамскага пяхотнага палка падаўлена выступленне сялян у маёнтках Дзісенскага павета, сярод якіх пералічаны і падзеі на Глыбоччыне. Так, паведамлялася, што хваляванні былі ў маёнтку Мосар, які належаў Абдону Бжастоўскаму, у Міхальцах, што належалі Юстыну Грабніцкаму, Канстанцінаве, якім валодаў Казімір Акушка. Прычынай выступленняў была агітацыя адстаўнога падпалкоўніка Антаноўскага з Глыбокага, які ўжо знаходзіўся пад арыштам да вырашэння пытання вышэйшым начальствам. У час хваляванняў было захоплена «более упорных, разных іменій 35 человек», якія накіраваны ў турму ў Дзісну, а іншыя «наказаны умеренно розгамі».

Сялянскія выступленні адбываліся ў маёнтках Каштальянаўшчына (магната Чарняўскага), Касарэўшчына (магната Міхайлоўскага) і Азерцы (магната Корсака). Пачаліся гэтыя выступленні ў недалёкім маёнтку Ігуменава (цяпер Шкунцікі Шаркоўшчынскага раёна), які належаў княгіні Пузына. Сяляне аб'явілі, што не будуць выконваць павіннасці ў двары, былі прыпынены работы на сяўбе.

У ліпені 1861 г. група студэнтаў Маскоўскага і Санкт-Пецярбургскага універсітэтаў, якія з'ехаліся ў Глыбокае ў час летніх канікулаў, сабралася ў глыбоцкім касцёле, спявала забаронены царскім урадам гімн «Божэ цось Поль- скэ». 15 ліпеня пасля літургіі яны арганізавалі маніфестацыю пратэсту супраць улады. Дзісенскі земскі спраўнік і мясцовы прыстаў Лакцэвіч угаворвалі іх не спяваць «возмутительный гимн». Але яны не паслухалі, адказалі, што цяпер гэты гімн спяваюць усюды.

У паведамленні генерал-ад'ютанта У.I. Назімава адзначалася, што актыўнымі ўдзельнікам гэтых выступленняў былі студэнты Баляслаў і Артур Вінчы, Свентаржэцкі і Яркоўскі, яго сястра Мар'я і Валерыя Гарадзецкая з Мнюты, Юстына Дэспант-Зяновіч, Лявонія Антаневіч з Акунёва, Аляксандра і Праскоўя Бўйніцкія, з Вільні прыехаў для ўдзелу ў выступленнях Рафаіл Буйніцкі, які працаваў пры люстрацыйным аддзеле Віленскай палаты.

У Верхнянскай і Казлоўскай валасцях 23 студзеня 1863 г. раніцай былі выяўлены на сценах хат і іншых пабудоў «печатные экземпляры возмутительного воззвания», якія заклікалі сялян да супраціўлення ўладзе.

Пры расследаванні на месцы дзісенскі земскі спраўнік К.У. Фліяркоўскі выявіў «лістоўкі» пад назвай «Мужыцкая праўда» №5 і №6 на сцяне хаты жыхара вёскі Верхняе Івана Краміча, пры дарозе на вёску Верацейкі. Такія ж экземпляры былі знойдзены ў суседніх вёсках Казлоўскай воласці Асінгарадку, Ласіцы. Мясцовыя чыноўнікі - валасныя старшыні былі напалоханы гэтымі заклікамі, збіралі «Мужыцкую праўду» для перадачы вышэйшаму начальству. На пошукі вінаватых у з'яўленні «Мужыцкай праўды» былі прыцягнуты свяшчэннік Шапубовіч, валасныя чыноўнікі, паліцэйскія. Але вышукі ўлад аказаліся дарэмныя.

Калі пачаліся арышты ўдзельнікаў паўстання, у ліку арыштаваных быў і ксёндз Францішак Завадскі з Канстанцінава, пад узмоцненай вартай яго прывезлі ў Глыбокае, дзе ўжо было шмат арыштаваных з навакольнай шляхты. Іх зноў, як і ў 1831 г., збіралі ў кармеліцкім кляштары. Следства ўзначальваў сам начальнік павета Лаўрушкевіч з Дзісны.

Пасля 6 тыдняў арыштаваных, у тым ліку і паўстанцаў з Глыбоччыны, накіравалі цераз Друю і Прыдруйск у Дзвінскую (Дзінабургскую) крэпасць. Тут утрымліваліся вязні з Ковенскай, Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. Прысуд паўстанцам адбыўся праз 14 месяцаў, частка іх была адпушчана.

Некаторыя ўдзельнікі паўстання былі высланы ў Сібір, а іх землі канфіскаваны. Сярод іх былі памешчыкі Шкіндэр з Варанова, Яркоўскі з маёнтка Русакі, Фалькоўскі з маёнтка Свілы (Свіліцы).

За актыўны ўдзел у паўстанні каталіцкага духавенства, ксяндзоў-кармелітаў Глыбоцкага кляштара, якія заклікалі да ўдзелу ва ўзброенай барацьбе, дапамагалі грашамі паўстанцам, хавалі іх ад арышту, касцёл і кляштар па загадзе генерала Мураўёва былі зачынены. Ліквідаваны школа і бібліятэка кляштара.

Адзін з удзельнікаў паўстання, Фалькоўскі, дажыў да ўтварэння польскай незалежнай дзяржавы і ў 1920-я гады карыстаўся вялікай павагай у асяроддзі глыбоцкіх палякаў, мясцовых улад як ветэран паўстання 1863-64 гг.

Прамысловасць

У 60-х гадах 19 стагоддзя ў прамысловасці Глыбокага пераважалі прадпрыемствы рамеснай- саматужнага тыпу, заснаваныя на ручной тэхніцы. Гэта былі дробныя майстэрні, у якіх працаваў сам гаспадар з сям'ёй і адзін- два наёмных рабочых, а таксама адзін-два вучня. Сялянскія промыслы развіваліся слаба. Рамеснай- саматужнай вытворчасці - шавецкае, ганчарнае, кравецкіх, трыкатажнае, выраб галантарэйных вырабаў і інш - існавала ў Глыбокім, населеным пераважна яўрэйскай беднаты, здаўна. Прадукцыя праўдзілася не толькі на мясцовым рынку, але і вывозілася ў Рыгу, Вільню і іншыя гарады і асабліва ў бліжэйшыя мястэчкі. Большая частка рамеснікаў збывала сваю прадукцыю праз скупшчыкаў, якія, крэдытуючы саматужнікаў грашыма і сыравінай, закабалялі іх і пераўтваралі ў сваіх працоўных. Скупшчык станавіўся прадпрымальнікам- мануфактурыстам. Так ўзнікла такое прадпрыемства Падноса па продажы сукенкі (« Тандэнт »), Саснавіка па продажы гатовага абутку і іншыя.

У 90-х гадах 19 стагоддзя ў Глыбокім далейшае развіццё атрымала апрацоўчая, лёгкая прамысловасць. Галоўнымі галінамі яе былі харчовая (вінакурэнне, мукамольнае, броварнага і іншыя), апрацоўка прадуктаў жывёлагадоўлі (гарбарнае, мылаварнай, вытворчасць сальных свечак і інш), апрацоўка ільновалакна і канопляў, вытворчасць цэглы, чарапіцы, вапны, апрацоўка дрэва і іншыя.

Курэнне віна па-ранейшаму працягвалася ў маёнтку. Вялікае развіццё атрымала мукамольнае вытворчасць. Якія працавалі ў Глыбокім дзве вадзяныя і два ветракі не спраўляліся з памолам збожжа, і прадпрымальнік Перац Мірман пабудаваў першую ў Глыбокім дызельны млын, каменны будынак якой цяпер занят пад склад мукі па вуліцы Дермінскага.

Для вытворчасці піва і дрожджаў быў пабудаваны невялікі піваварны завод на беразе Глыбокага (Кагальнага) возера. У горадзе была арганізавана абараначныя Сраговича з колькасцю рабочых звыш дзесяці. Яна забяспечвала абаранкамі горад і навакольныя мястэчкі і вёскі. У горадзе працавала некалькі прыватных маленькіх хлебапякарнь і булачных, дзе выпякаўся хлеб, булкі, пернікі і іншыя вырабы. Працавала таксама некалькі цукерачных,якія выраблялі танныя гатункі цукерак. Невялікая алейня выбівала алей з льного і канаплянага насення.

Для апрацоўкі прадуктаў жывёлагадоўлі былі адкрыты два невялікіх гарбарных завода і майстэрня сальных свечак. Працаваў таксама невялікі мылаварны завод, які збываў сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Некалькі невялікіх прадпрыемстваў па апрацоўцы ільновалакна і пянькі падавала працу некалькім дзясяткам рабочых, пераважна жанчынам. Працавала і вяровачная майстэрня, а таксама і фарберня.

У вёсках Падгай і Арэхавае былі арганізаваны невялікія цагляныя заводы, а ў Арэхава, акрамя таго, і вапнавы. У маёнтку Азярцы выраблялася чарапіца.

На канцах кожнай вуліцы, якая выходзіла на вялікія дарогі, працавалі кавалі, а ў горадзе - дзве бляшаныя майстэрні і майстэрня меднікаў і «гадзіннікавых спраў майстра». Для вырабу мэблі працавала некалькі сталярных майстэрнях і такарных майстэрня, якая, між іншым, вырабляла трубкі для курэння тытуню і муштукі. У Глыбокім было шмат кравецкіх і шавецкая майстэрня, у якіх працавала па некалькі працоўных. Значная колькасць жыхароў займалася разьбянымі і іншымі рамёствамі.

У 90-х гадах 19 стагоддзя ўрад арганізаваў ў Глыбокім «склад і разліў» віна-гарэлкі, пабудаваўшы для гэтага некалькі каменных памяшканняў - «манаполію», як называлі яе глыбачане (цяпер памяшканне раённай бальніцы). На складзе па разліве віна і на іншых працах было занята звыш двухсоцень чалавек, пераважна жанчын. Для продажу гарэлкі ў Глыбокім былі адкрыты дзве вінныя крамы-«манаполькі».

Бацька беларускаага тэатра

Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, нарадзіўся 10.08.1861 г. ў в. Палевачы Глыбоцкага раёна ў сям'і дробнага арандатара. [Гл. дадатак ІІ, малюнак 21]. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам у Беларусі. Вывучаў жыццё народа, народныя песні і танцы, прымаў удзел у вечарынках. Збіраў беларускія танцы, узоры народнага адзення, арнаменту, размалёўкі. У 1907 г. ў Палевачах стварыў беларускі тэатр, які даваў канцэрты і спектаклі ў Палевачах, Празароках і навакольных вёсках. 12 лютага 1910 г. ў Вільні прыняў удзел у прадстаўленні,якое ўвайшло у гісторыю беларускага тэатра пад назвай Першая беларуская вечарынка ў Вільні. Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне велізарны поспех. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. І.Ц. Буйніцкі падтрымліваў яго ўласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі Па рэвізіі, Пашыліся ў дурні М. Крапіўніцкага, У зімовы вечар паводле Э. Ажэшкі, Модны шляхцюк К. Каганца, Міхалка Далецкіх, Сватанне А. Чэхава. У 1910-1911 гг. тэатр гастраліраваў па Беларусі, двойчы выступаў у Пецярбургу: на вечарах беларускай моладзі ў 1911 г. і этнаграфічным, падрыхтаваным рэдакцыяй часопіса Вестник знания ў 1912 г., а таксама на вечары студэнтаў-беларусаў у Варшаве ў 1913 г. Ігнат Буйніцкі як пастаноўшчык большасці спектакляў шырока апіраўся на беларускія народныя традыцыі. Прастаўленні трупы ўяўлялі сабой сапраўдны сінтэз розных відаў мастацтва: драматычныя спектаклі, хор, дэкламацыя і танцы. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў мужыцкі танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгожасць беларускіх народных танцаў.Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў хараткарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Сярод роляў: Аляксей (У зімовы вечар), Ігнась (Модны шляхцюк), Антон (Пашыліся ў дурні), Мірановіч (Па рэвізіі).

Спектаклі трупы карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, якія з поўнай падставай успрымалі яе дзейнасць як праяўленне нацыянальнай свядомасці, уздыму культуры народа. Творчасць І. Буйніцкага падтрымлівалі Я. Купала, Я. Колас, Э. Ажэшка, З. Бядуля, Цётка (сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса) і многія іншыя.

Умовы, у якіх даводзілася працаваць калектыву Буйніцкага, былі надзвычай цяжкімі. Усе свае невялікія матэрыяльныя сродкі стваральнік тэатра бескарысліва аддаў трупе.

Сямя Ігната Буйніцкага падзяліла з ім усе матэрыяльныя цяжкасці, звязаныя з дзейнасцю тэатра. Ажаніўся І.Буйніцкі зусім маладым на Вандзе Бржазоўскай, ад гэтага шлюбу ў яго было 3 дачкі. Старэйшая Ванда і Алёна, прымалі самы актыўны ўдзел у дзейнасці тэатра. Ванда выступала як драматычная актрыса, чытальнік-дэкламатар і танцоўшчыца, Алена - у танцавальнай групе. У 1899 жонка І. Буйніцкага памерла, і ён ажаніўся зноў. Ад гэтага шлюбу ён меў дачку Яўгенію.

Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых улад, якія бачылі ў дзейнасці трупы (і не без падстаў) пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцей і ўціску царскіх улад ў 1913 г. дзейнасць трупы была спынена.

У 1914 г. І. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак 1-я сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму. У пачатку 1917 г. І. Буйніцкі зявіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску - Першага беларускага таварыства драмы і камедыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Буйніцкі адправіўся на Заходні фронт. Ёсць няпэўныя звесткі, што ў апошні час ён знаходзіўся на вайсковай службе ў інтэнданцкай роце 10-й арміі, якая тады была размешчана ў раёне Маладзечна. Буйніцкі і тут знаходзіў час і магчымасць арганізоўваць мастацкую самадзейнасць. Гэта прыносіла вялікую радасць як самім удзельнікам аматарскіх канцэртаў і іх саслужыўцаў, так і мясцоваму насельніцтву. Ігнат Буйніцкі раптоўна памёр 09.09.1917 г. Быў спачатку пахаваны ў в. Палачаны Маладзечанскага раёна, потым яго прах пераведзены ў Палевачы, у 1975 г. перапахаваны ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна. На магіле пастаўлены помнік (скульптар І.Міско). У Празароцкай школе адкрыты музей І. Буйніцкага, у Глыбокім яго імем названа вуліца, І. Буйніцкаму прысвяцілі свае вершы Я. Купала,У. Караткевіч, А. Бялевіч, П. Макаль, Н. Гальпяровіч і іншыя беларускія паэты. Вобраз Ігната Буйніцкага, выдатнага майстра нацыянальнага мастацтва, назаўсёды застанецца ў памяці народа, якому ён аддаваў усяго сябе, нёс ідэі духоўнага і нацыянальга адраджэння.

Паўліна Мядзёлка

Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка нарадзілася 12.09.1893 г. ў в. Будслаў Мядзельскага р-на у сялянская сямі. Бацька ў маладыя гады служых арганістам, потым стаў перакананым атэістам. Дзяцінства Паўліны прайшло ў Глыбокім, куды сям'я пераехала ў 1898 г. Паўліна самастойна навучылася чытаць па польскіх выданнях, потым скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. Вялікае ўражанне на яе зрабілі падзеі 1905-1907 гг., знаёмства з нелегальнай літаратурай, газетай Наша доля і зборнікам Дудка беларуская Ф. Багушэвіча. Ужо тады выступала з дэкламацыямі з творамі Багушэвіча. У 1907 г. з дапамогай спагадлівых людзей уладкавалася на прыватныя вячэрнія курсы для дарослых у Рызе. 3 1909 г. ў Вільні, вучылася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер (адразу паступіла ў 6 клас), зблізілася з віленскімі беларуСамі, пазнаёмілася з Я. Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, 3. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912 г., пасля заканчэння гімназіі, паехала ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914 г. Адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай п'есе Я. Купалы (1913 г., на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу). Удзельнічала ў рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Калі пачалася 1-я сусветная вайна, паехала да бацькоў у Глыбокае. Вясной 1915 г. сямя перабралася ў Даўгінава. 3 надыходам кайзераўскіх войск Мядзёлка з малодшымі братамі паехала на Волгу ў Царыцын да сваякоў. Працавала выхавацелькай у дзіцячым прытулку, дзе было шмат дзяцей з Беларусі. Увосень 1916 г. запрошана ў Петраград на пасаду сакратара Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У сувязі з падрыхтоўкай Беларускага зезда ў Кіеве атрымала даручэнне аб'ехаць шэраг гарадоў. У Мінску сустрэлася з М. Багдановічам, у Полацку - з Я. Купалам. У 1917 г. працавала ў Кіеве, у «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй М. Радзівіл арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага павета. У сакавіку 1918 школа была закрыта. Мядзёлка перабралася ў Мінск, працавала там настаўніцай, адначасова ўдзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі (Пронка ў «Хаме» Э. Ажэшкі, Зоська ў Раскіданым гняздзе Я. Купалы). З лета 1918 г. настаўнічала ў беларускай школы у в. Мядзедзічы Слуцкага павета, праводзіла асветна-палітычныя гурткі з народам. Хутка была вымушана пакінуць Мядзведэічы,разам з братам дабралася да Вільні. Вясной 1919 г. прызначана ў Гродне інспектарам беларускіх школ. Кіравала ў Гродне Грамадой беларускай моладзі, драмгуртком. 20.07.1919 г. арыштавана польскімі акупацыйнымі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край».

пачатку 1920 г. ў Мінску, занятым польскімі акупантамі, кіравала 4-класнай жаночай беларускай школай, удзельнічала ў беларускіх спектаклях, была звязана з падполлем. У маі 1920 г. арыштавана польскай дэфензівай, была вывезена ў Варшаву, пасля вызвалення з турмы накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай выезду на «крэсы всходне». Праз некаторы час па падробленых дакументах выехала ў Вільню. У лютым 1921 г. праз Глыбокае, Нова-Свянцяны трапіла ў Літву. 3 восені 1921 г. працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне. У 1922 г. перабралася ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (Даўгаўпілс), арганізавала там хор і драматычны калектыў, які паставіў «Паўлінку». Была арыштавана латвійскімі ўладамі за «падрыўную дзейнасць», следства ішло цэлы год. У красавіку 1925 г. суд апраўдаў П. Мядзёлку. 20.05.1925 разам з братам прыехала ў Савецкі Саюз. Працавала ў Мінску навуковым супрацоўнікам сектара мастацтва Інбелкульта. У 1927-1930 гг. выкладала родную мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1930 г. арыштавана і выслана за межы Беларусі, з восені 1932 г. стала выкладаць рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Улетку 1947 г. пакінула Маскву і пераехала да адзінокай маці ў Будслаў, у 1947-58 гт. працавала тут настаўніцай, арганізавала харавы і драматычны калектывы, якія з поспехам выступалі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. П. Мядзёлка мае значныя паслугі перад беларускай культурай, нацыянальным тэатральным мастацтвам. У маладыя гады яна выступала ў друку з вершамі, артыкуламі, рабіла спробы ў драматургіі. Напісала мемуары «Сцежкамі жыцця», якія выйшлі асобным выданнем ў 1974 г., пасля смерці аўтара. Асобныя рукапісы і дакументы П. Мядзёлкі захоўваюцца ў Літаратурным музеі Я. Купалы, архіве Інстытута гісторыі АН Беларусі, краязнаўчым музеі ў Мяладзечне і іншых сховішчах, а таксама ў прыватных асоб. Памерла П. Мядзёлка 13.02.1974 г., у 1980 г. на яе магіле ў Будславе пастаўлены помнік.

Горад Глыбокае прайшоў цяжкі шлях да мірнага, шчаслівага жыцця. Былі ў яго гісторыі і паўстанні, і страшная вайна, але ён заўсёды паўставаў з руін і зараз край прадстаўляе сабой найважнейшы горад краіны.

глыбоцкі гістарычны прамысловы гандлёвы знамянальны


Глава 3. Час барацьбы і выпрабаванняў


Хваля палітычных пераўтварэнняў, выкліканых Кастрычніцкай рэвалюцыяй у Петраградзе, даволі хутка дасягнула Дзісеншчыны. Дзісенскі Савет, якім кіраваў член ВЦВК бальшавік Кашура, выконваў ролю своеасаблівага сувязнога цэнтра дзвюх губерняў - Віленскай і Ковенскай і меў прамую тэлеграфную сувязь з Петраградам. У лістападзе савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Глыбокім і іншых населеных пунктах. Усюды пачалі фарміравацца атрады Чырвонай гвардыі «для барацьбы з праціўнікамі рэвалюцыі... і для падтрымання парадку на месцы», як было запісана ў пратаколе аднаго з агульных сходаў.

Вайна, рэвалюцыйныя падзеі раскалолі не толькі некалі магутную імперыю, але і грамадства. Людзі з адной мясцовасці нярэдка аказваліся па розныя бакі барыкад, паколькі па-рознаму бачылі перспектывы развіцця роднага краю, прапаведавалі часам дыяметральна процілеглыя ідэі, дзейнічалі ў розных партыях і рухах. Закранула гэта размежаванне і ўраджэнцаў Глыбоччыны. Адны з іх, такія як Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі, марылі аб вольнай Беларусі, аб тым часе, калі беларускі народ зможа заняць сваё пачэснае месца ў супольнасці народаў, і сваёй дзейнасцю набліжалі гэты час, іншыя, такія як Б.М. Волін, свой лёс звязалі з партыяй бальшавікоў і верна служылі ёй і краіне працоўных - Савецкай Расіі, састаўной часткай якой бачылі і Беларусь.

У канцы 1917 г. ў Мінску праходзіў Усебеларускі зезд (кангрэс), дзе прагучала ідэя самастойнасці Беларусі, якая падтрымліва пасля шматлікімі беларускімі арганізацыямі, партыямі, нацыянальна свядомымі людзьмі. Адны бачылі Беларусь аўтаномнай у складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі, другія выступалі за аднаўленне беларуска-літоўскай дзяржаўнасці ў выглядзе Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. На вялікі жаль, імкненні беларусаў збудаваць свой дзяржаўны дом не прымалі на той час ні Часовы ўрад, ні потым савецкі ўрад, які вёў перамовы з Германіяй пра лёс Беларусі ўдзелу прадстаўнікоў беларускага народа. Той жа савецкі ўрад санкцыяніраваў разгон Усебеларускага зезда.

лютага 1918 г. Германія перарвала заключанае ў канцы 1917 г. пераміре з Савецкай Расіяй і яе войскі пачалі наступленне. Знясіленая доўгімі гадамі акопнай вайны, амаль разваленая рэвалюцыннымі падзеямі, дэзерцірствам, расійская армія адыходзіла на ўсход. Глыбокае знаходзілася ў зоне адступлення 3-й арміі Заходняга фронту. 19 лютага праз Глыбокае ў напрамку станцыі Сеславіна адыходзіў 15-ы армейскі корпус, а 20 лютага немцы занялі мястэчка.

лютага ў Мінску, пакінутым савецкімі ўладамі, аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчу камітэт Рады Усебеларускага зезда. Быў створаны першы беларускі ўрад - Народны сакратарыят Беларусі, які прытрымліваўся рэзалюцыі Усебеларускага зезда аб уваходжанні Беларусі ў склад дэмакратычнай Расіі як аўтаномнай рэспублікі. Пасля падпісання і ратыфікацыі Савецкай Расіяй Брэсцкага міру, незалежніцкія тэндэнцыі ў беларускім руху ўзмацніліся. Устаўнымі граматамі Выканкома Рады Усебеларускага зезда ад 9 і 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка як свабодная і незалежная дзяржава. Рада і Народны сакратарыят БНР прыкладалі намаганні для арганізацыі беларускіх нацыянальных інстытутаў у цэнтры і правінцыі. 20 красавіка быў прыняты наказ мясцовым радам аб асновах выбараў у сельскія, валасныя, павятовыя, местачковыя і інш. рады.

Аднак трагізм сітуацыі быў у тым, што незалежнасць Беларусі не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў: Полыпча і Расія лічылі Беларусь сваёй неадемнай часткай, прэтэнзіі на беларускія землі мелі Украіна, Літва, Латвія. Германіяй Беларусь разглядалася як акупіраваная расійская тэрыторыя і ў якасці закладу пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць Савецкая Расія. Наяўнасць Беларускай рэспублікі не адпавядала і планам краін Антанты, якія рыхтавалі інтэрвенцыю Польскай дзяржавы супраць Саветаў, і стварэнне БНР магло перашкодзіць рэалізацыі гатых планаў. Ды і ў самой Беларусі не было адзінства ў пытаннях афармлення беларускай дзяржаўнасці. Нацыянальна-дзяржаўныя ідэі ў параўнанні з сацыяльнымі патрабаваннямі не так хутка ахоплівалі шырокія пласты беларускай нацыі, пераважна сялянскай.

Аб падзеях гэтага бурнага часу менавіта на Глыбоччыне звестак сабрана пакуль няшмат. Вядома, напрыклад, што ў ліпені 1918 г. ў Глыбокім адбыўся падпольны настаўніцкі зезд. Настаўнікі даручылі сваім калегам Сабалеўскаму і Шыценку ўстанавіць кантакт з наркамасветам Савецкай Расіі. Нарком асветы Луначарскі напісаў на звароце шыбачан рэзалюцыю: «Дапамагчы спакутаванаму ў акупацыі настаўніцтву». У Маскве хадакам выдалі два мільёны грошай, якія яны пранеслі праз лінію фронту каля Дзісны і раздалі ў якасці зарплаты настаўнікам павета.

Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі паскорыла вызваленне акупіраваных тэрыторый Беларусі і аднаўленне савецкай улады. У лістападзе 1918 г., калі германская акупацыя на Глыбоччыне дажывала апошнія дні, у Глыбокім быў утвораны Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў, у які ўвайшлі ваеннаслужачы С.В. Стоцік, настаўнікі М.В. Яноўскі, А.А. Сабалеўскі, рабочы Я. Смольскі і інш. Савет устанавіў сувязь з салдацкім камітэтам, утвораным у германскай часці, якая размяшчалася ў Беразвецкім кляштары. Для забеспячэння бяднейшай часткі насельніцтва харчаваннем і барацьбы са спекуляцыяй быў створаны камітэт беднаты на чале з X.Я. Смольскім. 10 снежня агульны сход грамадзян Глыбокага і Глыбоцкай воласці выбраў двух дэлегатаў - Жыня і Сабалеўскага - на павятовы зезд Саветаў у Дзісну. Потым Сабалеўскі на зездзе быў выбраны і ў склад павятовага выканкома, дзе ўзначаліў аддзел народнай асветы.

снежня Глыбокае занялі часці Пскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі.

Устанаўленне савецкай улады адбывалася ў складаных абставінах, далёка не ўсё насельніцтва прымала новую ўладу, яе палітыку ў адносінах да сялянства. Рэквізіцыі нямецкіх акупантаў змяняліся харчразвёрсткай, абавязковымі падаткамі. Паводле рашэння Дзісенскага павятовага выканкома ад 23 снежня 1918 г. ўстанаўліваўся натуральны падатак - 1 фунт жыта з дзесяціны, прычым, як было сказана ў рашэнні, «грамадзяне бяднейшага класа вызваляюцца ад вышэйпазначанага падатку валаснымі саветамі, а недаатрыманая колькасць хлеба ад беднага класа папаўняецца больш маёмасным класам». Пры ажыццяўленні такой палітыкі не абышлося без злоўжыванняў, прымусу, сілавых метадаў, што не магло не выклікаць незадаволенасці з боку моцных сялянскіх гаспадарак.

Сітуацыя ў павеце была складаная, не хапала газы, солі, хлеба. Дзейнічала картачная сістэма. Тым, хто меў карткі, соль, газа адпускаліся за грошы, хто не меў, вымушаны былі расплачвацца хлебам. Нормы такога абмену ўстанаўліваў харчаддзел павятовага выканкома. 3 кінутых гаспадарамі маёнткаў, фальваркаў насельніцтва расцягвала маёмасць, жывёлу. Дзісенскі павятком прымае рашэнне «камандзіраваць начальніка Дзісенскай павятовай міліцыі разам з прадстаўнікамі харчовага аддзела і нарадам чырвонаармейцаў у тыя раёны, дзе мела месца расцягванне маёмасці». 25 снежня 1918 г. новай пастановай Дзісенскі павятовы Савет са спасылкай на палажэнне аб павятовых саўнаргасах, зацверджанае зездам Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй камуны 18 кастрычніка 1918 г., распарадзіўся ўзяць на ўлік у магазінах і складах павета вырабы з жалеза, земляробчыя і сельскагаспадарчыя прылады. Уладальнікам магазінаў, складоў прадпісвалася ў трохдзённы тэрмін даць звесткі валасным саветам пра наяўнасць адзначаных прадметаў у валасцях і ў мястэчку Глыбокае. Калі гэтыя прылады не зарэгістраваныя, то іх будуць канфіскоўваць, а ўладальнікаў аддаваць пад рэвалюцыйны суд як спекулянтаў. Гэтая ж пастанова загадвала браць на ўлік у магазінах, на складах, у прыватных асоб запасы канцылярскіх прылад, паперы, чарніла і г.д. I зноў трохдзённы тэрмін, і зноў пагрозы канфіскацыі і рэвялюцыйнага суда. Але, мусіць, у сваім адміністрацыйным парыве мясцовыя кіраўнікі крыху перастараліся, бо праз некаторы час атрымалі з камісарыята ўнутраных спраў Часовага рабочага-салянскага савецкага ўрада Беларусі тэлеграму, датаваную 5 лютага 1919 г., у якой гаварылася, што пастанова Дзісенскага павятовага саўнаргаса аб узяцці на ўлік заводаў мінеральных і газавых вод, фарбавальняў, ваўначосак і швейных машын, а таксама запасаў шкла і фарбаў, зяўляецца незаконнай і недапушчальнай, у сувязі з чым адзначаная пастанова анулюецца…

Складанае становішча з прадуктамі харчавання, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, трываласць новай улады вымушалі мясцовае насельніцтва забіваць жывёлу, у т.л. племянную і маладняк, якія дасталіся яму з былых маенткаў і фальваркаў. Дзісенскі павятовы выканком рассылае 25 снежня валасным саветам строгі цыркуляр, у якім пад пагрозай рэвалюцыйнага суда забаранялася без дазволу савецкай улады забіваць жывёлу (кароў, цялят). Выдаваць дазвол на гэта прадпісвалася мясцовым уладам у выключных выпадках і толькі на неплемянную жывёлу і маладняк.

.01.1919 г. была абвешчана БССР. Савецкі ўрад быу вымушаны лічыцца з нацыянальна-дзяржаўнымі запатрабаваннямі беларускага народа і сітуацыяй, якая склалася на той момант. У Глыбокім на агульным сходзе быў перавыбраны Савет. У яго склад увайшлі Яноўскі (старшыня). К. Вайцаховіч,

М. Яноўскі. Мікульскі, Смольскі і інш. Былі выбраны камітэт беднаты для кожнай палавіны горада, Быў узяты на ўлік увесь зямельны фонд, пачалі размяркоўваць памешчыцкія, царкоўныя і дзяржаўныя землі. Гарадское чатырохкласнае вучылішча было ператворана ў адзіную працоўную школу 2-й ступені, а двухкласнае народнае вучылішча і жаночая царкоўнапрыходская школа - у працоўныя школы 1 -й ступені.

У лютым 1919 г. на падставе рашэння ЦК РКП(б) была ўтворана Літоўска-Беларуская ССР (Літбел), у склад якой увайшла і Віленская губерня, а ў яе складзе і Глыбоччына. Гэта быў тактычны крок бальшавікоў для ўмацавання савецкай улады і барацьбы супраць экснансіі Польскай дэяржавы на ўсход.

Частыя змены ў адміністрацыйным падпарадкаванні павета (то ў складэе Расіі, то Беларусі, то ў Літбеле) зусім заблыталі і без таго складаную палітычную сітуацыю на Дзісеншчыне. Такое становішча выклікала незадаволенасць мясцовага насельніцтва, якая нярэдка перарастала ў адкрытыя выступленні. У сярэдзіне мая 1919 г. ў населеных пунктах павета была распаўсюджана друкаваная лістоўка, у якой паведамлялася, што ў адпаведнасці з пастановай агульнага сходу Дзісенскай камуністычнай арганізацыі ад 10 мая аб'яўляецца насельніцтву г. Дзісны і Дзісенскага павета, што «ввиду успокоения» хваляванняў сярод насельніцтва і «полней-шего закрепления» савецкай улады ў павеце, а таксама прыбыцця ў Дзісенскі павет вайсковых часцей, Дзісенскі рэўком, які быў утвораны 25 красавіка, распускаецца, а ўся ўлада грамадзянскага характару пераходзіць да Дзісенскага павятовага выканкома. Пра настроі насельніцтва ў гэты час яскрава сведчыць справаздача старшыні судова-следчай камісіі Віленскага губваенкома Беліна і палітагітатара Афанасьева ад 1 ліпеня 1919 г. аб паездцы ў Чарневіцкую воласць з інспекцыяй стану партыйнай і савецкай работы: «Калі размова зайшла пра камуністычную партыю, у натоўпе пачуўся грозны гул і крыкі «не жадаем камуністаў, давайце нам бальшавікоў». Калі ж людзям прыезджыя агітатары растлумачылі, што бальшавікі і камуністы гэта адно і тое ж, «пасыпаліся пагрозы ў бок павятовых камуністаў, гаворачы, што камуністы забіраюць пад пагрозай зброі апошні пуд хлеба і кавалак сала...». Інспектары робяць вывад, што неабходна правесці чыстку камуністычных ячэек у павеце, бо нельга паручыцца, што пры такім стане рэчаў на гэтай глебе не ўспыхне паўстанне. Газета «Звязда» ад 1 ліпеня 1919 г. надрукавала артыкул свайго карэспандэнта пра стан спраў у Дзісенскім павеце. Адны падзагалоўкі гавораць пра многае - «Свая рэспубліка», «Арышт выканкома», «Контррэвалюцыйны рэўком» і г.д. Аўтар Р. Раўсвіс пісаў: «Перакачоўваючы з адной рэспублікі ў іншую, дзісенскія верхаводы гаспадарылі па сваім жаданні. У аснову мясцовай палітыкі ставілі сялян - «апору рэвалюцыі», па словах старшыні выканкова Ляскоўскага. Лясы высякаліся, маёнткі раздаваліся... У савецкіх маёнтках, праўда, нешматлікіх ва ўсім павеце, рабочыя жалавання яшчэ ні разу не атрымлівалі, маёнткамі кіруюць старыя «жондцы»... У многіх месцах не маюць нават ніякага разумення пра тое, што існуе ўлада рабочых і бяднейшага сялянства... Рабочым савецкіх маёнткаў, якія неаднаразова звярталіся ў выканком за жалаваннем, адказвалі: «Няма грошай, цэнтр не дае». Для сваіх патрэб выканком умеў адшукваць неабходныя сродкі. Увесь павет тросся ад тэрору, які праводзіў выканком. Нават пасля таго, як члены гэтага выканкома былі арыштаваны і пасаджаны ў турму, усе баяліся нават заікнуцца пра іх бясчынствы і беззаконні, якія рабіліся, з-за боязі адмаўляліся даваць паказанні.

Усяго не пералічыць, што рабілася ў своеасаблівай «Дзісенскай рэспубліцы» да прыбыцця ў Дзісну Віленскага губернскага ваеннага камісарыята... Вынікі такога гаспадарання далі моцна адчуць сябе ў павеце. 3 прыбыццём у Дзісну партыйных таварышаў работа як партыйная, так і савецкая пайшла новым струменем. Наладжаны быў шэраг мітынгаў, сходаў, лекцый, адно вялікае народнае гулянне...».

Улічваючы складанае ваеннае становішча, павятовыя ўлады вялі актыўную мабілізацыю ў Чырвоную Армію. Як адзначала «Звязда» ў тым жа нумары за 17 мая, у павеце была «назначана мабілізацыя 4 узростаў» і меркавалася, што колькасць сем'яў чырвонаармейцаў «павялічыцца да 2 тысяч». Калі ўлічыць, што ў складзе польскай арміі таксама служыла нямала беларусаў, можна ўявіць глыбіню той трагедыі, у якую трапіў беларускі народ.

Вясной 1919 г. польскае войска захапіла Вільню і Гродна. Яго часці занялі Паставы і рухаліся ў вапрамку Глыбокага. Глыбоцкі Савет накіраваў насустрач ім свой атрад на чале са Стоцікам. У раёне станцыі Варапаева адбыўся бой, у якім камандзір атрада загінуў. Легіянеры адступілі, атрад вярнуўся ў Глыбокае, дзе з ваеннымі ўшанаваннямі былі пахаваны загінуўшыя.

У Вільні Ю. Пілсудскі звярнуўся з адозвай да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага, у якой абяцаў, што народ сам вырашыць свае ўнутраныя справы - нацыянальныя і рэлігійныя. Адбыліся пэўныя кантакты прадстаўнікоў БНР, беларускіх арганізацый з польскімі ўладамі. Адбыўся з'езд беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны, які адстойваў ідэю літоўска-беларускай федэрацыі. У чэрвені 1919 г. абрана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з ураджэнцам Глыбокага К.С. Дуж-Душэўскім. Спадзяванні беларускіх адраджэнцаў на прыхільныя адносіны кіраўніка Польскай дзяржавы Пілсудскага да ідэі БНР, па сведчанні гісторыкаў, мелі пад сабой пэўныя падставы, бо не выключана, што ў Пілсудскага былі федэралісцкія памкненні, пра што сведчылі яго некаторыя заявы.

Ваенная сітуацыя складвалася на карысць Польшчы. У аператыўнай зводцы палявога штаба Рэўваенсавета рэспублікі ад 19 жніўня 1919 г. паведамлялася пра баі, якія вялі адступаючыя часці Чырвоыай Арміі ў полацкім напрамку ў раёне Забор' я, Глыбокага і на ўсход ад Докшыц. Такім чынам, з канца лета 1919г. Глыбоччына апынулася ў зоне польскай акупацыі. Тут быў уведзены асаблівы адміністрацыйны падзел: павет-раён-гміна. Так, раён 2-і і Глыбокае ўключаў гміны Глыбоцкую, Задескую, Пліскую, Празароцкую. Павет узначальваў староста, раён - начальнік, гміну - войт. Войтам Глыбоцкай гміны служыў Юзаф Ракоўскі. У Глыбокім і наваколлі размяшчалася 8-я пяхотная дывізія, загады камандаваыня яной вызначалі дзейнасць адміністрацыі раёна і гмін. Так, 8 лістапада дзісенскі староста пісаў начальніку раёна 2-га Глыбокага: «Даручаю ў 4-дзённы тэрмін рэквізаваць 400 доўгіх кажухоў для 8-й пяхотнай дывізіі». За кошт насельніцтва ажыццяўлялася і харчовае забяспячэнне вайсковых часцей. За тры тыдні лістапада - снежня у насельніцтва раёна 2-га Глыбокага было забрана: аўса - 2833 пуды, жыта - 3723, ячменю - 530 пудоу. 5 снежня войтам Глыбоцкай і Залескай гмін, дзе не былі выкананы у тэрмін абавязковыя пастаўкі, было накіравана папярэджанне: да 7 снежня выправіць становішча, а калі гэтага не адбудзецца, то вінаватых чакае штраф у 2000 рублёу і карная экспедыцыя па зборы падаткаў у двайным памеры. 11 снежня кожнай гміне была даведзена новая раскладка: сабраць па 6000 пудоў сена і па 2000 пудоў саломы.

У Глыбокім размяшчаўся палявы шпіталь №206, прадукты для якога таксама збіраліся ў мясцовага насельніцтва.

У кастрычніку ўлады пачалі праводзіць перапіс ці, як тады пісалася, ствараць генеральны спіс насельніцтва. У рамках гэтага мерапрыемства была вызначана колькасць вернікаў Глыбоцкай праваслаўнай парафіі, якая на 13.12.1919 г. склала 6907 чалавек з магчымай іх пераарыентацыяй на бліжэйшыя прыходы ў в. Кавалі (прыхаджан 2794, за 9 вёрст ад Глыбокага), капліцу ў в. Забелле (за 4 вярсты ад мястэчка).

Школы не працавалі, але спробы праводзіць заняткі самачынна зафіксаваны ўладамі. 30 верасня школьны інспектар Віленскай акругі распарадзіўся беларускія школы, якія працавалі самачынна, закрыць і даў тлумачэнне, што беларускія школы могуць быць адкрыты пры ўмове, што грошы на іх утрыманне дадуць гміны. У адносінах да рускіх школ забарона заставалася ў сіле.

Цяжкае становішча насельніцтва, выкліканае вайной, разрухай, антысанітарыяй, ускладнілася шматлікімі захворваннямі. У канцы лістапада ў в. Харошкі (побач з Глыбокім) распаўсюдзілася эпідэмія тыфу, колькасць хворых на 1 снежня дасягнула 15 чалавек.

У кастрычніку 1919 г. лінія фронту праходзіла па Заходняй Дзвіне да Полацка, праз Лепель на Барысаў і на поўдні па рацэ Бярэзіна. Урад Савецкай Расіі гатовы быў пайсці на значныя тэрытарыяльныя ўступкі польскаму боку (за кошт беларускіх зямель), але апошні не прыняў гэтых прапаноў, бо спадзяваўся на большае. Вясной 1920 г. польскія войскі пачалі лакальнае наступленне ў Беларусі. 14 мая на ўчастку Полацк-Дзісна войскі Паўночнай групы Чырвонай Арміі фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдармы на левым бераз ракі, 15-я армія прарвала фронт паміж Лепелем і Полацкам і разам з Паўночнай групай перайшла ў наступленне. Палякі былі адкінуты за Паставы. Было вызвалена і Глыбокае. Уладу тут пачаў ажыццяўляць рэвалюцыйны камітэт. Але ў пачатку чэрвеня перавага была зноў на баку польскай арміі. Як паведамлялася ў ваеннай зводцы ад 5 чэрвеня 1920 г., пад націскам праціўніка Чырвоная Армія пакінула мястэчка Глыбокае, пасля чаго размешчаныя на поўдзень ад мястэчка часці былі адведзены на новыя пазіцыі за 20 вёрст на паўднёвы ўсход ад Глыбокага. Члены Глыбоцкага рэўкома перабраліся ў Дзісну, дзе сталі працаваць у павятовым рэўкоме. Так, А.Сабалеўскі ўзначаліў аддзел народнай асветы.

У пачатку ліпеня Чырвоная Армія перайшла ў наступленне. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся амаль на ўсёй тэрыторыі Глыбоччыны. 5 ліпеня каля Глыбокага адбыўся жорсткі бой чырвонай конніцы з польскімі жаўнерамі, у якім апошнія панеслі значныя страты. Калі ў выніку прарыву чырвонаармейскага коннага корпуса Гая Глыбокае было занята, то за 6-9 кіламетраў на ўсход ад мястэчка ўсё яшчэ ішлі баі з адыходзячымі ад Падсвілля праз Несцеравічы і Шарагі польскімі часцямі. Жорсткія сутычкі адбываліся на пагорках паміж вёскамі Леднікі, Кавалі, Мацясы. 7 ліпеня камандарм М. Тухачэўскі напісаў прадстаўленне Рэўваенсавету рэспублікі аб узнагароджанні тых, хто вызначыўся ў баях на Глыбочччыне.

Дваццаты год дабавіў акопаў у краі. Яшчэ ў лістападзе 1919 г. 8-я польская пяхотная дывізія правяла іх інвентарызацыю: «...былыя расійскія - Запруддзе, Пятроўскія, Дзегцяры, Марцыбыліна, Асінаўка, Забелле, Шунеўцы, Кішкілёва, Жураўнёва, Лаўцы (13 вёрст); былыя бальшавіцкія - Глыбокае, Зевалічы, Мураўёўка (2,33 вярсты); 6ылыя расійскія - Загор'е, Зубкі, Галасуй, Зарубчыкі, Гасцяроўшчына, Палавіца, Бушыкі, Андрэеўшчына, Карпікі, Стрыеўшчына (5 вёрст); Надазере, Слабада (1,5 вярсты); Дубравы, Пруднікі, Псуя, Цераздвор, Доўгае...» (усяго 14 населеных пунктаў і траншэй 2 вярсты). На Глыбоччыне пасля тых баёў засталося нямала брацкіх магіл. На жаль, час і той, хто меў уладу, не пашкадавалі іх. Ніводная з магіл чырвонаармейцаў не захавалася.

Пасля ўдалага наступлення Чырвонай Арміі фронт адкаціўся далёка на Захад. На Дзісенскі павет, у тым ліку і на Глыбоччыну, пашыралася ўлада Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР. Але і гэта ўлада была нядоўгай. Чырвоная Армія, якая дайшла ледзь не да Варшавы, пацярпела паражэнне і пачала адыходзіць назад. Восенню 1920 г. лінія фронту праходзіла ў многіх месцах па тых пазіцыях, што былі ў пачатку савецка-польскай вайны. 12 кастрычніка 1920 г. ў Рызе было заключана пераміре, а 18 сакавіка 1921 г. падпісаны

Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Заходняя Беларусь, у т.л. і Глыбоччына, адыходзіла да Польскай дзяржавы. Мяжа раздзяліла не толькі зямлю Беларусі, але і яе народ на заходніх і ўсходніх амаль на два дзесяцігоддзі.


3.1 У складзе польскай дзяржавы


Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавору 18 сакавіка 1921 г., Дзісенскі павет Віленскага ваяводства, а разам з ім і Глыбоччына ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. Дзісна стала парубежным горадам. Дзяржаўная граніца праходзіла па фарватары Заходняй Дзвіны, ад яе за 800 м стаяла дзісенская пагранзастава, якая знаходзілася за 69 км ад Глыбокага. Далей на поўдзень лінія кардона праходзіла каля в. Ветрына, на ўсход ад вёскі Язна, Празарокі, уздоўж Галубіцкай пушчы, на ўсход ад Докшыц каля в. Камайск, каля в. Восава, на поўдзень ад Гняздзілава. Такім чынам, Глыбоччына стала прыгранічнай зонай, а сам горад ад нейтральнай паласы знаходзіўся за 25-27 км. У эканамічных адносінах Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай, аграрным прыдаткам Польшчы. Заработная плата ў Заходняй Беларусі была амаль у 2 разы ніжэй, чым у Цэнтральнай Польшчы, дзе больш інтэнсіўна вялася сельская гаспадарка, не такім жорсткім быў паліцэйскі рэжым. Усходнія ж ускраіны польскія ўлады разглядалі як сваю калонію і па-драпежніцку выкарыстоўвалі іх прыродныя багацці і танную рабочую сілу. За гады ўваходжання ў склад Польскай дзяржавы прамысловая вытворчасць у Заходняй Беларусі скарацілася ў параўнанні з 1913 г. на 40%.

Для правядзення агітацыйнай работы па апалячванні насельніцтва ў Глыбокім каля касцёла быў спецыяльна пабудаваны «Дом людовы» (народны дом), у якім праходзілі сходы польскіх нацыяналістычных арганізацый. Ксяндзы заклікалі праваслаўных у каталіцызм, прыцягнулі ў Глыбокае уніяцкага святара, які, выступаючы перад праваслаўнымі, заклікаў іх пераходзіць у унію. Беларусы праваслаўнага веравызнання не мелі права займаць пасады ў дзяржаўных установах, арміі. Праваслаўным святарам прапаноўвалася вывучаць польскую мову, размаўляць на ёй у царквах, вымаўляць пропаведзі. У дзяржаўных установах забаранялася размаўляць на беларускай мове. Вялікую ўвагу польскія ўлады звярталі на школы. У першыя ж гады яны дасылалі настаўнікаў на курсы польскай мовы і перападрыхтоўку ў Кракаў. У сярэдзіне 1920-х гадоў усе беларускія і рускія школы былі закрыты, а выкладанне ў школах было пераведзена на польскую мову. Было забаронена выданне газет і кніг на беларускай мове. У Глыбокім была адкрыта гімназія і агульнаадукацыйная сямігадовая школа.

Нівеліруючы нацыянальны склад насельніцтва беларускіх тэрыторый пад пануючую канцэпцыю адзіных польскіх зямель, урад Польшчы стварыў жорсткі паліцэйскі рэжым. Апорай гэтага рэжыму сталі асаднікі, набраныя пераважна з былых легіянераў Пілсудскага, удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919-20 гг. У якасці заахвочвання ўрад выдзяляў асаднікам зямельныя надзелы. У Віленскім ваяводстве на кожнага асадніка ў сярэднім прыходзілася 16,5 га зямлі. Асаднікам прадастаўлялася зброя (карабін, вінтоўка) і права сачыць за лаяльнасцю грамадзян у адносінах да ўлад, калі гэта лаяльнасць парушалася, асаднік мог арыштоўваць і дастаўляць вінаватых у паліцэйскі пастарунак. На Глыбоччыне асаднікаў было больш за 100 чалавек. Асаднікаў баяліся, не ўступалі з імі ў канфлікты, трымаліся з імі насцярожана.

У Беразвеччы размяшчаўся штаб польскіх пагранічных войск, тут была арганізавана база для закідвання агентуры ў СССР. У сакрэтных дакументах яна мела назву «Пляцуўка-2». У Падсвідлі будаваліся казармы кавалерыйскага палка.

Паводле перапісу насельніцтва ў 1921 г. на тэрыторыі Дзісенскага павета, адміністрацыйны цэнтр якога знаходзіўся ў Глыбокім, пражывала 84 307 беларусаў, што складала 56,4% усяго насельніцтва.

У 1922 г. адбыліся першыя выбары ў польскі сейм і сенат. Выбраныя ў сейм дэпутаты называліся пасламі. Адзінаццаць паслоў ад беларускіх зямель утварылі «Беларускі пасольскі клуб», з якога ў 2-й папавіне 1923 г. вылучылася левае рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло ў складзе Б.А. Тарашкевіча. С.А. Рак-Міхайлоўскага, П.В. Мятлы, П.П. Валошына. 27 ліпеня 1923 г. П.В. Мятла накіраваў дэпутацкі запыт міністрам унутраных спраў і юстыцыі адносна ўтрымання зняволеных у глыбоцкай турме. Ён пісаў, што людзі ўтрымліваюцца ў турме як жывёла ў хляве, хварэюць, заражаюць адзін аднаго. Вар выдаецца толькі тым, хто ходзіць на рэгламентныя работы, арыштаваных збіваюць.

У 1924 г. ў Польшчы была створана «Незалежная сялянская партыя» (НПХ), партыя польскіх працоўных сялян. У сваёй праграме НПХ ставіла задачай устанаўленне ўлады рабочых і сялян, патрабавала зямлю для сялян без выкупу, самавызначэнне для прыгнечаных нацый і інш. У Заходняй Беларусі пачалі стварацца арганізацыі НПХ, у тым ліку і ў Глыбокім. У студзені 1925 г. ў Глыбокім адбыўся мітынг сялян, скліканы дзеячамі НПХ, у якім прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек. На мітынгу была прынята рэзалюцыя аб неабходнасці стварэння трывалага саюзу рабочых і сялян.

У ліпені 1925 г. была створана Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) - масавая легальная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару. Яе кіраўнікамі былі Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын.

У праграме Грамады былі патрабаванні рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў, свабоды нацый, канфіскацыі зямель памешчыкаў. Грамада абяднала бяднейшых і сярэдніх сялян, гарадскую беднату, інтэлігенцыю. У Дзісенскім павеце ў чэрвені - лістападзе 1926 г. было створана 138 гурткоў. Грамады, якія абядноўвалі 9980 членаў. Тут быў 51 упаўнаважаны Цэнтральнага камітэта Грамады.

На тэрыторыі Дзісенскага павета яшчэ адчувалася разарэнне з часоў 1-й сусветнай вайны, тут пражывала значная частка праваслаўнага насельніцтва, якое менш паддавалася ўплыву і агітяцыі польскіх улад і каталіцкага духавенства.

Пытанне аб падрыхтоўцы да стварэння ў павеце арганізацый Грамады абмяркоўвалася яшчэ ў снежні 1925 г. на нарадзе мясцовага актыву ў Глыбокім з удзелам паслоў сейма С. Рак-Міхайлоўскага і П. Мятлы. У ліпені 1925 г. сумесна з пасламі Б. Тарашкевічам і П. Валошыным яны выйшлі з беларускай фракцыі польскага сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Актыўна скарыстоўвалі трыбуну сейма, разгарнулі работу па стварэнні арганізацыі працоўных.

У канцы красавіка 1926 г. ў Глыбокім зноў адбылася нарада актыву БСРГ.

жніўня 1926 г. на зездзе БСРГ у Глыбокім быў створаны павятовы камітэт Грамады, старшынёй якога быў выбраны Міхась Нікіфароўскі з Празарок, сакратаром - Архім Цяліца, скарбнікам - Сцяпан Стоцік. Лепшымі актывістамі Грамады былі Кастусь Лабунька, Міхась Шэвель, Аляксандр Артаеў, Іван і Фёдар Варанковічы, Іван Снітка, Васіль Скурко, Вера Дрозд і інш.

Першы гурток Грамады быў створаны 21 чэрвеня 1926 г. ў вёсцы Празарокі, яго ўзначаліў М. Нікіфароўскі.

У в. Вуглы гуртком кіраваў Пётр Савіцкі, тут часта збіраліся гурткоўцы на свой сход, абмяркоўвалі пытанні пра навучанне дзяцей на роднай мове, раздзел панскай зямлі. Тут распаўсюджваліся беларускія газеты і кнігі. У 1926 г. ў афіцыйнай польскай газеце «Курер Віленскі» паведамлялася: «18 лютага 1926 г. ў мяст. Глыбокае, у зале кінатэатра, аратарстваваў пасол Мятла, член той жа праславутай Грамады... Пасля кожнага такога «справаздачнага мітынгу» адбывалася распіхванне сярод прысутных «Бюлетэняў» і іх афіцыйнага органа «Беларуская ніва». Як бачна з вышэйназванага, Грамада не губляе часу, нягледзячы на тое, што мае ў сейме толькі 4 паслоў». Вялікай папулярнасцю карысталіся перыядычныя выданні Грамады газеты «Беларуская ніва» і «Народная справа».

У Зябках гурткоўцы распаўсюджвалі газету «Беларуская ніва». Партыйны білет члена гуртка БСРГ Кастуся Сінкевіча з в. Зябкі і цяпер захоўваецца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Глыбокім.

Адказным выдаўцом газет быў П. Мятла.

У рэдакцыі газет ішлі тысячы пісьмаў, рэзалюцый сходаў сялян з розных куткоў Заходняй Беларусі.

У перыяд з 1 снежня 1926 г. да 1 лютага 1927 г. колькасць гурткоў Грамады ў Дзісенскім павеце павялічылася са 138 да 159. Члены БСРГ праследаваліся польскімі ўладамі.

У кастрычніку 1923 г. была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная частка Кампартыі Польшчы. Як і ўся КПП, КПЗБ змагалася за перамогу пралетарскай рэвалюцыі ў Польшчы, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу сялянам зямлі без выкупу, за права на самавызначэнне Заходняй Беларусі аж да аддзяленні ад Польшчы і ўзяднанне з БССР. Глыбокае ўваходзіла ў сферу дзейнасці Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Дзейнічала арганізацыя КПЗБ і ў Глыбокім. Найбольш актыўнымі яе членамі былі X. Крэйніс, М. Крэйніс, Зубовіч, А. Міхасёнак. Яны займаліся распаўсюджаннем падпольнай літаратуры, праводзілі тайныя сходы.

лістапада 1932 г. камендант Дзісенскай павятовай палітычнай паліцыі В. Тамашэвіч накіраваў віцэ-пракурору раёна ў Вілейцы данясенне пра дзейнаснь камуністычных арганізацый на тэрьгторыі павета, да якога дадавалася карта. У дакуменце адзначалася, што пасля разгрому 16 кастрычніка 1932 г. акругога камітэта КПЗБ з цэнтрам у Варшаве ўстаноўлена, што ў Глыбокім і Докшыцах існуюць як раённыя, так і гарадскія парткамітэты і што ў апошнія ўваходзяць выключна гандляры. Асноўныя шляхі пераправы літаратуры з СССР для камуністычных ячэек праходзілі праз Параф'янаўскую і Парпліскую гміны. Паводле звестак дэфензівы ў 1932 г. ў Глыбокім быў створаны РК КПЗБ, які за час свайго існавання бяздзейнічаў і, больш таго, ухіляўся ад партыйнай работы як ў вёсцы, так і ў горадзе. Тым не менш, сакратар РК КПЗБ меў кантакты з усімі павятовымі арганізацыямі, з акруговым камітэтам у Варшаве і з Віленскай арганізацыяй КПЗБ.

Далей у данясенні адзначалася, што дамінуючым цэнтрам руху ў Дзісенскім павеце была в. Мярэцкія Глыбоцкай гміны, дзе актыўнасцю вызначаўся Пётр Фянько, які адначасова ўваходзіў у склад Глыбоцкага раённага камітэта КПЗБ. Палітычны вышук Польшчы на падставе доўгіх тайных назіранняў назваў яго адным з выдатных членаў КПЗБ. Лёс яго супярэчлівы і трагічны. Пётр Фадзеевіч Фянько нарадзіўся ў в. Мярэцкія каля 1893-95 гт. Балтыйскі матрос, служыў У Кранштаце, удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ў Петраградзе. У 1921 г. вярнуўся дадому, разам з сям'ёй жыў на хутары з надзелам у 5 га.

У архівах захаваліся звесткі агентаў, якія сачылі за ім. 22 снежня 1931 г. інфарматар даносіў у глыбоцкую паліцыю, што ў доме Пятра Фянько адбыўся сход, дзе прысутнічаў невядомы, добра апрануты чалавек, якога гаспадар праводзіў на фурманцы ў бок Докшыц. Другі, які быў у Фянько, адбыў у невядомым напрамку 23.12.1931 г. 3 кароткай паліцэйскай справаздачы відаць, што сачылі за сходам звонку. Бліжэйшыя ячэйкі КПЗБ былі зафіксаваны дэфензівай у вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Кісарэўшчына, Пялёўшчына. У сярэдзіне красавіка 1932 г. ў доме Фянько паліцыя зрабіла вобыск, які не даў ніякіх вынікаў.

Пётр Фянько быў паважаным у вёсцы чалавекам, смелым, але вельмі запальчывым.

У парыве рэўнасці ён застрэліў сваю жонку Стафанію і тут жа зявіўся да старасты і заявіў пра забойства.Фяньков асудзілі.У верасні 1939 г. ён вярнуўся з турмы, прыйшоў на сельскі сход, але аднавяскоўцы прагналі яго, абвінаваціўшы ў здрадзе і ў тым, што ён выдаў усё падполле. Гэта заява сялян адлюстроўвала пануючую ў адносінах да партыйцаў ацэнку, якая была падрыхтавана тым, пгго ў 1938 г. КПП і яе састаўная частка КПЗБ былі разгромлены Камінтэрнам і абяўлены партыяй здраднікаў. У 1939 г. працягваліся праследаванні польскіх і заходнебеларускіх камуністаў, цяпер ужо агентамі НКУС. Пасля абвінавачвання ў здрадніцтве П.Ф. Фянько намагаўся даказаць, што ён не вінаваты, але яму ніхто не верыў, тады ён скончыў жыццё самагубствам. У гэтым супярэчлівым жыцці ўвасобіліся ўсе цяжкасці і трагедыя пакалення людзей, якому так і не суджана было зведаць той будучыні, якую яны ўяўлялі і за якую змагаліся.

Эканамічная няроўнасць, сацыяльная і нацыянальная заняволенасць запаўняліся палітычным бяспраўем мас. Тайная палітычная паліцыя (дэфензіва) працавала кваліфікавана, аператыўна, мела шырокую сетку паведамляльнікаў (канфідэктаў). Былі паведамляльнікі і ў Глыбокім. Гісторыя не захавала іх сапраўдных прозвішчаў, але ў філіяле Дзяржархіва Мінскай вобласні ў г. Маладзечна выяўлены шэраг дакументаў - даносаў у пастарункі аб камуністычнай дзейнасці, якія падпісаны мянушкамі Свойскі, Знайда, Аванці, Аляксееў, Гурскі. У гэтых дакументах ёсць інфармацыя пра дзеячаў і ячэйкі КПЗБ у Глыбокім, вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Мярэцкія, Плявокі, Забелле, Дзмітрыеўшчына, Ліхабалоцце і інш.

У сярэдзіне 1930-х г. польская дэфензіва правяла масавыя арышты сярод падпольшчыкаў Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Сярод арыштаваных былі Андрэй Плескачэўскі, Уладзімір Жукоўскі з Глыбокага, Кузьма Ляшчынскі з в. Новыя Шарабаі, Васіль Шарабайка з в. Зарубіна, Ягор Рэдзька з в. Каралевічы, Станіслаў Яркавец з в. Шоці і інш.

На вопыце ВКП(б) і КП(б)Б КПЗБ авалодвала арганізацыйнымі і ідэалагічнымі прынцыпамі, стратэгіяй і тактыкай. Летам 1930 г. на Глыбоччыне актывістамі КПЗБ быў праведзены шэраг масавых мерапрыемстваў. Адным з іх быў мітынг з удзелам 4.5 тысячы сялян (паводле іншых крыніц - 2-2,5 тысячы). У афіцыйнай справаздачы Віленскага камітэта КПЗБ пра гэты мітынг паведамлялася: «Мітынг прайшоў вельмі бурна. Выступаў таксама пасол Дварчанін і кандыдат у паслы Верамей. Нашы таварышы, трэба сказаць, упершыню стварылі там атрад самаабароны з 60 чалавек».

Дзейнічалі на Глыбоччыне і арганізацыі камсамола Заходняй Беларусі. У сваёй рабоце яны прытрымліваліся ў асноўным тых жа метадаў, што і іх старэйшыя таварышы з КПЗБ: распаўсюджванне літарытуры, пракламацый, вывешванне транспарантаў, сцягоў, арганізацыя мітынгаў, дыманстрацый.

У 1930 г. у трэці раз праводзіліся выбары ў польскі сейм. Ю. Пілсудскі ў суправаджэнні вялікай групы афіцэраў у рамках выбарчай кампаніі прыбыў у Глыбокае. 3 нагоды яго прыбыцця прыездзе ў горад была збудавана святочная адасобленая брама. Гэты візіт садзейнічаў прыцягненню галасоў выбаршчыкаў у карысць Пілсудскага. Тым не менш, на выбарах 13 ліпеня за спіс №47 Беларускага сяланска-рабочага клуба ў Дзісенскім павеце аддалі свае галасы 5025 выбаршчыкаў (у Паставах -1616, у Браславе - 1723).

Усеагульны эканамічны крызіс у заходніх краяах (1929-1933) моцна адбіўся на стане насельніцтва Заходняй Беларусі, падаткі павялічыліся ў тры разы. Найбольш цяжкім з падаткаў быў пазямельны. Да яго далучаліся розныя надбаўкі, у тым ліку 10% надбаўка на экспартыйныя прэміі буйным землеўладальнікам і гандлярам хлебам. Падобна іншым падаткам пазямельны ўзрастаў з года ў год. Па Віленскім ваяводстве на аднаго плацельшчыка прыгодзілася гэтага падатку (без надбавак); у 1929 г. -25,5, у 1930 г. - 47 злотых. Падатковая палітыка дзяржавы асноўным цяжарам клалася на плечы беднага сялянства. Для самых дробных гаспадарак устанаўліваліся найбольш высокія пагектарныя стаўкі, у той час калі для найбольш буйных - самыя нізкія.

У выніку памешчык плаціў з 1 га зямлі ў 2 разы мешн, чым селянін-бядняк або серадняк. Так, у Глыбокім у першыя гады крызісу гаспадарка плошчай у 1,5 га плаціла падаткаў 150 злотых, у 8 га- 100 злотых, у 1,5 га -50 злотых. Такім чынам, за 1 га зямлі ў залежнасці ад яе памераў адпаведная плата была каля 10,12,5, 33 злотых. Нягледзячы на выключна цяжкае становішча працоўных у гады эканамічнага крызісу, падаткі збіраліся паводле прызнання Віленскай гандлёва-прамысловай палаты з усей бязлітаснасцю. Сярод рэпрэсіўных метадаў, якія выкарыстоўваліся ўладамі пры спагнанні падаткаў, шырокае распаўсюджанне атрымалі экзекуцыі і ліцытацыі (публічныя таргі). Калі ў 1927-1928 гг. у Віленскім ваяводстве мелі месца 12 747 экзекуцый, то ў 1929- 1930 гг. - 29 843. Тым не менш, у наступныя гады адбывалася далейшае павелічэнне падатковай запазычанасці. Па Віленскім ваяводстве ў канцы 1-га квартала 1933 г. нядоімкі па дзяржаўных падатках склалі 16 266 злотых, што амаль на 50% перавысіла ўзровень 1929 г.

У 1933 г. Дзісенскі павет ахапіў голад. Па звестках польскага друку, у Пастаўскім, Браслаўскім, Дзісенскім, Свянцянскім і часткова Вілейскім паветах Віленскага ваяводства ў канцы 1933 г. галадала каля 20 тысяч сямей. Да сакавіка 1934 г. гэтыя ж паказчыкі дасягнулі 40 тысяч. Па самых сціплых падпіках да вясны 1934 г. тут галадала каля 200 тысяч чалавек. Вясной 1932 г. эпідэмія тыфу ахапіла Дзісенскі павет.

Галеча і адчай у пошуках работы і хлеба гналі тысячы працоўных за мяжу. У 1929- 1934 гг. з Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў эмігрыравала 57,6 тысячы чалавек.

У 1930-я гады на Глыбоччыне вялося будаўніцтва брукаваных гасцінцаў. Паколькі яны мелі стратэгічнае значэнне, іх будавалі надзейна і хутка. У 1936 г. ў Глыбокім быу пабудаваны буйны мясакамбінат, пачаў працаваць генератар гарадской электрастанцыі, які працаваў да 1960-х гадоў.

У 1930-я гады на Глыбоччыне актыўна развівалася краязнаўства: існавала ў Глыбокім таварыства краязнаўцаў, яно выдавала часопіс Зямля Дзісеньская на польскай мове. На старонках часопіса змяшчаліся артыкулы пра мінулае горада, яго выдатных людзей і іншыя звесткі аб тагачасным жыцці. Сярод аўтараў гэтых публікацый быў і вядомы беларускі мастак, ураджэнец Глыбоччыны Язэп Драздовіч, які некаторы час працаваў у глыбоцкай гімназіі настаўнікам малявання. Найвялікшай жа заслугай таварыства было выданне ў 1935 г. кнігі «Глыбокае» на польскай мове. Аўтар гэтай працы О.Гедэман раней выдаў некалькі кніг гісторыі Браслаўшчыны і Дзісеншчыны, якія атрымалі высокую адзнаку навукоўцаў у мясцовых жыхароў. Да выхаду кнігі Гедэмана навукоўцы карысталіся галоўным чынам «Матэрыяламі па гісторыі і геаграфіі дзісенскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні» А. Сапунова і В. Друцкага-Любецкага, выдадзеным у Віцебску ў 1896 г. на рускай мове. Гэта даследаванне змяшчала некаторыя гістарычныя звесткі пра Глыбокае і наваколле, але не такія падрабязныя, як у кнізе Гедэмана. Пасля смерці Гедэмана адна з вуліц Глыбокага была названа яго імем.

У 1920-30-я гады ў Глыбокім выдаваліся паштоўкі, іх выданнем займаўся мастак Д. Уладзіміраў. 3 тагачаснай Глыбоччынай звязана творчая дзейнасць паэта Алеся Дубровіча, мастака Я. Драздовіча, які рабіў тут археалагічныя раскопкі, ажыццяўляў вандроўкі, у час якіх ствараў свае мастацкія творы. 3 Глыбоччынай былі цесна звязаны пісьменнікі Т. Даленга- Мастовіч, М. Машара.


.2 Узяднанне: Другая сусветная вайна


1 верасня 1939 г. Германія абявіла вайну Польшчы. Так пачыналася адна з найвялікшых трагедый 20 стагоддзя - Другая сусветная вайна. 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія уступіла ў межы Заходняй Беларусі. Як толькі савецкія часці занялі Глыбокае, быў прызначаны ваенны камендант горада. 19 верасня стала працаваць Часовае ўпраўленне - адміністрацыйная ўлада Глыбоцкага павета. Пачало яно сваю дзейнасць з прадуктовых пытанняў і гандлю. На гэты час у Глыбокім быў развіты кустарна-гарбарны промысел, 2 заводы па перапрацоўцы льнонасення, ільнозавод, 2 невялікія друкарні, 2 электрастанцыі, 4 млыны, 14 невялікіх хлебапякарняў, кааператывы «Сполым», «Рольнік». Гандляры на словах ухвалялі прыход Саветаў, аднак тавары хавалі, паколькі не былі ўпэўнены ў трываласці новай улады. 3 гэтага часу вялікія чэргі ў крамах сталі пастаяннымі. Новыя гарадскія ўлады выдалі загад гандляваць з 9 да 19 гадзін (цэны не павінны былі перавышаць тыя, што былі 15 верасня), абменьваць 1 злоты на 1 рубль, хлебпякарням выпякаць па 300 кг хлеба штодзень, каб забяспечыць насельніцтва нормай 0,5 кг на чалавека (насельніцтва ў Глыбокім было каля 10 тысяч чалавек). Дзелавая актыўнасць насельніцтва адыходзіла ў падполле з-за небяспекі экспрапрыяцыі маёмасці і капіталаў, тым больш, што кантроль за гандлёвай і рамёствамі ўскладаўся на ваеннага каменданта.

У Глыбокім праходзілі масавыя мерапрыемствы і народныя гулянні. 19 верасня выступаў ансамбль народных танцаў СССР. 25 верасня пачала выходзіць газета «За свабоднае жыццё». 3 лістапада газета змясціла справаздачу: «Для забеспячэння насельніцтва Глыбокага таварамі першай нсабходнасці з Савецкай Беларусі завезена 27 вагонаў солі, вагон папірос, некалькі кілаграмаў махоркі, некалькі дзесяткаў скрыняў запалак і 3 тоны газы».

кастрычніка 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі. У Глыбокім удзел у галасаванні прынялі 5621 чалавек. Праз тыдзень у Беластоку Народны сход абявіў аб уваходжанні заходнебеларускіх эямель у скдад ВССР.

прыходам новай улады не абмінулі глыбачан палітычныя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі прадстаўнікі польскай адміністрацыі, афіцэры польскай арміі, асаднікі, заможныя сяляне.

Унутрыпалітычнае жыццё ў раёне абвастралася. Яшчэ ў 1939 г. ў Беразвеччы на тэрыторыі былога кляштара была адкрыта турма НКУС, у дакументах яна называлася турмой НКУС г. Глыбокае, а на самай справе была міжраённай. 1 чэрвеня 1940 г. народны камісар унутраных спраў БССР, пракурор і народны камісар юстыцыі выдалі сумесны сакрэтны загад «Аб замацаванні за турмамі НКУС БССР раёнаў заходніх абласцей БССР для накіравання і ўтрымання арыштаваных». У мэтах разгрузкі некаторых турмаў НКУС БССР ад перанасялення зняволенымі і скарачэння адлегласці перавозак апошніх у месцы зняволення, аб'яўляўся пералік усіх раёнаў заходніх абласцей БССР з назвамі турмаў, куды трэба было накіроўваць з гэтых раёнаў арыштаваных. Так, у турму г. Глыбокае накіроўвалі зняволеных з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркоўшчынскага, Гадуцішкаўскага, Пліскага, Міёрскага, Дунілавіцкага, Пастаўскага, Дзісенскага, Браслаўскага раёнаў.

У 1992 г. Галоўным архіўным упраўленнем пры Саўміне Рэспублікі Беларусь выдадзена кніга «Памілуйце...», у якой змешчаны дакументы па рэпрэсіях 1939-1941 гг. па Вілейскай вобласці. Тут ёсць і заява на імя пракурора Вілейскай вобласці ад спецперасяленца Лінкевіча Івана Восіпавіча, 1909 года нараджэння, з вёскі Руднікі Празароцкай воласці Дзісенскага павета. Паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць польскай разведкі, гэты селянін разам з сямёў быў высланы ў Паўладарскую вобласць Казахстана. Звяртаўся ён і ў Вярхоўны Савет, і ў пракуратуру БССР, але нідзе не адшукаў праўды. Словамі болю за будучыню сваёй сямі пранікнута гэта заява: «...Ад непрыемнасці я стаў моцна хварэць, ужо хварэю другі месяц. I прашу вас разгледзець як мага хутчэй, каб сямя мая пасля маёй смерці не была пазбаўлена грамадскіх правоў як спецперасяленца, а былі бы свабоднымі савецкімі грамадзянамі. Сам я спрадвеку працаваў, выключна жыў сваёй працай, супраць правадзімых мерапрыемстваў Савецкай улады не ішоў... А таму прашу вас аднесціся з усёй справядлівасцю і разгледзець маю заяву.

Прашу вас, каб сямя мая была ўзноўлена ў савецкім грамадзянстве і мела бы правы, роўныя з усімі грамадзянамі... Пра вынікі паведаміце мне па вышэй пазначанаму адрасу: КССР, Паўладарская вобл., Бескаргайскі р-н, Далонскае п/аддзяленне».На жаль, мы не ведаем далейшага лёсу I. В. Лінкевіча, але ведаем галоўнае - большасць такога парадку спраў спынена з-за адсутнасці саставу злачынства, у розныя гады гэтыя людзі апраўданы і рэабілітаваны.

Восенню 1939 г. на Глыбоччыне было арганізавана 11 калгасаў: у вёсках Ульянова, Кашталянаўшчына, Узрэчча, Пятроўшчына, Верхняе, Канстанцінава, Квачы, Наваполле, Мамаі, Кавалі, Залессе, саўгас «Азярцы». 15.01.1940 г. ў складзе Вілейскай вобласці былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны. У Глыбоцкі раён увайшлі гарадскі і дзесяць сельскіх саветаў: Абрубскі, Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Тумашэўскі, Узрэцкі - усяго 7 440 двароў і 37 740 жыхароў. Першым старшынёй Глыбоцкага райвыканкома быў выбраны П.А. Куксёнак з Расоншчыны. У Пліскім раёне было 18 сельсаветаў: Асінаўскі, Астроўскі, Валозькаўскі, Верацейскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчаслянскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкоўскі, Міцькоўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі, Углоўскі.

У Глыбоцкім раёне працавалі на той час 4 млыны (у Глыбокім, Кашталянаўшчыне, Міхальцах і Шарабаях), торфазавод у в. Арэхаўна, 2 цагельныя прадпрыемствы ў вёсках Арэхаўна і Сарокі, у Глыбокім - смалярня, мылаварны і гарбарны заводы, швейная арцель «Кастрычнік», шавецкая арцель «Бальшавік», 2 электрастанцыі, цукерачная фабрыка, хлебапякарні, мясакамбінат.

У 1940 г. частка раней створаных калгасаў была абяднана, іх было цяпер 7. Так, калгас «1 Мая» Узрэцкага сельсавета налічваў 9 двароў, 22 калгаснікі, з іх 21 працаздольны, меў 220 га зямлі, у тым ліку 124 га ворыва, 53 га сенакосу, 22 га пашы. Тут было 9 галоў буйной рагатай жывёлы (валавы надой у 1940 г. склаў 6030 літраў малака), 12 коней, 6 свіней. У калгасе імя Молатава Узрэцкага сельсавета было 13 двароў, 42 калгаснікі, у тым ліку 25 працаздольных, 365 га зямлі, з іх 170 га ворыва, 98 га сенажацяў, 61 га пашы. На жывёльным двары было 9 кароў, 16 коней, 4 авечкі, 2 свінні, 13 гусей, 17 качак.

У 1940 г. ў раёне калгасамі было ўбрана збожжа з 536,5 га, лёну з 30 га, узнята 480 га зябліва, у т.л. 60,9 га трактарамі.

У 1940-1941 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне працавала 49 школ, у тым ліку 1 сярэдняя, 2 сямігадовыя, 45 пачатковых. У школах працавала 170 настаўнікаў, навучалася 5694 вучні. Восеянню 1940 г. ў Глыбокім быў адкрыты паляводчы сельскагаспадарчы тэхнікум.

У ряёне былі райбальніца на 140 ложкаў, райамбулаторыя, сельскія бальніцы ў Залессі і Узрэччы на 10 ложкаў кожная, 2 сельскія амбулаторыі, 4 фельчарска-акушэрскія пункты ў Мамайскім, Верхняўскім, Літоўшчынкім і Дзеркаўшчынскім сельсаветах. У Глыбокім функцыяніраваў дом сацыялістычнай культуры, у якім былі гурткі вывучання статута ВЛКСМ, літаратурны, харавы, музычны, драматычны рускі і драматычны яўрэйскі. У канцы 1939 г. пачаў дзейнічаць гарадскі камітэт у складзе 3 аддзелаў: камунальнага, фінансавага і працы. Зявіліся ў Глыбокім і бежанцы (прыкмета блізкай вайны), іх размяшчалі па кватэрах, ім і беднякам выдавалі бясплатныя абеды, 50 чалавек атрымалі грошы на набыццё адзення.

Няпростым было у тыя дні жыццё; людзям прыходзілася прыстасоўвацца да сёмай па ліку ўлалы за 23 гады. Радасць і гора, страх і надзея былі разам у іх жыцці. І яшчэ адчуванне пастаяннай трывогі: набліжалася вайна.

Кірмаш у Глыбокім

Нядзеля ў Глыбокім - кірмашовы дзень. 3 усіх бакоў па ўхабістых торных дарогах цягнуцца да мястэчка сялянскія падводы са збожжам, лёнам і жывёлай. Скрып палазоў, гагатанне гусей, рохканне вепрукоў, рык, крык і гоман не змаўкаюць па дарогах і ў гарадку ад ранку да позняй ночы. Асабліва славіцца Глыбокае свіным рынкам, сюды прыязджаюць купцы-сальнікі аж з самой Варшавы. Прадстаўнікі гільдыі гандляроў прыбываюць сюды за дні два-тры перад кірмашом і, спыніўшыся ў гасціных дварах, перш за ўсё ўстанаўліваюць свае адзіныя цэны на сялянскі тавар - зярно, лён, пяньку, жывёлу і рамесныя вырабы. Перабіць іхнюю таксу няма каму: усюды зараней дамоўлена, падмазана, падкуплена. Гаспадарнічай, ліхвяр, як табе толькі задумаецца.

Звычайна купцы са сваёй світай прыказчыкаў выходзяць на рынак пад канец кірмашовага дня і, як тыя абіралы, зграбаюць і змятаюць з рынку ўсё, пгго за дзень заляжалася і застаялася. Таргоў фактычна не бывае ніякіх, выбар вялікі, і канкурэнцыяй, пры папярэдняй змове спекулянтаў, тут і не папахвае. Адубелыя на марозе сяляне аддаюць усё за тую цану, якую прапануе гандляр, бо пакупнікоў больш няма а везці назад за трыццаць-сорак кіламетраў нявыгадна, ды і каму ты збудзеш свой тавар дома? А калі і адвязеш, то зноў жа мусіш у другую нядзелю прыехаць сюды.

Прыказчыкі самавітых тузоў каланіяльнага рынку на ўсіх закупленых вепруках выстрыгаюць лапіну шчаціны, ставяць на іх сіняй крэйдай таўро купца і адпраўляюць цяпер ужо свой жывы тавар на рыначныя вагі. А там, каля вагаў, увіхаюцца махляры, загадзя падкупленыя тымі ж гандлярамі. Кантролю зверху над імі няма ніякага, таму яны тут на вачах і абважваюць і ашукваюць кожнага вясковага пастаўшчыка-гарапашніка.

Такі ж грабежны спосаб гандлю пануе і на рынках збожжа, і ніхто з акупацыйных улад на гэта не звяртаў увагі - тут і прыватная ініцыятыва. Няма каму паскардзіцца, бо ўсюды ва ўстановах такія ж крывасмокі і грабежнікі.

Глыбоцкія паштоўкі

Старэйшая паштоўка, выдадзеная на тэрыторыі Беларусі і вядомая калекцыянерам- філакартыстам, адносіцца да 1896 г. На ёй занатаваны мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску. Найбольш інтэнсіўнае выданне паштовак прыпадае на 1905-10 гг. У Глыбокім таксама было прыватнае выдавецтва па выпуску картак для адкрытага пісьма, заснаванае Л. Я. Ромам. Знаходзілася яно ў будынку былой аўстэрыі на колішнім пляцы рынку кармелітаў (цяпер плошча 17 Верасня). Калі ж былі выпушчаны першыя паштоўкі ў Глыбокім? Мяркуючы па тым, што на адрасным баку паштовак, выдадзеных у Расіі ў 1909 г., надпіс «Адкрытае пісьмо» быў зменены надпісам «Паштовая картка», а на першых паштоўках Л.Я. Рома ёсць ужо зменены надпіс, то выпуск іх трэба аднесці не раней 1909 г. Глыбоцкія паштоўкі адпавядалі дастаткова высокаму для таго часу паліграфічнаму ўзроўню. Выдаваліся яны ў каляровым адлюстраванні, чорна-белы здымак паштоўкі размалёўваўся пад аўтэнтычны колер абектаў. Асноўнымі відарысамі былі вуліцы і пляцы Глыбокага. Сярод калекцыянераў вядомы такія паштоўкі, як «Замкавая вуліца», «Докшыцкая вуліца», «Базарны пляц», «Беразвецкі кляштар». Паштоўкі выдаваліся фарматам 88x137 мм, на вонкавым баку ўверсе быў надпіс відарыса на рускай мове, на зваротным адрасным баку злева было месца для допісу, па вертыкалі збоку значылася: «Изд. Л.Я. Ромма, Глубокое». Справа ўверсе было месца для паштовай «познамкі», закана, ніжэй - некалькі гарызантальных ліній для адраса. Пасярод паштоўкі ўверсе надпіс на рускай і французскай мовах: «Сусветны паштовы саюз. Расія. Паштовая картка». Вядома паштоўка з надпісам на вонкавым баку на нямецкай мове з відарысам Замкавай вуліцы «Гарадскі краявід. Расія - Літва» (знаходзіцца ў калекцыі мастака В.М. Целеша, Рыга). Мяркуецца, што гэта звязана з падзеямі Першай сусветнай вайны. 3 1914 г. выпуск паштовак некалькі прыпыняецца, што звязана з цяжкасцямі ваеннага часу. Невялікая колькасць паштовак была выдадзена ў 1916- 1917 тт. на паперы ніжэйшага гатунку ў чорна- белым адлюстраванні. На іх занатаваны не толькі відарысы Глыбокага, але і гістарычныя падзеі. Вядома паштоўка «Рух палка праз м. Глыбокае Віленскай губерні» 1917 г., дзе на фоне парафіяльнага касцёла расійскі полк, які рухаецца праз Глыбокае. Ёсць паштоўка 1917 г. з панарамным здымкам паселішча.

У 1920-1939 гг., калі Глыбокае знаходзілася ў складзе Польшчы, выданнем паштовак займаўся В. Уладзіміраў. Выдаваліся яны на польскай мове, стандартнага фармату 90х140, у чорна-белым або сіне-белым колеры. У адрозненне ад паштовак Рома, на якіх пераважалі панарамныя здымкі, паштоўкі Уладзімірава характарызуюцца большай канкрэтнасцю, бо на іх занатаваны важнейшыя аб'екты горада: пошта, гімназія, пачатковая школа, касцёл, памятная брама і інш. Паштоўкі, што выйшлі ў Глыбокім у 1920-1930-я гады, значна адрозніваюцца афармленнем ад паштовак дарэвалюцыйных. Паштоўкі Рома не мелі белага «поля» вакол відарыса, назва пісалася прама на здымку. На паштоўках Уладзімірава назва пазначалася пад здымкам на белым «полі», акрамя таго, на адрасным баку быў надпіс «Перадрук забаронены», прозвішча фатографа і парадкавы нумар паштоўкі.

Сёння тыя першыя паштоўкі з'яўляюцца каштоўным дакументальна-гістарычным матэрыялам па вывучэнні мінулага Глыбоччыны і ўяўляюць сабой цікавасць для гісторыкаў, краязнаўцаў, архітэктараў і этнографаў.


3.3 Язэп Нарцызавіч Драздовіч і іншыя гістарычныя асобы Вечны вандроўнік


Язэп Нарцызавіч Драздовіч [Гл. Дадатак ІІ, малюнак 19], беларускі графік, жывапісец, скульптар нарадзіўся 14 кастрычніка 1888 г. ў засценку Пунькі (за 4 км да в. Перадолы) у збяднелай шляхецкай сямі. Вучыўся ў Віленскай школе малявання (1906-1910). У 1910-1917 гг. служыў у арміі. У 1919 г. працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле цры Камісарыяце асветы БССР. У 1919-1920 гг. - мастак-дэкаратар у Беларускай хатцы, Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1921-1924 гг. - кааператар на Дзісеншчыне. У 1924-1926 гг.-выкладчык малявання ў Глыбоцкай школе, у 1927-1930 гт. - у Радашковіцкай і Навагрудскай беларускіх гімназіях. У 1927 г. заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай гімназіі. У 1931-1939 гг. - вандроўны мастак. У 1940-1941 гг. - выкладчык малюнка і батанікі ў Глыбоцкай сярэдняй школе.

Першыя малюнкі Драздовіча - «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» (1907) - створаны пад уплывам М. Чурлёніса. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Беларускага календара на 1910 год», кнігі К. Буйло «Курганная кветка» (1914).

У рэалістычным характары напісаны графічныя аркушы серыі Дзісеншчына: краявіды з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, шляхецкія засценкі. У карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю (Стадолішча, Вёска Лаўрынаўка, Гараватка, Пунькі, Александрыя, Стары дапуск, Над Дзісёнкай і інш.). У канцы 1910 - пачатку 1920-х гадоў Драздовіч стварыў графічныя серыі Старажытны Мінск, Заслаўе і цэлую галерэю партрэтаў полацкіх і смаленскіх князёў, жывапіснае палатно Спаленыя сядзібы, эцюд Усяслаў Полацкі ў парубе Кіеўскага князя і інш. Склаўся як мастак гістарычнай тэмы. Найбольш плённымі ў творчасці былі 1920-я гады, час уздыму ў Заходняй Беларусі нацыянальна-вызваленчага руху, калі ён стварыў серыю малюнкаў і акварэлей «Глыбокае», графічныя серыі «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Навагрудак і Навагрудчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», жывапісныя партрэты Скарыны і Багушэвіча. Шэраг твораў гэтай серыі вызначаецца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. На пачатку 1930-х гадоў зявіліся фантастычныя жывапісныя серыі на касмічныя тэмы «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» і інш. Амаль усе 1930-я гады Язэп Драздовіч вандраваў па родных мясцінах, зарабляючы маляваннем. Маляваў насценныя дываны, адметныя арыгінальнай пабудовай кампазіцыі (сюжэтны малюнак у цэнтры з расліннай абмалёўкай). Натхнёны гераічнай барацьбой нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мастак вяртаецца да творчасці і піша карціны з жыцця старажытнай Русі - «Песня Баяна», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея», «Палачане выганяюць пакінутага ім князя», а таксама палотны, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Ф. Скарыны. Працаваў у галіне скульптуры: бюст Ф. Скарыны, «Плач Гарыславы», партрэты-барэльефы М. Машары, А. Грыневіча, Я. Пачопкі, маці.

Поле інтарэсаў Язэпа Драздовіча было надзвычай шырокім: гісторыя роднага краю, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія.

Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны. Апошнія гады працаваў як народны дэкаратар.

Памёр у г. п. Падсвілле ў 1954 г. Пахаваны ў в. Ліпляны, на магіле пастаўлены помнік.


Пясняр роднай гісторыі

3 артыкула Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага, надрукаванага ў глыбоцкай газеце «Шлях перамогі» 1 чэрвеня 1982 г.

Многія жыхары Глыбоччыны памятаюць вандроўнага мастака, які маляваў самаробныя кілімы для іх хат, запісваў народныя песні і паданні. Гэта быў Язэп Нарцызавіч Драздовіч...

Язэп Драздовіч як мастак добра вядомы... Вядомы яго этнаграфічныя замалёўкі і графічныя серыі старадаўняга дойлідства Беларусі.

Максім Танк пісаў аб Драздовічу ў сваім дзённіку, што «гэта надзвычай арыгінальны, цікавы і таленавіты чалавек».

Язэп Нарцызавіч вёў збор народных песень і склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Вядомы ён і як астраном (напісаў брашуру «Нябесныя бегі»). Драздовіч доўгі час падтрымліваў цесныя сувязі з Беларускай акадэміяй навук, якая двойчы узнагароджвала яго прэміямі за мастацкія і навуковыя працы. Вёў ён і літаратурную дзейнасць. Захаваліся рукапісы паэмы «Трызна мінуўшчыны» і гістарычна-бытавой аповесці «Гарадольская пушча».

Але мала хто ведае, што Язэп Драздовіч быў і археолагам. Цікавасць да археалогіі ў яго пачалася, калі працаваў выкладчыкам адной з мінскіх гімназій. У час летніх канікул ён даследаваў русла старажытнай ракі Нямігі, праводзіў археалагічныя раскопкі ў Заслаўі і яго ваколіцах.

Вядома цесная сувязь Язэпа Нарцызавіча з братамі Луцкевічамі, заснавальнікамі гістарычнага музея ў Вільні. У другой палавіне 1920-х гадоў Язэп Драздовіч працаваў у Навагрудку і праводзіў там таксама археалагічныя раскопкі, а знойдзеныя матэрыялы адсылаў у Беларускі музей у Вільні. Вядомы і яго раскопкі на Свірскай гары на Мядзельшчыне.

У асноўным жа археалагічная дзейнасць Я. Н. Драздовіча звязана з былым Дзісенскім паветам, і перш за ўсе з роднай Глыбоччынай. У бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі захоўваецца яго праца «Дзісенская дагістарычная даўніна». На жаль, гэта праца засталася ненадрукаваная. Усяго тут апісана каля 30 археалагічных помнікаў, у асноўным гарадзішчаў на тэрыторыі сучасных Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў. У гэтай працы прыведзены зробленыя ім планы і замалёўкі гарадзішчаў. Здзіўляе высокі прафесійны ўзровень планаў.

Яго пляменніца Яніна Вайноўская з Ліплянь успамінала, што дзядзька Язэп раскопваў курганы і прыносіў адтуль нейкія рэчы.

Драздовіч шукаў помнікі практычна ўсіх эпох. Ім адкрыта некалькі паселішчаў каменнага веку, знойдзена мноства старажытных каменных сякер.

працы «Дзісенская дагістарычная даўніна» мы даведваемся аб гарадзішчах каля Псуі, Свілы, Залесся, Падавутаў, Ластавак, Зароўя, Багушэвічаў, Міцькая, Задворя і ў іншых месцах. У гэтай працы прыводзяцца і паданні, звязаныя з археалагічнымі помнікамі, выказваюцца думкі аб тым, што ўяўлялі сабой гэтыя месцы ў старажытнасці. Напрыклад, наконт Гарадца над Мнютай Драздовіч пісаў, што тут была абарончая крэпасць Полацкага княства. Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў наш час беларускім археолагам Г.В. Штыхавым пацвердзілі такую думку Драздовіча.

Гарадзішча Дварэц ці Замкавая гара (ва ўрочышчы Дварэц), стала вядома археалагічнай навуцы толькі дзякуючы дзённіку Драздовіча. Гэты помнік знаходзіцца над ракой Авутай, каля возера Качаноўскага. У 1981 г. ў час шурфоўкі туг знойдзены фрагменты ляпнога посуду і косці жывёл.

Сучасныя даследаванні пацвердзілі, што на гэтым месцы ў пачатку нашай эры існавала ўмацаванае паселішча.

Археолагамі раскопвалася гарадзішча сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э. каля вёскі Свіла 1 (кіраўнік экспедыцыі А. Р. Мітрафанаў), у прыватнасці, тут была выяўлена вельмі цікавая знаходка - гліняная пасудзіна з зярнятамі збожжа.

Старажытныя курганы-валатоўкі Драздовіч лічыў пахаваннямі язычніцкага часу. Выяўляў ён таксама старадаўнія могільнікі са стараславянскімі надпісамі на магільных плітах. Адзначае Язэп Нарцызавіч і знаходкі рэшткаў мураваных падзямелляў.

Захапленне Я. Драздовіча археалогіяй і карцінамі на гістарычныя тэмы было вынікам таго настрою, які панаваў у 1920-1930-я гады сярод лепшых прадстаўнікоў заходнебеларускай інтэлігенцыі, яе імкнення да пошукаў лепшай долі для свайго народа, апаэтызацыі гераічных старонак яго гісторыі, яго карэнняў.

Абапіраючыся на вынікі сваіх археалагічных пошукаў, Я. Драздовіч піша працу «Дзе знаходзяцца Дадуткі і Гародня, успамянутыя ў «Слове аб палку Ігаравым», і выказвае гіпотэзу, што легендарныя Дадуткі - гэта ўрочышча Дадэкі ля вёсак Тупічына і Сіпаліна ў Шаркаўшчынскім раёне, а Гародня - гарадзішча Царковішча ля возера Гародня.

Пасля вайны, ужо стары, хворы Драздовіч распісвае мясцовыя магазіны, робіць замалёўкі сялянскіх сядзіб і піша пейзажы. Хата лесніка Даната Пабядзінскага ў родных Пуньках стала яго прытулкам. Захаваўся ліст Я.Драздовіча да віцэ-прэзідэнта АН БССР І.С. Лупіновіча (датуецца дзесьці калі 1950 г.) з просьбай даць для яго працы пра Дадуткі і Гародню добразычлівае накіраванне.

Сярод лесу апетай ім Галубіцкай пушчы працякалі апошнія гады Драздовіча…

Нягледзячы на тое, што працы Драздовіча засталіся неапублікаванымі і захоўваюцца ў архівах і фондах музеяў, яны ўяўляюць вялікуб каштоўнасць і да іх пастаянна звяртаюцца даследчыкі - гісторыкі, этнографы, філолагі, мастацтвазнаўцы і археолагі. Талентавіты, нястомны працаўнік, даследчык Язэп Драздовіч пакінуў багатую спадчыну сваім землякам. Працы, творы, карціны яго карысталіся і карыстаюцца вялікім аўтарытэтам, уяўляюць асаблівую цікавасць.

Алесь Дубровіч

Беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) нарадзіўся ў 1910 г. ў в. Каралевічы Глыбоцкага р-на ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу, потым павышаў веды самаадукацыяй. Удзельнік нелегальнага з'езда пісьменнікаў Заходняй Беларусі ў 1933 г., адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. У 1934 г. арыштаваны, 2,5 года адбыў у віленскай турме на Лукішках. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі выбраны ў валасны рабоча-сялянскі камітэт, дэлегат Народнага сходу ў Беластоку (1939). У 1940 г. карэспандэнт газеты «Вілейская праўда». Друкавацца пачаўу 1928 г. ў газеце «Доля працы», змяшчаў вершы ў выданнях «Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Беларускі летапіс», «Калоссе», «Краты». Характэрная рыса яго паэзіі-спалучэнне публіцыстычнага запалу з мяккім лірызмам. У вершах боль прыгнечанага народа (вершы «Беларусь», «Крыніца»), адлюстраваны гераізм змагароў і іх высокі духоўны свет («Калісь любові хмель вясняны», «Кіну свае думы», «Пад звон дратоў, сумуючы»), заклік да барацьбы за свабоду і шчасце народа («Мы», «Зорны край»).

Жыццё Алеся Дубровіча абарвалася ў лістападзе 1941 г. Ён разам з бацькам і двума братамі быў расстраляны фашыстамі.

Абставіны жыцця Алеся Дубровіча, аднаго з паэтаў былой Заходняй Беларусі, скалался так, што наш сучаснік мала яго ведае. Сціплыя радкі біяграфіі і яго вершы, змешчаныя ў зборніках «Мы іх не забудзем», «Сцягі і паходні», «Крывёю сэрца», глыбока ўзрушылі. За радкамі вершаў адчуваўся цікавы чалавек з незвычайным лёсам.

Непадалёку ад Глыбокага ёсць вёска Каралевічы. Як і сотні іншых беларускіх вёсак, яна схавалася сярод хваёвага лесу, што надае мясцовым краявідам асаблівую, непаўторную прыгажосць.

Жывуць у вёсцы родны брат Алеся Іван і сястра Агата. Іван Ягоравіч, былы калгасны трактарыст, у гады панскай Польшчы спазнаў жахі Картуз-Бярозы, зараз на заслужаным адпачынку. Жывая жонка паэта, а ў Глыбокім працуюць яго дочкі Яўгенія і Алена.

Першыя свае вершы Аляксей Рэдзька напісаў пад уплывам старэйшага брата Дзмітрыя, з якога браў прыклад. Адзін з вершаў быў змешчаны ў 1928 годзе ў прагрэсіўнай газеце «Доля працы».

Цяжка сказаць, як склаўся б літаратурны лёс А. Дубровіча, каб не сувязь з легальным неафіцыйным органам КПЗБ - «Беларускай газетай». Яе супрацоўнікі змаглі разгледзець у вясковым юнаку талент. Ужо ў шостым нумары «Беларускай газеты» гаварылася пра яго вершы. У артыкуле «Адгукнуліся» пісалася: «Другі малады паэт А. Рэдзька цешыцца, што «рух народны рвецца на раздолле і ў заўтра пракладае торны шлях». Радкі былі ўзяты з верша «Беларусь». Паміж рэдакцыяй газеты і А. Рэдзька завязваецца перапіска.

Грамадзянская актыўнасць паэта з далёкай вёскі Каралевічы спрыяла таму, шго ён быў эапрошаны на з'езд сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі, які арганізавала «Беларуская газета». А. Рэдзька паставіў свой подпіс пад «Дэкларацыяй групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». А санацыйны ўрад тым часам распраўляўся з рэвылюцыйнымі літаратарамі. У сямі Рэдзькі памятаюць, як у час арышту ў 1934 годзе Аляксей, не паспеўшы схаваць небяспечныя паперы, праглынуў іх.

Пасаджаны ў Лукішскую турму паэт працягваць пісаць вершы. Побач з творамі В. Таўлая, П. Пестрака ў турэмным часопісе Краты былі і яго, падпісаныя псеўданімам Мікіта.

Пасля двухгадовага следства адбыўся суд над пісьменнікам. А. Рэдзьку прысудзілі да чатырох гадоў і яшчэ да чатырох месяцаў за тое, што збіў на горкі яблык турэмнага наглядчыка.

У складаны перыяд творчага раздарожжа на дапамогу А. Рэдзьку прыйшоў М. Танк, які падтрымаўпаэта. Максім Танк тады рэдагаваў аддзел літаратуры часопіса «Беларускі летапіс», і калі А. Рздзька даслаў у гэты часопіс свае творы, то дэталёва іх разабраў.

Усё жыццё паэт бачыў зорны край, сваю зорную краіну. I калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь, сяляне выбралі А. Дубровіча ў валасны рабоча-сялянскі камітэт, а затым і дэлегатам на Народны сход у горадзе Беластоку. Сям'я Рэдзькаў першай у весцы ўступіла ў калгас.

Да Алеся Дубровіча прыйшло і асабістае шчасце: у 1939 годзе ён стаў бацькам дзяўчынак-блізнят. Усё часцей на старонках газеты «Вілейская праўда» з'яўляліся вершы і карэспандэнцыі паэта. Паступова здзяйсняліся мары Дубровіча, але пачалася вайна...

Сям'я паэта не змалга эвакуіравацца. На балоце за вёскай былі схаваны паперы паэта і багатая бібліятэка. У 1942 годзе па даносе старасты гестапаўцы забралі адначасова Алеся, двух братоў ібацьку. Пасля допытаў і жорсткіх катаванняў раніцай 7 лістапада 1942 года іх расстралялі на вачах сястры і жонкі паэта...

Тадэвуш Даленга-Мастовіч

Польскі пісьменнік [Гл. Дадатак ІІ, малюнак 20]. Нарадзіўся ў маёнтку Акунёва Пліскай воласці 10 жніўня 1898 г. Яго бацька Стэфан быў юрыстам, маці Станіслава з роду Патаповічаў была хатняй гаспадыняй у Акунёве, дзе акрамя Тадэвуша выхоўвала яшчэ дваіх дзяцей - Уладзіслава і Яніну. Маёнтак Мастовічаў-Патаповічаў быў адным з лепшых у акрузе. Потым сям'я пераехала ў Глыбокае.

Араджэнец з Горак

Ад Сцяпана Казіміравіча Рудак ў сваякоў і засталося, што фатаграфія ды 2 абарваныя кавалачкі пісьма. I, вядома, памяць.

Нарадзіўея ён у в. Горкі (дата нараджэння невядома). Скончыў гімназію. У 1922 г. служыў у арміі. Пасля службы вярнуўся дамоў, тут уступіў у гурток «Беларусь». Збіраў землякоў на сходы, чытаў ім забароненую літаратуру, расказваў пра рэвалюцыю. Даводзіў людзям, што пара і ім думаць пра лепшае жыцце, што прыйшоў час гнаць паноў і даць простаму селяніну зямлю, каб мог ён свабодна ўздыхнуць ад панскай няволі. Польскія ўлады засудзілі Сцяпана Казіміравіча на чатыры гады пазбаўлення волі.

Што можа расказаць пра чалавека пісьмо? Многае! Па абрыўках пажаўцелых ад часу радкоў, што пісаў С.К. Рудак 28 снежня 1928 года з Равіч, відаць, што чалавек ён адукаваны, добразычлівы. Родная беларуская мова, на якой ён думаў і пісаў, за адраджэнне якой клапаціўся і змагаўся, прайшла з ім праз краты. Гэта было апошняе пісьмо Сцяпана Казіміравіча родным …браты і сёстры! - пісаў ён. - Пасылаю прывітанне… Я жыў і здароў… Сястрыца, ты пішаш, што мама ўсьцяж плача. Угаварывай.. бо-ж гэтым сабе нічога.. у бядзе не помач….

Можна толькі здагадвацца па абрыўках фраз, што пісаў ён цёплае, сардэчнае пісьмо. Пытаў у ім пра родных і сяброў, напярэдадні Новага 1929 года спадзяваўся на лепшае, жадаў усім поспехаў і надзей. Надзеямі ён жыў і сам, змагаючыся за лепшую будучыню Бацькаўшчыны. За гэта і аддаў жыццё.

Праз віхуру гадоў

У Глыбокім, на вуліцы Савецкай, у невялікім доме над Беразвецкім возерам жыла Клаўдзія Лукінічна Гаўрыльчанка, адзінокая жанчына, амаль 100-гадовае жыццё якой інакш і не назавеш, як легендай. Яна напісала 2 аповесці на рускай мове - «Беразвецкі манастыр» (надрукавана ў газеце «Веснік Глыбоччыны») і "Пецяргбургскія былі». Аповесці ўяуляюць сабой немалую каштоўнасдь. Ды і само жыццё гэтай жанчыны, складанае, і нялёгкае, вартае для сюжэта незвынайна цікавага рамана.

Яе бацька, малазямельны селянін з в. Мушкат, што на Глыбоччыне, паехаў у пошуках лепшай долі ў Пецярбург. Там, непадалёку ад паўночнай сталіцы Расіі, і нарадзілася Клаўдзія. Нялёгкіа было сям'і Капшуляў удалечыні ад роднай зямлі. Маці хацелася вярнуцца на радзіму. Таму толькі адзін год правучылася ў Пецярбургу ў школе Клава. Усёй сям'ёй прыехалі на Глыбоччыну. Тут, ля ціхіх сініх азёр і гаманлівага бору прайшлі яе дзяцінства і юнацтва. Дапытлівай, жвавай дзяўчынкай расла Клава Капшуль. Усё ж вырашылі аддаць здольную да навукі дзяўчынку ў школу пры Беразвецкім манастыры. Тры гады спасцігала навуку, потым дапамагала дома па гаспадарцы.

Клаўдзія Лукінічна ўладкавалася на ваенны завод, працавала токарам. Неўзабаве пазнаёмілася з маладым чалавекам, фельчарам з адной ваеннай часці. Звалі яго Мікалай Гаўрыльчанка. Праз некаторы час маладыя людзі пажаніліся. Потым нарадзілася дачка.

Здавалася б, ужо нішто не перашкодзіць іх шчасцю, ва ўсякім выпадку Клаўдыя верыла ў гэта.

Але нечакана ўсё павярнулася ў іншы бок. У горадзе пачаліся масавыя арышты. У поле падазрэння НКУС трапіла і К.Л. Гаўрыльчанка (згадалі-такі факт пераходу граніцы). На нейкі час выратавала тое, што ваенную часць, у якой служыў муж, перавялі ў 1935 г. ў Саратаў. Зноў прыйшло заспакаенне. Клаўдзія Лукінічна працаўладкавалася тут на заводзе «Універсал». А яшчэ надарылася ёй стаць удзельніцай злёту жонак начсаставу Чырвонай Арміі ў Маскве. У 1937 г. К.Л. Гаўрыльчанка кінулі ў засценкі НКУС. Абвінавацілі ў шпіянажы. Так актывістка, лепшая работніца стала «ворагам народа».

Трое сутак без перапынку вёуся допыт. Не давалі заснуць. Па «канвееры» мяняліся следчыя, і кожны сцвярджаў адно: «Прызнайся, хто заслаў цябе, на карысць каго шпіёніла? Хто яшчэ супрацоўнічаў з табою? Называй прозвішчы». Потым зачыталі прыгавор. Разам з сотнямі іншых зняволеных адправілі К. Гаўрыльчанка ў Сібір. Тэрмін адбывала ў Марыінску. Дзесяць гадоў за калючым дротам.

Нямала змянілася за гэтыя 10 гадоў на зямлі. Адшугала полымем Вялікая Айчынная. Цяжкасці пасляваеннага жыцця. Клаўдзія Лукінічна прыехала ў Беларусь, у вёсачку Мушкат. Тут яшчэ жыла яе маці. А з мужам і дачкой разышліся шляхі-дарогі. М.А. Гаўрыльчанка не пажадаў звязваць далейшае жыццё з ворагам народа. Дачка нечакана памерла ў васемнаццацігадовым узросце. Так і засталася Клаўдзія Лукінічна адна.

Звайшла ў сабе сілы жыць далей. У 1949 г. ў ліку першых прыйшла на Глыбоцкі кансервавы завод. Зрэшты, яшчэ і завода ў гэтым сэнсе слова не было. У прыстасаваных памяшканнях перабіралі журавіны, насілі самі дровы, распальвалі цагляную пліту і варылі варэнне. Цяжка было, бо рабілі ўсё ўручную. Паступова адбываліся змены. Шырылася вытворчасць. Клаўдзія Лукінічна працавала на розных участках і заўсёды была ў ліку лепшых работніц. Калектыў завода стаў для яе родным. Людзі яе паважалі і падтрымлівалі. Пабудавала сабе дом, пасадзіла садок. Перамагла і шэрань адзіноты. Імкнулася быць заўсёды з людзьмі, у гушчыні падзей. Шмат чытала, а праз нёйкі час з'явілася жаданне і самой выказацца з дапамогай мастацкага слова. Так і з'явіліся на свет яе рукапісныя аповесці. 13 снежня 1998 г. Клаудзіі Лукінічны не стала.

Такім чынам, у час барацьбы і выпрабаванняў, не толькі горад, але і яго жыхары перажывалі цяжкія моманты. У складзе Польскай дзяржавы ў Глыбокім быў зменен парадак гандлю, прамысловасці і гарадскога жыцця ўвогуле. Нягледзячы на абставіны, жыхары працягвалі праслаўляць і паважаць свой край.


4. Ішла вайна свяшчэнная


Першы налёт нямецка-фашысцких паветраных сил на Глыбокае адбыўся 23 чэрвеня 1941 г. Асноўны бомбавы ўдар абрушыўся на цэнтр паўднёва-ўсходняй часткі горада (у раёне сучаснага Дома Саветаў), у выніку трапных пападанняў там не засталося ніводнага ўцалелага дома. Правабярэжная частка горада засталася непашкоджанай, пазней там размясціліся сдужбы акупацыйнай адміністрацыі. У хуткім часе праз Глыбокае ў напрамку Полацка пачаўся хаатычны рух нашых разрозненых часцей. Ішлі пераважна пешыя, многія без зброі. Раённыя ўстановы пачалі спешную эвакуацыю. Мабілізацыя грамадзян прызыўнога ўзросту не праводзілася. Вогненны смерч вайны хутка набліжаўся да межаў раёна. На дванаццаты дзень вайны, у чацвер 3 ліпеня, на старой віленскай дарозе паказаліся немяцкія матацыклісты.

Першы дзень «новага парадку» запомніўся жыхарам Глыбокага тым, што ўсюды былі расклеены аб'явы і загады з папярэджаннем аб смяротным пакаранні ўсіх, хто будзе супраціўляцца германскім уладам.

Акупіраваная тэрыторыя Глыбоцкага раёна як частка Вілейскай вобласці была ўключана ў склад генеральнай акругі «Беларусь» (цэнтр у Мінску), якая сама была часткай рэйхскамісарыята «Остланд» з цэнтрам у Рызе. Глыбокае стала цэнтрам Глыбоцкай акругі, у якую ўвайшло 9 раёнаў (Браслаўскі, Дзісненскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі, Шаркоўшчынскі). У першыя дні акупацыі ўладу ў свае рукі ўзяла палявая камендатура, яна арганізавала з супрацоўнікаў былых польскіх устаноў гарадскую ўправу і паліцыю.

У пачатку жніўня на адной з вуліц Глыбокага быў забіты камендант паліцыі. Хто зрабіў гэта, засталося невядома. У адказ акупанты правялі серыю арыштаў. Жыхарка Глыбокага К.У. Рудак сведчыла: «Да нас у кватэру ў 4 гадзіны раніцы ўварваліся нямецкі афіцэр і паліцай. Арыштавалі бацьку Уладзіміра Іванавіча Рудака. Пасля катаванняў яго расстралялі ў той жадзень у 11 гадзін дня ля гарадскіх могілак. Адначасова былі расстраляны яшчэ 10 чалавек, у іх ліку Іосіф Сіўко, Курылёнак, Будаў, урач Гелер, бухталтар Дзмітрый Хахолка».

Цяжкія дні перажывалі мірныя жыхары,атмасфера страху і няўпэўненасці у заўтрашнім дні накладвала адбітак на паводзіны людзей. Раённы цэнтр, вёскі і хутары Глыбоччыны нібыта вымерлі, людзі амаль не выходзіл на вуліцу, баяліся загаварыць пры сустрэчы. У другой палавіне верасня ў Глыбокае прыехаў камісар акругі Пауль Гахман. Ён пачаў арганізоўваць органы ўпраўлення ругі. Акрамя гарадской управы і паліцыі, у якой працавалі былыя служачыя польскіх устаноў, былі назначаны акруговы ікспектар школ, начальнікі раенаў і валасцей (гмін) і іншыя адміністрацыйныя асобы. Усе яны былі з ліку так званых беларускіх нацыяналістаў. Эканамічнае і палітычнае жыццё горада знаходзілася ў іх руках. У горадзе і акрузе дзейнічалі нямецкая жандармерыі, войскі СС (ахоўныя атрады), служба бяспекі СД і атрад правакатара Вятвіцкага. За польскім часам ён знаходзіўся ў Глыбокім у якасці «цыркача» ў трупе вандроўнага цырка - паказваў на кірмашах розныя фокусы. Неўзабаве пасля захопу Глыбокага Вятвяцкі прыбыў сюды ў форме нямецкага афіцэра. Добра ведаючы насельніцтва горада, яго побыт, ён адыгрываў важную ролю ў палітычным жыцці горада. Калі на Глыбоччыне разгарнуўся партызанскі рух, Вятвіцкі арганізаваў свой «партызанскі» атрад. 3 ім выязджаў у навакольныя вёскі, збіваў, рабаваў і здзекаваўся над сялянамі, падазраючы іх у сувязі з партызанамі. Людзі баяліся і ненавідзелі «вятвітчыкаў».

Пасля прыняцця Глыбоцкай акругі пад нямецкае грамадзянскае ўпраўленне і поўнага завяршэння камплектавання апарату ўпраўлення акругай, прамысловы аддзед узяў на ўлік рамеснікаў усіх прафесій, сабраў іх у адпаведныя майстэрні і прымусіў працаваць на германскі фронт і тыл. Аддзел гандлю трымаў у сваіх руках гандаль і размеркаванне прадуктаў. Сельскагаспадарчы аддзед займаўся ўлікам і зборам разнастайнай сельска-гаспадарчай сыравіны і іншай прадукцыі для вывазу ў Германію.

Жыццё раена ў першыя месяцы ўстанаўлення «новага парадку» было адзначана масавым тэрорам нацыстаў і іх памагатых. Восенню 1941 г. каля Глыбокага на тэрыторыі былога Беразвецкага манастыра быў утвораны лагер для ваеннапалоных. Лагер уяўляў сабой абгароджаную плошчу ў 3 гектары, дзе пад адкрытым небам знаходзілася каля 25 тысяч чалавек. У лагеры былі створаны невыносныя ўмовы для існавання вязняў, кожны дзень ад голаду, эпідэмій і непасільнай працы паміралі сотні людзей. У 1942 г. каля Беразвечча, па другі бок дарогі ад лагера, акупанты абгарадзілі калючым дротам участак зямлі. Сюды зганялі грамадзян, якіх падазравалі ў сувязі з партызанамі. Як сведчыла Г.М. Гаўрыльчык, людзі тут таксама знаходзіліся пад адкрытым небам. Многія з іх паміралі ад голаду, пабояў, а большасць адпраўлялася на расстрэл ва ўрочышча Барок. У пачатку 1944 г. сюды, а таксама ў наспех створаны лагер у в. Арэхаўка, сталі прывозіць сотні італьянскіх ваеннапалонных. Усіх іх напаткаў той жа жудасны лёс, што і савецкіх ваеннаслужачых.

Яшчэ адзін сведка, выкладчык былога педвучылішча ў Глыбокім А.А. Сабалеўскі, паведамляў,што ў перыяд акупацыі гітлераўцы расстрэльвалі спачатку савецкіх актывістаў і грамадзян з усходніх абласцей. Расстрэлы праводзіліся ў двары паліцыі, а потым ва ўрочышчы Барок. Летам 1942 г. ён быў сведкам расстрэлу групы палякаў, жыхароў Глыбокага. Сярод расстраляных ён пазнаў некалькі ксяндзоў, а таксама карэнных жыхароў па прозвішчах Сарока і Панятоўскі. Ахвярамі акупацыйнага рэжыму сталі таксама яўрэі і цыганы. Жыхары Глыбокага амаль кожную раніцу маглі назіраць, як з паліцэйскага засценка і арыштанцкай каменданта выводзілі па адным або групамі людзей гэтых нацыянальнасцей і гналі іх ва ўрочышча Барок, дзе расстрэльвалі. Пазней, каб не прыцягваць увагу насельніцтва, людзей забівалі ў двары паліцэйскага засценка, трупы пад брызентам вывозілі ў Барок.

Масавы расстрэл ваеннапалонных у лагерах смерці, расправы над былымі савецкімі акгывістамі трымалі ў страху цывільнае насельніцтва раена. Восень 1941 г. і зіма 1941-1942 гг. праходзілі ў трывозе і надзеі на лепшыя перамены. Аднак і ў гэты небяспечны час простыя людзі пры неабходнасці дапамагалі тым. хто трапіў у бяду. Іншы раз цудам удавалася вырвацца некаторым вязням з Беразвечча і дабрацца да жылля. Жыхары Глыбоччыны, нягледзячы на пагрозу расстрэлу ўсёй сям'і і канфіскацыі маёмасці, прымалі і хавалі змучаных і знясіленых ваеннапалонных. Іх хавалі ў лазнях, скляпах, у пунях пад сенам. Крыху акрыяўшы, яны, каб не падвяргаць небяспецы выратавальнікаў, пакідалі часовы прытулак і ішлі ў невядомасць. Некаторыя з іх траплялі потым у партызанскія атрады.

Першыя партызаны з ліку ваеннапалонных і параненых байцоў з'явіліся восенню 1941 г. ў густых лясах каля в. Глоты. Былыя байцы I Чырвонай Арміі да наступлення восеньскіх | халадоў жылі ў лёгкіх буданах, асноўнай ежай іх была рыба з лясной рэчкі Шо. Маральна непадрыхтаваныя да ўмоў ляснога жыцця, да таго ж дрэнна ведаючы мясцоваць і яе жыхароў, кадравыя ваенныя рваліся за лінію фронту, каб уліцца ў дзеючую армію. Такім чынам, тыя нешматлікія і невялікія групы партызан, якія стыхійна арганізаваліся ва ўсходняй частцы раёна, у асноўным на тэрыторыі Псуеўскага сельсавета, да канца 1941 г. пакінулі тэрыторыю раёна. Восенню 1941 г. ў Глыбокім сабраліся ў адну патрыятычную групу многія камсамольцы райцэнтра. Групу ўзначаліў Юрый Сабалеўскі. Патрыёты распаўсюджвалі ў навакольных вёсках і варожых гарнізонах лістоўкі, выяўлялі фашысцкую агентуру, збіралі зброю. Пазней патрыёты прыцягнулі да работы групы дырэктара акруговай друкарні I.В. Нямірскага. Маладзёжныя патрыятычныя групы з цягам часу пачалі дзейнічаць на станцыі Зябкі (кіраўнік В.I. Пілецкая), у в. Вялікія Давыдкі (кіраўнік I.М. Сіўко), на станцыі Падсвілле.

З 15 лістапада 1941 г. пачаліся заняткі ў школах Глыбоцкай акругі. Выкладанне вялося пераважна на беларускай мове, але было цалкам прасякнута духам нацысцкай ідэалогіі і прапаганды. У тых школах, дзе навучэнцы былі з польскіх сем'яў, уводзілася як дапаможная польская мова. Было адроджана шмат дробных прадпрыемстваў, узначальваць якія акупанты дазволілі спецыялістам з ліку мясцовых жыхароў. Прадпрыемствы былі адразу ж укамплектаваны рабочымі, бо для кожнага з іх работа з'яўлялася адзінай крыніцай існавання. Вялікая колькасць саматужных і рамесных прадпрыемстваў, у якіх працавалі яўрэі, былі аб'яднаны ў арцелі і ўзяты пад кантроль. Улічваючы, што яўрэйскае насельніцтва Глыбокага падлягала знішчэнню, акупанты сабралі ў гэтыя прадпрыемствы ўсіх астатніх працаздольных жыхароў. Створанае рамеснае бюро садзейнічала падрыхтоўцы спецыялістаў з ліку вучняў, а таксама ажыцяўляла строгі кантроль за працай майстэрняў. На ўскрайку Глыбокага ў адрамантаваным хляве была абсталявана фабрыка па вырабе фурманак і саней. Акрамя таго, працавалі друкарня, скурзавод, некалькі цагельных і вапнавых заводаў. Усе яны былі расшыраны, забяспечаны новымі машынамі. Такім чынам, уся вытворчасць была падпарадкавана інтарэсам вермахта і працавала на фронт. Аднак адносна спакойнае жыццё для акупантаў у фашысцкім тыле працягвалася нядоўга. 3 лета 1942 г. ўсе больш адчувальнымі станавіліся дзеянні партызан. 7 студзеня 1942 г. выйшла з лесу каля в. Мікулічы дэсантаваная група разведчыкаў. Іх было ўсяго чацвёра, добра экіпіраваных, у скураных куртках, шлемах, узброеных кароткімі дэсантнымі аўтаматамі. Разведчыкі, камандзірам якіх быў Валерый (больш пра яго нічога невядома), называлі сябе масквічамі. Устанавіўшы сувязь з жыхарамі Мікуліч, цікавіліся ўсім, што адбывалася ў Глыбокім, уключаючы і звесткі пра пасады, званні і прозвішчы ваенных. Група дэсантнікаў дзейнічала каля трох месяцаў. У адну з сакавіцкіх начэй разведчыкі прыйшлі ў вёску сказаць, што іх камандзір Валерый загінуў. Ні пра месца яго гібелі, ні іншых акалічнасцей разведчыкі не паведамілі. Як легенда з'явілася гэта група і такой жа захавалася ў памяці старажылаў.

У канцы красавіка 1942 г. ў савецкім тыле быў арганізаваны дыверсійна-разведвальны атрад «Трэція», які дзейнічаў у Віцебскай вобласці, у тым ліку і на тэрыторыі Глыбоччыны. Да злучэння з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі байцы атрада знішчылі больш за 100 эшалонаў, 23 масты, 4 электрастанцыі, 40 аўтамашын і танкаў ворага. Камандзіру атрада А. С. Бычаку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

лета 1942 г. быў распачаты шэраг мер Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б па арганізацыі насельніцтва на барацьбу з акупантамі. 3 гэтай мэтай на працягу жніўня-верасня 1942 г. ў Вілейскую вобласць былі засланы некалькі дыверсійна-разведвальных і разведвальных груп.


.1 Лагер смерці ў Беразвеччы


У верасні 1941 г. каля былога Беразвецкага манастыра быў створаны лагер для масавага знішчэння ваеннапалонных (шталаг №351). У яго гітлераўцы сагналі да 25 тысяч ваенналалонных. У абгароджаным калючым дротам лагеры (каля 3 гектараў) не было пабудоў, вязняў трымалі пад акрытым небам, не дазвалялі нават капаць ямы для сховы ад холаду і дажджоў, амаль не кармілі. Каб хоць неяк сагрэцца, многія з іх не спалі, увесь час рухаліся, крычалі. Гэтыя крыкі былі чуваць у Глыбокім і навакольных вёсках. Ад непасільнай прады, голаду і холаду, хвароб штодзенна паміралі сотні людзей. Іх вывозілі ў бліжэйшы лес і скідвалі ў загадзя падрыхтаваныя катлаваны-магілы. Зімой трупы не паспявалі вывозіць і закопваць, іх кідалі ў возера. На працягу ўсёй восені 1941 г. ў лагер прыганялі з розных месцаў усё новых і новых ваеннапалонных. У кастрычніку пачаліся замаразкі, у першай палавіне месяца выпаў снегі не раставаў. Людзі вар'яцелі ад голаду і холаду ў такім пекле і былі гатовы на ўсё. За 3 месяцы з верасня да лістапада 1941 г. ў лагеры загінула да расстрэлаў, голаду і розных хвароб 10 тысяч ваеннапалонных. Не вытрымаўшы бесчалавечных умоў існавання, даведзеныя да адчаю вязні 14 кастрычніка 1941 г. (па іншых звестках, 7 лістапада 1941 г.) паўсталі. 3 крыкам «Ура!» яны без зброі кінуліся на калючы дрот, на штурм агнявых кропак на вышках. Пад агнём кулямётаў, падавіўшы іх сваімі целамі, ваеннапалонныя пабеглі да галоўных варот, зламалі і вынеслі іх вонкі. У весках Мікулічы, Мацясы, Леднікі было чуваць, што адбывалася ў лагеры. Паўстанцы вырваліся на волю. Знясіленыя, даведзеныя да дыстрафіі воіны Чырвонай Арміі прайшлі на працягу першай гадзіны 6 кіламетраў. Адна з груп ваеннапалонных выйшла да крайніх хутароў в. Мікулічы каля лесу. Чырвонаармейцы хацелі есці, ім патрэбна было адзенне. Сяляне накармілі іх, далі пераапрануцца, параілі прабірацца ў лясны масіў Галубіцкай пушчы.

Пагоню гітлераўцы адразу не арганізавалі. Магчыма, спынілі ноч і страх у невядомай мясцовасці. I толькі раніцай па слядах паўстанцаў ахоўнікі з сабакамі выйшлі на пошук вязняў. Аднак за гэты час уцекачы змаглі прайсці каля 20 кіламетраў і схавацца ў лясах Галубіцкай пушчы. Які лёс тых, хто ўцалеў, ці ўдалося каму-небудзь з перайсці лінію фронту?..

канца 1943 г., пасля выхаду Італіі з гітлераўскай кааліцыі, у Беразвецкі лагер прывозілі італьянскіх салдат і афіцэраў.

Каб замесці сляды сваіх злачынстваў, гітлераўцы перад расстрэлам распраналі вязняў, адбіралі дакументы і асабістыя рэчы. За час існавання лагера да ліпеня 1944 г. тут было загублена больш за 27 тысяч ваеннапалонных.

Камендантам Беразвецкага лагера смерці быў Франц Бот, яго намеснікамі - Вік і Вільге. Ахову ваеннапалонных спачатку неслі салдаты і афіцэры 403-й ахоўнай дывізіі, пазней - салдаты 391 -й вучэбнай, а потым 391 -й ахоўнай дывізіі.

Ва ўрочышчы Барок на месцы загубы савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных пастаўлены 2 помнікі.


4.2 Вогненныя вёскі: праўда і памяць


вёсак і вёсачак на глыбоцкай зямяі ў ваенны час сталі вогненнымі. Людзей забівалі ў сваіх хатах, на роднай зямлі, у роднай вёсцы. Вогненнымі яны сталі для тых, хто загінуу у агні, і для жывых, цудам уцалелых. Колькі б ні прайшло часу, ад болю няма спакою.

Апошнія сведкі... Іх юнацтва было азмрочана вайной, смерцю родных.

Псуеўскі сельсавет

Вёскі Вуглы, Надазер'е, Гарані, Латышы, Вострава, Псуя, Калечполле Псуеўскага сельсавета з'яўляліся партызанскімі. За гэта і паплаціліся мірныя жыхары. 3 некаторымі з іх фашысты распраўляліся па некалька разоў, вярталіся і дабівалі тых, хто застаўся ў жывых, каб вынішчыць пад корань памочнікаў партызан.

Вёска вуглы

Калі пачалася вайна, у гэтай глухой вёсачцы было 24 хаты і 69 жыхароў. У другой палавіне 1942 г., калі пачала нарастаць актыўнасць партызанскіх дзеянняў, у спакойным жыцці вёскі адбыліся перамены. Сюды сталі часта наведвацца партызаны, пераважна Чашніцкай брыгады «Дубава», якія хадзілі за чыгунку Крулеўшчына-Зябкі. Жыхары вёскі даваді прытулак байцам для адпачынку, дзяліліся хлебам, соллю, мясам, фуражом. Восенню 1942 г. насельніцтва вёскі аддало ім сельскагаспадарчыя пастаўкі, прызначаныя акупантам. Дубаўцы выдалі жыхарам даведку, засведчаную партызанскай пячаткай, што ў жыхароў рэквізавана 19 галоў жывёлы, 8 вазоў збожжа, 4 вазы фуражу. Каб пазбегнуць расправы, усё гэта было прадстаўлена акупацыйным уладам як прымусовае і вымушанае дзеянне жыхароў вёскі.

Многія з аднавяскоўцаў былі сувязнымі, праваднікамі партызан, усе дапамагалі перавозіць узбраенне, трафеі, параненых.

У самым пачатку 1943 г. ў час карнай аперацыі супраць партызан гітлераўцы ішлі шчыльным ланцугом на вёскі і хутары, куды па іх звестках заходзілі партызаны. У першы дзень новага года карнікі дасягнулі хутароў, якія размяшчаліся ўздоўж чыгункі каля вёсак Зябкі і Лебядзінец. Аднак партызанскія разведчыкі прагналі іх некалькімі аўтаматнымі чэргамі. Раніцай наступнага дня, 2 студзеня, ледзьве пачало віднець, жыхары заўважылі ланцуг карнікаў, якія акружалі вёску. Нямногім удалося ўцячы. Карнікі ўварваліся ў вёску, пачалі забіваць жыхароў, рабаваць іх маёмасць, выганяць з хлявоў жывёлу,

Ва ўласным доме быў забіты Адольф Лаўрыновіч, карнікі падпалілі хлявы і яго дом. Усе пабудовы згарэлі, дом жа толькі абгарэў. Так і застаўся ён стаяць пасля вайны, нібы нямы сведка злачынстваў захопнікаў.

Пячнік Юрый Рачкоўскі, які выбег на вуліцу, пачаў крычаць суседзям, каб ратаваліся, але ён і сам не змог выратавацца. Карнікі далі па ім залп. Каля сваёй пуні зваліўся, прашыты куляй, Вікенцій Вядзёнак. Ігната Рачкоўскага фашыст забіў, стрэліўшы якраз акно. Калі яго сястра Ніна загаласіла, фашыст даў чаргу і па ёй. Такі ж лёс напаткаў Пятра і Марыю Голераў, Рыгора Рачкоўскага, Антона Тышку. Некалькіх мужчын, у тым ліку Іосіфа Рамашку, Зыгмунда Жукоўскага, Адольфа Ломыша, Сцяпана Маўчуна і Юльяна Маўчуна, фашысцкія бандыты загналі ў падвал дома Алёны Голер і расстралялі з аўтаматаў. А каля дзвярэй падвала ўжо ляжалі трупы 70-гадовага Мікалая Піліпенкі і 50-гадовага Франца Рамашкі. Карнікі спяшаліся, баючыся партызан. Яны не дапускалі, каб хто крычаў ці плакаў. Клаўдзія Рачкоўская, убачыўшы абгарэлы труп мужа, загаласіла, і тут жа была забіта.

У тую страшную раніцу ад рук фашысцкіх захопнікаў загінула 19 мірных грамадзян, была дашчэнту разбурана в. Вуглы. Нямногім жыхарам яе ўдалося ўцячы ў лес да партызан.

Праз 25 гадоў пасля трагедыі ў памяць аб загінуўшых аднавяскоўцы паставілі абеліск. Рабілі калектыўна, школьнікі і дарослыя, у вольны ад работы і заняткаў час. Стаіць абеліск на месцы спаленай хаты Юльяна Васілевіча Ананіча (сам гаспадар і яго жонка Марыя загінулі ў час блакады вясной 1944 г.) як напамінак пра трагічную гісторыю былой вёскі. Цяпер яна стала вуліцай у в. Псуя, якая разбудавалася і злучылася з в. Вуглы.

Вёска калечполле

Страшную трагедыю перажылі і жыхары в. Калечполле. Яны таксама былі звязаны з партызанамі. Вёска была своеасаблівым перавалачным пунктам для партызан 1-й брыгады імя Суворава. Жыхары забяспечвалі лясных салдат вопраткай, пяклі ім хлеб, варылі ежу, дзяліліся апошнім. Многія па заданні прабіраліся ў варожыя гарнізоны, прыносілі адтуль каштоўныя звесткі.

Фашысты некалькі разоў урываліся ў веску і кожны раз пакідалі пасля сябе крывавы след. У першы раз яны сагналі ўсіх мужчын, адабралі «падазроных» і тут жа за стадолай расстралялі. Загінулі ў той дзень Сцяпан Ціманоўскі, Пётр Круцько, Васіль Валасевіч, Фама Гіль з сынамі Пятром і Васілём. Гітлераўцы яшчэ з жывых сцягвалі адзенне, абутак, дабівалі параненых.

Гэта быў толькі пачатак. У 1943 г. за сувязь з партызанамі арыштавалі Мікалая Валасевіча. Яго потым павесілі ў Полацку. Загінулі ад куль фашыстаў яшчэ два сыны Гіля - Уладзімір і Іван.

У маі 1944 г. карнікі зноў акружылі вёску. Усіх людзей сагналі ў дзве хаты, нават не далі апрануцца. Амаль суткі трымалі зачыненымі. Маладзейшых пагналі на катаргу ў нямеччыну, а старэйшых - у канцлагер у в. Зябкі. Тры дні гаспадарылі фашысты ў Калечполлі. Яны забралі ўсё. Раскапалі схаванае збожжа і адзенне. Пакідаючы вёску, спалілі яе дашчэнту. Калечполле перастала існаваць.

Толькі пасля вызвалення людзі пачалі вяртацца на папялішчы, якія не паспелі яшчэ зарасці. Мужчыны ў гэты час былі на фронце. А жанчыны, падлеткі, састарэлыя капалі ямы пад зямлянкі, расчышчалі месцы пад будучыя дамы. Праз два гады на пажарышчах забялелі першыя зрубы. Вёска пачала жыць нанава, адбудоўвацца. Вярнуліся франтавікі. Хутка стварылі калгас.

Вёска латышы

У красавіку 1944 г., у самы разгар блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, в. Латышы была спалена. З 17 даваенных хат не засталося ні адной, а яе жыхароў, ях заложнікаў, накіравалі на партызанскія міны...


3 успамінаў Ніны Антонаўны Лотыш, ураджэнкі в. Латышы

Ужо некалькі дзён веска жыла ў трывозе. Ніхто не думаў, што пачала ўбірацца ў сілу вясна і трэба дбаць пра зямлю. Нам было зусім не да гэтага. Вёска нібы вымерла. Хаты пакінулі апошнія партызаны, з імі пайшлі і ўсе нашы мужчыны, хто мог трымаць у руках зброю. А нам з дзецьмі куды было рухацца? Вось і сядзелі, чакалі, што будзе далей. Кожны сабраў клунак з самым неабходным на той выпадак, калі давядзецца ўцякаць ад карнікаў. Ноччу не спалі, баяліся, каб не прыйшлі знянацку. I вось дачакаліся. Пад ранак прыбегла сястра Зіна з суседняй вескі. Яна ледзьве стаяла на нагах. «Чакайце «гасцей», нашу вёску ўжо акружылі», - вымавіла яна. Я разам з дзецьмі выбегла на вуліцу. На ўскрайку вёскі ўжо сабраліся жанчыны з дзецьмі. Мы хуценька накіраваліся па дарозе, што вяла ў густы лес. Прайшлі зусім нямнога, як убачылі карнікаў, яны ішлі прама на нас. Фашысты павярнулі ўсіх у вёску. Далей не помню, як зноў апынулася ў сваёй хаце. Толькі стаю і дзіўлюся сама сабе-чаго я зноў тут. Мабыць, без памяці ад страху была. Помню, фашыст распароў саламяны матрац, паднёс да яго заналку... Потым усіх сагналі на выган. А хаты ўжо гараць, толькі глядзім кожны на сваю, запамінаем. Пагналі нас у бок лесу. Ддя чаго? Калі на расстрэл, то чаму не ў вёсцы? А яны ўсё падганяюць нас - хутчэй, хутчэй. Адзін карнік падняў з дарогі вялікі сук і на суседку Ядвігу з ім. Яна, як падкошаная, упала. Да яе кінуліся дзве дачкі, іх таксама пачалі біць. I раптам як ірване непадалёк ад мяне - спрацавала першая партызанская міна. На месцы фурманкі з гітлераўцамі - слуп зямлі. Пасля гэтага яны зусім азвярэлі. Прымусілі нас узяцца за рукі і так пусцілі ў некалькі радоў па дарозе. Я ішла з краю ў першай шарэнзе. Фэліка, яму было паўгода, трымала на руках. А старэйшыя, Мечык і Геня, за мяне ўчапіліся. Ішлі мы моўчкі, нібы ў сне. Ішлі прама на смерць. Прыціхлі і гітлераўцы, нават баяцца перасталі. Некаторыя жанчыны, у каго гаспадары былі ў партызанах, ведалі, што праз паўвярсты пачнецца міннае поле, якім атрад ахоўваў падыходы да сваіх пазіцый. Вось так мы і ішлі, усе бліжэй і бліжэй да сваёй смерці. I думаць не думалі, што за намі з узгорка сочаць з акопаў партызаны, нашы мужы і братты. А яны перажывалі за нас, №таксама ад страху памярцвелі. І страляць не маглі, бо мы побач, як жа было памагчы нам? Не ведаю, што сгалагя са мною, мусіць сілу і розум прыдавалі дзеці - дужа хацелася, каб яны жылі.Я нечакана для сябе закрычала; «Бабы ўлева, далей міны», і кінулася з дзецьмі ў канаву. Людзей нібы змяло з дарогі. Гітлераўцы і зрабіць нічога не паспелі,яшчэ не апамяталіся, а тут па іх давай нашы паліваць. А мы ў ямах, пад дрэвамі ляжалі і жывыя, і мертвыя. Я сваім целам прыкрыла дзяцей, а галаву баюся падняць - што будзе, то і будзе. Так і ляжалі, пакуль не стала ціха...

Карабоўскі сельсавет

Вёска латыголь

У в. Латыголь свая трагічная гісторыя. Трагічная яшчэ і таму, што ў горы, якое перажылі людзі, павінен і іх аднавясковец, здраднік Уладзіслаў Рыжы. Ён добраахвотна і свядома пайшоу служыць у фарміраванне «Беларускай самааховы», што размяшчалася ў Глыбокім. Ім кіраваў усім вядомы ў ваеяныя гады Вятвіцкі. Паводле даносаў бацькі У. Рыжага, які разам з жонкай і дачкой заставаўся жыць у вёсцы, рабіліся засады на партызан, налёты ў навакольныя вёскі. Партызаны расправіліся з Рыжым-старэйшым. Уладзіслаў забраў маці і сястру ў Глыбокае. Помсцячы, пагражаў знішчыць веску дашчэнту. 13 чэрвеня 1943 г. в. Латыголь сапраўды была спалена.

3 успамінау Юзэфы Міхайлаўны Уліцкай (Банцяховіч), ураджэнкі в. Латыголь

Было гэта раніцай. У вёсцы падаілі кароў і выгналі на пашу. Я накіравалася да суседзяў па нейкіх справах. У гэты час і наехалі карнікі разам з Уладзіславам Рыжым. Адразу павеў фашыстаў у хату Вайцяховічаў. На іх Рыжы меў найбольшую злосць, бо ведаў, што яны звязаны з партызанамі. У доме напаткалі двух хлопцаў, іх схапілі першымі. Потым накіраваліся да хаты Рыжых (у нас амаль палавіна вёскі з такім прозвішчам). Там узялі маці з сынам. У другіх Рыжых засталі чацвярых: Караліну, яе дачку Маню дзесяці гадоў, пятнаццацігадовага Віцю, а таксама свякроў Караліны Петрунелю. Іх таксама пагналі на выган, дзе стаялі машыны. Апошнімі даставілі туды Марыю і Аляксандра Квачоў. У весцы падняўся крык, лямант. Ніхто ўжо не зважаў на тое, што карнікі рассыпаліся па хатах, цягнулі адтуль яйкі, масла, малако, жыўнасць. А тым часам фашысты загналі ўсіх гэтых людзей у машыну, паклалі іх на дно, самі сталі на іх. Раздалася каманда, некалькі машын крануліся, але не ў бок Глыбокага, а пад Завараты. Людзі казалі, што сярод тых, хто таптаў у машыне людзей, быў і Рыжы. Мы ў разгубленасці і адчаі не ведалі, што рабіць. Жанкі вырашылі сабрацца і ісці ў Завараты, а магчыма, і ў Ласціцу, каб даведацца пра лёс сваіх родных і блізкіх. Тых жа забралі ў чым стаялі, не далі апрануцца, узяць з сабой ежу. Пакуль мы збіраліся, з боку Заварат паявілася некалькі чалавек. Гэта былі жыхары суседняй вёскі Праходы, якія хадзілі ў Ласціцу, і цяпер вярталіся дамоў. «Ну што там, бачылі нашых?»-пасьшаліся пытанні. У адказ пачулі: «Лепш было б не бачыць. Ляжаць вашы ўсе крушняй непадалёк ад дарогі пад Заваратамі, пабітыя». Мне цяжка расказаць, што было далей. Памятаю, што Анеля Ваяцяховіч правяла ўсю ноч каля расстраляных сыноў, трымаючы іх галовы на каленях. Толькі назаўтра пад вечар былі пахаваны ўсе на месцы расстрэлу.

Цяпер на месцы расстрэлу мірных жыхароў стаіць абеліск, узведзены студэнтамі Віцебскага медыцынскага інстытута.

З 11 красавіка да 5 мая 1944 г. супраць партызан і мірнага насельніцтва Полацка-Лепельскай зоны праводзілася карная аперацыя пад кодавай назвай «Веснавое свята». У час яе правядзення быў знішчаны шэраг вёсак былога Пліскага раёна. У вёсках Ліпава, Ліпляні і Перавоз карнікі спалілі 28 мірных жыхароў. З в. Надазер'е карнікі расстралялі 20 грамадзян, а з іх трупаў зрабілі мост цераз меліярацыйную канаву, каб рухацца далей.

Калі ў студзені 1946 г. ў Мінску праходзіў судовы працэс па справе аб злачынствах, учыненых гітлераўцамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі, на ім у якасці сведкаў давалі паказанні і жыхары былога Пліскага раёна. Гэта Сцяпан Антонавіч Хверанец з в. Надазер'е і свяшчэннік Псуеўскай царквы Іусцін Рыгоравіч Шчасны.

З паказанняў Сцяпана Антонавіча Хверанца

... Вот как это было. Группу жителей нашей деревни в количестве 24 человек немцы забрали и погнали в район партизанской зоны. Это было у реки. Там была канава, через которую немцам нужно было переправляться. Немцы всех людей согнали в одну кучу и стали расстреливать. Одного они оставили для того, чтобы он мог сложить трупы расстрелянных.

Председатель: Всех расстреляли и оставили одного?

Хверенец: Всех, только одного оставили. Председатель: Этот человек должен был сложить трупы расстрелянных людей?

Хверенец: Да, а потом, когда он это сделал, расстреляли и его, и после этого немцы по трупам перешли канаву и пошли дальше. Когда они ушли, я вышел из болота и пошел в деревню, там немцы собрали всех людей и погнали на станцию. Председатель: Это в каком месте было? Хверенец: В деревне Надозерье, около озера Шо. Тогда местный священник Счастный уговорил немцев, и нас оставили. Он поместил нас в доме, дал нам картофеля, и мы жили у него до прихода частей Красной Армии.

Председатель: А куда вас немцы собирались угонять? Хверенец: В лагерь.

Председатель: Скажите, лично кто-нибудь из ваших родственников был расстрелян?

Хверенец: Да, у меня погибла 18-летняя дочь.

Председатель: В тот момент, когда немцы расстреливали у канавы? Хверенец: Да, две дочери мои находились в одном месте, и одна из них вышла из укрытия, а тут как раз шли немцы, схватили ее и погнали вместе с другими.

Председатель: Скажите, какие деревни, кроме вашей, были еще сожжены?

Хверенец: Были сожжены Новая Псуя, Слободка, Чановская, Чашки, Сшо, Хролы, Осиновка, Колечполье.

Председатель: Скажите, а как немцы проводили разминирование?

Хверенец: Немцы собирали мирных людей и гнали их перед собой. Таким образом, очень много народа подорвалось на минах.

Прокурор: Скажите, в каком количестве направлялось население вашей деревни для разминирования?

Хверенец: Из нашей деревни все население забрали в лагерь, а для разминирования людей брали из ближайших деревень. Из нашей деревни в это число попал только мой тесть.

Прокурор: Были случаи, когда подростки гибли на разминировании? Хверенец: Да.

Прокурор: Вы говорили, что из трупов был построен мост через канаву. Что это была за канава?

Хверенец: Это была обыкновенная канава для осушки болот.

Прокурор: Скажите: в числе лиц, которые были расстреляны и из трупов был построен мост, были старики и женщины?

Хверенец: Да, были.

Прокурор: Кроме вашей дочери среди расстрелянных были другие девушки? Хверенец: Да, были девушки и подростки-мальчики по 13-16 лет.

Прокурор: На каком расстоянии вы находились от того места, где был построен мост?

Хверенец: Метров 300-400.

Прокурор: Когда это было?

Хверенец: Это было в 1944 году, после Пасхи, примерно через неделю.


4.3 «Чорнай кнігі» Міхаіл Раяк аб зверствах гітлераўцаў у час знішчэння вязняў Глыбоцкага гетта 18-19 чэрвеня 1942 г.


Перед казнью немцы пытали евреев в лесу. Им приказывали раздеться, и на их глазах убийцы делили между собой лучшие вещи. Перед карьером молодых девушек заставляли танцевать обнаженными. И только после того как они пресыщались всем этим, они загоняли жертвы в карьеры, приказывая ложиться лицом к земле. Затем открывали огонь. Раненых закапывали заживо. Православные, жившие неподалеку, рассказывали, что земля на едва прикрытых карьерах еще долго шевелилась, а из-под земли выступала кровь.

-летнего Рабби Каца перед расстрелом заставили лечь в карьер между двумя молодыми девушками, чтобы заставить морально страдать. Все это фотографировалось, чтобы показать немецкому правительству свое усердие в убийствах и пытках евреев...

И сегодня еще очень трудно представить себе, что пришлось пережить евреям перед смертью. Кажется, что во всем мире нет человека, способного словами описать все это. Сердце просто замирает.

На тое мы і людзі

Хлопчык выбіваўся з апошніх сіл. А перад вачыма, быццам у жудасным сне, паўставалі перажытыя дні. Калючы дрот, доўгія шарэнгі засуджаных на смерць, аўтаматныя чэргі. Ужо некалькі дзён Сеня хадзіў па лесе незнаёмымі дарогамі. Чырвоныя кругі ад голаду ў вачах і жах перад заўтрашнім днём. Дзесьці забрахаў сабака, відаць, блізка жыллё. Хлопчык міжволі памкнуўся зноў у лес. Але стомленасць, адчай цягнулі да людзей, хоць ён баяўся іх. Хлопчык ужо не памятаў, як апынуўся ў хаце, як жанчына здымала з плячэй лёгкае паліто, як адцірала адмарожаныя ногі. Калі прыйшоў у сябе, убачыў і мужчыну з ветлівым тварам.

Ты адкуль, хлопча? Як завуць? Хлопчык быццам пад ударам сціснуўся ў

камяк, зацкавана пазіраючы навокая.

Я... Я з Саратава..., Сеня, - і тут хлопчык, збіваючыся, пачаў гаварыць.

Дзядзечка, вазьміце мяне. Буду ўсё рабіць, жывёлу пасвіць, свіней карміць, усё, што скажаце, толькі вазьміце.

У голасе чуўся такі адчай, што нават мужчына мижволі змахнуў рукою слязу.

Ну, пастух сёння з цябе слабы. А ўвогуле збірайся, паедзем да мяне.

Так пад вясну 1942 г. ў в. Вугляны паявіўся новы жыхар, Невядомага хлопчыка ўзяў у сваю сям'ю Мікіта Васілевіч Грац. Ужо ў той момант, калі браў, здагадаўся, які гэта «саратавец». А пасля хлопчык і сам расказаў. Быў у лепельскім гета. Сям'ю фашысты знішчылі. Цудам уцалеў. Доўга блукаў, пакупь не апынуўся на Глыбоччыне.

Вёска ёсць веска. Хоць і на водшыбе жылі, аднак хутка ўсім стала вядома, што ў Грыца «кватарант» паявіўся.

Глядзі, Мікіта, з агнём жартуеш. Даведаюцца фашысты - сям'ю расстраляюць. Ды і нам не здабраваць, - гаварылі суседзі.

Мікіта Васілевіч і яго жонка Яўгенія Андрэеўна самі разумелі, што можа здарыцца. Вырашылі пайсці з паклонам да войта Бабіча, каб даў даведку. I ўсе ж ведалі суседзі, ведала ўся вёска, што Грыц хавае яўрэйскага хлопчыка. Аднак не знайшлоса ніводнага здрадніка, які б выдаў іх фашыстам. Наадварот, хлопчыка акружылі любоўю і ласкай Васіль Храмы, Дзмітрый Свядыш, Міхаіл Заяц, Канстанцін Заяд і многія іншыя.

Так і пражыў у Грыцаў усю акупацыю Сеня. Яны адносіліся да хлопчыка як да роднага сына Вадзіма. Вадзім жа шчыра і з любоўю называў Сеню братам. Адгрымела вайна, Сямён Кліменцьевіч Фенгельман пайшоў служыць у армію. Потым вучоба ў ваеннай школе, зноу служба у арміі. Падпалкоўнік С. М. Фенгельман не забыў сваю другую сям'ю. Амаль кожнае лета ў вёску Залессе, куды пасля вайны пераехалі Грыцы, прыязджалі Сямён Кліменцьевіч з жонкай Вольгай і дзецьмі як да самых родных і блізкіх людзей.

Изгои

Накануне Великой Отечественной войны в многонациональном Глубоком евреи составляли половину более чем 10-тысячного населения. В основном это были столяры, жестянщики, портные, сапожники, рыбаки, продавцы сельскохозяйственной продукции. Мама Льва Дора держала магазин тканей, а папа Давид вместе со своим отцом Менделем делал льняное масло.

июля 1941 года в Глубокое вошли немцы.

Они сразу же расстреляли еврейских интеллигентов, занимавших видное положение в общине или городской власти, - даже время не истерло страшные подробности из памяти этого человека. - А 22 октября объявили, что все евреи в течение получаса должны перебраться в гетто.

У людей отбирали мебель, одежду и продавали все это местным за бесценок в специальных комиссионных магазинах. Вагоны с награбленным добром десятками шли в Германию. За малейшие провинности обитателей гетто избивали и расстреливали.

Тетю моего отца схватили за то, что она осмелилась пройти по тротуару, - тяжело вспоминает Лев Симонович.-А сосед угодил к полицаям, потому что у него на одежде отпоролась желтая шестиконечная звезда. Целую ночь их продержали в сарае, а затем расстреляли в районе так называемого «аэропорта», где ежедневно убивали десятки евреев.

Рабы

Жителям гетто нельзя было ходить на рынок, покупать соль, масло, мясо, яйца, молоко, есть ягоды, общаться с крестьянами. За найденную щепотку соли избивали до полусмерти. Однажды за обнаруженные у кого-то патроны жизнью поплатились сразу 100 человек... Ремесленников немцы заставили трудиться в столярных мастерских, ателье, в прачечных бесплатно.

Мне тогда было лет 18, - возвращается очевидец Лев Артур в далекие годы страшных событий. - Никакой профессией я не владел, поэтому меня гоняли в основном строить дороги. Кроме того, еврейских детей принуждали заготавливать дрова, служить лакеями, грузчиками.

Летом 42-го фашисты разделили гетто надвое, переселив стариков, больных, калек - тех, кто, по их разумению, не мог приносить пользу, на одну улицу. Впоследствии этих несчастных, среди которых оказалась и сестра матери Артура с тремя детьми-подростками, согнали в местечко Борок, которое неподалеку от Глубокого. Там раздели догола, велели лечь в выкопанные ямы и расстреляли из автоматов. Задумав истребить как можно больше евреев, немцы и полицаи пошли на хитрость - внезапно объявили, что всем, кто на них работает, гарантируют жизнь. Обитателям гетто разрешили отправиться по окрестным деревням и местечкам, чтобы уговорить спрятавшихся прийти в Глубокое. Уловка сработала: население гетто увеличилось вдвое. - Люди теснились в сараях без света и воды, - вспоминает Артур. - У брата моего отца был дом, а в огороде стоял склад. В этом помещении площадью примерно 40 квадратных метров ютились мы с родителями и еще 5-6 семей, выброшенных из собственных домов.

Путь к свободе

Как бы ни было тяжело, жители гетто общались с крестьянами, которые, рискуя жизнью, порой помогали им продуктами. А также - с появившимися партизанами, которым иногда переправляли найденное или купленное оружие. К ним, в лес, вместе с родственником двоюродного брата Ильей Фридманом и убежал осенью 1942 года Лев Артур. Благодаря тому, что у молодых людей оказались удостоверения членов рыбацкой артели, они благополучно миновали охрану и прошли все посты.

Вместе с отрядом «Мститель» Лев Артур взрывал вражеские эшелоны, участвовал в других партизанских вылазках.

августа 1943 года перешедшая на сторону партизан бригада Гиль-Родионова, известная впоследствии как «Первая антифашистская», захватила Докшицы, Крулевщизну и остановилась в лесу под Шуневичами в 4 километрах от Глубокого. В это время немцы отдали приказ об уничтожении и гетто и подожгли его. Тех, кто выскакивал из горящих домов, расстреливали прямо на улицах. Многие задохнулись в дыму или погибли в страшной давке в выкопанных заранее «схронах».

Но молодые люди, не желавшие умирать без сопротивления, достали винтовки, украденные во время работ на старых советских военных складах, подняли восстание и самоотверженно дрались на протяжении четырех дней, уничтожив и ранив более полутора сотен карателей. Тем временем к гитлеровцам пришло подкрепление, и они вынудили партизан повернуть в сторону Мяделя. Узники гетто помощи так и не дождались. По оценкам историков, уцелеть тогда смогли около 500 человек. Сейчас в живых, пожалуй, остались единицы.

После победы ни в родном городе, ни в Польше Лев Артур не нашел никого из родственников. В конце 40-х он перебрался в Европу, где живет до сих пор. Практически каждый год в августе он приезжает в Беларусь.

Я горжусь, что на глубокской земле свято чтят память жертв нацизма; установили памятники на месте братских могил, привели в порядок старое еврейское кладбище, - говорит он.

В увековечении памяти погибших участвовал и сам Артур. Этому пожилому, много повидавшему на своем веку, но очень целеустремленному и деятельному человеку присвоили звание почетного гражданина Глубокого.


.4 Жанчыны на вайне


Не жаночая гэта справа - плячо ў плячо ісці з салдатамі ў самае пекла вайны. Адна смяротная небяспека ўраўнавала ў правах жанчын і мужчын. Сувязныя, разведчыцы, падрыўніцы, медыцынскія работнікі, пекары, шаўцы, кухары. Гэта на іх плечы, часам зусім юныя, лёг увесь цяжар нялёгкіх партызанскіх будняў ва ўмовах паходнага ляснога жыцця, частых абстрэлаў, карных аперацый. Дзеля вялікага дня вызвалення самаахвярна ішлі яны на верную смерць, вытрымлівалі страшэнныя пакуты, але таварышаў не выдалі. Стойка і мужна перажывалі страту баявых сяброў, родных. Адкуль бралася сіла ў гэтых простых вясковых жанчын? Нізкі паклон вам, жанчыны-працаўніцы, жанчыны-байцы, жанчыны-выратавальніцы!

Усё жыццё пражыла ў в. Папшычы Софя Ягораўна Апяцёнак. У вайну на яе руках было двое дзяцей, муж паехаў на заробкі ў Францыю яшчэ да 1939 г. Аднак жанчына не пераседзела ціха ваеннае ліхалецце дзеля выратавання жыцця дзяцей. Калі ў красавіку 1942 г. ўдалося збегчы з Беразвецкага лагера ваеннапалонных Георгію Бялеву, ён знайшоў прытупак у гэтай сям'і. Дачка Юзэфа прывезла на кані паўпрытомнага вязня ад Васіля Макатуна. Кармілі і адагравалі на цёплай печы Георгія тры дні. Потым брат Соф'і Ягораўны Кушняровіч пад саломай перавёз ваеннапалоннага на Шаркаўшчыну да сваякоў у больш небяспечнае месца. У хуткім часе Георгій Бялеў стаў партызанам, узначаліў дыверсійную групу брыгады «Няўлоўныя». Ён разам са сваімі таварышамі часта наведваў сям'ю патрыетаў. Соф 'я Ягораўна карміла партызан, давала ім бялізну. А яе сваяк Баляслаў даставаў зброю. І гэга ў той час, калі вакол па хутарах шнырылі гітлераўцы і паліцэйскія, калі штодзённа пагражала смерць за сувязь з партызанамі. Для Георгія ўдалося дабыць пропуск. Пераапрануўшыся, ён хадзіў у разведку нават у Глыбокае. Прайшлі гады. У 1947 г. вярнуўся з Францыі муж Соф'і Ягораўны. Разам выхоўвалі дзяцей, потым унукаў. Былога разведчыка Георгія Бялева лёс закінуў у Клайпеду. Назаўсёды захаваў ён у сваім сэрцы ўдзячнасць самаадданай сям'і патрыетаў ляцёнкаў. А праз трыццаць гадоў пасля вайны напісаў удзячнае пісьмо-ўспамін у раённую газету.

Перад вайной Маша Максіменка з в. Шаршні скончыла сем класаў. Калі ў вёску прыйшлі гітлераўцы, дзяўчына самастойна пачала збіраць зброю ў наваколлі і хаваць яе за вёскай на могілках. Разам са стрыечным братам пашкодзіла мост, каб праз яго не змагла прайсці варожая тэхніка ў вёску. Не разгубілася, калі напаткала ў лесе параненага камандзіра Фёдара Макарава. Выратавала яго, схаваўшы далей ад людскога вока. Калі паправіўся, Фёдар далучыўся да партызан, якія пачалі з'яўляцца ў навакольных лясах. Па яго даручэнні Маша пачала распаўсюджваць лістоўкі. Аднойчы, калі стараста вёскі Рыгор Селядцоў праводзіў сход і запэўніваў аднавяскоўцаў, што ўзяты Масква і Ленінград, Маша не вытрымала, выйшла наперад і паказала ўсім лістоўку, дзе выкрывалася ўся гэта гітлераўская хлусня. Смелы ўчынак дзяўчыны ўразіў і абрадаваў аднавяскоўцаў. Вечарам суседка Кацярына Сінцова прапанавала заначаваць у яе. Маша згадзілася, а літаральна праз гадзіну гітлераўцы па даносе старасты акружьші хату Максіменкаў. Акупанты не знайшлі дзяўчыну і пачалі стукаць у дзверы да Кацярыны. «Залазь, дзетка, у печ, а я закладу цябе дровамі. - прапанавала жанчына. Маша адмовілася хавацца.

У тую ноч акупанты доўга вадзілі босую, у адной кашулі дзяўчыну па восеньскай халоднай вуліцы. Раніцай яе адпусцілі, бо так і не дабіліся адкуль узялася ў дзяўчыны лістоўка. А праз некалькі дзён зноў схапілі разам з маці і пратрымалі ў падвале камендатуры два тыдні, пакуль аднавяскоўцы не выкупілі іх у каменданта пад распіску. Маша вырашыла не заставацца дома, а ісці шукаць партызан. Яна не знайшла і на ранейшым месцы, але натрапіла на разведчыкаў і разам з імі перайшла лінію фронту. Дзяўчына дабілася, каб яе пакінулі ў арміі. Спачатку яна была ў гаспадарчым узводзе. Потым Машу накіравалі на вучобу ў дыверсійную групу для засылкі на тэрыторыю акупіраванай Беларусі. Тут яна сустрэлася з былой аднакласніцай Машай Цітовай і ад яе даведалася пра трагічны лёс маці. Гітлераўцы вывезлі хворую жанчыну ў Сураж, дзе яна памерла ад пакут і здзекаў. Хату Максіменкаў спалілі, як спалілі потым усю в. Шаршні.

Машы Максіменка споўнілася толькі шаснаццаць, калі глухой восенню 1942 г. яна ў ліку іншых падрыўнікоў з Пскоўшчыны перайшла лінію фронту і накіравалася з групай у паўночна-заходнюю частку Віцебскай вобласці. Марыя Максіменка змагалася ў брыгадзе «Кастрычнік», спачатку была радавым байцом, потым камандзірам дыверсійнай групы. За паўтара года партызанскай барацьбы дзяўчына асабіста пусціла пад адхон чатыры эшалоны, знішчыла два чыгуначныя масты, удзельнічала у разгроме моцнага гарнизона ў в. Шыпы і іншых баявых аперацыях. Пасля вайны Марыя Сяргееўна Максіменка (па мужу Матасава) засталася на Браслаўшчыне, працавала брыгадзірам у калгасе, загадчыцай аддзялення сувязі. Потым пераехала жыць у Віцебск.

Нельга пераказаць, колькі пакут і гора прынесла вайна сям'і Беглік з в. Бараўцы. Усціння Раманаўна Беглік мела шасцёра дзяцей. Старэйшыя Васіліса і Раман дапамагалі партызанам. Раман вадзіў падрыщнікоў на чыгунку. Васіліса была сувязной, дастаўляла ў Плісу газеты і лістоўкі, а таксама забірала ў падпольшчыкаў разведданыя для партызан. Здавалася, што ўсё да драбніц прадумана ў маршруце дзяўчыны з Бараўцоў у Плісу, сустрэчах на явачных кватэрах. Аднак 14 красавіка 1944 г. здарылася няшчасце - дзяўчыну арыштавалі. Калі яна зайшла ў Плісе да сувязнога, на хату нечакана наляцелі акупанты, пачалі абшукваць усіх, хто быў у доме. У Васілісы знайшлі лістоўку і партызанскую газету. Дзяўчыну арыштавалі. Маці, счарнелая ад гора, некалькі разоў хадзіла ў Плісу. Аднак дарэмна - пабачыцца з дачкой так і не дазводілі. Суседзі параілі сабраць выкуп за дзяўчыну. Усціння Раманаўна, сабраўшы ўсё каштоўнае, што было ў гаспадарцы, зноў накіравалася ў Плісу. Дочкі і сыны прасіліся, каб узяла каго з іх з сабой. Асабліва рвалася Анісся. Але маці і слухаць не хацела, бо баялася, што схопяць дзяцей разам з ёю. Калі ўжо была далёка за апошнімі хатамі, яе дагнала Анісся. Маці раззлавалася на непаслухмяную дачку і загадала ісці дамоў. Вялікім было гора маці, калі даведалася, што ў Плісе дачкі ўжо няма і яе пераправілі ў Глыбокае. Жанчына ведала, што вырвацца з Глыбокага будзе немагчыма. Але яшчэ большае гора чакала жанчыну дома. Хаця дома ўжо не было. Бараўцы дагаралі, калі Усціння Раманаўна вярнулася ў вёску. На месцы хаты Беглікаў дыміліся галавешкі. Усё было, як у страшным сне. Маці хадзіла па папялішчы і кіем разграбала вуголле. У адным вугле яна наткнулася на кучу абгарэлых касцеЙ. Гэта былі яе дзеці. Нечалавёчым голасам, да знямогі клікала маці сваіх пецярых дзяцей - Рамана, Аніссю., Канстанціна, Настассю, Соню.

Ішлі гады. Чужыя людзі прытулілі жанчыну. Была Усціння Раманаўна на ўсім белым свеце адна са сваім болем. Сама здзіўлялася, што яшчэ жыве. Аднойчы паштальен прынёс пісьмо. Было яно з Францыі, ад... Васілісы. Маці чытала і не верыла, што адбыўся цуд і яе дачка, якая прайшла праз пекла выпрабаванняў, засталася жыць. Усціння Раманаўна нанава перажыла ўсе жахі, якія перанесла яе дачка. "Мяне дапытвалі ў Плісе, потым перавялі ў Глыбокае, дзе цяжка здзекаваліся, з Глыбокага перавялі ў Мінск. Ізноў білі, уключалі электрычны ток, заганялі іголкі пад ногці. Потым выпалілі на руцэ нумар 8281С і павезлі назахад. Я трапіла ў лагер цяжкай працы пад назвай Булінген. Што я перанесла, лепш не пытайцеся. Дайшла да таго, што мне давалі сорак гадоў, а мне споўнілася ў той час толькі дваццаць чатыры. Пасля вайны я апынулася ў Францыі, там выйшла замуж, засталася жыць...». А праз некаторы час дачка і маці сустрэліся. Яны былі шчаслівыя...

Як адважную і надзейную сувязную ведалі ў 1-й брыгадзе імя Суворава Юлію Баніфацьеўну Янкоўскую з в. Лявонавічы. Неаднойчы яна выконвала рызыкоўныя заданні камандавання атрада імя Чкалава ў Глыбокім, Плісе, Празароках. Гэта яна па даручэнні партызан прыйшла на прыём да начальніка гарнізона ў Плісе Вітольда Часнака і здолела ў папку з паперамі падлажыць пісьмо партызан, калі той на момант пакінуў пакой. Гэта дзёрзкая акцыя прывяла ў шаленства начальніка гарнізона. Аднак распачатыя спробы дазнацца ад сваіх падначаленых, хто з іх звязаны з партызанамі, былі беспаспяховыя. Юлія Баніфацьеўна неаднойчы дастаўляла лістоўкі ў Плісу, Празарокі і раенны цэнтр, праводзіла падрыўнікоў да чыгункі Крулеўшчына-Полацк. Аднойчы ў канцы снежня 1943 г. паездка жанчыны ў Глыбокае ледзьве не закончылася трагічна. Ю.Б. Янкоўская павінна была даставіць у атрад медыкаменты, соль, паперу, а таксама набыць белага матэрыялу для пашыву маскіровачных халатаў. У старых санях сын Юліі Баніфацьеўны Генрых зрабіў падвойнае дно, замаскіраваў яго дошкамі і сенам. Выканаўшы і гэта няпростае заданне, жанчына вярталася дамоў. Калі выязджала з Глыбокага, яе затрымалі гітлераўцы. Яны груба сцягнулі яе з саней і прыставілі да сцяны. Ніякія тлумачэнні ніхто не хацеў слухаль - відаць, за чарнявыя валасы і цёмныя вочы жанчыну прынялі за яўрэйку. Усё б закончылася вельмі хутка, але, на шчасце, знайшліся знаемыя ў нагоўпе, які пачаў збірацца вакол жанчыны. Людзі запэўнілі акупантаў, што Янкоўская з суседняй вёскі... Так партызанская сувязная пазбегла расстрэлу і да вызвалення дапамагала партызанам. У мірны час Ю.Б. Янкоўская працавала свінаркай у саўгасе «Яблынька». Працавала, не шкадуючы сіл, патрабуючы і ад сваіх таварышаў па працы такойжа адданасці і сумленвасці.

Сувязной і агентурнай разведчыцай 2-й брыгады імя Суворава была і Таццяна Ігнацьеўна Лаўрыновіч з в. Вуглы. Простая сялянская жанчына расціла траіх маленькіх дзяцен, аднак у цяжкі ваенны час знаходзіўся кавал ак хлеба і месца ў яе доме для ўцекачоў з лагераў ваеннапалонных. Пасля лячэння Таццяна Ігнацьеўна перапраўляла іх у партызанскія атрады. Аднойчы да жанчыны з'явіліся незнаёмыя людзі, сталі прасіць яе дапамагчы ўстанавіць сувязь з партызанамі. Даверлівая жанчына не магла адмовіць людзям, якім неабходна было трапіць да партызан. Вечарам таго ж дня на дзвюх фурманках прыехала дзесяць чалавек. Таццяна Ігнацьеўна села на пярэднюю і загадала ехаць у бок в. Калечполле. Там за лесам на хутары Кабылінка размяшчаўся партызанскі атрад. Жанчына праз верных людзей папярэдзіла, што ў атрад прыбудуць новыя людзі. Пад'язджаючы да Калечполля, жанчына сама ўзяла лейцы і накіравала павозку ў бок лесу. Аднак яе сусед выхапіў лецды і павярнуў у бок чыгуначнага пераезда Хвашчова. Таццяна Ігнацьеўна ўсё зразумела - людзі, якія прасіліся сустрэцца з партызанамі, былі правакатарамі.

Жанчыну білі жорстка і доўга, калі яна траціла прытомнасць, адлівалі вадой і зноў білі. Ні месца дыслакацыі партызан, ні аднавяскоўцаў, якія былі звязаны з партызанамі, мужная жанчына не выдала. Фашысты вырашылі везці яе ў Плісу, каб там працягваць допыт. А ў яе імгненна склаўся план уцёкаў. Калі фурманкі крануліся, жанчына пільна ўглядвалася ў дарогу. Убачыўшы кусты, якія блізка падступалі да дарогі, яна кінулася з воза і пабегла ў бок лесу. Ззаду пачуліся выстралы... Так загінула Таццяна Ігнацьеўна Лаўрыновіч, якая да канца сумленна і мужна выканала свой грамадзянскі абавязак. Суседзі і родныя прыйшлі на дапамогу дзецям патрыеткі, вырасцілі іх, вывелі ў людзі. Пасля вайны астанкі Т.I. Лаўрыновіч перапахаваны на могілках у в. Псуя.

Наша зямлячка Настасся Браніславаўна Кавалёва (Карпеза) напярэдадні вайны скончыла Лепельскае педвучылішча. Аднак вучыць дзяцей не давялося. На наступны дзень пачалася вайна. Малалая дзяўчына разам з сябрамі стала вернай памочніцай партызан. Даставала прадукты, тытунь, соль, медыкаменты, збірала звесткі пра навакольныя варожыя гарнізоны. У красавіку 1943 г. яе залічылі байцом брыгады імя Кароткіна. Аднак спачатку накіравалі ў партызанскую швейную майстэрню. Настасся ледзьве не заплакала тады. Пасля адказных і рызыкоўных заданняў, якія яна выконвала, раптам рабіць такую будзённую работу. Але загад ёсць загад, ды і сама разумела, што быць апранутым і абутым для байцоў так жа важна, як мець добрую зброю. Пазней Настассі зноў даручылі выконваць заданні па зборы агентурных даных у Плісе, Глыбокім, Празароках. У час блакады вясной 1944 г. яна разам з усімі байцамі мужна пераносіла ўсе цяжкасці і нягоды. У гэты ж нялёгкі ваенны час Настасся знайшла свой лёс. Яна пасябравала з Іванам Кавалёвым. Пасля вызвалення яны пажаніліся. Настасся Браніславаўна вярнулася да сваёй мірнай прафесіі - стала працаваць настаўніцай. Ішлі гады, у сям'і Кавалёвых нарадзілася пяцёра дзяцей. I ўсе яны атрымалі добрае выхаванне, сталі спецыялістамі.

У брыгадзе «Кастрычнік» усе любілі і ведалі семнаццацігадовую Ніну Райсп. Яна была разведчыцай у 3-м атрадзе. Смеласці І знаходлівасці партызанкі маглі пазайздросціць мужчыны. «Іскрыстая наша маладосць!» - любіла паўтараць дзяўчына. Мела сэрца чулае і добрае, за кожнага перажывала. Смелую і высакародную дзяўчыну прызначылі начальнікам атраднай разведкі. На новай пасадзе адзначалі не толькі ініцыятыўнасць і аператыўнасць начальніка разведкі Ніны Райсп, а і ўласцівыя жанчынам высокую дакладнасць і акуратнасць. Шмат слаўных баявых спраў было на рахунку атрадных разведчыкаў. Аднойчы, гэта было вясной 1943 г., Ніна з двума таварышамі вярталася з разведкі. Каля в. Галубічы партызаны натрапілі на засаду. Варожая куля цяжка параніла Уладзіслава Бондара. Дзяўчына кінулася яму на дапамогу. Група варожых аўтаматчыкаў, убачыўшы гэта, спрабавала захапіць яе. У апошні момант Ніна выхапіла пісталет і пачала адстрэльвацца, але і сама ўпала, смяротна параненая.

Партызанкай брыгады «Няўлоўныя» была і наша зямлячка Аляксандра Сяргееўна Стасючонак. Сваю баявую дзейнасць яна пачынала з падпольнай работы: перадавала партызанам звесткі пра нямецкія часці, даставала для байцоў патроны і гранаты. Два яе старэйшыя браты ўжо знаходзіліся ў партызанах, збіралася да іх і Аляксандра. Аднак была схоплена варожай разведкай і прыгаворана да расстрэлу. Цудам удалося збегчы дзяўчыне. Яна адразу накіравалася да партызан. Была ў падрыўной групе, удзельнічала ў баях пры ўзяцці станцыі Юрацішкі і іншых варожых гарнізонаў. Пасля вайны працавала настаўніцай.

У дваццаць гадоў стала партызанкай брыгады імя Кароткіна Еўдакія Паўлаўна Градоўкіна з в. Гатаўшчына. Да вайны яна скончыла медыцынскае вучылішча і ў брыгадзе была незаменным чалавекам. Многім выратавала жыццё гэта жанчына. Пасля вызвалення да самай пенсіі Еўдакія Паўлаўна працягвала лячыць людзей. I на пенсіі яна працягвала дапамагаць аднавяскоўцам, якія звярталіся па старой памяці да свайго фельчара.

Марыя Венядзіктаўна Мірош - былая партызанка 1-й брыгады імя Суворава. Непасрэдна ў баявых аперацыях яна не ўдзельнічала. Аднак руплівыя і нястомныя рукі гэтай жанчыны заўсёды былі ў рабоце. Марыя Венядзіктаўна шыла і цыравала вопратку партызанам, мыла бялізну, гатавала ежу. I ўсё гэта рабілася ў непрыстасаваных паходных умовах. Страта сына, блакада, людское гора зрабілі адбітак на тады яшчэ зусім маладым жаночым твары. Але ішоў час, звыклася, зразумела, што не ў адной яе гора і трэба жыць і працаваць. Адной з першых запісалася ў калгас, які толькі арганізаваўся. Пакуль былі сілы - працавала, дзе толькі патрэбны былі рабочыя рукі.

Вера Юльянаўна Рачкоўская з Псуеўскага сельсавета спачатку выконвала заданні разведгрупы I.А. Петрусенкі, хадзіла на чыгуначныя станцыі Зябкі і Празарокі за звесткамі, што збіралі і перадавалі агентурныя разведчыкі. Аднойчы яна ледзь не трапіла ў рукі ворагаў. За ёй гналіся гітлераўцы, схапілі, аднак дзяўчына паспела ў кустах схаваць запіску. За Веру паручыліся суседзі. Пасля гэтага яна вымушана была пайсці ў партызанскую брыгаду імя Суворава. Была сярод тых, хто ішоў на прарыў блакады ў в. Кульгаі ў пачатку мая 1944 г.

Партызанскай маці называлі лясныя салдаты Міхаліну Ігнацьеўну Ананіч. Жанчына гатавала партызанам абеды, мыла бялізну, хадзіла на выкананне баявых заданняў. Два яе сыны, Вікенцій і Генадзь, дачка Марыя і муж былі партызанамі. Марыя загінула вясной 1944 г. ў час блакады. Яе імя есць на мармуровай пліце номніка ў парку в. Псуя.

Соф'я Іванаўна Рудак з в. Касавінка. Зося, так яе звалі партызаны, выконвала дыверсійныя заданні 1-й брыгады імя Суворава. Яна даставіла ў в. Зябкі міны і разам з Верай Шлецкай вывела са строю млын, распаўсюджвала лістоўкі, партызанскую газету.

У небе Глыбоччыны

У вызваленні Глыбоцкага раёна, як і ва ўсёй Беларускай аперацыі, вялікую ролю адыграла авіяцыя. У цесным узаемадзеянні з наземнымі войскамі савецкія летчыкі не давалі ворагу спакою ні днём, ні ноччу.

Васіль Мікалаевіч Осіпаў быў камандзірам эскадрыллі. 16 верасня 1943 г. за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а 20 чэрвеня 1942 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У канцы 1943 г. 5-ы гвардзейскі авіяполк далёкага дзеяння быў пераведзены на Ленінградскі фронт. Лётчыкі выляталі на далёкія адлегласці і наносілі сакрушальныя ўдары праціўніку. Неаднойчы гвардыі капітан В.М. Осіпаў вадзіў еваю эскадрыллю бамбіць варожыя эшалоны на чыгунках Віцебскай вобласці, у тым ліку ваенныя аб'екты на станцыі Глыбокае. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР ад 13 сакавіка 1944 г. гвардыі капітану В.М. Осіпяву прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза. Ён з экіпажам самалёта «1Л-4» знішчыў у паветры 38 варожых самалётаў, скінуў больш як 500 тон бомбаў.

Старшы лентэнант Іван Мікалаевіч Сялягін быў камандзірам эскадрыллі ў 6-м асобым гвардзейскім авіяпалку. У 1943-1944 гг. ён удзельнічаў у паветраных баях у небе Глыбоччыны і іншых раёнах Віцебшчыны. На Беларусі і ў Прыбалтыцы ён зрабіў 167 баявых вылетаў. 18 жніўня 1945 г. гвардыі старшаму лейтэнанту I. М. Сялягіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Аляксей Панцялеевіч Шкулепаў быў камандзірам 949-га штурмавога авіяцыйнага палка. Ён шмат зрабіў для разгрому гітлераўцаў на Віцебшчыне. Камандзір палка і яго баявыя таварышы кіравалі выдатнымі штурмавікамі «ІЛ-2» і не аднойчы былі ў небе над Глыбокім, Падсвіллем, Зябкамі, Канстанцінавым, Загаддем, атакавалі варожыя войскі на дарогах. «Лятаючыя танкі» не давалі спакою фашыстам ні днём ні ноччу.

У вызваленні Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ёсць заслуга 949-га авіяцыйнага палка і яго баявога камандзіра. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 г. маёру А.П. Шкулепаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Мікалай Іванавіч Шатаеў быў камандзірам эскадрыллі 3-га гвардзейскага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння. Самалёты палка ляталі на далёкую адлегласць і ў асноўным ноччу. Бамбілі варожыя эшалоны на чыгуначных вузлах і станцыях. Вораг баяўся партызан, іх «рэйкавай вайны», і таму чыгуначныя саставы збіраліся на станцыях. Тут іх часта і накрывалі эскадрылі Шатаева. Усяго камандзір эскадрыллі зрабіў 225 бавых вылетаў. Шмат разоў прылятаў у неба Віцебскай вобласці адзіночным экіпажам, але часцей са сваёй эскадрылляй. Лётчыкі дапамагалі партызанам, скідваючы на парашутах боепрыпасы, зброю, радыстаў.

У 1943 г. гвардыі маёру М.I. Шатаеву даводзілася некалькі разоў бываць у небе над Глыбоцкім раёнам. Нават сам факт прылётаў савецкіх самалётаў узнімаў настрой насельніцтва. А з лістовак, якія скідвалі лётчыкі, людзі ведалі праўду пра вайну і становішча на фронце. Мікалаю Іванавічу Шатаеву ў маі 1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гвардыі капітан Пётр Аляксеевіч Бальшакоў служыў у 3-м гвардзейскім авіяпалку. Штурман Бальшакоў некалькі разоў удзельнічаў у налётах на станцыі Глыбокае і Падсвілле. Лятаў не толькі бамбіць. На борце самалёта кожны раз было па 10000 экзэмпляраў лістовак, якіх на часова акупіраванай фашыстамі зямлі чакалі з нецярпеннем.

Калі ў жніўні 1944 г. гвардыі капітана П.А. Бальшакова ўзнагародзілі ордэнам Леніна, на яго рахунку было 238 баявых вылетаў. А наперадзе была яшчэ вайна, былі новыя па-леты.

Герой баёў за Дняпро

Казлоў Пётр Міхайлавіч. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943). Генерал-лейтэнант (1944). Нарадзіўся 24.07.1893 г. у в. Залеснае (былая назва вёскі Калена) Глыбоцкага раёна. З сялян. Беларус. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1926). З 1917 г. ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўночным Каўказе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Цэнтральным франтах - намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, камандзір стралковага корпуса. Удзельнік абароны Растова, вызвалення Нальчыка, Пяцігорска, Кіславодска, Есентукоў. П.М. Казлоў асабліва вызначыўся ў баях за Дняпро на поўнач ад Кіева. У верасні 1943 г. корпус пад яго камандаваннем з ходу фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, чым забяспечыў пераправу часцей арміі. П.М. Казлоў памёр пасля цяжкага ранення 174.1944 г. Пахяваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Імем героя названа вуліца ў Пяцігорску, у пасёлку Гарачаводскім пастаўлены помнік. У в. Псуя ўстаноўлены мемарыяльны знак земляку.


4.5 Вуліца ветэранаў


Вуліца Мікалая Астроўскага нічым у райцэнтры на першы погляд не вылучалася. Аднак гэта не так. Яна прыкметная тым, што на гэтай вуліцы адначасова пражывала 13 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Адны з іх ваявалі на франтах, другія змагаліся ў партызанскіх атрадах. Усе яны, не шкадуючы сіл і жыцця, абаранялі нашу Радзіму ад фашысцкага нашэсця.

Многіх з іх ужо няма ў жывых, але іх суровы і гераічны лёс, іх высакародныя справы назаўсёды застануцца ў людской памяці

Аб некаторых з іх наш расказ.

Жыгараў Аляксандр Сцяпанавіч, падпалкоўнік запасу, былы намеснік камандзіра палка 86-й гвардзейскай стралковай дывізіі, удзельнік баёў за Сталінград, Нікалаеў, Адэсу, за вызваленне краін Еўропы ад нямецка-фашысцкага нашэсця.

Кадравы ваенны, Аляксандр Сцяпанавіч 20 гадоў праслужыў у Савецкай Арміі. Першае знаёмства з Глыбокім адбылося ў 1939 г., калі ён удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, вызваляў таксама Дзісну, Лужкі, Глыбокае, Паставы. Потым удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг.

У 1942 г. выпускнік ваеннай акадэміі А. С. Жыгараў трапіў на Сталінградскі фронт. Малады, але ўжо абстраляны камандзір храбра вёў у бой сваіх салдат. I няхай невялічкай была першая перамога над фашыстамі ў раёне станцыі Качалінская, каля хутароў Паньшына і Ніжве-Гнілаўск, воінам гэты бой яшчэ больш надаў мужнасці і храбрасці.

Пасля Сталінградскай бітвы ўдзельнічаў у вызваленні Растова, Адэсы, Нікалаева, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.

Прыпамінаючы апошні бой пасля Перамогі, А.С. Жыгараў расказваў:

Так ужо здарылася, што калі ва ўсіх гарадах і вёсках нашай Радзімы людзі радаваліся з выпадку капітуляцыі гітлераўскай Германіі, наша дывізія павінна была яшчэ змагацца супраць рэшткаў фашысцкіх вонск. Было гэта ў Аўстрыі, у горадзе Зеебарн. Загад камандавання мы выканалі ўдала. I толькі тады з палёгкай уздыхнулі. Адчулі, што сапраўды прыйшла доўгачаканая Перамога.

Аляксандр Сцяпанавіч быў двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і 13 медалямі, у тым ліку за вызваленне Бялграда, Прагі, Вены, Будапешта.

Акулёнак Софя Данілаўна, былая партызанка 1-й мінскай партызанскай брыгады.

Былы начальнік штаба 1-й Мжскай партызанскай брыгады М. М. Джагараў даў такую характарыстыку Соф'і Данілаўне: «выконвала партызанскія даручэнні разведвальнага характару, хадзіла ў разведку, уважліва сачыла, як арганізавана ахова мастоў, калі і колькі праходзіць паяздоў, як ахоўваюцца дарогі, ці можна да іх падысці партызанам. Іншы раз праводзіла партызан па балотах, лясах. У разведку хадзіла адна, расклейвала лістоўкі. расказвала жыхарам вёсак зводкі Саўінфармбюро. Дастаўляла ў партызанскі атрад соль, медыкаменты, паперу для падпольнай газеты «Чэрвеньскі партызан». Колькі трэба было мець адвагі, мужнасці 18-гадовай дзяўчыне, каб адной ісці цёмным лесам, балотамі, уцякаць ад фашысцкіх куль.

Уся сям'я Соф'і Данілаўны з першага дня вайны была звязана з партызанамі, дапамагала ім, чым магла. Соф'я была сувязной. Аднойчы сусед-здраднік выдаў сям'ю фашыстам. Соф'і цудам удалося выратавацца. А бацька, маці, сестры, нават стрыечныя, загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры Трасцянец.

Пасля вайны Соф'я Данілаўна скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У I. Женіна, доўгі час працавала настаўніцай у Глыбокім.

Акулёнак Міхаіл Аляксеевіч, былы стар-шы сяржант 2-й паветранай Арміі. Міхаіл Аляксеевіч праходзіў тэрміновую службу ў радах Чырвонай Арміі, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Адразу ж з сябрамі-аднапалчанамі трапіў на 1 -ы Украінскі фронт. Усю вайну з першага да апошняга дня быў ён на фронце. Служыў тэхнікам на ваенным аэрадроме. Праз яго рукі прайшлі тысячы самалётаў, якія ён рыхтаваў да бою.

Працавалі суткамі, без адпачынку. Кожны рабіў усё, каб наблізіць светлы дзень Перамогі. Для Акулёнка шлях да гэтага дня праходзіў праз Варонеж, Стары Аскол, Перамышль, Жытомір, Сумы... Ратны подзвіг воіна адзначаны баявымі ўзнагародамі.

Плюскова Лідзія Данілаўна, былая медыцынская сястра, начальнік санчасці атрада імя М. I. Кутузава партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава. Вайна так нечакана ўварвалася ў белыя палаты бальніцы горада Невеля, дзе працавала Ліда медыцынскай сястрой, што і апамятацца дзяўчына не паспела, як апынулася ў натоўпе бежанцаў. А куды бегчы? Немцы топчуць родную Расоншчыну. У Вялікія Лукі, куды эвакуіравалася бальніца, дарогі няма. Бачачы на кожным кроку смерць, спаленыя вёскі, разбураныя гарады, Ліда вырашыла вярнуцца назад дадому і змагацца. Яна ўжо ведала, чула, што там дзейнічаюць партызаны. Так дзяўчына зрабіла свой выбар.

Прыход медыцынскай сястры партызаны сустрэлі з радасцю. Дзяўчыну прызначылі начальнікам санчасці.

Ні інструментаў, ні медыкаментаў, нават бінтоў не было спачатку, - успамінае Лідзія Данілаўна.ўсё ж, як магла, дапамагала параненым. Самымі простымі спосабамі спыняла крывацёкі, рабіла перавязкі. Потым партызаны пачалі даставаць медыкаменты, інструменты і працаваць стала лягчэй.

Многім параненым Лідзія Данілаўна выратавала жыцце, аблегчыла пакуты.

Плюскоў Віктар Нічыпаравіч, маёр у запасе, былы камандзір партызанскага атрада імя М. I. Кутузава брыгады імя Г. К. Жукава.

Як самая дарагая рэліквія захоўваецца ў доме Плюсковых ордэн Чырвонага Сцята. Узнагароду гэту Віктар Нічыпаравіч атрымаў у 1949 г. Толькі праз 5 гадоў ордэн знайшоў свайго героя. Гэта ўзнагарода нагадвае яму адну з самых памятных падзей суровых ваенных гадоў.

Было гэта ў 1944 г. Чырвоная Армія гнала фашыстаў на Захад.

Атраду імя Кутузава, які дыслацыраваўся на Браслаўшчыне, пад камандаваннем Віктара Нічыпаравіча, было загадана разграміць варожы гарнізон у пасёлку Опса.

Аперацыя была не з лёгкіх. Паводле даных партызанскай разведкі, гарнізон быў вельмі ўмацаваны. Стала вядома і іншае. Некалькі месяцаў умацаванні будавалі тут савецкія ваеннапалонныя. Вось іх партызаны і вырашылі выкарыстаць. Партызаны наладзілі з імі сувязь, дамовіліся пра сумесныя дзеянні і ў адну ноч гарнізон быў разгромлены. У палон было захоплена нямала гітлераўцаў, у тым ліку і камендант гарнізона лейтэнант Дыкман. Разграміўшы фашысцкі гарнізон у пасёлку Опса, партызаны значна аблегчылі насгупленне часцей Чырвонай АрміІ. За гэту ўдала выкананую аперацыю партызан В. Н. Плюскоў атрымаў баявы ордэн.

Бруханава Ніна Аляксандраўна, былаяпартызанка, тэлефаністка 2-й партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.

Вёска Вялікія Дольцы Ушацкага раена - радзіма Ніны Аляксандраўны.

Калі ўсе аднавяскоўцы сталі ісці ў партызаны, 16-гадовай Ніне таксама знайшлася справа у партызанскім атрадзе. Яна стала тэлефаністкай. Дзяўчыне далі невялічкі камутатар, каб трымала сувязь з суседнімі партызанскімі атрадамі.

Партызанскае камандаванне даверыла Ніне і яшчэ адну вельмі сур'ёзную справу. Ідучы ў разведку, дзяўчына павінна была інфармаваць насельніцтва пра справы на фронце. Затаіўшы дыханне, людзі слухалі маладую партызанку, калі яна расказвала пра бітву пад Масквой, Сталінградам, пра подзвігі савецкіх воінаў на фронце.

Бруханаў Савацей Якаўлевіч, былы камандзір партызанскага атрада №1 дыверсійнай брыгады імя Леніна.

Яшчэ ў 1940 г. непадалёку ад шашы Полацк-Віцебск былі пабудаваны дзоты. 24 чэрвеня 1941 г. яны саслужылі добрую службу нашым савецкім воінам.

Полк, дзе служыў Савацей Якаўлевіч артылерыстам, у гэтых дзотах умацаваўся і сустрэў злосным агнём варожыя танкі. Вядома, сілы былі няроўныя. I ўсё ж наступленне ворага на нейкі час было прыпынена. Пакуль фашысты апамяталіся, нашы воіны былі далёка ў лесе. Але выйсці за лінію фронту ўжо не было магчымасці.

Так арганізаваўся дыверсійны партызанскі атрад, якім стаў камандаваць С.Я.Бруханаў. Камандзірам ён быў выбраны таму, што родам з Ушаччыны, добра ведаў гэтыя мясціны.

Дыверсійны партызанскі атрад наводзіў жах на гітлераўцаў. Ды і як было не баяцца храбрых бруханаўцаў! Яны нападалі на варожыя эшалоны нават днём. Добра ўзброеныя і падрыхтаваныя партызаны грамілі фашыстаў у раёне Полацк-Невель-Віцебск.


.6 Крутымі дарогамі вайны


Многім жыхарам Глыбоччыны давялося ў складзе Чырвонай Apмiiзмагацца з фашысцкай навалай. Адны былі у ліку тых, хто першым сутыкнуўся на заходніх рубяжах краіны, іншыя абаранялі Леніград, Маскву, прымаліўдзел у Сталінградскай ці Курскай бітвах, вызвалялі родную Глыбоччыну.

Мікалай Михайлавіч Мурзіч з калгаса імя Чапаева перад вайной апынуўся ў Карэла- Фінскай АССР на лесанарыхтоўках. Ён, тады яшчэ зyciммалады юнак, iнекалькі хлопцаў- землякоў паехалі туды па працоўным дагаворы. Там iзастала ixвайна. Усе думалi, што першая небяспека прыйдзе з фінскага боку, бо знаходзіліся ўсяго за 7 км ад граніцы. Аднак выйшла інакш. Наюраваліixу Ленінград,бо вораг быў ужо на подступах да горада. Іх курсанцкі батальён першым маршам перакінулі на фронт у раён горада Урыцк. Вось тут Мікола прыняў сваё баявое хрышчэнне, тут iстаялiмужна байцы насмерць. Мікалай нават не здзівіўся, калі аднойчы ў акопе сустрэўcвaixземлякоў з вёскі Ракаўцы Васіля Мацяса iРафаіла Адамовіча.

«Цяпер нават не верыцца, што было такое, - успамінаў пасля Мікалай Mixaйлaвiч. - 24 гадзіны ў сутках. I ўсе 24 гадзіны фашысты вялі агонь. Пачыналі, як правіла, з мімамётнага абстрэлу. Потым iшліў ход гарматы. Потым атака iнаша контратака. Затым усё паўтаралася. Праўда, у нядзелю бывала зацішша. У гэтыя дні немцы ўключалі рэпрадуктары iна розныя лады пачыналіўгаворваць нас, каб мы здаваліся ў палон, што вайна ўжо прайграна, што Масква ўзята, што нам будзе падрыхтавана ледзь не райскае жыццё у ixнiмпалоне».

Да усяго можна прызвычаіцца. I таму, каліаднойчы раніцай замест мінамётнага абстрэлунад акопамі завісла цішыня, байцы адразу насцярожыліся. I нездарма. У той ранакпайшла ў атаку новая танкаваядывізія ворага, якая прыбыла на фронт. Перад акопамі адзінза аднымпачаліўзнікаць здані сталёвыхграмадзін.

«Прапусціць танкі, адсячы пяхоту», - данёсся праз рокат матораў асіплы голас камандзіра роты. Мікалай, схапіўшы з бруствера кулямёт, інстынктыўна прысеў на дно акопа. I ў той жа час зверху неба закрыла дно фашысцкага танка. Варожая машына, не спяшаючыся, пачала прасаваць акоп. «Спакойна, спакойна», - угаворваў сябе Мікалай, трымаючы у руцэ 2 процітанкавыя гранаты. А калі над паўразбураным акопам зноў засвятлела неба, Miкaлaй выглянуў з яго iўбачыў непадалёку танк, які разварочваўся для новага заходу. Хлопец імгненна ацаніў абстаноўку, шпурнуўпад гусеніцы звязку гранат iпачаў з кулямёта паліваць свінцом гітлераўцаў, якія ішліў атаку за танкамі.

У тую раніцу ніводзін варожы танк, які прарваўся за лініо акопаў, не вярнуўся назад. Вечарам падыщлі нашы цягачы iадбуксіраваліixна Kipaўcкiзавод, дзе ленінградцы днём iноччу кавалі зброю. Праз дзень камсорг роты чытаў у акопах свежы нумар «дывізіёнкі», у якім расказвала ся пра иодзвіг Мурзіча, яю ўcтупіўу паядынак з танкам iвыйшаў пераможцам.Салдацкі лёс доўга бярог Мікалая. Але вось аднойчы накрыла акоп варожая міна. Потым байцы адкапалі непрытомнага Мікалая iяго мёртвага напарніка. Цяжкае ранение ў галаву. 3 месяцы i 14 дзён праляжаў ён у шпіталі блакаднага горада. Тут пазнаў Мікалай i другі бок гераічнага жыцця Ленінграда. Ён сам бачыў, як людзі паміралі на хаду ад голаду, быў сведкай таго, як у ix палаце медыцынская сястра, зpабіўшы ўкол байцу, uixa войкнула i апусцілася на падлогу. Праз некалькі мінут яе ўжо мёртвую вынеслі санітары.Потым была доўгая, стамляючая паездка праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Была камісія, якая прызнала Мікалая часова небаяздольным з-за цяжкага ранення, была не менш напружаная i небяспечная работа ў Архангельскім порце. I зноў ваенныя дарогі. На гэты раз пачаліся ад Жытоміра i закончыліся ў польскім горадзе Познань.

Аляксандр Трафімавіч Пінязь у пачатку вайны таксама змагаўся на подступах да Ленінграда, быў паранены, лячыўся у шпіталі. Пасля быў накіраваны на Карэльскі фронт, пад Мурманск, дзе ў той час вяліся напружаныя баявыя дзеянні. Быў камандзірам аддзялення разведчыкаў, часта выконваў са cваімібаявымі сябрамі вельмі важныя i небяспечныя заданні. Аб тым, як А. Пінязь з iмiспраўляўся, яскрава гавораць яго ўзнагароды - ордэны Славы II i III ступеней.

У Антона Васілевіча Янчыліна з в. Псуя баявы шлях аказаўся надзвычай доўгім. У вepacнi1939 г. ён удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Apміiў Заходнюю Беларусь, потым ваяваў на Карэльскім перашыйку ў час савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. Таму Вяліккую Айчынную вайну ён сустрэў ужо вопытным, «абстраляным» воінам. Зведаўiцяжкія часы няўдач, iгорыч паражэнняў, iстрату баявых сяброў, iрадасць пераможнага, хоць iне менш цяжкага, паходу на Захад. Удзельнічаў у фарсіраванні Віліі i Нёмана, вызваленні Вільнюса, Шаўляя, Каўнаса, у штурме Кёнігсберга. 3 Усходняй Пpycii артдывізіён, у якім служыў А. Янчылін, пepaкiнyлiна ДалёкіЎсход. У якасці камандзіра гарматнага ўзвода ўдзельшчаў у разгроме японскай Квантунскай apмii. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» iіншымі.

Іван Пятровіч Свечнікаў добра знаёмы многім жыхарам Глыбокага. Ён доўгі час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №1. А ў час вайны капітан I.П. Свечнікаў камандаваў артылерыйскім дывізіёнам. Усюды, дзе нiваявалібайцы яго дывізіёна, яны паказваліўзоры мужнасціiадвагі. Шмат цяжкіх франтавых дарог прайшоў Іван Пятровіч, адзначаны мнoгiмiбаявыміўзнагародамі. У баявым жыцці дывізіёна быў вельміцікааы эпізод, пра які нават у франтавой газеце напісалі. А здарылася вось што.

Снежная баба паявілася дні два назад. Немцы зрабілі яе за ноч. Стаяла яна непадалёку ад нашага пярэдняга краю, на схіле гары, у некалькіх кроках ад нядаўна зазўважанага разведчыкамі дзота. Яна была такая, якую ў расталы зімовы дзянёк лепяць са снегу чырванашчокія хлапчукі: белая, тоўстая, з круглай галавой, з дзіркамі на месцы вачэй. У яе быў зусім бяскрыўдны выгляд. Бачна, немцы ад суму вырашылі заняцца нявіннай дзіцячай забавай, робячы гэтую бабу.

Але капітан Свечнікаў, які добра ведаў звычкіixiтpacцiворага, не надта давяраў яго дабрадушшу.- Чартаўшчына нейкая, - прагаварыў ён, адрываючыся ад стэрэатрубы. Ў-Ну, што ж, праверым...Ноччу па загадзе капітана на пярэдні край выцягнулі 76-міліметровую гармату. Байцы расчысцілі праход сярод глыбокіх снежных заносаў, распрэгліiадвяліў тыл коней, а самі, напружваючы сілы, выкацілі цяжкую гармату ў прыгатаванае ўкрыцце iстаранна замаскіравалі. Свечнікаў вырашыў біць прамой наводкай.

Раніцой, кaлiзусім развіднела, марознае паветра асвятлілася ружовай успышкай iўздрыгнула ад гулкага ўдару. Гэта снарад за снарадам воіны-смельчакі пачалі пасылаць у варожы дзот. Першыя 6 снарадаў далі рыкашэт. Але ўслед за разрывамі з далечыні данесліся крыкі: слізгануўшы па ледзяной паверхні дзота, снарады рваліся ззаду ў рове, дзе знаходзіліся нямецкія зямлянкі. Камандзір батарэі лейтэнант Чакуеў, які карэкціраваў агонь. змяніў прыцэл. Зараз снарады сталідакладна класціся па цэлі...18 снарадаў трапіла ў нямецкі дзот, ураз ператварыўшы яго ў хаатычныя кучы зямлі, разламаных бярвёнаўiчорнага воблака дыму, змяшанага з серабрыстым пылам.- Па бабе агонь!Яшчэ 6 снарадаў выпусціў наводчык Мазанаў, цэлячыся ў снежнас чучала. I пасля кожнага пападання разляталўся ў бакі туга набітыя мяшкі, хваёвыя трэскі. Неўзабаве з бабай было пакончана. Не са снегу яна аказалася зробленай, а з бярвёнаўiмяшкоў з пяском, аблітых вадой i абледзянелых на марозе. Гэта быў нямецкі назіралъны пункт.

Леанід Уладзіміравіч Ткачонак нарадзіўся ў в. Дзмітрыеўшчына. У 1940 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Павестка ваенкамата застала яго ў кузні, дзе ён працаваў з бацькам.Пад марш «Развітанне славянкі» пакідаў Леанід в. Дзмітрыеўшчына Азярэцкага сельсавета. Сярод прызыўшкоў напаткаў Леаніда Пугаўку. Так два Леаніды з Глыбоччыны трапіліслужыць пад Ленінград на станцыю Левашова. Леанід Ткачонак скончыў палкавую школу, атрымаў званне старшага сяржанта.Калі пачалася вайна, абодва землякі былі накіраваны у Ленінград на Выбаргскую старану. Ноччу ixаддзяленне ўзнімала над Ленінградам аэрастаты, перагароджваючы шлях нямецкім самалётам. А тыя рваліся бамбіць Бадаеўскія склады, дзе захоўваліся прадукты. Фашысты лютаваліўсё больш. Іншы раз абстрэл нaciўхарактар шалёнага агнявога налёту - спачатку па адным раёне, потым па другім, па трэцім. Часам да 80 батарэй адразу біліпа ўcixраёнах горада. Былі абстрэлы, якія працягваліся 26 гадзін запар. Але ленінградцы змагаліся, а з iмiiнашы землякі. Цяжкія выпрабаванні выпалі воінам, якія абаранялі Ленінград, яны з гонарам выйшлі з ix. Не пусцілі ворага у Ленінград, утрымалі свае рубяжы...Асабліва памятнай падзеяй для Леаніда Ўладзіміравіча засталося навагодняе свята 1942 г., якое байцы сустракаліў сваім непераможным Ленінградзе. Няхай горад узяты ў кальцо, але ў палон, не у рабства. Вось ужо пяты месяц вораг імкнуўся зламаць у ленінградцаў волю да жыцця, зламаць ixдух, адняць веру ў перамогу. Але людзі верылi, што перамога будзе. Фашыстаў ужо адагналі ад Масквы, адбілі зноўЦіхвін. За 900 дзён блакады Леанід Уладзіміравіч талькі раз трапіўу шпіталь. Леанід Канстанцінавіч Пугаўка, заёс свайго земляка на плячах iаддаў медыкам. Поўнае знясіленне арганізма. Каля месяиа прабыў Ткачонак у шпіталі Потым быў наюраваны на Ладажскае возера ахоўваць «Дарогу жыцця». Калі была прарвана блакада Ленінграда, Леанід Уладзіміравіч удзельнічаў у вызваленні гарадоў Чырвонае Сяло, Гатчына, Пскоў, Тарту, фарсіраваў раку Одэр. Удзельнічаўу баях на тэрыторыі Чэхаславакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Германіі. За мужнасць iхрабрасць у баях старшы сяржант атрымаў ад камандавання падзяку. 3 12 узнагарод Ткачонка самая дарагая - медаль «За абарону Ленінграда».

Леанід Канстанцінавіч Пугаўка (пра якога ўспаміналася вышэй) быу ў ліку абаронцаўЛенінграда, раздзяляў з iмiўсе цяжкасці тых незабыўных дзён. Потым былі6aiна Курскай дузе пад Кіевам, на Сандамірскім плацдарме, у Польшчы, пад Берлінам. Закончыў вайну ў Празе. Леанід Канстанцінавіч адзначаны многіміўрадавыміўзнагародамі за баявыя справы iза доблесную працу ўмірнычас. Л.К. Пугаўка - Герой Сацыялістычнай Працы.

Рыгор Рыгоравіч Сідорка таксама з лікyабаронцаў горада на Няве. У сотнях баёў удзельнічаў са cвaiмпадраздзяленнем малодшы палітрук Рыгор Сідорка. I вось зімой 1943 г. ён тpaпіўу Ленінград. Цяжка было глядзець на суровы ваенны горад, на знясіленых голадам, холадам, штодзённымі артылерыйскімі абстрэламіiбамбёжкамі людзей. Аб yciм убачаным у Ленінградзе Рыгор Сідорка расказваў байцам.... Гэты бой разгарэўся нечакана. Гітлераўцы кінуліся наперад вялікіміcіламі. Іх падтрымлівалітaнкі, самаходкіiартылерыя. Варожыя аўтаматчыкі павялі шквальны агонь. Адзіг за адным падалі мужныя абаронцы горада. Але яны не адступалі.Раптам на флангу ўзвода змоўк кулямёт. Старшы сяржант Сідорка кінуўся туды. Кулямётчык ляжаў нерухома з акрываўленай галавой. 20 метраў аддзяляла фашыстаў ад нашых пазіцый. I раптам кулямёт загаварыў зноў.Гэта доўгай чаргой ударыў па гітлераўцах старшы сяржант. Раптам тупы ўдар у левае плячо. Рыгор на хвіліну страціў прытомнасць. Нягледзячы на востры боль iцемру ў вачах, ён падняў галаву. Вораг блізка. Адной рукой Сідорка перазарадзіў кулямёт iпрацягваў весці агонь. Міна разарвалася побач. Удар у патыліцу.- Палітрук! Старшы сяржант! Жывы, - ускрыкнуў баец узвода узбек Малдабаеў, калі той адкрыў вочы.Ён дапамог Рыгору Сідорку ўстаць на ногі.-Замок, замок кулямёта, - прагаварыў старшы сяржант iзноў страціў прытомнасць.6 кіламетраў нёс салдат свайго камандзіра. А потым былі шпіталь, работа ў Альшэўскім райваенкамаце Башкірыі, сакратаром Новамаскоўскага райкома камсамола ў Днепрапятроўскай вобласці, iзноў6aiз бандамі недабіткаў фашысцкіх прыхвасняў у Чарнавіцкім раёне. I толькі пасля гэтага Рыгор Рыгоравіч Сідорка вярнуўся на радзіму, да мірнай працы ў калгас «Яблынька». Да ордэна Чырвонай Зоркіiіншых баявых узнагарод прыбавіліся медалімipнaraчасу.

Аляксандр Фёдаравіч Вазнясенскітаксама ўдзельнік абароны Ленінграда. Баявое хрышчэнне атрымаў у пасёлку Вінніца каля Ладажскага возера. Шмат было цяжкіх баёў, iўсюды наша марская пяхота, у якой служыў А. Вазнясенскі, стаяла насмерць. Асабліва памятны быў бой за Печангу. Ветэран успамінае:«Было гэта ў лістападзе 1944 г. Нас, марскіх «пехацінцаў высадзіў эсмінец «Гнеўны». Трэ6а пераадолець 3 кіламетры голай скалістай мясцовасці. а потым штурмам узяць горад, у якім болъш за 15 тысяч фашыстаў. Mapciкiдэсант налічваў 5 тысяч чалавек. I вось мы на беразе. Імкнёмся непрыкметна прабрацца як мага далей. Раптам дзесьці застракатаў кулямёт. Гітлераўцы ўспудзілся.Бой быўкaрoткі, але жорсткі. На свiтaннiПечанга была ў нашых руках. За храбрасць iмужнасць, праяўленыя ў гэтым 6ai, шмат маіх баявых сяброў быліўзнагароджаны ордэнаміiмедалямі. Я атрымаў ордэн Чырвонай 3opкi.

Георгій Паўлавіч Гуніч 10 гадоў жыўiпрацаваў у Глыбокім, потым пераехаў у Мінск. Ён таксама з кагорты абаронцаў горада на Няве. А дакладней, ён абараняў паўвостраў Ханка (Гангут) - савецкую ваенна-марскую базу, незамярзаючы порт на поўначы, які скоўваў нямецкіiфінскі флот, перагароджваўiм шлях да Ленінграда праз Фінскі залнў. Гангутцы паказалі прыклады стойкасціiгераізму. Дзень iноч будавалі яны ўмацаванні, сховішчы i ўкрыцці для асабовага складу iбаявой тэхнікі, адбівалі шматлікія варожыя атакі. 164 дніiночы бясконцага штурму з мора, паветра iсушы не зламалі мужнасці нашых байцоу. Гарнізон ваенна-марской базы Ханка выканаў сваю баявую задачу iбыў эвакуіраваны ў Ленінград. Разам са cвaiмiбаявымі сябрамі Г.П. Гуніч удзельнічаў у абароне Кранпггата, у прарыве iзняцці блакады Ленінграда. 17.1.1944 г. быў цяжка паранены. Гэта быў апошні бой Георгія Паўлавіча. Пасля 11 месяцаў лячэння ў шпіталіён быў дэмабілізаваны як інвалід вайны.

В. Дудзько- кавалер ордэнаў Славы II i III ступеней. У 1945 г. ён змагаўся на 2-м Беяарускім фронце, быў камандзірам сапёрнага ўзвода. Асабліва памятнымі засталіся для яго 6aiна тэрыторыі Германіі. Ветэран расказваў: «20 красавіка наша дывізія выйшла на рубеж ракі Одэр. Паступіў загад размініраваць заходиiбераг, каб забяспечыць далейшы рух нашых часцей.Мы ўсім узводам занялі пазіцыіў рачной пойме iпачалі небяспечную, звычайную сапёрную работу. Раптам на нас абрушыўся артылерыйскі шквал. Адна варожая контратака ішла за адной. Але мы выстаяліў няроўным 6ai- далейшы рух быу забяспечаны».

Сяргей Іванавіч Шаўчэнка восенню 1938 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Apмiю. Tpaпiўу палкавую школу. Атрымаў званне сяржанта iпасаду памочніка камандзіра зенітна-кулямётнага ўзвода. Вайна застала яго ў Закаўказзі. Давялося прайсці доўгі шлях - Кубань, Тамань, Керч, Белгарад i Курск, Харкаў i Палтава, Кіраваград, кpaiны Еўропы - Румынія, Венгрыя, Аўстрыя. У Вене сустрэў доўгачаканы Дзень Перамогі. У адным з баёў, калі фашысцкія сцярвятнікі зграяй абрушыліся на наш аэрадром, С. Шаўчэнка агнём зенітнага кулямёта падбіў 3 фашысцкія самалёты, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Іван Аляксандравіч Гламаздін да вайны быў кадравым ваенным камандзірам. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 40 гг. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у Маладзечне, удзельнік цяжкіх абарончых баёў на Міншчыне. Аднапалчане з 160-га артпалка 24-й Самара-Ульянаўскай дывізііпамятаюць яго як чалавека высокага абавязку, добрага таварыша. Пасля знясільваючых кровапралітных баёў полк тpaпiўу акружэнне. У ліку 13 чалавек Іван Аляксандравіч вырваўся з акружэння. Хаваліся ў лясах Лагойскага раёна, рыхтаваліся да разгортвання партызанскага руху. У пачатку красавіка 1942 г. быў створаны партызанскі атрад «Штурм», намеснікам камандзіра яго стаў I.А. Гламаздзін. Тут, у партызанах, пазнаёміўся iса сваёй будучай жонкай Серафімай Фёдараўнай, якая даглядала параненых, была сувязной. 3 орд эны i 18 медалёў сведчаць пра баявое мінулае Іван Аляксандравіча, мае узнагароды i Сірафіма Фёдараўна.

Фёдар Антонавіч Шыцёнак з вайны прыйшоўінвалідам - у баях пад Віцебскам атрымаў цяжкае раненне, у выніку якога страціў нагу. А быў выдатным снайперам. У адным толькі6aiпад Малаяраслаўцам падбіў 7 танкаў, за што быў нават прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Праўда, атрымалася так, што ў актыў воіну запісалiтолькі 5танкаў, і Героя ён не атрымаў. Але ўзнагарод у Фёдара Антонавіча хапае - ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі».

Сямён Яфімавіч Тупіцын ваяваў у складзе дыверсійнай групы асобага прызначэння. Баявое хрышчэнне група атрымала пад Масквой, кaлiфашысты з ходу хацелі захапіць стадіцу. Потым дзейнічаліўварожым тыле -узрывалічыгунку, склады з боепрыпасаміiіншыя ваенныя абекты, пускалі пад адхон эшалоны. Сямён Яфімавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, многімі медалямі.

Ганна Фядотаўна Зінкевіч родам з Урала. Пасляваенны свой лёс яна звязала з Глыбоччынай. 40 гадоўадпрацавала ў Глыбоцкім аддзяленні Дзяржбанка, за добрасумленную працу ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, носщь званне «Выдатнік Дзяржбанка». I хоць у вайны не жаночы твар, гэта шчырая, добразычлівая жанчына - ветэран вайны, змагалася ў часцях проціпаветранай абароны. Пачынала на Ленінградскім фронце, была начальнікам паста ў 98-м асобным батальёне проціпаветранай абароны (ППА). Атаку за атакай адбівалі артылерысты-зенітчыкі, не было адпачынку нiднём нiноччу, велізарнымі былі нашы страты. Пасля аднаго з цяжкіх баёў Аня хавала адразутpaixcвaixблізкіх сябровак - уральскіх дзяўчат. А яе за тэты бой узнагародзілі медалём «За адвагу». Пасля яна ўдзельнічала ў вызваленні Белаpyci, дайшла да Кёнігсберга. Той незабыўны дзень Перамогі сустрэла ў Полацку. На вайне ў 1944 г. пазнаёмілася са cваім будучым мужам, партызанам-падрыўніком, пазней работнікам міліцыі, Васілём Дзмітрыевічам Зінкевічам. У яго за плячамі таксама нялёгкі багаж ваенных гадоў. Васіль Д змітрыевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» iшшымі, а ўсяго атрымаў 14 узнагарод.

Пётр Антонавіч Драздовіч спачатку быў партызанскім сувязным, дастаўляўкаштоўныя звссткі камандаванню партызанскай брыгады імя Чапаева, потым стаў байцом партызанскага атрада iмяЧкалава. Прымаў удзел у адказных дыверсіях, у многіхцяжкіх баях. Атрад прайшоў каля Глыбокага, Шаркоўшчыны, Miёpaў i ўступіўна тэрыторыю Лaтвii. Тут iзлучыліся партызаны з перадавымі часцямі Чырвонай Apмii. Пётр Драздовіч стаў аўтаматчыкам 265-й стралковай дывізіі. У адным з баёў атрымаў цяжкую кантузію, каля 2 месяцаў праляжаў у шпіталі, напярэдадні фарсіравання Дняпра вярнуўся у строй. Дайшоў з баямі да Берліна, удзельнічаў у апошніх баях на яго вуліцах.

Васіль Сяргеевіч Іўко з Галубіч прайшоў шмат франтавых дарог. Амаль пад канец вайны салдату не пашанцавала - у сакавіку 1944 г. ён быў цяжка паранены. На фронт ужо не вярнуўся, застаўся на ўсё жыццё інвалідам.Усю вайну прайшоўЦімафей Рыгоравіч Kаліцкі. Пасля перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўдзельнічаў у разгроме мілітарысцкай Японіі. Узнагароджаны 2 медалямі «За адвагу» i iнш.

Іван Міхайлавіч Сініца з Мосара за ратныя iпрацоўныя подзвігі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай 3opкiiКастрычніцкай Рэвалюцыі, многімі медалямі. Родам ён з Валагодчыны. У час вайны ўдзельнічаў у вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Глыбокае. Тут сустрэўiпакахаўдзяўчыну. Потым з баямі дайшоў да Берліна. А пасля вайны вярнуўся да сваёй Веры, так тут назаўсёды iзастаўся.Антон Іванавіч Бруеў з першых дзён вайны пайшоў на фронт. Змагаўся з ворагам на Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» iінш.

Васіль Mixaйлавіч Дарашкевіч быў 16- гадовым хлапчуком, калі пачалася вайна. 3 1942 г. ён у партызанах, удзельнічаў у шматлікіх адказных iрызыкоўных аперацыях.

1944 г. у Чырвонай Apмii- сувязіст на 1-м Прыбалтыйскім фронце. У баях за Рыгу быў цяжка паранены ў нагу. Трапіў у шпіталь, стаў інвалідам. Васіль Міхайлавіч мае медаль «За адвагу» iіншыя ўзнагароды.

Аляксандр Цімафевіч Сапегаў 17-гадовым узросце стаў партызанам-падрыўніком брыгады імя Варашылава. Быў цяжка паранены, перанёс блакаду. Пасля злучэння партызан з Чырвонай Аріміяй ваяваў у процітанкавай артылерыі. Узнагароджаны медалём «За адвагу» iiнш.

Аляксандр Аляксандравіч Ляшчынскі стаў партызанам у 15 гадоў, быў кулямётчыкам, потым працягваў ваяваць у Чырвонай Арміі. Пры вызваленні Чэхаславакіі быў кантужаны. Мае ўзнагароды.

Іван Юревіч Апанасенка пачынаў ваяваць пад Каўнасам. 136-ы полк 5-й дывізіі, дзе ён служыў, з цяжкімі баямі адыходзіў на ўсход. На ўсё жыццё ў памяці засталася абарона Смаленска, калі даводзілася адбіваць па 4-6 варожых атак на дзень. Часта не хапала боепрыласаў, у такія крытычныя моманты байцы падымаліся ўштыкавую атаку. У тых баях ён быў паранены, трапіў у шпіталь, нават не ведаў, што прадстаўлены да ўзнагароды - медаля «За адвагу». А потым была Маскоўская бітва. За мужнасць iсмеласць, праяўленыя ў час яе, Іван Юревіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а ўсяго ён мае 14 узнагарод.

Жонка iмуж Hiнa Кірылаў на i Уладзімір Іванавіч Целешы сустрэліся на вайне, у час вызвалення Польшчы. Кожны з ix прайшоў да гэтага нялёгкі франтавы шлях. Ніна Кірылаў на (дзявочае прозвішча Гасюль) была байцом 43-га пражэктарнага палка. Удзельнічала у Сталінградскай бітве, у баях на одэрскім плацдарме, у Берлінскай аперацыі, узнагароджана медалём «За адвагу» i інш. Уладзімір Целеш баявое хрышчэнне атрымаў у складзе 2-га асобнага лыжнага палка, які ахоўваў «Дарогу жыцця» ў Ленінградзе. Потым раненне i шпіталь, пасля выздараўлення тpaпiў у 295-ы асобны батальён сувязі, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, з баямі дайшоў са сваёй часцю да Запарожжа. А пасля быў адкамандараваны ў распараджэнне штаба партызанскага руху Польшчы. За выключную адвагу пры выратаванніў час бамбёжкі вайсковай маё масці ўрад Польшчы ўзнагародзіў Уладзіміра Іванавіча ордэнам вышэйшай салдацкай доблесці - крыжам «Bipтyцi мілітары» III ступені.

Уладзімір Васілевіч Краўчонак з Каралевічаў прайшоў доугі баявы шлях, шмат перажыў, перамераў cваімі нагамі як спяваецца ўпecнi, палавіну Еўропы. Удзельнічаў у штурме Будапешта, вызваленні горада Брно ў Чэхаславакіі, закончыў вайну ў Аўстрыі.

Яго аднавясковец Іван Піліпавіч Капылоў на фронце з 1944 г., тады яму споўнілася 17 гадоў. Ваяваўу палку сувязіў складзе дывізіі, якая потым атрымала назву Хінганскай. На захадзе вайна iшлaда завяршэння, таму iвыпаўiм, навабранцам, шлях на усход - ваяваць з мілітарысцкай Японіяй.

Ягор Паўлавіч Ляўніковіч, жыхар в. Галубічы, сутыкнуўся з фашыстаміяшчэ ў 1939 г. Тады ён, вясковы хлопец, праходзіў тэрміновую службу ў Войску Польскім. Служыў радавым пяхоты ў Варшаве. Тут яго iзастала 1 верасня 1939 г. - дзень нападу фашыстаў на Польшчу. Польскія салдаты мужна змагаліся з гітлераўцамі, нават коннай лавінай хадзіліў атаку на танкі. Але не маглі яны процістаяць узброенаму да зубоў ворагу. Ягор, як iтысячыіншых польскіх салдат, тpaпiўу палон. Потым яму iсамому не верылася, як здолеў выжыць тых 5 з лішнім неверагодных гадоў- непасільная праца, паўгалоднае юнаванне, здзею на кожным кроку, кожны дзень у чаканні смерці. У 1944 г. Лаўніковіч быў вызвалены. Ён гарэў жаданнем за усё адпомсціць ворагу. Быў зноў зашчаны ў польскую армію, адразу пайшоў на перадавую. Удзельнічаў у мнorixбаях, быў цяжка паранены ў руку, доўга лячыўся. 3 вайны вярнуўся інвалідам.

Васіль Дзмітрыевіч Чуеў ваяваў у складзе 12-й Пячэжскай брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту, з 1942 г. да мая 1943 г. у разведузводзе. Брыгада абараняла паўастравы Рыбацкіi Сярэдна, каля якіх праходзіў мapcкiшлях у порт Мурманск, такі неабходны для Паўночнага флоту. Васіль Дзмітрыевіч успамінае: «Да кастрычіка 1944 г. мы ўвесь час вялі разведвальныя 6ai, не даючы ворагу разгарнуць наступленне на паўастравы. А ў1944 г. было праведзена наступленне войск Паўночнага фронту iмаракоў Пауночнага флоту. У выніку яго былі вызвалены многія парты, а потым вызвалена частка Нарвегіі. Я быў двойчы параненыў тых баях». Васіль Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай 3opкi,медалём «За абарону Паўночнага Запалярья» iінш.

Фелікс Іванавіч Станкевіч спачатку быў сапёрам у партызанскім атрадзе, потым ваяваўна 2-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у штурмеКёнігсберга, у фарсіраванні Дняпра, Одэра. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» i інш.

Васіль Мікалаевіч Карась пачынаў ваяваць пад Ленінградам, служыў кулямётчыкам у 74-м палку, потым удзельнічаў у вызваленніБеларуci, Усходняй Пpycii. У час штурму Kёнігcбepгaбыў цяжка паранены 5 кулямі, доўга лячыўся ў шпіталі. Узнагароджаны 2 медалямі «За адвагу» i інш.

Мікалай Іванавіч Спасібёнак ваяваць пачаў у 1945 г., але цяжкасцей франтавога шляху яму дасталося спаўна. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, дайшоў да Германіі. Мае шэраг медалёў.

Пётр Раманавіч Спасібёнак на фронце з 1944 г. Першы бой прыняў на Одэры, у Польшчы. 3 баямі дайшоў да Берліна. Мае ўзнагароды.

Васіль Іванавіч Стасючонак на фронце з 1945 г. Ваяваў у асноўным на 2-м Беларускім фронце, малодшы сяржант. Удзельнічаўу баях за многія гарады Польшчы i Германіі. Быў тройчы паранены. Мае ўзнагароды, шэраг падзяк камандавання.

Іван Дзмітрыевіч Вагура на фронце з 1944 г., ваяваў у 1349-м у артылерыйскім палку. Удзельнічаў у баях ва Усходняй Пpycii, фарсіраваніp. Biслa. Быў паранены. Неаднаразова быў узнагароджаны.

Антон Якаўлевіч Драгун, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Усходняй Пpycii, Польшчы, фарсіраваў Одэр. Неаднаразова быуўузнагароджаны.

Сямён Якаўлевіч Драгун пачынаў ваяваць у паргызанах. 3 1 лістапада 1944 г. на фронце.У 1945 г. атрымаў цяжкае раненне ў руку. На гэтым вайна для яго закончылася.

Лявон Ермалаевіч Серафімаў спачатку быў у паргызанах, з 1944 г. у Чырвонай Apмii.

Мікалай Фёдаравіч Серафімаў удзельнічаў у вызваленні Прыбалтыкі, пад Лібавай быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталізноў на фронце, служыў у Чырвонай Apмiiда 1950 г. Узнагароджаны медалём «За адвагу» iінш.

Веньямін Антонавіч Карась пачаў ваяваць у сакавіку 1945 г. Быў накіраваны у Германію, дайшоў да Эльбы. Мае 4 падзякі.

Фёдар ЯфімавічБондар - удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 40 гг. У Вялікую Айчынную вайну быў у паргызанах. 3 1944 г. на фронце. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалямі.

Браніслаў Канстанцінавіч Чаўно пачаў свой баявы шлях у 1944 г. з г. Люблін у Польшчы. Быў камандзірам аддзялення 4-й танкавай брыгады. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Германіі, дайшоў да Дрэздэна. У мai 1945 г. у складзе танкавай брыгады быў адпраўлены ў Чэхаславакію. Дзень Перамогт сустрэў у Празе.

Вадзім Іосіфавіч Папёл спачатку быў у партызанах, з 1944 г. у Чырвонай Apмii - кулямётчык 6-га гвардзейскага палка 1-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Рыгі, шэрага гарадоў Літвы. Быў двойчы па-ранены. Узнагароджанымедалём «За адвагу» i інш.

Пётр Францавіч Гаравец бяў мабілізаваны ў Чырвоную Армію ў 1945 г. Спачатку ваяваў у стралковым палку, потым пераведзены ў 278-ю аэрадромную тэхнічную роту. Быў паранены. Узнагароджаны медалём «За адвагу» i інш.

Міленцій Сямёнавіч Сямчонак пачаў ваяваць у 1944 г. Удзельшчаў у вызваленні Беларусі, у баях на тэрыторыі Усходняй Прусн, пад Кёнігсбергам быў паранены. Тут iскончыў вайну. Узнагароджаны медалём «За адвагу» i iнш.

Уладзімір Сцяпанавіч Суравец спачатку быў партызанам. Са снежня 1944 г. на фронце ў складзе 3-га асобнага артылерыйскага корпуса Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, фарсіраванні Віслы iОдэра, узяцці Берліна. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Іван Гаўрылавіч Хрыпач таксама спачатку быў у партызанах. У 1944 г. стаў кулямётчыкам 220-га гвардзейскага палка. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Германіі.

Мікалай Назаравіч Латышаў пачынаў свой баявы шлях у партызанах. 3 1944 г. на фронце, ваяваў у часцях Ленінградскай ваеннай акругі, узнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда». У якасці механіка-вадзіцеля танка ваяваў на Беларускім фронце ў 7-й механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Чэхаславакіі.

Даніла Іосіфавіч Фядзьковіч у час цяжкіх абарончых баёў, якія вяла Чырвоная Армія ў пачатку вайны, тpaпiўу палон. Вызвалены быў толькіў 1944 г. Потым ваяваў на 1-м i 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, скончыў вайну на Эльбе. Мае ўзнагароды.Падобны лёс напаткаўi Антона Уладзіміравіча Фядзьковіча. Ён таксама спазнаў пакуты фашысцкага палону, у які тpaпiўу 1941 г. Быў вызвалены ў 1945 г., пайшоў на фронт. У складзе 314-га стралковага палка ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Германіі. Мае ўзнагароды.

Браты Аляксандр i Сафрон Бабічы з в. Гаспараўшчына пайшлі на фронт у 1944 г. Ваяваліў адной стралковай дывізіі. Сафрон увесь час быўна перадавой лініі агню. Ён камандаваў кулямётным аддзяленнем. Аднойчы чырвонаармейцы атрымалі заданне акружыць варожыя часці з тылу. Воіны прабраліся праз вязкае балота iвыйшлі на ўскраіну лесу. Гітлераўцы iне агледзеліся, як на ixззаду пасыпаліся кулі. «Уперад!» - падаў команду Сафрон, падняўшыся ва ўвесь рост iрушыў на ворага. За iм- лавіна людзей са зброяй у руках. Бачачы, што няма куды падзецца, гілераўцы пакідалі зброю iздаліся: каля 100 салдат iафіцэраў было захоплена ў палон.Яшчэ у многіх нялёгкіх баях удзельнічалі браты Бабічы, атрымалі ўзнагароды, шматлікія падзякі камандавання.

Аляксандра Арцёмавіча Адамовіча, маладога камандзіра Чырвонай Apмii, вайна застала ў Арле. У першым жа бaiяму не пашанцавала - быў паранены, 2 месяцы лячыўся ў шпіталі. На жаль, першае раненге было не апошнім, яшчэ 4 разы быў паранены. Вясной 1942 г. разведгрупа, якой ён камандаваў, была накіравана пад Маскву. Фашысты спрабавалі зноў заняць страчаныя раней пазіцыі. Задача разведгрупы заключалася ў тым, каб устанавіць, якія варожыя сілы стаяць перад нашыші войскамі, якое ixузбраенне. Нялёгка было амаль кожны дзень прабірацца ў тыл ворага. У студзені 1943 г. батальён, куды ўваходзіла разведгрупа Адамовіча, быў перакінуты пад Ленінград для прарыву варожай блакады. Потым А.А. Адамовіч ваяваў на Арлоўска-Курскай дузе, на Украіне, Днястры, удзельнічаў у вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаелавакіі, Аустрыі. У 1943 г. быў прадстаўлены да высокай узнагароды - ордэна Чырвонага Сцяга, аднак узнагарода гэта знайшла яго толькі ў 1950 г. Ордэн Чырвонай Зоркі А.А. Адамовіч атрымаў у 1944 г.

Людвіг Людвігавіч Курыловіч тpaпiў на фронт у 1944 г. Баявое хрышчэнне атрымаў пад Варшавай. Потым былі бaі за Полацк, Торунь, Познань. У сакавіку 1944 г. полк, у якім ваяваў Курыловіч, выйшаў да Балтыйскага мора. У той жа дзень пачаўся штурм Гдыні, добра ўмацаванага порта. 24 сакавіка Людвігразам з усімі падняўсяў атаку. Але да намечанага рубяжа так iне дабег, упаў, цяжка паранены. Непрытомнага салдата падабраліiвынеслі з поля бою санітары. 3 месяцы праляжаў ён у шпіталі. За ўдзел у штурме Гдыні Л.Л. Курыловіч быў прадстаўлены да медаля «За адвагу». Толькі праз некалькі гадоў Л.Л. Курыловіч змог атрымаць сваю ўзнагароду. А яшчэ адзін медаль - «За адвагу» ён паспеў атрымаць на фронце. Вестку аб перамозе Л. Курыловіч сустрэў у шпіталі. Пасля выздараўлення працягваўслужыць у паўночнай трупе войск да 1950 г.

Іван Іванавіч Аніськовіч у 1944 г. стаў байцом 73-га стралковага палка 33-й стралковай дьвізіі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, у штурме Берліна. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалём «За адвагу» i інш.

Салег Bісавічi Вольга Кузьмінічна Тле хучы - муж i жонка. Салег Bicавічадыгеец. Нарадзіўся iрос у горным ауле над ракой Белай, адкуль паехаў у Краснадар у лётнае вучылішча. Тут iзастала яго вайна. Спачатку вежавы стралок, потым штурман Тлехуч ваяваў з фашыстамі ў небе iна зямлі. Смаленск, Карпаты, Будапешт. Раненне, шпіталь, зноў фронт. А калі скончылася вайна, атрымаў накіраванне ў былы Пліскі раён, у ваенны камісарыят. Тут ён i сустрэў сваю спадарожніцу жыцця. Вольга Кузьмінічна, маладая настаўніца, працавала перад вайной на сваёй роднай Ушаччыне. У час вайны спачатку была сувязной партызанскай брыгады Дубава, потым сама стала партызанкай. Удзельнічала ў легендарным прарыве, які адбыўся 4 мая 1944 г. Пасля вайны на педагагічнай рабоце спачатку ў Падсвіллі, потым у Зябках. I мужу прывілалюбоў да педагагічнай справы. Салег Bicaвіч, скончыўшы iнстытут, стаў працаваць у школе разам з жонкай.

Мікалай Іванавіч Хахлуну ЧырвонайАрміі з ліпеня 1944 г. Пасля нядоўгага навучання ў запасным палку ваяваў на перадавой. Удзельнічаў у фарсіраванні Віслы, у вызваленні Варшавы, Прагі, быў паранены. Пасля лячэння зноў на фронце. Перамогу сустрэў у Курляндыі (Латвія).

П. Рудакоў пачынаў ваяваць у партызанах, узначальваў групу разведчыкау. 3 1944 г. у Чырвонай Apмii, у складзе бранятанкавай дэсантнай брыгады. Першае баявое хрышчэнне атрымаў пад Вільнюсам. Удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, у Берлінскай аперацыі 1945 г. 5 разоў быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалём «За адвагу» i інш.

Павел Іванавіч Іўчык у Чырвонай Apмii з 1944 г. Пасля сканчэння школы кулямётчыкаў быў адпраўлены на фронт. За мужныя дзеянніў час фарсіравання Буга быў узнагароджаны ордэнам Славы III cтyпeнi. 29 красавіка 1945 г. стаўсамым змрочным днём у яго жыцці. Салдаты вялі апошнія i, бадай, самыя цяжкія бaiў Берліне. Паўла выбуховай хваляй падкінула ўверх. Ён быў цяжка паранены ў нагу. 300 бясконца доўгіх дзён iначэй правёў ён на шпітальным ложку. Вярталіся дадому салдаты, а яго ўсё не было. I ўсё ж маладосць узяла сваё. Вярнуўся iён у родную вёску.

Іван Браніслававіч Александровіч, радавы стралок, першы бой прыняў на тэрыторыі Польшчы ў кастрычніку 1944 г. У гэтым 6aiатрымаў iпершае раненне. Пасля лячэння ў шпіталі зноў на фронце, на гэты раз быў накіраваны ў процітанкавы артылерыйскізнiшчальны батальён. Шмат адчайных баёў з ворагам на рахунку байцоў батальёна. Іван Браніслававіч расказвае пра адзін з ix: «Наша батарэя заняла новую пазіцыю. Толькі пачалі акопвацца, як пачулася: «Танкі! Ідуць на нас!» 3ipнyў у варожы бок i ўбачыў, што на нас рухаецца 13 танкетак. Прыкладна за сотню метраў яны разгарнуліся веерам, каб акружыць батарэю. Мы падпусціліixяшчэ бліжэй i адкрылiагонь прамой наводкай. Праз мінуту гарэла 7 машын, астатнія 6 адышлі. За гэты кapоткi, але паспяховы бой усе батарэйцы былі прадстаўлены да медаля «За адвагу». Другі бой аказаўся яшчэ больш сур'ёзным i складаным. Дывізіён ycтyпiўу народную схваткуз 16 «тыграмі»... Іван Аляксандравіч падбіў у гэтым 6aiварожы танк iбыў узнагароджаны другім медалём «За адвагу». ПотомІван Браніслававіч удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, у Берлінскай аперацыі. Незабыўныя дні баёў у фашысцкай сталіцы, узяцце чырвонаармейцамі рэйхстага. Калі разлік «саракапяткі» пачуў аб тым, што воіны распісваюцца на рэйхсгагу, усе кінуліся туды,цягнучы за сабой гармату. Да сцяны рэйхстага цяжка было прабрацца. I хлопцы даручылі зрабіць гэга камандзіру разліку СашуСувораву, якiда таго часу нейкім цудам прыдбаў кавалак сталярнага алоўка. I напісаў ён за ўсіх: «Мы так сама тут пабывалі». А потым трапіў яшчэ на адну вайну - з мілітарысцкай Японіяй. Толькіў канцы верасня 1945 г. паехаў салдат дадому. Дайшоу да Берліна i Іван Вікенцьевіч Лінкевіч. А пачаў ён свій доўгі і цяжкі баявы шлях ад Кёнігсберга. Быў двойчы паранены ў правую нагу, пасля другога ранення давялося доўга лячыцца. Мае ўзнагароды.

На розных франтах змагаліся з ворагам Якаў Ігнатавіч Бяліцкі, Антон Якаўлевіч Драгун, Павел Канстанцінавіч Кавалёнак, Канстанцін Іосіфавіч Лаўрыновіч, Уладзімір Васілевіч Сапель, Пётр Валярянавіч Пазняк, Аляксандр Андрэевіч Пакачалаў, Павел Данілавіч Стрыжонак і многія іншыя.

Усяго некалькі дзесяткаў прозвішчаў з тысяч, некалькі фрагментаў з шматлікіх біяграфій… Колькі было іх, жызароў Глыбоччыны, маладых і сталых, сямейных і халастых, зусім бязвусыхюнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў і хто не дажыў да пераможнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць патомкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага! Заканчваецца паданне апісаннем святкавання перамогі людзей над крывасмокам. Вакол вогнішча ўвадзіліся карагоды. На вокал звінелі гуслі, вохкаў бубен. заліваліся дудкі i жалейкі, гучалі песні. Днём свяціла яснае Сонца. Вечерам ycмixaўcя бліскучы Месяц, увесь час павяваў лёгкі Вецер. У паданні ўслаўлялася калектыўная праца людзей, ix еднасць з cіламi прыроды ў барацьбе з небяспекай, здольнасць пераадолець страх, выстаяць i перамагчы.

У легендзе «Каруся» раскрываюцца веячныя тэмы: чысціня кахання маладых людзей, шчырая бацькоўская любоў да адзінай дачкі, у якой так трагічна склаўся лёс. Адначасова легенда выносіць прысуд гвалтоўніцтву, нахабнасці, імкненню да лёгкай нажывы, высмейвае выпівохаў i пяніц. У легендзе шмат незвычайнага, поўнага страхаў, перажыванняў, яе нельга слухаць iчытаць без хваляванняў. Перастарэлых халасцякоў асуджае сказ «Дзядзька з пляменнікам, як чорт з венікам». І дзядзька, i пляменнік шукалі багатых нявест. Дзядзька марыў:

Жаніцца б на дзеўцы, была каб з зямлёй, з каровай, авечкай,з пароснай свіннёй.

У пляменніка думкі друнія былі: «Мне б дзеўку знайсці, у якой «Жыгуоі», кватэра, ашчадная кніжка, а побач каб сад...».

Шмат дзяўчат «перабралі» шаноўныя жаніxi, аднак так iзасталіся перастарэлымі халасцякамі, якім абрыдла адзінота-дурніца. «I сёння ix шчасце на свеце блукае, ля возера дзесьці на дудачцы грае». У народным сказе шмат трапных выразаў, прымавак. гумару.

Цікавай па сваёй ідэі зяўляецца народная прытча «Беражыце мужыкоў». Жанчыны-ўдовы паехаліў лес па дровы. Паклаўшы дровы на воз, жанчыны адехалі некалкі крокаўiзачапіліся за пень. Упоўдзень каня даняў авадзень, конь разнёс калёсы. Удовы беглі з лесу i казалi сваім замужнім сяброўкам: «Ой, жанкі, нямаiслоў: беражыце мужыкоў».

Народ заўсёды асуджаў i асуджае разбэщчанасць, палавую распусту. Аб гэтым ідзе гаворка ў прытчы «Кацярына, Кацька», што не слухала бацъку, гуляла заўзята iстала маці-адзіночкай:


Зараз не гуляе, дачушку люляе.

Люляе дачушку, плача у падушку


Праз народныя творы з пакалення ў пакаленне передаваліся такія неад'емныя маральныя якасці, як працавітасць, стойкасць у барацьбе, вернасць у каханні, дабрыня, гумар, выкрываліся непрыстойнасць, легкадумства, нахабства.

Здаўна так павялося, што кожнае азярцо, рачулка, селішча, поле, урочышча, кожны гаёк i балацявінка атрымалі сваю назву. Колькі трэба было мець розуму, знаходлівасці, каб знайсці трапную назву, каб яна прыжылася i замацавалася ў памяці людзей на вякі. Праз гады, ліхалецціi віхуры гэтыя назвы дажылі да нашых дзён. Наступная частка запісаў прысвечана мясцовай тапаніміцы i мікратапаніміцы - тут тлумачыцца, адкуль пайшлі, як утварыліся назвы азёр, рэк, селішчаў, урочышчаў. Кожная назва - гэта духоўны скарб, залацінка роднай мовы. Вось некалькі прыкладаў.

Псуеўскі сельсавет багаты азёрамі. На мяжы Псуеўскага i Зябкаўскага сельсаветаў знаходзіцца самае глыбокае у Беларусі возера Доўгае. Глыбіня яго 53,7 м. Назву атрымала з-за сваёй формы. Возера сапраўды доўгае, яго даўжыня 6,1 км. 3 1979 г. возера Доўгае - дзяржаўны азёрны заказнік. Такім чынам атрымала назву i возера Крывое, што знаходзіцца паблізу вёскі Бабруйшчына. Суседняе з імвозера мае назву Баброва, бо на iмяшчэ зусім нядаўна жылі бабры. Сама за сябе гаворыць назва возера Круглае.

На Псуеўшчыне два возеры з назвай Белае. Белае - значыць чыстае. Адно з іх возера Белае з-з ўнікальнасці будовы катлавіиы, экалагічнай асаблівасці вады, наяўнасці на возеры бабровых паселішчаў абяўлена заказнікам рэспубліканскага значэння. Няцяжка растлумачыць назвы азёр Хралы, Сапунец, Івесь, Ксяндзова, Лeбядзiнeц.У большасці нашых рэк iрэчак славянскія назвы. У возера Доўгае ўпадае рэчка Кручонка, якая бярэ свой пачатак з крыніцы iсапраўды выкручваецца сярод купін, зараснікаў трыснягу, абыходзячы пагоркі, выспы, завалы. Ракой Даўжанкай возера Доўгае звязана з возерам Шо. Рэчка Свісла злучае возера Шо з возерам Круглае. У возера Шо ўпадаюць крынічныя рэчкі Сухамерына i Свіслянка. Сухамерына ў гарачыя летнія дні амаль перасыхае, яе лёгка перайсці ў брод. Заўважце, у нас на Псуеўшчыне рэчкі Стісла, Свіслянка, а ў Мінску Cвicлaч. У карані гэтых назваў «вісл». Значэнне асновы наступнае: вільгаць, балота, разліў, затопленае ў час веснавога разліву месца. 3 возера Шо выцякае лясная рэчка Шоша. Растлумачыць паходжанне назваў возера Шо i paкi Шоша дапамагла Р.I. Аўчыннікава. Вось што яна піша: «Тлумачэнне назвы Шошы простае iяснае - «невялікая рэчка, лясны ручаёк, ручаёк у лесе на балоце». Корань «шош» дайшоў да нас у чыстым першапачатковым выглядзе. Паходзіць ён з угорскіх крыніц. Назва возера Шо (Сшо) - гэта той жа корань «шош» - «сш», толькі ўiм адбылася аглюцінацыя, склейванне». У такім жа плане разглядаецца паходжанне назваў вёсак, запісаны легенды, якія спрабуюць растлумачыць паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта.

Не менш цікавай зяуляецца iмiкpaтапаніміка. Паблізу вёскі Калечполле знаходзяцца ўрочышчы Пняўе, Сукаўё, Чапішчы, Пераходы, Гараватка, JIaгi. Кожная з гэтых назваў - сведка цяжкай працы нашых продкаў, дакладнае вобразнае вызначэнне характару ўрочышча, спосабу адваявання ворнай зямліiвыпасу для жывёлы ўматухны-прыроды.

На паўднёва-заходнім плёсе возера Доўгае знаходзіцца ўчастак ворнай зямліiлугу, якіназываецца Ляшчоўкай. Вянком акружае гэтае ўрочышча ляшчыннік - арэшнік. Адсюль iназва. На поўдзень ад Ляшчоўкі, на беразе возера Доўгае, -Іванау хутар. За iмКазлова гара - высокі гарбаты пагорак, здалёк знешне падобны на хрыбет дзікага казла, які прылёг на зямлю. На захад ад вёскі Драчына знаходзіцца ўрочышча Церабеж - участак хмызняку, які неаднаразова ў мінулым высякаўся на дровы, выцярэбліваўся i зноў зарастаў. На паўднёва-ўсходнiм баку возера Доўгае знаходзяцца ўрочышчы Дубы i Плашнягі. У Дубах зyciм нядаўна рос хмызняк, там-сям стаялі векавыя дубы. Адсюль iназва ўрочышча. Побач з Дубаміўрочышча Плашнягі-плоскіў частак ворнай зямлі i лугу.

Больш як сто назваў гайкоў, урочышчаў знайшлі сабе тлумачэнне, запісаны таксама каардынаты ixзнаходжання. Гэтыя назвы iсёння служаць добрую службу людзям.

У мaix зaпicaxёсць апісанне народных гульняў «пікіта», «штандар», «жаніцьбы Цярэшкі», абрадаў-радзін, вяселля, пахавання, памінак продкаў. У народных гульнях i абрадах беларускае слова выступае самабытна, пявуча, свеціцца yciмi гранямі, не пакідае нiкoгa раўнадушным.

У главе адлюстраваны самыя яркія старонкі гісторыі Глыбоччыны: барацьба і змаганне людзей за сваё нацыянальнае і духоўнае адраджэнне, іх руплівая праца на заводах і калгасных нівах, самабытны талент энтузіястаў, якія берагуць і шануюць народныя звычаі і традыцыі.


5. Сучасны стан Глыбоччыны


.1 Таленты Глыбоччыны


З далёкіх часоў людзі Глыбоччыны славіліся сваім майстэрствам і самабытнымі рамёствамі. У 1920-30-я гады ў Глыбокім працавала некалькі майстэрань, дзе выраблялі разнастайную гаспадарчую і дэкаратыўную кераміку, у т.л. гаршкі, збані, глякі, слоікі, міскі, паўміскі, масленіцы, хлебніцы, кубкі, вазоны, а таксама цацкі. Вызначаліся яны плаўнымі мяккімі абрысамі. Фармавалі вырабы на нажным ганчарным крузе. У фармовачную масу для пячнога посуду дамешвалі жарству. Амаль усе керамічныя рэчы пакрывалі празрыстай свінцовай палівай, якая ў залежнасці ад тэмпературы абпальвання заставалася бясколернай або прымала зеленаватае адценне, посуд карычнева-чырвонага колеру цаніўся больш высока. Выраблялі таксама чорназадымлены і гартаваны посуд, галоўным чынам для гатавання гарачай ежы. Глыбоцкая кераміка мела традыцыйны стрыманы дэкор, які складаўся з лінейнага арнаменту з 2-3 прамых палосах на верхняй частцы посуду. У 1920-я гады была пашырана керамікі з падпаліўнай размалёўкай пераважна расліннага характару, выкананай пэндзлікам або ражком па чырвоным фоне ў 2-3 колеры (белы, зялёны, цёмна-карычневы). У якасці фарбаў выкарыстоўвалі белы ангоб, парашок перапаленая медзі (зялёнка), вокіс марганцу (бруштын). Промысел па вырабе керамікі існаваў да 1970-х гадоў. Калекцыя глыбоцкай керамікі зберагаецца ў Беларускім дзяржаўнм музеі народнай архітэктуры і побыту.

На Глыбоччыне, як і ўсюда ў Беларусі, існавалі хатнія промыслы, якія паступова ператвараліся ў дробную таварную вытворчасць. Сяляне з-за нізкай пакупной здольнасці працяглы перыяд карасталіся прадукцыяй саматужнай вытворчасці, выкарыстоўваючы і захоўваючы пры гэтым мясцовыя традыцыі.

Некаторыя промыслы з цягам часу былі выцеснены новымі і паступова знікалі, многія ж вытрымалі выпрабаванне часам, дзякуючы таленавітасці, руплівасці і самаахвярнасці, народных майстроў. Гэта паказала раённая выстаўка прыкладного і выяўленчага мастацтва, што была арганізавана ў 1976 г. ў рамках Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці ў Глыбокім. Арыгінальнасцю, тонкім майстэрствам вылучаліся посцілкі Эміліі Філітарынай і Алены Пачопкі. Марыя Фярковіч прыемна здзівіла ўсіх сваімі ручнікамі. Вытканыя з кужалю, з беласнежнымі карункамі, някідкімі, але пяшчотнымі ўзорамі, яны прыцягвалі ўвагу і радавалі вока наведавальнікаў выставы. Ніна Карбоўская вылепіла з гліны і пластыліну макет мемарыяльнага комплексу Прарыў, што на Ушаччыне. Радавала інструкцыя Лясны матыў самадзейнага мастака Мікалая Калакольцава. З вялікім густам падбіраў ён розныя пароды драўніны, склейваў кавалачкі, шліфаваў, каб атрымаць сапраўдны твор мастацтва. Чаканку выставіў Аляксандр Дубіна.

З году ў год удасканальвалася майстэрства ўжо прызнаных творцаў, нараджаліся новыя таленты, і кожны з майстроў вылучаўся сваёй арыгінальнасцю, самабытнасцю, каларытам фарбаў і форм. Каб захаваць набыты вопыт, перадаваць яго маладым, развіваць таленты, у 1985 г. быў створаны клуб народных умельцаў Крыніца. У 1988 г. яму было прысвоена званне народныга. Сёння вакол клуба згуртавалася больш за 300 самадзейных майстроў, яны выстаўлялі свае работы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, Мінску і Віцебску. Цяжка вылучыць нейкага сярод іх. У кожнага свій талент, свій стыль і свае адметныя, непаўторныя рысы творчасці, свая іскрынка.

З 1985 г. клуб узначальваў Аляксандр Дубіна. Ён быў прызнаным майстрам па мастацкай коўцы металу. Атрымаў прафесійную падрыхтоўку ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстітуце. Яшчэ студэнтам удзельнічаў у афармленні Дома кіно ў Мінску. Была перспектыва застацца ў сталіцы, але ён вярнуўся ў Глыбокае. У чаканцы майстар увекавечыў гістарычныя помнікі Глыбоччыны. Ён абездзіў многія куткі Беларусі, фатаграваў, збіраў па драбніцах звесткі пра вырабы мастацкай коўкі, што яшчэ захаваліся з мінуўшчыны.

А. Дубіна неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях майстроў па мастацкай коўцы металу, што праходзілі ў Маскве, у шматлікіх выстаўках, на святах народнай творчасці.Арыгінальнасцю вылучаюцца iработы з дрэва Мікалая Калакольцава. Да ixмайстар прыйшоў не адразу. Спачатку быў мастаком-афарміцелем у мінскім кінатэатры «Дружба», пасля мастаком у Падсвільскай МПМК. Спрабаваў ляпіць з гліны, гіпсу. Адчуваў, што зноў нешта не тое. Дапамог выпадак. Kaлi Мікалай Іванавіч працаваў у лясгасе, дырэктар М.М. Худобкін пaпрасіў дапамагчы аформіць музей у Пcyi. Спатрэбіліся драўляныя фігуркі, ix Калакольцаў вырабляў з розных карчоў. Зрабілі музей, давялося займацца Домам пчалавода ў Прошкаве. Так і прыкіпеў душой Мікалай да дрэва. З-пад разца майстра выйшлі абразы, цікавыя пано, такія як Алені, Пагоня, Паядынак і іншыя. Фантазія яго творчасці непарыўна звязаны з жывой прыродай. Калі што робіць, то ўжо так, як у жыцці, ні кропількі фальшу, падману, таму і героі яго твораў нібы застываюць на імгненне, і здаецца, вось-вось ажывуць і закружацца ў віры зямного жыцця. Сёння майстра ведаюць далёка за мяжой. Абразы Калакольцава экзпанаваліся ў ФРГ, імі зацікавіліся ў Нарвегіі, Лондане, былі прапановы супрацоўнічаць з замежнымі фірмамі. У Парыжы на выстаўцы, прысвечанай 500-годдзю Ф. Скарыны, былі куплены ўсе яго работы. Першая дарадчыца і памочніца ў Мікалая Калакольцава - жонка Ала Сямёнаўна.

Плённа працуюць на Глыбоччыне майстры жывапісу, ткатцтва, вышывання, вязання, пляцення з лазы, сыломкі, размалёўкі дываноў, кавалі, рэзчыкі, ганчары і інш. Сталі добрай традыцыяй выставы на раённых святах Квітней, Глыбоччына, Таленты Глыбоччыны, святах гарадскіх і вясковых вуліц. У 1991 г. для абяднання майстроў традыцыйных рамёстваў, навучання дзяцей і дарослых быў створаны Дом рамёстваў. Тут працуюць майстэрні, гурткі ганчарства, вязання, ткацтва на кроснах, пляцення з лазы і саломкі, інкрустацыі саломкай, выяўленчага мастацтва і размалёўкі па палатне, разьбы і размалёўкі па дрэве, па лепцы з гліны. У Доме рамёстваў ёсць выставачная зала, дзе перыядычна паказваюцца вырабы народных умльцаў. Працуе экскурсійнае бюро, члены якога расказваюць наведвальнікам пра родны край, яго гісторыю і таленавітых людзей.

Народныя майстры Глыбоччыны

Андзілеўка Людміла Фёдараўна, нарадзілася 13 лютага 1958 г. ў г. Глыбокае. У 1977 скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча, у 1989 г. Мінскі інстытут культуры. У 1977-83 г. працавала выкладчыкам, у 1984-2007 гг. - дырэктар Падсвільскай дзіцячай музычнай школы.

Мастак аматарскага жывапісу, празаік. Удзельнік абласных выставак народнага мастацтва ў межах рэспубліканскіх фестываляў «Беларусь - мая песня» (1997-2005). Персанальныя выстаўкі твораў адбыліся ў 1995 г. ўВіцебску, у 1994 i 2004 гг. у Глыбокім. З 1994 г. публікуецца ў рэспубліканскім перыядычным друку, аўтар апавяданняў, эсэ, зборніка лірыкі «Проста ноч на двары» (1998). Узнагароджана Ганаровымі граматаміўправлення культуры Віцебскага аблвыканкома (2004) i Глыбоцкага райвыканкома (2006).

Байкова Вера Васілеўна, нарадзілася ў в. Ліхабалотцы Глыбоцкага раёна. Вучылася ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці, працавала ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці загадчыкам Дома быту. 3 1990 г. загадчык гуртка ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў, з 2001 г. дырэктар гэтай установы. Валодае тэхнікай шматнітовага ткацтва паясоў, габеленаў. Выкарыстоўваючы тэхнікі майстроў рэгіёна, распрацавала ўзоры ручнікоў, посцілак. Вывучае традыцьп i acaблівасцінародных рамёстваў рэгіёна. Зяўляецца распрацоўшчыкам касцюмаў для народнага тэатра «Цярэшка». Са сваёй калекцыяй тканых вырабаў штогод прымае ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», зяўляецца яго дыпламантам. Прымала ўдзел у выстаўках народнай творчасці на міжнародным фестывалі Звіняць цымбалы iгармонік у Паставах. У 2003 г. яе работы былі прадстаўлены на Днях культуры Віцебскай вобласціў Мінску, а потым у Маскве. Лаўрэат рэспубліканскай выстаукі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на 1-м Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва «Беларусь - мая песня».

Бельская Даря Ананьеўна, у 1969 г. скончыла Сухонскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У 1970-92 гг. працавала лабарантам Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. У 1993-2007 гг. кіраўнік гуртка аплікацыі саломкай Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Майстэрствам саломапляцення авалодала самастойна, мае больш за 100 вучняў. У яе калекцыі звышш 100 выставачных работ. Удзельнік iдыпламант міжнародных фестывалю мастацтва «Славянскі базар у Віцебску», фестывалю «Звіняць цымбалы iгармонік» у Паставах (1998, 1999, 2001, 2004). Узнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел у 2-м Усесаюзным фестывалі народнага мастацтва (1987) Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкома, Глыбоцкага райвыканкома. У 2004 г. была пераможцам Першага конкурсу саломапляцення Віцебскай вобласці.

ЕРМАЛОВІЧ Марыя Вячаславаўна, нарадзілася 9 кастрычніка 1960 г. ў г. Глыбокае. Скончыла сярэднюю школу. У1982-94 гг. працавала ў дзіцячым садзе в. Шунеўка Глыбоцкага раёна. У 1995-2007 гг. кіраўнік гуртка ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў. Майстар саломапляцення ўстылі традыцыйнай культуры, валодае майстэрствам мастацкай вышыўкі, аплікацыі саломкай, лозапляцення. Пераможца 1-га Віцебскага абласнога конкурсу саломапляцення (2004), прызнана лепшым майстрам традыцыйных рамёстваў у раённым аглядзе прафесійнага майстэрства (2004). У 1997, 1999, 2006 гг. узнагароджана дыпломамі Міністэрства культуры Беларусі, у 1996 і 1998 гг. - упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкома, у 2000, 2001 i 2004 гг. - аргкамітэта міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Згірская Алена Антонаўна, нарадзілася 16 мая 1958 г. ў в. Міхальцы Глыбоцкага раёна. У 1975 г. скончыла сярэднюю школу. У 1976-91 гг. працавала даяркай калгас а «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна. У1992-2007 гг. - аператар машыннага даення СВК «За Радзіму». Майстар беларускай народнай вышыўкі. 3 1996 г. член народнага клуба народных майстроў «Крыніца». Мае калекцыю вышытых беларускіх ручнікоў. Удзельнік выставак твораў народных майстроў на раённым свяце «Квітней, Глыбоччына» (1998-2006). У 2002, 2003, 2006 гг. адбыліся персанальныя выстаўкі яе твораў. У 2005 г. стала пераможцам раённага конкурсу прафесійнага майстэрства, лаўрэатам абласной выстаўкі народнага дэкаратыуна- прыкладнога мастацтва «Жывая легенда» Усебеларускага фестывалю мастацтваў «Беларусь - мая песня». Узнагароджана Ганаровымі граматамі Глыбоцкага райвыканкома.

Калакольцаў Мiкалай Іванавіч, нарадзіўся 17 снежня 1951 г. ў пасёлку Леплясюре ў Карэліі. Скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастак-афарміцель». Працаваў майстрам у Пліскім лясгасе, у 1994 - 98 гг. быў загадчыкам гуртка разьбы па дрэве ў Падсвільскім філіяле Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Найвышэйшага майстэрства дасягнуўу тэхніцы плоскарэльефнай разьбы. Аўтар серыі скульптур, прысвечаных жывёльнаму iрасліннаму свету Беларусі, твораў рэлігійнай, а таксама чарнобыльскай тэматыкі. Работы майстра з 1986 г. экспанаваліся на абласных, рэспубліканскіх i міжнародных выстаўках i фестывалях народнага мастацтва. Памёр 21 верасня 2003 г.

Ліцвінскі Дзмітрый Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1970 г. ў г. Глыбокае. Скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт. Самадзейны мастак, пачаў маляваць у 2001 г. Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2002 г., другая - у 2005 г. Прымаў удзел у раённай выстаўцы да 60-годдзя Віцебскай вобласці Зямля любімая навечна, дзе Доўгае iБеразвечча.Удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх iміжнародных выставак. Зяўляецца членам народнага клуба народных майстроў «Крыніца».

Скавырка Святлана, нарадзілася ў 1972 г. ў Гомельскай вобласці. У1990 г. скончыла Бабруйскае мастацкае вучылішча. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 1990 - 93 гг. працавала мастаком-афарміцелем у Вілейскім Доме культуры. 3 1998 г. працуе ў Глыбоцкім Доме культуры кіраўніком гуртка выяўленчага мастацтва i pocпicyпа палатне. Удзельнічала ў гарадскіх, раённых iабласных выстаўках твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2005 г. адбылася персанальная выстаўка мастачкі «Імправізацыя».

Мацюшонак Валерый Зыгмунтавіч, нарадзіўся 4 мая 1962 г. ў в. Мнюта Глыбоцкага раёна. У 1988 г. скончыў Віцебскі педагагічны інстытут. Майстар разьбы па дрэве. У 1988-2001 гг. працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва, чарчэння iпрацоўнага навучання ў Падсвільскай сярэдняй школе. Адначасова праводзіў занята з дзецьміў студыі выяўленчага мастацтва i гуртку разьбы па дрэве пры Падсвільскім Доме піянераў. 3 2001 г. працуе ў Падсвільскім Цэнтры рамёстваў кіраўніком гуртка разьбы па дрэве. 3 1998 г. ўдзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх iзамежных выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацгва. 3 2002 г. яго работы штогод дэманструюцца на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у 2005 г. ў рамках фестывалю быліадзначаны дыпломам за ўдзелу конкурсе разьбы «Дрэва жыцця». Удзельнічаў у Днях культуры Віцебскай вобласціў Мінску iМаскве, у выстаўках твораў народнага мастацтва У межах Усебеларускага фестывалю мастацтваў «Беларусь - мая песня», міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы iгармонік» у Паставах, раённага свята «Квітней, Глыбоччына!». Персанальныя выстаўкі мастака праходзіліў выставачных залах глыбоцкіх раённага Дома рамёстваўiгарадскога Цэнтра культуры.

РАБІ3А Глеб Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1925 г. ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Жыў у в. Капыльшчына Глыбоцкага раёна. Народны майстар разьбы па дрэве ў галінеiнсітнагамастацтва. Аўтар скульптурных твораўгістарычнай, казачнай тэматыкі. У 1994 г. быў удзельнікам Нацыянальнай выстаўкіінсітнага мастацтва ў Мінску, дзе быліпрадстаўлены 14 яго работ. У 2001 г. яго творы экспанаваліся на 2-й Нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва. Творы майстра знаходзяццаў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі,у зборах Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра, у фондах Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Памёр у красавіку 1997 г.

ТАЛЯРОНАК Галіна Пятроўна, нарадзілася ў 1967 г. Скончыла Аршанскае педвучылішча, Мсціслаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці мастак- афарміцель. 3 1991 г. працуе ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў, вывучае iпапулярызуе творчасць Я.Драздовіча iяго вучня Ф. Сухавілы. Майстар народнага мастацтва. Займаецца роспісам па тканіне iшкле, фларыстыкай. У 2002 г. адбылася першая персанальная выстаўка майстра, дзе былі прадстаўлены маляваныя дываны iжывашс. Выкарыстоўвае ўсваіхтворах мясцовыя мастацкія традыцыі. Асабліва црывабліваюць яе работы «Буслы», «Глыбоцкія краявіды», «3iма», «Кветкі», «Дрэва жыцця». Прымала ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх фестывалях iвыстаўках народнага мастацтва, у ліку якіх «Маляваныя дываны Віцебшчыны» (1999), рэспубліканскі фестываль «Дажынкі - 2002» у Полацку, Днікультуры Віцебскай вобласці ў Мінску (2003) i інш. Па выніках працы ў 2002 г. з'яўляецца пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства ў намінацыі «Адраджэнне традыцыйнай культуры».

ФЕНЬКА Марыя Антонаўна. нарадзілася ў1929 г. ў в. Мярэцкія Глыбоцкага раёна. Майстар інсітнага мастацтва. Пачала працаваць у сталым узросце пасля выхаду на пенсію. Аўтар карцін, малюнкаў алейнымі фарбамі бытавога прызначэння на ДВП, кардоне, а таксама садовай скульптуры (фігуркі казачных персанажаў, жывёл, птушак). Персанальныя выстаўкі твораў майстра адбыліся ў 2000, 2003, 2008 гг. Удзельнічала ў 2-й Нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва ў 2001 г., абласных выстаўках народнага мастацтва ў рамках Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь - мая песня». З'яўляецца членам народнага клуба народных майстроў «Крыніца».

Народныя калектывы

Ва ўстановах культуры iмастацтва раёна працуюць 16 творчых калектываў са званнем «народны», «узорны», якія маюць высока выканаўчы ўзровень, з'яўляюцца лаўрэатаміiдыпламантамі рознага ўзроўню фестываляў, конкурсаў, аглядаў.

Ансамбль народнай песні «Крынічанька» Глыбоцкага раённага Дома культуры. Створаны ў 1987 г., з 1990 г. мае званне народнага. Кіраўнікі Г. Шакола, Т. Калантай.У рэпертуары ансамбля больш за 40 твораў. Гэта вясельныя, купальскія, жніўныя, калядныя, беларускія народныя песні, жарты, танцы Глыбоччыны, у т. л. «Ой, рана на Івана», «Цераз рэчаньку», «Ой, сівы конь бяжыць», «Каля кузні», «Па возеры», «Вясна-красна». Калектыў часта выступае перад жыхарамі раёна, пастаянна ўдзельнічае ў гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканкіх, міжнародных святах. Пра творчасць ансамбля «Крынічанька» зняты дакументальны фільм.

Народны камерны хор Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створаны у 1988 г.,з 1991 г. мае званне народнага. Kiрaўнік Д.К. Волкава.

У рэпертуары хору шматгалосыя творы. Выконваюцца беларускія народныя пeснi«Карагодная», «Нявестачка», «Куды ляціш, зязюленька», творы беларускіх, pycкixiсавецкіх кампазітараў, класічныя творы.Калектыў часта выступае перад жыхарамі раёна, пастаянна ўдзельнічае ў раённых iабласных аглядах, фестывалях самадзейнай народнай творчасці. Калектывам падрыхтаваны тэматычныя канцэртныя праграмы «Мы верили, мы знали, победим!», «Песень звонкая крыніца», «Спявай, Глыбоччына».

Народны тэатр мініяцюр «Шпілька» Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створаны ў 1981 г. як агітбрыгада «Веснтк». У 1984 г. калектыву прысвоена званне народнага. Kiрaўніi К.Л. Бекіш (1981-87), В.А. Дударонак (1987-88), Л.К. Лабуць (1989-91), А.А. Осіпава (з 1992), А. Шурпік. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступае перад жыхарамі горада, раёна iвобласці. Штогод рыхтуюцца новыя праграмы, у ліку якіх «І жартам, iўсурёз», «Смех +», «Час колеру хакі», «Смехатэрапія» i iнш. Народны тэатр мініяцюр неаднаразова перамагаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх аглядах самадзейнай народнай творчасці, зяўляецца пастаянным удзельнікам абласнога фестывалю гумару «Смяяцца не грэх».

Народная эстрадная студыя «Apxіў» Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створана ў 1995 г. У 1997 г. калектыву прысвоена званне народнага. Kiрaўнік Ю. Сярдзюк. У склад студыіўваходзяць навучэнцы старэйшых класаўiмоладзь г. Глыбокае i Глыбоцкага раёна. Салісты студыі зяўляюцца лаурэатаміiдыпламантамі рэспубліканскіх iміжнародных конкурсаў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У яго рэпертуары эстрадныя творы беларускіх iзамежных аўтараў, мясцовых паэтаўiкампазітараў.

Клуб народных майстроў «Крыніца» Глыбоцкага гарадскога Цэнтра культуры. Створаны ў 1985 г., з 1988 г. мае званне народнага. Кіраўнікі А.С. Дубіна (з 1985), А.В. Юргель (з 1987), Г.Ю. Батвінёнак (з 1991), С. Кавальчук.

Клуб аб'ядноўвае больш як 300 самадзейных мастакоў, рэзчыкаў па дрэве, ткачоў, вязальшчыкаў iінш. Члены клуба пастаянна ўдзельнічаюць у святах, фетсывалях, арганізуюць перасоўныя выстаўкі, кіруюць гурткамідэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў.

Народны тэатр фальклору «Цярэшка» Глыбоцкага гарадскога Цэнтра культуры.

Створаны ў 1997 г. У 2000 г. калектыву прысвоена званне народнага. Удзельнікі калектыву праводзяць работу, накіраваную на адраджэнне ў раёне забытых святаў, абрадаў, традыцый. Лепшай гульнёй, якая ўвайшла ў рэпертуар тэатра, стала «Жаніцьба Цярэшкі», што iдало назву калектыву. У рэпертуары тэатра народныяпecнiiгумар, бытавыя танцы, гульніiкарагоды Глыбоччыны.

Народны тэатр мініяцюр «Ідучыя на смех» Падсвільскага пасялковага Дома культуры.

Створаны ў 1995 г. У 1996 г. калектыву прысвоена званне народнага. Кіраўнік Т. Сцяпанава. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступаеперад гледачамі раёна iвобласці. Зяўляецца ўдзельнікам i дыпламантам раённых, абласных, рэспубліканскіх аглядаў, фестываля ўiконкурсаў самадзейнай народнай творчасці.

Глыбоцкі дэндрарый

Тысячагоддзямі прырода падбірала для прыдзвінскага краю пароды дрэўiкустоў. Перавагу аддала хвойным - самым непатрабавальным iвынослівым. А ці могуць расці тут чужаземныя зялёныя дзівосы? Могуць. У гэта верыў BiктаpАнтонавіч Ламака. Нарадзіўся ён каля Мінска, да вайны скончыў Гомельскі лесатэхнічны інстытут, пасля лёс закінуў яго на Глыбоччыну. Вайна вельмі пашкодзіла лясы, трэба было аднаўляць ix. Biктаp Антонавіч быў тут адзіным спецыялістам, таму працаваў за батаніка, глебазнаўца, arpaxiмікa, праекціроўшчыка. Абследаваў лясы, дасканала вывучаўix, падбіраў пародныя дрэвы, насенне якіхішлона вырошчванне саджанцаў. Іх садзілі на высечках, на непрыдатных для сельскай гаспадаркі землях. Тады iнарадзілася задума стварыць дэндрарый, своеасаблівую лабараторыю, у якой Ламаку хацелася праверыць, ці змогуць на Віцебшчыне расціiдаваць патомства дрэвы іншыхкантынентаў.

Месца аблюбаваў на ўскраіне Глыбокага. Тут нібы хто знарок сабраў характэрныя для гэтых мясцін элементы паўночнага пейзажу: раўніны, узгоркі, забалочаныя нізінкі, лужкі. Астатняе дадалі людзі - прывезлі валуны, зрабілі азярцо. Гэта была нялёгкая, упартая iшматгадоваяпраца энтузіястаў. Толькі 28% жывой калекцыі родам з раёнаў Далёкага Усходу i краін Усходняй Азіі. Радзіма acтатніх- Паўочная Амерыка, Крым, Каўказ, паўднёва-ўсходняя частка Заходняй Еўропы. Пры фарміраванні калекцыі выкарыстоўваўся пасадачны матэрыял з Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі,гадавальніка Белдзяржуніверасітэта, Мінскага зелянтрэста, зелянгаса горада Вільнюса, дэндралапчнага запаведніка «Трасцянец» з Украіны, Батанічнага саду АН Лaтвiii інш.крыніц.

Дрэвы i кусты высаджаны тут не хаатычна. а па сістэматычным прынцыпе, прынятым у батаніцы. Расліны аднаго віду ці формы размешчаны бія групамі. Звычайна ў адной групе 5-10 дрэў, кустоў удвая больш. Так ствараецца аптымальны дэкаратыўны фон i агляд робіцца зручным. У падарожжы па чароўным садзе трапляюцца піхта сібірская, каўказская, аднаколерная, псеўдатсуга Мензіса, елкі калючая блакітная, канадская, карэйская, цянышаньская, лістоўніцы сібірская, еўрапейская, японская, хвоя чорная аўстрыйская, румелійская, веймутава. Прыжыліся тут i кедры. Прывітыя дрэвы пладаносілі ўжо на чацвёрты-пяты год, у той час як у непрышчэпленых арэшкі зяўляюцца голькі праз 4-50 гадоў. Радуе вока калекцыя paбiн: тут i сібірская, цюрынгская, саладкаплодная, скандынаўская, японская, матцумура. На пагорку красуецца чаромхавы гаёк. Надзвычай прыгожая ўраджэнка далёкаўсходніх лясоў чаромха Маака. Лісцеў яе, як у чарэшні, ствол, як у бярозы, ягады чырвоныя ці чорныя. Прыжыўся на гэтай зямліiграб, паўночная граніца пашырэння якога праходзіць на поўдзень ад Мінска. Няблага адчувае сябе нават жыхар Татраў i Карпат бук, а так сама рэдкія ў гэтым крai дубы. Найбольш цікавыя з ix пірамідальны i чырвоны. Апошні сваю назву атрымаў таму, што пасля замаразкаў яго лісце становіцца чырвоным ці бронзавым. Каля кожнай расліны на шыльдачцы пазначана, адкуль яна родам, даюцца звесткі пра яе «характар». Здаецца, што ўcaмixназвах застыла музыка iпаэзія далёкіх вандраванняў. Як у кожным дэндрарыі, туг ёсць iкамяністы садзік, створаны В.А. Ламакам на вяршыні пагорка. На фоне шэрых валуноў з самай ранняй вясны да позняй восені палымнеюць розныя кветкі.У найбольш паніжаных месцах утвораны тры штучныя вадаёмы па 0,06 гектара кожны. У адной з секцый выкарыстаны прыродны схілiпаўднёва-ўсходняй экспазіцыі. На ёй аблявана альпійская горка са шматгадовымі раслінамі.

Зараз у калекцыі дэндралагічнага саду налічваецца больш за 500 відаў, разнавіднасцей iформ драўняных раслін, якія належаць да 98 родаў i 35 сямействаў. Дэндрарый займае каля 9 гектараў. Усяго ў алеях, радах iасобна пасаджана больш за 1100 дрэўiкустоў, створана амаль 5 кіламетраў жывой агароджы, бардзюраў з пасадкамібольш за 27 тысяч кустовых раслін. Дэндрасад апраўдвае сваё прызначэннеiтым, што служыць своеасаблівай базай для нарыхтоўкі насення рэдкіх калекцый, якое працягвае новае жыццё ў гадавальніку Глыбоцкага доследнага лясгаса. Вырашчаныя саджанцы разязджаюцца далёка за межы раёна.Дэндрасад стаў вучэбна-паказальным абектам. Часта бываюць тут школьнікі, навучэнцы Полацкага ляснога тэхнікума, лесаводы Бeлapуciiкраін Балтыі. Дэндрарый можна лічыць iэксперыментальнай лабараторыяй для стварэння лясоў будучыні.


5.2 З гісторыі населеных пунктаў Глыбоччыны


Беразвечча, у старажытных дакументах і картах сустракаецца пад назвамі Бярэзавец, Берэзбеч, Бярэзбічы, Бярэзвячы. Самае старажытнае паселішча на Глыбоччыне, якое ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 14 стагоддзі. Вялікі князь полацкі Андрэй Альгердавіч, які княжыў у 1350-87 гг., даў грамату нашчалкам вядомага княжацкага роду Корсакаў - Фёдару і Дзмітрыю - на ўладанне землямі сяла Семенцава каля Беразвечча і ўстанаўленне заходняга парубежжа. Граніца ўладанняў была зацверджана па рацэ Палавіцы, возеры Белым, каля вёскі Залессе. Забаранялася хадзіць праз рубеж як з сабакамі, так і пешшу, а за пераход кожны павінен быў заплаціць тры грыўны. На грамаце была прымацавана пячатка князя. Грамата знаходзіцца ў Вільнюскім гістарычным архіве.

У пачатку 16 ст. ў Беразвеччы была праваслаўная царква, месца пахавання продкаў Корсакаў. У 1519 г. ў час паходу рускіх войск на Літву Беразвечча спалена. У сярэдзіне 16 ст. належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку, які ў той час быў ваяводам мсціслаўскім і старостам дзісенскім. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 г., у мястэчку 40 дамоў і 40 мяшчан. 30 красавіка 1638 г. Іосіф Корсак даў завяшчанне на заснаванне тут базыльянскага кляштара, якому перадаваліся зеслі маёнткаў Беразвечча і Вярбілава (цяпер Вольберавічы ў Докшыцкім раёне). На сродкі гэтых маёнткаў манахі павінны былі пабудаваць царкву. Гэта дарэнне было пацверджана каралём Уладіславам IV у 1638 г., потым зацверджана сеймам у 1647 г.

У 1643 г. адкрыты мужчынскі кляштар. У 1756-63 гг. пабудаваны новы мураваны кляштар з царквой і іншымі будынкамі, Беразвечча стала месцам знаходжання уніяцкага мітрапаліта Лісоўскага, пад кіраўніцтвам якога быў зроблены пазалочаны іканастас з каванага жалеза.

У 1782 г. было заснавана 6-класнае вучылішча, дзе навучаліся дзеці шляхты з Дзісенскага, Браслаўскага, Барысаўскага паветаў. На сродкі манастыра тут утрымліваліся 4 прафесары і настаўнікі. У Віленскім універсітэце кляштарам утрымлівалася да 20 стыпендыятаў. Кляштар быў у ліку буйнейшых уніяцкіх на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У канцы 18 стагоддзя вучылішча было ператворана ў 4-класнае публічнае, якое ўтрымлівалася на лаходы кляштара, вялося навучанне дзяцей у вёсках. У 1834 яно было перайменавана ў праваслаўнае духоўнае вучылішча і перададзена ад уніятаў у праваслаўнае кіраванне. Беразвецкаму кляштару належалі маёнтак Вярбілава, дзе таксама былі манахі ў мясцовым кляштары, навакольныя вёскі Забелле, Мікулічы, Засценкі, Дзмітраўшчына, Бурэц і іншыя.

У 1835 г. праведзена рэвізія маёмасці кляштара: у наяўнасці - буйной жывёлы 219 галоў, хлеба 611 чацвярцей, коней 12, карэлкі 469 ведзер.

На царкоўнай вежы быў вялікі гадзіннік, які званіў праз кожныя 15 хвілін і праз гадзіну. Двухпавярховы корпус кляштара быў злучаны з 2 царкоўнымі будынкамі, паблізу знаходзіўся вялікі сад з алеямі. Гаспадарчыя забудовы прыстасаваны для вялікай гаспадаркі. Працавалі вінакурны завод, 2 млыны. Для царкоўных служкаў было пабудавана 12 драўляных дамоў.

У 1843 г. вучылішча перайшло пад кіраўніцтва Літоўскай духоўнай семінарыі, усе ўладанні кляштара канфіскаваны, зеслі распрададзены і падзелены паміж вёскамі. Учё гэта прывяло да заняпаду кляштара, у 1874 г. ён быў зачынены. Загінулі каштоўныя дакументы і акты двухвяковага існавання кляштара і вучылішча. Бібліятэка, у якой было шмат кніг на розных мовах, раскрадзена.

У 1901 г. выдзелены сродкі для рамонту царкоўных пабудоў, перабудаваная царква адкрыта ў 1910 г., пазней адкрыты вучылішча і жаночы кляштар, які праіснаваў да 1-й сусветнай вайны.

У 1920-30-я гг. тут размяшчаўся полк польскіх пагранічных войск, у 1939 - 41 гг. створана турма НКУС.

У верасні 1941 нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі Беразвецкі лагер смерці (шталаг №351), у якім загінула каля 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных.

У сярэдзіне 1960-х гадоў Беразвечча злучылася з г. Глыбокае і ўвайшло ў яго склад.

Галубічы, вёска ў Глыбоцкім раёне, цэнтр сельсавета. За 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле, на аўтамабільнай дарозе Падсвілле - Докшыцы. 206 двароў, 459 жыхароў (2009).

Паводле звестак Полацкай рэвізіі 1552 г., мястэчка Галубічы належала Глебу, Фёдару і Багдану Іванавічам Корсакам.

Уладальнік Галубіцкага і Залескага двароў Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 г. зрабіў запіс аб дарэнні тутэйшай праваслаўнай царкве саёнткаш Карачанава (11 валок) і Варанова (5 валок) з усімі ворнымі зеслямі і сенажацямі, с гоны бобровыми с ловы зверинами, с крестьянами и боярами. У гэтым дарэнні таксама агаворвалася, што тут будуць утрымлівацца законицы набожества греческого веры стародавнее. Ян Корсак займаў пасаду кашталяна Полацкага ваяводства, камандваў літоўска-беларускім войскам у бітве пад Тарапцом, меў чын палкоўніка.

Аднак завяшчанне бацькі было парушана яго сынам Яўстафіем, які 4.6.1625 г. змяніў яго іншым дакументам, напісаным па-польску, дзе гаварыдася, што цела бацькі павінна быць захавана ў царкве Святога Лукі ў Вільне, якая знаходзіцца пры пабудаваным ім базыльянскім кляштары. Мястэчка Галубічы ён перадаў у пажыццёвае валоданне сваёй жонцы з умовай, што тут будуць утрымлівацца уніяцкія манахі, а пасля яе смерці ўвесь маёнтак павінен перайсці гэтым манахам. Другі маёнтак Залессе таксама быў перададзены жонцы, але з абавязацельствам плаціць віленскім базыльянскім манахам Свята-Троіцкага кляштара па 100 коп грошай у год, а пасля яе смерці перадаюць Залессе тым жа манахам. Была выказана ўмова, каб на сродкі маёнтка ўтрымліваліся шпіталі ў Галубічах і пры кляштары ў Вільні. Адначасова для Залескай царквы было перададзена дзве службы і ўчастак зямлі.

Пасля смерці Яўстафія Корсака пачалася цяжба з-за таго, што яго племеннік харунжы полацкі Рыгор Корсак прагнаў цётку з Галубічаў і перадаў справу ў полацкі земскі суд, лічачы, што гэта завяшчанне незаконнае. Літоўскі трыбунал у 1635 г. вырашыў перадаць яму на вечнае карыстанне палавіну маёнтка Галубічы, а манахам-базыльянам была пакінута ў валоданне другая палавіна. Пазней і гэта частка манахамі была страчана.

У канцы 18 стагоддзя тут дзейнічала драўляная уніяцкая царква, якая згарэла ў 1822 г. У 1843 г. была пабудавана царква Міколы Цудатворца на сродкі мясцовага насельніцтва. На ўскраіне вёскі знаходзіцца гарадзішча, вышыня яго 12-15 м, адносіцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча. Абследовалі Я. Драздовіч у 1939 г., Л.У. Дучыц у 1981 г. У 2-й палавіне 19 - пачатку 20 стагоддзя Галубічы - вёска, цэнтр Галубіцкай воласці Дзісенскага павета. У час Вялікай Айчаннай вайны вёска была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1992 г. ў вёсцы 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, лясніцтва, аддзяленне сувязі, магазін. У 2009 г. ў вёсцы комплекс базавая школа - дзіцячыя яслі-сад, бібліятэка, цэнтр культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, лясніцтва, аддязенне сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла мірных жыхароў навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-43 гг.

Глыбокае, горад, цэнтр Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. За 187 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына - Варапаева, на аўтадарогах Полаце - Вільнюс, Мінск - Браслаў. У 2009 г. 19,5 тыс. жыхароў.

Глыбокае оазмешчана на складаным рэльефе: у даліне і на 2 вышынях над азёрамі Вялікае (Беразвецкае) і Кагальнае (Глыбокае), якія разам з ракой падзяляюць горад на 2 няроўныя часткі - усходнюю (меншую) і заходнюю (большую).

Упершыню ўпамінаецца ў Літоўскай метрыцы ў 1514 г як панскі «двор», цэнтр аднайменнага маёнтка шляхецкай сям'і Зяновічаў.Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі. Паўднёва-заходняя належала Зяновічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага ваяводства; паўночна ўсходняя- патомкам полацкіх князёў Корсакам iўваходзіла ў склад Полцкагаваяводства. Цэнтрам паўднёва-заходняй часткі была гандлёвая плошча з крамамі, свірнамі, уніяцкайцарквой з плябаніяй, шпіталем. У радыяльных напрамках ад плошчы адыходзілі вуліцы Віленская, Друйская, Замкавая, Дворная. Пазней узніклі вуліцы Кісялёўская, Дуброва, Докшьцкая (на ёй была створана снецыяльная плошча пад назвай«конскі торг»). Другая частка Глыбокага (Корсакаў) была мястачкам з гандлёвай плошчай у цэнтры, ад якой адыходзілі дарогі на Дзісну i Полацк, мястэчка Беразвечча (за 2 км), якое ў 1960-я гады злучылася з Глыбокім (сучасная вуліца Савецкая) iўвайшло ў межы горада. У 1563-79 гг. Глыбокае было занята рускімівойскам І. Грознага, якія нанеслімястэчку і навакольным паселішчам значныя страты. У 1579-82 гг. праз Глыбокае прайшлі войскі Стафана Баторыя ў час яго паходаўна Полацк i Пскоў. У 1582 г. Юрый Зяновіч, кашталян смаленскі, староста дзісенскі, дзедзіч Глыбокага, падпісаў тастамент (завяшчанне), у якім пералічана маемасць. эканамічны стан мястэчка і некаторыя льготы, дадзеныя мяшчанам. У 1668 г. Ганна Зяновічвыйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, iда пачатку 19 стагоддзя Глыбокае пераходзіць у валоданне Радзівілаў. Паводле інвентара 1702 г., сядзібны комплекс Радзівілаўуключаў накрыты драніцай галоўны аднапавярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, свірны. двухпавярховы лямус (гаспадарчая пабудова) з галерэямі, хлявы, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млыном i іншымі будынкамі. У маёнтку былі 263 двары. У канцы 16 стагоддзя пабудаваны кальвініскі збор (у пачатку 17 стагоддзя на яго мссцы пастаўлены касцёл Святога Міхаіла, які існаваў да 1650-х гадоў), бібліятэка iшколы. У сярэдзіне 17 стагоддзя пабудавана царква Троіцы(адноўлена пасля пажару 1838 г., зноў згарэла ў1880 г.). У 1817 г. пабудавана Ільінская капліца ўстыліампipз архітэктурна- дэкаратыўнай размалёўкай у інтэреры (на могілках). У 1742 г. была пабудавана сінагога. У 1636 г. Iосіф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі, староста дзісенскі, у сваёй частцы заснаваў касцёл iкляштар кармелітаў, пабудаваны ў 1639-54 гг. Перабудаваны паводле праекта архітэктара I.К. Глаўбіца, у 1735 г. зменены галоўны фасад iінтэрер. Адначасова з перабудовай пастаўлены мураваны кляштар iбрама. Пазней кармелітам было падаравана 16 маёнткаў, частка Глыбокага. Пры кляштары кармеліты ўтрымлівалі вучылішча, накіроўвалі cваіх клірыкаў у Гродзенскую духоўную семінарыю, Беразвецкае 6-класнае вучылішча iВіленскі універсітэт. У 1865 г. касцёл iкляштар былі закрыты, а ў 1878 г. перароблены на царкву. У 1628 г. быў заснаваны Троіцкі касцёл, размешчаны каля плошчы. На яго месцы ў 1764 - 82 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл, якіў 1902-08 гг. быў перароблены. У 1775 г. ў корсакаўскай частцы мястэчка было 110 двароў. У ліпені 1654 г. атрад рускіх войск на чале з Ж.В. Кондыравым разбіў каля Глыбокага войска ВКЛ, а Глыбокае было спалена «без астатку». У 1654 г. ваявода Б. Бешманцаў з 50 драгунамі з дапамогай сялян навакольных вёсакпабудаваў драўляны замае («астрог»), які быў спалены атрадам палкоўніка В. Валовіча ў 1659 г., а гарматы з замка вывезены ў Даўгінаў. 6 лістапада 1661 г. польска-літоўскія войскі пад камандаваннем Чарнецкага на ўсход ад Глыбокага разбілі рускія войскі (18-20 тысяч чалавек) пад камаидавяннем І. Хаванскага iзахапілі вялікія трафеі - 6 гармат, вялікі запас пораху, больш як 6000 павозак з правіянтам. Pэшткі разбітага войска ўцякліў Полацк. Глыбокае моцна пацярпела ад пажараў 1661 i 1700 гг. У 18 стагоддзіў ім былі 2 гандлёвыя плошчы з крамамі, жылая забудова пераважна была драўлянай, аднапавярховай, у 1775 г. - 310 дамоў. У 18-19 стагоддзях пры кляштары кармелітаў былі школа, бібліятэка, фізічны кабінет, аптэка, шпіталь, працавалі 40 музыкантаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Глыбокае - мястэчка Дзісенскага павета Мінскай (з 1793) i Віцебскай (з 1842) губерняў. У час вайны 1812 г. ў ліпені мястэчка занялі французскія войскі. У памяшканні кармеліцкага кляштара з 18 ліпеня 6 дзён знаходзіўся Напалеон з гвардыяй iартылерыяй. Тут ён арганізаваў этапны пункт, буйныя харчовыя склады. У красавіку - мaі 1831 г. каля Глыбокага адбыліся бaiпаў станцаў з войскам царскай apмii. Для падаўлення паўстання на Глыбоччыну накіраваны магілёўскі губернатар М.Мураўёў, які стварыў камісію ваеннага суда. Паводле рашэння камісііiсудоў шмат паўстанцаў было зняволена. У Дзвінскую крэпасць накіраваны 22 чалавекі, у пскоўскую турму - 23, у мінскую - 72. 52 удзельнікі паўстання эмігрыравалі. У1863 г. Мураўёў зноў прыехаў сюды для пакарання паўстанцаў з наваколля. У 1842 г. паўночная частка мястэчка знаходзілася ў валоданні дзяржавы, а паўднёва-заходняя заставалася прыватнаўласніцкай. Тут налічвалася 212 двароў з 2161 жыхаром (1861). Глыбокае - цэнтр аднайменнай воласці. У 1886 г. ў Глыбокім працавалі народнае вучылішча, 3 прамысловыя прадпрыемствы -піваварны, вінакурны, цагельны заводы. У нядзелю збіраліся базары, штогод - 2 кірмашы, тут было некалькі складоў тавараў і прыватных магазінаў. Паводле перапісу1897 г., у мястэчку 5564 жыхары. У канцы 19 ст. пракладзена чыгунка Пабрадзе - Беразвечча, у 1-ю сусветную вайну прадоўжана да станцыі Крулеўшчына iзлучана з чыгункай Полацк - Маладзечна. У 1-ю сусветную вайну Глыбокае заняпала, паводле пepaпicy1917 г., у ім 111 гаспадарак, 589 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У лютым - снежні 1918 г. Глыбокае акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 11.12.1918 г. байцы Пскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі вызвалілі Глыбокае. У жніўні 1919 г. -ліпені 1920 г. i кастрычніку 1920 г. занята полъскімі войскамі. 5 ліпеня 1920 г. войскі 15-й apмii пад камандаваннем А. Корка ў Глыбокім i в аколіцах вялі баіз польскімі легіянерамі. У ix загінула 1,5 тыс. чалавек. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора мястэчка адышло даПольшчы, стала цэнтрам Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Да 1939 г. было невялікім мястэчкам, тут працавалі цукерачная фабрыка, млын, гарбарны завод, польская гімназія, былі павятовая ўправа, прыватная крама, склады тавараў. Праводзіліся базары кожны чацвер, штогод 4 кірмашы. У 1939 г. 9,7 тыс. жыхароў. 3 верасня 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр раёна Вілейскай вобл. 3 чэрвеня 1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў Глыбокім стварыліўправу акругі, размясцілі вайсковы гарнізон, склады. Частка вуліц горада была адзведзена пад гета. Каля Глыбокага размяшчаўся Беразвецкі лагер смерці. У горадзе дзейнічала антыфашысцкае падполле. У час вайны горад спалены, загублена больш за 10 тысяч чалавек, у асноўным яўрэйскага насельніцтва. Вызвалены 3 ліпеня 1944 г. воінамі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. 3 верасня 1944 г. ў Полацкай, са студзеня 1954 г. ў Маладзечанскай, з 1960 г. ў Віцебскай абласцях.

У пасляваенныя гады ўзаходняй частцы былі пабудаваны буйныя прамысловыя прадпрыемствы:малочнакансервавыкамбінат, камбікормавы завод, хлебазавод, піўзавод. Створаны гандлёвы iграмадскі цэнтр, адноўлены жыллёвы фонд iпабудаваны мікрараён з 2-5-павярховымі дамамі, вялася забудова індывідуальных жылых дамоў. У 1959 г. ў Глыбокім 7,3 тыс. жыхароў, у 1970 г. - 11,9, у 1989 - 17,1, у 1992 г.17,9 тыс. жыхароў.Ў 1993 г. ў Глыбокім 3 сярэднія школы, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, спартыўная і музычная школы, Дом культуры, Дом быту, 2 бібліятэкі, бальніца. У 2009 г. ў Глыбокімфіліял Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, гісторыка этнаграфічны музей, прафесійна-тэхнічнае вучылішча-ліцэй, 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і школа мастацтваў. Цэнтр пазашкольнай работы, 5 дзіцячых садоў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, Цэнтр культуры, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, камбінат бытавога асблугоўвання, пошта, тэлеграф, гасцініца. Выдаецца газета Веснік Глыбоччыны. Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, ахвяр фашызму.Захаваліся помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар кармелітаў, Троіцкі касцёл, забудова 19 ст. вуліц Маскоўскай і Леніна, калона ў памяць Канстытуцыі 3 мая 1791 г., Ільінская капліца.

Залессе, вёска ў Глыбокім р-не, цэнтр сельсавета, у складзе ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка, за 22 км на поўнач ад Глыбокага, 220 км ад Віцебска. 73 двары, 163 жыхары (2009).

У першай палавіне 16 стагоддзя ў дакументах упамінаюцаа 2 паселішчы: в. Залессе каля возера Бярозаўскае і двор Залессе-Астроўна (3 км на поўдзень) паміж азёрамі Белае і Муромшчына. Да 1555 г. ўладальнікам Залесся быў Ян Корсак. Пасля яго смерці землі былі падзелены паміж сынамі Дзмітрыем, Стэфанам, Гаўрылам і Іосіфам. Па іх імёнах і былі пазней названы маёнткі Дзмітрыеўшчына, Гаўрылаўшчыны. Маёнтак Літоўшчына пазней перайшоў Ціханавецкім. 24 студзеня 1540 г. Ян Глебавіч Корсак даў дазвол заснаваць у Залессі-Астроўне новы горад, які быў зацвержданы 14 лютага 1541 г. прыілеем караля Жыгімонта І. Пазней уладанне належала Баркулабу Іванавічу Корсаку, дачка якога выйшла замуж за князя Багдана Саламярэцкага. У 1585 г. маёнтак быў прададзены Івану Верпахоўскаму, які ў 1618 г. прадаў яго Яўстафію Корсаку-Галубіцкаму. У 1625 г. Я. Корсакам-Галубіцкім маёнтак быў запісаны віленскаму Свята-Троіцкаму кляштару базыльян. У Полацкай рэвізіі 1552 г. адзначана, што пан Корсак Дзмітрый у сяле айчызным Залессі мае дымоў 4, а Баркулаб Іванавіч Корсак мае имение ойчизное и дедизное двор Залессе, слуг путных 7, дымоў 6, людзей вольных дымоў 3, агароднікаў 15, млын. Царкве Пакрова Багародзіцы належала зямля з сялянамі, перададзеная раней Глебавічам. Крыштоф Корсак у 1634 г. перадаў у заклад двор Залессе Раману Аскерку. У 1840 г. Залессе належыла Эразму Корсаку, потым яго дачцэ Софі. У 1895 г. тут працавала школа.У 1992 г. ў Залессі 108 двароў, 260 жыхароў, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 2009 г. ў Залессі сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

Мосар, вёска на Удзелаўскім сельсавеце, у складзе ААТ За Радзіму, за 20 км на поўнач ад Глыбокага, 220 км ад Віцебска. На аўтамабільнай дарозе, якая злучае Мосар з Глыбокім. 193 двары, 401 жыхар (2009).Адно са старажытных паселішчаў у раёне, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі і курганны могільнік. Выявіў і даследваў у канцы 18 стагоддзя В. Мінліх, які раскапаў 6 насыпаў. Матэрыяла даследванняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. У дакументах 1514 г. ўпамінаецца ўладальнік Мосара Юры Зяновіч, намеснік браслаўскі. У грамаце караля Жыгімота ІІ Аўгуста ад 11 кастрычніка 1554 г., дадзенай Яну Міхайлавічу Зяновічу (Зяноўевічу), было дазволена при именью его Мосары над р. Дисною, местечко посадити, торг и корчмы вольные к пожитку у его мети. Ад Зяновічаў Мосар перайшоў ва ўладанне троцкага ваяводы Паца, а ад яго маршалку літоўскаму Марыяну Валовічу. У 1639 г. маёнтак належаў сямі Долмат-Ісайкоўскіх, ад якой у якасці пасагу зноў перайшоў Пацам. Некаторы час уладальнікамі тут былі Млечкі. У канцы 17 стагоддзя Канстанцыя Млечка выйшла замуж за вядомага дзеяча Яна Уладыслава Бжастоўскага. У 1792 г. Робертi Ганна (з роду Плятэраў) Бжастоўскія, кашталяне полацкія, пабудаванні тут мураваны касцёл Святой Ганны iзапісаліфундушз 1000 чырвоных злотых, які быў зацверджаны бicкyпaмвіленскім Ігнатам Масальскім. У сярэбранай трупе («рацы») былі пахаваны рэліквіі святога Юстына, раней перавезеныя ў Мядзел, а потым перапахавана ў гэтым касцёле. У 19 стагоддзі сюды зязджаліся некалькі тысяч вернікаў у свята, калі адзначаўся дзень святога Юстына. У касцёле былі пахаваны яго заснавальнік iнашчадкі Бжастоўскіх. У канцы 19 стагоддзя Мосар перайшоў роду Пілсудскіх. Каля 1840 г. уніяцкая царква, пабудаваная ў 18 стагоддзі, абрушылася iцаркоўная маёмасць iзваны былі перададзены адсюль у Вярхнянскую царкву. За ўдзел у паўстанні 1831 г. частка зямель Бжастоўскіх была канфіскавана. У 1885 г. ў маёнтку 558 сялян i2030 дзесяцін зямлі (1206 дзесяцін у Мосары i 824 у Буках). У вёсцы Мосар 117 жыхароў. Тут быў пабудаваны вялікі палац, які меў некалькі залаў. У 1872 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1921 - 39 гг. цэнтр гміны Дзісенекага павета Віленскага ваяводства. У 1992 г. ў вёсцы 224 двары, 521 жыхар, льнозавод, 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 2009 г. ў Мосары базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, льнозавод. Помнік 10 землякам, якія загінуліў Вялікую Айчынную вайну.

Падсвілле, гарадскі пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. Знаходзіцца на берагах азёр Алаізберг iБелае, за 26 км на У ад Глыбокага, 194 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна - Полацк. 2538 жыхароў (2009).Узнікла як вёска пасля пабудовы чыгункіў пачатку 20 ст. У 1913 г. мела 9 двароўiфальварак Алаізберг з 3 дварамі. У 1921-39 гг. у Пліскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, з 1940 г. ўПліскім раёне Вілейскай вобл. 3 чэрвеня 1941 г. да 2.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20.9.1944 г. ў складзе Полацкай, з 8.1.1954 г. - Маладзечанскай абласцей.У пасляваенныя гады пабудаваны прамысловыя прадпрыемствы: iльнозавод, вінзавод, лясгас з перапрацоўчымі цэхамі 3 8.6.1950 г. цэнтр Пліскага раёна. 3 28.6.1958 г. гарадскіпасёлак. Пасля перанясення раённага цэнтра з Плісы (1950) пачалася забудова новых вуліц, адміністрацыйных будынкаў, жылфонду. Створана Дзвінская лясная доследная станцыя Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, будаўнічая арганізацыя. 3 25.12.1962 г. ў Глыбоцкім р-не. У 1992 г. 3099 жыхароў, працавалісярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом піянераў, 2 бiблiaтэкi, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі.У 2009 г. ўПадсвіллі сярэдняя школа iшкола мастацтваў, дзіцячы сад-яслі, 2 бiблiатэкі,бальніца, аптэка, Дом культуры, аддзяленніш сувязіiБеларусбанка, комплексны прыёмны пункт, Цэнтр дзцяча-юнацкага турызму iэкскурсій. Помнік на мaгiлe 134 савецкіх вожаўiпартызан, якія загінулі ў 1941-44 на тэрыторыі былога Пліскага раёна.

Пліса, вёска ў Глыбоцкім раёне, на беразе возера Пліса, каля вытоку р. Мнюта.Цэнтр сельсавета, за 21 км на ўсход ад Глыбокага, 10 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае - Полацк. 248 двароў, 506 жыхароў (2009).

Паселішча ўзнікла над возерам Пліca, ад якога iатрымала назву. Полацкія крывічы началі тут сяліцца яшчэ ў далёкім мінулым. Раскопкамі, што праводзіліся ў 1981 г беларускім археолагам Э.М. Зайкоўскім, каля вёскі выяўлены крамянёвыя прылады працы, керамічныя вырабы, грубаляпны посуд, якім карысталіся мясцовыя жыхары. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося ў далёкім мінулым. У ваколіцах Плісы iвозера шмат курганоў, што пацвярджае версію пра знаходжанне тут першабытных людзей каля 3 тысяч гадоў таму. Пазней тут праходзіў гандлёвы шлях з Полацка на Вільню, які вядомы ў 15-16 стагоддзях. Кароль польскіiвялікі князь Літоўскі Жыгімонт I Стары выдаў грамату 7 ліпеня 1507 г, у якой пацверджана купля «вечным правам» маёнтка Пліса з трыма фальваркамі, сялом Балошнікіiз yciмiагародамі і будынкамі ў дварах, маёмасцю Мікалаем Петухом у вядомага дзеяча гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Грамата пацвярджала вечнае права карыстання зямлёй і пабудовамі, а таксама рэкамі, ставамі, млынамі як дзецям гаспадара, так і яго няшчадкам. Пліса як мястэчка ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552 г., тут было 63 двары. На карце Полацкага ваяводства, выкананай вядомым каралеўскім картографам С. Пахалавіцкім у 1579 г., Пліса абазначана як паселішча. Каля 1624 г. частка пліскіх зямель была маёмасцю Рыгора Іванавіча Палбіпенты. Па фундушавым запісе Іосіфа Іванавіча Корсака ў 1642 г. Удзелаўскі францысканскі кляштар з касцёлам атрымаў дазвол на рыбалоўства ў пліскіх азёрах. У 1670 г. мястэчка Пліса належала полацкаму земскаму суддзі Іосіфц Львовічу Корсаку. Прывілеем караля Станіслава Аўгуста ад 15 жніўня 1788 г., які быў дадзены Рамуальду Падбіпенту, у мястэчку дазвалялася праводзіць штотыднёвыя кірмашы ў нядзелю, на якіх прадаваліся і абменьваліся розныя мясцовыя і прывезеныя тавары. Пазней Пліса перайшлі ў валоднне патомкаў вядомага на Глыбоччыне шляхецкага роду Дэспатаў-Зянрвічаў, якія былі гаспадарамі да канца мінулага стагоддзя. З 1793 г. Пліса ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 г. Віленскай губерняў. У канцы 18 ст. тут знаходзіліся гаспадарскі дом, драўляная уніяцкая царква, 6 крам, 2 карчмы. На рэчцы працаваў млын на 4 паставы. Сяляне жылі на аплаце і ўтрыманні іх уладальніка - гаспадара маёнтка, а шляхта - на чыншы. Жынчыны апрача палявых работ займаліся рукадзеллем. Пры царкве ў 1822 г. было заснавана брацтва. У 1887 г. ў мястэчку Пліса было 75 дамоў і 651 жыхар. Тут дзейнічалі парафіяльная царква, яўрэйская сінагога, капліца на могілках. Мястэчка было цэнтрам воласці. З 1863 г. працавала пачатковая школа. У фальварку Пліса былі 63 жыхары, працаваў завод па вырабе гарэлкі і віна. Фальварак належаў роду Падбіпентаў, потым перайшоў ва ўласнасць наследнікаў роду Дзепатаў-Зяновічаў.

У склад сельскай абшчыны ўваходзілі апрача мястэчка вёскі Мацясы і Гнілякі, у якіх у 1864 г. было 169 жыхароў. У склад воласці апрача мястэчка ўваходзілі 74 вёскі, дзе было 517 дамоў і 7188 жыхароў. У складзе воласці было 13 сельскіх абшчын: Мнюта, Гатаўшчына, Галубічы, Свіла, Задарожжа, Перадолы, Багушэвічы, Юстыянава, Філіпаўшчына і інш. У 1897 г. ў мястэчку 899 жыхароў. З 1921 г. Пліса ў складзе Польшчы, цэнтр воласці Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. ў БССР. З 15.1.1940 г. да 8.6.1950 г. цэнтр Пліскаша раёна (з 1950 г. цэнтр раёна - г. п. Падсвілле) Вілейскай, з 1944 г. Полацкай, з 1954 г. Маладзечанскай абласцей ББСР. У ліпені 1941 г. - ліпені 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі ў Плісе 197 двароў, загубілі ў вёсцы і раёна 1676 жыхароў. З 1960 г. ў Віцебскай вобласці. З 15.12.1962 г. ў Глыбоцкім раёне. У 1998 г. ў вёсцы 309 двароў, 688 жыхароў, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, мэблевы цэх камбіната бытавога абслугоўвання. У 2009 г. ў Плісе комплекс сярэдняя школа - дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, 3 магазіны.

Празарокі, вёска ў Глыбоцкім раёне, цэнтр сельсавета iСВК «Празароцкі». За 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 155 км ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Глыбокім, Полацкам. Дзіснай. 218 двароў, 438 жыхароў (2009).

У пачатку 16 стагоддзя велікакняжацкі маёнтак. У 1523 г. кароль Жыгімонт I Стары перадаўІвану Глебавічу Корсаку панцырных сялян вёскі Празарокі. Ёсць звесткі, што Празарокі быліва ўладанніaрхіепіскапаполацкага Іасафата Кунцэвіча да 1609 г. Потым перайшлі Яну Рагазе i яго жонцы Еўфеміі Маславай, пасля смерці якіх у 1616 г, падзелены паміж ix сынамi Ярошам i Дзмітрыем. У 1629 г. Празарокі ва ўладаннiБазыля Туковіча, які завяшчаў жонцы Софіўладанне Празарокамі з 600 коп грошай. У 1664 г. Стэфан Тyковiчперадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 г. (паводле іншых звестак у 1677 г.) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, пабудаваў драўляны касцёл, абноўлены ў 1721 г. Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 г. чэснік літоўскі Крыштоф Шчыт завяшчаў Празарокі сваёй жонцы Ганне родам з Завішаў. У 1797 г. празароцкая парафія передадзена францыскам, якія размяшчаліся ў Празароцкім кляштары. Раней, у 1713 г. францысканцам была перададзена вёска Шо, якая належала Празарокам. Кляштар існаваў да яго канфіскацыі ў 1832 г. за ўдзел у паўстанні 1831 г. Каля 1750 г. Празарокі належалі генералу Крыштофу Шчыту, пасля смерці якога перайшлі сямі Храпавіцкіх, нашчадак якіх Міхаіл з 1811 г. быў маршалкам шляхты Дзісенскага павета. У 1848-85 гг. належалі барону Аркадзю Кройцу. У 1866 г. - 14 двароў, 103 жыхары. З 1856 г. працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 г. згарэла частка мястэчка, касцёл і касцельныя забудвы. Новы касцёл Маці Божай пабудаваны ў кастрычніку 1907 г., Петрапаўлаўская царква - у 1909 г., была сінагога (не захавалася). У 1902 г. працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лячэбны ўчастак. Кожны панадзелак праводзіліся кірмашы. Маёнтак Празарокі належаў Мухіну і меў 237 дзесяцін зямлі, 57 жыхароў, у вёсцы Празарокі было 15 дзесяцін і 88 жыхароў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінская, з 1842 Віленскай губерніяў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. ў БССР. З 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета Пліскага, з 1962 г. Глыбоцкага раёнаў. У 1992 г. тут 255 двароў, 556 жыхароў, працавалі камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аптэка, дзіцячы сад, жом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіны. У 2009 г. ў Празароках сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, бальніца сястрынскага дагляду, амбулаторыя, лясніцтва, аддзяленне сувязі і Беларусбанка, 3 магазіны. У цэнтры вёскі магіла і помнік заснавальніку беларускага прафесійнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У школе працуе музей І. Буйніцкага.

Псуя, вёска ў Глыбоцкім раёне, на заходнім беразе возера Псуя. Цэнтр сельсавета і камунальнага унітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства Яблынька. За 45 км на паўночы ўсход ад Глыбокага, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнай дарогай злучана з шашой Глыбокае - Полацк. 208 двароў, 463 жыхары (2009).У Полацкай рэвізіі 1552 г. паведамляецца, што Баркулаб Іванавіч Корсак, нашчадак роду Корсакаў, меў 3 дымы, людзі з якіх працавалі ў двары па 3 дні на тыжзень. Вольных людзей 12 дымоў, з якіх сяляне з усякага збожжа чацвёртую частку здавалі ўладальніку. Адзначана, что была царква Святой Троіцы, раней пабудаваная Корсакамі. У 1929 г. Псуя падзелена на 3 часткі паміж братамі Пятром, Сцяпанам і Іосіфам Корсакамі. У 1623 г. Іосіф Корсак сваю частку зямель з цэнтрам у Псуі прадаў Міхаілу Раманавічу Корсаку. Пазней ад Корсакаў Псуя перайшла да Рамуальда Падбіпенты - маршалка дзісенскага. Яго дачка Юстына выйшла замуж за Яна Дэспата-Зяновіча, нашчадкі якога гаспадарылі тут да канца 19 тсагоддзя. У канцы 18 стагоддзя ў Псуі быў гаспадарскі двор, пабудаваны з дрэва, уніяцкая царква, пераробленая ў праваслаўную ў 1841 г. У гэтай царкве ў 1621 г. выраблены звон з надпісам на лацінскай мове. У 1888 г. Псуя дзялілася на некалькі частак: мястэчка Псуя (празароцкая воласці) - 7 дамоў, 53 жыхары, царква Святога Міхаіла; фальварак Старая Псуя - 1 дом, 33 жыхары; вёска Псуя над рэчкай Ішанкай - 4 дамы, 18 жыхароў, належала Зянону Дэспан-Зяновічу. Наваколле было заселена з 6 стагоддзе да н. э., пра што сведчаць шматлікія курганы, гарадзішча на могілках. У 19 стагоддзі знойдзена мноства прадметаў, якімі карысталіся ў старажытнасці. Бронзавы бранзалет і жалезная сякера былі перасланы ў Адэскі музей старажытнасці. А.П. Сапуновым выяўлены падземны ход, абкладзены цэглай, пахаванні, абкладзеныя камянямі, не некалькіх магілках былі каменныя пліты, знойдзены крамянёвыя стрэлы, бранзалеты. У 1866 г. адкрыта народнае вучылішча, у 1872 г. пабудавана драўляная школа, у якой навучалася каля 30 вучняў.У 1992 г. ў Псуі 222 двары, 524 жыхары, камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. У 2009 г. ў вёсцы комплекс сярэдняя школа-дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сявузі і Беларусбанка, 2 магазіны. Брацкая магіла 40 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік 75 землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Свіла 1 і Свіла 2, вёскі ў Глыбоцкім раёне, размешчаны каля возера Свіла, у складзе Падсвільскага пасялковага Савета. За 26 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 2 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле. 68 двароў, 159 жыхароў (2009).Першае ўпамінанне ў грамаце ад 4 верасня 1493 г., паводле якой кароль польскі і вялікі внязь ВКЛ Аляксандр пацвердзіў дарэнне сяла Свіла полацкім баярам Сянковічам. У сярэдзіне 16 стагоддзя сяло Свіла належала да маёнтка Кублічы, якім сумесна валодалі Сямён Мітвокіч, Фёдар Багдановіч, Рыгор і Нанна Кубліцкія. Пасля смерці Рыгора Кубліцкага 14 студзеня 1623 г. з прычыны спрэчкі аб падзеле имения Свила паміж зямянамі Полацкага ваяводства Іванам Дубашынскім і сямёй Андрэя Місуна полацкі земскі суд вырашыў пакінуць Дубашынскаму 2 трэці, а Місунам - 3-я частку маёнтка. У 1642 г. Іосіф Львовіч Корсак перадаў Свілу і іншыя маёнткі ва ўладанне Глыбоцкага кармеліцкага кляштара. У 1745 г. тут была пабудавана драўляная царква (не захавалася). Пасля паўстання 1831 г. маёнтак быў канфіскаваны ў кляштара і перададзены ў казну. У 1890 г. ў вёскцы - 37 дамоў, 481 жыхар, у фальвараках - 4 хаты, 39 жыхароў. Каля в. Свіла 1 ёсць гарадзішча полацкіх крывічоў на заходнім парубежжы Полацкай зямлі 8 - 9 стагоддзяў.

Удзела, вёска ў Глыбоцкім раёне, на правым беразе р. Бярозаўка. Цэнтр сельсавета і ААТ За Радзіму. За 13 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 213 км ад Віцебска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Глыбокае, каля аўтамабільнай дарогі Глыбокае - Шаркаўшчына (3 км). 211 двароў, 531 жыхар (2009).Упершыню ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552 г. як двор Пятра Васілевіча Корсака, у якім было людей ойчизных дымов 6, людей вольных дымов 39. 30 ліпеня 1642 г. ваявода мсціслаўскі Іосіф Рыгоравіч Корсак, зямянін Полацкага ваяводства, даў фундушавы запіс на пабудову касцёла і кляштара францысканцаў, з 2 капліцамі пры касцёле для пахавання яго, жонкі Марыны (з роду Швыйкоўскіх) і іх сына. У кляштары - 4 ксяндзы, 4 братнікі. Яму былі перададзены частка зямлі маёнтак Удзела, вёскі Шоці, Русакі, Загарожнікі, Кавалі, Сапаліна, Зянкоўшчына, Заазере (усе ў Полацкім ваяводстве), а таксама маёнтак Заляддзе ў Ашмянскім павеце. Давалася права ўступу ва ўдзелаўскую пушчу і ва ўсе ўдзелаўскія азёрныя ўладанні (залескія, беразвецкія, заборскія, пліскія, мнюцкія, псуеўскія, іванскія, доўганскія). Кляштару перадаваліся хатняя жывёла, зерне, золата, серабро, нерухомасць. Для абароны была перададзена і зброя (гакаўніцы і мушкеты). Ад францысканцаў патрабавалася не рабіць ніякіх ахвяраванняў ці перадачы маёмаці іншым кляштарам. У 1642 г. пабудаваны касцёл, на месцы якога ў 1740 г. быў збудаваны францысканцамі новы мураваны (захаваўся). У 1796 г. францысканцы арганізавалі школу, а потым тут была семінарыя. У 1825 г. кляштар закрыты. У 1881 г. ксяндзом Ф. Завадскім абноўлены і адрамантаваны забудовы, пасаджаны сад з 800 дрэў. Была пабудавана брама-званіца. З 1892 г. пасля ранейшай канфіскацыі землі Удзела належалі дзяржаве. На захад ад вёскі, каля ракі Бярозаўка, на пагорку, які ўзвышаецца над балоцістым поплавам да 6 м, знаходзілася гарадзішча. Пры абследванні ў 1972 г. і раскопках знойдзены ляпная кераміка, косці жывёл, попел, вуголле. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.У 1992 г. ў вёсцы 15 двароў, 455 жыхароў, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, бальніца, аптэка, ветучастак, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, 2 магазіны. У 2009 г. ў вёсцы комплекс сярэдняя школа - дзіцячы сад, музычная школа, бібліятэка, Дом культуры, бальніца сястрынскага дагляду, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, 2 магазіны.

Чарневічы, вёска ў Глыбоцкім раёне, на р. Авута. У складзе Празароцкага сельсавета, цэнтр СВК Чарневічы. За 55 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 161 км ад Віцебска, 11 км ад чыгугачнай станцыі Зябкі. 179 двароў, 398 жыхароў (2009).Паводле Полацкай рэвізіі 1552 г., сяло Чарневічы мела 10 двароў і належала Дзмітрыю Багдановічу Корсаку з Язненскага двара (цяпер в. Язна ў Міёрскім раёне). На карце С. Пахалавіцкага 1579 г. Чарневічы абазначаны як буйное паселішча. У канцы 16 стагоддзя цэнтр Чэрневіцкай воласці. У сярэдзіне 17 стагоддзя Самуэль Сяліцкі за 3000 злотых прадаў Юстыніяну Шчыту. У пачатку 18 стагоддзя належалі падваяводзічу віцебскаму Рэмігіяну Сяліцкаму, а ў канцы 19 стагоддзя - генералу Кошалеву. У сярэдзіне 16 стагоддзя існавала праваслаўная царква. У 1887 г. пабудавана царква Параскевы з цэглы на месцы ранейшай драўлянай. У 19 стагоддзі каля вёскі адзначаны знаходкі старажытных рэчаў (ружжо, мячы, гаршчок, малаток і інш.). На захад ад вёскі - курганны могільнік, 30 насыпаў на левым і 66 на правым беразе р. Авуты. У 1938-39 гг. А.Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч раскапалі 79 курганаў, знойдзены розныя ляпныя і металічныя рэчы полацкіх крывічоў 11 - 13 ст. Матэрыяла захоўваюцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Вільнюсе.У 1992 г. ў вёсцы 403 жыхары, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. У 2009 г. ў вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддязленні сувязі і Беларусбанка, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Знешнеэканамічная дзейнасць

Глыбоцкі раён падтрымлівае сяброўскія адносіны з гарадамі-пабрацімама, з якімі падпісаны двухбаковыя дамоўнасці. У ліку такіх гарадоў Новассакольнікі ў Расійскай Федырацыі, Уцена ў Літве, Прэйлі ў Латвіі, Слупца ў Польшчы, Фёр ў Францыі. Так сама наладжаны кантакты з Фэлешцкім раённым саветам Рэспублікі Малдова. У рамках супрацоўніцтва падпісаны двухбаковыя пагадненні паміж шпіталем г. Фёр і ўстановай аховы здароўя Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца, паміж ліцэямі г. Фёр, дзяржаўным прафесійным ліцэем г. Глыбокае і ўстановай адукацыі Азярэцкая агульнаадукацыйная школа-сад. У кастрычніку 2008 г. група навучэнцаў ліцэя і Азярэцкай школы знаходзілася на стажыроўцы ў г. Фёр. Дасягнута дамоўленасць аб пастаўках гуманітарнай дапамогі з Францыі - медыцынскага абсталявання і матэрыялаў для Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Установы раёна супрацоўнічаюць з пасольствам Германіі ў Белрусі, Нямецкім народным саюзам, пасольствам Польшчы ў Беларусі.

Прамысловыя прадпрыемствы раёна маюць значны экспартны патэнцыял. Іх асноўныя гандлёвыя партнёры - гэта субекты гаспадарання Расіі (ад 70 да 95% экспартуемай прадукцыі). Таксама тавары экспартуюцца ва Украіну, Латвію, Літву, Казахстан, Эстонію, Польшчу, Германію, Італію, Галандыю, Швецыю, Фінляндыю, Кыргызстан, Малдову.

Работы прадпрыемстваў раёна скіравана на нарошчванне экспартных паставак. У 1996 г. прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна экспартавалі прадукцыі на суму 7 млн. долараў, у 1997 г. - 9,8 млн., 2005 г. - 26,4 млн., у 2006 г. - 28,9 млн. долараў. За перыяд з 1996 да 2006 гг. абёмы рэалізацыі тавараў за межы Беларусі павялічыліся ў раёне ў 4,3 раза. Штогод, за выключыэннем 1998 і 1999 гг., вынікам знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў раёна зяўлялася станоўчае гандлёвае сальда: ад 2,5 млн долараў у 2000 г. да 23,5 млн. у 2008 г.

Асноўныя экспартуемыя тавары - гэта малочныя кансервы, сухое малако, масла, мяса, харчовыя тлушчы, яйкі, бульба, мясныя і пладова-гароднінныя кансервы, кармавыя дабаўкі, казеін, гарбарная сыравіна, піламатэрыяла, замарожаныя ягады і інш.

Сярод прадпрыемстваў-экспарцёраў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Глыбоцкі мясакамбінат, Глыбоцкая птушкафабрыка, Глыбоцкі опытны лясгас, Дзвінская эксперыментальная лясная база, Глыбоцкае раёпо, фермерская гаспадарка Запрудскае і інш.

Раён прымае актыўны ўдзел у дзейнасці еўрарэгіёну Азёрны край, куды ўваходзяць прыгранічныя раёны Літвы, Латвіі і Беларусі, удзельнічаў у рэвалюцыі 1-й і 2-й Стратэгій развіцця Еўрарэгіёна. У рамках гэтых стратэгій палпісаны пратаколы аб супрацоўніцтве з Прэйльскім і Лудзенскім раёнамі Латвійская Рэспублікі, Уценскім раёнам Літоўскай Рэспублікі. У 2008 г. прадстаўнікі раёна наведалі Латвію з мэтай абмеркавання пытання аб адкрыцці сумесных вытворчасцей. У сваю чаргу Глыбоцкі раён наведалі прадстаўнікі Латвійскай і Латоўскай рэспублік.

Раён выступае ў якасці партнёра па еўрапейскіх праграмах рэгіёна Балтыйскага мора і прымае ўдзел у праектах Балтыйскія еўрарэгіёны і Балтыйскія еўрарэгіёны - Усход. У наш час рыхтуецца Зялёныя еўрапейскія транспартныя калідоры з удзелам Глыбоцкага раёна.

Па праграме Еўрасаюза Добрасуседства Літва - Латвія - Беларусь Глыбоцкі раён выступіў партнёрам у наступных праектах: стратэгія развіцця сельскага турызму ў еўрарэгіёне Азёрны край; Балтыйская веласець у Азёрным краі; кулінарная спадчына ў Азёрным краі; Зялёныя граніцы і інш.

Прадстаўнікі раёна прымалі ўдзел у дзейнасці міжнародных канферэнцый па рэгіяльным развіцці прыгранічных тэрыторый, якія праходзілі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Петразаводску, Мурманску. У 2008 г. дэлегацыя раёна наведала г. Мурманск з мэтай абмеркаваць магчымасці пастаўкі прадукцыі перапрацоўчай прамысловасці на Паўночны флот і ў гандлёвую сетку.


.3 Культура


Паводле дадзеных аддзела культуры Глыбоцкага раёвыканкома на 1 студзеня 2009 г. ў раёне функцыяніруюць 76 устаноў культуры і мастацтва, у тым ліку 35 бібліятэк, 33 клубныя ўстановы, Дом рамёстваў (г. Глыбокае) [Гл. дадатак ІІ, малюнак 22 - 23], 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 4 сельскія дзіцячыя музычныя школы, гісторыка-этнаграфічны музей, культурны гісторыка-турыстычны Цэнтр (в. Івесь), культурна-дэндралагічны комплекс (в. Мосар), Цэнтр рамёстваў (г. п. Падсвілле), бібліятэка-музей этнаграфіі (аграгарадок Азярцы).

Любімае месца адпачынку жыхароў горада рознага ўзросту - гарадскі Цэнтр культуры [Гл. дадатак ІІ, малюнак 24], адкрыты ў 1998 г. тут пастаянна ладзяцца спектаклі, выстаўкі, праводзяцца экскурсіі, Дні імянінніка, тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты класічнай музыкі, дэманструюцца кінафільмы, працуюць аматарскія абяднанні, театральныя калектывы для дзяцей і дарослых. Ёсць у Цэнтры культуры выставачная зала, гасцёўня, кампютэрны клас, тэатральная зала, якая носіць імя І. Буйніцкага.

Адраджэннем, захаваннем і прапагандай традыцыйных рамёстваў Глыбоччыны займаюцца майстры Глыбоцкага Дома рамёстваў (дырэктар В.В. Байкова) і народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў Крыніцы (кіраўнік С,А, Кавальчук). Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якіх пры Доме рамёстваў 12, арганізуюць творчыя сустрэчы, гутаркі, майстар-класы, тэатралізаваныя прадстаўленні, экскурсіі, адкрытыя ўрокі, персанальныя, дзіцячыя, стацыянарныя, перасоўныя выстаўкі. Для пастаяннай экспазіцыі ў Доме рамёстваў створаны калекцыі: маляваных дываноў па матывах творчасці Я. Драздовіча (майстар Г.П. Таляронак), па тэхніцэ пераробнага, бранага, закладнога, чатырохнітовага ткацтва - ручнікоў, абрусаў, посцілак, паясоў (В.В. Байкова), саломапляцення (М.В. Крмаловіч), лозапляцення (С.І. Навойчык), ганчарства (Р.В. Іўчык, Ю.І. Каляга), рэканструяванага беларускага адзення (Т.Г. Карнеева). Пастаянна вядзецца навукова-даследчая праца па адраджэнні традыцыйнага строю адзення (з выкарыстаннем сучаснага мадэліравання, саматканага льнянога палатна, элементаў традыцыйнага крою, узораў ткацтва і вышыўкі, мярэжкі, пляцення кручком), а таксама па прымяненні прыроднага матэрыялу: саломкі, гліны, лазы, дрэва. Кожны год глыбоцкія ўмельцы ўдзельнічаюць у кірмашах рамёстваў, конкурсах у рамках міжнародных фестываляў Славянскі базар у Віцебску, народнай музыкі Звіняць цымбалы і гармонкі (г. Паставы), рэгіянальным свяце Квітней, Глыбоччына!. У 1999 г. калектыву Дома рамёстваў была прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. За гады існавання гэтай установы культуры (1990 - 2009) тысячы школьнікаў раёна авалодалі традыцыйнымі рамёствамі [Гл. дадатак ІІ, малюнак 25-31].Сёння ва ўстановах культуры і мастацтва раёна працуе 220 калектываў самадзейнай творчасці, з якіх 16 маюць званні народны, узорны. Эстэтычным і музычным выхаваннем дзяцей займаюцца настаўнікі Глыбоцкай і Падсвільскай школ мастацтваў, 4 сельскія музычныя школы, у якіх працуюць 2 баянныя аркестры, 3 харавыя калектывы, 8 ансамбляў. Старэйшымі калектывамі раёна зяўляюцца: народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў Крыніца Глыбоцкага ГЦК, народны клуб ветэранаў вайны і працы Маналіт і народны ансамбль народнай песні Крынічанька (кіраўнік Т.Д. Калантай), народны камерны хор (Д.К. Волкава), народны сатырычны гурт Шпілька (А.М. Шурпік) Глыбоцкага ГДК, народны тэатр мініяцюр Ідучыя на смех (Т.У. Сцяпанава), узорны тэатральны калектыў Падсвільскага ГДК (Т.П. Вашыла), народная эстрадная студыя Архіў Глыбоцкага ГДК (Ю.А. Сярдзюк). Па ўзоры тэатра І. Буйніцкага працуе народны тэатр фальклору Цярэшка раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра (кіраўнік Н.У. Нікіфаровіч), у рэпертуары якога народныя песні, танцы, жарты, гульні Глыбоччыны.

Народныя і ўзорныя калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах: раённых, абласных, рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных аглядах, конкурсах і фестывалях. Тэатр фальклору Цярэшка, ансамбль народнай песні Крынічанька неаднойчы дастойна выступалі за мяжой: у Расіі, Літве, Латвіі, Украіне, Польшчы.

Штогод у раёне праводзяцца агляды мастацкай самадзейнасці, аматарскіх абяднанняў, конкурс культарганізатараў, раённае свята Грай, гармонік!, раённыя фестывалі: Афганістан баліць у душы маёй, Песні юнацтва нашых бацькоў, эстраднай і аўтарскай песні, фальклорных калектываў, сямейнай творчасці, юнях талентаў Вясёлыя галасы, які даў пуцёўку на прафесійную сцэну многім яе ўдзельнікам. Заўсёды прыгожа і маштабна на працягу 20 гадоў праходзіць рэгіянальнае свята Квітней, Глыбоччына! з удзелам лепшых самадзейных калектываў і прафесіянальных артыстаў.

Значнай падзеяй у духоўным жыцці жыхароў раёна з 2007 г. стаў Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Магніфікат, які праходзіць на базе Глыбоцкага ГЦК, касцёлаў в. Удзела і в. Мосар, Івескага культурнага гісторыка-турыстычнага цэнтра.У фестывалі ўдзельнічаюць дакументалісты з краін далёкага і блізкага замежжа.

Галоўным накірункам работы Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы зяўляецца збор, зберажэнне і папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Ва ўсіх бібліятэках створаны краязнаўчыя куткі і картатэкі, фонды краязнаўчых матэрыялаў [Гл. дадатак ІІ, малюнак 32-33].

Адметнымі рысамі работы бібліятэк у апошнія гады зяўляецца ўкараненне аўтаматызаваных працэсаў, стварэнне электроннага каталога на кніжны фонд цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і розных электронных баз дадзеных, рэалізацыя рэспубліканскіх, абласных і мясцовых праграм, накіраваных на стварэнне здаровага грамадства з высокімі маральнымі якасцямі.

У бібліятэках раёна працуе 28 клубаў па інтарэсах. Сярод іх вылучаецца літаратурна-музычная гасцёўня Сустрэчы для душы (цэнтральная раённая бібліятэка), падлеткавы клуб Лінія (Падсвільская гарпасялковая бібліятэка), экалагічны клуб (Пятроўшчынская і Шунейская сельскія бібліятэкі).

Азярэцкая бібліятэка-музей - адна з устаноў культуры новага тыпу. Яна мае багаты кніжны фонд, налічвае каля 200 экспанатаў, якія прадстаўляюць экспазіцыю Беларускай хаткі. Формы работы бібліятэкі-музея розныя: вандроўкі і экспедыцыі па зборы краязнаўчых матэрыялаў, экскурсіі, пасяджэнні краязнаўчага клуба Спадчына, вечарыны і сустрэчы з мясцовымі ткачыхамі, выканаўцамі мясцовых песень, прыпевак, працоўнымі дынастыямі.

Састаўная частка краязнаўчай работы гэтай установы - прапаганда лепшых твораў беларускай мастацкай літаратуры, у тым ліку мясцовых літаратараў: А. Жыгунова, В. Гарановіча, М. Баравік, Г. Зіневіч, У. Сауліча. Пастаянна арганізуюцца сустрэчы, прэзентацыі новых твораў.

Азярэцкая бібліятэка была двойчы прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк па выніках Рэспубліканскага конкурсу Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры (1998, 2004).

У 2008 г. пасля рэканструкцыі быў уведзены ў эксплуатацыю будынак цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Г. Глубокае, дзе размесцілася дарослая і дзіцячая бібліятэкі, цэнтр прававой інфармацыі, аўтаклуб і бібліёбус, раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр, на базе якога працуе школа традыцыйнай культуры для кіраўнікоў фальклорных калектываў.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі быў створаны ў 2003 г. з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва. Сёння да паслуг карыстальнікаў цэнтра - папяровыя і электронныя носьбіты прававой інфармацыі, групавыя і індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі, раздрукоўка дакументаў па запыце. Бібліобус і перасоўны аўтаклуб пачалі работу ў 2006 г. ў рамках Праграмы развіцця культуры сяла. Мэта дзейнасці - дастаўка і абмен літаратуры ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры, гутаркі на актуальныя тэмы дня, канцэрты-віншаванні, вячоркі, святы вёсак і г. д.

Адкрыццё раённага гісторыка-этнаграфічнага музей ў снежні 1997 г. стала яшчэ адной адметнай падзеяй у жыцці Глыбоцкага раёна.

Турысты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа часта наведваюць філіял раённага гісторыка-этнаграфічнага музея - Мосарскі культура-дэндралагічны комплекс, які прадстаўлены прыгожай паркава-ландшафтнай зонай, а таксама Івескі культурна-гісторыка-турыстычны цэнтр, дзейнаць якога скіравана на захаванне і развіццё нацыянальнай культуры, рамёстваў, фальклору, турызму пры выкарыстанні прыродных і гістарычных абектаў рэгіёна. У цэнтры маюцца бібліятэка, танцавальная і глядзельная залы, більярд, тэніс, кампютэры, 15 спальных месцаў для размяшчэння гасцей, прыгожая паркавая зона.

У мэтах адраджэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны раёна 67 помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі і культуры занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Аддзелам культуры праводзяцца мерапрыемствы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва. У 2008 г. праведзены капітальны рамонт. Галубіцкага цэнтра культуры, Удзелаўскага і Празарокскага сельскіх дамоў культуры, Удзелаўскай дзіцячай музычнай школы. Кампютэрызаваны і падключаны да сеткі Інтэрнет цэнтральная раённая бібліятэка, гарадскі Цэнтр культуры, музей, 6 бібліятэк і 5 клубных устаноў аграгарадкоў.

Штогод добрых вынікаў у працы дабіваюцца працоўныя калектывы Ломашаўскага цэнтра культуры, Азярэцкага культурна сацыяльнага цэнтра, Пліскага СДК, Мнюцкага СДК, Падсвільскага ГДК, Галубіцкага цэнтра культуры, Ломашаўскай, Карабоўскай, Шунеўскай, Удзелаўскай, Празароцкай, Гатаўшчынскай сельскіх бібліятэк.

Глыбоцкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Створаны ў г. Глыбокае 31.8.1992 г. рашэннем Глыбоцкага райвыканкома [Гл. дадатак ІІ, малюнак 34 - 38]. Для наведвальнікаў адкрыты з 30 снежня 1997 г. Размясціўся ў будынку, які пабудаваны ў 1931-32 гг. і зяўляецца помнікам архітэктуры (у так званым нацыянальным стылі, які злучае з сабе рысы барока, класіцызму і мадэрна ў іх польскіх варыянце). Рашэннем Глыбоцкага райвыканкома 8 жніўня 2005 г. адкрыты філіял гісторыка-этнаграфічнага музея ў вёсцы Мосар. З 1993 г. дырэктар музея В. П. Саланінка.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 641, дапаможны - 2467 адзінак захоўвання, 27 калецый (прадметаў побыту і этнаграфіі, жывапісу, нумізматыкі, фотаздымкаў, музычных інструментаў і інш.). Плошча экспазіцыі 158 м2.

У 7 экспазіцыйных залах музея сабраны матэрыялы па гісторыі краю, аб жыцці і творчасці славутых сыноў Глыбоччыны, арыгінальныя рэчы народнага побыту. У першай зале, якая мае назву З старажытных часоў, адлюстроўваецца гісторыя мястэчка Глыбокае перыяду сярэдневякоўя (дыярамы Базарная плошча, Местачковыя храмы, Беразвечча); прадстаўлены археалагічныя знаходкі (амулеты, каменныя сякеры, ганчарныя вырабы, скарб сярэбраных арабскіх манет 9 - 11 ст.). Другая зала мае назву Духоўнае і культурнае развіццё рэгіёна. У ёй прадстаўлены матэрыялы аб рэлігійным жыцці Глыбоччыны ў пач. 20 ст., прадметы культу розных рэлігійныя плынняў; таксама расказваецца пра асветныя і адукацыйныя ўстановы. Частка экспазіцыі прысвечана знакамітым землякам (Я. Драздовічу, І. Буйніцкаму, В. Ластоўскаму, К. Дуж-Душэўскаму, П. Сухому). У трэцяй зале - Эканамічнае развіццё ў пачатку 20 стагоддзя - адлюстравана развіццё сельскай гаспадаркі (клець, дыярама Фальварак Азярцы), прамысловасці (вырабы мясцовых рамеснікаў), гандлю (таварная крама). Інтэрер залы мяшчанскі пакой адлюстроўвае каларыт местачковага побыту канца 19 - пач. 20 ст.; прадстаўлены арыгінальныя прадметы таго часу - камода, канапа, патэфон і інш. Зала Кавальства нагадвае старую кузню. Размешчаны не толькі традыцыйныя вырабы, але і работы сучасных знакамітых кавалёў-майстроў Глыбоччыны (кааператыў Дэкор, А. Дубіна). Афармленне залы Сялянская хатка адлюстроўвае ўклад жыцця сялян 1-й пал. 20 ст. Прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку: сталовае начынне, куфар, прылады і прыстасаванні для ткацтва, бандарныя вырабы і інш. Зала Пакой інтэлігента адраджае побыт вясковай інтэлігенцыі 1-й пал. 20 ст. Тут можна ўбачыць тканы дыван 1908 г., мэблю з лазы і фабрычную 1920-30-х гг., друкаваныя выданні і інш.

У 2008 г. арганізаваны выстаўкі: да юбілея музея - 10 год як 10 імгненняў; да 120-годдзя з дня араджэння вядомага беларускага мастака Я.Н. Драздовіча - Па слядах Язэпа Драздовіча; да 90-годдзя ВЛКСМ - Камеамол Беларусі: дзень учарашні і дзень сённяшні; Дакумент - сімвал дзяржаўнасці.

Для жыхароў раёна і турыстаў супрацоўнікамі музея падрыхтаваны экскурсіі з наведваннем гістарычных месцаў і помнікаў раёна (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Удзела, Троіцкі касцёл, царква Ражджаства Багародзіцы ў Глыбокім). Дэндралагічны сад, аглядная экскурсія па г. Глыбокае. Праводзіцца да 500 такіх экскурсій за год. Музей наведвае штогод да 15 тыс. чалавек.

Адукацыя

У 2008/09 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне функцыяніравалі 48 устаноў адукацыі, у тым ліку раённая гімназія, 21 сярэдняя (з іх 10 комплексаў сярэдняя школа - дзіцячы сад), 11 базавых (з іх 7 комплексаў базавыя школа - дзіцячы сад), 2 пачатковыя школы (у тым ліку 1 комплекс пачатковая школа-дзіцячы сад), 13 дашкольных устаноў, цэнтр пазашкольнай работы, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, сацыяльны прытулак, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Установы адукацыі раёна наведваюць 5992 чалавекі, у тым ліку агульнаадукацыйныя - 4091 навучэнц, дашкольныя - 1091 выхаванец.Вынікі навучальнай дзейнасці ўстаноў адукацыі маюць стабільную станоўчую дынаміку. Штогод дзеці дэманструюць высокія вынікі на ўзроўні вобласці і краіны на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах і інш.

Па выніках абласнога маніторынгу якасці адукацыі Глыбоцкі раён на працягу апошніх гадоў адзначаецца як адзін з лепшых.

Выхаванне будучых пакаленняў - яшчэ адна з асноўных задач, якія вырашае сістэма адукацыі раёна. Навучэнцы Глыбоччыны рэгулярна ўдзельнічаюць у турысцка-краязнаўчай экспедыцыі Наш край, эстафеце Вахта Памяці, у рабоце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сістэма адукацыі Глыбоцкага раёна забяспечвае развіццё дашкольнай, агульнай базавай і сярэдняй адукацыі, выконвае задачы па павышэнні якасці адукацыі і спрыяе фарміраванню гарманічна развітай асобы ў кожным сваім выхаванцу.

Фізічная культура і спорт

Афіцыйнай датай нараджэння раённай фізкультурнай арганізацыі лічыцца 1949 год. Камітэтам па справах фізічнай культуры і спорце пры Глыбоцкім выканаўчым камітэце раённага Савета дэпутатаў кіраваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны М.Д. Цітоў. У гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва гарадскога стадыёна. У працоўных калектывах ствараліся спартыўныя секцыі па футболе, валейболе і іншых відах спорту. У 1963 г. ў раёне пачалося будаўніцтва першага ў рэспубліцы спартыўна-гульнявога комплексу на сяле. У 1966 г. створана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. У 1970 г. ў ёй адкрываецца аддзяленне валейбола, у 1976 г. - грэка-рымскай барацьбы, у 1978-83 гг. працавала аддзяленне веласпорту і лыжных гонак, у наступны час працуюць аддзяленні цяжкай і лёгкай атлетыкі, валейбола, футбола, грэка-рымскай барацьбы, коннага спорту, бокса. Па выніках 2004 г. раён быў прызнаны лепшым па фізькультурна-спартыўнай рабоце, у 2005 г. станавіўся пераможцам абласнога конкурсу. 15 выхаванцаў раёна зўляюцца членамі нацыянальнай каманды Беларусі. Зборныя каманды раёна неаднаразова станавіліся пераможцамі ў розных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе, боксе, армрэстлінгу, валейболе, футболе, шашках і шахматах, паспяхова выстпуалі на міжнародных спаборніцтвах.

У 2009 г. ў раёне дзейнічалі 169 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 29 спартыўных залаў, 4 стралковыя ціры, 7 міні-басейнаў, 30 прыстасаваных памяшканняў. У зімовы перыяд працавала 3 хакейныя пляцоўкі.

Вялікае значэнне ў справе папулярызацыі фізічнай культуры і спорту належыць спартыўнаму клубу пры Глыбоцкім райвыыканкоме, які быў створаны 7 снежня 1981 г.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва

Дзейнасць лячэбна-прафілактычных арганізацый раёна накіравана на выкананне задач, пазначаных Дзяржаўнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх далейшае развіццё і ўдасканальванне службы першаснай медыка-санітарнай дапамогі, паляпшэнне якасці экстранай і хуткай медыцынскай дапамогі, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па ранняй дыягностыцы важнейшых сацыяльна значных захворванняў, фарміраванне ў насельніцтва навыкаў здаровага ладу жыцця.

За 2008 г. па раёне нарадзілася 403 дзіцяці, нараджальнасць складала 9,14 %, што ніжэй узроўню 2007 г. на 4,9%; у 2007 г. - 423 дзіцяці, нараджальнасць - 9,5%.

Аналізуючы сучаснае становішча дадзенага краю, можна казаць, што Глыбоччына мае прамысловы патэнцыял, багата на таленты. З дапамогай гэтых звестак можна пазнаёміцца з знакамітымі людьзмі раёна, Глыбоцкім дэндрарыем, гісторыяй населеных пунктаў, культурай. А візітнай карткай Глыбокага зяўляецца гісторыка-этнагарафічнага музей.


Заключэнне


Глыбоччына мае найбагатую гісторыю. З часам гэтая тэрыторыя стала адной з самых важных у жыцці Беларусі і развіваецца з кожным днём усё больш і больш.

У раённым цэнтры Глыбоцкага раёна знаходзіцца вялікая колькасць выбітнасцей, галоўнымі з якіх зяўляюцца Касцёл і кляштар кармелітаў босых і Сабор Нараджэння Божай Маці.

Вось ужо які год у ліпені ў горадзе Глыбокае праводзіцца Вішнёвы фестываль.Глыбокае здаўна славілася сваімі садамі, аснову якіх складалі ў даўніну два манастырскіх саду - кармэліцкі і базыльянскі. Аграном Баляслаў Лопырь вывеў дзіўны гатунак гэтай ягады - яна славілася сваёй марозаўстойлівасцю, сакавітасцю і саладосцю. Знакамітыя «Лопыревы вішні» саджаюць у раёне і па сённяшні дзень.

Глыбоччына выхавала шмат талентаў і можа ганарыцца такімі імёнамі сваіх ураджэнцаў, як Клаўдзія Лукінічна Гаўрыльчанка, Язэп Драздовіч, Ігнат Буйніцкі, Вацлаў Ластоўскі, Тадэвуш Даленга-Мастовіч, Лявон Іосіфавіч Ракоўскі, Мікалай Максімавіч Мінскі, Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі, Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) і інш.

Гэтая работа дае паняцце аб сучасным і мінулым горада Глыбокае і Глыбоцкім раёне. У ёй зроблена спроба адкрыць невядомыя старонкі гісторыі і спроба яшчэ раз звярнуць увагу на ўжо знаёмыя гістарычныя падзеі, вядомых людзей. Пасля знаёмства з работай становіцца зразумела, што гісторыя Глыбоччыны - неадемная частка гісторыі нашай краіны. Праца ўражвае помнікамі гісторыі і архітэктуры, лёсам і дзейнасцю цікавых людзей, якія былі патрыётамі сваёй радзімы, якія былі сапраўднымі гаспадарамі сваёй зямлі. Пры падрыхтоўке гэтай работы быў зроблены пуць па гістарычным шляхам Глыбоччыны, знаёмства з цікавымі жыхарамі края. На наш погляд, ведаць гісторыю сваёй краіны не толькі неабходна, но і таксама вельмі цікава.

Спіс выкарыстаных крыніц:


1.Глыбоцкі раён// Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т.3 - Мн., 1974. - С. 519

2.Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Памяць. Даведачнае выданне. // Д.Д. Асон, У.І. Бохан, І.У. Бунто і інш. - Мн., 1995.

.Глубокский район // Республика Беларусь: энциклопедия. Т.3 - Мн., 2006. - С.54-55

.Глыбоцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.3 - Мн., 1996. - С. 52-53

.Глыбоцкі раён // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. Т.5 - С.307

.Глыбокае // Падарожжа па Беларусі. - Мн., 2005. - С.66-68

.Глубокский район: регион, в котором мы живём // 7 дней. Москаленко Г.О. - 2006. - С.8

.Глубокое: герб и флаг // Гербы и флаги Беларуси. Адамушко В.И., Елинская М.М. -Мн., 2006. - С. 65-66

.Витебская область. - Витебск, 2005. - С.154-158

.Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя. - Мн., 2007

.Глыбоцкі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў 5 т. Т.2 - Мн., 1983

.Гады пасляваеннга аднаўлення рэгіёна // Веснік Глыбоччыны // Мядзелец А. - 2009 - 17 чэрвеня

.Как это было: об образовании Глубокского района // Рослевич З. // Веснік Глыбоччыны. - 2007. - 24 кастрычніка

.Больш паўстагоддзя таму: з гісторыі Глыбоцкага раёна // Веснік Глыбоччыны. - 2007. - 1 жніўня

.Глыбоччына / рэдкал.: Т.У. Бялова [і інш.]. - Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. 2009. - с.: іл.

.Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Ялінская, С.В. Рублеўскі. - Віцебск: Віцеб. абл. друк., 2010. - 92 с.


Теги: Гісторыя Глыбоччыны  Диплом  История
Просмотров: 26553
Найти в Wikkipedia статьи с фразой: Гісторыя Глыбоччыны
Назад