Эканамічнае станаўленне Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне сваёй дзяржаўнасці (другая палова 80-х—90-х гг.)

Уступ

эканамічны беларусь стратэгічны

Рэферат называецца «Эканамічнае станаўленне Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне сваёй дзяржаўнасці (другая палова 80-х-90-х гг.)». У гэтай тэме ахоплены пытанні пошукі шляхоў перабудовы эканамічных адносін, праграма пераходу Рэспублікі Беларусь да рынку і стан эканомікі рэспублікі 90-х гг.

Рэферат утрымлівае прычыны, мерапрыемствы, задачы, вынікі, сутнасць этапаў рэфармавання эканомікі.

У рэфераце дадзена адзнака эканамічнага становішча краіны ў 80-я-90-я гг., раскрыты прычыны нарастання перадкрызісных зяў у грамадстве, а таксама падкрэслена неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу ў эканоміцы - курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.


1. Пошукі шляхоў перабудовы эканамічных адносін. Паглыбленне крызісных зяў у эканоміцы


Пад паскарэннем сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР тады разумелася павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця шляхам усямернай ітэнсіфікацыі вытворчасці на падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых, эфектыўных формаў арганізацыі, кіравання працы. Пры гэтым меркавалася не абмяжоўвацца толькі эканамічнымі мерамі, а праводзіць актыўную сацыяльную палітыку, паслядоўна сцвярджаць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, удасканальваць грамадскія адносіны, актывізаваць чалавечы фактар і наогул рашуча пазбаўляцца ад усяго таго, што стрымлівае грамадскі прагрэс.

Вызначаліся меры па карэннай, як тады ўяўлялася, перабудове эканамічнага механізму. Мелася на ўвазе пашырэнне правоў прадпрыемстваў, іх самастойнасці, ускарэнне гаспадарчага разліку, больш шырокае прымяненне эканамічных нарматываў, развіццё ініяцыятывы, удасканальванне структуры кіравання і павышэнне іх эфектыўнасці.

Асноўнымі прычынамі адмоўных вынікаў у ажыцяўленні курсу па паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця былога СССР сталі наступныя.

Па-першае, многія негатыўныя зявы ў эканоміцы былі як запраграміраваны самой «канцэпцыяй паскарэнне» і мерамі па яе ажыццяўленні.

Па-другое, адмоўны ўплыў аказалі аварыя на Чарнобыльскай АЭС і землетрасенні ў Арменіі і Таджыкістане, якія патрабавалі ад 16 да 20 млрд руб.(у цэнах 1986).

Па-трэцяе, высакародная і гуманная па сваіх меркаваннях супрацьалкагольная кампанія падарвала фінансы краіны.

Па-чацвёртае, адной з асноўных прычын стала няўменне эканамістаў і гаспадарнікаў распрацаваць і ўкарніць нетрадіцыйная для савецкага ладу эканамічную палітыку і сістэму кіравання народнай гаспадаркай краіны [3, c.401].

Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. - гэта пераход да эфектыўнай эканомікі.

Першы этап рэфармавання (1985-1987 гг.).

Пачатак - Красавіцкі (1985 г.) пленум ЦК КПСС. Вызначаны такія задачы як неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму; паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Паскарэнне - павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця шляхам інтэнсіфікацыі вытворчасці на падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых, эфектыўных формаў арганізацыі, кіравання і стымулявання працы. Эканамічныя пераўтварэнні дапаўняліся адноснай палітычнай дэмакратызацыяй. Запланавана:

1.Фарсіраванае развіццё машынабудавання шляхам яго карэннай рэканструкцыі. На яго аснове правесці тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі.

.У 1,5-2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 разы павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў у 3 разы.

3.На 1986-1990 гг. выдаткаваць значныя сродкі на павышэнне матэрыяльнага дабрабыту людзей і развіццё сацыяльнай сферы.

4.Правесці перабудову эканамічнага механізму шляхам пашырэння правоў прадпрыемстваў, укаранення гаспадарчага разліку, прымянення эканамічных нарматываў, развіцця ініцыятывы, удасканальвання структуры кіравання, павышэння эфектыўнасці.

Усе мерапрыемствы планавалася правесці хуткімі тэмпамі, за год-два. Асноўныя метадамі зяўляліся ўмацаванне адказнасці, працоўнай дысцыпліны, мабілізацыя скрытых рэсурсаў, сродкаў і іх пераразмеркаванне (адміністрацыйныя).

Прычынамі першага этапа рэфармавання зяўляюцца наступныя:

- Запланаванае апераджэнне росту машынабудавання ў адносінах да ўсёй прамысловасці ў 1,7 раза патрабавала росту інвестыцый, што выклікала інфляцыю.

Значныя матэрыяльныя страты ў выніку аварыі на ЧАЭС і землетрасенняў у Арменіі і Таджыкістане (ад 16 да 20 млрд. руб. у цэнах 1986 г.).

- Рэзкае (у 2-3 разы) зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ (у 1980 г. паступіла 22 млрд. долараў, у 1986 г. каля 8 млрд.).

- Пераадоленне наступстваў супрацьалкагольнай кампаніі, што суправаджалася знішчэннем вінаграднікаў і разбурэннем адпаведных галін вытворчасці, патрабавала мільярды капіталаўкладанняў. Страты бюджэту склалі больш 37 млрд. руб.

- Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер: дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі і г.д.

- Рост сацыяльнай нестабільнасці - забастоўкі, супраціўленне кансерватыўных сіл.

- Няўменне эканамістаў і гаспадарнікаў распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны [4].

Задачай другога этапа зяўлялася радыкальная эканамічная рэформа. Сутнасць дадзенай рэформы змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржаўнага заказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Мэта гэтай рэформы - павысіць самастойнасць прадпрыемстваў; стымуляванне палітыкі прадпрыемстваў на самастойнасць, самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць; увод у дзеянне дагаварных і самастойна вызначаных цэн; увядзенне аптовага гандлю сродкамі вытворчасці.

Мерапрыемствамі, якія праводзіліся ў час рэформы зяўляюцца наступныя:

1) Стварэнне заканадаўчай базы. Прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты - ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання.

) Першы год - павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы адначасова з крызісам спажывецкага рынку і значным ростам рознічных цэн.

) Захаванне планавання. У 1988-1990 гг. не ўдалось зменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці.

) Абмежаванне росту грашовай эмісіі, жорсткія ўмовы крэдытавання спалучаліся са шматмільярднымі ссудамі і адтэрміноўкай пагашэння раней узятых крэдытаў.

) Правал аптовага гандлю рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах.

) З чэрвеня 1988 г. пераход на адносіны рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).

) Перабудова ваенна-прамысловага комплексу і канверсія.

Адзначым вынікі рэформы і прычыны крызісу, якія пачаліся ў трэцім квартале 1988 г.: 1) палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў. Рэформы былі заменены размовамі аб рэформе; 2) невыкананне прынятых законаў і рашэнняў; 3) арыентацыі народнай гаспадаркі не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі; 4) адміністрацыйныя метады рэгулявання аслаблі, а эканамічныя не былі ўведзены; 5) склалася ўпэўненасць, што пераадолець крызіс магчыма толькі шляхам рэформ, накіраваных да рынку; 6) пачатак разбурэння адзінай эканамічнай прасторы СССР; 7) некантралюемае падзенне вытворчасці з 1990 г.; 8) супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў мела вынікам адмову выконваць абавязкі па гаспадарчых дагаворах, забарона вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівая цэнавая палітыка [1, c. 416 ].

2. Праграма пераходу Рэспублікі Беларусь да рынку


К восені 1990 г. у былым СССР дастаткова выразна вызначаліся тры варыянты пераходу да рыначных адносін:

радыкальная праграма групы эканамістаў пад кіраўніствам акадэміка С. Шаталіна і намесніка старшыні ўрада РСФСР Р. Яўлінскага, вядомая пад назвай «500 дзён»;

кансерватыўная праграма ўрада СССР пад кіраўніцтва М.І. Рыжкоў;

- ліберальная праграма прэзідэнта М.С. Гарбачова.

Сутнасць праграмы «500 дзён».

Першы этап (з 1 кастрычніка 1990 г. да пачатку 1991 г.). Мэтай зяўляецца падрыхтаваць эканоміку да ўваходжання ў рынак.

Другі этап (наступныя 150 дзён). Мэта - захаваць дасягнутае, нарасціць станоўчы патэнцыял рэформы, стварыць ўмовы для фарміравання сапраўднага рынку.

Трэці этап (наступныя 150 дзён). Мэта - стабілізацыя рынку спажывецкіх тавараў і сродкаў вытворчасці; пашырэнне сферы рынкавых адносін; наладжванне новай сістэмы гаспадарчых сувязяў.

Чацвёрты этап (апошнія 100 дзён). Мэта - замацаванне стабілізацыі эканомікі і фінансаў; фарміраванне канкурэнтнага рынкавага асяроддзя [4].

Праграма пераходу да рынку «500 дзён» прапаноўвала і канкрэтныя механізмы ажыццяўлення мер на тым ці іншым этапе фарміравання рыначных структур. Такім чынам, аўтарам праграмы «500 дзён» уяўлялася, што ў выніку ажыццяўлення ўсіх гэтых мер у кароткі тэрмін будуць закладзены асновы новай эканамічнай сістэмы, якая без надзвычайных намагання з боку дзяржавы будзе арыентаваць вытворчасць на задавальненне асабістых і грамадскіх патрэбнасцяў, ствараць дзейсныя стымулы да працы прадпрымальніцтва, забяспечыць рынак таварамі пры стабільных цэнах, закладзе падмурак росквіту краіны [2, c. 218].

Праграма «500 дзён» была падтрымана і ў Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет адобрыў распрацаваную Саветам Міністраў Беларускай ССР праграму пераходу да рыначных адносін, у аснову якой і была пакладзена радыкальная праграма С. Шаталіна і Р. Яўлінскага.

Галоўнымі ўмовамі станаўлення і існавання рыначнай эканомікі праграма пераходу Беларусі да рынку лічаць наступныя:

свабода прадпрымальніцтва і рэалізацыя права ўласнасці, прызнанне законным прымяненне наёмнай працы;

свабода эканамічнага выбару для ўсіх грамадзян рэспублікі, якія маюць аднолькавыя магчымасці для самарэалізацыі ў якасці прадпрымальніка, наёмнага працаўніка, уласніка, дзяржаўнага служачага і г.д.;

свабоднае цэнаўтварэння як асноўнага рэгулятара рынкавай сістэмы разам з дзяржаўным рэгуляваннем эканомікі ў інтарэсах усяго грамадства;

максімальная адкрытасць рыначнай сістэмы Беларусі знешнім гаспадарчым сувязям як бліжняга, так і дальняга замежжа;

суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты [2, c. 217].


3. Стан эканомікі рэспублікі ў 1991-1997 гг.


У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, прафіцыт дзяржбюджэту быў роўны 2,6% да ВНП. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельска-гаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу [3, c. 421].

Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг.

. Падзенне за 1991-1994 гг. выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (усе галіны вытворчасці).

. Узнікненне праблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, хранічныя неплацяжы.

. Нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Страта традыцыйных рынкаў збыту.

. У сельскай гаспадарцы зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці склала 14%. Прычынай зяўляецца дрэннае забеспячэнне рэсурсамі, недахоп уласных крыніц фінансавання, нізкі ўзровень закупачных цэн, нізкая рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, засуха 1994 г.

. Палітыка штучнага стрымліванія цэн на сельска-гаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д.

. Рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва.

. Выкарыстоўванне клірынгавых разлікаў (безнаяўныя разлікі гатовай прадукцыяй па заніжаных цэнах).

. Вялікая знешняя запазычанасць.

. Высокая інфляцыя пасля лібералізацыі цэн 1992 г. 1992 г. - 27% у месяц, 1993 г. - 32% у месяц.

У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў 72%, аб'ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%. Рэзка ўзмацнілася дыферэнцыяцыя даходаў насельніцтва. З'явілася і стала пастаянна расці беспрацоўе. Працягласць жыцця зменьшылася з 71,1 года ў 1990 г. да 69,0 ў 1994 г. У гэты крызісны перыяд адбывалася пераліўка капіталу з матэрыяльнай вытворчасці ў сферу гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці і фінансаў, дзе мелі месца хуткае абарачэнне капіталу і магчымасці атрымання звышпрыбытку ва ўмовах інфляцыі. У 1994 г. рэйтынг Беларусі па ІРЧП знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету [2, c. 220].

Осноўнымi задачамi праграмы неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.) былi:

·Аздараўленне фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу).

·Нармалізацыя знешнеэканамічных адносін, стабілізацыя нацыянальнай валюты.

·Сацыяльная падтрымка найбольш неабароненых слаёў насельніцтва. Удасканаленне аплаты працы.

·Узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы.

·Пераадоленне спаду вытворчасці.

Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на час зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці [3, c. 428].


Заключэнне


У заключэнні можна сказаць, што рэфармаванне народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на рыначных адносінах, пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу адбываецца не так хутка, як меркавалася. Але тэндэнцыя росту многіх макра- і мікраэканамічных паказчыкаў становіцца на наш погляд усё больш устойлівай і выразнай.

Існуе тры варыянты праграм пераходу да рыначных адносін - гэта радыкальная, кансерватыўная і ліберальная праграмы. Радыкальная праграма, вядомая пад назвай «500 дзён», зяўляецца найбольш вернай. Гэта праграма была падтрымана ў Беларусі. Праграма «500 дзён» мела свае ўмовы: свабода прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару для ўсіх грамадзян рэспублікі, свабоднае цэнаўтварэння, максімальная адкрытасць рыначнай сістэмы Беларусі знешнім гаспадарчым сувязям як бліжняга, так і дальняга замежжа, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.

Абагульняючы сказанае можна сказаць, што галоўнай мэтай эканамічных пераўтварэнняў зяўляецца павышэнне жыццёвага ўзроўню беларускага народа з паступовым набліжэннем да ўзроўню жыцця індустрыяльна развітых стран.


сПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Гісторыя Беларусі : вучэб. дапаможнік / Я.К. Новік [і інш.] ; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - 1-е выд. перапрацаванае і дап. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 464 с.

.Гісторыя Беларусі: курс лекцый. Частка ІІ / С.Ф. Шымуковіч - 2-е выд. - Мн. : Акад. кірав. пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2005. - 235 с.

3.Эканамічная гісторыя Беларусі : вучэб. дапаможнік / В.І. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В.І. Галубовіча. - 3-е выд. перапрацаванае і дап. - Мн.: Экаперспектыва, 1999. - 454 с.

.Эканамічнае развіццё Беларусі: курс лекцый / Р.І. Ермашкевіч [электронны рэсурс]. - Мінск, 1993. - Рэжым доступа : http : www.library.by. - Дата доступа : 10.05.2012.


Теги: Эканамічнае станаўленне Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне сваёй дзяржаўнасці (другая палова 80-х—90-х гг.)  Реферат  История
Просмотров: 48755
Найти в Wikkipedia статьи с фразой: Эканамічнае станаўленне Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне сваёй дзяржаўнасці (другая палова 80-х—90-х гг.)
Назад